MoreKnig.org

Пякучая таямніца: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Цвэйг Штэфан



Шрифт:

Страх

Калі фраў Ірэна выйшла з кватэры палюбоўніка і пачала спускацца ўніз па лесвіцы, яе раптам ахапіў ужо знаёмы недарэчны страх. Перад вачамі хутка замільгалі чорныя кругі, калені быццам занямелі, перасталі згінацца, і ёй прыйшлося ўчапіцца за парэнчы, каб не ўпасці. Не ўпершыню ішла яна на такую рызыкоўную прыгоду, і раптоўныя дрыжыкі не былі ёй навіной, але кожны раз, вяртаючыся дадому, яна не магла справіцца з беспрычынным прыступам дурнога і смешнага страху. Дарога на спатканне давалася ёй значна лягчэй. Экіпаж яна адпускала за вуглом, паспешна, не гледзячы па баках, адольвала некалькі крокаў да пад'езда, узбягала па прыступках наверх, і першы прыліў страху, да якога прымешвалася і нецярпенне, раставаў у гарачых прывітальных абдымках. Але калі яна збіралася дадому, дрыжыкі другога таямнічага страху падымаліся ў ёй: яны цьмяна спалучаліся з адчуваннем віны і недарэчнаю бояззю, што кожны праходжы з першага позірку на яе адгадае, адкуль яна ідзе, і дзёрзка ўхмыльнецца, бачачы яе разгубленасць. Ужо апошнія хвіліны блізкасці былі атручаны нарастаючаю трывогаю; яна спяшалася пайсці, ад спешкі ў яе нервова трэсліся рукі, яна няўважліва слухала словы палюбоўніка, паспешна абрывала развітальныя выбухі пачуцця; усё ў ёй ужо рвалася прэч, прэч з яго кватэры, з яго дома, ад гэтай прыгоды, назад у свой спакойны, салідны маленькі свет. Не разумеючы ад хвалявання ласкавых слоў, якімі палюбоўнік намагаўся яе супакоіць, яна на момант застывала за выратавальнымі дзвярамі і прыслухоўвалася, ці не ідзе хто-небудзь наверх або ўніз па лесвіцы. А на вуліцы ўжо вартаваў страх, каб адразу ж накінуцца на яе, уладарнаю рукою спыняў біццё яе сэрца, і яна, затоіўшы дыханне, спускалася па нямногіх лесвічных прыступках уніз.

З хвіліну яна прастаяла з заплюшчанымі вачамі, прагна ўдыхаючы прахалоду паўцёмнага вестыбюля. Дзесьці наверсе раптам бразнулі дзверы; яна спалохана схамянулася і хуценька збегла ўніз, а рукі яе самі сабою яшчэ ніжэй нацягнулі густую вуаль. Цяпер заставалася яшчэ самае страшнае, жахлівае для яе выпрабаванне — выйсці з чужога пад'езда на вуліцу. Яна схіліла галаву, нібы рыхтавалася да скачка з разбегу, і рашуча падалася да прачыненых дзвярэй.

І тут яна тварам у твар сутыкнулася з нейкаю жанчынаю, якая, відаць, хацела зайсці ў пад'езд.

— Прабачце, — збянтэжана прамармытала яна і паімкнулася абысці незнаёмую. Але тая засланіла сабою дзверы і ўтаропілася ў фраў Ірэну злосным і нахабным позіркам.

— Вось я вас і злавіла! — адразу ж закрычала яна грубым голасам. — А як жа, з прыстойных! З так званых прыстойных! У яе і муж ёсць, і грошы, і ўсяго хапае. Дык не, ёй яшчэ трэба пераманіць палюбоўніка ў беднай дзяўчыны...

— Богам прашу... што вы? Вы памыляецеся, — пралепятала фраў Ірэна і нязграбна паспрабавала прашмыгнуць міма, але жанчына ўсёю сваёю грузнаю фігураю засланіла праход і пранізліва заверашчала:

— А як жа, памыляюся... Не, я вас ведаю. Вы ад майго сябрука, ад Эдуарда ідзяце. Нарэшце-такі я вас застукала; цяпер я ведаю, чаму на мяне ў яго часу няма. Праз вас, нягодніца вы гэтакая!..

