MoreKnig.org

Пякучая таямніца: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Цвэйг Штэфан



Шрифт:

— Канечне. Цяпер самае галоўнае — манеўраваць.

Мак Конар падпарадкаваўся, і мы пастукалі па шклянцы. Чэнтавіч падышоў сваёю звычайнаю ляніваю хадою да стала і паглядзеў, які ход мы зрабілі. Потым ён перасунуў пешку з «h2» на «h4» на каралеўскім флангу, дакладна так, як прадказваў наш невядомы памочнік. А той ужо шаптаў усхвалявана:

— Туру наперад, туру з «с8» на с4», тады ён мусіць спачатку абараніць пешку. Але гэта яму не паможа. Не звяртайце ўвагі на яго прахадную пешку і бярыце канём «с3 — d5»; тады раўнавага адновіцца. Атакуйце з усяе сілы, замест таго каб абараняцца.

Мы не разумелі, пра што ён гаворыць. Ён з такім самым поспехам мог гаварыць з намі па-кітайску. Мак Конар, як зачараваны, не раздумваючы, рабіў тое, што яму загадвалі. Мы зноў пастукалі па шклянцы, гукаючы Чэнтавіча. І тут ён, уважліва ўглядаючыся ў дошку, першы раз памарудзіў, перш чым зрабіць ход. Ход ён зрабіў якраз той, які ўгадаў наперад незнаёмы, і павярнуўся ўжо ісці. Але тут адбылося нешта новае і непрадбачанае: Чэнтавіч падняў вочы і агледзеў нашы рады. Безумоўна, ён хацеў высветліць, хто ж гэта з нас раптам аказаў яму такое энергічнае супраціўленне.

Наша хваляванне расло з кожнай хвілінай. Раней мы гулялі без сур'ёзнай надзеі на выйгрыш, але цяпер думка пра тое, што мы можам зламаць халодную ганарыстасць Чэнтавіча, авалодала ўсімі намі. Без затрымкі наш новы сябар сказаў, які рабіць наступны ход. Можна было запрашаць Чэнтавіча працягваць гульню. Дрыготкаю рукою я ўдарыў лыжкаю па шклянцы, і тут надышла чарга радавацца. Чэнтавіч, які дагэтуль стаяў, калі рабіў свае хады, памарудзіў і нарэшце сеў за стол. Апускаўся ён у крэсла павольна і цяжка, але гэтага было зусім дастаткова, каб мы нарэшце аказаліся гульцамі, якія сядзелі адзін супраць другога на адным узроўні. Мы прымусілі яго паставіцца да нас, як да роўных, прынамсі, вонкава. Ён доўга думаў, пільна гледзячы на дошку; яго цяжкія павекі амаль зусім закрывалі вочы. Ад напружанага роздуму рот у яго крыху прыадкрыўся, што надавала кругламу твару дурнаваты выгляд. Чэнтавіч думаў некалькі хвілін, потым зрабіў ход і ўстаў. І адразу ж наш сябар зашаптаў:

— Стрымальны ход! Добра задумана! Але не ідзіце на гэта. Фарсіруйце размен, абавязкова размен! Пасля гэтага будзе нічыя, ён нічога не зможа зрабіць.

Мак Конар падпарадкаваўся. Наступныя манеўры абодвух гульцоў (мы ўсе ўжо даўно ператварыліся ў простых статыстаў) заключаліся ў незразумелых для нас перамяшчэннях фігур. Хадоў праз сем Чэнтавіч, падумаў крыху, падняў на нас вочы і сказаў: «Нічыя».

На момант усталявалася поўная цішыня. Раптам адразу сталі чуваць і шум мора, і радыё ў суседняй гасцінай, і кожны крок пасажыраў на верхняй палубе, і слабы, тонкі свіст ветру ў аконных рамах. Мы не маглі зрушыцца з месца; усё адбылося так раптоўна, мы былі як быццам напалоханы немагчымым: нейкі невядомы чалавек прымусіў падпарадкавацца сваёй волі чэмпіёна свету, і да таго ж у напалову прайгранай партыі. Мак Конар шумна перавёў дыханне, адкінуўся назад, і з яго вуснаў сарвалася задаволенае «ага!». Я зноў уважліва паглядзеў на Чэнтавіча. Мне яшчэ раней здалося, што ў канцы гульні ён пабляднеў. Але чэмпіён свету ўмеў трымаць сябе ў руках. Па-ранейшаму захоўваючы абыякавы выгляд, ён згроб цвёрдаю рукою фігуры з дошкі і няспешна папытаўся:

— Жадаеце згуляць трэцюю партыю, панове?

