MoreKnig.org

Пякучая таямніца: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Цвэйг Штэфан



Шрифт:

Так ішло два тыдні. Я жыў па-за часам, па-за жыццём. Пачніся тады вайна, я ніколі не даведаўся: мой свет абмяжоўваўся толькі сталом, дзвярамі, ложкам, умывальнікам, крэслам, акном, сценамі. Кожны раз, калі я глядзеў на шпалеры, мне здавалася, што хтосьці паўтарае іх зігзагападобны малюнак стальным разцом у мяне ў мозгу. Потым нарэшце пачаліся допыты. Выклікалі раптоўна — я не ведаў, удзень гэта было ці ўночы. Па выкліку прыходзілася ісці невядома куды, некалькімі калідорамі, потым чакаць невядома дзе. Нарэшце вы заўважалі, што стаіце перад сталом, за ім сядзіць некалькі чалавек у форме. На стале ляжалі стосы папер — дакументы, зместу якіх вы не ведалі; потым пачыналіся пытанні: патрэбныя і непатрэбныя, прамыя і каварныя, пытанні-шырмы і пытанні-пасткі. Пакуль вы адказвалі на іх, чужыя нядобрыя пальцы перагортвалі паперы, і вы не ведалі, што ў іх напісана, і чужая нядобрая рука запісвала вашы паказанні, і вы не ведалі, што, уласна, яна запісвала. Але самым страшным на допытах было тое, што я не ведаў і не мог даведацца, што сапраўды ўжо вядома гестапа пра аперацыі, якія рабіліся ў маёй канторы, і што яны яшчэ толькі спрабуюць выпытаць у мяне. Я ўжо казаў вам, што ў апошні момант аддаў аканомцы для перадачы дзядзьку самыя важныя паперы. Ці дайшлі да яго гэтыя дакументы? І што мог выдаць той канцылярыст? Колькі лістоў яны перахапілі? Што маглі яны ўжо выпытаць у якога-небудзь праставатага святара ў адным з германскіх манастыроў, чые інтарэсы мы прадстаўлялі? А яны ўсё пыталіся і пыталіся. Якія каштоўныя паперы купляў я такому-та манастыру? З якімі банкамі вёў дзелавую перапіску? Ці ведаў я вось такого пана? Ці атрымліваў я лісты са Швайцарыі ці з бог ведае яшчэ якога месца? Я не мог прадбачыць, да чаго яны ўжо дакапаліся, і кожны мой адказ тоіў вялізную небяспеку.

Але допыты былі яшчэ не самае страшнае. Горш за ўсё было вяртацца пасля допыту ў пустату — у той самы пакой, з тым самым сталом, з тым самым ложкам, з тым самым умывальнікам, тымі самымі шпалерамі. Калі я заставаўся адзін, я адразу пачынаў узнаўляць у памяці ўсё, што было на допыце, думаць, як я больш разумна мог бы адказаць на пытанні, перабіраць, што мне сказаць наступны раз, каб развеяць падазрэнне, выкліканае маёю неабдуманаю заўвагаю. Я ўсё гэта перабіраў у галаве, абдумваў з усіх бакоў, правяраў, узважваў кожнае слова, якое гаварыў следчаму, узнаўляў у памяці яго пытанні і мае адказы; я спрабаваў разабрацца, што з маіх паказанняў заносіцца ў пратакол, хоць добра ўсведамляў, што разлічыць і ўстанавіць усё гэта проста немагчыма. Але варта было мне застацца аднаму ў пустаце, думкі пачыналі шалёна круціцца ў галаве, яны выклікалі ўсё новыя меркаванні, не давалі мне спакою нават у сне; кожны раз услед за допытам у гестапа за работу бязлітасна браліся мае ўласныя думкі. Тут толькі я цалкам усвядоміў, з якою д'ябальскаю вытанчанасцю, з якім жахлівым веданнем чалавечай псіхалогіі была прыдумана сістэма турэмнай адзіноты ў гатэлі. У канцэнтрацыйным лагеры, мабыць, прыйшлося б вазіць на тачцы камяні, пакуль не натрэш на руках крывавых мазалёў і пакуль не адубеюць ногі, жыць у смярдзючай і халоднай каморцы разам з двума дзесяткамі няшчасных людзей. Але ж там вакол сябе можна было б бачыць чалавечыя твары, якое-небудзь поле, тачку, дрэва, зорку, там можна было б на чымсьці запыніць свой позірк; а тут навокал усё было нязменнае, увесь час адно і тое, жахліва нязменнае. Тут не было нічога, што адцягнула б мяне ад думак, ад назойлівых ідэй, ад хваравітых разлікаў. Гэтага яны і дабіваліся: яны хацелі, каб думкі душылі мяне, душылі да таго часу, пакуль я не пачну задыхацца, пакуль у мяне не будзе іншага выйсця, як здацца і нарэшце прызнаць, прызнаць усё, што ім патрэбна, выдаць людзей і дакументы. Паступова я пачаў адчуваць, што пад страшэнным ціскам пустаты нервы мае пачынаюць здаваць. Я разумеў, як гэта небяспечна, і з усіх сіл напружваў волю; каб канчаткова не страціць улады над сабою, я спрабаваў хоць чым-небудзь заняцца. Я спрабаваў дэкламаваць вершы, узнавіць у памяці ўсё, што калі-небудзь ведаў на памяць, — народныя песні, дзіцячыя вершыкі, Гамера, якога калісьці вывучалі ў гімназіі, параграфы грамадзянскага кодэксу. Потым я пачаў рашаць арыфметычныя задачкі, складаў і дзяліў у памяці разнастайныя лічбы, але ў пустаце свядомасці не было за што ўчапіцца. Я не мог ужо ні на чым сканцэнтравацца. У галаву лезла адна і тая ж думка, ліхаманкава пыталася: што яны ведаюць? Што я сказаў учора, што мне трэба сказаць заўтра?