— Богам прашу, не крычыце гэтак, — ледзь чутна выціснула з сябе фраў Ірэна і міжволі адступіла назад у вестыбюль. Жанчына насмешліва глядзела на яе. Гэтае дрыжанне ад страху, гэтая відавочная бездапаможнасць былі ёй, мусіць, даспадобы, бо цяпер яна разглядвала сваю ахвяру з самазадаволенай, пераможна-пагардлівай усмешкай. А ў голасе ад злоснага задавальнення з'явіліся нават фамільярна-дабрадушныя ноткі.

— Вунь яны якія, замужнія дамачкі: гордыя ды высакародныя. Пад вуалем ходзяць чужых мужчын адбіваць. Пад вуалем, а як жа іначай? Трэба ж потым разыгрываць прыстойную жанчыну...

— Ну што... што вам ад мяне трэба?.. Я ж вас нават не ведаю... Пусціце...

— Ну, канечне, пусціце... Дадому, да мужа, у цёплы пакой, каб разыгрываць высакародную дамачку і прымушаць слуг распранаць сябе... А тое, што мы тут з голаду здыхаем, такім высакародным дамам усё адно... Яны, гэтыя прыстойныя жанчыны, у нас апошняе імкнуцца ўкрасці...

Ірэна намаганнем волі авалодала сабою, інстынктыўна палезла ў партманет і выцягнула адтуль усе папяровыя грошы.

— Вось... вось... бярыце. Толькі прапусціце мяне... Я болей ніколі сюды не прыйду... клянуся вам...

Раз'юшана бліснуўшы вачамі, жанчына ўзяла грошы і пры гэтым прашыпела: «Сцерва».

Фраў Ірэна ўся здрыганулася ад такой абразы, але, убачыўшы, што жанчына саступіла ўбок, без памяці, ледзь дыхаючы, кінулася на вуліцу, як кідаецца з вежы самазабойца. Калі яна імчалася па вуліцы, у вачах у яе пацямнела і твары прахожых здаваліся пачварнымі маскамі; але вось нарэшце яна дабралася да таксі, якое стаяла на вуглу, бяссільна ўпала на сядзенне, і адразу ўсё ў ёй застыла. Калі ж здзіўлены шафёр спытаўся нарэшце ў дзіўнай пасажыркі, куды ехаць, яна нейкі момант тупа глядзела на яго, пакуль да яе разгубленай свядомасці дайшлі ягоныя словы.

— На Паўднёвы вакзал, — паспешна выціснула яна з сябе, і раптам у яе прамільгнула думка, што гэтая асоба можа кінуцца за ёю ўслед. — Хутчэй, давайце хутчэй.

Толькі па дарозе яна зразумела, як узрушыла яе гэтая сустрэча. Яна адчула холад сваіх рук, якія павіслі, быццам нежывыя, і раптам пачала дрыжаць, нібы ў ліхаманцы. Да горла падступіла горыч, і разам з млосцю ў ёй паднялася нястрымная, сляпая злосць, ад якой выварочвалася ўсё ўнутры. Ёй хацелася крычаць, малаціць кулакамі, пазбавіцца ад жаху гэтага ўспаміну, які засеў у яе ў мозгу, нібы стрэмка, забыцца пра брыдкую морду з нахабнаю ўхмылкаю, пра смурод вульгарнасці, які ішоў ад непрыемнага дыхання незнаёмай, распусны рот, які з нянавісцю выплёўваў ёй проста ў твар грубыя словы, пагрозліва занесены над ёю чырвоны кулак. Усё мацней рабілася млоснасць, усё вышэй падступала да горла, а тут яшчэ машыну ад хуткай язды кідала ва ўсе бакі. Яна хацела ўжо сказаць шафёру, каб ён ехаў павольней, але ў час схамянулася, што ў яе не будзе чым заплаціць яму — бо яна аддала вымагальніцы ўсе буйныя грошы. Яна паспяшалася спыніць машыну і яшчэ раз здзівіла шафёра, выйшаўшы на паўдарозе. На шчасце, грошай ёй хапіла. Але затое яна апынулася ў зусім незнаёмым раёне, сярод мітусні занятых людзей, кожны позірк, кожнае слова якіх прычынялі ёй фізічны боль. Пры гэтым ногі ў яе былі ватныя ад страху і не хацелі ісці, але яна разумела, што трэба папасці дадому, сабрала ўсю сваю волю і з неймаверным напружаннем цягнулася з вуліцы на вуліцу, быццам прабіралася па балоце ці па глыбокім снезе. Нарэшце яна дабралася дадому і з ліхаманкавай паспешнасцю падалася наверх па лесвіцы, але адразу ж стрымала сябе, каб яе хваляванне не выглядала падазроным.

