MoreKnig.org

Пякучая таямніца: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Цвэйг Штэфан



Шрифт:

— Гэта... гэта я зразумеў тады толькі, калі аднаго разу... у той злашчасны дзень... адмовіўся даць ёй грошай для яе маці, зусім нямнога... зрэшты, я ўжо падрыхтаваў іх, але хацеў, каб яна прыйшла яшчэ раз... яшчэ раз папрасіла... Дык што я казаў?.. Так, тады я гэта зразумеў, калі вярнуўся дадому, а яе не было, толькі запіска на стале... «Заставайся са сваімі праклятымі грошамі, мне болей нічога не трэба ад цябе»... вось што было напісана там, болей нічога... Паночку, я тры дні і тры ночы быў як шалёны. Прымусіў абшукаць лес і рэчку, сотні марак заплаціў паліцыі... абегаў усіх суседзяў, але яны толькі смяяліся і здзекаваліся з мяне... Нічога не ўдалося знайсці, нічога... Нарэшце мне сказалі ў суседняй вёсцы... што яе бачылі... у цягніку з нейкім салдатам... яна паехала ў Берлін... У той жа дзень і я туды паехаў... кінуў работу... страціў не адну тысячу... мяне абакралі мае работнікі, мой аканом, усе, усе... Але, клянуся вам, паночку, мне было ўсё роўна... Я застаўся ў Берліне, і недзе праз тыдзень знайшоў яе ў гэтым чалавечым віры... і пайшоў да яе... — Ён перавёў дыханне. — Паночку, клянуся вам... ні слова папроку не сказаў ёй... я плакаў... стаяў на каленях... прапаноўваў ёй грошы... усё сваё багацце, хай распараджаецца ім, бо ўжо тады ведаў... без яе я не магу жыць. Я кахаю кожны валасок яе... яе вусны... яе цела, усё, усё... і гэта ж я адзін саштурхнуў яе ўніз... Яна збялела як смерць, калі я нечакана ўвайшоў... я падкупіў яе гаспадыню, зводніцу, агідную, подлую жанчыну... Яна збялела як крэйда... Выслухала мяне. Паночку, мне здаецца, яна была... так, яна была амаль рада, убачыўшы мяне... Але калі я пачаў гаварыць пра грошы... а я ж зрабіў гэта толькі дзеля таго, каб паказаць ёй, што болей не думаю пра іх... то яна плюнула... а потым... бо я ўсё яшчэ не хацеў пакідаць яе... пазвала свайго палюбоўніка, і яны пачалі здзекавацца з мяне... Але я, паночку, усё роўна прыходзіў туды кожны дзень. Жыхары таго дома расказалі мне ўсё, я даведаўся, што гэты нягоднік яе кінуў, што яна жыве ў нястачы, і тады я пайшоў яшчэ раз да яе... яшчэ раз, паночку, але яна накінулася на мяне і парвала грошы, якія я потайкам паклаў на стол, а калі я ўсё-такі зноў прыйшоў, яе там не было... Чаго толькі не рабіў я, паночку, каб знайсці яе! Цэлы год, клянуся вам, я не жыў, а толькі высочваў яе, наймаў агентаў, пакуль не даведаўся нарэшце, што яна за морам, у Аргенціне... У адным... у адным дрэнным доме...

Ён не мог гаварыць далей і ледзь прахрыпеў апошнія словы. Потым зноў загаварыў, глуха, з натугаю:

— Я вельмі спалохаўся... спачатку... але потым падумаў, што толькі па маёй, толькі па маёй віне яна да гэтага дайшла... І я ведаў, як моцна павінна яна, небарака, пакутаваць... бо яна гордая, перш за ўсё гордая... Я пайшоў да свайго адваката, той напісаў консулу і паслаў грошай... але не напісаў, ад каго яны... каб толькі яна вярнулася. Мне тэлеграфавалі, што ўсё ўдалося... я ведаў, на якім параходзе... і чакаў яго ў Амстэрдаме... Прыехаў за тры дні да гэтага, так я гарэў ад нецярпення... Нарэшце ён прыйшоў. Які я быў шчаслівы, калі дым парахода паказаўся на гарызонце, я думаў, што ў мяне не хопіць сілы дачакацца, так паволі, паволі ён прычальваў, а потым пасажыры пачалі спускацца па сходнях, і нарэшце, нарэшце, яна... Я яе не адразу пазнаў... Яна была другая... нафарбаваная... і ўжо такая, якою вы яе бачылі... І калі яна заўважыла, што я прыйшоў сустрэць яе... яна пабялела... двое матросаў падхапілі яе, інакш яна ўпала б у ваду... Ледзь толькі яна ступіла на бераг, я падышоў да яе... Я не гаварыў нічога... спазма сціснула горла... Яна таксама не гаварыла нічога... і не глядзела на мяне... Насільшчык ішоў паперадзе з рэчамі, мы ішлі і ішлі... Раптам яна спынілася і сказала... паночку, як яна гэта сказала... так пакутліва-балюча мне зрабілася, так сумна гэта прагучала... «Ты ўсё яшчэ хочаш, каб я была тваёю жонкаю? Нават і цяпер?..» Я ўзяў яе за руку... Яна задрыжала, але не сказала нічога. Аднак я адчуваў, што цяпер усё зноў добра... Паночку, які шчаслівы я быў! Я скакаў вакол яе, як дзіця; калі мы зайшлі ў пакой, я ўпаў да яе ног... Гаварыў глупства, мусіць... бо яна ўсміхалася праз слёзы і мілавала мяне... вельмі нясмела, вядома... але, паночку... якое гэта было для мяне шчасце... маё сэрца млела... Я бегаў па лесвіцы ўніз, наверх, заказаў абед у гатэльнай рэстарацыі... наш вясельны абед... памог ёй адзецца... і мы пайшлі ўніз, елі, пілі, весяліліся. О, якая вясёлая яна была, як дзіця, такая сардэчная і добрая, і гаварыла пра наш дом... і як мы цяпер будзем зноў набываць усё... Але там... — Голас яго раптам сарваўся, і ён зрабіў рукою жэст, быццам хацеў кагосьці скрышыць. — Там... там быў адзін афіцыянт... дрэнны, подлы чалавек... ён падумаў, што я п'яны, бо я скакаў як ашалелы... і ледзь не падаў ад смеху... а я ж толькі быў шчаслівы... ах, такі шчаслівы, і вось... калі я заплаціў, ён даў мне здачу на дваццаць франкаў меней... Я на яго накрычаў і патрабаваў рэшту... Ён збянтэжыўся і паклаў залатую манету на стол... І тут... тут яна раптам гучна зарагатала... Я неўразумела паглядзеў на яе, але гэта быў другі твар... ён адразу стаў здзеклівы, жорсткі і злы... «Які ты ўсё яшчэ дакладны... нават у дзень нашага вяселля!» — сказала яна зусім холадна, рэзка... з жалем... Я спалохаўся, праклінаў сваю дробязнасць... спрабаваў зноў развесяліцца... Але яе весялосці як і не было... яна памерла... Яна патрабавала сабе асобны пакой... чаго б я не зрабіў дзеля яе... і я ляжаў ноччу адзін і ўсё думаў, што б ёй купіць раніцаю... як бы яе задарыць... паказаць ёй, што я не скнара... ніколі болей у адносінах да яе. І раніцаю я пайшоў і купіў ёй бранзалет, раненька, і калі я зайшоў да яе ў пакой... ён... быў пусты... зусім так, як і ў той раз. І я ведаў, на стале павінна быць запіска... Я выбег з пакоя, маліўся богу, каб гэта было не так... але... але... запіска ўсё ж такі ляжала там... У ёй было напісана... — Ён запнуўся. Я міжволі спыніўся і паглядзеў на яго. Ён панурыў галаву. Потым хрыпла прашаптаў: — Там было напісана... «Пакінь мяне ў спакоі. Ты мне агідны...»

Мы ўжо падышлі да гавані, і раптам у цішыню ўварвалася шумнае дыханне блізкага прыбою. З бліскучымі вачамі, нібы вялікія чорныя жывёліны, стаялі там караблі, адны блізка, другія далей; аднекуль гучала песня. Усё было нейкае няяснае, і ўсё-такі многае адчувалася — жудасны сон і неспакойныя мары ўсёпаглынальнага горада.

Побач з сабою я бачыў прывідны цень гэтага чалавека, ён падрыгваў у мяне пад нагамі, то расплываўся, то сціскаўся ў хісткім цьмяным святле ліхтароў. У мяне не было ні слоў суцяшэння, ні аб чым спытацца, але маўчанне яго быццам ліпла да мяне, душыла сваім цяжарам. Раптам ён схапіў мяне за руку і дрыготкім голасам працягваў:

— Але я не паеду адсюль без яе... Я зноў знайшоў яе праз некалькі месяцаў... Яна мучыць мяне, але я не адступлюся... Малю вас, паночку, пагаварыце з ёю... Яна павінна быць маёю, скажыце ёй гэта... мяне яна не слухае... Я болей не магу так жыць... Я не магу болей бачыць, як мужчыны ходзяць да яе... і чакаць каля дома, пакуль яны не спусцяцца ўніз... вясёлыя і п'яныя... Уся вуліца ўжо ведае мяне... з мяне смяюцца, калі я стаю і чакаю... я ад гэтага шалею і ўсё-такі кожны вечар прыходжу зноў... Паночку, пагаварыце з ёю... я вас не ведаю, але зрабіце ласку, богам прашу... пагаварыце з ёю...