Пытанне было пастаўлена спакойным, чыста дзелавым тонам. Але здзіўляла тое, што чэмпіён, як бы зусім не заўважаючы Мак Конара, пільна глядзеў у вочы нашаму ратаўніку. Як конь па ўпэўненай пасадцы пазнае новага, вопытнага конніка, так і Чэнтавіч разгадаў, хто быў яго сапраўдны і адзіны праціўнік. Услед за ім і мы міжвольна ўтаропіліся ў незнаёмага. Але не паспеў той адказаць, як Мак Конар, ахоплены славалюбным азартам і перапоўнены радасцю, усклікнуў:

— Канечне, а як жа! Але толькі цяпер гуляць будзеце вы адзін. Вы адзін супраць Чэнтавіча.

І тут адбылося нешта зусім непрадбачанае. Незнаёмы, які ўсё яшчэ з незразумелым напружаннем глядзеў на пустую дошку, уздрыгнуў, калі пачуў гэтыя энергічныя словы. Убачыўшы, што ўсе позіркі скіраваны на яго, ён збянтэжыўся.

— Ні ў якім разе, панове, — сказаў ён, запінаючыся, яўна ўсхваляваны, — гэта немагчыма... Вам прыйдзецца абысціся без мяне... Бо мінула ўжо дваццаць, не, нават двацццаць пяць гадоў з таго часу, як я апошні раз сядзеў за шахматнаю дошкаю... І я толькі цяпер зразумеў, як няветліва я зрабіў, калі без дазволу ўмяшаўся ў вашу гульню... Прашу дараваць мне за дзёрзкасць...

І перш чым мы паспелі апамятацца ад здзіўлення, ён павярнуўся і выйшаў з салона.

— Але гэта немагчыма! — грукатаў тэмпераментны Мак Конар і барабаніў кулаком па стале. — Зусім немагчыма, каб ён дваццацаь пяць гадоў не гуляў у шахматы! Ён жа прадбачыў кожную камбінацыю, кожны сустрэчны манеўр, прынамсі, на пяць-шэсць хадоў наперад. Так гуляць — не дарогу перайсці. Такога проста быць не можа, праўда?

З апошнім пытаннем Мак Конар звярнуўся да Чэнтавіча, але чэмпіён не страціў ледзянога спакою.

— Не магу сказаць вам нічога пэўнага. Ва ўсякім разе, у гульні гэтага пана было штосьці цікавае і не зусім звычайнае; таму я наўмысна даў яму шанц.

Ён тут жа ляніва ўстаў з месца і дзелавіта скончыў:

— Калі гэты пан ці вы, панове, пажадаеце заўтра згуляць яшчэ партыю, — з трох гадзін я да вашых паслуг.

Мы не маглі схаваць лёгкіх усмешак. Кожны з нас добра ведаў, што зусім не велікадушнасць перашкодзіла Чэнтавічу адолець нашага невядомага помочніка. Заўвага яго была наіўнай спробай апраўдаць сваю няўдачу, і нам яшчэ мацней захацелася стаць сведкамі канчатковай ганьбы гэтага фанабэрыстага ганарліўца. Усімі намі, нічым не занятымі пасажырамі парахода, раптам авалодаў дзікі, славалюбівы азарт. Намі авалодала думка, што тут, на параходзе, у адкрытым моры, пальма першынства будзе вырвана з рук чэмпіёна і тэлеграфныя агенцтвы разнясуць вестку аб падзеі па ўсім свеце. Да гэтага трэба дадаць, што нас заінтрыгавала таямнічае з'яўленне нашага ратаўніка, яго ўмяшанне ў гульню ў самы крытычны момант, кантраст паміж яго хваравітаю сарамлівасцю і непахіснаю прафесіянальнаю самаўпэўненасцю. Хто ж такі гэты незнаёмы? Можа, на нашых вачах выпадкова адкрыўся свету дагэтуль невядомы шахматны геній? Ці, можа, гэта славуты маэстра, які па нейкай там прычыне не пажадаў адкрыць сваё імя? Мы гарачыліся, на ўсе лады абмяркоўвалі кожную магчымасць. Самыя неверагодныя меркаванні ўжо не здаваліся нам неверагоднымі, калі мы ўспаміналі пра яго незразумелую нясмеласць, нечаканую заяву, што ён не гуляў у шахматы шмат гадоў, і супастаўлялі ўсё гэта з відавочным майстэрствам яго гульні. У адным, аднак, мы сыходзіліся ўсе: трэба зрабіць так, каб турнір працягваўся. Мы вырашылі прыкласці ўсе намаганні і ўгаварыць нашага ратаўніка гуляць і заўтра супраць Чэнтавіча. Мак Конар абавязаўся заплаціць усе выдаткі, а мне, як суайчынніку — мы тым часам даведаліся ў сцюарда, што незнаёмы быў аўстрыец, — даручылі перадаць яму нашу агульную просьбу.

