MoreKnig.org

Marginalis: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Стаселька Кірыл



Шрифт:

Жаданне заняцца вывучэннем вады больш дэталёва спела ў Гіёма даўно, але пасля таго выпадку з фотаздымкам гэтае жаданне толькі ўмацавалася. У яго ўзнікла смелая, мабыць, нават вар’яцкая вера, што ён здолее сінтэзаваць ваду, якая пазбавіць ад любога захворвання, нешта накшталт жывой вады, эліксіра супраць старэння. У сваіх шматлікіх паездках ён нярэдка чуў расповеды пра цудадзейнасць вады з святых крыніц, або вады, намоленай шаманам. I гэтая вада на самой справе адрознівалася, яна была мякчэй і чысцей, яе смак быў больш прыемны. Ды і як было не паверыць у цудадзейнасць вады ў цэлым, разважаючы аб тым, якое значэнне яна мае для ўсяго жывога. Менавіта каля крыніц вады ў старажытнасці ўзнікалі паселішчы. Без вады не было б ні скаціны, ні ўраджаю. Менавіта дзякуючы ёй з маленькай семечкі прарастае вялікая прыгожая расліна. Без вады нічога жывога не было б. У кожнай культуры вада мае асаблівае значэнне.

3 часам у Гіёма нарадзілася ўласная тэорыя. Ён прыйшоў да высновы, што гаючая вада ёсць сапраўднай вадой, усё ж астатняе ёю не з’яўляецца. Гэта значыць, любая вада a priori валодае гаючымі ўласцівасцямі. У сваю чаргу тая вада, якую большасць з нас штодня спажывае, не з’яўляецца гаючай, бо не з’яўляецца сапраўднай вадой гэтак жа, як ёю не з’яўляецца, напрыклад, гарбата ці суп. Усё, што людзі спажываюць штодня, думаючы, што п’юць ваду, з’яўляецца толькі яе падабенствам. Таму, як быў упэўнены Гіём, каб сінтэзаваць гаючую ваду, трэба было перш за ўсё ачысціць яе ад усіх прымешак. Але калі ад хімічных прымешак ваду яшчэ магчыма было спадзявацца ачысціць цалкам, то як ачысціць яе ад прыме­шак негатыўнай энергіі, Гіём нават не ўяўляў. 3 раніцы да вечара ён сядзеў у сваёй лабараторыі, пад якую ўладкавалі адзін з пакояў іх з Мары кватэры. Каб ачысціць вадкасць энергетычна, Гіём выкарыстаў усе магчымыя сродкі: казаў вадзе добрыя словы, зараджаў яе станоўчымі эмоцыямі, маліўся, прамаўляў заклёны, праводзіў над пробамі вады старажытныя рытуалы.

3 Мары яны дамовіліся, што ў хаце не бу­дзе люстэркаў, пакуль Гіём не дасягне мэты. Толькі тады ён здолее паглядзець ва ўласнае адлюстраванне без страху. Яна зусім не верыла ў вар’яцкую тэорыю мужа, але ўсяляк імкнулася яму гэтага не паказваць. Бо гульня ў эксперыменты дазваляла яму забыцца, дазваляла не згніць ваўласных фобіях. Катарына таксама была часткай ягонай тэрапеўтычнай гульні. Маладая служанка давала старэючаму Гіёму магчымасць адчуць сябе маладым, саслабляючы тым самым хватку дакучлівай фобіі. Мары не злавала на іх раман, але нават была ўдзячная, як бываюць удзячныя бацькі няням сваіх дзяцей. Яна ўжо даўно аддалілася ад мужа. Па-сапраўднаму блізкімі, мужам і жонкай, яны адчувалі сябе толькі ў першыя гады шлюбу. Праз два-тры гады Гіёма ўсё мацней пачала паглынаць хвароба, а яе ўсё мацней зацягвала праца. У нейкі момант Мары ўсвядоміла, што яны нагадваюць хут­чэй не мужа і жонку, а далёкіх сваякоў, чыя сувязь нябачна прысутнічае, але ні на што істотна не ўплывае. Яна спрабавала супакоіць, апраўдаць сябе, што справа не ў хваробе мужа, а ў яе апантанасці працай. У некаторай ступені так і было. Падзел на “працу” і “дом” у яе адсутнічаў. Як вада прамакала кожную секун­ду існавання Гіёма, гэтак колеры афарбоўвалі, у прамым і пераносным сэнсе, усё яе жыццё.

