MoreKnig.org

Marginalis: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Стаселька Кірыл



Шрифт:

Калі адступнікі былі забітыя, астатнія жыхары паселішча добраахвотна сталі ў вялізныя чэргі да бакаў з атрутай. Любячыя бацькі чэрпалі смяротны напой ды клапатліва паілі ім сваіх маленькіх дзяцей, пасля чаго выпівалі яго і самі. Бачачы, як тыя, хто паспеў выпіць атруту тузаліся ў канвульсіях, некаторыя кідаліся ў жывёльную паніку. Яны кідаліся прэч, спадзеючыся ўцячы, але іх адразу ж лавілі таварышы і дапамагалі перайсці аблудным душам у “лепшы свет”: адны трымалі рот, іншыя залівалі ў яго яд.

Карлас апынуўся ў ліку тых васьмі дзясяткаў чалавек, хто, адчуўшы, да чаго ўсё ідзе, паспеў схавацца ў джунглях. Прыкладна праз суткі ён асцярожна вярнуўся да селішча. Ён яшчэ дакладна не ведаў, што адбылося ў Джонстаўне, магчыма, Джонс і яго падручныя засталіся ў жывых. Ціхенька ступаючы, гэты дужы мужчына ўздрыгваў і пакрываўся потым пры кожным шоргаце. Неўзабаве перад ім адкрылася жудасная карціна, быццам ён апынуўся героем трылера. Паўсюль былі сотні трупаў дарослых і дзяцей. Целы ляжалі так шчыльна, што на іх немагчыма было не наступіць. Карласа пачало каламуціць, але ў паселішча ён вярнуўся не па свае рэчамі. Яму хацелася забраць загадкавую кнігу, уладальнік якой верагодна ўжо быў мёртвы.

Па ўсім целе цёк пот, рукі трэсла, да гор­ла падступіла і яго званітавала проста на твар мёртвага немаўляці. Хістаючыся і дрыжучы, Карлас асцярожна ступаў на цела. Пад нагамі хрусцелі косткі. Ледзь стрымліваючы ваніты, ён пачаў бегчы. Пад нагамі было то цвёрда, то мякка, няроўна, перыядычна нага правальвалася між трупаў. Калі да бараку, дзе жыў Джэйк, заставалася зусім трохі, нага падгарнулася і ён паваліўся. Адна рука трапіла на грудзі нейкай жанчыне, чый твар ён не адважыўся разглядаць, а другая на твар мужчыны, які ляжаў побач. Карлас хацеў адхапіць рукі, але ўласная нага так балела, што ён зноў паваліўся, гэтым разам, не знайшоўшы апоры, твар уткнуўся паміж целамі. Яго зноў пачало рваць.

Перамагаючы жахлівы боль і больш нічога не заўважаючы перад сабой, Карлас працягваў рухацца. Перабіраючы чатырма канечнасцямі, ён рынуўся да доміка, дзе здолеў падняцца на ногі. Карлас шукаў кнігу, спехам раскідваючы ўсё вакол. Праз некаторы час яе ўдалося знайсці, але дублікат, куды Джэйк запісваў пераклады ўрыўкаў, ён так і не адшукаў. Рэшткі трывання пакідалі Карласа і, не скончыўшы пошукі, ён кінуўся прэч.

V

Пасля ранішняга дажджу горад быў прасякнуты свежасцю. Асабліва выразна яна адчувалася каля ракі. Вуліцы паволі пачыналі прачынацца, але іх яшчэ не паспелі затапіць хаатычныя плыні мітуслівых людзей і аўтамабіляў. Бакалейшчыкі раскладалі свае крамы на вузкія ходнікі. Кафэ настойліва заваблівалі водарамі кавы першых наведвальнікаў. 3 пякарань даносіўся пах свежай выпечкі, які ўпарта распальваў апетыт. Менавіта гэты пах прымушаў кож­нага, хто праходзіў непадалёк, маляваць ва ўяўленні хрумсткі, з цвёрдай скарыначкай багет ці мяккі круасан. Да сустрэчы заставалася каля чатырох гадзін, і ён вырашыў не спяшаючыся прагуляцца ўздоўж Сены, дзе яшчэ можна было схавацца ад гарадскіх пахаў. У гарадах яму падабалася шпацыраваць уздоўж набярэжных, дзе абавязкова ўспаміналася дзяцінства, калі ён з іншымі хлопцамі гарэзаваў на набярэжнай Малекон. Гавана тых гадоў здавалася цяпер раем і менавіта пра той час засталіся самыя цёплыя ўспаміны, што сагравалі яго пазней.

