MoreKnig.org

Навелы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Мерымэ Праспэр



Шрифт:

Нейкі час рана прымушала Таманго заставацца ўнізе. Але нарэшце ён з’явіўся на палубе. Спачатку ён з годнасцю ўзняў галаву, стоячы паміж натоўпу баязлівых рабоў, і кінуў сумны, але спакойны погляд на бязмежную вадзяную прастору, што акаляла карабель, потым апусціўся ці, хутчэй, асеў на дашчаную палубу, не стараючыся нават падабраць свае ланцугі, каб менш заміналі. Леду сядзеў на кармавым палубаку і спакойна паліў люльку. Каля яго стаяла Айшэ без жалезаў, у зграбнай сукенцы з блакітнага паркалю, у прыгожых замшавых чаравіках, яна трымала ў руках сподак з лікёрамі, гатовая ў любую хвіліну паднесці капітану выпіць. Было відаць, што яна выконвае пры капітане адказны абавязак. Адзін негр, ненавідзячы Таманго, знакам прапанаваў яму зірнуць у той бок. Таманго павярнуў галаву, заўважыў Айшэ і закрычаў; імкліва падняўшыся, ён пабег да кармавога палубака, і вартавыя матросы не паспелі перашкодзіць такому гвалтоўнаму парушэнню ўсяго карабельнага парадку.

— Айшэ! — закрычаў ён грымотна, і Айшэ ўскрыкнула з жаху.— Ты думаеш, што ў краіне белых няма Мама-Жумба?

Матросы ўжо пачалі біць яго кіямі, але Таманго скрыжаваў рукі і, нібы бясчулы, спакойна вярнуўся на сваё месца. Айшэ заходзілася слязьмі і, здавалася, здранцвела ад гэтых дзівосных словаў. Перакладчык растлумачыў, што гэта за жахлівы Мама-Жумба, адно імя якога наганяла такога жаху.

— Гэта негрыцянскае страшыдла. Калі нейкі муж баіцца, каб ягоная жонка не ўчыніла таго, што жанчыны ў Афрыцы робяць з такім самым спрытам, як і ў Францыі, ён пагражае ёй гэтым Мама-Жумба. Я зразумеў гэтыя хітрыкі, але негры.., гэта так проста, што яны й не разумеюць. Уявіце сабе: неяк увечары, калі жанчыны забаўляліся танцамі — рабілі фальгар, як яны гэта называюць на сваёй гаворцы,— з ляска, вельмі густога і цёмнага, пачулася дзіўная музыка, а музыкаў ніхто не бачыў, яны былі схаваныя ў лесе. Там былі чаратовыя дудкі, драўляныя барабаны-балафосы і гітары, зробленыя з палавіны высушанага гарбуза. Музыка была, нібы на д’яблавых хаўтурах. Адно пачуўшы гэтую музыку, жанчыны задрыжалі і паспрабавалі ўцячы, бо добра ведалі, чым ім гэта абернецца, але мужы затрымалі іх. Раптам з лесу выйшла высокая белая постаць вышынёю з нашу мачту, галава ў яе была вялізная, як бочка, вочы шырокія, як клюзы, а з пашчы валіў агонь, як у д’ябла. Гэтая штука ішла павольна-павольна і не адыходзілася ад лесу больш як на сто метраў. Жанчыны крычалі: «Гэта Мама-Жумба!» Яны верашчалі, як гандляркі вустрыцамі. Тады мужчыны пачалі ім казаць: «Ну, шэльмы, прызнавайцеся, ці не нарабілі вы якіх глупстваў. Калі зманіце, Мама-Жумба зжарэ вас жыўцом». I былі такія прасцячкі, што прызналіся, вось тут мужы ім і ўвалілі.

— А што гэта была за белая постаць, гэты Мама-Жумба? — спытаўся капітан.

