Вольга — i сёння ў строгім чорным касцюме, такога ж колеру свэтарчыку i шапачцы,— як відаць было, таксама кепска спала апошні час. Змарнела, пад вачыма вунь нязвыклыя чорныя паўкругі, a ў вачах — застылая туга альбо нават i роспач.
Урэшце яна схамянулася, узяла з калень i падсунула па стале да яго цэлафанавы кулёк, дзе былі свежыя, здаецца, польскія яблыкі, а таксама i штосьці іншае, загорнутае ў белыя сурвэтачкі.
Ён сядзеў непарушна, па-ранейшаму моўчкі i пільна пазіраў у яе паглыбленыя цёмныя вочы.
— Ты абскардзіў прысуд? — запытала яна, i ён у яе зацікаўленым голасе адчуў i боль, i спагаду, i тое, што яна перамагла ўжо рэўнасць.
— Абскардзіў,— ціха, ледзь не шэптам адказаў ён.— Але не веру, што...
Нечакана яна працягнула загарэлую, з тонкімі, цяпер не падфарбаванымі пальцамі руку i накрыла яго за гэты час пабялелую, з выпнутымі тоўстымі сінімі жыламі правую руку.
— Можа, i зміласцівяцца...— падала незнарок.— Ты ж не мог забіць... Я душою адчуваю: ты яе не забіў. I, можа, нават нічога не меў...
— Дзякую, Вольга,— дрыготкім голасам прамовіў ён.— Ты скінула вялізны камень з маёй душы. Павер, з апошніх сіл пераканай сябе: я сапраўды не здрадзіў табе, невінаваты ў Нінінай смерці. Я — ахвяра выпадку...
— Раз'яднайце рукі! — строга загадаў прапаршчык, надзімаючы чырвоныя, бы нацёртыя цэглаю, шчокі.— Кантакт не паложаны.
Вольга не паспяшалася забраць руку, а вось ён адцягнуў сваю, ведаючы, што прапаршчык у любую хвіліну можа разлучыць ix. Ужо, відаць, назаўсёды...
Прадчуваючы хуткае развітанне, Сяргей намагаўся як лепш запомніць яе, прагна азіраў, пакутуючы, што яна такая яшчэ маладая, прыгожая, несгіравядлівым лесам асуджана на такое цяжкае душэўнае глумление, на бясчасную трату маладосці.
— Усё! Хадзем! — спажыўшы іхнюю паўзу, крануў яго за плячук прапаршчык.
— Вольга,— адыходзячы сказаў ён тое, што думаў сказаць на развітанне,— калі што якое, ну, не... Праз два-тры гады выходзь замуж, няхай будзе ў дзяцей бацька...
— Сяргей! — падхапілася, закрычала Вольга, кідаючыся наўздагон, але рашучы прапаршчык тут жа штурхнуў яго з пакоя i зачыніў за ім дзверы.
З ім, з Сяргеем, застаўся толькі Вользін адчайны крык — усё, што звязвала яго з тым, вольным светам.
Пасля ён цалкам аддаўся ва ўладу тых, хто цяпер трымаў яго пад вартаю.
На трэці дзень яго аддалі ў іншыя рукі, i ўжо новы канвой, абмацаўшы яго i ягоныя сціплыя рэчы, спачатку павёў з сабою, а пасля павёз аднаго ў абабітай жалезам шэрай машыне. Везлі нядоўга. Высадзілі за знаёмым гарадскім вакзалам, дзе яго чакалі ўжо не меней дзесяці канваіраў з аўчаркаю. Пад іхнім пільным назіркам ён прайшоў метраў сто, а пасля залез у вагон з матавымі вокнамі.
Па доўгім калідоры, узбоч закрачаных «купэ» яго завялі ў самы канец вагона, у апошнюю невялікую камеру. Праз паўгадзіны пачалі заводзіць у вагон i іншых — мужчын, жанчын. Некаторыя з ix, нібы не зважаючы на сваю долю, жартавалі, смяяліся, яго, адзіночку-смяротніка, мусіць, не бачылі.
Ехалі яны, здаецца, сутак пяць ці шэсць. За гэты час канваіры часта выводзілі зняволеных з камер у туалет, дык тыя ўжо агледзелі яго; хто дапытваўся, за што ён асуджаны, хто спачуваў, а хто i пакепліваў: «Перадавай там, на небе, прывітанне ад нас усіх Богу!»
Калі ўрэшце кудысьці прыехалі, яго вывелі з вагона апошнім, аднаго пасадзілі ўсё ў такую ж абабітую жалезам i без акон машыну, завезлі ў двор змрочнага будынка i аддалі новай варце, якая пасадзіла яго ў невялікую, глухую, з маленечкім i высокім закратаваным акенцам камеру.
Ужо тут яму паказалі адказ на яго апеляцыю, дзе была адмова на яго памілаванне. Жыццё яго пасля гэтага пайшло пад адным спачатку вельмі трывожным, жахлівым, а потым даволі спакойным знакам калi i як будзе тое?
Ён сцінаўся, дзервянеў, калі яго выводзілі на кароткую прагулянку альбо вярталі з яе. Кожны раз чакаў хлёсткага стрэлу, балючага ўдару ў скронь альбо ў патыліцу i раптоўнай цемені. Недзе на другім тыдні пажылы таўсматы сяржант, завёўшы яго ў камеру, сказаў:
— Пасля кожнага шпацыру ўсё больш сівееш. Хутка будзеш як лунь.
— Скажыце, прашу я вас, калі ўжо тое будзе? — не толькі запытаў, але ўжо i папрасіў сам таго ён.
— Не спяшайся паперадзе бацькі ў пекла...— усміхнуўся той, пакідаючы яго аднаго, асуджаючы на яшчэ адну бяссонную ноч.
Гэты ж непрыступны, здаецца, задаволены жыццём i сабою таўсцюк старшы сяржант аднойчы сярод дня неяк нязвычна зайшоў у камеру i, ужо не калюча, а неяк дзіўна зычліва пазіраючы на яго, гарэзна шпурнуў яму на калені чужое паношанае цывільнае адзенне.
— Пераадзявайся, дарагі.
Сяргей нібы прыліп да ложка. Што — прыйшла для яго, бачыш, «дарагога», тая часіна? Але дзеля чаго пераапранацца?
— Усё ж шчаслівы ты чалавек...— нібы не верачы сам сабе, хітнуў галавою старшы сяржант i, бадай, упершыню за іхняе змушанае знаёмства ўсміхнуўся. Быццам добраму сябру.
Сяргей здранцвела пазіраў на яго кароткія тоўстыя ногі, выпхнуты жывот, на масіўны карак, на мардатыя, але трошкі бледнаватыя, нават азызлыя шчокі, на вузкія шэрыя вочы — акідваў позіркам усяго з галавы да ног i нічога не мог зразумець.