MoreKnig.org

Пякучая таямніца: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Цвэйг Штэфан



Шрифт:

Подпісу няма. Паперка скамячаная, адарваная ад нейкага старога праспекта... словы надрапаны алоўкам паспешна, сяк-так, не яе звычайным почыркам... Я сам не ведаю, чаму запіска гэтак узрушыла мяне... Нешта жахлівае, нешта таямнічае было ў гэтых радках, напісаных як бы ў час уцёкаў, стоячы дзе-небудзь каля падаконніка ці седзячы ў калясцы ў дарозе... Нейкім неапісальным жахам і холадам павеяла на мяне ад гэтай тайнай запіскі... і ўсё-такі... і ўсё-такі я быў шчаслівы — яна напісала мне, мне не трэба яшчэ паміраць, яна дазволіла, каб я дапамог ёй... можа... я мог бы... ...о, я адразу перапоўніўся самымі нязбытнымі надзеямі і марамі... Сотні, тысячы разоў перачытваў я маленькую запіску, цалаваў яе... разглядваў, шукаў якое-небудзь забытае, незаўважанае слова... Усё смялей, усё блытаней рабіліся мае мары, гэта быў нейкі гарачкавы сон наяве... нейкае здранцвенне, тупое і разам з тым напружанае, паміж дрымотаю і няспаннем, якое цягнулася ці то чвэрць гадзіны, ці то цэлыя гадзіны...

Раптам я страпянуўся... Як быццам пастукалі?.. Я затоіў дыханне... хвіліна, дзве хвіліны мёртвай цішыні... А потым зноў ціхі, як бы мышыны шорах, ціхі, але настойлівы стук... Я ўскочыў — галава ў мяне кружылася, — ірвануў дзверы, за імі стаяў бой, яе бой, той, якога я тады пабіў... Яго карычневы твар быў попельна-бледны, яго трывожны позірк сведчыў аб няшчасці... Мною авалодаў жах...

— Што... што здарылася? — з цяжкасцю выціснуў я з сябе.

— Come quickly[8], — адказаў ён... і больш нічога...

Я адразу кінуўся ўніз па лесвіцы, ён за мною... Унізе стаяла «садо», маленькая каляска, мы селі...

— Што здарылася? — яшчэ раз спытаўся я...

Ён моўчкі зірнуў на мяне, увесь дрыжучы, сціснуўшы зубы... Я паўтарыў пытанне, але ён усё маўчаў і маўчаў... Я ахвотна яшчэ раз пабіў бы яго, але... мяне кранала яго сабачая адданасць ёй... і я не стаў болей пытацца... Каляска так хутка імчалася па ажыўленых вуліцах, што прахожыя з лаянкаю адскоквалі ўбок. Мы праехалі эўрапейскі квартал, берагам падаліся ў ніжні горад і ўляцелі ў шумную мітусяніну кітайскага квартала... Нарэшце мы звярнулі ў вузкую вулічку, дзесьці наводшыбе... спыніліся перад нізкаю халупаю... Домік быў брудны, урослы ў зямлю, з боку вуліцы — крамка, асветленая свечкаю з лою... адна з тых крамак, за якімі хаваюцца курыльні опіуму і публічныя дамы, зладзейскія прытоны і склады крадзеных рэчаў... Бой паспешна пастукаў у дзверы... Дзверы прачыніліся, са шчыліны пачуўся сіпаты голас... ён пытаўся і пытаўся... Я не вытрымаў, саскочыў з каляскі, штуршком адчыніў дзверы... Старая кітаянка спалохана ўскрыкнула і ўцякла... Бой увайшоў за мною, правёў мяне вузкім калідорам... адчыніў другія дзверы... дзверы ў цёмны пакой, дзе пахла гарэлкаю і згуслаю крывёю... Адтуль чуваць быў стогн... Я вобмацкам пачаў прабірацца наперад...

Зноў голас абарваўся. І калі ён потым прадоўжыў расказ, то ўжо не гаварыў, а хутчэй рыдаў.

— Я... я намацваў дарогу... і там... там, на бруднай цыноўцы... сагнутая ад болю... ляжала і стагнала чалавечая істота... там ляжала яна...