— Ат, нейкі жартаўнік, захутаны ў белую прасціну. Замест галавы ў яго быў пусты гарбуз на доўгай палцы, а ўсярэдзіне свечка. Невялікія хітрыкі, але каб абдурыць неграў, шмат розуму не трэба. Але Мама-Жумба — добрая прыдумка, хацеў бы я, каб і мая жонка ў яго верыла.

— А мая, калі не баіцца Мама-Жумба, дык баіцца Марціна-Дрына,— сказаў Леду.— Яна добра ведае, як я ёй увалю, калі яна надумае выкінуць са мною які фартэль. У родзе Леду ўсе мужчыны не надта цярплівыя, і хоць у мяне ўсяго адзін кулак, але ён добра ўмее махаць ліньком. А гэтаму ёлупню, што крычыць пра Мама-Жумба, скажыце, каб сціх і не палохаў маю кабетку, бо загадаю так нашмараваць яму хрыбціну, што ў яго скура з чорнае зробіцца на чырвоную, як свежая паляндвіца.

Сказаўшы так, капітан спусціўся ў каюту, паклікаў Айшэ і паспрабаваў суцешыць яе: але ні пяшчота, ані нават удары (бо кожны ж урэшце траціць цярпенне) не дапамаглі суцешыць чорную прыгажуню, слёзы так і струменіліся ў яе з вачэй. Капітан выйшаў на палубу ў дрэнным гуморы і вылаяў вахтавага начальніка за нейкую каманду, што той аддаваў матросам.

Уночы, калі ўвесь экіпаж ужо глыбока спаў, вахтавыя пачулі спачатку мерны, змрочны, урачысты спеў з трума, а потым пранізлівы жаночы крык. Адразу ж пасля па ўсім караблі разнёсся грубы капітанаў голас, лаянка і пагрозы, а таксама ляскат ягонага страшнага бізуна. Праз хвіліну ўсё сціхла. Назаўтра Таманго з’явіўся на палубе са спаласаваным тварам, але выгляд меў такі самы ганарлівы і рашучы, як і раней.

Адно заўважыўшы яго, Айшэ саскочыла з кармавога палубака, дзе яна сядзела разам з капітанам, імкліва падбегла да Таманго, укленчыла перад ім і з глыбокаю роспаччу ў голасе сказала:

— Даруй мне, Таманго, даруй!

Хвіліну Таманго пільна глядзеў на яе, потым, заўважыўшы, што перакладчык далёка, шапнуў: «Напільнік». Пасля гэтага ўлёгся на палубе спінаю да Айшэ. Капітан вылаяў яе, нават ляснуў некалькі разоў па патыліцы і забараніў размаўляць з былым мужам; але ён і не падумаў, што ў тых кароткіх фразах, якімі яны перакінуліся, магло быць нешта падазронае, і нічога пра гэта не спытаўся.

А тым часам Таманго, замкнуты з іншымі рабамі, удзень і ўночы намаўляў іх на гераічную спробу здабыць свабоду. Ён казаў ім, што белых мала, што вартавыя робяцца ўсё больш няўважлівыя; потым цьмяна намякаў, што зможа прывесці іх на радзіму, выхваляўся сваімі ведамі ў чарадзействе, у якое так вераць негры, пагражаў помстаю д’яблаў тым, хто адмовіцца дапамагаць ягонай справе. Гэтыя прамовы ён казаў на дыялекце племя пёляў[12], які ведала большасць рабоў, але не разумеў перакладчык. Ягоныя прамоўніцкія здольнасці, а таксама звычка рабоў баяцца і слухацца яго цудоўна паспрыялі поспеху ягонага красамоўства, і ўжо негры самі прыспешвалі прызначыць дзень вызвалення раней, чым ён сам меркаваў. Ён паважна адказваў змоўцам, што час яшчэ не надышоў і што дух, які явіўся яму ў сне, яшчэ не папярэдзіў яго, але нявольнікі павінны быць гатовыя падняцца на першы ж ягоны знак. А тым часам ён не ўпускаў ніводнае магчымасці праверыць пільнасць вартаўнікоў. Аднойчы нейкі матрос прыставіў стрэльбу да борта і заглядзеўся на чародку лятучых рыбаў, што гналіся за караблём; Таманго ўзяў стрэльбу і пачаў круціць ёю, імітуючы рухі матросаў, якія яны рабілі падчас практыкаванняў. Стрэльбу ў яго адабралі ў тую самую хвіліну, але ён пераканаўся, што можа ўзяць зброю, не выклікаючы падазрэнняў. А як надыдзе час скарыстаць яе, бедны будзе той, хто захоча вырваць гэтую зброю з ягоных рук!

