MoreKnig.org

Пякучая таямніца: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Цвэйг Штэфан



Шрифт:

Цяжка было глядзець на яго — вельмі непрыглядны быў позірк апухлых пустых вачэй, пачырванелых ад віскі ці ад слёз. Яго бянтэжыла маё спачуванне, я адчуваў ва ўсёй яго згорбленай фігуры сорам, пакутлівы сорам за шчырасць са мною ў гэтую доўгую ноч. Міжволі я сказаў:

— Можа, вы дазволіце мне зайсці ўдзень да вас у каюту?

Ён паглядзеў на мяне, — жорсткая, здзеклівая, цынічная ўсмешка скрывіла яго губы, з нейкаю злосцю выціскаў ён з сябе кожнае слова.

— Ага... ваш славуты абавязак дапамагаць... ага... Гэтым самым слоўцам вы і спакусілі мяне, прымусілі развязаць язык. Ну не, паночку, дзякуй. Не думайце, што мне цяпер лягчэй, пасля таго як я перад вамі вывернуў наверх усе свае вантробы, аж да самых кішак. Жыццё сваё я скалечыў, і ніхто мне яго не паправіць... выйшла гэтак, што служба шаноўнаму галандскаму ўраду мне нічога не дала... Пенсія — цю-цю, як бяздомны сабака вяртаюся я ў Эўропу... Скуголю, як сабака, што ідзе за труною... Беспакарана нядоўга бягуць тыя, каго гоніць амок: рана ці позна іх збіваюць з ног, і я спадзяюся, што канец ужо не за гарамі... Не, дзякуй, паночку, за ласкавае жаданне мяне наведаць... У мяне ўжо ёсць у каюце сябрукі... некалькі пляшак добрага старога віскі, яны мяне часам суцяшаюць, а потым яшчэ — мой даўні сябар, да якога я, на жаль, своечасова не звярнуўся, — мой слаўны браўнінг... ён, зрэшты, паможа лепей, чым усялякая балбатня... Прашу вас, не турбуйцеся... у чалавека заўсёды застаецца адзінае права — здохнуць, як яму хочацца... і без няпрошанай дапамогі.

Ён яшчэ раз насмешліва... нават задзірліва паглядзеў на мяне, але я адчуваў — гэта гаварыў адно сорам, бясконцы сорам. Потым ён уцягнуў галаву ў плечы, павярнуўся і, не развітваючыся, пайшоў неяк крыва, цягнучы ногі, па ўжо светлай палубе да кают. Болей я яго не бачыў. Дарэмна шукаў я яго ў наступныя дзве ночы на звычайным месцы. Ён знік, і я мог бы падумаць, што ўсё гэта сон ці галюцынацыя, каб маю ўвагу не прыцягнуў пасажыр з жалобнаю павязкаю на рукаве. Гэта быў багаты галандскі камерсант, і мне расказалі, што ён толькі што страціў жонку, якая памерла ад нейкай трапічнай хваробы. Я бачыў, як ён хадзіў узад і ўперад па палубе ў баку ад другіх, бачыў замкнёны, засмучаны выраз яго твару, і думка пра тое, што я ведаю яго патаемныя думкі, бянтэжыла мяне; я заўсёды збочваў з дарогі, калі сустракаўся з ім, бо нават позіркам баяўся выдаць, што ведаю пра яго лёс болей, чым ён сам.

У неапальскім порце здарыўся потым той загадкавы няшчасны выпадак, тлумачэнне якому трэба, мне здаецца, шукаць у апавяданні незнаёмага. Большасць пасажыраў вечарам з'ехала на бераг — я сам падаўся ў оперу, а адтуль у залітую святлом кавярню на Віа Рома. Калі мы ў шлюпцы вярталіся на параход, мне кінулася ў вочы, што некалькі лодак з паходнямі і ацэтыленавымі ліхтарамі кружылі ў пошуках чагосьці вакол карабля, а наверсе ў цемры неяк таямніча расхаджвалі карабінеры і жандары. Я спытаўся ў аднаго з матросаў, што здарылася. Ён ухіліўся ад адказу, і было ясна, што камандзе загадана маўчаць; на другі дзень, калі параход спакойна і без ніякіх здарэнняў пайшоў далей, у Геную, на борце па-ранейшаму нічога нельга было даведацца, і толькі ў італійскіх газетах я пазней прачытаў рамантычна ўпрыгожанае паведамленне пра тое, што здарылася ў Неапалі. У тую ноч, пісалі газеты, у позні час, каб не турбаваць сумным відовішчам пасажыраў, з борта парахода спускалі ў лодку труну з астанкамі знатнай дамы з галандскіх калоній. Матросы, у прысутнасці мужа, спускалі труну па вераўчанай лесвіцы ўніз. У гэты момант нешта цяжкае ўпала з верхняй палубы і пацягнула з сабою ў ваду і труну, і матросаў, і нябожчыцынага мужа, які дапамагаў ім. Адна з газет сцвярджала, што гэта быў нейкі вар'ят, які кінуўся зверху на вераўчаную лесвіцу. Другая газета пераконвала, што лесвіца абарвалася сама ад празмернага цяжару; як бы там ні было, параходная кампанія прыняла, відавочна, усе захады, каб утоіць праўду. Спусцілі лодкі і з вялікаю цяжкасцю выратавалі матросаў і нябожчыцынага мужа, але свінцовая труна адразу ж пайшла на дно, і яе не знайшлі. Кароткая нататка, што ў порце прыбіла да берага труп невядомага мужчыны ва ўзросце каля сарака гадоў, якая ў гэты час з'явілася ў газетах, не прыцягнула да сябе ўвагі грамадскасці, бо, відаць, яна не мела дачынення да рамантычна апісанага здарэння; але перада мною, ледзь толькі я прачытаў гэтыя кароткія радкі, яшчэ раз, як прывід, выступіў з-за газетнага ліста сінявата-бледны твар з бліскучымі шкельцамі акуляраў.

