MoreKnig.org

Marginalis: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Стаселька Кірыл



Шрифт:

Кірыл Стаселька

Marginalis

Раман

I

У зносінах з новымі людзьмі я нярэдка магу падацца бестактоўным. Пры першай сустрэчы ад мяне можна пачуць мноства пытанняў, ча­сам дастаткова інтымных. Пытанняў, датычных працы, заробку, сяброў, сям’і, занятасці бацькоў ды некаторыя іншыя, у залежнасці ад сітуацыі. Вядома, у жывой размове яны выглядаюць не так груба і маюць больш завуаляваны характар. У любым выпадку, падобная дапытлівасць не з’яўляецца вынікам маёй бескультурнасці або дрэннага выхавання. Справа ў тым, што мяне заўсёды цікавілі гісторыі, біяграфіі людзей, што мяне атачалі.

Я люблю як, напэўна, і многія, добрыя, цікавыя гісторыі, будзьяны рэальныя ці выдуманыя. Але, мабыць, сіла эфекту выдуманай гісторыі — павучальнага, тлумачальнага, асцерагаючага, эўрыстычнага ды любога іншага — куды сла­бейшая за тую, што мела месца быць насамрэч. Але біяграфіі выбітных дзеячаў, якія ў вялікай колькасці можна знайсці ў падручніках і энцыклапедыях, пакрытыя такім шчыльным пластом велічы, легенд, тлумачэнняў ды інтэрпрэтацый, што гісторыя таго ці іншага чалавека забіваецца і міфалагізуецца, губляючы сваю жыццёвасць. Іншая справа — чалавек, якога “вялікая гісторыя”, з нашага дазволу, адносіць да разраду “маленькага” або “звычайнага”.

Шмат хто з нас, не ўсвядамляючы таго, схільны жахацца або захапляцца выключна “вялікімі асобамі”, якія здолелі забраніраваць сабе месца на той ці іншай старонцы школьнага падручніка: вялікія правадыры, кампазітары, вынаходнікі, мастакі, маніпулятары, геніі і многія іншыя. Шмат у чым гэта адбываецца з-за тэндэнцыі гісторыі, а дакладней гісторыкаў, ствараць іерархіі, якія мы, мабыць, рэдка спрабуем паставіць пад сумнеў. Іерархіі падзей, твораў, і, вядома ж, іерархіі гістарычных персанажаў. У падобных іерархіях Кар­фаген або Іспанская імперыя хутчэй зоймуць больш значнае месца, чым, напрыклад, Урар­ту або Кушанскае царства, а Эдмунд Гусэрль, напрыклад, будзе займаць больш пачэснае месца, чым Джыда Крышнамурці. Ды і шырока распаўсюджаная перыядызацыя сусветнай гісторыі з яе падзелам на Сярэднявечча, Новы час і гэтак далей, мае ў сваім падмурку, перш заўсё, падзеі еўрапейскай гісторыі. Пры больш глыбокім разглядзе падобных іерархій немінуча ўзнікае пытанне не толькі адносна таго, хто іх фармуе, але, перадусім, што выступае крытэрыем. Бо варта гэтым крытэрыям змяніцца, як гістарычная іерархія і, адпаведна, наша бачанне гісторыі таксама будзе выглядаць зусім па-іншаму.