Гэты стан перадаць немагчыма, і быў я ў ім чатыры месяцы. Чатыры месяцы — гэта лёгка напісаць, усяго некалькі літар! Лёгка і сказаць — усяго шэсць складоў. Губы скажуць за чвэрць секунды гэтыя гукі: чатыры месяцы! Але хто можа расказаць і вымераць, хто можа наглядна паказаць, як бясконца доўга цягнуўся гэты час за межамі часу і прасторы? Нікому не растлумачыш, ні сабе, ні каму-небудзь іншаму, як губіць і разбурае чалавека адзінота, калі навокал адна пустата, пустата і той самы стол і ложак, і ўмывальнік, і шпалеры, і ўвесь час цішыня, і ўсё той самы служка, які, не падымаючы вачэй, прасоўвае ў дзверы ежу, усё тыя ж думкі, якія ўночы не даюць табе спакою да таго часу, пакуль не пачнеш траціць розум. Па некаторых нязначных прыкметах я з жахам зразумеў, што мозг мой перастае дзейнічаць нармальна. Спачатку я прыходзіў на допыты з зусім яснаю галавою; я даваў паказанні спакойна і асцярожна і выразна адчуваў, што я павінен гаварыць і чаго не павінен. Цяпер жа я мог толькі адно — запінаючыся, гаварыць самыя простыя фразы, бо вочы мае неадступна сачылі за пяром, як загіпнатызаваныя, а пяро бегала па паперы, запісваючы паказанні, і мне самому хацелася імчацца ўслед за сваімі словамі. Я адчуваў, што сіла ў мяне канчаецца, адчуваў, што набліжаецца момант, калі дзеля выратавання я раскажу ўсё, што ведаю, а можа, нават і болей. Каб вырвацца з гэтай задушлівай пустаты, я выдам дваццаць чалавек і іх таямніцы, выдам без ніякай выгады сабе, атрымаю, мабыць, толькі кароткую перадышку. Аднаго разу ўвечары дайшло да таго, што, калі турэмны наглядчык прынёс мне ежу, я раптам закрычаў яму ўслед:

— Вядзіце мяне на допыт! Я хачу ва ўсім прызнацца! Я ўсё скажу! Я скажу, дзе паперы і грошы!

Але, на шчасце, ён не чуў мяне. А мо не хацеў чуць. І вось у гэты момант крайняй безнадзейнасці адбылося нешта непрадбачанае, што давала мне шанц на выратаванне, хай часовае, але ўсё-такі выратаванне. Быў канец ліпеня, цёмны, хмурны, дажджлівы дзень. Перад допытам заўсёды прымушалі доўга чакаць, гэта ўваходзіла ў іхнюю сістэму. Спачатку ўзбуджалі нервы раптоўным выклікам з камеры сярод ночы, потым, калі вы бралі сябе ў рукі і падрыхтоўваліся да допыту, калі ваша воля і розум былі напружаны і гатовы да супраціўлення, вас прымушалі чакаць, стаяць перад зачыненымі дзвярыма адну, дзве, тры гадзіны. Гэтая бяссэнсавая паўза была разлічана на тое, каб стаміць вас фізічна і зламаць маральна. У той чацвер, 27 ліпеня, яны трымалі мяне асабліва доўга, дзве гадзіны я стаяў і чакаў у прыёмнай. Зразумела, мне ніколі не дазвалялі садзіцца, і за гэтыя дзве гадзіны ногі мае зусім здранцвелі. Ёсць асаблівая прычына, чаму я добра запомніў дату — у пакоі, дзе я чакаў, вісеў каляндар; мне, паверце, цяжка растлумачыць вам, як прагнуў я ўбачыць што-небудзь надрукаванае, што-небудзь напісанае, і таму я, як зачараваны, утаропіўся ў гэтыя лічбы і літары: «27 ліпеня»; я проста ўпіваўся ў іх вачамі. Потым я зноў чакаў, усё чакаў, глядзеў на дзверы, пытаўся ў сябе: калі ж яны нарэшце адчыняцца? Я прыкідваў у галаве, якія пытанні паставяць мне гэты раз мае інквізітары, але добра разумеў, што спытаюцца яны пра нешта зусім іншае, а не пра тое, да чаго я падрыхтаваўся. І ўсё-такі, нягледзячы ні на што, я бласлаўляў гэтую пакутлівую невядомасць, неабходнасць стаяць: бо я быў ў другім, не ў сваім пакоі. Гэты пакой быў крыху большы за мой, з двума вокнамі замест аднаго, без ложка, без умывальніка і без мільён разоў бачанай трэшчыны на падаконніку. Дзверы былі афарбаваны ў другі колер, каля сцяны стаяла другое крэсла, а злева — шафа пад паперы і вешалка, на якой віселі тры ці чатыры мокрыя шынялі, шынялі маіх катаў. Перада мною было нешта новае, нешта іншае, свежае відовішча згаладалым вачам, і яны прагна ўбіралі ўсе падрабязнасці. Я разглядваў кожную складку на шынялях; я заўважыў, напрыклад, што на адным мокрым каўняры павісла кропля, і — вам гэта, пэўна, будзе смешна — я з бяссэнсавым хваляваннем чакаў, ці адарвецца нарэшце гэтая кропля і скоціцца з каўняра, ці яна здолее пераадолець зямное прыцягненне і ўтрымаецца на месцы. Гэта праўда, на некалькі хвілін я затоіў дыханне і сачыў за кропляю, быццам ад яе залежала маё жыццё. Калі кропля нарэшце скацілася, я ўзяўся пералічваць гузікі на шынялях, — на адным было восем, на другім таксама восем, на трэцім — дзесяць; потым я параўноўваў знакі адрознення. І ўбачыў такое, на чым зачаравана замёр мой позірк. Я заўважыў, што бакавая кішэня аднаго шыняля крыху адтапырваецца. Я падсунуўся бліжэй і па прамавугольных абрысах таго, што ляжала ў кішэні, здагадаўся, што гэта была кніжка. Калені мае задрыжалі. Кніжка! Чатыры месяцы я не трымаў у руках кніжкі, і ўжо сама думка пра кніжку, што словы ў ёй могуць складвацца ў радкі, а тыя ў старонкі, аркушы і нарэшце ўсё гэта ў кніжку, у якой можна знайсці і запомніць новыя, невядомыя мне дагэтуль, цікавыя думкі, — усё гэта адначасова і ўзбуджала, і адурманьвала мяне. Я, як загіпнатызаваны, глядзеў на адтапыраную кішэню, у якой ляжала кніжка, глядзеў з такою моцнаю прагаю, быццам хацеў прапаліць сваім позіркам дзірку ў шынялі. Нарэшце я не мог болей стрымліваць нецярпення; міжволі я ўсё бліжэй падсоўваўся да шыняля. Рукі мае моцна дрыжалі пры адной думцы, што я магу дакрануцца да кніжкі, — хоць бы толькі праз тканіну. Ужо хутчэй несвядома, не ведаючы, што я раблю, я ўсё бліжэй падсоўваўся да вешалкі. На шчасце, наглядчык не звяртаў увагі на мае не зусім звычайныя паводзіны; мусіць, ён не бачыў нічога асаблівага ў тым, што чалавек, які прастаяў на нагах дзве гадзіны, хоча абаперціся аб сцяну. Нарэшце я стаяў ужо зусім блізка ад шыняля. Каб атрымаць магчымасць непрыкметна дакрануцца да яго, я адвёў рукі за спіну. Я пакратаў рукою кішэню і пераканаўся, што ў ёй сапраўды было нешта прамавугольнае, гнуткае, крыху хрусткае, — кніжка, кніжка! І раптам у мяне маланкай пранеслася ў галаве думка: «Украдзі гэтую кніжку! Калі табе ўдасца гэта, ты можаш схаваць яе ў камеры і чытаць, чытаць, чытаць, нарэшце-такі зноў чытаць!» Ледзь толькі гэтая думка ўзнікла ў маёй галаве, як яе атрута адразу ж пачала моцна дзейнічаць: у мяне зазвінела ў вушах, моцна затахкала сэрца, пальцы на руках пахаладзелі і адмаўляліся слухацца. Але калі першае здранцвенне мінула, я непрыкметна прыціснуўся да шыняля і, ні на імгненне не зводзячы вачэй з наглядчыка, пачаў схаванымі за спіну рукамі выштурхоўваць кніжку з кішэні — вышэй, вышэй, а потым рывок, асцярожны і лёгенькі рух на сябе, і ў руках у мяне раптам аказалася невялічкая кніжачка. Толькі тут я спалохаўся таго, што зрабіў. Але адступаць было нельга. А куды ж схаваць кніжку? Я засунуў яе ззаду пад штаны так, каб яе трымала папруга, а потым паступова перасунуў набок. Цяпер я мог пры хадзьбе трымаць кніжку на адным месцы, прыціснуўшы па-вайсковаму рукі па швах. Трэба было паспрабаваць, што з гэтага выйдзе. Я зрабіў крок.

