— Але ж ты — хрысціянка,— без ніякага дакору, наадварот, з павагай у душы сказаў ён,— дык павінна прызнаваць толькі аднаго Бога, Творцу i Усявышняга.
— Павінна,— уздыхнула.— Але ўсе простыя людзі вераць старым багам, дык i я веру, баюся пакрыўдзіць ix. Памалюся катораму з ix — той мне i памагае.
— Каму ты малілася найбольш?
— Дзявоі ці, як яшчэ кажуць, Лялі.
— А цяпер каму будзеш пакланяцца?
— Цёці — багіні лета, замужняй кабеце.
— Ніякая ты яшчэ не хрысціянка, жывеш па законах старой веры,— прамовіў ён.— Але цяпер ды пры чужых, надта пры крыжацкіх ганцах, паслах i купцах, не гавары пра гэта. Яны лічаць нас язычнікамі, хочуць паваяваць нас мячамі, каб потым зрабіць нас «сапраўднымі хрысціянамі», гэта значыць быць над намі, сваім статкам, пастухамі.
— Я, мабыць, у душы не змянюся ніколі...
— Не мяняйся, але, кажу ж, не ўсім гавары пра сваё запаветнае.
— Як гэта нядобра, што трэба таіцца, хітраваць. Колькі зла ад гэтага.
— Такі ўжо свет гэты, Любка,— уздыхнуў ён.— Даўно ўжо, яшчэ ад нашых прабацькоў, Адама i Евы, Праўда і Дабро, мана i зло крочаць па ім побач. Бог, Творца i Усявышні, сочыць за першым, a грэшнік-ангел, злы дух, д'ябал, творыць другое, насупраць. Але каб д'ябал не меў лішняй волі, яго пасадзілі на ланцуг. Чым мы больш грашым, тым больш той ланцуг даўжэе...
Любка змаўчала, а ён, сказаўшы такое, чаму вучылі яго бацькі i што ў маладыя гады ўзяў на шчырую веру, падумаў, што i ён, мабыць, верным хрысціянінам не стаў: з гадамi задумаўся i ў многім засумняваўся. Вось лічыцца, што вяршыня чалавечых мары i шчасця — рай, той, нябесны, дзе некалі, да грэхападзення, жылі Адам i Ева. Для таго каб трапіць туды пасля смерці, трэба тут, на зямлі, не тольKi працаваць, быць шчырым i сумленным, але i цярпець усё, каяцца за свае грахі i адкупліваць ix заўзятымі малітвамі, быць да ўсіх міласэрным, нават да сваіх уладароў i ворагаў.
Ды сам Бог не быў цярпімы i ва ўсім анельскі: ён няшчадна ды люта шпурнуў ангела-іншадумца з неба ў апраметную, а Еву i Адама, што пазналіся плоцямі, адчулі яе боль, любаярлівасць, насалоду i ў гэтым далі новае жыццё, свой працяг, завялі род чалавечы, выгнаў з раю. Канечне, з Евінымі i Адамавымі дзецьмі, нашчадкамі заявіліся чалавечыя велічныя справы i мітусня, радасць i смутак, каханне i нянавісць, узаемапомач i зайздрасць, хцівасць, нават братазабойства, пайшлі плямёны i народы белыя, жоўтыя i чорныя, просталюдзіны i паны, тайныя замыслы i змовы, мір i вайна, урэшце выйшла безліч чалавечых ахвяр i пакут, ды што было б, каб на ўсім вялікім свеце жылі толькі двое, Адам i Ева? Каб не было тваіх прадзедаў??? Бацькоў??? Цябе??? Тваіх дзяцей i ўнукаў??? Ці, скажам, каб ты, мужчына, не зведаў, не спазнаў жаночай акругласці, гібкасці ліній, лебядзінай белізны i свежасці, што, мабыць, не столькі ад праху, a колькі ад усяго зямнога, жывога — можа, ад жыватворнага дзённага i заварожлівага начнога святла, ад гонкай, a ўверсе кучомістай бронзаствольнай сасны, высокай, густой i востраверхай, зелянюткай елкі ці беластволай бярозы, што чамусьці вельмі захапляе альбо нясе лёгкі, асвяжальны смутак, ад розных кветак, рыб ці той жа лані??? А жаночая сарамлівая, хітраватая, тамлівая або іскравая злосная ўсмешка-ўспышка, яе смутак i плач, гулі ды прывярэдлівасць, яе замілаванне сваім дзіцем ці яе выгляд, калі яна, на.томленая i шчаслівая, спачывае??? А як жанчына, што кахае, падае ееііі згаладаламу на цяжкай працы мужу альбо як чакае яго з далёкага небяснечнага паходу, а пасля радасна бяжыць яму насустрач i прытуляецца, пяючы яму песню целам!!!
Дык што было б без ніякага грэху???