Ліст незнаёмай

Калі вядомы раманіст Р. пасля трохдзённага адпачынку ў гарах вярнуўся на світанні ў Вену і зірнуў на чысло ў купленай на вакзале газеце, ён адразу ўспомніў, што сёння яго дзень нараджэння. Сорак першы, — прамільгнула ў галаве, і гэтая акалічнасць і не парадавала, і не засмуціла яго. Бегла перагарнуў ён старонкі газеты, узяў таксі і паехаў да сябе на кватэру. Слуга далажыў, што было, калі ён адсутнічаў: прыходзіла двое наведнікаў, некалькі разоў званілі па тэлефоне, — і прынёс на падносе пошту, якая назбіралася за гэты час. Пісьменнік ляніва прагледзеў карэспандэнцыю, распячатаў некалькі канвертаў, якія зацікавілі яго прозвішчам адпраўшчыка; ліст, надпісаны незнаёмым почыркам, здаўся яму занадта аб'ёмістым, і ён адклаў яго ўбок. Тым часам слуга прынёс гарбату; зручна ўладкаваўшыся ў крэсле, ён яшчэ раз прагледзеў газету і прысланыя каталогі, потым закурыў цыгару і ўзяўся за адкладзены ўбок ліст.

У ім было больш за дваццаць старонак, запоўненых незнаёмым жаночым почыркам, паспешным і няроўным, — хутчэй рукапіс, чым ліст. Р. міжволі яшчэ раз абмацаў канверт, шукаючы запіску. Але ў канверце нічога болей не было, і на ім, як і на аркушах самога ліста, не было і подпісу і прозвішча адпраўшчыка. Дзіўна, падумаў ён і зноў узяў у рукі ліст. «Табе, хоць ты ніколі не ведаў мяне», — са здзіўленнем прачытаў ён не то зварот, не то загаловак. Каго гэта тычылася? Яго ці нейкага выдуманага чалавека? Раптам у яго прачнулася цікаўнасць. І ён пачаў чытаць.

Маё дзіця ўчора памерла — тры дні і тры ночы змагалася я са смерцю за маленькае, кволае жыццё; сорак гадзін беднае гарачае цельца кідалася ў гарачцы, і я не адыходзіла ад яго ложка. Я клала лёд на гарачы лобік, днём і ноччу трымала ў руках неспакойныя маленькія ручкі. На трэці дзень пад вечар сілы пакінулі мяне. Вочы заплюшчваліся міжвольна. Тры ці чатыры гадзіны я праспала, седзячы на цвёрдым крэсле, а за гэты час смерць забрала яго. Цяпер ён ляжыць, мілы, бедны хлопчык, на сваім вузкім дзіцячым ложку, зусім такі, як адразу пасля смерці; толькі вочкі яму закрылі, разумныя, цёмныя вочкі, склалі ручкі на белай кашулі, і чатыры свечкі гараць высока на чатырох вуглах ложка. Я баюся зірнуць туды, баюся скрануцца з месца, бо полымя свечак хістаецца і цені прабягаюць па яго тварыку, па сціснутых вуснах, і тады мне здаецца, што рысы твару ажываюць, і я гатова паверыць, што ён не памёр, што вось-вось прачнецца і сваім звонкім голасам скажа мне штосьці дзіцячае, ласкавае. Але я ведаю, ён памёр, я не хачу глядзець на яго, каб не адчуць радасці надзеі і горычы расчаравання. Я ведаю, ведаю, маё дзіця ўчора памерла, — цяпер у мяне на свеце толькі ты, толькі ты, бестурботны, хто забаўляецца рэчамі і людзьмі і не падазрае аб маім існаванні. Толькі ты, каго я заўсёды кахала, хоць ты ніколі не ведаў мяне.

Я запаліла пятую свечку і паставіла яе на стол, за якім я табе пішу. Бо я не магу застацца адна з мёртвым дзіцём і не крычаць аб сваім горы, а з кім жа мне гаварыць у гэтую жудасную часіну, калі не з табою, бо ты і цяпер, як заўсёды, для мяне ўсё! Я, можа, не здолею ясна гаварыць з табою, можа, ты не зразумееш мяне — думкі ў маёй галаве блытаюцца, у скронях стукае, усё цела ломіць. Здаецца, у мяне гарачка, мусіць, я захварэла на грып, які цяпер крадзецца ад хаты да хаты, і гэта было б добра, бо тады я пайшла б услед за сваім дзіцём і мне нічога не прыйшлося б рабіць з сабою. Часам у мяне цямнее ў вачах, я не ведаю, ці дапішу да канца гэты ліст, але я збяру ўсю сілу, каб хоць раз, хоць гэты адзіны раз пагаварыць з табою, мой каханы, хоць ты ніколі не пазнаваў мяне.

З табою адным хачу я гаварыць, упершыню расказаць табе ўсё; ты даведаешся пра маё жыццё, якое заўсёды належала табе, хоць ты ніколі яго не ведаў. Але ты даведаешся пра маю таямніцу толькі тады, калі я памру — каб табе не прыйшлося адказваць мне, — толькі тады, калі ліхаманка, якая кідае мяне то ў гарачку, то ў холад, сапраўды засведчыць мой канец. Калі ж мне наканавана будзе жыць, я парву гэты ліст і буду зноў маўчаць, як заўсёды маўчала. Але калі ты трымаеш яго ў руках, то ведай, што ў ім нябожчыца расказвае табе пра сваё жыццё, пра жыццё, якое было тваім ад першай і да апошняй яе свядомай гадзіны. Не палохайся маіх слоў, — нябожчыца не патрабуе нічога: ні кахання, ні спачування, ні суцяшэння. Толькі аднаго хачу я ад цябе — каб ты паверыў усяму, што скажа табе мой боль, які рвецца да цябе. Павер усяму, толькі гэтага аднаго прашу я ў цябе: ніхто не будзе маніць у час смерці адзінага дзіцяці.

