MoreKnig.org

Marginalis: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Стаселька Кірыл



Шрифт:

Чарговае здарэнне, якое зноў прывяло ў яе офіс жандармерыю, здарылася праз два гады, і было звязана з купляй кнігі ў аднаго амерыканца па імені Карлас. Ён тэрмінова меў патрэбу ў грашах і звярнуўся ў Marie & Co. па ацэнку. Ягоная кніга здалася Мары до­сыць цікавай. Яе ўзрост быў не менш за трыста гадоў. Падобны пераплёт і афармленне Мары ніколі не сустракала. А змест і зусім уяўляў сабой загадку. Безумоўна, кніга была ўнікальнай. У гэтым яна яшчэ больш пераканалася пасля пошукаў у разнастайных каталогах і кансультацый з калегамі — ніякіх згадак ці хаця б аналагаў. Адзіным, што магло праліць святло на паходжанне кнігі, быў экслібрыс на вокладцы, які ўяўляў са­бой малюнак кнігі, апраўленай цярновым вянком. Эмблема адсылала да Антоніа Мальябекі — фларэнтыйскага бібліятэкара, які жыў у XVII стагоддзі. Кніга ў цярновым вянку мімаходам згадвалася ў адной з біяграфій Мальябекі ў кантэксце апісання кніг з ягонай бібліятэкі. Для больш дэталёвай экспер­тызы вядома ж патрабавалася значна больш часу і намаганняў, пошукаў у архівах і бібліятэках, большасць з якіх знаходзіліся па­за межамі Францыі. Але нецярплівы заказчык не мог, а можа, і не хацеў чакаць. Таму Мары вырашыла пайсці на рызыку і ўсё ж набыць кнігу за ўласныя сродкі, заплаціўшы кошт прыблізнай ацэнкі. Як неўзабаве высветлілася, купюры апынуліся фальшывымі. Таму, калі жандары прыйшлі да яе, ці то ад спалоху, ці то ад нечаканасці Мары сказала, што ніякіх грошай не перадавала і ні з якім амерыканцам, тым больш па імені Карлас, не сустракалася.

Грошы, у далейшым заплачаныя амерыканцу, былі атрыманыя Мары ад продажу палатна “Вялікая цясніна” Жаку Пелье. Жак быў даўнім кліентам і здаваўся дастаткова надзейным пакупніком, таму ў яе не ўзнікла падазрэнняў, калі ён заплаціў наяўнымі. 3 ім падобныя ўгоды здзяйсняліся не ўпершыню, і ніколі раней ён не даваў падставы ў сабе сумнявацца. Магчыма, Мары варта было прызнацца, бо яна была такой жа ахвярай, як і Карлас. Але існавала небяспека паставіць сябе і кампанію ў кепскае становішча: геніяльны эксперт, здольны імгенна вызначыць паходжанне любой карціны, не здолеў выявіць фальшывыя банкноты. Калі для публікі гэта выглядала б па-дурному, то для следства — падазрона. Яшчэ горш было тое, што неўзабаве пасля здзелкі Жак памёр. Падобная акалічнасць не толькі адсякала далейшыя канцы, здольныя вывесці да зламыснікаў, але надавала сітуацыі яшчэ боль­шую непраўдападобнасць, якая кідае цень у першую чаргу на Мары.

Яна апынулася ў безвыходнай сітуацыі. Рана ці позна яе падман раскрыецца. Пра яе сустрэчы з амерыканцам ведаў Эжэн. Акра­мя таго яна расплочвалася фальшыўкамі не толькі з Карласам. Было дастаткова некалькіх тыдняў, а то і дзён, каб прад’явіць ёй абвінавачванні. 3 кар’ерай і рэпутацыяй яна мусіла развітацца ў любым выпадку. Але скончыць як Ален Паскаль яна не жадала. Адзіным выхадам было знікнуць як мага хутчэй не толькі з Парыжа, але выехаць па-за межы Францыі. Было шкада пакідаць усё, чаго яна дасягнула з такой працай і стараннем. Але з яе здольнасцямі яна магла ў любым кутку зямлі дамагчыся поспеху. Перш Мары планавала выправіцца ў Азію або Афрыку, каб трохі перачакаць, а пасля перабрацца ў месца, дзе яна здолее пачаць усё нанова. Тут яе больш нічога не трымала. 3 Гіёмам яна даўно хацела расстацца, а пасля таго, як заспела яго з Катарынай, канчаткова зацвердзілася ў сваім жаданні. Бацькі даўно памерлі. Яна была зусім адна на ўсёй планеце, таму прыдумаць новае жыццё было найлепшым выйсцем.