Ён не раз прызнаваўся на споведзях пра гэта айцу Кірылу, той не дакараў, хітаў толькі галавой: «I ты, ваявода, найперш чалавек, з цела i духу, i ты бражыш ды бунтуеш», тлумачыў усё гэта па-свойму, заклікаў каяцца i маліцца. З Любкай, канечне, пра гэта не пагаворыш: нашто муціць яе чыстую душу? Як сказаць ёй, маладой, але ўжо цяжаркай, што каханне, уцехі — гэта найперш грэх, што аддаляе ад Бога? Як жа ёй, незагартаванай яшчэ, жыць далей, у што верыць? Як ёй адкупляцца? А цалкам можна адкупіцца ад усіх грахоў толькі тым, што ўсё, што нарадзіла жанчына, павінна памерці! Але амаль усе жанчыны ўжо не толькі табе, але i самому Яму вочы выдзеруць, калі ты замахнешея на тое, што яна нарадзіла ў любові i з болем!!! Значыць, i яны адагнаныя ад Бога??? Але ж царква бласлаўляе шлюб! Значыць, яна бласлаўляе i пэўны грэх! У імя сям'і, дзяцей, роду чалавечага, але i ў імя новага грэху! Вось i ў табе — Праўда i мана, Дабро i зло, Бог i д'ябал ды іхняя непрымірымая спрэчхса пра цела i душу, варожасць!!!
Праўда, каталіцкія святары глумяць сваю плоць, не жэняцца, як жывуць нежанатымі i крыжакі-рыцары, нібы бязгрэшныя перад Богам, але тое, што i як апошнія рабілі ў крыжовых паходах i цяпер робяць тут найперш змовамі, мячом i ядам, гэта — ніякая не святасць. Хоць многія цяперашнія святы я был i вялікія грэшнікі: яны, бачыце, пазналі сілу грэху I перамаглі яе, а шчырасць, цнота ва ўсім — мана, бо яна няведанне.
Дык што з усяго гэтага — будучи клік на Вялікі суд, узнагарода там праведнікам, a ўсім астатнім — вечнае пекла, якога ім, не па сваей вол i народжаным, хапала I тут, на зямлі? Што — сапраўды, адновіцца адзін пастыр, на ўвесь дабрадзейны статак i не будзе болей ніякіх спакусаў???
Калі пра гэта (i пра многае яшчэ іншае) добра паразважыць, дык няма ніякага дзіва ў тым, што ёсць нямала рознай ерасі, нават богаадступніцтва, што i царква, i касцёл не даюць, каб усе чыталі Біблію ды яшчэ на сваей, добразразумелай мове, змушаюць: вер, што мы кажам, i ўсё, будзеш праведны, заслужыш рай пасля адыходу ў іншы свет. Для сябе ён, Усяслаў, з усяго гэтага вывеў адно: жыві па дзесяці запаведзях, дзе ясна i мудра сказана, як трэба паводзіцца тут, на зямлі. Але хто, паклаўшы руку на сэрца, можа заявіць, што заўсёды i ўсюды спаўняе ix? I ці можна ix чалавеку споўніць?
— Што ж,— пасля гэтага роздуму Усяслаў усміхнуўся Любцы,— малілася Лялі, маліся i Цёці... Толькі, кажу, без лішняй агалоскі.
Усяслаў прыехаў сюды, у невялікі драўляны, абгароджаны высокім плашкавым тынам домік на высокім беразе Валоўкі, непадалёку ад нёманскага Лаўрышава (чамусьці вельмі любімай мясціны Міндоўгава Войшалка), не проста адпачыць пасля вяселля. Ягонае сямейнае загародняе лецішча было непадалёку Навагародка, ля гэтай жа Валоўкі, а вось тут знаходзілася яго ваяводскае прыстанішча, дзе ён звычайна запыняўся з аховаю, калі прыязджаў сюды па сваіх клопатах. Дабраўшыся, увечар папарыўся ў загадзя падрыхтаванай яго людзьмі лазенцы (у перапынку па маладой звычцы паплёхаўся ў сцюдзёнай Валоўцьт), павячэраў з Любкай i яе бацькам, добра выспаўся, дык назаўтра раненька борздка падняўся, пакінуў маладую жонку ў цёплай пасцелі i падаўся ў адно з блізкіх паселішч.