Я міжвольна паспрабаваў вырваць руку. Мне было страшна. Але калі ён адчуў, што я хачу трымацца ў баку ад яго гора, ён раптам укленчыў пасярод вуліцы і абхапіў мяне за ногі.

— Малю вас, паночку... Вы павінны з ёю пагаварыць... Павінны... інакш... інакш здарыцца няшчасце... Я патраціў усе свае грошы, шукаючы яе, і тут я яе не пакіну... жывою не пакіну... Я купіў сабе нож... У мяне, паночку, ёсць нож... Я яе не пакіну тут... жывою не пакіну... Я не знясу гэтага... Пагаварыце з ёю, паночку...

Ён як шалёны курчыўся перада мною. У гэты момант у канцы вуліцы паказаліся двое паліцэйскіх. Я сілай прымусіў яго ўстаць. Хвіліну ён разгублена глядзеў на мяне. Потым сказаў нейкім чужым голасам, суха і адрывіста:

— Пойдзеце па вунь той вуліцы. Там ваш гатэль. — Яшчэ раз утаропіўся ён на мяне вачамі, у якіх зрэнкі быццам расплавіліся ў нейкай жахліва белай пустаце. Потым ён знік.

Я мацней захутаўся ў плашч. Мяне трэсла. Толькі стомленасць адчуваў я, нейкае дзіўнае ап'яненне, без пачуцця, чорнае, пурпуровае, быццам я спаў на хаду. Я хацеў сабрацца з думкамі і ўсё абдумаць, але кожны раз падымалася гэтая чорная хваля стомленасці і несла мяне з сабою. Я ледзь дабраўся да гатэля, зваліўся на ложак і заснуў тупа, як жывёліна.

Назаўтра раніцаю я ўжо не ведаў, што ў гэтым здарэнні было яваю, а што сном, і падсвядома працівіўся таму, каб у гэтым разабрацца. Прачнуўся я позна, чужы ў чужым горадзе, і пайшоў аглядаць царкву, якая, як мне сказалі, славілася старажытнай мазаікай. Але вочы мае не ўспрымалі таго, што бачылі, усё болей выразна паўставала ў памяці сустрэча мінулае ночы, і мяне неадольна пацягнула на тую вулічку, да таго дома. Але гэтыя дзіўныя вуліцы жывуць толькі ўначы, удзень на іх шэрыя халодныя маскі, пад якімі пазнаць іх можа толькі дасведчаны чалавек. Я не знайшоў гэтай вулічкі. Стомлены і расчараваны вярнуўся я дадому, мяне мучылі карціны не то трызнення, не то рэальнасці.

Цягнік мой адыходзіў у дзевяць гадзін вечара. З жалем пакідаў я горад. Насільшчык падняў мае рэчы і, ідучы паперадзе, панёс іх да вакзала. І раптам на адным скрыжаванні вуліц нешта быццам токам ударыла мяне, і я спыніўся: я пазнаў папярочную вулічку, якая вяла да таго дома, загадаў пачакаць насільшчыку — ён спачатку не зразумеў нічога, але тут жа ўхмыльнуўся з нахабнаю фамільярнасцю — і пайшоў зірнуць яшчэ раз на вуліцу, на якой са мною здарылася гэтая прыгода.

Было цёмна, цёмна, як учора, і ў цьмяным месячным святле паблісквалі зашклёныя дзверы таго дома. Я хацеў яшчэ раз падысці бліжэй, але тут нешта заварушылася ў змроку. Са страхам пазнаў я ўчарашняга знаёмага; ён сядзеў на парозе і знакамі падзываў мяне падысці бліжэй. Мяне ахапіў жах, я хуценька падаўся назад, з-за маладушнай боязі, каб не ўблытацца ў якую-небудзь гісторыю і не спазніцца на цягнік.

Але, падышоўшы да скрыжавання, я, перш чым завярнуць за вугал, яшчэ раз азірнуўся. Калі мой позірк спыніўся на ім, ён ускочыў, кінуўся да дзвярэй і рэзка рвануў іх на сябе. Нешта металічнае бліснула ў яго руцэ: я здалёку не мог разгледзець, манеты ці лязо нажа гэтак па-здрадніцку бліснулі ў месячным святле...

Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны

За дзесяць гадоў да вайны я адпачываў на Рыўеры, у невялічкім пансіёне, і вось там аднаго разу за сталом выбухнула гарачая спрэчка, якая пагражала скончыцца сапраўднай сваркай са злоснымі выпадамі і нават абразаю. Большасць людзей не вызначаецца багатай фантазіяй. Тое, што адбываецца дзесьці далёка, непасрэдна не тычыцца іх, не кранае і іх пачуццяў; але варта нават нязначнаму здарэнню адбыцца ў іх на вачах, адчувальна блізка, як імі авалодвае азарт. У такіх выпадках людзі як бы кампенсуюць звычайную сваю абыякавасць неадпаведнай і празмернай гарачнасцю.