Мары нарадзілася тэтрахраматам, дзякуючы чаму была здольная адрозніваць дзясяткі мільёнаў колераў, у адрозненне ад звычайных людзей, якія могуць адрозніваць не больш за мільён колераў. Калі для большасці, напрыклад, ліст з дрэва проста зялёны, то яна бачыць у гэтым лісточку дзясяткі колераў і іх адценняў. Нават крумкач для яе нібы вясёлка, у якой яна бачыць мноства адценняў чорнага, фіялетавага, сіняга, шэрага і нават ружовага. Доўгі час яна не толькі не магла знайсці годнае прымяненне прыроднаму дару, але ў поўнай меры і не ўсведамляла яго наяўнасць. Упершыню яе здольнасці заўважыў адзін з выкладчыкаў мастацкай школы, дзе яе недалюблівалі як іншыя выкладчыкі, так і дзеці. Маленькая Мары бачыла колеры, якія больш ніхто не мог разгледзець. Настаўнікі думалі, што яна сваволіць, здзекуецца з іх, а дзеці лічылі яе дурнаватай. Таму ўсе заняткі ў школе заканчваліся слязьмі ды гістэрыкамі маленькай дзяўчынкі. Яна ніяк не магла зразумець, чаму больш ніхто не бачыць таго, што бачыць яна, чаму ніхто ёй не верыць. Чаму дарослыя лаюць яе, а дзеці смяюцца. Бо яна не бачыла нічога дрэннага. Магчыма, неўзабаве яна б і сама паверыла ў сваю віну, калі б не новы выкладчык па імені Аран, які разгледзеў у дзіўнай вучаніцы незвычайную здольнасць. Мары не мела асаблівых схільнасцей да жывапісу, таму пахваліцца вынікамі як настаўнік Аран не здолеў, і адзінай ягонай заслугай сталася толькі гэтае маленькае для мастацкай школы, але вялікае для Мары адкрыццё.

Веданне пра ўласны прыродны дар не дапамагала, але толькі яшчэ больш блытала. Сябры пераконвалі, што варта як мага хутчэй знайсці яму прымяненне, і не якое-небудзь, а самае годнае. Яе падганялі, але пры гэтым асцерагалі, каб не прадзешавіла. Мары і сама разумела, што варта выкарыстоўваць гэты падарунак прыроды, але баялася памыліцца, ба­ял ася выбраць не той шлях. Усё гэта так ціснула на маладую дзяўчыну, што яна кідалася ад універсітэта да ўніверсітэта, ад спецыяльнасці да спецыяльнасці, у пошуках таго, што ёй падыдзе. Мары вучылася на кандытара, крыміналіста, лекара, культуролага, батаніка, мастацтвазнаўцу, бібліятэкара, тэхнолага і на­ват астранома. У выніку яна адкрыла для сябе вялікую сілу колеру. Мары магла па колеры прадукту вызначыць яго свежасць, па колеры твару жывога чалавека вызначыць, чым ён хворы, па колеры твара мёртвага — калі ён памёр, па колеры фарбы — яе складнікі і шмат яшчэ чаго іншага. Але нягледзячы на велізарны выбар, які перш, здавалася, і зусім адсутнічаў, Мары спынілася на стыку мастацтвазнаўства і крыміналістыкі.