Магчыма, вы нярэдка чулі пазіцыю, згодна з якой кожнаму, калі не варта, то, па меншай меры, практычна карысна ведаць гісторыю, чулі выраз “Хто ведае мінулае, той прадбачыць будучыню” або што-небудзь падобнае. Гісторыя выступае, калі можна так выказацца, нечым накшталт настаўніка. Гісторыя, маўляў, дазваляе вучыцца на чужых памылках. А біяграфіі гістарычных дзеячаў могуць служыць чымсьці накшталт даведнікаў. Шмат у чым падобная пазіцыя можа быць справядлівай. Але, магчыма, не варта забываць, што ў спра­ве вялікіх гістарычных падзей або вялікіх гістарычных дзеячаў стаўкі настолькі высокія, што яны — падзеі і біяграфіі — немінуча перажываюць мноства скажэнняў, праходзячы праз прызму той ці іншай перспектывы. Як некаторыя старажытныя летапісы, якія пасля з’яўляліся для сучаснікаў адзінымі крыніцамі ведаў пра тыя ці іншыя падзеі, часта ствараліся са скажэннем, а то і фальсіфікацыяй рэчаіснасці, у інтарэсах аднаго з правадыроў ці князёў, так і гісторыя сама па сабе нярэдка перапісваецца, падобна таму, як гэта адбываецца ў оруэлаўскім “1984”. Не заходзячы далёка, дастаткова для прыкладу зірнуць на спрэчкі паміж сучаснай Грэцыяй і Македоніяй адносна постаці Аляксандра Македонскага або самой назвы “Македонія”. Дастаткова спытаць пра фігуру Сцяпана Бандэры ўкраінца і расіяніна, ці беларуса і літоўца адносна Вялікага Княства Літоўскага. Натуральна, не заўсёды скажэнне з’яўляецца вынікам нейкага намеру. У любым выпадку, калі вы вырашыліся ўзяць “вялікую гісторыю” ў якасці кіраўніцтва жыццёвага, палітычнага або любога іншага, вам, хутчэй за ўсё, давядзецца сутыкнуцца з шэрагам значных пытанняў, часта і метадалагічнага характару. У некаторай ступені, вышэйназваныя на­го ды далі штуршок развіццю такога накірунку, як мікрагісторыя.

Вывучэнне “маленькага чалавека” часам можа даць значна больш, чым “вялікага гістарычнага дзеяча”. А яго гісторыя можа аказацца больш інфарматыўнай, павучальнай і блізкай. Пры тым, што “маленькім”, вядома ж, ён з’яўляецца толькі ўмоўна. Сярод нас, нашых знаёмых ці сяброў нашых знаёмых, пэўна, заўсёды можна адшукаць значную фігуру з цудоўнай гісторыяй. Можна адшукаць таго, хто здолее захапіць або напужаць не ў меншай ступені, чым талент або злы геній якоганебудзь так званага гістарычнага дзеяча. Пошукі менавіта такіх фігур часам з’яўляюцца прычынай маіх бестактоўных пытанняў. I менавіта такіх герояў вы знойдзеце ў гэтай кнізе.

Але, напэўна, варта вас перасцерагчы. Бо каб я гэтага не зрабіў, вы, хутчэй за ўсё, палічылі б, што асноўным матывам кнігі з’яўляецца пытанне гісторыі і тых, каго яна абышла сваёй увагай. Але ўсё ж не! Гісторыя — толькі адзін з прыкладаў.

II

Бедныя раёны Фларэнцыі ніколі не адрозніваліся асаблівай цішынёй, а ў гэты дзень да агульнага гулу галасоў, крыкаў і віскаў далучыўся яшчэ адзін. У сям’і Марка Мальябекі і Гіневры Бальдарыетта з’явіўся сын, якога назвалі Антоніа. Адбылася гэта падзея, знамянальная не толькі для сям’і Мальябекі, у XVII стагоддзі, за год да 1634 і на наступны дзень пасля 19 кастрычніка. Будзе справядлівым сказаць, што менавіта з Антоніа Мальябекі пачынаецца гісторыя кнігі, аб якой у далейшым пойдзе гаворка, але цяпер 20 кастрычніка 1633 года, і да яе з’яўлення яшчэ далёка.