Потым пачаўся допыт. Ён патрабаваў ад мяне большага напружання, чым звычайна; адказваючы на пытанні, я не думаў над адказамі, а сканцэнтроўваў усе намаганні на тым, каб не даць упасці кніжцы. На шчасце, допыт гэты раз цягнуўся нядоўга, і мне ўдалося без перашкод пранесці кніжку ў камеру. Не буду стамляць вас падрабязнасцямі; скажу толькі, што ў калідоры быў вельмі небяспечны момант: кніжка выслізнула з-пад папругі ў штаны, і мне прыйшлося сімуляваць бурны прыпадак кашлю, каб сагнуцца аж да падлогі і зноў надзейна засунуць кніжку за папругу. Але якое было маё шчасце, калі я прынёс яе ў сваё пекла і нарэшце застаўся адзін, але болей я ўжо не быў адзін!

Вы, мабыць, думаеце, што першым маім імкненнем было схапіць кніжку, прагледзець яе, пачаць чытаць? Не і яшчэ раз не! Перш за ўсё я пачаў смакаваць радасць валодання ёю; мне хацелася доўга-доўга казытаць свае нервы, штучна адцягваць асалоду, гадаць, якую ж я ўкраў кніжку; мне хацелася, каб яна была з вельмі дробным, спорным шрыфтам, каб у ёй было вельмі-вельмі многа літар і вельмі-вельмі многа тоненькіх старонак, каб я мог чытаць яе як мага даўжэй. Добра было б, каб гэта былі — дзёрзкая мара! — Гамер ці Гётэ. Нарэшце я болей не мог справіцца з прагнаю цікавасцю. Я выцягнуўся на ложку, каб не выклікаць падазрэння ў наглядчыка, калі ён нечакана адчыніць дзверы, і дастаў з-пад папругі кніжку.

Першы позірк на яе не проста расчараваў мяне; я моцна ўзлаваўся: здабыча, з-за якой мне пагражала такая вялізная небяспека, якая выклікала ў мяне такія гарачыя надзеі, аказалася ўсяго толькі падручнікам па шахматнай гульні, зборнікам ста пяцідзесяці партый буйнейшых шахматыстаў свету. Калі б я не быў акружаны з усіх бакоў сценамі і кратамі, я б выкінуў кніжку ў прыступе злосці ў акно. Якая карысць, ну якая карысць мне ад гэткай лухты? Як большасць гімназістаў, я зрэдку, бавячы час, гуляў у шахматы. Але навошта мне гэтая тэарэтычная абракадабра? У шахматы нельга гуляць аднаму, тым болей без фігур і без дошкі. Я перагортваў са злосцю кніжку, думаў знайсці хоць што-небудзь для чытання — якую-небудзь прадмову ці тлумачэнне, — але не знайшоў нічога, акрамя роўных квадратных табліц з партыямі майстроў, з незразумелымі для мяне знакамі: «а2-а3», «Кf1-gЗ» і гэтак далей. Усё гэта было чымсьці накшталт алгебраічных формул, да якіх я не меў ключа. Толькі паступова здагадаўся я, што літары «а», «b», «с» абазначалі вертыкальныя рады, а лічбы ад 1 да 8 — гарызантальныя і што яны сведчылі аб знаходжанні там у гэты момант той ці іншай фігуры. Значыцца, гэтыя чыста графічныя дыяграмы ўсё-такі штосьці гаварылі. «Хто яго ведае, — думаў я, — калі мне ўдасца змайстраваць нешта накшталт шахматнай дошкі, то, можа, я змагу ўзнавіць гэтыя партыі». Прасціна ў мяне была выпадкова клятчастая, і гэта здалося мне божым дарам. Я склаў яе адпаведна, і ў мяне атрымалася поле, расчэрчанае на шэсцьдзесят чатыры квадраты. Я вырваў з кніжкі першы ліст, а яе саму схаваў пад матрац. Потым пачаў ляпіць з хлебнага мякіша караля, ферзя і другія фігуры (што з гэтага выйшла, было, канечне, смехатворна недасканала); нарэшце я адолеў незлічоныя цяжкасці і змог узнавіць на прасціне адну з пазіцый, прыведзеных у кніжцы. Але як толькі я паспрабаваў разыграць усю партыю, высветлілася, што няшчасныя фігуркі з хлеба, палову якіх, каб адрозніць чорных ад белых, я замазаў пылам, зусім не падыходзілі для мае мэты. У першыя дні я ўвесь час блытаўся, і прыходзілася пачынаць партыю зноў і зноў — пяць, дзесяць, дваццаць разоў. Але ў каго яшчэ было столькі лішняга вольнага часу, як у мяне, нявольніка навакольнай пустаты? У каго яшчэ магло быць такое ўпартае жаданне дабіцца свайго і такое цярпенне? Праз шэсць дзён я без ніводнай памылкі даводзіў партыю да канца, яшчэ праз восем дзён мне ўжо не трэба былі фігуры з хлебнага мякішу на прасціне, каб узнавіць у памяці расстаноўку фігур у партыях з падручніка, а яшчэ праз восем дзён мне непатрэбна стала і сама прасціна. Абстрактныя дагэтуль знакі «а1», «а2», «с7», «с8» самастойна паўставалі ў маім уяўленні як выразныя пластычныя вобразы. Пераход гэты адбыўся без ніякіх цяжкасцей: сілаю ўяўлення я мог узнавіць у памяці шахматную дошку і фігуры і дзякуючы строгай канкрэтнасці правіл адразу ж у думках ацаніць любую пазіцыю. Гэтак вопытны музыкант, ледзь зірнуўшы на партытуру, чуе партыю кожнага інструмента паасобна і ўсе галасы разам. Яшчэ праз два тыдні я без ніякага намагання мог згуляць любую партыю з кніжкі на памяць, ці, як гавораць спецыялісты, усляпую; толькі цяпер я да канца зразумеў, якім цудоўным падарункам стаў мне мой дзёрзкі крадзеж. Бо ў мяне з'явіўся занятак, хай бяссэнсавы і бязмэтны, але ўсё-такі занятак, які заступіў месца пустаты. З гэтага часу, імкнучыся зберагчы чароўнасць навізны, я пачаў дзяліць свой дзень: дзве партыі раніцаю, дзве партыі пасля абеду і кароткі разбор партый увечары. Вось так мой дзень, дагэтуль бясформны, як халадзец, аказаўся запоўненым; я быў заняты, але не стамляўся, бо выдатная асаблівасць шахмат у тым, што розум строга абмежаваў поле сваёй дзейнасці і не стамляецца нават пры вельмі моцным напружанні; наадварот, ён робіцца больш жывы, энергічны і востры. Спачатку я разыгрываў партыі механічна, але паступова, раз за разам паўтараючы партыі майстроў, я пачаў знаходзіць у гэтым мастацкае, эстэтычнае задавальненне. Я навучыўся адрозніваць тонкасці, хітрасці і пасткі нападу і абароны, зразумеў, як можна прадбачыць развіццё гульні на некалькі хадоў наперад, як падрыхтоўваюцца камбінацыі з атакаю і контратакаю, і хутка мог адрозніваць індывідуальную манеру гульні кожнага майстра, адрозніваць гэтак жа беспамылкова, як па некалькіх вершаваных радках можна вызначыць, хто іх аўтар; і тое, што спачатку служыла толькі сродкам, каб бавіць час, ператварылася ў асалоду, і непераўзыдзеныя стратэгі шахматнага майстэрства — Алёхін, Ласкер, Багалюбаў, Тартакавер, — як дарагія сябры дзялілі са мною турэмную адзіноту. Штодня ў маю камеру наведвалася мноства гасцей, а рэгулярныя заняткі шахматамі садзейнічалі таму, што мае разумовыя здольнасці, якія пачалі ўжо слабець, пачалі вяртацца да мяне; асвежаны мозг зноў працаваў, як і раней, і нават зрабіўся яшчэ больш гібкі і востры, дзякуючы пастаяннай разумовай дысцыпліне. Перш за ўсё ўзноўленая здольнасць ясна і лагічна мысліць выявілася на допытах; за шахматнаю дошкаю я несвядома выпрацаваў у сабе ўменне абараняцца ад ілжывых пагроз і замаскіраваных выпадаў і з таго часу не дазваляў сабе на допытах рабіць памылак. Мне нават здавалася, што гестапаўцы пачалі ставіцца да мяне з пэўнай павагай. Іх, відаць, здзіўляла, з якой невядомай крыніцы чэрпаю я сілу для далейшага супраціўлення, калі ўжо столькі людзей зламалася ў іх на вачах.