Першы час яна працавала ў аддзеле жандармерыі, што расследаваў справы, звязаныя з падробкай твораў мастацтваў. Нават нягледзячы на адсутнасць багатага вопыту, было дастаткова яе здольнасцяў і мастацтвазнаўчых ведаў. Ёй не было роўных. Нават дасведчаныя спецыялісты дзівіліся, з якой хуткасцю, лёгкасцю і дакладнасцю ёй удавалася распазнаць падробку. Многія не абмяжоўваліся здзіўленнем, але таксама на ўсю аддаваліся зайздрасці да маладой выскачкі, якая ставіла пад сумнеў спосабы працы і кампетэнтнасць сваіх калегаў. Спачатку Мары спецыялізавалася выключна на творах выяўленчага мастацтва, але неўзабаве прыйшла да таго, што яе здольнасці ў сукупнасці з хаця б агульнымі ведамі могуць паспяхова прымяняцца і ў іншых сферах. Каб не абмяжоўвацца каляровымі параметрамі, малады эксперт прынялася метадычна фармаваць уласную базу ўзораў, якія належылі б да розных краін, культур, тэхнік і перыядаў. Нярэдкія былі выпадкі, калі на экспертызу прыносілі, напрыклад, абраз і яна ў лічаныя хвіліны вызначала яго ўзрост і паходжанне, аналізуючы колеры, узрост і склад фарбы, тэхніку выканання, узрост і выгляд дрэва, ды яшчэ мноства іншых параметраў. Гэтак жа хутка яна магла працаваць з рукапісамі і кнігамі, стату­эткам!, ювелірнымі вырабамі, мэбляй.

Нядзіўна, што такога каштоўнага і ўніверсальнага спецыяліста хутка перацягнулі да сябе камерцыйныя структуры. Пасля двух гадоў працы ў жандармерыі Мары запрасілі працаваць у адзін з французскіх аўкцыённых дамоў. А яшчэ праз год, калі аўтарытэтнасць і слава пра яе ў прафесійных колах далёка пераадолелі межы Францыі і дасягнулі не толькі іншых еўрапейскіх краін, але таксама ЗША, Канады, Бразіліі, Новай Зеландыі і Аўстраліі, Мары заснавала ўласную кампанію Marie & Со. Цяпер яна супрацоўнічала з многімі замежнымі аўкцыённымі дамамі, і яе заробкі павялічыліся ў дзясяткі разоў. За некалькі гадоў ёй удалося дасягнуць вышынь, што іншым пакараліся толькі пасля некалькіх гадоў руплівай працы. Кар’ерны рост быў настолькі імклівым, што калі іх адносіны з Гіёмам пачалі даваць маленькія расколіны, Мары палічыла за лепшае адхіліцца, чым адцягваць увагу на спробы іх падлатаць. Да таго ж перад ёй з’явіліся новыя, больш сур’ёзныя праблемы. Як не дзіўна, прыватная дзейнасць у гэтай сферы была значна больш небяспечнай, чым у крыміналістычным аддзеле. Калі ў жандармерыі за ёй стаяў вялізны апарат, які рабіў яе ў вачах злачыннага свету ананімнай часткай дзяржаўнай машыны, то дзейнасць у якасці публічнага эксперта адразу ж ускладала ўсю адказнасць за раскрыццё тых ці іншых фальсіфікацый менавіта на яе, ставячы тым самым пад магчымы ўдар фальсіфікатара. 3 рэальнай, а не патэнцыйнай пагрозай Мары ўпершыню сутыкнулася, калі яе кампанія праводзіла экспертызу палатна, якое належыла галерэі art nouveau. Ацэнка праводзілася па замове аднаго з патэнцыйных пакупнікоў. Яна адразу ж зразумела, што карціну выдавалі не за тое, чым яна на самой справе з’яўляецца, але вырашыла правесці дадатковую праверку, якая ў канчатковым выніку пацвердзіла яе здагадкі.

Незадоўга да афіцыйнага абвяшчэння вынікаў экспертызы да яе ў офіс завітаў Ален Паскаль — уладальнік art nouveau.