Я раскажу табе пра ўсё сваё жыццё, якое сапраўды пачалося толькі ў той дзень, калі я ўбачыла цябе. Дагэтуль было штосьці цьмянае і невыразнае, куды мая памяць ніколі не зазірала, нейкае запыленае, зацягнутае павуціннем сутарэнне, у ім жылі людзі, якіх я даўно выкінула з сэрца. Калі ты з'явіўся, мне было трынаццаць гадоў, і я жыла ў тым доме, у якім ты цяпер жывеш, у тым самым доме, у якім ты трымаеш у руках мой ліст — гэтае апошняе дыханне майго жыцця; я жыла ў тым пад'ездзе, якраз насупраць дзвярэй тваёй кватэры. Ты, канечне, ужо не памятаеш нас, бедную бухгалтараву ўдаву (яна заўсёды хадзіла ў жалобе) і худзенькага падлетка, — мы ж паводзілі сябе заўсёды сціпла, замкнёныя ў сваім убогім мяшчанскім існаванні. Ты, можа, ніколі і не чуў нашага прозвішча, бо на нашых дзвярах не было шыльды і ніхто ніколі не прыходзіў сюды і не пытаўся пра нас. Дый гэтак даўно яно было, пятнаццаць, шаснаццаць гадоў таму назад, не, ты, канечне, не памятаеш гэтага, каханы, але я — о, я жыва ўспамінаю кожную драбязу, я помню, быццам гэта сёння, той дзень, тую гадзіну, калі я ўпершыню пачула пра цябе, першы раз убачыла цябе, і як мне не помніць, калі тады для мяне адкрыўся свет! Дазволь, каханы, расказаць табе ўсё, з самага пачатку, вытрывай з чвэрць гадзіны і паслухай тую, якая нястомна ўсё жыццё кахала цябе.

Перад тым як ты пераехаў у наш дом, за тваімі дзвярамі жылі агідныя, злыя, сварлівыя людзі. Хоць яны самі былі бедныя, але ненавідзелі беднасць сваіх суседзяў, ненавідзелі нас, бо мы не хацелі мець нічога агульнага з імі, з іх распушчанаю неўтаймаванаю грубасцю. Гаспадар быў п'яніца і біў жонку; мы часта прачыналіся сярод ночы ад грукату падаючых крэслаў і разбітых талерак; аднаго разу яна выбегла, уся ў крыві, проставалосая, на лесвіцу; п'яны з крыкам ганяўся за ёю, пакуль з другіх кватэр не выбеглі людзі і не прыгразілі яму паліцыяй. Мая маці з самага пачатку пазбягала ўсякіх адносін з імі і забараніла мне размаўляць з іхнімі дзецьмі; а яны помсцілі мне за гэта пры кожным зручным выпадку. На вуліцы яны крычалі мне ўслед усялякія брудныя словы, а аднаго разу так закідалі мяне цвёрдымі снежкамі, што ў мяне кроў пацякла па твары. Увесь дом аднадушна ненавідзеў гэтых людзей, і, калі раптам штосьці здарылася — здаецца, муж трапіў у турму за крадзеж, і яны са сваімі пажыткамі мусілі выехаць, — мы ўсе з аблягчэннем уздыхнулі. Некалькі дзён на варотах вісела аб'ява аб здачы кватэры, потым яе знялі, і праз старэйшага дворніка хутка разнеслася чутка, што кватэру зняў нейкі пісьменнік, адзінокі, спакойны пан. Тады ж я першы раз пачула тваё прозвішча.

Яшчэ праз некалькі дзён прыйшлі маляры, тынкоўшчыкі, цесляры, абклейшчыкі шпалераў і пачалі ачышчаць кватэру ад бруду, які пакінулі ў ёй былыя жыхары. Яны стукалі малаткамі, мылі, вымяталі, скрэблі, але маці толькі радавалася і казала, што нарэшце-такі кончыўся агідны непарадак у суседзяў. Цябе самога мне ў час пераезду яшчэ не давялося ўбачыць, за работай назіраў твой слуга, невысокі, сур'ёзны, сівы камердынер, які глядзеў на ўсіх зверху ўніз і распараджаўся дзелавіта і бясшумна. Ён вельмі імпанаваў нам усім, па-першае, таму, што камердынер у нас, на гарадской ускраіне, быў рэдкаю з'яваю, і яшчэ таму, што ён паводзіў сябе з усімі незвычайна ветліва, хоць і не быў на роўнай назе з простымі слугамі і не вёў з імі сяброўскіх гутарак. Маёй маці ён з першага дня пачаў кланяцца пачціва, як даме, і нават да мяне, дзеўчаняці, ставіўся прыветліва і сур'ёзна. Тваё імя ён вымаўляў заўсёды з якойсьці асабліваю павагаю, амаль з пашанаю, і адразу было відаць, што гэта не проста звычайная вернасць слугі свайму пану. І як я любіла за гэта слаўнага старога Ёгана, хоць і зайздросціла яму, што ён заўсёды можа быць побач з табою і служыць табе.

Я таму расказваю табе гэта, каханы, усю гэтую да смешнага нязначную драбязу, каб ты зразумеў, чаму ты мог з самага пачатку набыць такую ўладу над нясмелым, запалоханым дзіцём, якім была я. Яшчэ раней, чым ты ўвайшоў у маё жыццё, вакол цябе ўжо стварыўся німб, арэол багацця, незвычайнасці; усе мы, у нашым маленькім доме на ўскраіне, нецярпліва чакалі твайго прыезду (людзі, якія жывуць у маленькім, цесным, абмежаваным свеце, заўсёды цікавяцца ўсім новым, што адбываецца перад іх носам). І як разгарэлася мая цікаўнасць да цябе, калі аднаго разу, вяртаючыся са школы, я ўбачыла перад домам фургон з мэбляю. Большую частку цяжкіх рэчаў насільшчыкі ўжо даставілі наверх і цяпер насілі паасобныя, больш дробныя прадметы; я спынілася каля дзвярэй, каб усё гэта бачыць, бо ўсе твае рэчы незвычайна здзіўлялі мяне — я такіх ніколі не бачыла; тут былі індыйскія бажкі, італійскія скульптуры, вялізныя, яркія карціны, і нарэшце надышла чарга кніжак — такіх прыгожых і ў такой колькасці, што я вачам сваім не верыла. Іх складвалі стосамі каля дзвярэй, там слуга прымаў іх і з кожнай старанна змахваў мяцёлкаю і абабіваў палкаю пыл. Згараючы ад цікаўнасці, блукала я вакол кучы, якая ўсё расла; слуга не адганяў мяне, але і не заахвочваў, таму я не асмелілася дакрануцца да ніводнай кніжкі, хоць мне вельмі хацелася памацаць мяккую скуру вокладак. Я толькі нясмела разглядвала збоку загалоўкі — тут былі французскія, ангельскія кнігі, а некаторыя на зусім незразумелых мовах. Здавалася, я гадзінамі магла б цешыцца імі, але маці паклікала мяне дадому.