Мне не спатрэбілася шмат часу на яго пошукі. Ён выцягнуўся ў шэзлонгу на верхняй палубе і чытаў. Перш чым падысці бліжэй, я скарыстаў магчымасць, каб добра разгледзець яго. Ён ляжаў, адкінуўшыся на падушку, і выглядаў як крыху стомлены чалавек; мяне яшчэ раз уразіла дзіўная бледнасць яго даволі маладога твару. Скроні былі зусім белыя; не ведаю чаму, але ў мяне склалася ўражанне, што пастарэў ён раптоўна. Як толькі я падышоў да яго, ён ветліва ўстаў і прадставіўся. Імя, названае ім, належала сям'і, якая карысталася вялікаю павагаю ў старой Аўстрыі. Я ўспомніў, што адзін член сям'і быў блізкім сябрам Шуберта, другі — прыдворным доктарам старога імператара. Доктар Б. моцна здзівіўся, калі я паўтарыў яму нашу просьбу згуляць з Чэнтавічам. Аказалася, што ён і не падазраваў, што гуляў, ды яшчэ гэтак паспяхова, супраць славутага чэмпіёна свету. Чамусьці гэтая дэталь зрабіла на яго асабліва моцнае ўражанне. Ён зноў і зноў перапытваў, ці ўпэўнены я, што яго праціўнікам сапраўды быў прызнаны ўсімі чэмпіён свету. Хутка я заўважыў, што гэтая акалічнасць значна палягчае маю місію. Але, адчуваючы, што я маю справу з вельмі далікатным і выхаваным чалавекам, я вырашыў не гаварыць яму, што ў тым выпадку, калі ён пацерпіць паражэнне, матэрыяльную страту панясе Мак Конар. Павагаўшыся крыху, доктар Б. згадзіўся прыняць удзел у матчы, але папрасіў папярэдзіць маіх спадарожнікаў, каб яны не вельмі разлічвалі на яго магчымасці.

— Таму што, — дадаў ён з дзіўнаю ўсмешкаю, — я, папраўдзе, не ведаю, ці змагу гуляць па ўсіх правілах. Можаце мне верыць: калі я заявіў, што не дакранаўся да шахмат з часу вучобы ў гімназіі, а гэта больш за дваццаць гадоў, я сказаў гэта не ад паказной сціпласці. І нават тады я нічога не ўяўляў сабою як шахматыст.

Гэта ён сказаў так проста, што я ні на хвіліну не ўсумніўся ў шчырасці ягоных слоў. Але ўсё-такі я не мог не запярэчыць яму, бо мяне ўразіла дакладнасць, з якою ён спасылаўся на самыя дробныя дэталі партый, згуляных рознымі чэмпіёнамі; мусіць, ён шмат часу прысвяціў вывучэнню тэорыі шахматнай гульні. Доктар Б. зноў усміхнуўся сваёю незразумелаю ўсмешкаю.

— Шмат часу? Бачыць бог, гэта праўда. Шахматам я прысвяціў шмат часу. Але ўсё адбылося ў незвычайных, я б сказаў, выключных абставінах. Гэта даволі заблытаная гісторыя; яна можа служыць ілюстрацыяй да расказу аб нашай цудоўнай эпосе. Можа, вы наберацеся цярпення на паўгадзіны?..