Аднойчы Айшэ кінула яму кавалак хлеба, зрабіўшы знак, зразумелы яму аднаму. У ім ляжаў маленькі напільнік: ад гэтай прылады залежала будучыня ўсяе змовы. Спачатку Таманго не паказаў напільніка сваім таварышам, а калі надышла ноч, ён пачаў мармытаць штосьці няўцямнае і рабіць нейкія дзівосныя рухі. Паступова ён узрушваўся і нават пачаў нешта выкрыкваць. Пачуўшы зменлівыя інтанацыі ягонага голасу, можна было падумаць, што ён вядзе жвавую гаворку з некім невідочным. Усе рабы дрыжалі і ўжо не сумняваліся, што ў гэтую хвіліну д’ябал знаходзіўся сярод іх. Таманго скончыў гэтую сцэну радасным выкрыкам.

— Сябры,— сказаў ён,— дух, якога я выклікаў, нарэшце даслаў мне абяцанае, і я трымаю ў рукаў зброю нашага вызвалення. Зараз, каб зрабіцца вольнымі, вам трэба адно трохі адвагі.

Пасля доўгага чакання надышоў вялікі дзень помсты і вызвалення. Змоўцы, звязаныя паміж сабою ўрачыстаю клятвай, пасля доўгага абмеркавання склалі план дзеяў. Найбольш адважныя на чале з Таманго павінны былі падняцца на палубу і захапіць зброю вартаўнікоў; яшчэ некалькі чалавек абавязаныя былі пайсці ў капітанскую каюту і забраць усе стрэльбы, што там былі. Тыя, што здолелі распілаваць свае кайданы, павінны былі пачаць напад, але, нягледзячы на ўпартую працу падчас многіх начэй, большасць рабоў была яшчэ няздольная ўзяць чынны ўдзел у змове. Таму трох дужых неграў абавязалі забіць чалавека, што насіў у кішэні ключы ад кайданоў, і адразу ж вызваліць сваіх закутых таварышаў.

Таго дня капітан Леду быў у дзівосным гуморы, супраць звычаю ён не пакараў юнгу, які заслужыў бізуна. Ён пахваліў вахтавага за ўмелыя дзеянні, абвясціў экіпажу, што ён задаволены ім, і дакляраваў, што на Марцініцы, куды яны меліся неўзабаве прыйсці, кожны атрымае ўзнагароду. Усе матросы пачалі абмяркоўваць гэтыя прыемныя абяцанні і ўяўляць сабе, на што яны пусцяць гэтую ўзнагароду. Яны думалі пра гарэлку і цёмнаскурых жанчын з Марцінікі, калі на палубу выпусцілі Таманго і іншых змоўцаў.

Яны пастараліся так распілаваць свае кайданы, каб распілу не было відаць, але каб найменшым намаганнем можна было іх разарваць. Да таго ж яны так моцна бразгалі імі, што, пачуўшы, падумаў бы, што ланцугоў на іх удвая болей. Надыхаўшыся вольнага паветра, яны пабраліся за рукі і пачалі танцаваць, а Таманго завёў баявы спеў свайго роду, які даўней ён выконваў, выпраўляючыся ў паход. Паскакаўшы пэўны час, Таманго, нібы зняможаны, распасцёрся ля ног матроса, што спакойна стаяў, абапёршыся на борт карабля. Гэтаксама зрабілі ўсе змоўцы. Такім чынам ля кожнага матроса апынулася некалькі неграў.