Шчаслівы час, калі я сістэматычна, дзень у дзень, разыгрываў гэтыя сто пяцьдзесят партый, цягнуўся два с паловаю — тры месяцы. А потым я нечакана зноў апынуўся ў тупіку. Вакол мяне раптам зноў была пустата. Як толькі я разоў дваццаць-трыццаць паўтарыў кожную партыю, прывабнасць навізны страцілася, камбінацыі больш не хвалявалі мяне, не зараджалі энергіяй. І таму заставалася адно выйсце з гэтага лабірынта: замест старых, добра вядомых партый самому стварыць новыя. Значыцца, трэба было паспрабаваць гуляць сам з сабою ці, дакладней, супраць сябе.

Не ведаю, ці задумваліся вы калі-небудзь над тым, як дзейнічае на інтэлект чалавека гэтая самая цудоўная з гульняў. Дастаткова, аднак, крыху падумаць, і стане ясна, што ў шахматах, як чыста разумовай гульні, дзе няма месца выпадковасці, гульня супраць самога сябе з'яўляецца абсурдам. Галоўная прывабнасць шахмат менавіта перш за ўсё ў тым, што стратэгія гульні развіваецца адначасова ў галовах двух розных людзей, і кожны з іх пры гэтым выбірае свой шлях; у гэтай бітве розуму чорныя не ведаюць, які манеўр зробяць белыя, і намагаюцца разгадаць яго, а белыя, са свайго боку, робяць усё, каб пранікнуць у тайную задуму чорных і даць ёй адпор. Пажадай адзін чалавек адначасова быць і белымі і чорнымі, узнікне недарэчнае становішча, калі адзін і той самы мозг у адзін і той самы час і ведае нешта, і не ведае яго; калі ён робіць ход за белых, ён павінен, як па камандзе, забыцца пра той хітры план, які задумаў ён толькі што за чорных. Такое раздваенне патрабавала б, акрамя расшчаплення свядомасці, і яе папераменнага ўключэння і выключэння, як у аўтамаце; карацей, гуляць супраць самога сябе гэтак жа парадаксальна, як спрабаваць пераскочыць цераз свой цень. Адным словам, я некалькі месяцаў адчайна спрабаваў зрабіць немагчымае, абсурднае. Але ў мяне не было выбару, акрамя гэтай недарэчнасці, бо інакш я рызыкаваў бы канчаткова страціць розум і ўпасці ў поўны душэўны маразм. У такім роспачным становішчы, каб не быць зусім раздушаным страшэннаю пустатою, я вымушаны быў хоць паспрабаваць дасягнуць гэтага раздваення паміж чорным і белым «я».