— Гэтая ўгода вельмі важная для нашай галерэі, я трохі хвалююся. Скажыце, калі ласка, якія вынікі экспертызы?

Яго словы не здаваліся шчырымі. Мары ведала, што галерэя здзяйсняла і больш сур’ёзныя ўгоды. Хутчэй за ўсё, ведаючы, што карціна з’яўляецца падробкай, ён хваляваўся менавіта пра тое, што падман будзе раскрыты. Іншы эксперт мог не заўважыць некаторых нюансаў — падробка была зроблена вельмі якасна, на самым высокім узроўні — і, маг­чыма, заставаліся надзеі, што Мары гэтак сама іх не ўбачыць.

— Вы даведаецеся пра вынікі, калі яны бу­дуць афіцыйна абвешчаныя і, хутчэй за ўсё, ад свайго кліента, бо менавіта ён з’яўляецца замоўцам.

Твар мужчыны ледзь прыкметна, усё яшчэ спрабуючы здавацца лагодным, скрывіўся ў незадаволенай грымасе.

— Так, я разумею, але можа вы маглі б зрабіць выключэнне?! Вы ж не хочаце, каб мяне хапіў удар. Для мяне гэта вельмі важна і я ўжо на мяжы, нервы ні да чорта. Вельмі вас прашу пайсці насустрэч.

Ён яшчэ доўга дапякаў Мары ўгаворамі, ніякай надзеі адвязацца ад яго не было і яна, не вытрымаўшы, усё ж прызналася. Гэтым разам мужчына не здолеў схаваць раздражнёнасць і незадаволенасць. На выгляд Алену было каля сарака пяці гадоў. Нягледзячы на элегантны выгляд, лагодную, нават ліслівую манеру зносін, нешта ў ім выдавала няшчырасць, беспрынцыповасць і гатоўнасць ісці да канца, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя метады. Магчыма, яго выдавалі заганныя, непрыемныя рысы твару.

— Паслухайце, Мары, можа быць, вы пагадзіліся б не спяшацца з абвяшчэннем вынікаў? Упэўнены, мы б здолелі ўладзіць гэтае непаразуменне, — Ален напісаў на паперы лічбу і паказаў яе Мары. — Да таго ж, мы паважаная галерэя і ў нас дастаткова шырокая база заможных кліентаў, якіх мы накіроўвалі б менавіта да вас. Дзякуючы нашай узаемавыгоднай супрацы, вы б маглі зарабляць значна больш.

— Не варта думаць, што мы калі-небудзь пойдзем на фальсіфікацыю вынікаў. Мы не пагодзімся на гэта, што б нам ні прапаноўвалі. Выказанае вамі я расцэньваю няйначай, як асабістцю абразу. Адзінае, на што я пагаджуся — пакінуць у таямніцы вашу прапанову. А цяпер папрашу скончыць нашу размову і пакінуць офіс.

— Прабачце мяне, зусім не хацеў вас абразіць. Я кіраваўся хутчэй клопатам пра нашых кліентаў. Зразумейце мяне правільна. 3-за нейкай паршывай карцінкі разгарыцца велізарны скандал. Усе кінуцца паўторна правяраць і астатнія творы, нашы паважаныя кліенты адчуюць сябе падманутымі дурнямі. Нават калі іх боязь не пацвердзіцца, а яна не пацвердзіцца, наша рэпутацыя будзе загуб­лена. Навошта столькі шуму, хваляванняў, нерваў, бяссонных начэй? Усяго можна пазбегнуць. Вам жа гэта нічога не каштуе, вы нічога не страціце, але наадварот, вельмі многае набудзеце.

— Прашу вас яшчэ раз пакінуць наш офіс і больш тут не з’яўляцца.

Вочы мужчыны загарэліся нянавісцю, у гэты момант ён рабіў жахлівае ўражанне. Але разумеючы, што нічога ўжо не даможа, падняўся і моўчкі сышоў.