Каб не ўпадаць у роспач і канчаткова не падаць духам, Мары старалася не думаць занадта часта пра бацькоў. Але цяпер, калі яна адчувала сябе безабароннай і адзінокай як ніколі раней, успаміны пра бацьку нарынулі самі сабой. Маці памерла, калі ёй было гады чатыры, таму ўсе клопаты выхавання ляглі на плечы бацькі. Аляксандр ставіўся да дачкі трапятліва, пяшчотна, быў бадай што самым сапраўдным сябрам. 3 ёй ён дурэў, весяліўся, быў бесклапотным. Ва ўсялякім выпадку, спрабаваў ёй такім здавацца. Толькі пасталеўшы, Мары ўсвядоміла, з якой складанасцю тату давалася хаваць ад яе свае ўнутраныя перажыванні і боль. Аляксандр не распавядаў ёй пра мінулае, пра сваю бацькаўшчыну, але яна ведала, што жыццё таты было нялёгкім. Ён адмаўляўся дзяліцца ўспамінамі, але з выпадкова кінутых фраз у Мары атрымоўвалася самастойна, крок за крокам, складваць мазаіку яго біяграфіі.

Ён нарадзіўся ў Расіі. У юнацтве паспеў пабываць у лагеры. Спачатку савецкім, гэта было яшчэ да вайны. Там над ім і іншымі ягонымі аднагодкамі ставілі эксперыменты, але Аляксандру ўдалося збегчы. А падчас вайны ён трапіў у нацысцкі канцэнтрацыйны ла­гер. Кім былі яго бацькі, што за эксперыменты праводзіліся ў Савецкім Саюзе, і што з ім адбывалася ў нямецкім лагеры, яна так і не высветліла. Для бацькі гэта былі найбольш балючыя ўспаміны, якія наклалі адбітак на ўсё яго далейшае жыццё. Пасля вайны ён некаторы час працаваў у Лондане ў расейскай службе ВВС. Там жа ён пазнаёміўся і неўзабаве ажаніўся з Ганнай — маці Мары. Праз два гады ў іх нарадзілася дачка, а яшчэ праз паўтары гады яны пераехалі ў Мюнхен, дзе Аляксандр па запрашэнні свайго знаёмага Вадзіма Марскага пачаў працаваць на радыё «Вызваленне».

Пражыўшы ў Германіі два гады, маладая сям’я вырашыла перабрацца ў Марсель — родны горад Ганны, дзе яна стала працаваць у рэдакцыі мясцовай газеты, а Аляксандр на радыёстанцыі. Каханне жонкі дапамагала яму забыцца на мінулае, яго перасталі мучыць начныя кашмары. Супругі жылі ў сваё задавальненне, займаючыся любімай справай і выхоўваючы сваю маленькую дачку. Зда­валася, ніхто і нішто не здольна парушыць іх ідыліі, але на пятым годзе жыцця маленькай Мары ў яе маці выявілі рак грудзей. Яна не памятала маму, але ўспамінала, як па­сля яе смерці бацька часам плакаў па начах. Справіцца са стратай Аляксандру дапамагаў клопат аб дачцэ. Тады яна, вядома ж, нічога не разумела, але цяпер Мары адчувала бязмежную ўдзячнасць і павагу да бацькі за тое, што ён здолеў справіцца, за тое, што ніколі не шукаў суцяшэння ў алкаголі, нягледзячы на ўсе складанасці, што несправядліва выпалі на яго долю. Яна была ўдзячная бацьку і за тое, што ён здолеў захаваць яе дзяцінства.