Ягоныя турботы тут, паблізу абшараў i ў нетрах Налібацкай пушчы, былі вялікія. Па дамове з Міндоўгам іхнія людзі тут разам, не замінаючы адзін аднаму, рыбачылі i палявалі, бортнічалі, а таксама здаўна капалі тут па балотах вакол Нёмана i Усы рыжа-бурую зямлю-руду. Яе звозілі ў некалькі мясцін — яны паволі, год за годам, станавіліся паселішчамі, a паселішчы — абшчынай-грамадой альбо валасцямі, дзе быў свой, абраны людам старац, які збіраў падаткі i сачыў за ладам, а таксама быў i княскі чалавек — цівун-баярын, які пыніў тут усё ад імя князя. Дык вось гэтыя паселішчы, воласці паволі станавіліся Руднямі ці Налібацкай альбо Пільнянскай Руднямі. Сюды прыводзілі жыць не толькі тутэйшых, але i захопленых у палон, а за апошнія пяць гадоў сюды (як i да суседа Міндоўга) трапіла нямала бежанцаў з разанскай, арлоўскай, курскай, бранскай, чарнігаўскай, галіцка-валынскай, польскай земляў. Зразумела, сюды бралі не ўсіх, а найперш наглядчыкаў за пажарамі i самавольствамі, сакальнічых, бабраловаў, ваўчатнікаў i мядзведзежатнікаў, бортнікаў, траўнікаў ды тых, хто ўмеў варыць i каваць жалеза, валодаў сілай раздзімаць кавальскія мяхі і гахаць молатам. З маладзейшага розназямельнага мужчынскага люду ён мог тут хутка сабраць некалькі моцных дружын, што ўмелі карыстацца зброяй i будуць мужныя ў баі. Вольнага доступу староннім у некаторыя новыя, яшчэ тайныя ад галіцкавалынскага ўладара i крыжакоў, вёскі не было. Сюды i дворскага Расціслава не ўсюды пускалі. Гэта былі ягоныя, Усяслававы, ваяводскія i ад княскага імя, уладанні, хоць уласна ягоных, баярскіх, паселішчаў, што здабывалі i яму свежы рачны ды лясны харч, тут мелася няшмат. Сям-там адным «дымам» ці адной-дзвюма сем'ямі, дварамі жылі спрадвечныя вольныя тубыльцы, а таемна ў норах ці бярлогах — беглыя, грабежнікі, забойцы i іншыя грэшнікі, дзівакі-пустэльнікі, старавернікі-язычнікі, струплівыя людзі,— i ўсіх яму таксама трэба было трымаць пад пільным назіркам, таго-сяго вылоўліваць i караць, каб i тут, часамі ў непраходным лесе, усе адчувалі нядрэмнае навагародскае вока i цвёрдую руку, каб баяліся лішне сваволіць i нішчыць. Да ўсяго тут, воддаль, ад чужых вачэй, на абязлесеных i выраўняных мясцінах, былі сумесныя з Міндоўгам, як яны жартавалі, такавішчы, дзе навучалі маладых вояў у бегу на конях ці пешшу навыперадкі, уздагон, наладжвалі вайсковыя гульні i навучальныя баі для дружын i палкоў.
Едучы яшчэ прыцемкам па лясной сцяжыне з маладымі паўсоннымі дружыннікамі, Усяслаў узіраўся i ўслухоўваўся, хто i дзе, як i трэба, павінен яго неўзабаве запыніць. Хай толькі, сонныя цецерукі, не аклікнуць ды не перагародзяць шлях! Рухаліся ціха, але ад прымаразку пад капытамі коней шалясцела падшэрхлыя зямля i трава, пахруствала голле. Калі ўночы марозік, дык удзень будзе сонечна.
Вось ягоны гняды ўскінуў галаву, застрыг вушамі: непадалёку блізкія лахмаценькія елачкі з глыбай зямлі зрушыліся ўбок i з аголенай яміны спачатку выскачыў i заліўся брэхам шэра-руды, з чорнай спіною сабака крыжацкай пароды, a ўслед выімчалася трое вояў з лукамі i коп'ямі.
— Стой!— крыкнуў самы старэйшы. Як пазнаў адразу Усяслаў, дзесяцкі Мікула. Сярэдняга росту, у скураных ботах i ваўчыным кажушку. Пазнаўшы, узмахам рукі затрымаў ваяўнічага сабаку, вояў, нізка закланяўся:
— Дабрыдзень, ваявода.
— Здароў, Мікула,— затрымаўшы каня, з прыемнасцю адказаў пажылому вою.— Малайчына, што чуйны, не спіш, як мядзведзь у бярлозе.
— Сваю службу ведаем, ваявода,— той выпрастаўся, прыклаў руку да грудзіны.— I ўдзень, i ўночы бачым i чуем, якая птушка сюдою праляціць, які звер пройдзе.
— Дзякуй, стары служака,— Усяслаў нагнуўся i толькі адному Мікуле падаў руку. Няхай маладзейшыя на свае вочы бачаць, як цэніцца добрая служба. — Будзеш мець за гэта ўзнагароду.
Мінуўшы пост, яны рушылі да недалёкага вялікага паселішча. Чым бліжэй пад'язджалі да яго, тым выразней чуўся жылы дух — аселы i застылы ў лесе пах згарэлага прывезенага здалёк каменнага вугалю i зробленага тут, на месцы, з бярозавых i дубовых дроў свайго, драўлянага, а таксама заказытаў у носе водар распаленага жалеза, дыму. Перад высокім плотам-тынам, выйшаўшы наперад з навязаным на скурат мясцовым невялікім чорна-белым сабакам, ix запыніў высокі i плячысты самааховец. Угледзеўшы яго, бухнуў на калені i сагнуў да зямлі галаву так, што прыйшлося прытрымаць рукой аблавуху з аўчыны:
— Дабрыдзень, ваявода.