MoreKnig.org

Marginalis: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Стаселька Кірыл



Шрифт:

Нярэдка Уладзімір разважаў пра ўладальнікаў кнігі, пра іх лёсы, асабліва ў пераломныя моманты ўласнага жыцця. Нягледзячы на багаты вопыт, ён зноў і зноў здзіўляўся, наколькі непрадказальная і зменлівая лінія чалавечага жыцця. Гэта тычылася не толькі герояў пачутай ім гісторыі, але і яго ўласнага жыцця, якое не аднойчы ўваходзіла ў крутыя, небяспечныя віражы. Так і цяпер, шпацыру­ючы па вуліцах Мільяны, Уладзімір чарговы раз спрабаваў разабрацца ў заблытаным лабірынце сваёй біяграфіі.

Усё сваё свядомае дзяцінства ён жыў з кляймом “сын ворага народа”. Ягоны бацька Леў Іванавіч быў у партыі і працаваў камсоргам шклозавода. Ён пазнаёміўся з Еўдакіяй Мікалаеўнай — маці Уладзіміра — у Барысаве, куды яна прыехала пагасціць да бра­та Івана. Той быў накіраваны на Барысаўскі шкляны завод для абмену вопытам. Еўдакія нарадзілася ў Петраградзе ў сям’і майстрашкловыдзімалыпчыка Мікалая Мядзведзева і Еўдакіі Іванаўны. А дзядуля Уладзіміра па бацькоўскай лініі да рэвалюцыі працаваў упраўляючым у лагойскім маёнтку вядомага графа Яўстафія Тышкевіча, ад якога Іван атрымаў у падарунак поўны збор твораў свайго любімага пісьменніка — Льва Мікалаевіча Талстога. Менавітаў гонар гэтага пісьменніка пасля назвалі бацьку Уладзіміра.

Леў і Еўдакія ажаніліся амаль праз год па­сля знаёмства. А яшчэ праз год у іх нарадзіўся сын, якога назвалі ў гонар Уладзіміра Ільіча Леніна. Гэта быў самы шчаслівы перыяд жыцця іх сям’і. Маладыя пасяліліся ў доме Алены Станіславаўны — маці Льва. Еўдакія пасябравала са сваякамі мужа, з якімі яны па­сля адзначалі ўсе святы. Кожную нядзелю вялікай сям’ёй адпраўляліся на бераг Бярэзіны, дзе яны рыбачылі, весяліліся і гулялі. Там жа, каля ракі, Леў з жонкай нярэдка любілі паляваць на качак.

Будучы інструктарам у райкаме, Леў без астатку аддаваўся рабоце, нягледзячы на парок сэрца. Удзельнічаючы ў калектывізацыі, ён аб’ездзіў вялікую колькасць вёсак. Здаралася сустракацца і з мноствам несправядлівасцей, праз якія ён моцна перажываў. Бывала, па вяртанні дзяліўся з жонкай:

— Вялікая сям’я, працавітая, не наймалі парабкаў, а іх раскулачылі. Як я спрачаўся! Не пагадзіліся, звезлі!

Але ён тым не менш быў верны партыі да самых апошніх дзён. Нават калі быў арыштаваны, нават у апошнія секунды жыцця, перад самым расстрэлам.

Не менш старанна бацька Уладзіміра працаваў і ў якасці дырэктара на шклозаводзе «Кастрычнік», які ўзначаліў ужо ў дваццаць восем гадоў, скончыўшы ў Ленінградзе кур­сы чырвоных дырэктараў. Усяго за год здолеў давесці адстаючы завод да ўзроўню перадавога. У 1937 годзе бацька адправіўся ў Маскву слухачом прамакадэміі імя Молатава, адкуль часта пісаў жонцы, з цяжкасцю пераносячы расстанне з сям’ёй. У пачатку лютага настала маўчанне, наступіла пагрозлівая невядомасць. Праз некалькі месяцаў Еўдакія атрымалаў папяроснай скрынцы канверт без маркі і адраса. Дрыготкімі рукамі яна беражліва дастала брудную паперку са следам ад бота. Гэта быў ліст ад Лёвы. Гэта быў апошні ліст ад бацькі: “Мілая Дусенька! Калі я вытрымаў следства, карцэр, этап, то праца мне не страшная. Я не вінаваты. Патрабую перагляду справы. Дуся, вер, я быў і застаюся сапраўдным камуністам і хачу, каб дзеці былі такімі ж! Пацалуй маці. Прывітанне ўсім. Цалую, Лёва”.