Гэтак было і ў нашай добрапрыстойнай кампаніі; за абедам мы вялі small talk[10], мірна перакідваліся лёгкімі жартамі, устаўшы з-за стала, адразу ж разыходзіліся ў розныя бакі: нямецкая пара выпраўлялася з фотаапаратам на прагулку, дабрадушны датчанін — да сваіх нудных вудачак, ангельская лэдзі — да сваіх кніжак, муж і жонка італійцы падаваліся ў Монтэ-Карла, а я гультаяваў, разлёгшыся ў плеценым крэсле, або садзіўся за работу.

Але на гэты раз мы счапіліся ў бурнай перапалцы, і калі хто-небудзь раптам ускокваў з месца, то не дзеля таго, каб ветліва развітацца, а ў гарачцы спрэчкі, якая, як я ўжо сказаў, стала пад канец вельмі бурнаю.

Падзея, што гэтак разварушыла наш маленькі застольны гурток, сапраўды была надзвычайная. Пансіён, дзе жылі мы ўсемярых, рабіў уражанне прыватнай вілы — ах, які ж цудоўны від адкрываўся з нашых вокнаў на прыбярэжныя скалы! Але на самай жа справе ён быў толькі таннаю па цане часткаю вялікага «Палас-гатэля» і непасрэдна злучаўся з ім садам, і таму мы, хоць і жылі асобна, былі ў пастаянных зносінах з насельнікамі гатэля. Дык вось у гэтым гатэлі напярэдадні разыграўся вялікі скандал. На дзённым цягніку ў дванаццаць дваццаць (трэба дакладна вызначыць час, бо ён важны ў гэтым выпадку і іграе ролю ў нашай гарачай спрэчцы) прыехаў малады француз і заняў пакой з відам на мора; ужо адно гэта сведчыла пра тое, што ён чалавек са сродкамі. Ён звярнуў на сябе ўвагу не толькі сваёю элегантнасцю, але перш за ўсё незвычайна прывабным абліччам; падоўжаны жаноцкі твар, шаўкавістыя светлыя вусы над пажадлівымі вуснамі, мяккія хвалістыя каштанавыя валасы з кучаравай пасмай, якая звісала на белы лоб, мяккі ласкавы позірк — усё ў ім было прыгожае нейкай мяккай ліслівай прыгажосцю; паводзіў ён сябе далікатна, але без усякай удаванасці і манернасці. Калі ён і нагадваў з першага позірку размаляваных васковых манекенаў, якія, з франтаватаю палкаю ў руцэ, горда красуюцца ў вітрынах модных крамаў, увасабляючы ідэал мужчынскай прыгажосці, то блізка ўражанне фатаватасці рассейвалася, бо яго нязменна ветлівая ласкавасць (вельмі рэдкая з'ява!) была натуральная і як бы прыроджаная. Сціпла і сардэчна вітаў ён кожнага, і было прыемна глядзець, як на кожным кроку проста і натуральна выяўляліся яго незвычайная элегантнасць і добрае выхаванне. Ён спяшаўся падаць паліто даме, якая ішла да гардэроба, кожнаму дзіцяці знаходзіўся ў яго ласкавы позірк або жарт, быў ён далікатны ў абыходжанні, але без ніякай развязнасці; карацей кажучы, гэта быў, мусіць, адзін з тых шчасліўцаў, якім упэўненасць, што ўсіх зачароўвае іх ясны твар і юнацкае абаянне, надае яшчэ большую прывабнасць. На людзей у гадах і хваравітых — а іх тут была большасць — яго прысутнасць уздзейнічала дабратворна; сваёю свежасцю, жыццярадаснасцю, пераможнай юначай усмешкай, якая ўласціва надзвычайна прывабным людзям, ён адразу ж заваяваў агульную сімпатыю. Праз дзве гадзіны пасля прыезду ён ужо гуляў у тэніс з дочкамі тоўстага дабрадушнага фабрыканта з Ліёна — дванаццацігадовай Анет і трынаццацігадовай Бланш, а іх маці, кволая, элегантная, стрыманая мадам Анрыэт, з лёгкаю ўсмешкаю пазірала, як яе дочкі-галапупкі несвядома какетнічаюць з маладым незнаёмцам. Увечары ён з гадзіну глядзеў, як мы гулялі ў шахматы, расказаў некалькі забаўных анекдотаў, доўга прагульваўся па тэрасе з мадам Анрыэт — муж яе, як заўсёды, гуляў у даміно са сваім сябрам, фабрыкантам з Намюра, — а позна ўвечары я застаў яго ў паўцёмнай канторы гатэля за падазрона інтымнай гутаркай з сакратаркай. Назаўтра раніцаю ён суправаджаў датчаніна на рыбную лоўлю і выказаў пры гэтым надзвычайныя веды, потым доўга гутарыў з ліёнскім фабрыкантам аб палітыцы і, пэўна, таксама паказаў сябе цікавым субяседнікам, бо праз шум прыбою чуваць быў раскацісты рогат таўстуна фабрыканта. Пасля абеду — я наўмысна, дзеля яснасці, падрабязна расказваю, як ён бавіць час, — ён зноў праседзеў каля гадзіны з мадам Анрыэт у садзе, за чорнай кавай, а потым гуляў у тэніс з яе дочкамі, гутарыў у вестыбюлі гатэля з нямецкай парай. А шостай гадзіне я пайшоў на вакзал адправіць ліст і там убачыў яго. Ён паспяшаўся мне насустрач і, як бы выбачліва, сказаў, што яго нечакана выклікалі, але праз два дні ён вернецца. За вячэраю яго папраўдзе не было, але толькі фізічна, бо за ўсімі столікамі толькі і гаварылі, што пра яго, і ўсе расхвальвалі яго прыемную вясёлую натуру.