Мабыць, адзін з самых яркіх успамінаў, што паўплываў на ягонае далейшае жыццё, адносіцца да гадоў, калі яму было сямнаццаць ці васямнаццаць. Ягоныя бацькі — Дыега і Хіна — працавалі на фабрыцы Bacardi, дзе маладога чалавека аднойчы папрасілі даставіць некалькі бутэлек рому ў падарунак аднаму шаноўнаму спадару. Дарога была няблізкая — дом знаходзіўся за горадам — але ён усё ж не адмовіўся. Першае, што па прыбыцці на месца паўстала перад позіркам быў густы парк, скрозь які прабіралася шырокая дарога. У канцы яе знаходзіўся вялікі светлых таноў дом. Па дарозе не сустрэлася ні адзінай душы, таму, не адважыўшыся ўвайсці ў дом, хлопец вырашыў абысці яго вакол. За мноствам адкрытых вокнаў і дзвярэй віднеліся пакоі, застаўленыя сотнямі кніг, якія знаходзіліся нават на паліцах у прыбіральні і спальні. Сцены былі абвешаны велізарнай колькасцю пудзілаў жывёл. У адным з памяшканняў, таксама ўстаўленым кнігамі, размясціўся вялікі стол з мноствам папер, металічная шафа, глобус, пудзілы, некалькі карцін і адкаркаваная бутэлька шампанскага.

Нікога не знайшоўшы, малады чалавек абышоў вежу, якая стаяла паасобку, і накіраваўся ўглыб парка, дзе было відаць басейн і тэнісныя корты. У вадзе грацыёзна і зачаравальна плавала аголеная жанчына. Раптоўна раздаўся сабачы брэх. Варта было жанчыне павярнуцца — ён толькі мімаходам убачыў яе твар — як у імгненне бязлюднае царства ажыло. За спінай пачуўся раздражнёны дамскі голас.

— Вы знайшлі, што шукалі?

Толькі цяпер, павярнуўшыся, хлопец на сваё здзіўленне, якое не здолеў схаваць, убачыў у далёкіх частках парка садоўніка, слуг і некалькіх котак.

— Мяне папрасілі перадаць спадару... Прабачце, я...

— Пачакайце каля ўваходу, — не даслухаўшы працадзіла жанчына і накіравалася да вежы.

Стоячы там, дзе яму сказалі і ўткнуўшы вочы ў зямлю, малады хлопец чуў урыўкі размовы, што даносіліся з вежы: “ты”, “Ава”, “зноў”, “можна”, “стамілася”... Падобнабыло, што двое лаюцца. Калі галасы сталі больш выразнымі, хлопец кінуў у той бок хуткі позірк. Дужы мужчына ў шортах спускаўся па лесвіцы з самага верхняга паверха вежы, за ім бег­ла жанчына, якая раней заспела яго непадалёк ад басейна. Праз імгненне мужчына знік у доме, увайшоўшы ў адну з бакавых дзвярэй. Ягоны твар здаваўся вельмі знаёмым. Ён не быў падобны на акцёра або спевака, але яго фота хлопец, хутчэй за ўсё, ужо недзе бачыў і не аднойчы.

Усхваляваная жанчына вярнулася праз некалькі секунд.

— Спадар Эрнэст не можа зараз вас прыняць. Папрашу перадаць пасылку мне.

Знаходзячыся некаторы час у замяшанні, ён усё ж моўчкі перадаў ёй важкую пасылку, а яна ў сваю чаргу адразу перадала яе слугу, што быў непадалёк. Што адбывалася далей — ён не ведаў. Не дачакаўшыся ні падзякі, ні сло­ва на развітанне, малады хлопец пабрыў назад да агароджы праз пышны сад. Вярнуўшыся дадому, ён пачаў ліхаманкава перабіраць гру­ды газет і часопісаў у пошуках фота загадкавага спадара. Якое ж было ягонае здзіўленне, калі ў адным з артыкулаў атрымалася знайсці партрэт таго мужчыны з багатага дома — гэта быў сам Эрнэст Хэмінгуэй. Хутчэй за ўсё, менавіта ў той момант у юнацкай падсвядомасці зарадзілася рашэнне стаць пісьменнікам.