Такое здарылася з ёй упершыню. Шакаваная Мары сядзела аслупянеўшы. Не здольная далей працаваць, яна спрабавала “пераварыць” тое, што здарылася. Праз тры гадзіны, калі яна пачала паступова супакойвацца, да яе ў кабінет зноў уварваўся Ален. Гэтым разам ён не быў такім мілым і лагодным, у манерах і голасе зніклі ліслівыя ноткі. Было відаць, як яго з’ядала злосць, і ён ледзь стрымліваецца, каб не сарвацца. Здавалася, адно неасцярожнае слова, і мужчына накінецца на яе. Таму Мары на ўсялякі выпадак намацала ў скрыні стала нож для разразання паперы. Яе асцярогі апынуліся не марнымі.

— Спачатку я хацеў дамовіцца па-добраму, каб усе былі ў плюсе, каб усе засталіся задаволеныя. Але нейкая выскачка пачынае мне круціць носам. У такім выпадку я не пра­шу, а папярэджваю, каб ты нават не думала агучваць гэтыя вынікі. Інакш ты вельмі моцна пашкадуеш.

Яна не паспела нічога сказаць, як Ален Па­скаль выскачыў, з усёй сілы грукнуўшы дзвярыма. Ад нечаканасці і жаху ў Мары пачалася нервовая дрыготка. Ужо заўтра ёй трэба было даць афіцыйнае заключэнне. Нягледзячы на страх, яна ўсё ж прыняла рашэнне не мяняць вынікі. У яе рашэнні, акрамя страху, была і злосць. Яна разумела, што яе заключэнне можа не толькі сапсаваць жыццё Алену, але і давесці яго да турмы. Падсвядома ёй хаце­лася адпомсціць за свой страх, за падобнае стаўленне, паставіць самаздаволенага ублюд­ка на месца, паказаць яму падобным, што жарты з ёй дабром не скончацца, і яна можа быць дастаткова жорсткім супернікам у гэ­тым бізнесе.

Інцыдэнт, які адбыўся наступнай раніцай, пакончыў з усімі сумневамі і магчымымі згрызотамі. Па дарозе ў офіс хтосьці з-за спіны штурхнуў яе пад колы машыны. Кіроўца аўтамабіля паспеў вывернуць руль, але Мары атрымала мноства ран ды зламала руку. Мінакоў у гэты момант побач не было, і зламыснік здолеў збегчы. Натуральна, што ні Мары, ні кіроўца нават не паспелі разгледзець нападніка. Яна не замарудзіла адразу ж звярнуцца ў паліцыю, таксама згадаўшы пра пагрозы Алена Паскаля. Крыху пазней, у той жа дзень, яна прадставіла афіцыйную выснову экспертызы. Акрамя слоў Мары, у паліцыі ніякіх іншых доказаў на Алена не было. Але інфармацыя пра гэтую справу — падробка карціны, просьба аб фальсіфікацыі экспер­тызы і далейшы напад на Мары — неўзабаве прасачылася ў прэсу.