Бесклапотныя гады хлопчыка доўжыліся нядоўга. Як гэта нярэдка бывала ў бед­ных сем’ях, Антоніа ўжо з дзяцінства ўладкавалі працаваць. Магчыма, менавіта з лавы бакалейшчыка пачалося знаёмства хлопчыка з кнігай. Яго штодзённыя абавязкі не адрозніваліся разнастайнасцю, любому іншаму яны маглі падацца самым сумным заняткам на свеце, але толькі не яму. Кожны дзень, працуючы ў краме, ён беражліва запакоўваў тавар для чарговага кліента. Для гэтай мэты Антоніа звычайна браў ліст, старонку з кнігі ці нават рэшткі старых бухгалтарскіх запісаў, якія ляжал! стосам недалёка ад прылаўка. Старанна разгладзіўшы старонку, хлопчык браў пучок кропу і ўкладваў яго па цэнтры. Затым плаўна здзяйсняў некалькі няхітрых рухаў, і тавар быў гатовы выправіцца ў рукі чарговага пакупніка або пасыльнага. Для хлопчыка гэта было чымсьці накшталт рытуалу, сакральнасць якога заключалася не ў саміх рухах і на­ват не ў тым, што трэба было спакаваць. Сакральнасць заключалася ў самой абгортцы.

Маленькі памочнік бакалейшчыка не ўмеў ні чытаць, ні пісаць, і наўрад ці яму — сыну небагатых бацькоў — пашчасціла б гэтаму калі-небудзь навучыцца. Але няведанне пісьма не перашкаджала хлопчыку атрымліваць задавальненне ад чарнільных завіткоў. А можа, нават наадварот, загадкавасць незразумелых знакаў яшчэ больш прыцягвала ўвагу дапытлівага хлопца. Кож­ную новую старонку ён быццам смакаваў усім сваім нутром, на імгненне зліваючыся з ёй у адно цэлае. Вочы прагна беглі па радках, нос удыхаў блажэнны водар паперы і чарнілаў, а маленькія ручкі дрыгатліва абмацвалі лісток, адчуваючы кожны выгін або шурпатасць. Нешта адначасова мілае і інтымнае было ў гэтым рытуале. Быццам юнак упершыню смакуе цуд першай сустрэчы з жаночым целам. Але пачуццё захаплення і задавальнення мяшалася з нейкай горыччу. Хлопчыку так не хацелася расставацца з латкам паперы, так не хацелася аддаваць яго ў чужыя рукі. Страх, што аб’ект яго сакрамэнту можа быць кім-небудзь апаганены, прыводзіў у адчай. Для Антоніо ён здаваўся жывым, і сумна было нават уявіць, што яго могуць выкінуць ці, што яшчэ горш, кінуць у комін, каб развесці агонь. Калі б яго воля, Антоніа забіраў бы кожную старонку сабе і беражліва аберагаў ад любой пагрозы: няхай то вада, агонь ці грубыя рукі, здольныя апаганіць крохкую рэліквію.

Магчыма, яго мог чакаць лёс старога гандляра, непісьменнага вар’ята, што нюхае і мацае старыя паперкі з незразумелымі крамзолямі, калі б аднойчы хлопчыка не заўважыў кнігагандляр, які працаваў непадалёк. Той быў гэтак уражаны трапяткім стаўленнем юнага памочніка бакалейшчыка да рознага кшталту паперак, якія цяпер выкарыстоўваліся ў якасці пакавальнага матэрыялу, што неўзабаве ўзяў хлопчыка да сябе ў вучні. Рыжабароды гандляр даўно адчуў у бязграматным Антоніа нешта дзіўнае, нейкую здольнасць, нейкую таямніцу, што родніць яго з кнігамі. I пацвярджэнне гэтага пачуцця не прымусіла сябе доўга чакаць.

Хлопчык упітваў як губка ўсё, чаму вучыў яго гандляр і ўжо зусім хутка навучыўся чытаць, разумець сімвалы, якія яшчэ нядаўна здаваліся чымсьці загадкавым. Аднойчы ган­дляр узяўся паказваць Антоніа літары і тлумачыць іх значэнне, і той адразу ж здолеў усё паўтарыць, як быццам вучыўся грамаце ўжо даўно. Здзіўлены і ўзрушаны, ён кінуўся да адной з паліц і дастаў Біблію. Вялікую важкую кнігу ён паклаў перад хлопчыкам і той пачаў бегла чытаць тэкст, пераскокваючы ад радка да радка. 3 кожным днём здзіўленне і захапленне хлопчыкам расло. Хутка высветлілася, што ён памятае ўсё, што прачытаў. Ан­тоша мог маментальна ўспомніць дакладнае размяшчэнне любой з тысяч кніг з дакладнасцю да пазіцыі на канкрэтнай паліцы. Амаль за месяц ён вывучыў не толькі ўсе назвы кніг, але і назвы раздзелаў кожнай з іх. Для кнігагандляра гэты юны памочнік бакалейшчыка аказаўся не толькі каштоўным набыткам для кніжнай крамы, але, у першую чаргу, асабістай радасцю.