І вось, яшчэ не ведаючы цябе, я ўвесь вечар думала пра цябе. У мяне ў самой было толькі з дзесятак танных кніжачак у патрапаных папяровых пераплётах; іх я вельмі любіла і пастаянна перачытвала. Мяне моцна займала думка пра чалавека, які прачытаў столькі цудоўных кніжак, ведае столькі моў, які такі багаты і ў той жа час такі адукаваны. Гэтае мноства кніжак звязвалася ў маёй памяці з нейкаю звышнатуральнаю істотаю. Я спрабавала ў думках намаляваць твой партрэт; я ўяўляла цябе старым чалавекам, у акулярах і з доўгаю белаю барадою, падобным на нашага настаўніка геаграфіі, толькі значна дабрэйшым, прыгажэйшым і мякчэншым. Не ведаю чаму, але нават калі я яшчэ ўяўляла цябе старым, я ўжо была пераканана, што ты не можаш не быць прыгожым. Тады, у тую ноч, яшчэ не ведаючы цябе, я першы раз убачыла цябе ў сне.

Назаўтра з'явіўся ты, але, як я ні падглядвала, мне не ўдалося пабачыць цябе, і гэта яшчэ болей узмацніла маю цікаўнасць. Нарэшце, на трэці дзень, я ўбачыла цябе, і як жа была ўражана, калі ты аказаўся зусім другім, зусім не падобным на вобраз «божачкі», створаны маёю дзіцячаю фантазіяю. Я марыла аб дабрадушным старым у акулярах, і вось з'явіўся ты — ты, дакладна такі, як сёння, ты, нязменны, на кім гады не пакідаюць слядоў! На табе быў цудоўны светла-карычневы спартыўны касцюм, і ты сваёю на здзіўленне лёгкаю юнацкаю хадою, пераскокваючы праз дзве ступенькі, падымаўся па лесвіцы. Капялюш ты трымаў у руцэ, і я з неапісальным здзіўленнем убачыла твой па-юнацку ажыўлены твар і светлыя валасы; скажу шчыра — я проста спалохалася, мяне ўразіла, што ты такі малады, прыгожы, такі зграбны і элегантны. І ці ж не дзіўна: у гэты першы момант я адразу адчула тое, што і мяне і ўсіх другіх заўсёды ўражвала ў табе, — тваю дваістасць: ты — гарачы, легкадумны, захоплены гульнёю і прыгодамі юнак і ў той жа час у сваёй творчасці няўмольна строгі, верны абавязку, бясконца начытаны і адукаваны чалавек. Я падсвядома зразумела, як зразумелі ўсе, што ты жывеш дваістым жыццём; сваім яркім, стракатым бокам яно звернута да знешняга свету, а другі, цёмны, ведаеш толькі ты адзін; гэтае самае глыбокае раздваенне, гэтую таямніцу твайго існавання я, трынаццацігадовая дзяўчынка, зачараваная табою, адчула з першага позірку.

Ці разумееш ты цяпер, каханы, якім цудам, якою прывабнаю загадкаю стаў ты мне, дзяўчынцы! Чалавек, якому пакланяліся, бо ён пісаў кніжкі, бо ён быў славуты ў чужым для мяне вялікім свеце, нечакана аказаўся маладым, па-юнацку вясёлым дваццаціпяцігадовым франтам! Ці трэба гаварыць пра тое, што з гэтага дня ў нашым доме, ва ўсім маім бедным дзіцячым свеце мяне нічога болей не цікавіла, акрамя цябе, што я з усёю настойлівасцю, з усёю ўчэпістаю ўпартасцю трынаццацігадовай дзяўчынкі думала толькі пра цябе, пра тваё жыццё, тваё існаванне. Я вывучала цябе, вывучала твае прывычкі, людзей, якія прыходзілі да цябе, і ўсё гэта не памяншала маёй цікавасці, а толькі яшчэ ўзмацняла яе, бо дваістасць твая яскрава адлюстроўвалася ў разнастайнасці тваіх наведнікаў. Прыходзілі маладыя людзі, твае сябры, з якімі ты смяяўся і жартаваў; прыходзілі абарваныя студэнты; і яшчэ прыязджалі на аўтамабілях дамы; аднаго разу з'явіўся дырэктар опернага тэатра, славуты дырыжор, якога я толькі здалёку бачыла з дырыжорскаю палачкаю за пультам; бывалі маладзенькія дзяўчыны, якія яшчэ хадзілі ў камерцыйную школу і спяшаліся хутчэй шмыгануць у дзверы, — наогул шмат, вельмі шмат жанчын. Я асабліва над гэтым не задумвалася, нават і пасля таго, як аднаго разу раніцаю, ідучы ў школу, убачыла, як ад цябе выходзіла дама пад густым вуалем — мне ж было толькі трынаццаць гадоў, і я не ведала, што моцная цікаўнасць, з якою я вартавала і падпільноўвала цябе, ужо сведчыла аб каханні.

Але я ведаю, каханы, зусім дакладна дзень і гадзіну, калі я ўсёю душою і навекі стала тваёю. Вярнуўшыся з прагулкі, я і мая школьная сяброўка стаялі каля пад'езда і размаўлялі. Тут пад'ехаў аўтамабіль, і ледзь толькі ён спыніўся, як ты з уласціваю табе хуткасцю і гнуткасцю ў рухах, якія і цяпер яшчэ захапляюць мяне, саскочыў з падножкі і падаўся да дзвярэй. Міжвольна я кінулася да дзвярэй, каб адчыніць іх табе, і мы ледзь не сутыкнуліся. Ты паглядзеў на мяне цёплым, мяккім, вабным позіркам і ласкава ўсміхнуўся мне — так, менавіта ласкава ўсміхнуўся мне і ціхенька сказаў сяброўскім тонам: «Вялікі дзякуй, фрэйлен».