Нягледзячы ні на што, сям’я да апошняга спадзявалася, што Леў вернецца. Пасля вайны Уладзімір, спрабуючы адшукаць бацьку ці хаця б якую-небудзь інфармацыю аб ім, пісаў у Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Не атрымліваючы адказу, ён раз за разам паўтараў свае спробы. У канчатковым выніку прыйшла позва, у якой яго прасілі з’явіцца ў КДБ. Бацька наўрад ці ўжо быў жывы, але ў глыбіні яшчэ цяплілася надзея. Пасля вайны ён сапраўды ведаў, што ні ў чым немагчыма быць упэўненым да канца. Таму і тады, накіроўваючыся ў будынак барысаўскага КДБ, не быў да кан­ца ўпэўнены ў смерці бацькі.

Чакаючы ў невялікім жудасным кабінеце з цьмяным асвятленнем, ён адчуваў сумесь надзеі, хвалявання і страху. Праз некалькі хвілін у памяшканне ўвайшлі некалькі мужчын. Гутарка была кароткай:

— Табе некалькі разоў давалі зразумець, але ты, мабыць, не разумеет! Тады будзем тлумачыць інакш, — грозным, азлобленым тонам вымавіў адзін з мужчын.

Уладзіміра скінулі з крэсла, павалілі на падлогу і пачалі збіваць. Адзін з мужчын размахнуўся і нанёс яму моцны ўдар нагой. Пачуўся хруст зламаных рэбраў.

Ён быў не з тых, хто здаецца. Хутчэй за ўсё, ён працягнуў бы, хай і не гэтак відавочна, пошукі бацькі. Але ў 1957 годзе сям’я атрымала даведку, у якой паведамлялася: “Справа па абвінавачванні Галдовіча Льва Іванавіча, да арышту лютага 1938 года слухача прамакадэміі імя Молатава ў горадзе Маскве, перагледжана ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі 22 кастрычніка 1957 года. Пастанова ад 24 чэрвеня 1938 года ў дачыненні да Галдовіча Л. I. адмененая і справа за адсутнасцю складу злачынства спыненая. Галдовіч Л. I. рэабілітаваны пасмяротна”.

Як пасля высветлілася, увесь іх курс быў расстраляны.Жыццё паспела падкінуць Уладзіміру нямала суровых выпрабаванняў, але ён быў моцным, не зламаўся. Ён ужо не быў “сынам ворага народа”. За гэты час ён і сам паспеў стаць бацькам, папрацаваць настаўнікам, інспектарам гарана, затым дырэктарам некалькіх школ, быў дэпутатам гарадскога савета, працаваў у Конга, а цяпер тут — у алжырскім мястэчку Мільяна. Таму гісторыя пра кнігу не здавалася яму выдумкай, бо ён ведаў, што дарога чалавечага жыцця сапраўды багатая дзіўнымі паваротамі.

Ужо падыходзячы да дома, Уладзімір зноў сустрэў мужчыну, якога бачыў сёння ўдзень. Ён ледзь прыкметна кульгаў. Гэта сапраўды быў Азіз.

VIII

Першыя васямнаццаць гадоў майго жыцця праходзілі на два гарады — Барысаў і Мінск. Мой тата Ігар родам з Оршы, а мама Лілія — з Барысава. Пазнаёміліся яны падчас вучобы ў Мінску. А вось іх вяселле і мае нараджэнне прайшлі на радзіме маці. Адразу ж пасля нараджэння я агнездаваўся з бацькамі ў сталіцы, час ад часу бываючы ў родным горадзе ці на дачы з бабуляй і дзядулем. Нягледзячы на свой малады ўзрост, я, будучы ціхім і спакойным дзіцём, наведваў заняткі ва ўніверсітэце разам з бацькамі. Праўда, спінку я трымаць яшчэ не ўмеў, таму наведваў універсітэт, як правіла, лежачы ў спецыяльна абсталяванай спартыўнай сумцы (як-ніяк былі 90-я). Але неўзабаве з заняткамі ва ўніверсітэце мне давялося завязаць і адправіцца ў дзіцячы сад да сваіх аднагодкаў.