Пасталеўшы, яна адправілася ў Парыж шукаць прымянення сваім здольнасцям. Пасля смерці маці Мары стала для бацькі адзіным сэнсам жыцця, таму расстанне з дачкой стала для яго чарговай балючай падзеяй. Аляксандр стаў вельмі хваравітым, яго пачалі трывожыць штодзённыя галаўныя болі і прыступы панікі, а начныя кашмары аднавіліся з ранейшай сілай. Але каб не турбаваць дачку сваімі скаргамі і недамаганнямі, Аляксандр імкнуўся здавацца як мага больш жыццярадасным. Першы час яны звязваліся амаль штодня, Мары дзялілася ўсё новымі ўражаннямі ад Парыжа, тутэйшых людзей і сваіх пошукаў. Паступова іх званкі сталі адбывацца ўсё радзей: адзін раз на тыдзень, затым — два-тры разы на месяц, а потым і зусім адзін раз на ме­сяц. Аднойчы ёй патэлефанавалі і паведамілі, што бацьку насмерць збіла машына. Клопат пра пахаванне на сябе ўзяла рэдакцыя радыёстанцыі, дзе ён працаваў. Таму Мары прабыла ў Марселі толькі тры дні, каб пабываць на пахаванні і разабраць рэчы бацькі. Сярод яго запісаў яна знайшла ягоны дзённік, які Аляк­сандр пачаў весці яшчэ ў Лондане. Больш за ўсё запісаў прыпадала на самыя шчаслівыя або самыя няшчасныя перыяды яго жыцця: знаёмства з будучай жонкай, нараджэнне дачкі, пераезд у Марсель, смерць Ганны, расстанне з Мары. Найбольш падрабязна ў дзённіку апісваліся апошнія дні жыцця, адкуль яна і даведалася аб яго прыступах. Гэты дзённік быў самым дарагім, што ў яе засталося ад бацькоў. Таму акрамя грошай, ён быў адной з дзвюх рэчаў, якія яна планавала з сабой забраць. Другой была злашчасная кніга, купленая ў амерыканца.

Каб пазбегнуць хуткага затрымання, Мары мела намер абставіць усё так, каб яе знікненне было больш падобнае на выкраданне, чым на ўцёкі. Часу зусім не заставалася, ужо заўтра ёй маглі забараніць выезд за межы Францыі. Таму дзейнічаць трэба было максімальна аператыўна. Калі супрацоўнікі пакінулі офіс, Мары дастала са сховішча ўсе грошы, пра існаванне якіх ніхто акрамя яе не ведаў, і склала іх разам з дзённікам і кнігай у маленькую скураную торбу. Яна вырашыла нічога больш з сабой не браць, у тым ліку каштоўнасці і астатнія грошы, каб у жандармерыі было як мага менш прычын западозрыць яе ва ўцёках. Затым, каб трохі змяніць знешнасць, яна ўзяла нажніцы і адправілася ў прыбіральню. У гэты момант яе заспеў грукат у вітальні, дзверы адчыніліся, на парозе стаяў Жан-П’ер.

— Я тут дакументы забыўся. Ты як заўсёды працуеш дапазна?

Ад нечаканасці яна ледзь не выпусціла нажніцы.

— Так, яшчэ гадзіну-дзве папрацую і да­дому, — спрабуючы схаваць хваляванне, вымавіла Мары.

— Ну тады можа ўжо лепш бы засталася тут начаваць?! Бо ўжо вельмі позна.

— Не, не... Сённяшнюю ноч хачу правесці дома. Занадта часта я знікаю на працы. Гіём хутка забудзе, як я выглядаю, — Мары паспрабавала схавацца за ўсмешкай.

— Можа цябе хаця б праводзіць?

— Не, дзякуй. Не хачу красці час у тваёй сям’і. Не хвалюйся за мяне.

Дачакаўшыся, калі Жан-П’ер забярэ забытыя дакументы і пакіне офіс, Мары зачыніла дзверы яшчэ і на ўнутраны замок.