Гандляра зацікавіла, як доўга і як шмат з прачытанага можа захоўвацца ў гэтай маленькай галаве, і праз некаторы час ён вырашыў праверыць хлопчыка, спытаўшы яго пра першы прачытаны ўрывак з Бібліі, і той у дакладнасці ўсё аднавіў. Настаўнік хлопчыка не мог стрымаць захапленне, і кожнаму распавядаў пра незвычайныя здольнасці свайго вучня. Многія пачалі прыходзіць у краму выключна для таго, каб асабіста пераканацца ў тым, што здавалася такім незвычайным, нават цудоўным. Прыходзілі як звычайныя прафаны, так і вучоныя мужы горада. Не было чалавека, якога б Антоніа пакінуў абыякавым. Асабліва дзіўна выглядала гульня, калі хлопчыку задавалі тое ці іншае пытанне, а ён імгненна даваў на яго адказ і нават называў кнігу, нумар старонкі і абзац, дзе знаходзіўся ўрывак з патрэбнай інфармацыяй. 3 павелічэннем патоку наведвальнікаў павялічвалася і кліентура самой крамы. Справы ішлі ўсё лепш і лепш. Гандляр не мог і чакаць такога эфекту, калі рабіў прапанову гэтаму юнаму дараванню.

Немалую ролю ў развіцці Антоніа адыграла знаёмства з выбітным бібліятэкарам Мучыа Эрміні. Той бясплатна навучаў яго мовам: латыні, грэцкай, старажытнаяўрэйскай. Акрамя таго, Мучыа шчодра дзяліўся з Мальябекі асаблівасцямі і таямніцамі свайго рамяства, даючы яму мноства парадаў па працы з кнігамі. А той, як і раней, усё так жа старанна і трапятліва ўбіраў у сябе новыя веды і навыкі. I ўжо праз некалькі гадоў, дзякуючы незвычайным здольнасцям у спалучэнні са спрыяльнымі ўмовамі іх развіцця, Антоніа Мальябекі можна было смела назваць адным з самых адукаваных людзей Фларэнцыі.

Слава пра Антоніа распаўсюджвалася так хутка і так далёка, што неўзабаве дайшла да Казіма III — герцага Тасканскага з роду Медычы — які прызначыў яго сваім бібліятэкарам, а з часам і захавальнікам Лаўрэнцыяны, найбагацейшай фларэнтыйскай бібліятэкі. Яго жалаванне складала восемсот ліўраў на год, але Антоніа быў гатовы працаваць і бясплатна, бо для яго адкрылася самая сапраўдная скарбніца, у якой ён праводзіў увесь час і не мог насыціцца, чытаючы з раніцы да вечара. Не выязджаючы за межы горада, Антоніа здабываў каталогі найбуйнейшых бібліятэк свету, сістэматызуючы іх згодна з распрацаванай ім сістэмай. Праз некаторы час для яго ўжо не засталося невядомых кніг ці аўтараў. Ён мог нават на памяць назваць уладальніка той ці іншай рэдкай кнігі.