Дык вось, мне думаецца, што дагэтуль я ўсё тлумачыў вам даволі ясна. Але, на жаль, я не ўпэўнены, што гэтак зразумела будзе вам і тое, што здарылася далей. Справа ў тым, што гэты новы занятак патрабаваў такога ўсёабдымнага напружання розуму, што любы другі кантроль над астатняю яго дзейнасцю зрабіўся абсалютна немагчымым. Я ўжо казаў вам, што гульня ў шахматы з самім сабою — недарэчнасць, але, тым не менш, нейкая мінімальная магчымасць для такой гульні існавала б, калі перада мною ляжала б шахматная дошка, бо дошка — адчувальная рэч і выклікала б пачуццё прасторы, стварала б нейкую матэрыяльную мяжу паміж «праціўнікамі». Седзячы за сапраўднаю шахматнаю дошкаю і гуляючы сапраўднымі шахматнымі фігурамі, можна дазволіць сабе пэўны час на абдумванне кожнага ходу, можна знаходзіцца спачатку з аднаго боку і ўявіць сабе, як выглядае пазіцыя за чорных, а потым — як яна ўяўляецца белым. Але таму што гульню супраць сябе ці, калі ласка, з самім сабою, я мусіў весці на ўяўнай дошцы, то мне прыходзілася ўвесь час утрымліваць у галаве становішча ўсіх фігур на шасцідзесяці чатырох квадратах, і пры гэтым не толькі становішча ў цяперашні момант, але і разлічваць наперад усе магчымыя хады абодвух праціўнікаў. Я добра разумею, што ўсё гэта гучыць як абсалютнае вар'яцтва; для кожнага з маіх «я» мне прыходзілася ўяўляць сабе іх пазіцыю двойчы, тройчы, ды не, болей — шэсць, восем, дванаццаць разоў, ды яшчэ на чатыры ці пяць хадоў наперад. Прабачце, калі ласка, што я прымушаю вас разбірацца ва ўсёй гэтай вар'яцкай блытаніне; разыгрываючы ў абстрактнай прасторы фантастычныя партыі, я мусіў разлічваць некалькі хадоў наперад за белых і столькі ж хадоў за чорных, мусіў узважваць усе камбінацыі то з пункту гледжання чорных, то з пункту гледжання белых, іншымі словамі, спалучаць у адным сваім розуме і розум чорных і розум белых. Але самая сур'ёзная небяспека гэтага жудаснага эксперыменту заключалася не ў раздваенні майго «я». Яна была ў тым, што я мусіў самастойна разыгрываць мною ж прыдуманыя партыі і раз за разам траціў усякую глебу пад нагамі і быццам падаў у нейкую прорву. Пакуль я апошнія тыдні разыгрываў партыі майстроў, усё было добра: я проста паўтараў тое, што ўжо аднаго разу мела месца. Менавіта таму, што разыгрыванне чужых партый ніяк не закранала майго «я», яно дабратворна і супакойліва ўздзейнічала на мае разладжаныя нервы. Мне было абсалютна ўсё роўна, хто выйграе, чорныя ці белыя, бо за пальму першынства змагаліся Алёхін з Багалюбавым, у той час як я сам, мой розум, мая свядомасць толькі смакавалі тонкасці паядынку. Але як толькі я пачаў гуляць супраць сябе, я несвядома пачаў сапернічаць сам з сабою. Мае «Я» — белае і чорнае — павінны былі спаборнічаць адно з адным, і кожным з гэтых «я» валодала нецярплівае і славалюбнае жаданне выйграць, перамагчы; зрабіўшы ход за чорнае «я», я ліхаманкава чакаў, што адкажа маё белае «я». Абодва «я» папераменна трыумфавалі, калі другое «я» рабіла няправільны ход, і злаваліся, калі самі рабілі промах. Усё гэта выглядае зусім недарэчна, і, канечне, такая штучна створаная шызафрэнія, такое наўмыснае раздваенне свядомасці з усімі яго небяспечнымі вынікамі былі б немагчымыя ў чалавека ў нармальных абставінах. Не забудзьце, аднак, што з нармальных абставін я быў вырваны сілаю, бязвінна кінуты за краты, шмат месяцаў мяне вытанчана катавалі — катавалі адзінотай; злосць, якая сабралася, мусіла рана ці позна неяк выліцца. Але таму што маім адзіным заняткам была гэтая бяссэнсавая гульня з самім сабою, то злосць, прага помсты фанатычна вылівалася менавіта ў гэтай гульні. Я заўсёды хацеў узяць верх, але ўзяць верх я мог толькі над другім «я», з якім быў у стане пастаяннай барацьбы; вось чаму ў час гульні мною авалодвала амаль маніякальнае ўзбуджэнне. Спачатку я яшчэ гуляў спакойна і разважліва, рабіў перапынкі паміж партыямі, каб адпачыць. Але паступова мае хворыя нервы не маглі болей вытрымліваць гэтай перадышкі. Варта было беламу «я» зрабіць ход, як чорнае «я» ўжо ліхаманкава перасоўвала фігуру, і, як толькі канчалася адна партыя, я тут жа патрабаваў ад сябе наступнай, дакладней, кожны раз, калі адно маё шахматнае «я» цярпела паражэнне, яно неадкладна патрабавала ў другога «я» рэваншу. Я нават прыблізна не магу сказаць, колькі партый супраць сябе самога я згуляў, апанаваны гэтаю ненаеднаю прагнасцю, за доўгія месяцы зняволення, — можа, тысячу, а можа, і болей. Гэтае вар'яцтва запаўняла не толькі час, калі я не спаў, але пранікала потым і ў сон. Я мог думаць толькі пра шахматы, пра шахматныя хады, пра шахматныя задачы; часам я прачынаўся ў халодным поце і адчуваў, што гульня неўсвядомлена працягваецца і ў сне. Калі я бачыў у сне людзей, яны хадзілі, як слон ці тура, скакалі наперад і назад, як конь. Нават калі я быў на допытах, я ўжо забываўся пра адказнасць за свае словы і ўчынкі; мусіць, я выказваўся блытана і цьмяна: следчыя часам неяк дзіўна пазіралі адзін на аднаго. На самай жа справе, пакуль яны задавалі пытанні і думалі над маімі адказамі, я проста з нецярпеннем чакаў, каб мяне хутчэй вялі назад у камеру, дзе я зноў мог бы вярнуцца да свайго вар'яцкага занятку: пачаць новую гульню, потым яшчэ і яшчэ адну. Перапынкі ў гульні ўсё болей злавалі мяне. Нават у тыя пятнаццаць хвілін, калі наглядчык прыбіраў у камеры, у тыя дзве хвіліны, калі ён аддаваў мне ежу, мяне мучыла нецярпенне; часам абед заставаўся некрануты да вечара, бо я, захоплены гульнёю, забываўся пра яго. Адзінае фізічнае пачуццё, якое валодала мною, была страшэнная смага; мусіць, тут выяўлялася ліхаманкавае адчуванне пастаяннага разумовага напружання і гульні. Я двума глыткамі выпіваў бутэльку вады і маліў наглядчыка прынесці яшчэ адну, але праз якую хвіліну ў роце ў мяне зусім перасыхала. Нарэшце я пачаў прыходзіць у час гульні ў такое ўзбуджэнне — тады я з раніцы да ночы ўжо не думаў ні аб чым іншым, — што болей ні хвіліны не мог заставаццца спакойным; абдумваючы ход, я няспынна хадзіў па камеры — туды і назад, усё хутчэй і хутчэй, наперад і назад, наперад і назад. І чым хутчэй набліжалася развязка, тым імклівей лётаў я з кутка ў куток. Прага перамогі, перамогі над самім сабою, прыводзіла мяне ў шаленства, я дрыжаў ад нецярпення, бо адно з маіх шахматных «я» заўсёды адставала ад другога. Адно «я» падганяла другое, і — я разумею, што вам гэта здасца ідыёцтвам, — калі адно з маіх «я» недастаткова хутка рэагавала на ход, зроблены другім «я», то я злосна крычаў «хутчэй, хутчэй!» або «далей, далей!». Нарэшце насланнё пачало разбуральна ўздзейнічаць не толькі на мой мозг, але і на маё цела. Я моцна схуднеў, сон стаў трывожны; прачнуўшыся, я ледзь падымаў цяжкія павекі; часам я адчуваў сябе такім слабым, што, калі браў у рукі шклянку з вадою, дык ледзьве мог паднесці яе да вуснаў — так моцна дрыжалі ў мяне рукі. Але як толькі пачыналася гульня, мяне перапаўняла шалёная энергія. Я бегаў па пакоі, сціснуўшы кулакі, і часам да мяне даносіўся голас, які хрыпла крычаў «шах!» ці «мат!».