Нягледзячы на тое, што асабістая сустрэча так і не адбылася, тая дзіўная сітуацыя загадкавым чынам змянілаяго. Прыгожае аголенае цела — як пазней высветлілася, Авы Гарднэр — жонкі Фрэнка Сінатры, пышны парк, раскошны дом, багемная абстаноўка, слугі — усё гэта склалася ў такі прыцягальны вобраз, які цяпер асацыяваўся ў яго з Хэмінгуэем і самім пісьменніцкім рамяством. Чым больш ён у далейшым даведваўся пра пісьменніка, чытаў ягоныя творы, глядзеў іх экранізацыі, тым больш гэты вобраз умацоўваўся, і тым мацней станавілася жаданне таксама стаць пісьменнікам. Магчыма, падсвядома яго прыцягвала не столькі пісьменніцтва, колькі той лад жыц­ця з яго славай, грашыма і багемнасцю, якія, як яму здавалася, спадарожнічаюць літаратурнай дзейнасці. Пазней ён старанна пачаў вывучаць звесткі пра знакамітага пісьменніка, спрабуючы хоць у чымсьці яго пераймаць, але ў той дзень малады чалавек адправіўся на любімую набярэжную Малекон. Таму сёння, гуляючы ўздоўж Сены, ён зноў спрабаваў акунуцца ва ўспаміны даўно мінулага дня з яго жыццярадаснасцю і цеплынёй.

Заставалася яшчэ каля гадзіны. Развітаўшыся з набярэжнай ды ўспамінамі пра дзяцінства і юнацтва, ён павярнуў на вуліцу Сэн-Жак. Крыху пазней павярнуў на бульвар Сэн-Жэрмэн, а адтуль праз бульвар Сэн-Мішэль накіраваўся ў Polidor, дзе была прызначаная сустрэча. Прысеўшы за столік, ён замовіў кубачак кавы з круасанам і пачаў чакаць, усхвалявана ловячы погляд кожнага, хто пераступаў парог. Ён баяўся размінуцца з Мары, бо яны ніколі раней не сустракаліся. Аднак смуглявы кубінскі твар вылучаўся сярод іншых, і яна, не баючыся памыліцца, адразу ж звярнулася да яго па імені, як толькі ўвайшла.

— Кава?! А чаму не ром? — паспрабавала пажартаваць не схільная звычайна да гэтага Мары і адразу ж папракнула сябе за такі бес­пардонны выпад.

— Добры дзень, Мары?!

— Добры дзень, Карлас!

— Гэта стэрэатып, нібыта кубінцы пачынаюць свой дзень з рому і танцаў, — пакрыўджаным тонам працадзіў Карлас.

— Так, прабачце мяне.

Насамрэч яшчэ нядаўна ён быў не супраць пачаць і скончыць дзень выпіўкай. Бывала, ён піў днямі напралёт. Асабліва моцныя запоі здараліся ў яго жыцці разы два. Першы — калі памерла жонка, другі — пасля вяртання з Джонстаўна.

Усё пачалося з таго, што Карлас сустрэў на вуліцы сваю былую калегу па імені Кейт. Яны не бачыліся каля двух гадоў, і за гэты час яна надзвычай змянілася. Раней вясёлая, лёг­кая ў зносінах з мужчынамі дзяўчына цяпер здавалася ўзорам сціпласці і цнатлівасці. Карласа падобная перамена вельмі здзівіла, і ён пачаў распытваць Кейт. У выніку дзяўчына распавяла пра “Храм народаў”, Джыма Джон­са ды многае іншае. Расказанае зацікавіла журналіста і навяло на ідэю, што падобная гісторыя можа стаць матэрыялам для нядрэннага артыкула. Карлас капнуў глыбей і даведаўся пра шматлікія парушэнні, скандалы і скаргі ад людзей, чые сваякі належалі да секты — усё гэта ўмацавала яго ў намеры давесці справу да канца.