Раптам Таманго, які асцярожна разарваў свае ланцугі, шалёна закрычаў,— гэты крык павінны быў служыць сігналам да нападу,— рэзка рвануў за ногі матроса, што стаяў побач з ім, зваліў яго, ударыў нагою ў жывот, вырваў стрэльбу і застрэліў вахтовага. Тае самае хвіліны негры напалі на ўсіх матросаў, збяззброілі іх і адразу ж пазабівалі. Боцман, у якога былі ключы ад кайданоў, загінуў адзін з першых. I тады натоўп неграў хлынуў на палубу. Хто не змог здабыць зброю, хапаў шворан ад кабестана ці вёслы са шлюпак. 3 гэтае хвіліны лёс белага экіпажа быў вырашаны. Хоць на кармавым палубаку яшчэ змагаліся некалькі матросаў, але ім бракавала зброі і рашучасці. Леду быў яшчэ жывы і не страціў мужнасці. Заўважыўшы, што Таманго завадатар змовы, ён вырашыў, што, забіўшы яго, ён зможа лёгка справіцца з астатнімі. Ён кінуўся насустрач Таманго з шабляю ў руцэ, голасна выклікаючы яго. Таманго адразу скіраваўся да капітана. Ён трымаў стрэльбу за рулю і біўся ёю, бы доўбняю. Абодва кіраўнікі сышліся на адным з тых вузкіх праходаў, што злучаюць насавы і кармавы палубакі. Таманго ўдарыў першы. Спрытна крутнуўшыся, белы ўнікнуў удару. Прыклад стрэльбы моцна стукнуўся аб дошкі і раскалоўся, сіла ўдару была такая, што стрэльба вылецела з рук Таманго. Ён быў бяззбройны, і Леду з д’яблавай усмешкаю ўзняў шаблю, каб засекчы яго. Але Таманго быў такі самы спрытны, як пантэры ў яго на радзіме. Ён кінуўся на праціўніка і перахапіў руку, у якой той трымаў шаблю. Адзін намагаўся ўтрымаць зброю, другі імкнуўся вырваць яе. Падчас гэтае зацятае барацьбы яны абодва ўпалі, і афрыканец апынуўся знізу. Тады, не трацячы мужнасці, Таманго з усяе сілы сціснуў праціўніка і з такою лютасцю ўпіўся зубамі ў ягонае горла, што кроў заструменіла, нібы з-пад ільвіных іклаў. Шабля вывалілася са знямоглае капітанавае рукі. Таманго схапіў яе, узняўся, скрываўленымі вуснамі выкрыкнуў пераможны кліч і некалькімі ўдарамі дабіў ужо напалову мёртвага ворага.

Перамога была ўжо пэўная. Малая рэшта матросаў спрабавала вымаліць літасці ў паўстанцаў, але ўсе яны разам з перакладчыкам, які ніколі не чыніў неграм зла, былі бязлітасна забітыя. Памочнік капітана загінуў з гонарам. Ён адступіў да аднае з тых маленькіх гарматаў, што круцяцца на шворне і набіваюцца картушам. Леваю рукою ён наводзіў гарматку, а ў правай трымаў шаблю і абараняўся так зацята, што сабраў цэлы натоўп неграў. Тады ён стрэліў і праклаў у гэтым цесным тлуме шырокі шлях, завалены мёртвымі і параненымі. Яшчэ праз хвіліну яго разарвалі на шматкі.