Увечары, дзесьці каля адзінаццаці гадзін — я сядзеў у сябе ў пакоі і дачытваў кнігу — у расчыненае акно, якое выходзіла ў сад, раптам данесліся крыкі, усхваляваныя воклічы, і ў гатэлі ўзнялася нейкая мітусня. Хутчэй занепакоены, чым зацікаўлены, я адразу ж спусціўся ў сад і прайшоў пяцьдзесят крокаў, якія аддзялялі нашу вілу ад гатэля; там я застаў гасцей і персанал незвычайна ўсхваляваных. Мадам Анрыэт не вярнулася з прагулкі па беразе, якую яна рабіла кожны вечар, пакуль яе муж, па завядзёнцы, гуляў у даміно са сваім сябрам, і цяпер баяліся, што здарыўся няшчасны выпадак. Як буйвал, кідаўся па беразе гэты звычайна марудлівы, грузны чалавек, і калі ён крычаў у змрок: «Анрыэт! Анрыэт!» — у яго зрывістым ад хвалявання голасе было нешта першабытнае і страшнае, што нагадвала рык смяротна параненага вялізнага звера. Кельнеры і хлопчыкі-боі насіліся ўверх і ўніз па лесвіцы; разбудзілі ўсіх насельнікаў гатэля, пазванілі ў паліцыю. А таўстун у расшпіленай камізэльцы кідаўся ва ўсе бакі і няўцямна, ледзь не з плачам гукаў у цемру: «Анрыэт! Анрыэт!» Тым часам прачнуліся дзяўчаткі, падбеглі ў начных кашулях да акна і сталі клікаць маці; бацька паспяшаўся наверх, каб супакоіць іх.

І тут адбылося нешта жахлівае, што амаль не паддаецца апісанню, бо ў момант празмернага душэўнага напружання ва ўсім абліччы чалавека столькі трагізму, што яго не перадаць з такой хуткасцю і моцаю ні пяром, ні пэндзалем. Таўстун неўзабаве спусціўся па скрыпучых пад яго цяжарам прыступках уніз. Ён прыкметна змяніўся з твару, які выглядаў цяпер бясконца стомленым і разам з тым гнеўным. У руцэ ён трымаў ліст.

— Вярніце ўсіх, — сказаў ён кіраўніку персаналу ледзь чутным голасам. — Вярніце людзей, нічога не трэба. Жонка пакінула мяне.

У гэтага смяротна параненага чалавека хапіла вытрымкі, нечалавечай вытрымкі, каб не паказаць свайго гора перад натоўпам людзей, якія з цікаўнасцю ўтаропіліся на яго, а потым, спалоханыя, збянтэжаныя, засаромленыя, адвярнуліся ўбок. Ён захаваў яшчэ толькі сілы, каб прайсці, ні на кога не гледзячы, у чытальню і патушыць там святло; потым мы пачулі, як тоўстае, грузнае цела з глухім стукам апусцілася ў крэсла, і да нас данесліся гучныя, роспачныя рыданні, — так мог плакаць толькі чалавек, які дагэтуль у жыцці ніколі не плакаў. І гэтае стыхійнае гора ўзрушыла ўсіх, нават самага нязначнага з нас. Ніводзін кельнер, ніхто з прыцягнутых цікаўнасцю гасцей не асмеліўся ўсміхнуцца або сказаць спачувальнае слова. Моўчкі, адзін за адным, быццам засаромленыя гэтым знішчальным выбухам пачуццяў, пракраліся мы ў свае пакоі, а там, у цёмнай чытальні, сам-насам з сабою, усхліпваў прыбіты горам чалавек, пакуль адзін за адным тухлі агні ў доме, поўным шэптаў, шоргатаў і ўздыхаў.