Вось і ўсё, каханы; але з той самай хвіліны, калі я адчула на сабе твой мяккі, ласкавы позірк, я была твая. Пазней, і нават вельмі хутка, я даведалася, што ты дорыш гэты позірк, які абдымае, вабіць, агортвае і разам з тым распранае, позірк прыроджанага спакусніка, кожнай жанчыне, якая праходзіць міма цябе, кожнай прадаўшчыцы ў краме, кожнай пакаёўцы, якая адчыняе табе дзверы, — даведалася, што гэты позірк не залежыць ад твае волі і не адлюстроўвае ніякіх пачуццяў, а толькі нязменна сам сабою робіцца цёплым і ласкавым, калі ты звяртаеш яго на жанчын. Але я, трынаццацігадовае дзіця, гэтага не падазравала, — мяне быццам апякло агнём. Я думала, што гэтая ласка толькі мне, мне адной, і ў гэты момант ува мне, падлетку, прачнулася жанчына, і яна навекі стала тваёю.

«Хто гэта?» — спытала сяброўка. Я не магла ёй адразу адказаць. Я не магла прымусіць сябе назваць тваё імя: у гэты момант яно ўжо стала для мяне свяшчэнным, стала маёю таямніцаю. «Ах, проста адзін жыхар з нашага дома», — няскладна прамармытала я. «Чаму ж ты так пачырванела?» — з дзіцячаю бязлітаснасцю зларадна засмяялася сяброўка. І таму, што яна здзекліва дакранулася да мае таямніцы, кроў яшчэ гарачэй прыліла да маіх шчок. Ад збянтэжанасці я адказала грубасцю і крыкнула: «Дурніца набітая!» Я гатова была яе задушыць, але яна зарагатала яшчэ гучней і кплівей. У мяне ад бяссільнага гневу на вачах выступілі слёзы, я павярнулася да яе спінаю і пабегла наверх.

З гэтай хвіліны я пакахала цябе. Я ведаю, жанчыны часта гаварылі табе, свайму ўлюбёнцу, гэтыя словы. Але павер мне, ніхто не кахаў цябе з такою рабскаю вернасцю, з такою самаадданасцю, як тая істота, якою я была і якою назаўсёды засталася для цябе, бо нішто на свеце не можа зраўняцца з патаемным дзіцячым каханнем, такім непатрабавальным, самаахвярным, такім пакорлівым, насцярожаным і палкім, якім ніколі не бывае патрабавальнае і — хай несвядома — прагнучае ўзаемнасці каханне дарослай жанчыны. Толькі адзінокія дзеці могуць цалкам затоіць у сабе сваё пачуццё, другія выбалботваюць яго сяброўкам, прытупляюць яго прызнаннямі, — яны часта чулі і чыталі пра каханне і ведаюць, што яно непазбежны лёс усіх людзей. Яны цешацца ім, як цацкаю, выхваляюцца ім, як хлопчыкі сваёю першаю выкуранаю цыгарэтаю. Але я — у мяне не было нікога, каму б я магла даверыцца, ніхто не павучаў і не перасцерагаў мяне, — я была нявопытная і наіўная; я рынулася ў свой лёс, як у бяздонне. Усё, што расло і спела ўва мне, я давярала толькі табе, герою маіх мараў; тата мой даўно памёр, ад мамы, з яе пастаяннымі клопатамі беднай удавы, якая жыла на пенсію, я была далёкая, легкадумныя школьныя сяброўкі адштурхоўвалі мяне, бо яны бесклапотна гулялі тым, што было ў мяне вышэйшым пачуццём, — і ўсё тое, што звычайна дробніцца і расшчэпліваецца ў душы, усе мае заглушаныя пачуцці нецярпліва рваліся на паверхню і імкнуліся да цябе. Ты быў мне — як растлумачыць табе? любое параўнанне, узятае паасобку, будзе занадта слабае, — ты быў проста ўсё для мяне, усё маё жыццё. Усё існавала толькі таму, што мела дачыненне да цябе, усё ў маім жыцці толькі ў тым выпадку набывала сэнс, калі было звязана з табою. Ты перайначыў усё маё жыццё. Дагэтуль абыякавая і пасрэдная вучаніца, я нечакана стала першаю ў класе; я чытала мноства кніг, чытала да глыбокай ночы, бо ведала, што табе падабаюцца кнігі; на маміна здзіўленне, я раптам пачала з шалёнаю стараннасцю практыкавацца ў ігры на фартэпіяна, бо мне здавалася, што ты любіш музыку. Я чысціла і цыравала сваё адзенне, каб не лезці табе на вочы неахайна апранутаю, і страшэнна пакутавала ад чатырохвугольнай латкі на школьным фартуху, перашытым са старой мамінай дамашняй сукенкі. Я баялася, што ты заўважыш гэтую латку і будзеш пагарджаць мною, таму, узбягаючы па лесвіцы, я заўсёды прыціскала да левага боку партфель з кніжкамі і дрыжала ад страху, што ты ўсё-такі ўбачыш латку. Але якім смешным быў мой страх — бо ты ніколі, амаль ніколі на мяне не глядзеў!