Калі труп апошняга белага, пашкуматаны і пасечаны на кавалкі, паляцеў у мора, негры, здаволіўшыся з помсты, узнялі вочы да карабельных ветразяў; а тыя, напятыя свежым ветрам, здавалася, яшчэ падпарадкоўваліся прыгнятальнікам і, нягледзячы на перамогу, імкнулі іх у краіну рабства.

— Дык, значыць, усё марна? — думалі яны ў сумоце.— Ці захоча гэтае вялізнае боства белых везці нас на радзіму, нас, што пралілі кроў ягоных уладароў?

Нехта сказаў, што Таманго здолее прымусіць ветразі падпарадкоўвацца. Адразу ж усе закрычалі, заклікаючы Таманго.

Ён не спяшаўся ісці. Яго знайшлі ў кармавой каюце, ён стаяў, абапершыся адною рукой на скрываўленую капітанаву шаблю, а другую абыякава падаўшы Айшэ, якая цалавала яе, стоячы на каленях. Радасць перамогі не магла захінуць змрочнага неспакою, якім веяла ад усяе ягонае постаці. Больш чуйны за іншых, ён лепш разумеў усю складанасць свайго становішча.

Нарэшце ён з’явіўся на палубе, удаючы ўпэўненасць, якое не адчуваў. Скрозь глухі шум сотні галасоў, што прыспешвалі яго павярнуць бег судзіны, ён ішоў да стырна павольна, нібы каб хоць трохі аддаліць момант, які яму і іншым павінны быў паказаць мяжу ягонае ўлады.

Усе негры, нават самыя безгаловыя, даўно заўважылі, што рух карабля залежыць ад нейкага кола і скрынкі, што стаяла супраць яго, але гэты механізм быў для іх найвялікшаю таямніцай. Таманго доўга разглядаў бусоль, варушыў вуснамі, нібы чытаў знакі на ёй, пасля паднёс руку да лоба і зрабіў задуменны выгляд, як чалавек, што ў думках нешта вылічвае. Усе негры абступілі яго, разявіўшы раты, шырока расплюшчыўшы вочы, з трывогаю сочачы за кожным ягоным рухам. Нарэшце са страхам і ўпэўненасцю, што надае людзям няведанне, Таманго крутануў стырно.

Як высакародны конь, што ўздымаецца на дыбы, адчуўшы астрогі неабачлівага вершніка, цудоўны брыг «Надзея» падскочыў на хвалях ад гэтага небывалага манёўру, нібы, абураны, хацеў праваліцца ў прадонне, разам са сваім нягеглым кіроўцам. Неабходная адпаведнасць паміж накірункам ветразяў і стырном была адразу ж парушана, карабель нахіліўся так рэзка, што, здавалася, зараз абернецца. Доўгія рэі ягоныя крануліся вады. Шмат хто ўпаў, нехта зваліўся за борт. Хутка карабель зноў выпрастаўся над хвалямі, нібы збіраўся змагацца супраць згубы. Вецер задзьмуў з падвойнаю сілай, і раптам абедзве мачты абрынуліся з жахлівым шумам, зламаныя на вышыні некалькіх футаў над палубаю, акрыўшы яе драўлянымі зломкамі і цяжкім спляценнем канатаў.

З шалёнымі крыкамі напалоханыя негры кінуліся да люкаў, але як вецер больш не меў за што зачапіцца, то карабель выпрастаўся і лёгка загайдаўся на хвалях. Тады найбольш адважныя падняліся на палубу і прыбралі з яе зломкі. Таманго стаяў нерухома, абапершыся локцем на скрынку бусолі і хаваючы твар у сагнутай руцэ. Айшэ была пры ім, але не наважвалася вымавіць ні слова. Паволі падыходзілі негры, усчалося нейкае мармытанне, якое хутка перарасло ў хвалю праклёнаў і лаянкі. «Здраднік! Лгар! — крычалі негры.— Праз цябе ўсе нашы няшчасці, ты прадаў нас белым, і ты ж змусіў нас паўстаць супроць іх. Ты хваліўся сваім умельствам, ты абяцаў адвесці нас на радзіму. А мы, дурні, паверылі табе! I вось мы ўсе ледзьве не загінулі, бо ты ўгнявіў боства белых».