Але для Антоніа Мальябекі і гэтага рабілася мала. У сваім доме ён збіраў асабістую бібліятэку з кніг ды рукапісаў. Кніг было так шмат, што яны займалі ўсю прастору, у якой неўзабаве стала досыць складана перасоўвацца нават худому чалавеку. Здавалася, дом мог існаваць без сцен, бо стосы кніг цалкам паўтаралі ўсе ягоныя контуры ды распасціраліся да самай столі. Яны знаходзіліся на першым і другім паверсе, на падлозе і на ложку, яны былі паўсюль. Праз некаторы час іх было так шмат, што нават гаспадару дома даводзілася дзяліць ложа з кнігамі. Фігура незвычайнага бібліятэкара не магла застацца незаўважанай, слава пра яго хутка распаўсюджвалася далёка за межы Фларэнцыі. Да Антоніа прыязджалі з усіх частак Еўропы: хто пагутарыць з вялікім бібліятэкарам, а хто проста паглядзець на дзівоснага кніжніка. Многіх абстаноўка дома і ўклад жыцця яго гаспадара прыводзілі ў жах. Тут было цесна і душна, здавалася, гаспадар тут не чалавек, а кнігі. Не ў меншай ступені наведвальнікаў дзівіў неахайны, у запэцканых вопратках уладальнік бібліятэкі.

Гэта і нядзіўна, бо чытанне было галоўным заняткам Мальябекі. Ён падоўгу не мыўся, не пераапранаўся, не стрыгся, вельмі сціпла і амаль мімаходзь перакусваў штонебудзь накшталт хлеба з яйкам, ды зусім не спаў. Рукавы кашуль, якія ён заношваў да лахманоў, былі запэцканыя тытунём. Валасы хаатычна разыходзіліся ў розныя бакі. Калі б гэта было магчыма, ён ніколі б не еў, не піў, не мыўся, не апаражняўся і нікуды не выходзіў бы, каб нішто не адцягвала яго ўвагі ад любімага занятка. Антоніа гняла неабходнасць адкласці кнігу, як гэта бывае, калі на некаторы час даводзіцца расстацца з родным дзіцём. Таму нават есці і мыцца ён прызвычаіўся з кнігай у руках.

Жыві ён хоць дзвесце гадоў, распарадак Антоніа зусім не змяніўся б. Мабыць, справа была не ў часе — кнігі ён не чытаў, але літаральна праглынаў — чым больш ён аддаваў ім часу, тым больш яны яго паглыналі. Ён быў падобны да азартнага гульца, які ўвесь час прайграе і бярэ ў пазыку. Кнігі сталі яго заганнай жарсцю, а час — грашыма. Як гэта бывае ў падобных выпадках, то цяжка было разабраць, ці з’яўляліся аб’ектам гэтай прагі самі кнігі ці ўсё ж веды, якія яны змяшчалі.

Хутчэй за ўсё — апошняе, інакш складана патлумачыць далейшыя падзеі, якія прывялі да стварэння таямнічай кнігі.

Аднойчы позна ноччу ў дзверы яго сакральнага сховішчы пагрукалі. Антоніа быў гэтак паглынуты чарговым рукапісам, што покліч з вонкавага свету, магчыма, так і застаўся без адказу, калі б зусім выпадкова яго ўвага не была адцягнутая на долі секунд. Пераканаўшыся, што яму не здалося, ён спусціўся ўніз ды адчыніў дзверы. На парозе стаяў хлопчык гадоў трынаццаці, яго звалі Сімоне. Антоніа Мальябекі мінула ўжо шэсцьдзясят шэсць. Бойкі хлопчык, не чакаючы, выпаліў даўно падрыхтаваны тэкст пра тое, хто ён і чаго хоча. Сімоне прасіў Антоніа прыняць яго ў вучні. Старога бібліятэкара беспардон­на заспелі знянацку, але, нягледзячы на гэта, ён паспрабаваў добразычліва растлумачыць усю немагчымасць задавальнення падобнай просьбы: юны ўзрост першага ды старэчы другога, скрайняя занятасць, адсутнасць навыку настаўніка ды многае іншае. Акрамя гэтага, Антоніа, які і без таго не жадаў марнаваць час на такія дробязі як сон і ўжыванне ежы, баяўся абцяжарваць сябе яшчэ чым-небудзь, што магло адцягнуць яго ад важнага і любімага занятку. Але Сімоне быў непахісны і ўсё ж такі здолеў пераканаць бібліятэкара ахвяраваць яму хаця б па гадзіне на месяц.