Махінацыі ў галерэі art nouveau пачаліся гадоў пяць таму, калі адзін з экспертаў прапанаваў Алену фальсіфікаваць вынікі экспер­тызы аднаго з палотнаў за камісію ад угоды. Ён пагадзіўся, пасля чаго ў яго ўзнікла ідэя больш шчыльна супрацоўнічаць з нячыстымі на руку экспертамі, якіх знайшлося нямала. Першы час ён ужываў усе меры засцярогі і асабліва не злоўжываў падманам кліентаў, але паступова art nouveau ператварылася ў паўнавартасную фабрыку падробак, Ален заграз у ашуканскіх схемах па самы кончык носа. Карціны для галерэі вырабляў вельмі таленавіты майстар з Ліёна па імені Мішэль, які цудоўна мог капіяваць стыль любога ма­стака. Затым прыдумлялася прыгожая ле­генда аб знаходцы згубленага палатна, якое нібыта доўгія гады ляжала на гарышчы ў якога-небудзь селяніна. Прэса разгортвала шуміху, якая грала на карысць не толькі продажу падробкі, але і спрыяла росту папулярнасці галерэі. Усяго за два гады art nouveau з маленькай галерэі стала адной з самых папулярных і паважаных у краіне. Падробкі былі вырабленыя на такім высокім узроўні, што не кожны ацэншчык быў здольны западозрыць падман. Але калі палатно трапляла на экспертызу ў кампанію, з якой у Алена не было дамоўленасцей, і ўсё ж выяўлялася сапраўднае паходжанне карціны, яму заўсёды ўдавалася пры дапамозе подкупу паўплываць на зыход экспертызы. У рэдкіх выпадках яму даводзілася звяртацца да паслуг Анры Крочэ, які са сваёй бандай для дасягнення патрэбнага рашэння ўжываў шантаж, пагрозы і напады.

Ён быў цалкам упэўнены, што з лёгкасцю справіцца з Мары. Яна была жанчынай, да таго ж яе кампанія яшчэ не мела той рэпутацыі, якую можна было баяцца страціць. Але на яе не паўплывалі ні просьбы, ні пагрозы. Для Алена гэта сталася поўнай нечаканасцю, і ён паспяшаўся звярнуцца да Анры. Але гэта не дапамагло, а толькі павярнула сітуацыю супраць яго. Толькі калі Мары звярнулася ў паліцыю і інфармацыя прасачылася ў прэсу, ён усвядоміў, наколькі яна можа быць для яго небяспечная. Пад пагрозу была пастаўлена не толькі ягоная рэпутацыя і рэпутацыя галерэі, справа прымала самыя неспрыяльныя абароты. Падзеі развіваліся імкліва. Усе кліенты галерэі кінуліся правяраць свае набыткі ў роз­ных ацэншчыкаў. Неўзабаве высветлілася, што толькі лічаныя працы, прададзеныя art nouveau за апошнія пяць гадоў, былі сапраўднымі. Пачалося расследаванне.

Штодня Ален бачыў у газетах уласныя фотаздымкі пад скандальнымі, выкрывальнымі загалоўкамі. Яго не вельмі хвалявала рэпутацыя і ашуканыя ім людзі. Перш за ўсё, яго хваляваў далейшы лёс жонкі і дзяцей, якім ён цяпер не ў стане быў глядзець у вочы, і якія ў хуткім часе мусілі пазбавіцца раскошнага шчаснага жыцця ў шыкоўным доме. Усё гэта — дом, машыны, упрыгажэнні жонкі, антыкварыят — давядзецца прадаць. 3 кож­ным днём адчай усё больш грунтоўна авалодваў Аленам Паскалем. Дні і ночы ён праводзіў у кабінеце, толькі зрэдку пакідаючы яго, каб адправіцца ў жандармерыю. Цяпер у барадатым ускалмачаным мужчыне немагчыма было пазнаць некалі элегантнага і дагледжанага ўладальніка art nouveau.

На чацвер быў прызначаны суд. У сераду ўвечары Ален перадаў жонцы маленькую скрыначку.

— Я вельмі шкадую, Ліліян. Я вінаваты пе­рад вамі. Ведай, што я вас вельмі люблю. Ця­пер складаны час. Калі нешта здарыцца, вазьмі гэтую скрыначку і едзь з дзецьмі да брата ў Эдынбург.

У чацвер Ліліян адвяла дзяцей у школу, а вярнуўшыся, знайшла мужа ў ягоным кабінеце мёртвым, у лужыне крыві і з пісталетам у руках. Пры вобшуку паліцыя знайшла ў стале Алена Паскаля запісную кнігу, у якой апісвалася шэсцьдзесят дзевяць спосабаў забойства. Як сведчылі малюнкі на палях, гэта мусіла быць забойства жанчыны, як меркавалася, Мары.