У прыбіральні Мары распусціла валасы і пачала асцярожна караціць свае шыкоўныя пасмы амаль напалову. Ад хвалявання рукі трохі дрыжалі, таму ў яе не заўсёды атрымлівалася акуратна. Стрыжкі было недастаткова, таму яна старанна змыла ўсю касметыку. За­тым Мары пераапранулася ў загадзя набытыя днём рэчы. Цяпер яе было амаль не пазнаць. Яна змяніла вобраз прывабнай, паспяховай жанчыны, якую абавязкова суправаджалі касметыка, упрыгажэнні, добрая прычоска і дарагая вопратка, на вобраз правінцыйнай прасцячкі. Мары яшчэ некалькі хвілін пастаяла ля люстэрка, разглядаючы і прывыкаючы да сябе новай. Цяпер яна выглядала старэйшай гадоў на дзесяць. У думках прамільгнуў Гіём са сваімі фобіямі. Гэта сапраўды было страшнавата — так пастарэць усяго за гадзіну. Заставалася ўжо зусім мала часу. Мары вярнулася ў кабінет і склала вопратку ў торбу, каб дзе-небудзь па дарозе ад яе пазбавіцца.

Каб легенда пра выкраданне выглядала праўдападобнай, Мары прынялася наводзіць беспарадак, ствараючы імітацыю слядоў барацьбы: скінула на падлогу ўсё, што знаходзілася на стале, разбіла некалькі скляначак, зламала глобус і парвала палатно адной з карцін, пакінутых для экспертызы. Для большай пераканаўчасці Мары зрабіла надрэз на паль­цы, каб пакінуць на прадметах сляды ўласнай крыві. У нейкі момант ёй стала дрэнна, і яна ледзь не згубіла прытомнасць. Мары прылягла на канапу. У галаве круцілася. Больш за ўсё яна баялася, што з-за нейкай дробязі можа сарвацца ўвесь план. “Вось ідыётка. Як жа гэта будзе па-дурному, калі я тут праваляюся без прытомнасці ўсю ноч, а раніцай мяне знойдуць у такім выглядзе. Не скажу ж я, што нападаючым уздумалася перш мяне пастрыгчы. Ідыётка”, — дакарала сябе Мары. Яна прымусіла сябе з’есці трохі печыва, што засталося на століку побач, і праз некаторы час ёй стала лягчэй.

Яна паднялася, у апошні раз агледзела свой кабінет і, узяўшы торбу, накіравалася да дзвярэй. Цела зноў ахапіла дрыготка хвалявання. Мары ціха выйшла, пакінуўшы дзверы адчыненымі. Спускаючыся па лесвіцы, яна ўздрыгвала і азіралася ад кожнага шоргату. Нарэшце яна выйшла з будынка і хуткім крокам, амаль подбегам, накіравалася за кут. Праз квартал яна трохі запаволіла хуткасць і перад тым, як згарнуць на праспект, выкінула ў адзін са смеццевых кантэйнераў сваю ранейшую вопратку. Было ўжо позна, але на праспекце яшчэ на ўсю моц бурліла жыццё. Спускаючыся ў метро, яна інстынктыўна згорбілася, апусціла галаву, прыціснуўшы падбародак амаль да грудзей у спробе здавацца менш прыкметнай у гу­стым патоку людзей. Мары зайшла ў вагон, села на адно з вольных месцаў і толькі тады заўважыла, што насупраць яе сядзіць Катарына. Унутры як быццам разарваўся камяк стра­ху і разышоўся ледзянымі струменьчыкамі па ўсім целе. Яна стала нервова церабіць шлейку торбы, гузікі на вопратцы. Погляд сам сабой, супраць яе волі саслізгваў на дзяўчыну. Не здольная справіцца са здрадлівым хваляваннем, Мары зрабіла выгляд, што дрэмле, пра­цягваючы назіраць за Катарынай праз шчыліну злёгку расплюшчаных павекаў. Здавалася, дзяўчына яе не пазнала, але напружанне было такім моцным, што яна выскачыла з вагона ме­тро на наступнай жа станцыі.

Момант пагрозы мінуў, але страх усё яшчэ працінаўяе цела. Ногі падкошваліся, няздольныя ўтрымаць цяжар хвалявання. Мары села на лаву, прадпрымаючы марныя спробы авалодаць сабой. Праз хвіліну прыбыў чарговы цягнік метро. Яна прайшла ў самы канец ва­гона і амаль камяком скруцілася на сядзенні, чакаючы прыбыцця на чыгуначны вакзал.