Ён паказаў на суседні шэзлонг. Я ахвотна прыняў яго прапанову. Паблізу нікога не было. Доктар Б. зняў акуляры, паклаў іх побач і пачаў:

— Вы мелі ласку заўважыць, што маё прозвішча вам, жыхару Вены, знаёмае. Але мне здаецца, што вы наўрад ці чулі пра юрыдычную кантору, якую ўзначальвалі спачатку мы з бацькам, а потым я адзін. Мы не вялі спраў, якія суправаджаліся шумам у газетах, і прынцыпова пазбягалі браць новых кліентаў. Мы наогул не займаліся звычайнаю юрыдычнаю практыкаю, а абмяжоўваліся тым, што давалі юрыдычныя парады і распараджаліся маёмасцю багатых манастыроў, з якімі быў блізка звязаны мой бацька, у мінулым дэпутат клерыкальнай партыі. Акрамя таго — цяпер, калі манархія ўжо стала здабыткам гісторыі, пра гэта можна гаварыць адкрыта, — нам было даручана распараджацца і капіталамі некаторых членаў імператарскага дому. Сувязі нашай сям'і з дваром і царквою (адзін мой дзядзька быў лейб-медыкам імператара, а другі — абатам у Зайтэнштэцене) пачаліся яшчэ два пакаленні таму назад; нам заставалася толькі захоўваць і падтрымліваць гэтыя сувязі. Давер кліентаў перайшоў да нас як спадчына, і разам з даверам перайшлі і спакойныя, някідкія абавязкі — ад нас патрабаваліся галоўным чынам сціпласць і надзейнасць — дзве якасці, у поўнай меры ўласцівыя нябожчыку бацьку. Толькі дзякуючы яго асцярожнасці нашы кліенты збераглі значныя каштоўнасці ў гады інфляцыі і пасля перавароту. Потым, калі ўладу ў Германіі захапіў Гітлер і пачалася канфіскацыя маёмасці цэркваў і манастыроў, з-за мяжы былі зроблены некаторыя захады, каб выратаваць хоць частку рухомай маёмасці. Перагаворы вяліся цераз нас, і пра здзелкі паміж імператарскім домам і Ватыканам, якія ніколі не стануць здабыткам грамадскасці, ведалі толькі мы абодва. Кантора наша была зусім непрыкметная, у нас не было нават шыльды на дзвярах, мы наўмысна трымаліся воддаль ад манархічных колаў, і гэта была самая надзейная ахова ад няпрошанай цікаўнасці. Ніводная аўстрыйская інстанцыя і не падазравала, што ўсе гэтыя гады таемныя кур'еры імператарскай сям'і дастаўлялі ў нашу сціплую кантору на чацвёртым паверсе надзвычайнай важнасці лісты і везлі адтуль адказы на іх.