Таманго горда ўзняў галаву, і негры, што атачалі яго, збянтэжана адступіліся. Ён падняў дзве стрэльбы, знакам загадаў жонцы ісці за ім, прайшоў скрозь натоўп, што расступіўся перад ім, і накіраваўся на нос карабля. З пустых бочак і дошак ён склаў там нешта накшталт вала і ўсеўся ўсярэдзіне гэтага схову, адкуль пагрозліва тырчалі штыхі дзвюх стрэльбаў. Яму далі спакой. Сярод паўстанцаў адныя плакалі, іншыя ўзносілі рукі ў неба, заклікаючы свае боствы і боства белых, трэція, укленчыўшы перад бусоллю, зачаравана сачылі за няспынным рухам яе і малілі адвесці іх на радзіму, чацвёртыя ў роспачнай знямозе ляжалі на палубе. Сярод гэтых людзей, што страцілі ўсялякую надзею, уявіце сабе жанчын і дзяцей, што лямантавалі са страху, і чалавек дваццаць параненых, што благалі дапамогі, якое ніхто і не думаў ім даваць.

Раптам на палубе з’яўляецца нейкі негр, і твар ягоны ззяе. Ён паведамляе, што знайшоў месца, дзе белыя захоўваюць гарэлку; радасць і задаволенасць ягоныя даводзяць, што ён ужо паспытаў яе. Гэтая навіна прымушае лямант вокамгненна сціхнуць. Усе бягуць на камбуз і напіваюцца дасхочу. Праз гадзіну ўсе негры пачалі рагатаць і танчыць на палубе, яны былі п’яныя як гразь, і гэта натхняла іх на самыя быдлячыя вычварэнні. Яны скакалі і спявалі пад стогны і галашэнне параненых. Так мінула рэшта дня і ўся ноч.