Так Сімоне пачаў наведваць дом Антоніа Мальябекі кожную другую суботу месяца.

Як і ён, хлопчык паходзіў з небагатай сям’і, і яму ўжо з дзяцінства давялося працаваць пасыльным. Таму іх сустрэчы праходзілі не ра­ней за дзесяць гадзін вечара. Сімоне быў не такім здольным, як Антоніа ў яго гады, але браў хутчэй упартасцю. Ён з’яўляўся поўнай супрацьлегласцю вялікага бібліятэкара: амбітны, часам дзёрзкі, настойлівы да непрыстойнасці. Мальябекі бачыў: вучоба давалася хлопчыку вельмі складана, але, нягледзячы на гэта, ён не адступаў, што выклікала яшчэ большую павагу ў старога настаўніка. Часам ён разважаў пра сваё дзяцінства, пра Сімоне і аб іх сустрэчах. Антоніа схіляўся да меркавання, што малады вучань, мусіць, заслугоўвае большай павагі, чым ён сам. У юнацтве, калі ён яшчэ працаваў у краме кнігагандляра, многія ім захапляліся. Але яму ўсё да­валася значна лягчэй, бо ў яго былі нейкія прыроджаныя здольнасці, якімі яго надзяліў Бог. Сімоне ж даводзілася прыкладаць у тры, ці нават у дзясяткі разоў больш намаганняў, чым яму самому. Калі б гэты хлопчык валодаў тым жа дарам, што і ён, Сімоне абавязкова стаў бы самым адукаваным з усіх людзей, што жылі калі-небудзь.

Сімоне стаў прыходзіць усё часцей. Праз некаторы час Антоніа ўсвядоміў, што іх заняткі праходзяць ужо па два, а то і тры разы на тыдзень, ды часам доўжыліся ўсю ноч. Але раскусіўшы маленькую хітрасць, Антоніа толькі ўсміхнуўся, ды нічога не сказаў хлопчыку. Ён стаў яму амаль як сын, якога той пяшчотна і клапатліва вучыў усяму, што ведае сам. Навучыўшыся чытаць, Сімоне падзяліўся з настаўнікам марай сабраць уласную бібліятэку. Маленькі пасыльны, нават калі б адкладваў усё заробленае, і за год не здолеў бы назапасіць хаця б на адну кнігу. I Мальябекі стаў час ад часу дарыць вучню кнігі, за якія той быў шчыраўдзячны. А крыху пазней, калі той пасталеў, уладкаваў на службу ў бібліятэку, каб нішто не адцягвала Сімоне ад вучобы.

Параўнацца памяццю з настаўнікам Сімоне не мог, але дзякуючы стараннай працы ўжо да дзевятнаццаці гадоў вывучыўся чы­таць і пісаць на некалькіх мовах. Акрамя таго, ён мог пацягацца ў начытанасці і эрудыцыі з многімі вучонымі мужамі горада. Здольнасці настаўніка і ўседлівасць вучня прыносілі дзіўныя плады. Часам Сімоне станавіўся цалкам нелюдзімым і закрытым, паглыбляючыся на некалькі дзён, а то і тыдняў, ва ўласныя разважанні, старанна нешта запісваючы. У гэтыя перыяды ён не наведваў нават свайго любімага настаўніка, які настолькі прывык да зносін з Сімоне, што ўсё цяжэй пераносіў доўгую разлуку з ім.

Амбітны фантазёр Сімоне гадамі выношваў планы, марыў пра штосьці большае, чым простае паглынанне кнігі за кнігай. Ён не жадаў, як Антоніа, які меў выдатныя здольнасці, гібець кніжным чарвяком да старасці, маючы магчымасць дасягнуць большага. Яму хацелася чагосьці больш маштабнага, усеабдымнага, вялікага. Так, калі ў думках і на паперы сфармаваліся больш ці менш выразныя планы, ён вырашыў падзяліцца імі са сваім сябрам і настаўнікам. Нягледзячы на даўняе сяброўства і блізкую сувязь, яму доўгі час было боязна, як успрыме яго адкрыццё Ан­тоша. Але ўсё ж сабраўшыся з духам, ён наважыўся ў адзін з дзён раскрыць плён уласных спадзяванняў і памкненняў.