Толькі пасля таго як пакаёўка зняла з яе паліто і яна пачула з суседняга пакоя голас сына, які гуляў з малодшаю сястрычкаю, а супакоены позірк убачыў навокал усё сваё, роднае і надзейнае, да яе вярнулася вонкавае самавалоданне, між тым як аднекуль з глыбіні яшчэ накочваліся трывожныя хвалі і балюча біліся ў цяжкіх грудзях. Яна зняла вуаль, вялізным намаганнем прымусіла сябе надаць твару бесклапотны выгляд і ўвайшла ў сталовую, дзе муж сядзеў за накрытым да вячэры сталом і чытаў газету.

— Позна, позна, мілая Ірэна, — ласкава пажурыў ён жонку, устаў і пацалаваў яе ў шчаку, што міжволі выклікала ў яе шчымлівае пачуццё сораму.

Яны селі за стол, і муж абыякавым тонам, не падымаючы вачэй ад газеты, спытаўся:

— Дзе ты была гэтак доўга?

— У... у Амеліі... ёй трэба было сёе-тое купіць... і я пайшла з ёю, — сказала яна з запінкаю і тут жа ўзлавалася на сябе за тое, што не падрыхтавалася адказваць і гэтак няўмела зманіла. Звычайна яна загадзя вынаходзіла старанна прадуманую хлусню, здольную вытрымаць любую праверку, але сёння ад страху ўсё забыла і вымушана была ўжыць такую бездапаможную імправізацыю. А што, пранеслася ў яе галаве, калі муж, як у той п'есе, якую яны нядаўна глядзелі ў тэатры, надумае пазваніць па тэлефоне і праверыць?..

— Што з табою?.. Ты нейкая вельмі ўжо ўзбуджаная... І чаму ты не здымеш капелюша? — спытаўся муж.

Ужо другі раз яна сёння збянтэжылася! Яна здрыганулася і паспешна ўстала з-за стала, пайшла ў свой пакой, каб зняць капялюш, і доўга глядзела ў люстра, пакуль яе неспакойны позірк не стаў зноў цвёрды і ўпэўнены. Толькі пасля гэтага яна вярнулася ў сталовую.

Пакаёўка падала вячэру, і вечар прайшоў як звычайна, бадай, толькі больш маўкліва, меней ажыўлена, чым звычайна; вялая, нудная размова раз-пораз перапынялася. Яе думкі ўвесь час вярталіся да падзей гэтага дня, але кожны раз, калі даходзілі да грознай хвіліны сустрэчы з вымагальніцай, спалохана адступалі; тады яна ўзнімала вочы, каб адчуць сябе ў бяспецы, сярод любых рэчаў, звязаных з дарагімі ўспамінамі, ласкава дакраналася да іх і патроху супакойвалася. А насценны гадзіннік спакойна ішоў у цішыні сваім стальным крокам і непрыкметна надаваў і яе сэрцу раўнамерны, бесклапотна-ўпэўнены рытм.

На раніцу, калі муж падаўся да сябе ў канцылярыю, а дзеці пайшлі гуляць і яна нарэшце-такі засталася сам-насам з сабою, учарашняя сустрэча пры яркім ранішнім святле стала здавацца ёй меней страшнаю. Перш за ўсё фраў Ірэна разважыла, што вуаль у яе вельмі густы і вымагальніца ніяк не магла разгледзець яе твар, а значыцца, ні ў якім выпадку другі раз не пазнае яе. Спакойна прадумала яна, як засцерагчы сябе ад небяспекі ў будучым. Яна нізашто болей не пойдзе на кватэру да палюбоўніка — такім чынам магчымасць новага нападу адпадзе сама сабою. Застаецца толькі пагроза выпадковай сустрэчы, таксама наўрад ці магчымая, бо яна ўцякла на таксі, і, значыцца, тая асоба не магла высачыць яе. Ні яе прозвішча, ні яе адрас вымагальніцы не вядомыя, а па агульным невыразным абліччы цяжка ўпэўнена пазнаць чалавека. Але і да такога надзвычайнага выпадку фраў Ірэна была падрыхтаваная. Пазбавіўшыся ад ціскоў страху, няцяжка будзе, вырашыла яна, трымаць сябе спакойна, ад усяго адракацца, непарушна сцвярджаць, што гэта памылка; бо даказаць, што яна была ў палюбоўніка, нельга інакш, як застаць яе на месцы злачынства, — значыцца, у выпадку чаго можна прыцягнуць гэтую асобу да адказнасці за шантаж. Нездарма фраў Ірэна была жонка аднаго з самых вядомых сталічных адвакатаў; з яго размоў з калегамі яна засвоіла, што шантажу трэба класці канец адразу ж, захоўваючы поўную вытрымку, бо самае нязначнае хістанне, самы нязначны прызнак трывогі з боку ахвяры даюць у рукі праціўніку лішні козыр.