І ўсё-такі я ўвесь дзень толькі тое і рабіла, што чакала цябе, сачыла за табою. На нашых дзвярах было круглае, у меднай аправе вочка, праз якое можна было бачыць твае дзверы. Гэтае вочка — не смейся, каханы, нават цяпер, нават цяпер я не саромеюся праведзеных каля яго гадзін? — было маім акном у свет; там, у ледзяной прыхожай, баючыся, каб не здагадалася мама, я праседжвала ў засадзе, з кніжкаю ў руках, цэлыя вечары не адзін месяц і не адзін год. Я была нібы нацягнутая струна, якая пачынала дрыжаць пры тваім набліжэнні. Я заўсёды была з табою, неадступна, з напружанаю ўвагаю сачыла за табою, але для цябе гэта было гэтак жа непрыкметна, як напружанне спружыны гадзінніка, які ты носіш у кішэні і які ў цемры цярпліва адлічвае і адмярае твае дні і суправаджае цябе на тваім шляху нячутным біццём сэрца, а ты толькі ў адну з мільёнаў адлічваемых ім секунд кідаеш на яго беглы позірк. Я ведала пра цябе ўсё, ведала ўсе твае звычкі, усе твае гальштукі, усе гарнітуры; я ведала і хутка навучылася адрозніваць усіх тваіх знаёмых, я падзяляла іх на тых, хто мне падабаўся, і на тых, каго я ненавідзела: з трынаццаці да шаснаццаці гадоў я кожную гадзіну жыла толькі табою. Ах, якога толькі глупства я не рабіла! Я цалавала дзвярную ручку, да якой дакраналася твая рука, я падняла акурак цыгары, які ты кінуў, перш чым зайсці да сябе, і ён быў для мяне свяшчэнным, бо да яго дакраналіся твае вусны. Вечарам я сотні разоў, знайшоўшы якую-небудзь прычыну, выбягала на вуліцу, каб паглядзець, у якім пакоі гарыць у цябе святло, і мацней адчуць тваю нябачную прысутнасць. А ў тыя тыдні, калі ты падарожнічаў — у мяне сэрца сціскалася ад страху кожны раз, калі я бачыла добрага Ёгана, які спускаўся ўніз з тваім жоўтым чамаданам, — маё жыццё на доўгія тыдні замірала і траціла сэнс. Панурая, маркотная, злосная, бадзялася я па доме, вечна баялася, каб мама па заплаканых вачах не заўважыла маёй роспачы.

Я ведаю: усё, што я табе расказваю, — смешныя, дзіцячыя выхадкі. Мне трэба б саромецца іх, але я не саромеюся, бо ніколі маё каханне да цябе не было больш чыстым і гарачым, як у той далёкі час дзіцячых выбрыкаў-захапленняў. Цэлымі гадзінамі, цэлымі днямі магла б я расказваць табе, як я жыла тады табою, хоць ты ледзь ведаў мяне ў твар, бо пры сустрэчах на лесвіцы, баючыся твайго пякучага позірку, я апускала галаву і неслася міма, быццам чалавек, які кідаецца ў ваду, каб выратавацца ад агню. Цэлымі гадзінамі, цэлымі днямі магла б я расказваць табе пра забытыя табою гады, магла б разгарнуць перад табою поўны каляндар твайго жыцця; але я не хачу надакучаць табе, не хачу цябе мучыць. Я толькі яшчэ раскажу табе пра самае цудоўнае здарэнне ў маім дзяцінстве, і, прашу цябе, не смейся з мяне, бо якое б яно ні нязначнае — для мяне, дзіцяці, яно было бясконцым шчасцем. Здарылася гэта, здаецца, неяк у нядзелю. Ты кудысьці паехаў, і твой слуга зацягваў у кватэру праз адчыненыя дзверы толькі што выбітыя цяжкія дываны. Старому было цяжка, і я раптам расхрабрылася, падышла да яго і спыталася, ці не магу я яму дапамагчы. Ён здзівіўся, але не адхіліў маёй дапамогі, і такім чынам я ўбачыла тваю кватэру, твой свет, твой пісьмовы стол, за якім ты працаваў, на ім кветкі ў блакітнай крышталёвай вазе, твае шафы, твае карціны, твае кнігі. Я змагла толькі кінуць крадком беглы позірк на тваё жыццё, бо верны Ёган, канечне, не дазволіў бы мне прыгледзецца бліжэй, але гэтым адным-адзінюткім позіркам я ўвабрала ў сябе ўсю атмасферу тваёй кватэры, і гэта дало багатую пажыву маім бясконцым марам аб табе ў сне і наяве.

Гэтае здарэнне, гэтае кароткае імгненне было самым шчаслівым у маім дзяцінстве. Я расказваю табе пра яго, каб ты, хоць ты не ведаеш мяне, нарэшце адчуў, як чалавечае жыццё гарэла і згарала побач з табою. Пра гэтае імгненне я расказваю табе, і яшчэ пра другое, больш жахлівае, якое, на жаль, надышло вельмі хутка ўслед за першым. Як я табе ўжо гаварыла, я дзеля цябе забылася пра ўсё, не заўважала мамы і ні на кога і ні на што не звяртала ўвагі. Я прагледзела, што адзін пан у гадах, купец з Інсбрука, далёкі мамін сваяк, пачаў часта бываць і заседжвацца ў нас; я нават радавалася гэтаму, бо ён часам вадзіў маму ў тэатр і я заставалася адна, магла думаць пра цябе, падпільноўваць цябе, і гэта было для мяне вышэйшым, адзіным шчасцем. І вось аднаго разу мама з нейкаю ўрачыстасцю паклікала мяне ў свой пакой і сказала, што ёй трэба сур'ёзна пагаварыць са мною. Я збялела, у мяне моцна затахкала сэрца, — няўжо ў яе ўзнікла падазрэнне, няўжо яна аб чым-небудзь здагадалася? Мая першая думка была аб табе, аб таямніцы, якая звязвала мяне са светам. Але мама сама выглядала збянтэжанаю; яна ласкава пацалавала мяне (чаго ніколі не рабіла) раз і другі, пасадзіла побач з сабою на канапу і пачала, запінаючыся і чырванеючы, расказваць, што сваяк-удавец прапанаваў ёй руку і сэрца і што яна, галоўным чынам дзеля мяне, дала згоду. Яшчэ мацней затахкала ў мяне сэрца, — толькі адною думкаю адгукнулася я на маміны словы, думкаю аб табе. «Але ж мы застанемся тут?» — з цяжкасцю выціснула я з сябе. «Не, мы пераедзем у Інсбрук, там у Фердынанда цудоўная віла». Больш я нічога не чула. У мяне пацямнела ў вачах. Пазней я даведалася, што страціла прытомнасць; да мяне яшчэ дайшло, як мама ціхенька расказвала айчыму, які чакаў за дзвярамі, што я раптам адхіснулася, ускінула ўгору рукі і звалілася на падлогу, як нежывая. Не магу табе апісаць, што адбывалася ў наступныя дні, як я, бездапаможнае дзіця, змагалася з усёмагутнаю воляю дарослых; нават цяпер, калі я пішу пра гэта, у мяне дрыжыць рука. Я не магла выдаць сваёй таямніцы, і таму маё супраціўленне выглядала простаю непаслухмянасцю, злоснаю ўпартасцю. Ніхто больш са мною не гаварыў, усё рабілася за маёю спінаю. Для падрыхтоўкі да пераезду выкарыстоўвалі тыя гадзіны, калі я была ў школе: кожны дзень, вярнуўшыся дадому, я бачыла, што яшчэ адну рэч прадалі або адвезлі. На маіх вачах разбуралася кватэра, а з ёю і маё жыццё; аднаго разу, прыйшоўшы са школы, я даведалася, што ў нас пабывалі ўпакоўшчыкі мэблі і ўсё вынеслі. У пустых пакоях стаялі падрыхтаваныя да адпраўкі чамаданы і два складныя ложкі — для мамы і мяне: тут нам засталося толькі правесці яшчэ адну ноч, апошнюю, а раніцаю — выехаць у Інсбрук.

