— Дык не павінны калець i галець!
— Понял, воевода. Добавим всего.
— I не табе, a ім ад мяне па нядзелях па кварце медавухі!
— Как прикажешь, воевода.
— Спасыба, ваявода,— пачціва падзякаваў яму нізкім наклонам Міраслаў.— Ты — наш заступнык. Многія з нас найпэрш дзеля тэбэ тут задэржуваліся.
— Строг, но справедлив и милосерд, господине,— закланяўся Гаўрыла — высокі, светлавалосы, плячысты, з расхрыстанай кашуляй на грудзіне, на якой на аборачцы вісеў драўляны крыжык.
У гэтых Міраслава, Гаўрылы i ў іншых, у таго ж баярына Андрэя нялёгкі лёс: гадоў сем — пяць таму манголы разрабавалі, спалілі іхнія гарады i вёскі, a сямейнікаў ці пабілі, ці звялі ў палон, дык яны, параненыя, ацалелыя ў адзіноце ці ў баярскай ахове, павінны былі ўцякаць з бацькоўшчыны i шукаць паратунку ажно тут. Праўда, многія, калі Батый адвалокся з Еўропы i папоўз да Іціля, падаліся адгэтуль дадому, але некаторыя, не знайшоўшы там на дзесяткі вёрст ні жылля, ні жывой душы, зноў вярнуліся сюды, каб асесці ўжо тут, у ацалелым i хлебным краі. Той-сёй ужо нават завёў тут новую сям'ю, мае дзяцей.
— Скажу шчыра,— Усяслаў прыклаў руку да грудзіны.— Я шкадаваў бы, каб мы страцілі такіх майстроў, як вы. Але таго, хто не палонны, не даўжнік, а вольны чалавек, я не магу няволіць. Ды, як самі бачыце, мы i палонных рана-позна адпускаем ці аблягчаем ім няволю.
— Спасибо за хлеб и кров,— зноў схіліў галаву Гаўрыла.— Будь, воевода, во здравии долгом, в силе большой, а мы поможем уж тебе для ратного дела.
— Ды ўжо разам павінны аберагаць наш край. Ад любога непрыяцеля, якімі б няўкорнымі, а на самай справе хіжымі намерамі ён не прыкрываўся б.
— Истинные слова,— згадзіўся Гаўрыла.— Есть ли угроза нам, воевода?
— Можа быць. З усіх бакоў.
— Давай знак, воевода. Все как один, мечи и копья в руки возьмем, край защитим. Хотя,— Гаўрыла перажагнаўся,— не доведи господь, чтобы сюда ринулись мунгалы. Злы и люты, аки дикие псы. Сами махонькие, лошадки ихние маленькие, но их тьма-тьмущая. Их не сдержать, все озверевшие, страшные, лезут и лезут друг за другом, бьют без пощады здорового и раненого, потом все расхватывают, жгут, арканят и тянут в полон, после них — попелища и мертвая земля... Русь Великую опрокинули!.. Теперь всех уцелевших держат в узде: и князьев, и бояр, и челедина. Всех душат за непослушание...
— Будзем, Гаўрыла, абараняцца i супраць гэтай дзікай i страшнай навалы,— прамовіў ён.
— Будем, господине.
Затым, калі ўднелай раніцай, пад нізкім няцёплым, але яркім сонцам, што вызяленьвала вакольны лес i высветліла вёску з чорнымі ад дыму саламянымі i абкладзенымі дзірваном стрэхамі, ішлі ўдвух з цівуном, Усяслаў не мог не абурыцца:
— Дзе тваё баярскае слова, Андрэй? На Радзе, перад самім князем Ізяславам кляўся не напівацца без меры, працаваць на моц зямлі нашай, але слова сваё парушаеш. Гэта — вялікая правіна i ганьба.
— Извини, воевода,— хмурна павініўся той, ідучы поплеч i раз за разам выціраючы рукавом футра халодны пот з лоба.— Уныние большое на душе, а бес тут как тут...
— Я разумею, што ты хочаш сказаць. Тое ж, што нядаўна добра сказаў Гаўрыла,— мякчэй прамовіў Усяслаў.— Кожнаму мілы той куток, дзе яму рэзалі пупок. Так?
— Может, и глубже...
— Кажу ж, разумею ўсё, але хіба табе, тваёй сям'і, людзям тваім тут кепскі прытулак? Вы ж для нас — не госці, адзінаверныя браты. Усе. Баяры i смерды. Здаровыя i параненыя. Старыя i малыя. Ты — княскі цівун над столькімі паселішчамі! Ты даеш жалеза! Зброю! Моц! Мы кажам табе: дзякуй вялікі!
— Так, воевода. Все так. Но, поверь, одолевает грусть. Я хочу в свою Русь!
— Тут табе зусім чужая Русь?
— Не чужая, близкая, но здесь, извини, все же другая Русь. Со своей стариной, со своими обычаями, со своим говором,— горача загаварыў Андрэй.— Поверь, у нас там другое раздолье полей, другое небо, солнце, другие морозы и вьюги, иначе хлеба растут, иначе женщины одеваются и поют! Другие игрища, шалости, удальство, ухарство, боевая потеха, дабы не только душу, но и кровь взыграть! Остановить пятерку-шестерку за колесо... Быка за рога одолеть... Итиль в лодке в ледоход переехать... Бои оглоблями, кулаками или стенка на стенку... Пить на спор, кто первый замертво упадет... Зазнобу-отраду у мужа украсть...— Супакоіўся, уздыхнуў.— Поверь, для меня все дорого, даже какие-то вздор, нелепица! Я вот за десятки верст езживал, дабы знаменитого враля послушать, дабы с гром-бабой, что мужиков ложила на лопатки, схватиться крест-накрест! А у вас все более умеренно, спокойно. Есть игры забавные, но... не дерзкие и не отчаянные...
— Які край, такі i звычай,— сказаў Усяслаў.— Але калі мусіш быць тут, дык, будзь ласкаў, не нарушай наш лад, не сей заганы i хібы. На жаль вялікі, усё, што праціўна праўдзе i дабру, плодзіцца хутка i моцна. Хоць па веры сваёй мы павінны не паддавацца на зміевы спакусы, адмольваць грахі.
— Все так, воевода.
— Але мала слоў тваіх, Андрэй. Я табе казаў ужо i яшчэ раз паўтару: каб твая баярыня была не цяжарная, дык я даў бы табе коней, хлеба, апратку, ахову з тваіх людзей i адправіў бы з вачэй. Едзь куды хочаш, шукай больш цярплівых i зычлівых! Але не будзь злоўжытны, Андрэй! Спагада мая не без межаў! Чуеш?
— Чюю,— вінавата пагадзіўся той.— Извини, пожалуйста.— А потым паддобрыўся: — Может, зайдешь позавтракать?
— Хочаш, каб жонка падала не толькі мне, але i табе медавухі? — па кпі ў ён.
— Нет.