VII

Адкрываючы дзверы бара, Уладзімір на імгненне заўважыў у акне адлюстраванне знаёмага твару. Ён прапусціў Андрэя наперад, а сам павярнуўся, каб лепей разгледзець чалавека, які ішоў па другім баку вуліцы. Некалькі секунд раздумваючы, Уладзімір усё ж паклікаў мужчыну: “Азіз!” — але той ужо схаваўся за вуглом. Толькі людзі, што праходзілі побач, азірнуліся ў бок замежніка. Звярнуўшы на сябе ўвагу мінакоў, Уладзімір адчуў сябе крыху няёмка. Ён паспяшаўся схавацца, хутка зачыніўшы за сабой дзверы.

— Валодзя, што такое? Знаёмы? — удакладніў Андрэй.

— Падобны, але ён быў далёка і я не разгледзеў твар. Да таго ж, гэтага чалавека я не бачыў ужо некалькі гадоў, — падыходзячы бліжэй, патлумачыў Уладзімір.

— Ну, раз так, можа, дагані яго? Я пачакаю цябе.

— Не. Наўрад ці гэта ён. Хутчэй за ўсё, я проста памыліўся. Мужчына быў падобны на аднаго майго студэнта, якога я вучыў яшчэ ў Конга.

— Усялякае бывае. Можа, усё ж той студэнт?

— Ды ладна, забыліся. Нават калі той, нічога страшнага.

У бары было цьмянае асвятленне, ціха грала музыка. Здавалася, тут усяго было заледзьве: людзей, музыкі, святла, мэблі. Гэта нада­вала месцу нейкую адмысловую атмасферу. Мужчыны накіраваліся да стойкі.

