MoreKnig.org

Marginalis: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Стаселька Кірыл



Шрифт:

У Цефіка, як і ў Мэры, Джэйк цікавіўся лесам роднай мовы. Было заўважна, што яму гэтае пытанне задаюць не ўпершыню, і ён меў магчымасць яго абдумаць не аднойчы.

— Ведаеш, Джэйк... Наш народ заўсёды быў не вельмі вялікім і на працягу ўсёй гісторыі нам даводзілася са зброяй у руках адстойваць сваю зямлю, рэлігію, культуру і ў тым л іку мову. Але вось дзіўная рэч: як толькі ўбыхі былі пераселеныя сюды са сваёй радзімы і неабходнасць адстойваць свой народ перастала быць настолькі вострай, мы пачалі губляць самі сябе. Мне здаецца, пастаянная барацьба толькі гуртавала ўбыхаў, што і дазваляла захоўваць культуру. Але ў Асманскай імперыі, страціўшы радзіму, убыхі пачалі раз’язджацца па Турцыі, а разам з гэтым знікла і ядро, знік, асіміляваўся і сам народ убыхаў.

Так, сярод нас вяліся размовы, што трэба размаўляць на роднай мове, захоўваць родныя традыцыі. Але праўнукі тых першых убыхаў, што згубілі сваю зямлю, ужо здабылі ў Турцыі новую радзіму. Для іх убыхская мова была ўсяго толькі гістарычным артэфактам, мовай продкаў, якую варта захаваць, але толькі як музейны экспанат. А хто будзе гэтым займацца? Ды і як з мовы наогул можна зрабіць экс­панат? Яна або ёсць, або яе няма!

Раней, калі я думаў над гэтым пытаннем, мне было сумна, я злаваўся. Але з часам я зразумеў: нішто не вечна. Гэта натуральны ход гісторыі. Мовы, культуры, дзяржавы, падзеі і памяць пра іх з часам знікаюць, як і самі людзі. Знікалі і больш моцныя за ўбыхаў народы. Знікалі цывілізацыі, якія, здавалася, будуць існаваць вечна і паглынуць усе астатнія культуры. Але і яны паміралі. Усё памірае. Але праіснуеш ты сто гадоў ці тыся­чу — у канчатковым выніку не мае значэння. Гэта ўсяго толькі пясчынка ў параўнанні з тым, колькі існуе наш свет. А жыццё чалаве­ка, чалавечая гісторыя — толькі малая частка таго, што існуе вакол. I калі-небудзь гэта ўсё знікне. Перад тварам сусвету, перад тварам вечнасці і бясконцасці мы — нішто.

Словы Цевфіка глыбока ўразілі Джэйку. Ён яшчэ часта ўспамінаў іх, пракручваў у галаве, час ад часу абдумваючы не толькі лёсы моў і культур, але і сваё ўласнае жыццё ды чалавечую гісторыю.

Пасля працы з Цевфікам Джэйк наведаў яшчэ некалькі гарадоў, але не па працы, а хутчэй у адукацыйных мэтах. Падчас вяртання назад Джйка зноў ахапілі сумневы адносна поспеху задуманага ім прадпрыемства. Гэтым разам разважанні тычыліся таго, колькі часу можа заняць расшыфроўка ўрыўкаў, напісаных на невядомых мовах. Бо праца па расшыфроўцы невялікага тэксту, напісанага на натуральнай мове, значна складаней за працу, напрыклад, ваеннага дэшыфроўшчыка. Што, калі адзін з такіх урыўкаў будзе роўны Разэтскаму каменю, і што ўжо казаць тады пра сотні такіх урыўкаў.

Мэры і Цевфік былі першымі перакладчыкамі Джэйка сярод апошніх носьбітаў роднай мовы. За наступныя некалькі гадоў ён наведаў яшчэ сотні месцаў і пазнаёміўся з дзясяткамі соцень людзей. За тэты перыяд яму ўдалося перакласці значную частку ўрыўкаў кнігі, напісаных на знікаючых мо­вах. Як правіла, яго паўсюль прымалі калі не з гарачым энтузіязмам, то, па меншай меры, вельмі цёпла. I кожны згаджаўся аказаць маладому даследчыку дапамогу. Адзіным выключэннем стаў Эндру Ючыгант — апошні носьбіт мовы ваппа.