Я не бачыў яе твару... Мае вочы яшчэ не прывыклі да цемры... вобмацкам я знайшоў яе руку... гарачую... як агонь... У яе была гарачка, моцная гарачка... і я здрыгануўся... я адразу зразумеў усё... Яна збегла сюды ад мяне... дала скалечыць сябе... першай сустрэчнай бруднай старой кітаянцы, толькі таму, што баялася агалоскі... дала нейкай вядзьмарцы забіць сябе, каб толькі не даверыцца мне... Толькі таму, што я, вар'ят... не злітаваўся з яе, з яе гонару, не дапамог ёй адразу... таму што смерці яна баялася меней, чым мяне...

Я крыкнуў, каб прынеслі святло. Бой ускочыў; агідная старая дрыготкімі рукамі прынесла закураную газавую лямпу... Я ледзь стрымаўся, каб не ўчапіцца жаўтатварай карзе ў горла... Лямпу паставілі на стол... жоўтае святло ўпала на змардаванае цела... І раптам... раптам з мяне як рукою зняло ўсё маё замарачэнне і злосць, увесь гэты нячысты накіп пачуццяў... цяпер я быў толькі ўрач, чалавек, які памагаў, аглядаў, быў узброены ведамі... Я забыўся пра сябе... мой розум праясніўся, і я пачаў змагацца з надыходзячым жахам... Голае цела, пра якое я марыў так моцна, я ўспрымаў цяпер толькі як... ну, як бы гэта сказаць... як матэрыю, як арганізм... я не адчуваў, што гэта яна, я бачыў толькі жыццё, якое змагалася са смерцю, чалавека, які курчыўся ў жахлівых пакутах... Яе кроў, яе гарачая свяшчэнная кроў цякла па маіх руках, але я не адчуваў ні хвалявання, ні жаху... я быў толькі ўрач... я бачыў толькі пакуты... і ўбачыў...

І ўбачыў адразу, што ўсё марна, што толькі цуд можа выратаваць яе... Яна была скалечана няўмелаю, злачыннаю рукою і сплывала крывёю... а ў мяне ў гэтым гнюсным прытоне не было нічога, каб спыніць кроў, не было нават чыстай вады... Усё, да чаго я дакранаўся, было бруднае...

— Трэба зараз жа ў бальніцу, — сказаў я. Але не паспеў я скончыць, як хворая сутаргавым намаганнем прыўзнялася на цыноўцы.

— Не... не... лепш памерці... каб ніхто не даведаўся... ніхто не даведаўся... Дадому... дадому!..

Я зразумеў... толькі за сваю таямніцу, за свой гонар змагалася яна... не за жыццё... І я падпарадкаваўся... Бой прынёс насілкі... мы паклалі яе, знясіленую, у гарачцы... і як... труп панеслі праз начную цемру... дадому. Не сталі адказваць на спалоханыя пытанні разгубленых слуг... як зладзеі, прайшлі ў яе пакой і замкнулі дзверы... А потым... потым пачалася барацьба, доўгая барацьба са смерцю...

Раптам у маё плячо сутаргава ўчапілася рука, і я ледзь не ўскрыкнуў ад спалоху і болю. Яго твар раптам нечакана наблізіўся да майго, я ўбачыў белыя ашчэраныя зубы і шкельцы акуляраў, якія зіхацелі ў водбліску месячнага святла, быццам пара вялізных кашэчых вачэй. І ён ужо не гаварыў — ён крычаў у прыпадку нястрымнага гневу:

— Ці ведаеце вы, вы, чужы чалавек, які спакойна сядзіць тут у крэсле, падарожнічае па свеце, ці ведаеце вы, што гэта такое, калі памірае чалавек? Ці былі вы калі-небудзь пры гэтым, ці бачылі вы, як курчыцца цела, як пасінелыя пазногці ўпіваюцца ў пустату, як хрыпіць гартань, як кожны член супраціўляецца, кожны палец змагаецца з жахлівым прывідам, як вочы вылазяць з арбіт ад страху, які не выказаць словамі? Ці прыходзілася вам перажываць гэта, вам, гуляшчаму чалавеку, турысту, вам, які разважае пра абавязак дапамагаць блізкаму? Я часта бачыў усё гэта, назіраў як урач... Гэта былі для мяне клінічныя выпадкі, штосьці фактычнае... я, так сказаць, вывучаў гэта — але перажыў толькі адзін раз... Я разам з паміраючай перажываў гэта і паміраў разам з ёю ў тую ноч... у тую жахлівую ноч, калі сядзеў побач з ёю і мучыў свой мозг, спрабуючы знайсці, прыдумаць, вынайсці што-небудзь, каб спыніць кроў, якая ўсё лілася і лілася, зменшыць гарачку, якая спальвала гэтую жанчыну на маіх вачах... адвесці смерць, якая ўсё набліжалася і набліжалася і якую я не мог адагнаць ад ложка. Ці разумееце вы, што гэта такое — быць урачом, ведаць усё пра ўсе хваробы, адчуваць на сабе абавязак дапамагчы, як вы гэтак разумна заўважылі, і ўсё-такі сядзець без усякай карысці побач з паміраючай, ведаць і быць бяссільным... ведаць толькі адно, толькі жахлівую праўду, што дапамагчы нельга... нават калі разрэзаць сабе ўсе вены... Бачыць, як бездапаможна сплывае крывёю любімае цела, як яго мучыць боль, лічыць пульс, часты і перарывісты... які затухае ў цябе пад пальцамі... быць урачом і не ведаць нічога, нічога, нічога... толькі сядзець і то мармытаць малітвы, як старэнькая бабулька, то гразіць кулаком нікчэмнаму богу, пра якога ты ведаеш, што яго няма... Ці разумееце вы гэта? Разумееце?.. Я... я толькі аднаго не разумею, як... як можна не памерці ў такія хвіліны... як можна спаць і прачнуцца раніцаю, чысціць зубы, завязваць гальштук... як можна жыць пасля таго, што я перажыў; адчуваць, што гэтае жывое дыханне, што гэты першы і адзіны чалавек, за якога я так змагаўся, якога хацеў утрымаць усімі сіламі сваёй душы, выслізгвае ад мяне кудысьці ў невядомае, выслізгвае ўсё хутчэй з кожнай хвілінай, і я нічога не знаходжу ў сваім запаленым мозгу, што магло б утрымаць гэтага чалавека...

І да таго ж яшчэ, каб падвоіць мае пакуты, яшчэ вось гэта... Калі я сядзеў каля яе ложка — я даў ёй морфію, каб зменшыць боль, і глядзеў, як яна ляжыць з гарачымі шчокамі, гарачая і бледная, — так... калі я так сядзеў, я ўвесь час адчуваў ззаду чыйсьці позірк, скіраваны на мяне з жудасным напружаннем... Гэта бой сядзеў там на дыбачках, на падлозе, і шаптаў нейкія малітвы... Калі нашы позіркі сустракаліся, я чытаў у яго вачах... не, я не магу вам апісаць... чытаў такую просьбу, такую ўдзячнасць, і ў гэтыя хвіліны ён працягваў да мяне рукі, быццам заклінаў мяне выратаваць яе, вы разумееце — да мяне, да мяне працягваў рукі, як да бога... да мяне... а я ведаў, што я бяссільны, ведаў, што ўсё прапала і што я тут гэтак жа патрэбны, як мурашка, якая поўзае па падлозе... Ах, гэты позірк, як ён мяне мучыў, гэтая фанатычная, сляпая вера ў маё майстэрства... Мне хацелася крыкнуць на яго, ударыць нагою, так балюча рабіў ён мне... і ўсё-такі я адчуваў, што мы абодва звязаны нашым каханнем да яе... і таямніцай... Як звер, які прытаіўся для скачка, сядзеў ён, сціснуты ў клубок, за маёю спінаю... Варта мне было сказаць слова, як ён ускокваў з месца і, бясшумна ступаючы босымі нагамі, прыносіў патрэбнае, а потым, поўны надзеі, падаваў мне яго дрыготкімі рукамі, як быццам у гэтым была дапамога... выратаванне... Я ведаю, ён разрэзаў бы сабе вены, каб ёй дапамагчы... такою была гэтая жанчына, такую ўладу мела яна над людзьмі, а я... у мяне не было ўлады выратаваць кроплю яе крыві... О, гэтая ноч, гэтая жудасная, бясконцая ноч паміж жыццём і смерцю!