Журналіст пачаў сваё расследаванне з апытання пацярпелых сваякоў. Але неўзабаве высветлілася, што “Храм народаў” збіраецца пераязджаць. Паслядоўнікі руху планавалі схавацца ад нападаў публікі ў джунглях Гаяны, у так званым Джонстаўне. Тады ў Карласа саспела вар’яцкая ідэя ўкараніцца ў секту, каб адправіцца ў горад, створаны паслядоўнікамі руху. Ён быў упэўнены, што з гэтага атрымаецца выдатны матэрыял і ён, магчыма, нават атрымае Пулітцэраўскую прэмію.

Першыя дні ў Джонстаўне былі не такія ўжо і дрэнныя, яму нават падабалася. Людзі маліліся і працавалі разам, усё жыццё праходзіла на свежым паветры, у яго нават неяк прамільгнула думка стаць сапраўдным сябрам руху. Пасля смерці жонкі ўвесь свет нібы абрынуўся. Ён так стаміўся змагацца, усё здавалася бессэнсоўным, і падобны крок мог многае вырашыць. Магчыма, неўзабаве Карлас забраў бы сюды сына . Узнікла надзея, што тут яны змогуць здабыць шчасце. У Джонстау­не Карлас пазнаёміўся з мноствам прыемных людзей, сярод якіх быў і былы ўладальнік кнігі Джэйк. Некаторы час думка застацца ў Джонстаўне мацнела, пакуль для Карласа не выявілася сапраўдная сутнасць “Храма народаў”. Калі справа дайшла да катаванняў, ён ледзь стрымліваўся, каб не збегчы, перамагаючы страх і нянавісць. Гэты матэрыял пра pyx Джонса быў апошняй надзеяй наладзіць жыц­цё. Таму дзеля сына Карлас усё ж рашыўся заставацца ў Джонстаўне да канца. Аднак як у выніку высветлілася, усё было дарэмна.

Напісаць матэрыял, дзеля якога ён столькі перажыў, Карлас доўгі час так і не адважваўся. Цяпер адзіным ягоным жаданнем было забыцца аб тым, што здарылася, як мага хутчэй. Але пасля масавага самагубства членаў руху ў ЗША пачалося расследаванне і Карласу як аднаму са сведак даводзілася зноў і зноў пагружацца ва ўспаміны пра тое жахлівае месца. Кожную ноч яму сніліся кашмары, ён раз за разам бачыў мноства цел дзяцей і дарослых, бачыў, як ішоў па трупах, бачыў той момант, калі зваліўся побач і яго вырва­ла. Нават на яве ў горле адчуваўся прысмак ванітаў. Адзіным сродкам, што мог хоць трохі перабіць гэты прысмак і суняць кашмарныя прывіды ў сне і на яве, быў моцны алкаголь. Не ў меншай ступені яго мучыла пачуццё віны перад Джэйкам за тое, што пабаяўся і не здолеў яго выратаваць. Ягоныя крыкі нярэдка пераследвалі Карласа, але алкаголь быў моцным абязбольваючым. Калі б ён не вярнуўся па кнігу, магчыма, здолеў бы пазбегнуць жахаў убачанага тады.