Джэйк больш за два тыдні спрабаваў дамагчыся ад Эндру згоды, але ўсе ўгаворы і ар­гументы былі дарэмныя. Як на злосць, апошні носьбіт мовы вапа апынуўся прыхільнікам рэлігійнага руху “Храм народаў”, які па сутнасці з’яўляўся нічым іншым, як таталітарнай сектай. У сувязі з гэтым было асабліва складана наладзіць кантакт з і без таго “закрытым” ад прыроды Эндру. Калі б мелася магчымасць, Джэйк, можа, і адступіў бы, знайшоў бы іншы спосаб перакласці ўрывак, але мова вапа не мела ўласнай пісьменнасці, а Эндру быў адзіным, хто мог дапамагчы. Таму не ўяўлялася іншага выйсця, як пасябраваць з гэтым складаным чалавекам.

Каля месяца Джэйк намагаўся як мага больш даведацца пра “Храм народаў”, яго членаў і лідара. Як высветлілася, многія сваякі, у тым ліку і сваякі Эндру, спрабавалі вярнуць сваіх блізкіх у сям’ю. Яны падавалі позвы ў суды, патрабавалі ад уладаў правесці расследаванне, пісалі артыкулы ў газеты аб “прамыванні мазгоў” і зомбі-ўплыве секты, хтосьці нават рабіў спробы выкрасці родных, якія трапілі ў “Храм народаў”. У рэшце рэшт адбылося тое, чаго ніхто не чакаў: лідарам секты было прынята рашэнне, што “Храму народаў” варта перабрацца ў джунглі Гаяны, дзе за тры гады да гэтага некалькімі членамі руху было заснавана паселішча Джонстаўн, названае так у гонар тамтэйшага лідара Джыма Джонса. Заставалася мала часу, і Джэйк, так і не здолеўшы пераканаць Эндру, пайшоў на неабдуманы крок, які не здолеў бы ўявіць нават у сваіх самых страшных фантазіях — далучыцца да руху і адправіцца разам з “Хра­мам народаў” у Гаяну, каб не згубіць апошняга чалавека, здольнага зразумець мову вапа. Даведаўшыся пра гэта, Эндру ўсяляк спрабаваў перашкодзіць прыняццю яго ў pyx. Але Джым Джонс — лідар руху — не паддаўшыся просьбам і перасцярогам свайго даўняга прыхільніка, усё ж дазволіў Джэйку пасяліцца разам з усімі ў Джонстаўне.

Доўга збірацца не давялося, бо Джэйк разлічваў максімум на некалькі тыдняў і нават уявіць не мог, як крута зменіцца маршрут яго экспедыцыі. Сабраць рэчы ў дарогу не было вельмі складана. Складаней было канчаткова вырашыцца на паездку ў джунглі з вар’ятамі, якіх ён нават не ведаў. Джэйк ліхаманкава перабіраў газеты з матэрыяламі пра “Храм народаў”, спрабуючы яшчэ і яшчэ раз узважыць усе магчымыя рызыкі. На яго думку, баяцца гэтых людзей яму не было варта, бо яны былі вернікамі, хай і настолькі апантанымі. Ды і ў самім сабе сумнявацца таксама няварта было. Ён не паддасца чарам Джыма Джонса і ўсім гэтым байкам пра бога. Ён будзе граць ролю, рабіць выгляд, спрабуючы дамагчыся даверу Эндру, але ні ў якім разе не стане такім як яны. Бо ён быў чалавекам навукі, крытычным чалавекам. У той час як прыхільнікі руху ў асноўнай сваёй масе былі людзьмі неадукаванымі, неўладкаванымі — наркаманамі, прастытуткамі, алкаголікамі, бяздомнымі і ўбогімі — менавіта такімі людзьмі, якія не маюць жыццёвых сэнсаў і арыенціраў, якім няма чаго губляць і няма чаго больш знайсці, прасцей за ўсё маніпуляваць. Але не ім, бо ён быў зусім іншым. Для яго гэтая секта не ўяўляла небяспекі. Аднак хваляванне і трывога, што ўзніклі ў Джэйка з прыняццем гэтага рашэння, ужо больш ніколі яго не пакідалі.