Пад раніцу яна яшчэ раз апрытомнела... расплюшчыла вочы... цяпер у іх не было ні пагарды, ні халоднасці... яны гарэлі вільготным, ліхаманкавым бляскам, і яна са здзіўленнем аглядвала пакой. Потым зірнула на мяне; здавалася, яна задумалася, намагалася ўспомніць, дзе бачыла мой твар... і раптам... я ўбачыў... яна ўспомніла... Нейкі спалох, абурэнне... штосьці... штосьці варожае, гнеўнае перакрывіла яе рысы... яна пачала варушыць рукамі, быццам хацела ўцякаць... прэч, прэч ад мяне... Я бачыў, што яна думае аб той... аб той гадзіне, калі я... Але потым яна прыйшла да памяці, спакойней зірнула на мяне, але дыхала цяжка... Я адчуваў, што яна хоча штосьці сказаць... зноў яе рукі заварушыліся... яна хацела прыўзняцца, але была занадта слабая... Я пачаў супакойваць, нахіліўся над ёю... тут яна паглядзела на мяне доўгім, пакутлівым позіркам... вусны ціха зварухнуліся... гэта згасалі яе апошнія гукі... Яна сказала:

— Ніхто не даведаецца?.. Ніхто?

— Ніхто, — адказаў я з усёю сілаю пераканаўчасці, — абяцаю вам.

Але ў яе ў вачах усё яшчэ быў непакой... Невыразна, з намаганнем яна ледзь-ледзь выціснула з гарачкавых вуснаў:

— Прысягніце мне... што ніхто не даведаецца... прысягніце!

Я падняў руку, як на прысягу. Яна глядзела на мяне... неперадавальным позіркам... ласкавым, цёплым, удзячным... так, сапраўды, сапраўды ўдзячным... яна хацела яшчэ штосьці сказаць, але ёй было занадта цяжка. Доўга ляжала яна, знясіленая, з заплюшчанымі вачамі. Потым пачалося жахлівае... жахлівае... яшчэ доўгую пакутлівую гадзіну змагалася яна; толькі пад раніцу настаў канец...

Ён доўга маўчаў. Я заўважыў гэта толькі тады, калі ў цішыні з сярэдняй палубы пачуўся звон — адзін, два, тры моцныя ўдары — тры гадзіны. Месячнае святло пацямнела, але ў паветры ўжо дрыжала нейкая новая жаўцізна, і зрэдку далятаў, як брыз, лёгкі ветрык. Яшчэ паўгадзіны, гадзіна, і надыдзе дзень, і ўвесь гэты кашмар знікне ў яркім святле. Цяпер я выразней бачыў яго рысы, бо цень быў ужо не такі густы і чорны ў нашым кутку; ён зняў шапачку, і я ўбачыў голы чэрап і змучаны твар, які здаўся мне яшчэ болей жахлівым. Але вось бліскучыя шкельцы акуляраў зноў павярнуліся да мяне, ён выпрастаўся, і ў яго голасе загучалі рэзкія, з'едлівыя ноткі.

— І вось цяпер для яе настаў канец — але не для мяне. Я быў адзін з трупам — адзін у чужым доме, адзін у горадзе, які не церпіць таямніц, а я... я мусіў захоўваць таямніцу... Так, уявіце сабе маё становішча: жанчына з вышэйшых колаў калоніі, зусім здаровая, якая напярэдадні танцавала на балі ў губернатара, ляжыць мёртвая ў сваім ложку... Каля яе чужы ўрач, якога нібыта паклікаў яе слуга... ніхто ў доме не бачыў, калі і адкуль ён прыйшоў... Ноччу яе прынеслі на насілках і потым замкнулі дзверы... а раніцаю яна ўжо мёртвая... Тады толькі клічуць слуг, і ўвесь дом раптам напаўняецца крыкамі... Імгненна пра гэта даведваюцца суседзі, увесь горад... і толькі адзін чалавек можа ўсё гэта растлумачыць... гэта я, чужы чалавек, урач з далёкага паста... Прыемнае становішча, праўда?..