Не ведаю, як гэты жудасны, неапісальны стан скончыўся крызісам. Ведаю толькі, што аднаго разу раніцаю я прачнуўся, і абуджэнне было зусім незвычайнае. Знік цяжар ва ўсім целе, мне было лёгка і спакойна. Прыемная стомленасць, якой я не адчуваў ужо шмат месяцаў, ляжала на павеках, і мне было так утульна і добра, што я проста не мог прымусіць сябе расплюшчыць вочы. Нейкі час я ляжаў і цешыўся адчуваннем млявасці.

Раптам мне здалося, што я чую побач жывыя чалавечыя галасы, словы, якія гучалі ціха і асцярожна; вы можаце ўявіць сабе маё захапленне — бо мінула шмат месяцаў, можа, цэлы год, як я не чуў нічога, акрамя рэзкіх, жорсткіх, злых слоў маіх катаў.

«Ты спіш, — сказаў я сабе, — ты спіш. Нізавошта не расплюшчвай вачэй, хай гэты сон цягнецца як мага даўжэй, інакш ты зноў убачыш праклятую камеру, з крэслам, умывальнікам, сталом, шпалеры з нязменным малюнкам. Ты спіш — і спі далей».

Але цікаўнасць перамагла. Павольна, асцярожна расплюшчыў я вочы. І ўбачыў цуд: я быў у другім пакоі, больш прасторным, чым мая камера ў гатэлі; на акне не было кратаў, у яго вольна лілося святло, за акном замест цаглянага муру відаць былі дрэвы, зялёныя дрэвы, і вецер хістаў іх галіны, сцены ў пакоі былі белыя і бліскучыя, і столь — белая і высокая. Я ляжаў на новым. незнаёмым ложку, і — не, гэта не сон — побач са мною па-ранейшаму чуваць быў шэпт. Здзіўлены, я міжвольна зрабіў рэзкі рух і адразу пачуў, як нехта лёгкаю хадою накіраваўся да майго ложка. Падышла жанчына ў белай наколцы — сядзелка, сястра. Я ледзь ачуўся ад шчасця: цэлы год я не бачыў жанчын. Неадрыўна глядзеў я на гэты дзіўны прывід, і, мусіць, у маім позірку было такое шалёнае хваляванне, што яна спыніла мяне: «Спакойна, ляжыце спакойна!» Я слухаў толькі яе голас: няўжо са мною размаўляў чалавек? Няўжо на зямлі яшчэ ёсць людзі, якія не збіраюцца мяне дапытваць і катаваць? І потым — недаступны розуму цуд — гэта быў жаночы голас, мяккі, сардэчны, я б сказаў, нават ласкавы. Я неадрыўна, прагна глядзеў на яе губы — пасля года ў пекле мне здавалася неверагодным, што адзін чалавек можа ласкава гаварыць з другім. Яна ўсміхнулася мне, так, яна ўсміхнулася! Значыцца, на свеце яшчэ ёсць людзі, якія могуць прыветліва ўсміхацца. Потым яна прыклала палец да вуснаў і бясшумна адышла. Але паслухацца яе я не мог. Я яшчэ не насыціўся сузіраннем цуда. Мне захацелася сесці і праводзіць вачамі гэтае дзіўнае ласкавае стварэнне. Але калі я паспрабаваў абаперціся на край ложка, я не мог гэтага зрабіць. Замест правай рукі з далонню, пальцамі і кісцю я ўбачыў нешта чужое — вялікую, тоўстую белую выпукліну. Мая рука была моцна забінтавана. Я няўцямна глядзеў на вялікае патаўшчэнне і спачатку не зразумеў, што са мною; толькі потым я паволі пачаў здагадвацца, дзе я і што са мною здарылася. Мяне, мусіць, паранілі, і я ў бальніцы.

Апоўдні прыйшоў доктар, прыемны чалавек у гадах. Ён ведаў пра маю сям'ю, і мне адразу чамусьці здалося, што ён хоча паказаць сваю схільнасць да мяне, бо ён вельмі пачціва адазваўся пра майго дзядзьку — лейб-медыка імператара. Потым ён задаў мне некалькі пытанняў, адно з іх асабліва здзівіла мяне: хто я — матэматык, хімік? Я адказаў, што не.

— Дзіўна, — прамармытаў ён, — калі вы трызнілі, то ўвесь час выкрыквалі нейкія незразумелыя формулы «с3», «с4». Мы нічога не маглі зразумець.

Я спытаўся ў яго, што здарылася са мною.

— Нічога сур'ёзнага. Вострае расстройства нервовай сістэмы. — Ён азірнуўся навокал і ціхенька дадаў: — Гэта, зрэшты, і зразумела. Вы ж з 13 сакавіка тут, так?

Я кіўнуў.

— Чаго тут здзіўляцца пры іх метадах, — прамармытаў ён. — Не вы першы. Але не турбуйцеся.

Яго зычлівы тон і спачувальная ўсмешка пераканалі мяне, што я ў добрых руках.