Малады Сімоне прапанаваў сабраць ды сістэматызаваць усе існуючыя веды на зямлі. Але ў адзіночку і нават удваіх гэтая зада­ча выглядала недасяжнай і нават абсурднай. Падобная ідэя пацешыла Антоніа Мальябекі. Хто, як не ён, мог у поўнай меры разумець усю фантастычнасць падобнай задумы. Ён яшчэ мог бы зразумець, калі б падобнае прапанаваў нейкі дурань, які прэтэндуе на ўсёведанне, але ён — ягоны вучань, якога Антоніа лічыў адным з самых разважных і разумных сярод гараджан. Аднак малады бібліятэкар, даўно выношваючы грандыёзны план, супрацьпаставіў пярэчанням і сумневам старога настаўніка выразны алгарытм.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Зверь в сердце
Зверь в сердце
[Современная проза / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
Порой неведение лучше всего. Знание - сила, но не в этом мире, тут знание лишь тяжелое бремя и скорбь. Мир не разделен на черное и белое, в нем куда большее количество цветов, и ни один из них не
0
Морозов. Книга I
Морозов. Книга I
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Приключения]
Принял смерть от мороза, но получил второй шанс, став графом Морозовым. В мире, где история пошла по другому пути. Мире шестерёнок, пара и магии в долг. Предок рода призвал меня исправить
0
Запретная невеста для горца
Запретная невеста для горца
[Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
Он поймал меня в аэропорту, когда я пыталась сбежать от навязанной свадьбы. — Куда намылилась, Зарина? — раздается за моей спиной хриплый мужской голос. — Не твое дело, Шамиль. — Очень даже
0
Управдом Вселенных
Управдом Вселенных
[Проза / Современная проза / Фантастика / Фэнтези]
Инженера Лёву Прохорова назначают управдомом по вселенским аномалиям, когда он случайно ломает константу мироздания при починке крана на коммунальной кухне. Бабкино вязание пытается сожрать всех
0
Начальник 3. Или как наш завод перерос забор
Начальник 3. Или как наш завод перерос забор
[Фэнтези / Попаданцы / Технофэнтези]
Утро после свадьбы начальник встречает на драконьем насесте, на двадцати двух метрах, в одном ботинке. На левой руке у него строчка эльфийских букв, которую колол кто-то трезвый, и кривой дракон,
0
Мое рыжее счастье
Мое рыжее счастье
[Проза / Современная проза / Приключения / Домашние животные]
Никогда не верила в чудеса, но, тем не менее, они случаются. Теперь я это точно знаю. Все началось с того, что, получив в наследство домик в деревне, я отправилась его осмотреть, и в один миг вся
0
Узы доверия
Узы доверия
[Любовное фэнтези / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Только мы решили, что битва окончена, как на горизонте замаячила новая война. Последнее сражение завершилось нашей победой — мы одолели одного из врагов. Но вместе с этим открыли дверь куда более
0
Тарзан. Сборник рассказов
Тарзан. Сборник рассказов
[Классическая проза]
По лесной тропе бесшумно двигался бронзовотелый человек-гигант, почти полностью обнаженный, если не считать набедренной повязки. Это был Тарзан, обходивший ранним бодряще-прохладным утром свои
0
Маг на районе. Карты, деньги, магия
Маг на районе. Карты, деньги, магия
[Триллер / Ужасы / Проза / Современная проза]
Я снова влип в неприятности. Трещина, которую я создал много лет назад, напоминает о себе всё настойчивее, старые друзья возвращаются, а прошлое, как водится, выставляет счёт именно мне. Видимо, мало
0
Последний маг воздуха
Последний маг воздуха
[Боевик / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Я добрался до этой мрази и наконец убил его. Пусть и ценой собственной жизни. На этом всё и должно было закончиться, но даже на том свете он нашёл лазейку и сумел сбежать. Пришлось отправиться
0
Моя любовь всегда с тобой
Моя любовь всегда с тобой
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза / Роман]