Зразумела, што такая падзея, якая прагрымела ў нас на вачах, моцна ўзрушыла людзей, прывыклых аднастайна і бесклапотна бавіць час. Але хоць прычынаю тых бязлітасных сутыкненняў, якія ўзніклі за нашым сталом і ледзь не прывялі да ўзаемнай фізічнай абразы, і з'явіўся гэты дзіўны выпадак, сутнасць спрэчкі была ў глыбокіх рознагалоссях, у сутыкненні процілеглых поглядаў на жыццё. З-за нясціпласці пакаёўкі, якая прачытала ліст, скамячаны і кінуты ўсхваляваным мужам у бяссільным гневе на падлогу, стала вядома, што мадам Анрыэт паехала не адна, а па дамоўленасці разам з маладым французам (сімпатыі да якога ў большасці цяпер хутка меншалі). На першы погляд не было нічога дзіўнага ў тым, што гэтая другая маленькая мадам Бавары пакінула свайго тоўстага правінцыяла-мужа дзеля элегантнага маладога прыгажуна. Але ўсе ў доме былі збіты з панталыку і абураны весткаю, што ні фабрыкант, ні яго дочкі, ні нават сама мадам Анрыэт ніколі раней не бачылі гэтага лавеласа, і, выходзіць, дастаткова было двухгадзіннай вячэрняй прагулкі па набярэжнай і адной гадзіны за чорнаю каваю ў садзе, каб схіліць трыццацітрохгадовую прыстойную жанчыну на другі ж дзень пакінуць мужа і дзяцей і памчацца следам за зусім незнаёмым маладым чалавекам. Гэты, здавалася б, відавочны факт быў аднагалосна адкінуты нашым застольным гуртком; усе ўгледзелі тут вераломства і хітры манеўр палюбоўнікаў: само сабой зразумела, мадам Анрыэт ужо даўно была ў тайнай сувязі з маладым чалавекам, і гэты сэрцаед з'явіўся сюды, толькі каб канчаткова дамовіцца аб уцёках. Зусім немагчыма, казалі ўсе, каб сумленная жанчына пасля нейкіх дзвюх гадзін знаёмства раптам збегла па першым поклічы. Дзеля забавы я пачаў спрачацца і энергічна абараняў магчымасць і нават імавернасць такога раптоўнага рашэння ў жанчыны, якая, знемагаючы ў шматгадовым нудным шлюбе, у душы гатова паддацца першаму смеламу націску. Мае нечаканыя пярэчанні хутка зрабілі дыскусію агульнай: асабліва спрачальнікі ўвайшлі ў азарт, калі абедзве сямейныя пары, як нямецкая, так і італійская, з проста-такі зняважліваю пагардаю пачалі адмаўляць coup de foudre[11] як бязглуздзіцу і пошлую рамантычную выдумку.

Няма патрэбы ўдавацца ў падрабязнасці бурнай спрэчкі, якая цягнулася ад супу да пудынгу; за табльдотам дасціпныя толькі сапраўдныя жартаўнікі, а доказы, да якіх звяртаюцца ў гарачцы выпадковай застольнай спрэчкі, пераважна банальныя і прыводзяцца спехам, без абдумвання. Цяжка таксама растлумачыць, чаму наша спрэчка так хутка пайшла ў такім з'едлівым напрамку; думаю, тут сыграла ролю міжвольнае жаданне абодвух мужоў выключыць магчымасць такога легкадумства і такой небяспекі для сваіх жонак. На жаль, яны не прыдумалі нічога лепшага, як запярэчыць мне, што гэтак можа гаварыць толькі той, хто разважае пра жанчын адно па выпадковых, танных халасцяцкіх перамогах; гэта ўжо крыху ўзлавала мяне, а калі ў дадатак немка пачала аўтарытэтным тонам павучаць мяне, што бываюць сапраўдныя жанчыны, а бываюць і «прастытуткі па натуры», да якіх, на яе думку, належыць і мадам Анрыэт, цярпенне маё лопнула, і я ў сваю чаргу перайшоў у наступ. Я сказаў, што толькі страх перад уласнымі жаданнямі, перад дэманічным пачаткам у нас прымушае адмаўляць той відавочны факт, што ў пэўны момант свайго жыцця жанчынаю авалодваюць таямнічыя сілы і яна траціць свабоду волі і разважнасць, і дадаў, што некаторым людзям, мабыць, падабаецца лічыць сябе больш моцнымі і чыстымі, чым тыя, хто «лёгка паддаецца спакусе», і што, па-мойму, куды больш сумленна робіць жанчына, якая свабодна і палка аддаецца свайму жаданню, замест таго каб з заплюшчанымі вачамі ашукваць мужа ў яго ж абдымках, як гэта звычайна мае месца. Вось прыкладна тое, што я гаварыў, і чым шалёней нападалі другія на бедную мадам Анрыэт, тым з большаю гарачнасцю я яе абараняў (што, папраўдзе, не зусім адпавядала майму ўнутранаму перакананню). Мае словы, як уколы рапірай, закранулі за жывое абедзве сямейныя пары, і яны нязладжаным квартэтам так люта накінуліся на мяне, што стары дабрадушны датчанін, які глядзеў на нас, нібы суддзя з секундамерам у руцэ на футбольным матчы, быў вымушаны час ад часу перасцерагальна пастукваць костачкамі пальцаў па стале: «Gentlmen, please»[12].