Калі мне споўнілася сем гадоў, адказ на пытанне пра тое, куды я пайду ў першы клас, апынуўся не такім відавочны, як у маіх аднагрупнікаў па дзіцячым садзе. Мая цёця Mapгарыта Віктараўна, як яе афіцыйна называлі на працы, або цёця Рыта, як яе неафіцыйна называў я, была выкладчыцай у школе. Выкладчыкам у той жа школе працаваў і яе муж Уладзімір Львовіч, або, як яго называла жон­ка, Галдовіч. Школа гэтая знаходзілася ў Барысаве, дзе, акрамя ўсяго іншага, жылі мая прабабуля Агаф’я і бабуля па матчынай лініі Аляксандра. Акрамя ўсяго вышэй сказанага, мабыць, варта адзначыць, што я пачаў знаёмства са сваёй будучай школай, яе сталымі і ча­совым! насельнікамі яшчэ ў першыя месяцы жыцця. Таму ў рэшце рэшт было прынята рашэнне адправіць мяне на выхаванне і навучанне ў родны горад, дзе я жыў у цёці Рыты і яе мужа, час ад часу прыязджаючы да бацькоў у госці. [У дачыненні да дзіцяці словы “час ад часу прыязджаючы да бацькоў у госці” могуць гучаць пацешна або сумна, але на самой справе я вельмі ўдзячны і бацькам, і цётцы з дзядзькам за гэтае рашэнне]. У пятым класе здарыла­ся спроба вярнуць мяне назад у сталіцу, у адну з Мінскіх школ, але я, як кветка сацыяльна пераборлівая і чулая, не прыжыўся на чужой Гле­бе ды роўна праз чвэрць працягнуў навучанне ў барысаўскай школе. Забягаючы наперад адзначу, што ў Мінск я зноў пераехаў пасля заканчэння школы. Такім чынам, ужо ў дарослым жыцці я сцісла апісваў геаграфію свайго дзяцінства і юнацтва наступнай схемай: Барысаў (нараджэнне) — Мінск (дзіцячы сад) — Барысаў (школа) — Мінск (універсітэт).

[Магчыма, апісаная мною гісторыя значна адрозніваецца і па тоне, і па стылі ад вышэйпрыведзенай гісторыі аб уладальніках кнігі Мальябекі. Але я наўрад ці здолею, ды і не хачу імітаваць яе стыль. Перш за ўсё таму, што хачу пакінуць некаторы зазор паміж той гісторыяй кнігі, якая, хутчэй за ўсё, агорнутая тоўстым міфалагічным пластом і той гісторыяй кнігі, сведкам якой я часткова з’явіўся. Разумею, што мог тым самым падмануць чаканні некаторых чытачоў, але прашу ўсё ж паставіцца з разуменнем і таксама справядліва ўспрыняць маю частку гісторыі].

Напэўна, асноўнай асобай, якая паўплывала на маё развіццё ў школьныя гады, быў Уладзімір Галдовіч, або, як я яго называў, Львовіч. У мяне няма куміраў, але не праз рэлігійныя перакананні, а хутчэй у сувязі з нежаданнем абмяжоўваць сваё ўспрыманне такога шматстайнага свету такімі вузкімі катэгорыямі, як «кумір», «самая любімая кніга», «самы любімы фільм» і іншымі «самымі». Але калі б у мяне ўсё ж быў кумір, то ім, хутчэй за ўсё, быў менавіта Львовіч — чалавек сапраўды выбітны, як асабістымі рысамі, так і дзіўнай біяграфіяй.

Толькі нядаўна я пачаў разумець, як мне пашанцавала, што ў дзяцінстве — у час, калі маленькі чалавек задаецца мноствам пытанняў, — у працэсе больш ці менш усвядомленага знаёмства з навакольным светам побач са мной апынуўся такі чалавек. А ўлічваючы, што дзіцёнак у першую чаргу цікавіцца асаблівасцямі фізічнага свету, чым сацыяльнага, Львовіч — выкладчык фізікі і хіміі, ды і акрамя таго чалавек начытаны — як ніхто іншы быў здольны насыціць маю дзіцячую прагу да ведаў. Многія бацькі, як мне здаецца, ці няздольныя адказаць на большасць дзіцячых пытанняў з-за недахопу ўласных ведаў, або стомленыя ад надакучлівых роспытаў, адмахваюцца ад маленькага чалавечка, для якога атрыманне адказаў з’яўляецца такім важным. Зусім па-іншаму справа ішла з маім настаўнікам, які грунтоўна падыходзіў да ўсіх пытанняў пачынаючы ад таго, “чаму вяртаецца бумеранг” ды «чаму немагчымы вечны рухавік» і сканчаючы тым, «як працуе сігналізацыя» ці «як працуе электронны ключ аўтамабіля».