Праз два дні доктар сам даволі адкрыта расказаў мне, што адбылося. Наглядчык пачуў у маёй камеры крыкі і спачатку падумаў, што я, мусіць, спрачаюся з кімсьці, хто прабраўся да мяне ў пакой. Але ледзь ён ступіў на парог, як я кінуўся на яго з кулакамі і зароў на ўсё горла нешта, што гучала, як: «Рабі хутчэй ход, нягоднік, баязлівец!» Потым я схапіў яго за горла і з такою злосцю пачаў душыць, што яму прыйшлося клікаць на дапамогу. Я бушаваў і, калі мяне цягнулі на медыцынскі агляд, у калідоры вырваўся і паспрабаваў выкінуцца з акна, разбіў шыбу і моцна парэзаў руку — вось тут яшчэ застаўся глыбокі шрам. У першыя дні ў шпіталі ў мяне было нешта накшталт запалення мозгу, але цяпер, на думку дактароў, мой розум і пачуцці ўжо ў поўным парадку.

«Але, — ціха дадаў ён, — я не буду расказваць пра ўсё гэтым панам, бо тады яны прыйдуць сюды і забяруць вас. Даверцеся мне, я зраблю ўсё».

Што сказаў маім мучыцелям добры доктар, я не ведаю. Ва ўсякім разе, ён дабіўся таго, чаго хацеў: мяне вызвалілі. Можа, ён заявіў, што цяпер я не магу адказваць за свае ўчынкі. Магчыма і другое: гестапа страціла цікавасць да мяне, бо тым часам Гітлер захапіў ужо Багемію і на гэтым для яго аўстрыйская справа была скончана. Мне прыйшлося толькі падпісаць абавязацельства не пазней як праз два тыдні пакінуць радзіму. Гэтыя два тыдні цалкам пайшлі на выкананне тысячы фармальнасцей, якія сёння патрэбны былому грамадзяніну свету, каб выехаць за мяжу: трэба было атрымаць дазвол ваенных улад і паліцыі, заплаціць падаткі, аформіць пасведчанне аб здароўі, пашпарт, візу, — і таму думаць аб мінулым мне не было калі. Мусіць, нейкія таямнічыя сілы рэгулююць дзейнасць чалавечага мозгу і аўтаматычна выключаюць небяспечныя для яго псіхікі ўспаміны; бо варта было мне прыгадаць турэмнае зняволенне, як свядомасць мая быццам зацямнялася. І толькі праз колькі тыдняў на параходзе я знайшоў у сабе мужнасць асэнсаваць перажытае.

Цяпер вы, мусіць, разумееце, чаму я так дзіўна, не зусім звычайна паводзіў сябе з вашымі сябрамі тады, у час гульні. Я выпадкова праходзіў праз курыльню, калі вашы сябры сядзелі за шахматнаю дошкаю. Убачыўшы іх за гульнёю, я ад здзіўлення і страху проста аслупянеў. Бо я зусім забыўся, што можна гуляць у шахматы за сапраўднаю дошкаю і сапраўднымі фігурамі, забыўся, што ў гэтай гульні ўдзельнічаюць два зусім розныя чалавекі, што яны сядзяць адзін насупраць другога. Уласна, мне спатрэбілася некалькі хвілін, перш чым я зразумеў, што гэтыя людзі гуляюць у тую ж самую гульню, у якую я гуляў сам з сабою месяцамі, калі быў у бездапаможным стане. Значыцца, шыфр, з дапамогаю якога я гуляў на памяць, быў эрзац, сімвал вось такіх рэальных фігур; я быў уражаны, убачыўшы, што фігуры на дошцы і іх перамяшчэнне цалкам адпавядаюць тым уяўленням, якія я выпрацаваў у сабе і якія жылі ў маёй галаве. Так, мусіць, бывае ўражаны астраном, які шляхам складаных матэматычных вылічэнняў тэарэтычна даказаў існаванне новай планеты і раптам бачыць яе на свае вочы на небе, выразна бачыць, як белую зорку, ва ўсёй яе рэальнасці. Я як зачараваны глядзеў на дошку і бачыў там мае дыяграмы — каня, туру, караля, ферзя і пешкі — усе рэальныя, выразаныя з дрэва фігуры; каб зразумець пазіцыю, мне міжвольна прыйшлося спачатку перанесціся з абстрактна-матэматычнага шахматнага поля на дошку, на якой перасоўваліся фігуры. Паступова мною авалодала цікаўнасць, мне захацелася паназіраць за сапраўднаю гульнёю двух партнёраў. І тут здарылася тая непрыемнасць, калі я забыўся пра ўсю далікатнасць і ўмяшаўся ў вашу гульню. Але памылковы ход вашага сябра быў як удар у сэрца. Я спыніў яго інстынктыўна, як неўсвядомлена затрымліваюць рукамі дзіця, якое перагнулася цераз парэнчы. Я толькі потым усвядоміў усю недарэчнасць свайго грубага ўмяшання.

Я паспяшаўся запэўніць доктара Б., што ўсе мы вельмі рады гэтаму здарэнню, яно дазволіла нам пазнаёміцца з ім, і дадаў, што пасля ўсяго пачутага мне будзе ўдвая цікава прысутнічаць на заўтрашнім імправізаваным турніры.

Доктар Б. зрабіў неспакойны рух.

— Далібог, вы не павінны чакаць надта многага. Для мяне гэта будзе проста проба... проба, ці магу я... магу я наогул гуляць у шахматы нармальна, седзячы за шахматнаю дошкаю насупраць сапраўднага жывога партнёра, перасоўваючы сапраўдныя фігуры... бо я пачынаю ўсё болей і болей сумняваца, ці гуляў я гэтыя сотні або нават тысячы партый па правілах. А можа, яны проста вынік маёй хворай фантазіі? Ці мо гэта было проста трызненне, шахматная ліхаманка, калі чалавек, як у сне, няспынна ідзе наперад скачкамі? Бо вы ж не думаеце сур'ёзна, што я магу памерацца сіламі з майстрам, ды яшчэ з чэмпіёнам свету па шахматах, і гуляць з ім, як з роўным? Адзінае, што мяне цікавіць і падштурхоўвае гуляць, — простая цікаўнасць. Мне хочацца высветліць заднім днём, што ж папраўдзе адбывалася са мною ў зняволенні: гуляў я ў шахматы ці быў вар'ятам, быў блізкі да вар'яцтва ці ўжо пераступіў мяжу.