Пасяленне “Храма народаў” размясцілася ў Гаяне на ўчастку плошчай у 3852 акры, узятым у арэнду. Членамі секты тут было пабудавана мноства невялікіх хатак, крыху пазней таксама ўзвялі будынкі адміністрацыйнага прызначэння, клуб, пільню, дзіцячы сад. Будаўніцтва не заняло шмат часу. У Джонстау­не працавала каля дзевяці соцень чалавек. Усе яны працавалі амаль адзінаццаць гадзін на дзень, у асноўным займаючыся акультурваннем тэрыторыі ды сельскагаспадарчымі работамі. Нягледзячы на цяжкую працу, у іх яшчэ заставаліся сілы на рэлігійныя абмеркаванні ды пропаведзі Джыма Джонса.

Не мінула цяжкая праца і Джэйка. Для ча­лавека разумовай працы гэта было сапраўдным катаваннем. А калі не бачыш у ёй сэнсу, то катаваннем не толькі фізічным, але і псіхалагічным. Ён спрабаваў гультаяваць там, дзе гэта не кідалася ў вочы. Але зусім адмовіцца працаваць разам з усімі Джэйк не вырашаўся, тым больш што адносіны з Эндру наладзіць усё яшчэ не ўдавалася. Аднойчы ў самы разгар працоўнага дня яго паклікаў хрыплы мужчынскі гол ас:

— Гэй, хлопец, не карай сябе!

— Гэта ты аб чым? — са здзіўленнем аказаўся Джэйк.

— Я не першы дзень назіраю за табой і даўно заўважыў, што працаваць ты не вельмі хочаш.

— Ты ж мяне не закладзеш?

— Я цябе не здам, але калі гэта зразумее нехта іншы, цябе могуць сур’ёзна пакараць.

Моцнага барадатага мужчыну ў клятчастай кашулі і карычневых штанах на падцяжках клікалі Карлас. Вельмі хутка яны пасябравалі з Джэйкам і, як пазней высветлілася, ён таксама пераследваў у Джонстаўне хутчэй свае карысныя мэты, чым уяўляў сабой сапраўднага прыхільніка “Храма народаў”. Карл ас працаваў журналістам і ўкараніўся ў секту, спадзеючыся пасля напісаць матэрыял, годны Пулітцэраўскай прэміі. Знаёмства з ім ладна падбадзёрыла Джйка, які з кожным днём усё глыбей пагружаўся ў бездань дэпрэсіі ды роспачы ад навакольнай абстаноўкі. Цяпер, калі Джэйк ведаў, што тут ёсць хоць нехта, з кім ён можа быць заадно, яго штодзённая задушлівая трывога трохі адступіла.

Неўзабаве Джэйк раскрыў новаму сябру і ўласныя матывы знаходжання ў Джонстау­не. Ён не збіраўся распавядаць усё, планаваў толькі злёгку акрэсліць свой інтарэс у падзяку за тое, што Карлас гэтак смела адкрыўся перад незнаёмым чалавекам і ў рэшце рэшт, таго не ўсведамляючы, уратаваў маладую неакрэплую душу ад глыбокай дэпрэсіі. Яны часта і памногу размаўлялі, наколькі гэта было магчыма ў такім месцы. Іх адносіны хутчэй былі больш важныя і неабходныя для Джэйка, чым для заўсёды бадзёрага, упэўненага і квітнеючага жыццём Карласа. Праз некаторы час Джэйк на сваё здзіўленне ўсвядоміў, што выклаў практычна ўсё чалавеку з настолькі гаваркой у прамым і пераносным сэнсе прафесіяй.