Вядома, што яшчэ задоўга да таго, як нацысты рушылі свае арміі супраць усяго свету, яны пачалі ствараць у суседніх з Германіяй краінах яшчэ адну не менш небяспечную і добра вымуштраваную армію — легіёны з людзей, пакрыўджаных, абыдзеных і абдзеленых лёсам. У кожнай канторы, на кожным прадпрыемстве існавалі іхнія так званыя ячэйкі; у іх былі шпіёны і выведнікі ўсюды, уключна да асабістых рэзідэнцый Дольфуса і Шушніга. Быў іхні агент і ў нашай несамавітай канторы, пра што я, на жаль, даведаўся занадта позна, — нікчэмны бяздарны канцылярыст, якога я ўзяў па рэкамендацыі аднаго святара, каб надаць нашай канторы выгляд сапраўднай дзелавой установы. Давалі мы яму толькі самыя нявінныя даручэнні: ён адказваў на тэлефонныя званкі, насіў пошту, падшываў паперы — зразумела, паперы, якія не мелі сур'ёзнага значэння. Яму ніколі не дазвалялася распячатваць карэспандэнцыю, усе важныя лісты пісаў я сам на машынцы і толькі ў адным экземпляры, усе істотныя дакументы я трымаў у сябе дома, а тайныя перагаворы вёў толькі ў пакоі прыёра ў манастыры ці ва ўрачэбным кабінеце майго дзядзькі. Дзякуючы гэтым мерам засцярогі выведнік не мог даведацца нічога істотнага; але, мусіць, няшчасная выпадковасць дазволіла ўбачыць славалюбіваму і фанабэрыстаму чалавеку, што яму не давяраюць і што за яго спінаю адбываюцца цікавыя рэчы. А можа, у маю адсутнасць адзін з кур'ераў неасцярожна сказаў «яго вялікасць» замест умоўленага «барон Берн», ці, можа, нягоднік распячатваў тайком лісты — як бы там ні было, яшчэ да таго, як я пачаў падазраваць што-небудзь, ён ужо атрымаў загад з Мюнхена ці Берліна сачыць за намі. Ужо значна пазней, пасля майго арышту, я ўспомніў, як ён, спачатку лянівы на службе, стаў праяўляць раптам у апошнія месяцы незвычайную стараннасць, шмат разоў настойліва прапаноўваў мне свае паслугі, каб занесці на пошту карэспандэнцыю. Мушу прызнацца, што я праявіў пэўную неасцярожнасць, але ж ці не здолеў Гітлер каварна абысці і перахітрыць буйнейшых дыпламатаў і генералаў? Гестапа сачыла за кожным маім крокам, — гэта наглядна пацвярджае той факт, што эсэсаўцы арыштавалі мяне ўвечары таго ж самага дня, калі адрокся Шушніг, і за дзень да таго, як Гітлер увайшоў у Вену. На шчасце, пачуўшы па радыё развітальную прамову Шушніга, я паспеў спаліць усе найбольш важныя дакументы, а другія, у тым ліку распіскі на каштоўныя паперы, якія былі за мяжою і належалі манастырам і двум эрц-герцагам, схаваў у кош з бруднаю бялізнаю і даручыў вернай аканомцы занесці ў дзядзькаў дом. Усё гэта было зроблена літаральна ў апошнюю хвіліну, калі нацысты ўжо грукалі ў дзверы.

Доктар Б. перарваў свой расказ, каб закурыць цыгару. Успыхнула запалка, і я ўбачыў, што правы куточак рота ў доктара нервова торгаецца. Я ўжо раней заўважыў гэтае мімалётнае, ледзь прыкметнае паторгванне, яно паўтаралася кожныя дзве-тры хвіліны і надавала яго твару надзвычайна неспакойны выгляд.

— Вы, відаць, чакаеце, што я раскажу вам пра канцэнтрацыйны лагер, у які кінулі ўсіх прыхільнікаў старой Аўстрыі і дзе іх мучылі, катавалі і зневажалі. Мая сціплая асоба сама па сабе, канечне, зусім не цікавіла гестапа, але яны здагадваліся, што мы былі падстаўныя асобы, апекуны маёмасці і давераныя іх лютых ворагаў. Яны хацелі прымусіць мяне перадаць ім у рукі дакументы, якія б выкрывалі манастыры, каб абвінаваціць іх ва ўтойванні капіталу; яны хацелі здабыць матэрыял супраць імператарскага дома і ўсіх прыхільнікаў аўстрыйскай манархіі. Яны падазравалі — і мелі на гэта ўсе падставы, — што значная частка фондаў, якія ішлі праз нашы рукі, была добра прыхавана і недасягальная для іх грабежніцкіх намераў. Вось таму яны і арыштавалі мяне ў першы ж дзень; яны разлічвалі, што, ужыўшы выпрабаваныя метады, даб'юцца ад мяне патрэбных звестак. Па гэтай прычыне людзей маёй катэгорыі, з якіх трэба было выціснуць грошы або важныя дакументы, не выслалі ў канцэнтрацыйныя лагеры. Вы, можа, помніце, што нашага канцлера, а таксама барона Ротшыльда, ад сваякоў якога яны разлічвалі атрымаць мільёны, не кінулі ў лагер за калючы дрот; наадварот, ім стварылі асобыя ўмовы — іх змясцілі ў асобныя нумары ў гатэлі «Метраполь», дзе таксама размяшчаўся штаб гестапа.