У гэты апошні дзень я зусім ясна зразумела, што не магу жыць далёка ад цябе. У табе адным я бачыла сваё выратаванне. Што я тады думала і ці была здольная наогул у гэтыя роспачныя гадзіны разумна думаць, я ніколі не змагу сказаць, але раптам мама кудысьці пайшла — я ўсхапілася з месца і, як была, у школьнай сукенцы, падалася да цябе. Не, я не ішла, нейкая неадольная сіла штурхала мяне да тваіх дзвярэй; я ўся дрыжала і ледзь перасоўвала здранцвелыя ногі. Я была гатова — я і сама не ведала дакладна, чаго хацела, — упасці да тваіх ног, прасіць цябе пакінуць мяне ў сябе, як служанку, як рабыню; баюся, што ты пасмяешся з гэтай нявіннай адданасці пятнаццацігадовай дзяўчынкі, але, каханы, ты не стаў бы смяяцца, калі б ведаў, як я стаяла тады на халоднай пляцоўцы, скаваная страхам і ўсё-такі гнаная наперад нейкаю невядомаю сілаю, як я прымусіла сваю дрыготкую руку адарвацца ад цела, падняцца і пасля імгнення жорсткай барацьбы, якое мне здалося вечнасцю, націснуць пальцам на кнопку званка. Я і сёння яшчэ чую рэзкі пранізлівы звон і цішыню, якая настала потым, калі ўся кроў ва мне застыла, калі сэрца маё перастала біцца і я толькі прыслухоўвалася, ці не ідзеш ты.

Але ты не выйшаў. Не выйшаў ніхто. Відаць, цябе тады не было дома, а Ёган таксама адлучыўся за нейкімі пакупкамі: і вось я паплялася, з мёртвым водгукам званка ў вушах, назад у разбураную, апустошаную кватэру і, зняможаная, павалілася на нейкі плед. Ад зробленых мною чатырох крокаў я стамілася больш, чым калі б я некалькі гадзін хадзіла па глыбокім снезе. Але, нягледзячы на гэтую стомленасць, ва мне ўсё больш мацнела рашучасць убачыць цябе, пагаварыць з табою, перш чым мяне павязуць. Клянуся табе, нічога другога ў мяне і ў думках не было, я яшчэ нічога не ведала аб пачуццях, менавіта таму, што ні аб чым, акрамя цябе, не думала; я хацела толькі ўбачыць цябе, яшчэ раз убачыць цябе, адчуць тваю блізкасць. Усю ноч, усю гэтую доўгую, жудасную ноч я чакала цябе, каханы. Як толькі мама легла на ложак і заснула, я прашмыгнула ў прыхожую і пачала прыслухоўвацца, ці не ідзеш ты. Я чакала ўсю ноч, усю ледзяную студзеньскую ноч. Я стамілася, усё цела ламала, і не было нават крэсла, каб сесці; тады я легла на халодную падлогу, дзе моцна дзьмула з-пад дзвярэй. У адной толькі тоненькай сукенцы ляжала я на жорсткай голай падлозе; я не ўзяла з сабою коўдры — я баялася, што сагрэюся і засну і не пачую тваіх крокаў. Усё маё цела балела, я сутаргава падкурчвала ногі, рукі дрыжалі; прыходзілася раз за разам уставаць, каб хоць крыху сагрэцца — гэтак холадна было ў жудаснай цемры. Але я ўсё чакала, чакала, чакала цябе, як свой лёс.

Нарэшце — мусіць, было ўжо каля дзвюх ці трох гадзін ночы — я пачула, што нехта адчыніў унізе дзверы і потым пачаў падымацца па лесвіцы. У той жа момант знікла адчуванне холаду, мне зрабілася горача, я ціхенька адчыніла дзверы, каб кінуцца табе насустрач, укленчыць перад табою... Ах, я нават не ведаю, што я, дурное дзіця, зрабіла б тады. Крокі набліжаліся, паказаўся агеньчык свечкі. Я трымалася за ручку і дрыжала ўсім целам. Ты гэта ці хто другі?

Так, гэта быў ты, каханы, але ты быў не адзін. Я пачула ціхі, узбуджаны смех, шамаценне шаўковай сукенкі і твой ціхі голас — ты вяртаўся дадому з нейкаю жанчынаю...