Львовіч грунтоўна займаўся маім усебаковым выхаваннем: фізічным, працоўным і інтэлектуальным. Менавіта ён прывёў мяне на плаванне, калі я вучыўся ў пачатковай шко­ле, падарыў мне першы эспандэр і першыя гантэлі. Я б не сказаў, што выхаванне насіла нейкі гвалтоўны або прымусовы характар, як гэта нярэдка бывае, калі бацькі прымушаюць дзіця, якому самы час гарэзаваць, хадзіць на мноства гурткоў і секцый, распісваючы ўвесь дзень і загружаючы яго з раніцы да вечара. Усё было зусім па-іншаму. Львовіч далучаў мяне да той дзейнасці ў хаце або на падворку, якой займаўся сам. Разам з ім я прыбіраў зімой снег у двары, на даху, за плотам. Увесну — капаў грады, садзіў агуркі, памідоры, зеляніну. Ле­там — насіў ваду вёдрамі ды палівачку з ка­лоша, паліваў гарод. Увосень — прыбіраў граблямі лістоту, паліў вогнішчы. Ён вучыў мяне пілаваць дошкі, калоць дровы, забіваць цвікі, чыніць плот, рамантаваць ровар, чысціць бульбу, сушыць садавіну, рыбачыць і яшчэ шмат чаму іншаму. Менавіта Львовіч навучыў мяне гуляць у шахматы і шашкі. Менавіта ён прышчапляў мне любоў да чытання.

Я не прыхільнік таго, каб прымушаць дзіця чымсьці займацца да млосці, няхай гэта будзе музыка, спорт або вучоба. Як паказвае практыка (але, магчыма, я і памыляюся), чым болей нас прымушаюць чымсьці зай­мацца ў дзяцінстве, тым большую агіду гэта выклікае ў дарослым жыцці. Ды і не толькі ў дзяцінстве. Сама прырода паказвае, што сіла процідзеяння роўная сіле дзеяння. Магчыма, таму дасведчаны педагог пазбягаў падобных метадаў выхавання. Адзінае, да чаго Львовіч сапраўды прымушаў мяне і, як гэта не дзіўна, не памыліўся, было чытанне. Варта адзначыць, што гэты перыяд адносіцца да часу, калі я толькі вучыўся чытаць. Нярэдка цёця заставала карціну, як Львовіч што-небудзь гатуе для нас на кухні, а я сяджу і чытаю яму ўслых. У выніку я не толькі навучыўся чы­таць, але і палюбіў гэты занятак настолькі, што цяпер не магу і дня правесці без кнігі.

Памятаю, як неахвотна чытаў дзіцячыя “Казкі Францыі” — вялікую кнігу з маляўнічымі ілюстрацыямі, і як неўзабаве з задавальненнем пачаў чытаць больш сур’ёзную і пазнавальную літаратуру з бібліятэкі Львовіча. Асабліва добра мне запомніліся “Займальная матэматыка”, “Займальная фізіка”, “Займаль­ная механіка” — тры кнігі Перальмана, выдадзеныя ў 40-х і 50-х гадах, біяграфія Майкла Фарадэя 1947 года выдання і “Гісторыя свечкі” (таксама 40-х гадоў).

Большая частка ўспамінаў тых гадоў звязана з Львовічам, пачынаючы з панядзелка, калі ён раней за ўсіх падымаўся, каб прыгатаваць сняданак, і заканчваючы выходнымі, калі мы хадзілі з ім у гарадскую лазню. На кухні заўсёды працавала радыё, адна і тая ж станцыя — “Радыё Рокс”. Але калі гукі музык! і галасы радыёвядучых увечары хутчэй закалыхвалі, а раніцай не выклікалі ніякага дыскамфорту, то дзейнасць Львовіча не магла не звяртаць на сябе ўвагі. Ужо з пяці раніцы з кухні прасочвалася яркае святло і чуўся грукат посуду. Дзядзька гатаваў шмат і смачна, але маёй самай любімай стравай яго прыгатавання былі макароны па-флоцку.