Асобны пакой у гатэлі — гучыць вельмі чалавечна, ці не праўда? Але, паверце, яны зусім не збіраліся ствараць нам чалавечыя ўмовы. Замест таго каб загнаць нас, «важных асоб», у ледзяныя баракі па дваццаць чалавек у кожным, яны далі нам параўнальна цёплыя нумары ў гатэлі, але пры гэтым кіраваліся тонкім разлікам. Атрымаць ад нас патрэбныя звесткі яны збіраліся без ужывання, як звычайна, пабояў ці катаванняў, а з дапамогаю больш вытанчанага мучэння — мучэння поўнай ізаляцыяй. Яны нічога з намі не рабілі, яны проста змясцілі нас у вакуум, у пустату, добра ведаючы, што мацней, за ўсё ўздзейнічае на чалавечую душу адзінота. Яны ізалявалі нас ад свету. Я быў адзін, сам-насам з чатырма-пяццю маўклівымі рэчамі — сталом, ложкам, акном, умывальнікам. Я быў адзін, нібы вадалаз у батыскафе, якога апусцілі ў чорны акіян маўчання і які няясна адчувае, што выратавальны канат да знешняга свету адарваны і што яго ніколі не выцягнуць з нямой глыбіні. Я нічога не рабіў, нічога яе чуў, нічога не бачыў. Усюды ўвесь час была пустата — без адчування часу і прасторы. Можна было хадзіць з кутка ў куток, і за табою неадчэпна ішлі следам твае думкі. Туды і назад, туды і назад. Але нават думкам патрэбен які-небудзь пункт апоры, інакш яны пачнуць бяссэнсава кружыцца вакол сябе — яны таксама не выносяць пустаты. З раніцы і да вечара ты ўсё чакаеш чагосьці, але нічога яе адбываецца. Ты чакаеш, чакаеш і нічога не адбываецца. І ўсё чакаеш, чакаеш, усё думаеш, думаеш, думаеш, пакуль не пачне балець у скронях. Нічога не адбываецца. Ты па-ранейшаму адзін. Адзін. Адзін.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0
Империя искр
Империя искр
[Альтернативная история / Попаданцы / Книги про волшебников / Любовное фэнтези / Самиздат]
Как упоительны в России вечера! Начало ХХ века, Российская империя, бал дебютанток... На первый взгляд я удачно попала - в тело младшей дочери княгини Вяземской. Титул, юность, красота, и главное
0
Ты не должен был возвращаться
Ты не должен был возвращаться
[Детективы / Триллер / Проза / Современная проза]
— Мам. Где Алина? Она медленно ставит на плиту сковородку и садится. — Зачем тебе? — Я спросил, где она. — Андрей, шесть лет прошло. — Я умею считать. — Я с ней не здороваюсь с
0
Оригами из протоколов
Оригами из протоколов
[Детективы / Проза / Современная проза]
Убийство военврача в маленьком районном городке Акшинске по горячим следам не раскрылось. В уголовном деле, переданном следователю Анне Чернышовой, нет ни подозреваемых, ни мотивов, ни перспективных
0
Разум против чувств
Разум против чувств
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Роман]
Амелия Горячая привыкла жить правильно, быть послушной дочерью, прилежной студенткой и гордостью своей безупречной семьи. Но встреча с Константином — харизматичным преподавателем, старше её на
0
Токсы академии Акалим. Книга 3
Токсы академии Акалим. Книга 3
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Курсантка Вин Эрроч почти освоилась в магической академии Акалим, ведь здесь у нее появились друзья, работа и существо размером с теленочка, которое, как и она, все время влипает в неприятности. Вин
0
Бастард Великой Орды 3
Бастард Великой Орды 3
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Копипаст с 1 тома: Умер человеком — и переродился в теле орка-полукровки. Только освоился — и оказался сослан в гниющую крепость на краю Пустошей. Здесь мне уготована роль жертвы. Вокруг —
0
Поступь гнева. Том 2
Поступь гнева. Том 2
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Я - Арден Эшфорд. Сын прекрасных магов, которые отдали свои жизни за наш родной город. Мы были обречены остаться в тени, но я с этим не согласился. Блестяще поступил в лучшую академию Империи и
0
Старый химик теперь алхимик
Старый химик теперь алхимик
[Боевое фэнтези / Попаданцы]
Я обычный учитель химии, которому посчастливилось получить вторую жизнь в теле могущественного алхимика. Но вместо бесконечных интриг мне куда интереснее изучать магические пилюли, проводить
0
Хозяйственник. Абсолютный ноль. Том 3
Хозяйственник. Абсолютный ноль. Том 3
[РеалРПГ (RealRPG) / Книги про волшебников / Самиздат]