[12] Дыялект племя пёляў — на гэтай мове гавораць у Сенегале, Буркіна Фасо і Камеруне.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Огненные узы для землянки
Огненные узы для землянки
[Любовное фэнтези / Космическая фантастика / Попаданцы / Постапокалипсис]
На покрытой вечным снегом Земле, где каждый сам борется за своё существование под сиянием звёзд, Кайла пытается выжить всеми силами в схватке с захватчиками. Но борьба проиграна, девушка похищена.
0
Вслед за Океаном
Вслед за Океаном
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
Когда на кону стоит всё и нет смысла продолжать плыть по течению бренности мира сего, у тебя есть все два варианта: медленно умирать в быту или же покорять грани своих мечтаний. Выбор, который не
0
Звёздный демон. Сладкая ловушка для адмирала
Звёздный демон. Сладкая ловушка для адмирала
[Любовные романы / Приключения / Фантастика / Космическая фантастика]
Я представительница межзвёздной Федерации, которую направили с инспекцией на флот планеты Ора. Нужно оценить, готовы ли они присоединиться к нашему союзу. Моя секретная миссия – составить
0
Американо-мексиканская война
Американо-мексиканская война
[Документальная литература / Военное дело, спецслужбы / История]
Данная работа повествует об одном из ключевых событий в истории США, которое, тем не менее, не получило большой известности не только у нас, но и в самой Америке. Речь идет об Американо-мексиканской
0
Развод с генералом. Вдова важнее жены
Развод с генералом. Вдова важнее жены
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Роман]
— У нее муж погиб! Ты хотя бы представляешь, что она пережила? — Поэтому ты решил стать ее мужем при живой жене? Двадцать два года брака с генералом. Семь лет заботы о вдове его погибшего друга. Пять
0
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
[Любовные романы / Современная проза / Попаданцы]
Шанс для бесприданницы. Книга 1
Шанс для бесприданницы. Книга 1
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения]
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Попаданцы]
Четвёртое дитя
Четвёртое дитя
[Ужасы / Любовное фэнтези / Проза]
Я всего лишь хотела закончить академию и стать боевым магом-некромантом. Казалось бы, что может пойти не так? Например, загадочные убийства, древнее пророчество и трое всадников Апокалипсиса, один из
0
Когда сойдутся отражения
Когда сойдутся отражения
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Попасть в чужой мир в теле юной красавицы — звучит как сказка? Только не тогда, когда твоя десятилетняя дочь бесследно исчезает в чужих землях, а тебя преследует местный грозный король! В тексте Вас
0
Измена. Мы одна семья
Измена. Мы одна семья
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
— Ань, — она говорит осторожно, почти шёпотом, как будто боится меня обидеть, — ты не обижайся, ладно? Я как сестра говорю. Может телефон посмотришь? Просто так, для спокойствия. Может…у него кто-то
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Под крылом чёрного ворона
Под крылом чёрного ворона
[Приключения: прочее]
Поиски таинственной Золотой бабы приводят археолога Виктора Воробьева к заболоченным старицам рек западной Югры. Когда он узнает, что по его следу идут черные копатели, то невольно оказывается перед
0
Зарождение любви
Зарождение любви
[О любви / Современные любовные романы]
Все спокойно в славном городке Боуртон-он-Уотер. Холли Берри, новоиспеченная владелица магазинчика сладостей, в жизни не была так счастлива. Здесь, в родном месте, у нее есть родители, друзья,
0
Путь к бессмертию. Том 1
Путь к бессмертию. Том 1
[Самиздат / Попаданцы]
Я умер преданный всеми. И переродился в мире бессмертных культиваторов. Тут у меня нет ни таланта, ни богатой семьи. Только желание — никогда больше не умирать. Кто сказал, что без таланта и
3
Двойной подход для Пышки
Двойной подход для Пышки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Я застала своего парня с другой и вместо извинений, он обвинил в своей же измене меня. Может быть, я и правда в этом виновата сама? Запустила себя… А все равно больно… Внутри все горит огнем боли и
2
Он меня ненавидит
Он меня ненавидит
[Современные любовные романы]
Ученица пироманта
Ученица пироманта
[Любовная фантастика / Самиздат]
ВТОРАЯ КНИГА ЦИКЛА. Можно читать отдельно. Мораг всегда считала себя самой обычной: девочка из поселения смертных, привыкшая жить в тени своей старшей сестры-красавицы. Но одна единственная
0
Патруль
Патруль
[Исторические приключения]
Зима 218 года до н.э. Карфагенский патруль незаметно движется через густые леса Цизальпийской Галлии. Его возглавляет Ганнон, один из молодых командиров Ганнибала, и его помощник Мутт. Голодные и
0
Из огня да в полымя
Из огня да в полымя
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Сознание парня, после детдома и службы в армии связавшегося с бандитами и погибшего в ходе одной из разборок, оказалось в теле современника, почти ровесника и такого же сироты, правда, сироты при
20
Контракт на плен
Контракт на плен
[Современные любовные романы]
Ко всему можно привыкнуть. Даже к тому, что за тобой всегда следят. Выслеживают, как сладкую добычу, ища удобного случая заманить в ловушку. * * * Знала ли я, что заключая долгожданный
0
Брошенцы
Брошенцы
[Современная проза]
Куда девается одежда, которую отдали в химчистку, а потом не забрали? Юко работает на одном из таких предприятий. Когда оставленных вещей накапливается слишком много, их отправляют на склад. Но
0
Как воспитать вундеркинда
Как воспитать вундеркинда
[Психология]
Что такое талант? Привилегия немногих или возможная собственность каждого? Как проявляется талант? В чём его природа и каковы составляющие этого чудодейственного механизма человека? На эти и
0