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
На руинах прошлого
На руинах прошлого
[Современные любовные романы / Проза]
Они встретились слишком рано. Она была девочкой, которая верила в первую любовь. Он был тем, кто не позволил себе сделать шаг навстречу. Между ними всегда было слишком много «нельзя». Слишком
0
Хазарский ветер
Хазарский ветер
[Исторические приключения]
Две эпохи и две судьбы переплетаются вокруг тайны могущественного Хазарского царства, принявшего иудаизм в раннем Средневековье. В X веке юный посланник Исаак бен Элиэзер отправляется из Кордовы в
0
Любовь - Морковь и прочие неприятности
Любовь - Морковь и прочие неприятности
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
[Научная фантастика / Киберпанк / Альтернативная история / Социальная фантастика / Триллер]
Слова и буквы не спасут тебя, когда в пятницу вечером из подвала поднимется Зверь. 2056 год. После краха индустрии ИИ люди не получили цифрового бога — вместо него двадцать миллионов горожан
0
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
[История / Иностранные языки / Культурология]
«Колобка», «Репку», «Теремок», «Снегурочку» сегодня издают многотысячными тиражами и считают народными сказками, хотя это не вполне верно. Большинство русских сказок читатель знает в литературной
0
Объект 132. Ошибка системы
Объект 132. Ошибка системы
[Детективы / Триллер / Боевик / Приключения]
Первое время после установки нейроимплантов я был в восторге. Работу оплачивали в разы выше, чем прежде. Мои возможности росли день ото дня. Рядом были красивые девушки, а опасные задания я
0
Роковые встречи
Роковые встречи
[Музыка / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
История о том, как найти любовь на рок-концерте и тут же потерять ее в толпе. Но если у судьбы на вас особые планы (и отличный музыкальный вкус), то она просто так не отступится.
0
Развод. За месяц до свадьбы дочери
Развод. За месяц до свадьбы дочери
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
За месяц до свадьбы дочери Лариса сидит в ресторане и помогает рассадить гостей. Муж передвигает бумажку со своим именем поближе к матери жениха. Лариса возвращает её на место. Он передвигает снова.
0
Любимая пышка сурового горца
Любимая пышка сурового горца
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
Я детский психолог. Полная, неудобная для чужих стандартов и слишком принципиальная, чтобы продаваться за деньги. Он — опасный мужчина, привыкший получать всё силой. Его маленький сын
0
????Мой дикий русал
????Мой дикий русал
[Любовное фэнтези]
????АРТЫ!???? Я умирала. Лекари давно махнули рукой, но дядя не сдавался: поил меня микстурой, которая лишь прятала правду. Я рисовала море и делала вид, что ещё поправлюсь. Пока однажды ночью не
0
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Его по контракту
Его по контракту
[Любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза / Роман]
Мой жених попросил меня лечь в постель с другим... * * * — Ты понимаешь, о чем меня просишь, Богдан? — испуганно смотрю на Богдана. — Соня, у меня нет другого выбора, — он отчаянно качает
1
Отель, которого нет
Отель, которого нет
[Городское фэнтези / Классическое фэнтези]
Ынхе просто хотела сбежать. От бесконечной работы. От семьи, в которой ее вечно сравнивают с младшей сестрой. И даже от самой себя. Так она нашла «Милую Грейс» – отель, где исполняются мечты! В
0
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
[Приключения: прочее / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть 58-летним олигархом в своем времени — обидно. Очнуться 20-летним белогвардейцем в промерзшем вагоне, который едет в Харбин — неожиданно. В кармане ни гроша, тело едва шевелится после тифа,
0
Росиндия: Дарованная Луной
Росиндия: Дарованная Луной
[Попаданцы / Классическое фэнтези]
Росиндия: Дарованная Луной автора Вероника Нил рассказывает о мире Росиндии, где Луна выбирает шестерых особых людей — росиндов, которым передаёт часть своей силы. Эти избранные несут ответственность
0
Прайм-тайм
Прайм-тайм
[Детективы / Ужасы / Триллер]
Миллионы зрителей в восемь вечера включают телевизор, но сегодня на крупнейшем французском телеканале они увидят не просто новости. Сегодня им предстоит прямой эфир, который они никогда не забудут.
0
Вахмистр
Вахмистр
[Боевое фэнтези / Технофэнтези / Книги про волшебников]
Русско-японская 1904 года в самом разгаре. Смесь магии и дизеля породила огромных механизированных чудовищ, способных проламывать линию фронта с наскоку, оставляя за собой лишь вмятую в землю колючую
1
Истинная ведьма
Истинная ведьма
[Русское фэнтези]
Жила-была ведьма Ярина. Людям помогала, от нечисти защищала. Да встретился ей на пути князь Вороней. Пожалела его на свою беду ведьма, спасла. А он за то знатно ее отблагодарил — сжег на костре. А
0
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
[Любовная фантастика / Самиздат]
— Мне нужна спокойная женщина! — процедил сквозь зубы мой Коля. А где-то в другом мире: — Я устал от твоего бесконечного занудства, женщина! — сквозь те же самые зубы процедил некий Рикард.
1
Город уснувших жён
Город уснувших жён
[Старинная литература: прочее]
Алена уверена, что проблема в ней: слишком много слёз, криков и обид.Муж устал и тайно оплачивает для неё программу в элитном центре обещают вернуть домой идеальную жену.В этом месте женщин чинят по
0
Сделка равных
Сделка равных
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Англия, 1801 год. Время изысканных манер, шелеста шелка и... абсолютного женского бесправия. Очнуться в чужом теле, избитой и преданной самыми близкими. Если это и есть второй шанс, то он больше
3
"Фантастика 2026-67". Компиляция. Книги 1-24
[Боевая фантастика / Попаданцы / Постапокалипсис]
Очередной 67-й томик  серии книг "Фантастика 2026", содержащий в себе законченные и полные циклы фантастических романов. Приятного чтения, уважаемый читатель! Содержание: ВЕК ПРОБУЖДЕНИЯ: 1.
0
Дети Нави. Банная невеста
Дети Нави. Банная невеста
[Любовная фантастика]
- Зачем пришел? - резко и недружелюбно спросила я, вставая во весь рост. - Как зачем? За детьми! - произнес чародей, глядя на меня оценивающим взглядом. - Видел, как ежики чихают? - спросила я,
2