У гэты момант на другім баку парахода прагучаў гонг, які склікаў пасажыраў на вячэру. Размова наша працягвалася амаль дзве гадзіны: доктар Б. расказваў мне сваю гісторыю значна больш падрабязна, чым я перадаў яе тут. Я сардэчна падзякаваў яму і развітаўся, але не паспеў яшчэ прайсці палубу, як ён дагнаў мяне; ён быў яўна ўсхваляваны і гаварыў, крыху заікаючыся:

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0
Империя искр
Империя искр
[Альтернативная история / Попаданцы / Книги про волшебников / Любовное фэнтези / Самиздат]
Как упоительны в России вечера! Начало ХХ века, Российская империя, бал дебютанток... На первый взгляд я удачно попала - в тело младшей дочери княгини Вяземской. Титул, юность, красота, и главное
0
Ты не должен был возвращаться
Ты не должен был возвращаться
[Детективы / Триллер / Проза / Современная проза]
— Мам. Где Алина? Она медленно ставит на плиту сковородку и садится. — Зачем тебе? — Я спросил, где она. — Андрей, шесть лет прошло. — Я умею считать. — Я с ней не здороваюсь с
0
Оригами из протоколов
Оригами из протоколов
[Детективы / Проза / Современная проза]
Убийство военврача в маленьком районном городке Акшинске по горячим следам не раскрылось. В уголовном деле, переданном следователю Анне Чернышовой, нет ни подозреваемых, ни мотивов, ни перспективных
0
Разум против чувств
Разум против чувств
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Роман]
Амелия Горячая привыкла жить правильно, быть послушной дочерью, прилежной студенткой и гордостью своей безупречной семьи. Но встреча с Константином — харизматичным преподавателем, старше её на
0
Токсы академии Акалим. Книга 3
Токсы академии Акалим. Книга 3
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Курсантка Вин Эрроч почти освоилась в магической академии Акалим, ведь здесь у нее появились друзья, работа и существо размером с теленочка, которое, как и она, все время влипает в неприятности. Вин
0
Бастард Великой Орды 3
Бастард Великой Орды 3
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Копипаст с 1 тома: Умер человеком — и переродился в теле орка-полукровки. Только освоился — и оказался сослан в гниющую крепость на краю Пустошей. Здесь мне уготована роль жертвы. Вокруг —
0
Поступь гнева. Том 2
Поступь гнева. Том 2
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Я - Арден Эшфорд. Сын прекрасных магов, которые отдали свои жизни за наш родной город. Мы были обречены остаться в тени, но я с этим не согласился. Блестяще поступил в лучшую академию Империи и
0
Старый химик теперь алхимик
Старый химик теперь алхимик
[Боевое фэнтези / Попаданцы]
Я обычный учитель химии, которому посчастливилось получить вторую жизнь в теле могущественного алхимика. Но вместо бесконечных интриг мне куда интереснее изучать магические пилюли, проводить
0
Хозяйственник. Абсолютный ноль. Том 3
Хозяйственник. Абсолютный ноль. Том 3
[РеалРПГ (RealRPG) / Книги про волшебников / Самиздат]
Я был простым слугой, но теперь я свободен. У меня есть система и симбионт, который растёт с каждым днём и становится всё более самостоятельным. Я думал, что получив возможность поднять свой уровень,
0
Я лорд крепости. Том 4
Я лорд крепости. Том 4
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Крепость становится всё больше похожа на то, чем она и должна быть. Я нашёл надёжных товарищей и не планирую останавливаться на достигнутом. Впрочем, вместе с появлением новых людей возникают и новые
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Агент Их Величеств, часть четвёртая
Агент Их Величеств, часть четвёртая
[Детективная фантастика / Самиздат / Мистика / Стимпанк]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещён и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Дважды нелюбимая жена. Найду счастье в северном лесу
Дважды нелюбимая жена. Найду счастье в северном лесу
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
«Мой муж дракон» – звучит как начало хорошей сказки. Вот только сказка быстро превратилась в кошмар: меня, в новом теле, обвинили в измене и бросили умирать в лесу. Отличный старт, не правда ли? Я
0
Гора Небесной Девы
Гора Небесной Девы
[Научная фантастика]
Поход по Северному Уралу обернулся для Влада, горного проводника, борьбой с собственными нанимателями. *** *** Десять лет назад в этих местах пропал профессор Суханский, выдающийся геолог и
0
Замуж за Морозко. Без шапки не выходить
Замуж за Морозко. Без шапки не выходить
[Классическое фэнтези]
Злая мачеха отправила меня в зимний лес, где обитает ледяной монстр. Скажете, что глупо было туда идти? Но чего только не сделаешь ради зачета. А вот как выжить в замке у ледяного монстра — это
0
Путеводитель по Шекспиру. Греческие, Римские и Итальянские пьесы
Путеводитель по Шекспиру. Греческие, Римские и Итальянские пьесы
[Исторические приключения / Иностранные языки / Литературоведение]
Айзек Азимов приглашает вас в мир творчества великого драматурга. Анализируя содержание пьес, Азимов скрупулезно разбирает каждую цитату, каждый отрывок, имеющий привязку к реальным историческим
0
Про сочинительство
Про сочинительство
[Руководства / Иностранные языки]
ПРИВЕТ! Мы – Андрей Жвалевский и Евгения Пастернак. Больше двадцати лет пишем книги и около десяти – ведем литературные курсы. На этих курсах мы много говорим про сюжет, про драматургию и ее
1
Возвращение к «заводским настройкам»
Возвращение к «заводским настройкам»
[Психология]
В книге опровергаются несколько основных постулатов психологии и сексологии, отчего картина мира становится совершенно другой. Затрагивается различие между мужчиной и женщиной, а также то общее, что
0
Девять хвостов бессмертного мастера. Том 6
Девять хвостов бессмертного мастера. Том 6
[Героическая фантастика]
Царство Смертных принимает гостей в ожидании мирного договора. Бог войны Ли Цзэ, воссоединившись с возлюбленной, пытается наладить отношения с будущим пасынком – земным императором Мин Лу. Но все
0
Девушки судьбы и ярости
Девушки судьбы и ярости
[Современные любовные романы / Классическое фэнтези / Приключения: прочее]
Вновь попав в Сокрытый Дворец в плен к Королю Демонов, Леи понимает, что новый побег, даже успешный, ничего не решит. Автор бестселлера по версии "Нью-Йорк Таймс" Наташа Нган представляет
0
Танцор Ветра. Том 3
Танцор Ветра. Том 3
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников]
В Облачном городе всё решают кровь, тени, монеты в кармане и репутация. И лучший путь, чтобы все это обрести — стать мастером гильдии воров. Вот только все идет не по плану. Теперь за мной
2
Очерки военной кулинарии
Очерки военной кулинарии
[Кулинария / Военная документалистика / Самиздат / Справочники]
В книге приводятся уникальные сведения по истории организации продовольственного обеспечения Военно-морского флота, Военно-воздушных сил, а также Сухопутных войск нашей страны. Кратко
0
Писать и издаваться. Пошаговое руководство по созданию нон-фикшен-бестселлера
Писать и издаваться. Пошаговое руководство по созданию нон-фикшен-бестселлера
[]
Как выделиться из множества конкурентов в своей сфере? Как превратиться из малоизвестного специалиста в человека, чье мнение имеет вес в своей отрасли? Что сделать, чтобы очередь из клиентов
0