Першай мерай засцярогі была кароткая запіска, у якой яна паведамляла палюбоўніку, што не можа прыйсці ў дамоўлены час ні заўтра, ні ў наступныя дні. Яе гонар быў абражаны непрыемным адкрыццём, што яна замяніла ў ласках палюбоўніку такую нізкую, подлую папярэдніцу, і цяпер, з непрыязным пачуццём падбіраючы словы, яна адчувала помслівую радасць, што халодны тон запіскі ставіць іх спатканне ў залежнасць ад яе капрызу.

Гэтага маладога чалавека, піяніста з імем, яна сустрэла на вечары ў кагосьці са знаёмых і вельмі хутка, сама таго не жадаючы і добра не разумеючы, стала яго палюбоўніцай. Ён, па сутнасці, амаль не хваляваў яе кроў, у яе не было да яго ні пачуццёвай, ні якой-небудзь духоўнай цягі; яна аддалася яму не таму, што ён быў патрэбны, жаданы ёй, а проста ад недастаткова рашучага супраціўлення яго волі і яшчэ з нейкай неспакойнай цікаўнасці. Нішто — ні задаволеная шлюбным шчасцем кроў, ні такое частае ў жанчын пачуццё духоўнага збяднення — не выклікала ў яе патрэбы ў палюбоўніку; яна была зусім шчаслівая, мела багатага мужа, які разумова перавышаў яе, і двое дзяцей; яна ляніва песцілася ў сваім утульным, забяспечаным, схаваным ад бур існаванні. Але надараецца ў паветры такое зацішша, якое будзіць пачуццёвасць не меней, чым духата і навальніца, такая аднолькавая тэмпература шчасця, якая ўзбуджае мацней, чым усякае няшчасце. Сытасць раздражняе не меней, чым голад, ад надзейнага, саліднага жыцця фраў Ірэну пацягнула на прыгоды.