Дзядзька з цёцяй жылі ў доме, які мы паміж сабой называлі баракам. Ён быў пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя і ўяўляў сабой доўгі аднапавярховы дом (пераважна драўляны з цаглянымі прыбудовамі), падзелены на чатыры часткі, з асобным уваходам для кожнай сям’і. У тыя гады ў доме яшчэ не было газу і, адпаведна, гарачай вады. Таму ўвесь посуд мылі ў халоднай вадзе. Умывацца так­сама даводзілася халоднай вадой, але часам мы падагравалі яе ў вялікім тазе на адной са зробленых Львовічам электраплітак. Але для больш грунтоўных водных працэдур неабходна было наведваць гарадскую лазню.

Мы жылі недалёка ад гарадскога парку. Блізка таксама знаходзіліся вакзал, крыху да­лей — цэнтральная плошча з помнікам Леніну, гарадскі басейн, гарадская бібліятэка, Дом быту, Дом культуры і іншыя значныя для невялікага горада месцы. Таму, як правіла, я перасоўваўся па горадзе пешшу. Карыстацца транспартам даводзілася толькі ў тых выпадках, калі ехаў у госці да бабулі або прабабулі. Прабабуля Агаф’я, або, як мы яе ласкава назы­вал!, бабуся, перш таксама жыла ў сваім доме, але крыху пазней пераехала жыць у кватэру, якая знаходзілася ў старым горадзе і, каб наведаць яе, мне даводзілася праехаць на аўтобусе ўвесь горад. Было два варыянты. Альбо ехаць кароткім маршрутам №1, альбо маршру­там №11, які рабіў вялікі круг, але праязджаў недалёка ад дома маёй бабулі, якую, праўда, у той час я практычна не наведваў. Каб патрапіць у бібліятэку, басейн або секцыю гімнастыкі — асноўныя месцы майго вольнага часу па-за домам, — можна было пад’ехаць адзін прыпынак на гарадскім транспарце, але яго паслугамі я, як правіла, у гэтых выпадках не карыстаўся. Я крыху адхіліўся ад лініі свайго апавядання, і зараз самы час да яе вярнуцца.

Калі на мапе дом, школу і лазню адзначыць кропкамі і злучыць, то атрымаецца трохкутнік. Ад школы да лазні было хвілін пяць хады, а ад дома да лазні або школы — ад дзесяці да пятнаццаці. 3 Львовічам мы хадзілі ў лаз­ню, калі не памыляюся, па выходных. Мы ўваходзілі ў вялікі будынак (а па дзіцячых мерках — велізарны), куплялі квіток ды праходзілі ў левы блок, дзе размяшчалася мужчынскае аддзяленне.

[Не магу ўтрымацца і не зрабіць рэмарку. 3 цягам часу я бываў яшчэ ў мностве падобных устаноў, і чамусьці ў большасці з іх мужчынскае аддзяленне размяшчаецца менавіта ў левай частцы ад увахода].

3 распранальні дзверы праз маленькі прылазнік вялі ў асноўнае памяшканне, большага за якое я да гэтага часу яшчэ не бачыў нават у сталічных лазнях. Там шчыльнымі шэрагамі стаяла мноства каменных лавак, на якіх сядзелі ці стаялі каля іх дзясяткі аголеных муж­чын усіх узростаў — ад двух-трохгадовых да васьмідзесяцігадовых. У пачатку і канцы гэта­га гіганцкага памяшкання мясціліся душавыя. У процілеглым канцы ад увахода знаходзіліся дзверы, за якімі хаваўся невялікі басейн. Менавіта хаваўся! Ён практычна ніколі не працаваў, і за ўвесь час мне ўдалося туды патрапіць толькі адзін раз. Побач былі дзверы, што вялі ў апарню. Яна складалася з некалькіхузроўняў драўляных прыступак і больш была падобная на амфітэатр старажытнагрэцкага кшталту.