Я ведаў, што мяне чакае. На шчасце, побач са мною быў бой, надзейны слуга, які чытаў самае нязначнае жаданне ў маіх вачах; нават гэты жаўтаскуры паўдзікун разумеў, што барацьба тут яшчэ не скончана. Я сказаў яму толькі: «Пані жадае, каб ніхто не даведаўся, што адбылося». Ён паглядзеў мне ў вочы вільготным, адданым, але разам з тым рашучым позіркам: «Yes, sir»[9].

Болей ён нічога не сказаў. Але ён выцер з падлогі сляды крыві, прывёў усё ў поўны парадак — рашучасць, з якою ён гэта рабіў, вярнула самавалоданне і мне.

Ніколі ў жыцці не праяўляў я такой энергіі і ўжо, канечне, ніколі болей не праяўлю. Калі чалавек страціў усё, то за апошняе ён змагаецца роспачна — і гэтым апошнім было яе завяшчанне, яе таямніца. Я зусім спакойна прымаў людзей, расказваў ім усім адну і тую ж гісторыю, пра тое, як пасланы за ўрачом бой выпадкова сустрэў мяне па дарозе. Але ў той час, як я з прытворным спакоем расказваў усё гэта, я чакаў... чакаў рашучай хвіліны... чакаў медыцынскага агляду цела, без чаго нельга было палажыць у труну яе — і разам з ёю яе таямніцу... Не забудзьце, быў ужо чацвер, а ў суботу павінен быў прыехаць яе муж.

У дзевяць гадзін мне нарэшце сказалі, што прыйшоў гарадскі ўрач. Я пасылаў за ім — ён быў маім начальнікам і ў той жа час сапернікам, — той самы ўрач, аб якім яна гэтак пагардліва адзывалася і якому, відаць, была ўжо вядома мая просьба аб пераводзе. Я адчуў гэта, ледзь толькі ён зірнуў на мяне, — ён быў маім ворагам. Але менавіта гэта і давала мне сілы.

[8] Ідзіце хутчэй (англ.).

[9] Так, сэр (англ.).