Вось у такі момант поўнага задавальнення, якому сама яна не ўмела надаць новых фарбаў, малады піяніст увайшоў у яе спакойны маленькі свет, дзе звычайна мужчыны толькі прэснымі жартамі і нявіннымі кампліментамі пачціва аддавалі даніну яе прыгажосці, але па-сапраўднаму не адчувалі ў ёй жанчыны, і тут упершыню з дзявоцкіх часоў штосьці скалыхнулася ў яе душы. У ім самім яе прывабіў бадай толькі налёт смутку, які падкрэсліваў і без таго наўмысную млявасць яго твару. Ірэне, якая прывыкла бачыць вакол сябе толькі задаволеных жыццём людзей, гэты смутак гаварыў аб другім, вышэйшым свеце, і яе міжволі пацягнула за межы штодзённых пачуццяў, каб зазірнуць у гэты свет. Пахвала, выкліканая хвіліннаю расчуленасцю ад яго ігры, можа, занадта гарачая з пункту гледжання прыстойнасці, прымусіла музыканта, які сядзеў за раялем, зірнуць на маладую жанчыну, і ўжо ў гэтым першым позірку было нешта, што вабіла. Яна спалохалася і тут жа адчула асалоду, уласцівую любому страху, а далейшая размова, уся быццам пранізаная і абпаленая скрытым полымем, распаліла і без таго насцярожаную цікаўнасць, і таму яна не ўхілілася ад новай размовы, калі сустрэлася з ім на публічным канцэрце. Потым яны пачалі бачыцца, і ўжо невыпадкова. Яе самалюбства цешыла тое, што яму, сапраўднаму артысту, яна так многа значыць як знаўца і дарадчыца, у чым ён не раз запэўніваў яе; і вось усяго праз некалькі тыдняў іх знаёмства яна неабдумана згадзілася з яго прапановаю — ёй, адной ёй хацеў ён сыграць сваю новую рэч у сябе дома; магчыма, у яго часткова і быў такі добры намер, але ён патануў у пацалунках і гарачых абдымках. Першае, што адчула Ірэна, пасля таго як яна, нечакана для сябе, аддалася яму, быў спалох перад гэтым паваротам у іх адносінах; таямнічая чароўнасць развеялася ўмомант, і пачуццё віны за здраду мужу толькі часткова змяншалася ганарлівым усведамленнем, што яна, як ёй здавалася, добраахвотна, упершыню выраклася свайго рэспектабельнага бюргерскага свету. У першыя дні яна палохалася ўласнай сапсаванасці, але паступова падпарадкавалася голасу пыхлівасці і пачала нават ганарыцца ёю. Аднак усе гэтыя складаныя пачуцці хвалявалі яе вельмі нядоўга. Штосьці інстынктыўна адштурхоўвала яе ў гэтым чалавеку, галоўным чынам тое новае, непрывычнае, што, уласна, і прывабіла яе. Палкасць, якая захапляла ў яго музыцы, непакоіла ў хвіліны блізкасці, яго парывістыя ўладныя абдымкі былі ёй нават непрыемныя, яна міжволі параўноўвала гэтую сябелюбную нястрымнасць з нясмелым, пасля столькіх гадоў шлюбу, поўным глыбокай пашаны палам мужа. Але, зграшыўшы адзін раз, яна зноў і зноў вярталася да палюбоўніка, без вялікай радасці і без расчаравання, са своеасаблівага пачуцця абавязку і яшчэ таму, што яна ленавалася расстацца з новаю прывычкаю. Прайшло ўсяго два-тры тыдні, і яна ўжо адвяла палюбоўніку пэўнае месцейка ў жыцці, вызначыла яму, як цесцю з цешчаю, пэўны дзень у тыдні; але гэтая сувязь зусім не змяніла звычайнага цячэння яе жыцця і толькі штосьці дадала да яго. Неўзабаве палюбоўнік увайшоў у добраўпарадкаваны механізм яе існавання, як нейкая даважка раўнамернага шчасця, як трэцяе дзіця ці аўтамабіль, і гэтая любоўная прыгода ўжо нічым не адрознівалася ад дазволеных радасцей.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 62 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Те, кто остались 2
Те, кто остались 2
[Боевик / Ужасы / Постапокалипсис / Самиздат]
Жизнь за пределами леса претерпела значительные изменения за последние годы. Зомби больше не главная угроза, ей как и прежде вновь стал человек. Закон выживания прост: «Сильнейший всегда прав».
0
Те, кто остались 3
Те, кто остались 3
[Боевик / Ужасы / Постапокалипсис / Самиздат]
Дорога на юг была полна испытаний. На каждом шагу путников подстерегала опасность. Братьям чудом удалось сбежать из плена у людоедов, но затем они попали в лапы работорговцев.
0
Те, кто остались 4
Те, кто остались 4
[Боевик / Постапокалипсис / Приключения: прочее / Самиздат]
Ил и Герда после долгих путешествий по европе все же решили вернуться на свою родину. Впереди их ждет масса приключений, зрелищных сражений и веселых заварушек.
0
Те, кто остались 5
Те, кто остались 5
[Боевик / Приключения: прочее / Постапокалипсис / Самиздат]
Пути героев наконец пересекаются, но какой же будет встреча? Ведь сейчас они оказались по разные стороны баррикад? Смогут ли они довериться друг другу? И стать единой командой?
0
Синие погоны
Синие погоны
[Современная проза]
Котёнок Арли, или Пушистый пожарный
Котёнок Арли, или Пушистый пожарный
[Детская проза / Детская литература: прочее / Детские приключения]
Когда мама Лолы устраивается работать в пожарную часть в другом городе, девочке приходится привыкать к новой школе. Лола очень переживает, но её утешает мысль, что родители согласны завести кошку.
0
Котёнок Билли, или Хрупкие лапки
Котёнок Билли, или Хрупкие лапки
[Детская проза / Детская литература: прочее / Детские приключения]
Во время прогулки в парке Рози с папой находят коробку с брошенными котятами. Девочка решает помочь малышам найти новый дом. Особенным становится самый маленький котёнок – Билли, неуклюжий и