Але гэта дапамагала толькі на хвіліну. Адзін мужчына, чырвоны як рак, ужо разы тры ўскокваў з-за стала, і яго жонцы толькі з вялікім намаганнем удавалася супакоіць яго; карацей, яшчэ некалькі хвілін — і наша дыскусія скончылася б бойкаю, калі б місіс К. раптам не праліла алею на бурныя хвалі нашай спрэчкі.

Місіс К., паважаная, пажылая ангелька, з беласнежнымі валасамі, па маўклівай дамоўленасці была ганаровы старшыня нашага стала. Яна трымалася вельмі прама, была аднолькава ветлівая з усімі, гаварыла мала, але з прыемнаю ўвагаю прыслухоўвалася да ўсяго, што гаварылася навокал — ужо адно яе аблічча ўздзейнічала на ўсіх дабратворна: ад яе павявала спакоем і арыстакратычнаю стрыманасцю. Яна ні з кім блізка не сыходзілася і ў той жа час выказвала кожнаму знакі ўвагі; пераважна яна сядзела з кнігаю ў садзе, часам іграла на раялі і толькі зрэдку далучалася да кампаніі або ўдзельнічала ў жывой гутарцы. Яе прысутнасць амаль не заўважалася, і, аднак, мы ўсе міжволі падпарадкоўваліся ёй. І цяпер, як толькі яна загаварыла, нам стала вельмі сорамна, што мы так шумна і нястрымана паводзім сябе.

Місіс К. скарыстала паўзу, якая настала пасля таго, як немец рэзка ўскочыў і тут жа, пасля жончыных угавораў пакорліва сеў на сваё месца. Яна раптам падняла свае ясныя шэрыя вочы, неяк нерашуча паглядзела на мяне і потым дзелавіта і выразна па-свойму ўдакладніла тэму нашай спрэчкі:

— Значыцца, калі я правільна зразумела вас, вы лічыце, што мадам Анрыэт... што жанчыну можна ўцягнуць у нечаканую авантуру, што яна можа рабіць учынкі, якія за гадзіну да гэтага ёй самой здаліся б немагчымымі і за якія яе нельга вінаваціць?

[10] Вольная размова (англ.).

[11] Каханне з першага позірку; літаральна — удар маланкі (фр.).

[12] Панове, прашу вас (англ.).