Але ў той дзень знаёмства ён даведаўся ад дасведчанага ва ўсім, што тычылася “Храма народаў”, Карласа аб жудасных пакараннях і катаваннях, што прымяняліся ў Джонстаўне ў дачыненні да кожнага, хто хоць трохі адыходзіў ад правіл. Асабліва жорстка караліся спробы ўцёкаў з паселішча. Падобныя намеры ўспрымаліся як вераадступніцтва і здрада асабіста Джыму Джонсу, якому тут безумоўна падпарадкоўваліся і якога ўспрымалі ледзь не як самога бога. У значнай ступені такія парадкі маглі быць звязаныя з актыўным ужываннем наркотыкаў лідарам секты, якое пачалося пасля пагаршэння яго здароўя ў сувяз! са зменай клімату. Толькі цяпер Джэйк зразумеў прычыны пастаянных начных стогнаў ды крыкаў. Толькі цяпер ён зразумеў, што знаходзіцца ў пастцы, з якой, магчыма, яшчэ не хутка выберацца. Толькі цяпер Джэйк у поўнай меры адчуў усю небяспеку месца, у якім апынуўся па ўласнай волі.

Дзякуючы Карласу ён таксама атрымаў лепшае ўяўленне адносна постаці самога Джыма Джонса і ягонага жыцця. Заснавальніку і лідару “Храма народаў” было сорак шэсць гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Крыт, штат Індыяна. Яго маці была верніцай, але інстытуту царквы не вельмі давярала. Менавіта яна і іх суседзі пяцідзясятнікі зрабілі асноўны ўплыў на фарміраванне рэлігійных поглядаў Джыма. У дваццаць тры гады малады хлопец паспяхова навучаў веры на вуліцах, прыцягваючы ўсё новых і новых членаў у найбуйнейшую канфесію пратэстантаў пяцідзясятнікаў у краіне. Але перакананасць Джыма

Джонса ў роўнасці людзей незалежна ад іх расавай і сацыяльнай прыналежнасці прывяла да канфлікту паміж ім і адміністрацыйным саветам царквы “Сходу Гасподня”, у выніку чаго было прынята рашэнне заснаваць уласны рух пад назвай “Паслядоўнікі Хрыста”, у далейшым пераназваны ў “Храм народаў”. Крыху пазней Джонс са сваёй жонкай Марсэлінай усынавілі некалькі дзяцей рознага этнічнага і расавага паходжання.

Нягледзячы на нападкі іншых рэлігійных рухаў і грамадскасці на “Храм народаў”, Джым Джоне завязаў мноства кантактаў з прадстаўнікамі палітычнай эліты краіны, сярод якіх былі віцэ-прэзідэнт Уолтар Мандэйл, губернатар Джэры Браўн і нават пер­шая лэдзі ЗША Разалін Картэр. Да моманту пераезду руху ў Гаяну “Храм народаў” ужо ўяўляў сабой досыць моцную арганізацыю з прадстаўніцтвамі ў многіх гарадах. Акрамя таго, у сваім распараджэнні секта мела некалькі ўстаноў для дзяцей, дамоў састарэлых, аб’ектаў нерухомасці, уласны штомесячнік і вялікую групу паслядоўнікаў. У астатнім Карлас толькі рабіў здагадкі адносна магчымага развіцця руху, калі б “Храм народаў” не пераехаў у Джонстаўн.

Разважаючы пра “Храм народаў”, Джэйк усё больш зацвярджаўся ў меркаванні, што ніколі б не пагадзіўся далучыцца да гэтай сек­ты, разумей ён у поўнай меры, што яна сабой уяўляе насамрэч. Пасля знаёмства з Карл асам ён не аднойчы абдумваў магчымасць уцёкаў з Джонстаўна, але абмяркоўваць свае думкі на гэты конт з новым сябрам так і не адважыўся. Бывала, што паселішча наведвалі амерыканцы, сярод якіх былі і журналісты. Але нават яны не маглі разглядзець за карцінай усеагульнага шчасця, што старанна разыгрывалася перад гасцямі, жахаў, якія адбываюцца ў секце Джы­ма Джонса. Магчыма, варта было з’ехаць з імі ці бегчы самастойна. Але Джэйк усё яшчэ сумняваўся. Адносіны з Эндру наладзіць яшчэ не атрымалася, а кінуць задуманае на паўдарозе было б крыўдна. Дый калі разабрацца, перад ім стаяла не такая ўжо невыканальная зада­ча. Аднак калі рашэнне бегчы ўсё ж паспела, было ўжо занадта позна.