Для Гіёма гэтая падзея прайшла незаўважанай. Газеты ён не чытаў, а Мары яму нічога не расказала. Магчыма, пра штосьці ён усё ж даведаўся ад Катарыны — іх раман быў у самым разгары — але жонцы ён так нічога і не сказаў, зрабіўшы выгляд, што застаецца ў невядомасці. Нават яе зламаную руку ён, здавалася, не заўважыў. Рука загаілася, тое, што адбылося, Мары паспрабавала як мага хутчэй забыць, і ўсё вярнулася ў ранейшае рэчышча. Мары стала працаваць яшчэ больш старанна, часам нават застаючыся ў офісе на ноч. Кампанія развівалася больш паспяхова, чым раней. Выпадак з art nouveau толькі ўмацаваў яе рэпутацыю. А праз некаторы час Marie & Co., акрамя ацэнкі, пачала таксама займацца перапродажам твораў мастацтва і антыкварыяту.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Хороший остров 4
Хороший остров 4
[Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Первое правило выживания: не паникуй. Второе: найди воду и укрытие до темноты. Третье: если местные суслики притворяются булыжниками, а чаща орет на тебя дурным голосом — просто смирись, что
0
Система кота-симулянта IV
Система кота-симулянта IV
[Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Был человеком, а стал котом? Не беда! Попал в мир культиваторов? Бывает! В голове появилась система? Отлично! Проблема всего одна. Как оставаться человеком, если в мире царит закон джунглей, а у тебя
0
Профессор-целитель 3
Профессор-целитель 3
[Городское фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Аннотация с первого тома: В магическом Петербурге лекарей без дара не бывает. И это его первый недостаток, потому что мой Источник выжжен дотла. Зато в прошлой жизни я был опытным врачом.
0
Целитель дневного отделения. Том 1
Целитель дневного отделения. Том 1
[Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Мне полагался трон Галактической Империи, но вместо него я получил чужое тело, чужое имя и чужой мир. Российская Империя, 2019 год. Здесь огромное количество различных рас соседствуют с людьми, а
0
Аптекарь. 1893
Аптекарь. 1893
[Детективы / Проза / Классическая проза / Историческая проза]
Я тридцать лет строил фармацевтический завод. В день, когда его продали, меня не пустили через проходную. Там сердце и остановилось. Очнулся я в Петербурге 1893 года, за прилавком аптеки на
0
Сашка. Книга 1
Сашка. Книга 1
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза]
Двадцать копеек изменившие жизнь мальчишки...
0
Миллионер по вызову. Или, рыжий сводник.
Миллионер по вызову. Или, рыжий сводник.
[Любовные романы / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза]
Взвыв от боли, Марк падает в кресло.Его секретарша подскакивает к нему и начинает причитать своим писклявым голоском.— Маричек, тебе больно, милый? Видишь, что ты наделала, курица! Тебя тут никто не
0
Виверна Викторовна
Виверна Викторовна
[Ужасы / Проза / Современная проза / Попаданцы]
В человеке все должно быть прекрасно: и лицо, и тело. Так считает Вика, готовая ради красоты зайти очень далеко. Но за успешной и красивой жизнью скрывается тотальное одиночество и разбитое сердце.
0
Неурядицы случаются
Неурядицы случаются
[Проза / Современная проза / Фантастика / Попаданцы]
Лиза мечтала о перезагрузке. Правда, она думала о неделе отпуска, а не о том, чтобы очнуться на мху в мире, где деревья растут домами, а свинья смотрит на тебя как доктор наук на провалившего защиту
0
Сад невручённых писем
Сад невручённых писем
[Детективы / Проза / Современная проза]
Реставратор Анна попадает в другой мир — к саду, где невручённые письма растут на деревьях. Сад нужно перевезти, но пять старых писем могут погибнуть.Вместе с хранителем Левеном Анна ищет тех, кто
0
Зверь в сердце
Зверь в сердце
[Современная проза / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