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
На руинах прошлого
На руинах прошлого
[Современные любовные романы / Проза]
Они встретились слишком рано. Она была девочкой, которая верила в первую любовь. Он был тем, кто не позволил себе сделать шаг навстречу. Между ними всегда было слишком много «нельзя». Слишком
0
Хазарский ветер
Хазарский ветер
[Исторические приключения]
Две эпохи и две судьбы переплетаются вокруг тайны могущественного Хазарского царства, принявшего иудаизм в раннем Средневековье. В X веке юный посланник Исаак бен Элиэзер отправляется из Кордовы в
0
Любовь - Морковь и прочие неприятности
Любовь - Морковь и прочие неприятности
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
[Научная фантастика / Киберпанк / Альтернативная история / Социальная фантастика / Триллер]
Слова и буквы не спасут тебя, когда в пятницу вечером из подвала поднимется Зверь. 2056 год. После краха индустрии ИИ люди не получили цифрового бога — вместо него двадцать миллионов горожан
0
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
[История / Иностранные языки / Культурология]
«Колобка», «Репку», «Теремок», «Снегурочку» сегодня издают многотысячными тиражами и считают народными сказками, хотя это не вполне верно. Большинство русских сказок читатель знает в литературной
0
Объект 132. Ошибка системы
Объект 132. Ошибка системы
[Детективы / Триллер / Боевик / Приключения]
Первое время после установки нейроимплантов я был в восторге. Работу оплачивали в разы выше, чем прежде. Мои возможности росли день ото дня. Рядом были красивые девушки, а опасные задания я
0
Роковые встречи
Роковые встречи
[Музыка / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
История о том, как найти любовь на рок-концерте и тут же потерять ее в толпе. Но если у судьбы на вас особые планы (и отличный музыкальный вкус), то она просто так не отступится.
0
Развод. За месяц до свадьбы дочери
Развод. За месяц до свадьбы дочери
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
За месяц до свадьбы дочери Лариса сидит в ресторане и помогает рассадить гостей. Муж передвигает бумажку со своим именем поближе к матери жениха. Лариса возвращает её на место. Он передвигает снова.
0
Любимая пышка сурового горца
Любимая пышка сурового горца
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
Я детский психолог. Полная, неудобная для чужих стандартов и слишком принципиальная, чтобы продаваться за деньги. Он — опасный мужчина, привыкший получать всё силой. Его маленький сын
0
????Мой дикий русал
????Мой дикий русал
[Любовное фэнтези]
????АРТЫ!???? Я умирала. Лекари давно махнули рукой, но дядя не сдавался: поил меня микстурой, которая лишь прятала правду. Я рисовала море и делала вид, что ещё поправлюсь. Пока однажды ночью не
0
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Его по контракту
Его по контракту
[Любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза / Роман]
Мой жених попросил меня лечь в постель с другим... * * * — Ты понимаешь, о чем меня просишь, Богдан? — испуганно смотрю на Богдана. — Соня, у меня нет другого выбора, — он отчаянно качает
1
Отель, которого нет
Отель, которого нет
[Городское фэнтези / Классическое фэнтези]
Ынхе просто хотела сбежать. От бесконечной работы. От семьи, в которой ее вечно сравнивают с младшей сестрой. И даже от самой себя. Так она нашла «Милую Грейс» – отель, где исполняются мечты! В
0
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
[Приключения: прочее / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть 58-летним олигархом в своем времени — обидно. Очнуться 20-летним белогвардейцем в промерзшем вагоне, который едет в Харбин — неожиданно. В кармане ни гроша, тело едва шевелится после тифа,
0
Росиндия: Дарованная Луной
Росиндия: Дарованная Луной
[Попаданцы / Классическое фэнтези]
Росиндия: Дарованная Луной автора Вероника Нил рассказывает о мире Росиндии, где Луна выбирает шестерых особых людей — росиндов, которым передаёт часть своей силы. Эти избранные несут ответственность
0
Прайм-тайм
Прайм-тайм
[Детективы / Ужасы / Триллер]
Миллионы зрителей в восемь вечера включают телевизор, но сегодня на крупнейшем французском телеканале они увидят не просто новости. Сегодня им предстоит прямой эфир, который они никогда не забудут.
0
Вахмистр
Вахмистр
[Боевое фэнтези / Технофэнтези / Книги про волшебников]
Русско-японская 1904 года в самом разгаре. Смесь магии и дизеля породила огромных механизированных чудовищ, способных проламывать линию фронта с наскоку, оставляя за собой лишь вмятую в землю колючую
1
Истинная ведьма
Истинная ведьма
[Русское фэнтези]
Жила-была ведьма Ярина. Людям помогала, от нечисти защищала. Да встретился ей на пути князь Вороней. Пожалела его на свою беду ведьма, спасла. А он за то знатно ее отблагодарил — сжег на костре. А
0
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
[Любовная фантастика / Самиздат]
— Мне нужна спокойная женщина! — процедил сквозь зубы мой Коля. А где-то в другом мире: — Я устал от твоего бесконечного занудства, женщина! — сквозь те же самые зубы процедил некий Рикард.
1
Город уснувших жён
Город уснувших жён
[Старинная литература: прочее]
Алена уверена, что проблема в ней: слишком много слёз, криков и обид.Муж устал и тайно оплачивает для неё программу в элитном центре обещают вернуть домой идеальную жену.В этом месте женщин чинят по
0
Сделка равных
Сделка равных
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Англия, 1801 год. Время изысканных манер, шелеста шелка и... абсолютного женского бесправия. Очнуться в чужом теле, избитой и преданной самыми близкими. Если это и есть второй шанс, то он больше
3
"Фантастика 2026-67". Компиляция. Книги 1-24
[Боевая фантастика / Попаданцы / Постапокалипсис]
Очередной 67-й томик  серии книг "Фантастика 2026", содержащий в себе законченные и полные циклы фантастических романов. Приятного чтения, уважаемый читатель! Содержание: ВЕК ПРОБУЖДЕНИЯ: 1.
0
Дети Нави. Банная невеста
Дети Нави. Банная невеста
[Любовная фантастика]
- Зачем пришел? - резко и недружелюбно спросила я, вставая во весь рост. - Как зачем? За детьми! - произнес чародей, глядя на меня оценивающим взглядом. - Видел, как ежики чихают? - спросила я,
2