Пасля вяртання з Джонстаўна Карлас выпіваў перад сном па бутэльцы рому. Але гэтага станавілася мала і неўзабаве, каб суняць кашмары, даводзілася піць на працягу ўсяго дня па некалькі бутэлек. Алкаголь быў здольны крыху дапамагчы Карласу, але не быў здоль­ны дапамагчы ягонаму сыну, дзеля якога ён і выправіўся ў Гаяну з “Храмам народаў”. 3 дня вяртання з Джонстаўна прайшло некалькі месяцаў. У рэдкія моманты цвярозасці Карлас думаў пра сына, успамінаў сваю нябожчыцу жонку Габрыэлу, не пакідаючы надзей вырвацца з заганнага кола. Але будучыня ўяўлялася та­кой жа безнадзейнай. Пасля доўгага запою ён быў звольнены з газеты, трэба было ўсё пачынаць з нуля. Увесь гэты час кніга, як страшны напамін, была схаваная далёка ў шафе. На яе Карлас зноў натрапіў, калі шукаў адну з хованак для чарговай бутэлькі. Упершыню ён пачаў яе ўважліва разглядаць, але так і не здолеў разабрацца ў напісаным. Пэўна, што кніга старая і, калі верыць словам Джэйка, яна мела некаторую каштоўнасць. Ізноў успыхнула надзея, з якой Карлас ледзь ужо не развітаўся. У той дзень ён даў сабе клятву перастаць піць і зрабіць усё магчымае, каб ягоны сын нарэшце стаў шчаслівым. За грошы, выручаныя ад продажу кнігі, Карлас планаваў ажыццявіць сваю даўнюю мару: набыць у маленькім гарадку домік, можа нават ферму, і пераехаць туды разам з сынам і маці Габрыэлы. Там, на ферме, у асяроддзі блізкіх людзей ён хацеў узяцца за напісанне ўласнай кнігі, пра якую марыў яшчэ з юнацтва, з часоў сустрэчы з Хэмінгуэем. Ця­пер шчасце, здавалася, так блізка, да яго заставалася зусім няшмат.