0
Котёнок Бусинка, или Друг с железной дороги
Котёнок Бусинка, или Друг с железной дороги
[Детская проза / Детская литература: прочее / Детские приключения]
Каждый день по дороге в школу Скарлетт видит на станции котёнка по имени Бусинка. Маленькая кошечка всеобщая любимица, но, к сожалению, хозяева плохо заботятся о ней. Когда Бусинка попадает под
0
Котёнок Заплатка, или Обретённый дом
Котёнок Заплатка, или Обретённый дом
[Детская проза / Детская литература: прочее / Детские приключения]
София всю жизнь мечтает о кошке, но родители против. Когда к ним во двор от соседей пробирается крошечная трёхцветная кошечка по имени Заплатка, девочка сразу к ней привязывается. Но соседи уезжают,
0
Котёнок Луна, или Пушистый сюрприз
Котёнок Луна, или Пушистый сюрприз
[Детская проза / Детская литература: прочее / Детские приключения]
Девочка Надя всегда мечтала о питомце, и однажды её семья согласилась взять на передержку беременную кошку Грейси. Вскоре у неё родились котята, и среди них рыжая малышка Луна, самая слабая и робкая.
0
Генерал моих кошмаров, или Немного проклятая невеста
Генерал моих кошмаров, или Немного проклятая невеста
[Магические академии]
Он – генерал моих кошмаров. Опекун, назначенный мне отцом. Невыносимый, грубый солдафон, решивший, что может мной командовать. Он силой привез меня в военную академию и думает, что я сдамся и попрошу
0
Дворник 40-го уровня. Том 17
Дворник 40-го уровня. Том 17
[Юмористическая фантастика / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Современная Россия, июль 2026 года. Наш герой тяжело болеет и чтобы заработать на лекарства, он и его мать пашут как проклятые. Но в один прекрасный день всё меняется, он получает Систему Кармы!
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Хороший остров 3
Хороший остров 3
[Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Первое правило выживания: не паникуй. Второе: найди воду и укрытие до темноты. Третье: если местные суслики притворяются булыжниками, а чаща орет на тебя дурным голосом — просто смирись, что
2
Удивительное знакомство
Удивительное знакомство
[Детские приключения / Юмористическое фэнтези / Классическое фэнтези / Сказка]
Смешная и добрая история про зарождение дружбы между мальчиком-отличником по имени Джек и Озорной Ведьмой, из волос которой вечно торчат птичьи перья, которая обзывает новых жильцов особняка Грачиные
0
Наследник от бывшего
Наследник от бывшего
[Современные любовные романы / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством
0
Приятели для объятий
Приятели для объятий
[Ужасы]
Каждый день "Приятели для объятий" просто обожают играть! ...особенно с вашими расчлененными частями тел! Все любят "Приятелей для объятий", и дети, и взрослые. Но никто не любит их так сильно,
0
Большевики. Криминальный путь к власти
Большевики. Криминальный путь к власти
[Исторические приключения / История]
Автор книги Ю. Барыкин в своем историческом исследовании отвечает на некоторые вопросы, которые не принято было поднимать в советской историографии. Откуда брались средства у большевиков на сытую
7
Лёгкое Топливо
Лёгкое Топливо
[Крутой детектив / Триллер / Самиздат]
Лондон, октябрь 2016 года. В Соединённом Королевстве активно обсуждают Brexit и новые перспективы, а успешного морского юриста оставляет жена. Как если бы этого было недостаточно, его делают
0
Последний менталист. Том 2
Последний менталист. Том 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Есть ли вещи хуже смерти? Ещё недавно я считал, что нет. Пока не вернулся из далёкого мира - и не застал на месте своего Ордена остывающие руины, усеянные телами моих близких. В тот день я
0
Беглый в Варшаве
Беглый в Варшаве
[Приключения: прочее / Детективная фантастика / Альтернативная история]
2157 год. Космос. Старый инженер соглашается на криосон, но просыпается не в будущем, а… в теле погибшего советского солдата 1981 года. Вместе с ним в этот мир приходят технологии, интеллект и
1
Истории земли Донецкой. От курганов до терриконов
Истории земли Донецкой. От курганов до терриконов
[Исторические приключения / Современная проза / Историческая проза]
Книга прозы Сергея Богачёва «Истории земли Донецкой. От курганов до терриконов» открывает захватывающий период невероятно горькой и одновременно смелой судьбы жителей трудолюбивого и героического
0
Регент миров
Регент миров
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников]
Я на грани. Грани величия, а может и потери всего, что получил. Всего несколько решений. Несколько выборов. Несколько событий. И я добьюсь своей цели... и цель эта намного более глобальная, чем
0
Основатель 1
Основатель 1
[Боевое фэнтези / Юмористическое фэнтези / Книги про волшебников]
Когда все вокруг ждут героя с мечом — приходит тот, у кого есть план. Соль против золота, пшеница против стали, переговоры против меча. Чтобы вытащить захудалую деревеньку из дерьма, Морозову
1
Расписание смерти
Расписание смерти
[Исторический детектив]