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
На руинах прошлого
На руинах прошлого
[Современные любовные романы / Проза]
Они встретились слишком рано. Она была девочкой, которая верила в первую любовь. Он был тем, кто не позволил себе сделать шаг навстречу. Между ними всегда было слишком много «нельзя». Слишком
0
Хазарский ветер
Хазарский ветер
[Исторические приключения]
Две эпохи и две судьбы переплетаются вокруг тайны могущественного Хазарского царства, принявшего иудаизм в раннем Средневековье. В X веке юный посланник Исаак бен Элиэзер отправляется из Кордовы в
0
Любовь - Морковь и прочие неприятности
Любовь - Морковь и прочие неприятности
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
[Научная фантастика / Киберпанк / Альтернативная история / Социальная фантастика / Триллер]
Слова и буквы не спасут тебя, когда в пятницу вечером из подвала поднимется Зверь. 2056 год. После краха индустрии ИИ люди не получили цифрового бога — вместо него двадцать миллионов горожан
0
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
[История / Иностранные языки / Культурология]
«Колобка», «Репку», «Теремок», «Снегурочку» сегодня издают многотысячными тиражами и считают народными сказками, хотя это не вполне верно. Большинство русских сказок читатель знает в литературной
0
Объект 132. Ошибка системы
Объект 132. Ошибка системы
[Детективы / Триллер / Боевик / Приключения]
Первое время после установки нейроимплантов я был в восторге. Работу оплачивали в разы выше, чем прежде. Мои возможности росли день ото дня. Рядом были красивые девушки, а опасные задания я
0
Роковые встречи
Роковые встречи
[Музыка / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
История о том, как найти любовь на рок-концерте и тут же потерять ее в толпе. Но если у судьбы на вас особые планы (и отличный музыкальный вкус), то она просто так не отступится.
0
Развод. За месяц до свадьбы дочери
Развод. За месяц до свадьбы дочери
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
За месяц до свадьбы дочери Лариса сидит в ресторане и помогает рассадить гостей. Муж передвигает бумажку со своим именем поближе к матери жениха. Лариса возвращает её на место. Он передвигает снова.
0
Любимая пышка сурового горца
Любимая пышка сурового горца
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
Я детский психолог. Полная, неудобная для чужих стандартов и слишком принципиальная, чтобы продаваться за деньги. Он — опасный мужчина, привыкший получать всё силой. Его маленький сын
0
????Мой дикий русал
????Мой дикий русал
[Любовное фэнтези]
????АРТЫ!???? Я умирала. Лекари давно махнули рукой, но дядя не сдавался: поил меня микстурой, которая лишь прятала правду. Я рисовала море и делала вид, что ещё поправлюсь. Пока однажды ночью не
0
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Его по контракту
Его по контракту
[Любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза / Роман]
Мой жених попросил меня лечь в постель с другим... * * * — Ты понимаешь, о чем меня просишь, Богдан? — испуганно смотрю на Богдана. — Соня, у меня нет другого выбора, — он отчаянно качает
1
Отель, которого нет
Отель, которого нет
[Городское фэнтези / Классическое фэнтези]
Ынхе просто хотела сбежать. От бесконечной работы. От семьи, в которой ее вечно сравнивают с младшей сестрой. И даже от самой себя. Так она нашла «Милую Грейс» – отель, где исполняются мечты! В
0
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
[Приключения: прочее / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть 58-летним олигархом в своем времени — обидно. Очнуться 20-летним белогвардейцем в промерзшем вагоне, который едет в Харбин — неожиданно. В кармане ни гроша, тело едва шевелится после тифа,
0
Росиндия: Дарованная Луной
Росиндия: Дарованная Луной
[Попаданцы / Классическое фэнтези]
Росиндия: Дарованная Луной автора Вероника Нил рассказывает о мире Росиндии, где Луна выбирает шестерых особых людей — росиндов, которым передаёт часть своей силы. Эти избранные несут ответственность
0
Прайм-тайм
Прайм-тайм
[Детективы / Ужасы / Триллер]
Миллионы зрителей в восемь вечера включают телевизор, но сегодня на крупнейшем французском телеканале они увидят не просто новости. Сегодня им предстоит прямой эфир, который они никогда не забудут.
0
Вахмистр
Вахмистр
[Боевое фэнтези / Технофэнтези / Книги про волшебников]
Русско-японская 1904 года в самом разгаре. Смесь магии и дизеля породила огромных механизированных чудовищ, способных проламывать линию фронта с наскоку, оставляя за собой лишь вмятую в землю колючую
1
Истинная ведьма
Истинная ведьма
[Русское фэнтези]
Жила-была ведьма Ярина. Людям помогала, от нечисти защищала. Да встретился ей на пути князь Вороней. Пожалела его на свою беду ведьма, спасла. А он за то знатно ее отблагодарил — сжег на костре. А
0
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
[Любовная фантастика / Самиздат]
— Мне нужна спокойная женщина! — процедил сквозь зубы мой Коля. А где-то в другом мире: — Я устал от твоего бесконечного занудства, женщина! — сквозь те же самые зубы процедил некий Рикард.
1
Город уснувших жён
Город уснувших жён
[Старинная литература: прочее]
Алена уверена, что проблема в ней: слишком много слёз, криков и обид.Муж устал и тайно оплачивает для неё программу в элитном центре обещают вернуть домой идеальную жену.В этом месте женщин чинят по
0
Сделка равных
Сделка равных
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Англия, 1801 год. Время изысканных манер, шелеста шелка и... абсолютного женского бесправия. Очнуться в чужом теле, избитой и преданной самыми близкими. Если это и есть второй шанс, то он больше
3
"Фантастика 2026-67". Компиляция. Книги 1-24
[Боевая фантастика / Попаданцы / Постапокалипсис]
Очередной 67-й томик  серии книг "Фантастика 2026", содержащий в себе законченные и полные циклы фантастических романов. Приятного чтения, уважаемый читатель! Содержание: ВЕК ПРОБУЖДЕНИЯ: 1.
0
Дети Нави. Банная невеста
Дети Нави. Банная невеста
[Любовная фантастика]
- Зачем пришел? - резко и недружелюбно спросила я, вставая во весь рост. - Как зачем? За детьми! - произнес чародей, глядя на меня оценивающим взглядом. - Видел, как ежики чихают? - спросила я,
2