Жыццё ў джунглях было поўнае небяспек, якія не мінулі і Джэйка. У адсутнасці надеж­ных медыцынскіх умоў яго здароўе стала пагаршацца. Не малую ролю адыграў дэпрэсіўны стан на мяжы зрыву. Адзінымі легальнымі спосабамі лячэння былі толькі дапамога са­мога Джыма Джонса і бога, іншымі словамі, пастаянныя малітвы — як лічылася, больш чым надзейныя сродкі лячэння. Таму хворы нават у выпадку моцных недамаганняў не вызваляўся ад штодзённай працы. Джэйк быў у поўным адчаі. Ён адмаўляўся працаваць, маліцца, прымаць дапамогу Джыма Джон­са; патрабаваў даставіць яго ў бальніцу; выяўляў агрэсію і абражаў кожнага, хто да яго набліжаўся. У сітуацыі, якая склалася, падобныя паводзіны сталіся адзіна магчымымі для Джэйка. А для кіраўніцтва Джонстаўна адзінае, што заставалася ў такой сітуацыі — выгнаць з хворага дэмана. Яго акуналі ў ледзяную ваду, білі, прыпякалі агнём, рабілі ўсё, каб уціхамірыць аблудную душу. Ашалеўшы канчаткова, Джэйк усё яшчэ не губляў надзею вярнуцца дадому, чакаючы прыезду чарговай камісіі з ЗША.

Застаецца толькі фантазіраваць, як магло ўсё скласціся, калі б не адзін выпадак, які вырашыў лёс не толькі Джэйка, але ўсяго Джонстаўна. 17 лістапада ў Джонстаўн прыбыў у суправаджэнні некалькіх журналістаў кангрэсмен Лео Раян, каб пацвердзіць або абвергнуць асцярогі грамадскасці і сваякоў сектантаў. Джым Джоне зладзіў кангрэсмену ўрачыстую сустрэчу, усе радаваліся, усміхаліся, ствараючы атмасферу шчасця і дабрабыту. Джэйк даўно чакаў магчымасці вярнуцца і, нягледзячы на вар’яцтва, здолеў прарвацца да Раяна. Ён павіс на ім, трымаў з усіх сіл, баючыся хоць ненадоўга згубіць з-пад увагі. Джэйк плакаў, крычаў, маліў, каб яго як мага хутчэй забралі адсюль, спехам апісваючы ўсе зверствы, якія зведаў.

Джэйк быў не адзіным, хто пажадаў пакінуць Джонстаўн. Усіх іх кангрэсмен паабяцаў вывезці ў ЗША. Апошняя надзея знікла, калі на Раяна з нажом напаў адзін з сектантаў — Дон Слай. Падчас гэтага інцыдэнту самога Джэйка хутка скруцілі ды вывелі. Вар’ята

Слая паспелі абяззброіць, і кангрэсмен не пацярпеў, але калі прыйшоў час ехаць, Джэйка нібыта не здолелі адшукаць, і пасля працяглых пошукаў у аэрапорт адправілася толькі шаснаццаць пасяленцаў. Ашалелага вучонага замкнулі ў цёмным халодным памяшканні. 3-за дзвярэй ён пачуў толькі: “3 табой мы хутка разбяромся”. Джэйк крычаў на ўсё гор­ла, калаціў у дзверы так, што параніў рукі да крыві, але ўсе намаганні былі марныя.

Па дарозе ў аэрапорт здавалася, што ўсё ўжо мінула. Пасяленцам здавалася, што хутка яны будуць дома. Але калі ўсё ўжо было гатова да вылету, пад’ехаў грузавік. 3 яго вылезлі ўзброеныя мужчыны, якія адкрылі агонь па групе. Неўзабаве тыя зноў залезлі ў грузавік ды з’ехалі. Лео Раян быў забіты, а разам з ім некалькі журналістаў і сябраў секты. У той жа вечар у паселішчы Джым Джонс выступіў перад сваімі паслядоўнікамі. Ён паведаміў, што кангрэсмен быў забіты, цяпер іх не пакінуць у спакоі, існаванне Джонстаўна было пад пагрозай і адзінае, што заставалася — здзейсніць рэвалюцыйны акт самагубства.