Марселя Де Ли - черноволосая девушка с твердым характером. С мечтой в душе и с ранами на сердце. Потеря отца. Предательство матери. Что ждет Марселю дальше. Прошло несколько лет, и вот несчастье
0
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
[Зарубежная фантастика]
Межпланетные опасности и невероятные приключения на красной планете ждут вас на страницах знаменитой трилогии научно-фантастических романов Эдгара Райса Берроуза! Берроуз недаром считается
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Подводный отель
Подводный отель
[Сказка / Детская литература: прочее]
Невероятная удача: Изадора выиграла в конкурсе рисунков, и в качестве приза ей досталась семейная поездка на море! Сколько чудес ждёт девочку и её родных! Они впервые летят на самолёте, живут в отеле
0
Как стать звездой
Как стать звездой
[Детские приключения / Детская фантастика]
Я думал, что в средней школе для мобов всё наконец станет нормально… ха-ха, конечно же, нет! Стоило объявить конкурс талантов – и началось. Скелеты вдруг оказываются крутыми музыкантами, лучший
0
Доклад без правил
Доклад без правил
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Юмористическая фантастика]
В академии Талисман готовятся к научной конференции. Лейси Кэрролл, одна из лучших студенток на факультете, почти уверена в победе. Пока не появляется Грей Элмерз и не забирает её книги! А вместе
1
Власть отчаяния
Власть отчаяния
[Историческое фэнтези / Попаданцы]
Быть одиннадцатилетним принцем – великая удача. Десятки слуг, на лету схватывающих твои желания, лучшие учителя, всеобщее обожание. Сказочная жизнь, данная только за то, что ты изволил родиться. А
1
Призванная с Земли. Меняю судьбы. Воспитываю мужей 2
Призванная с Земли. Меняю судьбы. Воспитываю мужей 2
[Любовная фантастика / Юмористическая фантастика]
Мир Арильяна призвал меня после смерти. Дал новое прекрасное тело и надежду на счастье, которого я уже не ждала. Что мне может угрожать в новом мире? Мне просто нужно принять условия и применить свой
0
Год победы
Год победы
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Продолжение книг «Повторение пройденного», «Маршал северных направлений» «Январский гром», «Сумерки войны», «Под напором стали и огня», «Возмездие былого», «В трех шагах», «Право победителя», «На
4
Козельск
Козельск
[Документалистика / История]
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
[Фольклор: прочее / Старинная литература: прочее / Современная проза / Философия]
Эта книга знакомит читателя с рукописью, известной как «Маариф». Она написана Бахауддином Валадом (1152—1231), отцом поэта-мистика Руми. «Маариф» – это собрание духовных наитий, вопросов и ответов,
0
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
[Старинная литература: прочее]
Детектив-інспекторка Карен Ейкен Горнбі на лікарняному після поранення під час виконання обов’язків. А ще сьогодні Різдво. Та все ж доведеться негайно повернутися до роботи, адже на острові Нооре у
0
Моя ужасная квартирантка
Моя ужасная квартирантка
[Любовная фантастика / Самиздат]
Омолаживающий крем с добавлением слюны вампира? Скраб для тела с пыльцой плотоядных растений? А что вы хотели, если некромант решил выпустить собственную линию косметики? И у Николь вполне могло всё
0
DooM: Эндшпиль
DooM: Эндшпиль
[Боевая фантастика]
Ради путешествия к звездам они оставили позади все, что было важно для них - друзей, любовь, свою страну. Вскоре морпехи Флинн Таггарт по прозвищу Флай и Арлин Сандерс достигли пути назначения -
0
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
[Военная история / Военная документалистика]
В издании рассматриваются вопросы участия белорусов и уроженцев Беларуси в важнейших событиях Великой Отечественной войны, характеризующие общий вклад населения республики в Победу. На большом
0