Таму жарт Мары пакрыўдзіў яго нават не столькі сваёй стэрэатыпнасцю і нетактоўнасцю, колькі тым, што закрануў балючыя стру­ны. Карласу каштавала велізарных унутраных высілкаў спраўляцца з жаданнем выпіць. Ён разумеў, што паўмер быць не можа: або ён не ўжывае алкаголь зусім, або немінуча вернецца да ранейшага стану.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Хороший остров 4
Хороший остров 4
[Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Первое правило выживания: не паникуй. Второе: найди воду и укрытие до темноты. Третье: если местные суслики притворяются булыжниками, а чаща орет на тебя дурным голосом — просто смирись, что
0
Система кота-симулянта IV
Система кота-симулянта IV
[Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Был человеком, а стал котом? Не беда! Попал в мир культиваторов? Бывает! В голове появилась система? Отлично! Проблема всего одна. Как оставаться человеком, если в мире царит закон джунглей, а у тебя
0
Профессор-целитель 3
Профессор-целитель 3
[Городское фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Аннотация с первого тома: В магическом Петербурге лекарей без дара не бывает. И это его первый недостаток, потому что мой Источник выжжен дотла. Зато в прошлой жизни я был опытным врачом.
0
Целитель дневного отделения. Том 1
Целитель дневного отделения. Том 1
[Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Мне полагался трон Галактической Империи, но вместо него я получил чужое тело, чужое имя и чужой мир. Российская Империя, 2019 год. Здесь огромное количество различных рас соседствуют с людьми, а
0
Аптекарь. 1893
Аптекарь. 1893
[Детективы / Проза / Классическая проза / Историческая проза]
Я тридцать лет строил фармацевтический завод. В день, когда его продали, меня не пустили через проходную. Там сердце и остановилось. Очнулся я в Петербурге 1893 года, за прилавком аптеки на
0
Сашка. Книга 1
Сашка. Книга 1
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза]
Двадцать копеек изменившие жизнь мальчишки...
0
Миллионер по вызову. Или, рыжий сводник.
Миллионер по вызову. Или, рыжий сводник.
[Любовные романы / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза]
Взвыв от боли, Марк падает в кресло.Его секретарша подскакивает к нему и начинает причитать своим писклявым голоском.— Маричек, тебе больно, милый? Видишь, что ты наделала, курица! Тебя тут никто не
0
Виверна Викторовна
Виверна Викторовна
[Ужасы / Проза / Современная проза / Попаданцы]
В человеке все должно быть прекрасно: и лицо, и тело. Так считает Вика, готовая ради красоты зайти очень далеко. Но за успешной и красивой жизнью скрывается тотальное одиночество и разбитое сердце.
0
Неурядицы случаются
Неурядицы случаются
[Проза / Современная проза / Фантастика / Попаданцы]
Лиза мечтала о перезагрузке. Правда, она думала о неделе отпуска, а не о том, чтобы очнуться на мху в мире, где деревья растут домами, а свинья смотрит на тебя как доктор наук на провалившего защиту
0
Сад невручённых писем
Сад невручённых писем
[Детективы / Проза / Современная проза]
Реставратор Анна попадает в другой мир — к саду, где невручённые письма растут на деревьях. Сад нужно перевезти, но пять старых писем могут погибнуть.Вместе с хранителем Левеном Анна ищет тех, кто
0
Зверь в сердце
Зверь в сердце
[Современная проза / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
Порой неведение лучше всего. Знание - сила, но не в этом мире, тут знание лишь тяжелое бремя и скорбь. Мир не разделен на черное и белое, в нем куда большее количество цветов, и ни один из них не
0
Морозов. Книга I
Морозов. Книга I
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Приключения]
Принял смерть от мороза, но получил второй шанс, став графом Морозовым. В мире, где история пошла по другому пути. Мире шестерёнок, пара и магии в долг. Предок рода призвал меня исправить
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Подводный отель
Подводный отель
[Сказка / Детская литература: прочее]
Невероятная удача: Изадора выиграла в конкурсе рисунков, и в качестве приза ей досталась семейная поездка на море! Сколько чудес ждёт девочку и её родных! Они впервые летят на самолёте, живут в отеле
0
Как стать звездой
Как стать звездой
[Детские приключения / Детская фантастика]
Я думал, что в средней школе для мобов всё наконец станет нормально… ха-ха, конечно же, нет! Стоило объявить конкурс талантов – и началось. Скелеты вдруг оказываются крутыми музыкантами, лучший
0
Доклад без правил
Доклад без правил
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Юмористическая фантастика]
В академии Талисман готовятся к научной конференции. Лейси Кэрролл, одна из лучших студенток на факультете, почти уверена в победе. Пока не появляется Грей Элмерз и не забирает её книги! А вместе
1
Власть отчаяния
Власть отчаяния
[Историческое фэнтези / Попаданцы]
Быть одиннадцатилетним принцем – великая удача. Десятки слуг, на лету схватывающих твои желания, лучшие учителя, всеобщее обожание. Сказочная жизнь, данная только за то, что ты изволил родиться. А
1
Козельск
Козельск
[Документалистика / История]
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
[Фольклор: прочее / Старинная литература: прочее / Современная проза / Философия]
Эта книга знакомит читателя с рукописью, известной как «Маариф». Она написана Бахауддином Валадом (1152—1231), отцом поэта-мистика Руми. «Маариф» – это собрание духовных наитий, вопросов и ответов,
0
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
[Старинная литература: прочее]
Детектив-інспекторка Карен Ейкен Горнбі на лікарняному після поранення під час виконання обов’язків. А ще сьогодні Різдво. Та все ж доведеться негайно повернутися до роботи, адже на острові Нооре у
0
Моя ужасная квартирантка
Моя ужасная квартирантка
[Любовная фантастика / Самиздат]
Омолаживающий крем с добавлением слюны вампира? Скраб для тела с пыльцой плотоядных растений? А что вы хотели, если некромант решил выпустить собственную линию косметики? И у Николь вполне могло всё
0
DooM: Эндшпиль
DooM: Эндшпиль
[Боевая фантастика]
Ради путешествия к звездам они оставили позади все, что было важно для них - друзей, любовь, свою страну. Вскоре морпехи Флинн Таггарт по прозвищу Флай и Арлин Сандерс достигли пути назначения -
0
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
[Военная история / Военная документалистика]
В издании рассматриваются вопросы участия белорусов и уроженцев Беларуси в важнейших событиях Великой Отечественной войны, характеризующие общий вклад населения республики в Победу. На большом
0
Путеводитель «Камбоджа. Ангкор, раскрывая секреты».
Путеводитель «Камбоджа. Ангкор, раскрывая секреты».
[Путешествия и география / Путеводители / Хобби и ремесла]
Ангкор – древний город цивилизации Кхмеров с 9 по 15 в. Здесь находится тот самый «Angkor Wat» и красивые корни деревьев из к/ф «Лара Крофт: Расхитительница гробниц». Комплекс находится под охраной
0
Пропавшая планета
Пропавшая планета
[Детские приключения / Детская фантастика]
Если тёмной-тёмной ночью в заброшенном яблоневом саду вам повстречался инопланетянин с пылесосом, будьте готовы вылететь в другую галактику по супернеотложному делу вселенской важности!
0