— Валодзя, ты ідзі, я зараз падыду, — Андрэй накіраваўся ў прыбіральню.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Хороший остров 4
Хороший остров 4
[Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Первое правило выживания: не паникуй. Второе: найди воду и укрытие до темноты. Третье: если местные суслики притворяются булыжниками, а чаща орет на тебя дурным голосом — просто смирись, что
0
Система кота-симулянта IV
Система кота-симулянта IV
[Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Был человеком, а стал котом? Не беда! Попал в мир культиваторов? Бывает! В голове появилась система? Отлично! Проблема всего одна. Как оставаться человеком, если в мире царит закон джунглей, а у тебя
0
Профессор-целитель 3
Профессор-целитель 3
[Городское фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Аннотация с первого тома: В магическом Петербурге лекарей без дара не бывает. И это его первый недостаток, потому что мой Источник выжжен дотла. Зато в прошлой жизни я был опытным врачом.
0
Целитель дневного отделения. Том 1
Целитель дневного отделения. Том 1
[Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Мне полагался трон Галактической Империи, но вместо него я получил чужое тело, чужое имя и чужой мир. Российская Империя, 2019 год. Здесь огромное количество различных рас соседствуют с людьми, а
0
Аптекарь. 1893
Аптекарь. 1893
[Детективы / Проза / Классическая проза / Историческая проза]
Я тридцать лет строил фармацевтический завод. В день, когда его продали, меня не пустили через проходную. Там сердце и остановилось. Очнулся я в Петербурге 1893 года, за прилавком аптеки на
0
Сашка. Книга 1
Сашка. Книга 1
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза]
Двадцать копеек изменившие жизнь мальчишки...
0
Миллионер по вызову. Или, рыжий сводник.
Миллионер по вызову. Или, рыжий сводник.
[Любовные романы / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза]
Взвыв от боли, Марк падает в кресло.Его секретарша подскакивает к нему и начинает причитать своим писклявым голоском.— Маричек, тебе больно, милый? Видишь, что ты наделала, курица! Тебя тут никто не
0
Виверна Викторовна
Виверна Викторовна
[Ужасы / Проза / Современная проза / Попаданцы]
В человеке все должно быть прекрасно: и лицо, и тело. Так считает Вика, готовая ради красоты зайти очень далеко. Но за успешной и красивой жизнью скрывается тотальное одиночество и разбитое сердце.
0
Неурядицы случаются
Неурядицы случаются
[Проза / Современная проза / Фантастика / Попаданцы]
Лиза мечтала о перезагрузке. Правда, она думала о неделе отпуска, а не о том, чтобы очнуться на мху в мире, где деревья растут домами, а свинья смотрит на тебя как доктор наук на провалившего защиту
0
Сад невручённых писем
Сад невручённых писем
[Детективы / Проза / Современная проза]
Реставратор Анна попадает в другой мир — к саду, где невручённые письма растут на деревьях. Сад нужно перевезти, но пять старых писем могут погибнуть.Вместе с хранителем Левеном Анна ищет тех, кто
0
Зверь в сердце
Зверь в сердце
[Современная проза / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
Порой неведение лучше всего. Знание - сила, но не в этом мире, тут знание лишь тяжелое бремя и скорбь. Мир не разделен на черное и белое, в нем куда большее количество цветов, и ни один из них не
0
Морозов. Книга I
Морозов. Книга I
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Приключения]
Принял смерть от мороза, но получил второй шанс, став графом Морозовым. В мире, где история пошла по другому пути. Мире шестерёнок, пара и магии в долг. Предок рода призвал меня исправить
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Подводный отель
Подводный отель
[Сказка / Детская литература: прочее]
Невероятная удача: Изадора выиграла в конкурсе рисунков, и в качестве приза ей досталась семейная поездка на море! Сколько чудес ждёт девочку и её родных! Они впервые летят на самолёте, живут в отеле
0
Как стать звездой
Как стать звездой
[Детские приключения / Детская фантастика]
Я думал, что в средней школе для мобов всё наконец станет нормально… ха-ха, конечно же, нет! Стоило объявить конкурс талантов – и началось. Скелеты вдруг оказываются крутыми музыкантами, лучший
0
Доклад без правил
Доклад без правил
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Юмористическая фантастика]
В академии Талисман готовятся к научной конференции. Лейси Кэрролл, одна из лучших студенток на факультете, почти уверена в победе. Пока не появляется Грей Элмерз и не забирает её книги! А вместе
1
Власть отчаяния
Власть отчаяния
[Историческое фэнтези / Попаданцы]
Быть одиннадцатилетним принцем – великая удача. Десятки слуг, на лету схватывающих твои желания, лучшие учителя, всеобщее обожание. Сказочная жизнь, данная только за то, что ты изволил родиться. А
1
Козельск
Козельск
[Документалистика / История]
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
[Фольклор: прочее / Старинная литература: прочее / Современная проза / Философия]
Эта книга знакомит читателя с рукописью, известной как «Маариф». Она написана Бахауддином Валадом (1152—1231), отцом поэта-мистика Руми. «Маариф» – это собрание духовных наитий, вопросов и ответов,
0
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
[Старинная литература: прочее]
Детектив-інспекторка Карен Ейкен Горнбі на лікарняному після поранення під час виконання обов’язків. А ще сьогодні Різдво. Та все ж доведеться негайно повернутися до роботи, адже на острові Нооре у
0
Моя ужасная квартирантка
Моя ужасная квартирантка
[Любовная фантастика / Самиздат]
Омолаживающий крем с добавлением слюны вампира? Скраб для тела с пыльцой плотоядных растений? А что вы хотели, если некромант решил выпустить собственную линию косметики? И у Николь вполне могло всё
0
DooM: Эндшпиль
DooM: Эндшпиль
[Боевая фантастика]
Ради путешествия к звездам они оставили позади все, что было важно для них - друзей, любовь, свою страну. Вскоре морпехи Флинн Таггарт по прозвищу Флай и Арлин Сандерс достигли пути назначения -
0
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
[Военная история / Военная документалистика]
В издании рассматриваются вопросы участия белорусов и уроженцев Беларуси в важнейших событиях Великой Отечественной войны, характеризующие общий вклад населения республики в Победу. На большом
0
Путеводитель «Камбоджа. Ангкор, раскрывая секреты».
Путеводитель «Камбоджа. Ангкор, раскрывая секреты».
[Путешествия и география / Путеводители / Хобби и ремесла]
Ангкор – древний город цивилизации Кхмеров с 9 по 15 в. Здесь находится тот самый «Angkor Wat» и красивые корни деревьев из к/ф «Лара Крофт: Расхитительница гробниц». Комплекс находится под охраной
0
Пропавшая планета
Пропавшая планета
[Детские приключения / Детская фантастика]
Если тёмной-тёмной ночью в заброшенном яблоневом саду вам повстречался инопланетянин с пылесосом, будьте готовы вылететь в другую галактику по супернеотложному делу вселенской важности!
0