Порой неведение лучше всего. Знание - сила, но не в этом мире, тут знание лишь тяжелое бремя и скорбь. Мир не разделен на черное и белое, в нем куда большее количество цветов, и ни один из них не
0
Морозов. Книга I
Морозов. Книга I
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Приключения]
Принял смерть от мороза, но получил второй шанс, став графом Морозовым. В мире, где история пошла по другому пути. Мире шестерёнок, пара и магии в долг. Предок рода призвал меня исправить
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Подводный отель
Подводный отель
[Сказка / Детская литература: прочее]
Невероятная удача: Изадора выиграла в конкурсе рисунков, и в качестве приза ей досталась семейная поездка на море! Сколько чудес ждёт девочку и её родных! Они впервые летят на самолёте, живут в отеле
0
Как стать звездой
Как стать звездой
[Детские приключения / Детская фантастика]
Я думал, что в средней школе для мобов всё наконец станет нормально… ха-ха, конечно же, нет! Стоило объявить конкурс талантов – и началось. Скелеты вдруг оказываются крутыми музыкантами, лучший
0
Доклад без правил
Доклад без правил
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Юмористическая фантастика]
В академии Талисман готовятся к научной конференции. Лейси Кэрролл, одна из лучших студенток на факультете, почти уверена в победе. Пока не появляется Грей Элмерз и не забирает её книги! А вместе
1
Власть отчаяния
Власть отчаяния
[Историческое фэнтези / Попаданцы]
Быть одиннадцатилетним принцем – великая удача. Десятки слуг, на лету схватывающих твои желания, лучшие учителя, всеобщее обожание. Сказочная жизнь, данная только за то, что ты изволил родиться. А
1
Козельск
Козельск
[Документалистика / История]
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
[Фольклор: прочее / Старинная литература: прочее / Современная проза / Философия]
Эта книга знакомит читателя с рукописью, известной как «Маариф». Она написана Бахауддином Валадом (1152—1231), отцом поэта-мистика Руми. «Маариф» – это собрание духовных наитий, вопросов и ответов,
0
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
[Старинная литература: прочее]
Детектив-інспекторка Карен Ейкен Горнбі на лікарняному після поранення під час виконання обов’язків. А ще сьогодні Різдво. Та все ж доведеться негайно повернутися до роботи, адже на острові Нооре у
0
Моя ужасная квартирантка
Моя ужасная квартирантка
[Любовная фантастика / Самиздат]
Омолаживающий крем с добавлением слюны вампира? Скраб для тела с пыльцой плотоядных растений? А что вы хотели, если некромант решил выпустить собственную линию косметики? И у Николь вполне могло всё
0
DooM: Эндшпиль
DooM: Эндшпиль
[Боевая фантастика]
Ради путешествия к звездам они оставили позади все, что было важно для них - друзей, любовь, свою страну. Вскоре морпехи Флинн Таггарт по прозвищу Флай и Арлин Сандерс достигли пути назначения -
0
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
[Военная история / Военная документалистика]
В издании рассматриваются вопросы участия белорусов и уроженцев Беларуси в важнейших событиях Великой Отечественной войны, характеризующие общий вклад населения республики в Победу. На большом
0
Путеводитель «Камбоджа. Ангкор, раскрывая секреты».
Путеводитель «Камбоджа. Ангкор, раскрывая секреты».
[Путешествия и география / Путеводители / Хобби и ремесла]
Ангкор – древний город цивилизации Кхмеров с 9 по 15 в. Здесь находится тот самый «Angkor Wat» и красивые корни деревьев из к/ф «Лара Крофт: Расхитительница гробниц». Комплекс находится под охраной
0
Пропавшая планета
Пропавшая планета
[Детские приключения / Детская фантастика]
Если тёмной-тёмной ночью в заброшенном яблоневом саду вам повстречался инопланетянин с пылесосом, будьте готовы вылететь в другую галактику по супернеотложному делу вселенской важности!
0