Пасля лазні мы з Львовічам заўсёды заходзілі ў бар. Паміж намі існавала нешта накшталт негалоснага пагаднення, што я не буду “выдаваць” цётцы Рыце гэтае адхіленне ад маршруту, які вядзе дадому. Падобнае адхіленне было і ў маіх інтарэсах, бо ў бары дзядзька купляў мне пірожнае, і ў выніку ма­ленькая таямніца станавілася ўжо не чыёйсьці, а нашай агульнай, што, вядома ж, яшчэ больш падахвочвала мяне захоўваць маўчанне. Але прысмакі прадаваліся толькі ў бары, які знаходзіўся на другім паверсе будынка гарадской лазні, а мы часцей за ўсё наведвалі той, што быў на сярэдзіне нашага шляху, і гэта акалічнасць часам падштурхоўвала мяне вызваліцца ад зароку маўчання. Гэта была вельмі каларытная ўстанова, класічны бар савецкага кшталту, дзе пірожных і знаку не было. У далёкім куце маленькага памяшкання за прылаўкам стаяла касірка. Уздоўж вокнаў размяшчалася некалькі круглых сталоў на высокіх ножках, стоячы за якімі пілі нешматлікія наведвальнікі. Мы прыходзілі туды з Львовічам ненадоўга. Ён купляў вялікі келіх піва, часам з бутэрбродам, перакідваўся некалькімі фразамі з прадаўшчыцай, выпіваў піва і мы сыходзілі, працягваючы шлях у кірунку дома. Асабліва запамінальнай была знешнасць адной з касірак, з круглай прычоскай кучаравых валасоў і вельмі яркім макіяжам. 3 цягам часу я сустрэў яе, калі з былымі аднакласнікамі адзначаў шостую гадавіну заканчэння школы ў рэстаране, што знаходзіўся праз дарогу ад таго бара, які мы наведвалі з дзядзькам. Яна працавала гардэробшчыцай і мне на здзіўленне зусім не змянілася за гэтыя трынаццаць-пятнаццаць гадоў.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Хороший остров 4
Хороший остров 4
[Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Первое правило выживания: не паникуй. Второе: найди воду и укрытие до темноты. Третье: если местные суслики притворяются булыжниками, а чаща орет на тебя дурным голосом — просто смирись, что
0
Система кота-симулянта IV
Система кота-симулянта IV
[Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Был человеком, а стал котом? Не беда! Попал в мир культиваторов? Бывает! В голове появилась система? Отлично! Проблема всего одна. Как оставаться человеком, если в мире царит закон джунглей, а у тебя
0
Профессор-целитель 3
Профессор-целитель 3
[Городское фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Аннотация с первого тома: В магическом Петербурге лекарей без дара не бывает. И это его первый недостаток, потому что мой Источник выжжен дотла. Зато в прошлой жизни я был опытным врачом.
0
Целитель дневного отделения. Том 1
Целитель дневного отделения. Том 1
[Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Мне полагался трон Галактической Империи, но вместо него я получил чужое тело, чужое имя и чужой мир. Российская Империя, 2019 год. Здесь огромное количество различных рас соседствуют с людьми, а
0
Аптекарь. 1893
Аптекарь. 1893
[Детективы / Проза / Классическая проза / Историческая проза]
Я тридцать лет строил фармацевтический завод. В день, когда его продали, меня не пустили через проходную. Там сердце и остановилось. Очнулся я в Петербурге 1893 года, за прилавком аптеки на
0
Сашка. Книга 1
Сашка. Книга 1
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза]
Двадцать копеек изменившие жизнь мальчишки...
0
Миллионер по вызову. Или, рыжий сводник.
Миллионер по вызову. Или, рыжий сводник.
[Любовные романы / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза]
Взвыв от боли, Марк падает в кресло.Его секретарша подскакивает к нему и начинает причитать своим писклявым голоском.— Маричек, тебе больно, милый? Видишь, что ты наделала, курица! Тебя тут никто не
0
Виверна Викторовна
Виверна Викторовна
[Ужасы / Проза / Современная проза / Попаданцы]
В человеке все должно быть прекрасно: и лицо, и тело. Так считает Вика, готовая ради красоты зайти очень далеко. Но за успешной и красивой жизнью скрывается тотальное одиночество и разбитое сердце.
0
Неурядицы случаются
Неурядицы случаются
[Проза / Современная проза / Фантастика / Попаданцы]
Лиза мечтала о перезагрузке. Правда, она думала о неделе отпуска, а не о том, чтобы очнуться на мху в мире, где деревья растут домами, а свинья смотрит на тебя как доктор наук на провалившего защиту
0