Я был простым слугой, но теперь я свободен. У меня есть система и симбионт, который растёт с каждым днём и становится всё более самостоятельным. Я думал, что получив возможность поднять свой уровень,
0
Я лорд крепости. Том 4
Я лорд крепости. Том 4
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Крепость становится всё больше похожа на то, чем она и должна быть. Я нашёл надёжных товарищей и не планирую останавливаться на достигнутом. Впрочем, вместе с появлением новых людей возникают и новые
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Агент Их Величеств, часть четвёртая
Агент Их Величеств, часть четвёртая
[Детективная фантастика / Самиздат / Мистика / Стимпанк]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещён и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Дважды нелюбимая жена. Найду счастье в северном лесу
Дважды нелюбимая жена. Найду счастье в северном лесу
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
«Мой муж дракон» – звучит как начало хорошей сказки. Вот только сказка быстро превратилась в кошмар: меня, в новом теле, обвинили в измене и бросили умирать в лесу. Отличный старт, не правда ли? Я
0
Гора Небесной Девы
Гора Небесной Девы
[Научная фантастика]
Поход по Северному Уралу обернулся для Влада, горного проводника, борьбой с собственными нанимателями. *** *** Десять лет назад в этих местах пропал профессор Суханский, выдающийся геолог и
0
Замуж за Морозко. Без шапки не выходить
Замуж за Морозко. Без шапки не выходить
[Классическое фэнтези]
Злая мачеха отправила меня в зимний лес, где обитает ледяной монстр. Скажете, что глупо было туда идти? Но чего только не сделаешь ради зачета. А вот как выжить в замке у ледяного монстра — это
0
Путеводитель по Шекспиру. Греческие, Римские и Итальянские пьесы
Путеводитель по Шекспиру. Греческие, Римские и Итальянские пьесы
[Исторические приключения / Иностранные языки / Литературоведение]
Айзек Азимов приглашает вас в мир творчества великого драматурга. Анализируя содержание пьес, Азимов скрупулезно разбирает каждую цитату, каждый отрывок, имеющий привязку к реальным историческим
0
Про сочинительство
Про сочинительство
[Руководства / Иностранные языки]
ПРИВЕТ! Мы – Андрей Жвалевский и Евгения Пастернак. Больше двадцати лет пишем книги и около десяти – ведем литературные курсы. На этих курсах мы много говорим про сюжет, про драматургию и ее
1
Возвращение к «заводским настройкам»
Возвращение к «заводским настройкам»
[Психология]
В книге опровергаются несколько основных постулатов психологии и сексологии, отчего картина мира становится совершенно другой. Затрагивается различие между мужчиной и женщиной, а также то общее, что
0
Девять хвостов бессмертного мастера. Том 6
Девять хвостов бессмертного мастера. Том 6
[Героическая фантастика]
Царство Смертных принимает гостей в ожидании мирного договора. Бог войны Ли Цзэ, воссоединившись с возлюбленной, пытается наладить отношения с будущим пасынком – земным императором Мин Лу. Но все
0
Девушки судьбы и ярости
Девушки судьбы и ярости
[Современные любовные романы / Классическое фэнтези / Приключения: прочее]
Вновь попав в Сокрытый Дворец в плен к Королю Демонов, Леи понимает, что новый побег, даже успешный, ничего не решит. Автор бестселлера по версии "Нью-Йорк Таймс" Наташа Нган представляет
0
Танцор Ветра. Том 3
Танцор Ветра. Том 3
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников]
В Облачном городе всё решают кровь, тени, монеты в кармане и репутация. И лучший путь, чтобы все это обрести — стать мастером гильдии воров. Вот только все идет не по плану. Теперь за мной
2
Очерки военной кулинарии
Очерки военной кулинарии
[Кулинария / Военная документалистика / Самиздат / Справочники]
В книге приводятся уникальные сведения по истории организации продовольственного обеспечения Военно-морского флота, Военно-воздушных сил, а также Сухопутных войск нашей страны. Кратко
0
Писать и издаваться. Пошаговое руководство по созданию нон-фикшен-бестселлера
Писать и издаваться. Пошаговое руководство по созданию нон-фикшен-бестселлера
[]
Как выделиться из множества конкурентов в своей сфере? Как превратиться из малоизвестного специалиста в человека, чье мнение имеет вес в своей отрасли? Что сделать, чтобы очередь из клиентов
0