Сад невручённых писем
Сад невручённых писем
[Детективы / Проза / Современная проза]
Реставратор Анна попадает в другой мир — к саду, где невручённые письма растут на деревьях. Сад нужно перевезти, но пять старых писем могут погибнуть.Вместе с хранителем Левеном Анна ищет тех, кто
0
Зверь в сердце
Зверь в сердце
[Современная проза / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
Порой неведение лучше всего. Знание - сила, но не в этом мире, тут знание лишь тяжелое бремя и скорбь. Мир не разделен на черное и белое, в нем куда большее количество цветов, и ни один из них не
0
Морозов. Книга I
Морозов. Книга I
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Приключения]
Принял смерть от мороза, но получил второй шанс, став графом Морозовым. В мире, где история пошла по другому пути. Мире шестерёнок, пара и магии в долг. Предок рода призвал меня исправить
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Подводный отель
Подводный отель
[Сказка / Детская литература: прочее]
Невероятная удача: Изадора выиграла в конкурсе рисунков, и в качестве приза ей досталась семейная поездка на море! Сколько чудес ждёт девочку и её родных! Они впервые летят на самолёте, живут в отеле
0
Как стать звездой
Как стать звездой
[Детские приключения / Детская фантастика]
Я думал, что в средней школе для мобов всё наконец станет нормально… ха-ха, конечно же, нет! Стоило объявить конкурс талантов – и началось. Скелеты вдруг оказываются крутыми музыкантами, лучший
0
Доклад без правил
Доклад без правил
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Юмористическая фантастика]
В академии Талисман готовятся к научной конференции. Лейси Кэрролл, одна из лучших студенток на факультете, почти уверена в победе. Пока не появляется Грей Элмерз и не забирает её книги! А вместе
1
Власть отчаяния
Власть отчаяния
[Историческое фэнтези / Попаданцы]
Быть одиннадцатилетним принцем – великая удача. Десятки слуг, на лету схватывающих твои желания, лучшие учителя, всеобщее обожание. Сказочная жизнь, данная только за то, что ты изволил родиться. А
1
Козельск
Козельск
[Документалистика / История]
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
[Фольклор: прочее / Старинная литература: прочее / Современная проза / Философия]
Эта книга знакомит читателя с рукописью, известной как «Маариф». Она написана Бахауддином Валадом (1152—1231), отцом поэта-мистика Руми. «Маариф» – это собрание духовных наитий, вопросов и ответов,
0
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
[Старинная литература: прочее]
Детектив-інспекторка Карен Ейкен Горнбі на лікарняному після поранення під час виконання обов’язків. А ще сьогодні Різдво. Та все ж доведеться негайно повернутися до роботи, адже на острові Нооре у
0
Моя ужасная квартирантка
Моя ужасная квартирантка
[Любовная фантастика / Самиздат]
Омолаживающий крем с добавлением слюны вампира? Скраб для тела с пыльцой плотоядных растений? А что вы хотели, если некромант решил выпустить собственную линию косметики? И у Николь вполне могло всё
0
DooM: Эндшпиль
DooM: Эндшпиль
[Боевая фантастика]
Ради путешествия к звездам они оставили позади все, что было важно для них - друзей, любовь, свою страну. Вскоре морпехи Флинн Таггарт по прозвищу Флай и Арлин Сандерс достигли пути назначения -
0
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
[Военная история / Военная документалистика]
В издании рассматриваются вопросы участия белорусов и уроженцев Беларуси в важнейших событиях Великой Отечественной войны, характеризующие общий вклад населения республики в Победу. На большом
0
Путеводитель «Камбоджа. Ангкор, раскрывая секреты».
Путеводитель «Камбоджа. Ангкор, раскрывая секреты».
[Путешествия и география / Путеводители / Хобби и ремесла]
Ангкор – древний город цивилизации Кхмеров с 9 по 15 в. Здесь находится тот самый «Angkor Wat» и красивые корни деревьев из к/ф «Лара Крофт: Расхитительница гробниц». Комплекс находится под охраной
0
Пропавшая планета
Пропавшая планета
[Детские приключения / Детская фантастика]
Если тёмной-тёмной ночью в заброшенном яблоневом саду вам повстречался инопланетянин с пылесосом, будьте готовы вылететь в другую галактику по супернеотложному делу вселенской важности!
0