Памочнікі Джонса падрыхтавалі бак з Biнаградным напоем “Flavor Aid”, дадаўшы ў яго сумесь цыяніду і валіума. Паслядоўнікі ўважліва слухалі свайго “бацьку” безумоўна верачы ўсяму сказанаму ім. Толькі Крысцін Мілер выказала сур’ёзныя сумневы адносна безвыходнасці сітуацыі. Яна паспрабавала аргументавана прапанаваць альтэрнатыўныя варыянты, але Джонс хутка і ў рэзкай манеры выставіў яе “адступніцай”. Гэтак жа паспяхова і агрэсіўна ён здолеў здушыць і іншыя магчымыя пагрозы яго плану. Спярша такіх, як Крысцін, прымусілі сілай выпіць атруту. У іх ліку быў і Джэйк. Тым, хто асабліва моцна супраціўляўся, яд уводзілі праз шпрыц.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Хороший остров 4
Хороший остров 4
[Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Первое правило выживания: не паникуй. Второе: найди воду и укрытие до темноты. Третье: если местные суслики притворяются булыжниками, а чаща орет на тебя дурным голосом — просто смирись, что
0
Система кота-симулянта IV
Система кота-симулянта IV
[Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Был человеком, а стал котом? Не беда! Попал в мир культиваторов? Бывает! В голове появилась система? Отлично! Проблема всего одна. Как оставаться человеком, если в мире царит закон джунглей, а у тебя
0
Профессор-целитель 3
Профессор-целитель 3
[Городское фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Аннотация с первого тома: В магическом Петербурге лекарей без дара не бывает. И это его первый недостаток, потому что мой Источник выжжен дотла. Зато в прошлой жизни я был опытным врачом.
0
Целитель дневного отделения. Том 1
Целитель дневного отделения. Том 1
[Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Мне полагался трон Галактической Империи, но вместо него я получил чужое тело, чужое имя и чужой мир. Российская Империя, 2019 год. Здесь огромное количество различных рас соседствуют с людьми, а
0
Аптекарь. 1893
Аптекарь. 1893
[Детективы / Проза / Классическая проза / Историческая проза]
Я тридцать лет строил фармацевтический завод. В день, когда его продали, меня не пустили через проходную. Там сердце и остановилось. Очнулся я в Петербурге 1893 года, за прилавком аптеки на
0
Сашка. Книга 1
Сашка. Книга 1
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза]
Двадцать копеек изменившие жизнь мальчишки...
0
Миллионер по вызову. Или, рыжий сводник.
Миллионер по вызову. Или, рыжий сводник.
[Любовные романы / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза]
Взвыв от боли, Марк падает в кресло.Его секретарша подскакивает к нему и начинает причитать своим писклявым голоском.— Маричек, тебе больно, милый? Видишь, что ты наделала, курица! Тебя тут никто не
0
Виверна Викторовна
Виверна Викторовна
[Ужасы / Проза / Современная проза / Попаданцы]
В человеке все должно быть прекрасно: и лицо, и тело. Так считает Вика, готовая ради красоты зайти очень далеко. Но за успешной и красивой жизнью скрывается тотальное одиночество и разбитое сердце.
0
Неурядицы случаются
Неурядицы случаются
[Проза / Современная проза / Фантастика / Попаданцы]
Лиза мечтала о перезагрузке. Правда, она думала о неделе отпуска, а не о том, чтобы очнуться на мху в мире, где деревья растут домами, а свинья смотрит на тебя как доктор наук на провалившего защиту
0
Сад невручённых писем
Сад невручённых писем
[Детективы / Проза / Современная проза]
Реставратор Анна попадает в другой мир — к саду, где невручённые письма растут на деревьях. Сад нужно перевезти, но пять старых писем могут погибнуть.Вместе с хранителем Левеном Анна ищет тех, кто
0
Зверь в сердце
Зверь в сердце
[Современная проза / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
Порой неведение лучше всего. Знание - сила, но не в этом мире, тут знание лишь тяжелое бремя и скорбь. Мир не разделен на черное и белое, в нем куда большее количество цветов, и ни один из них не
0
Морозов. Книга I
Морозов. Книга I
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Приключения]
Принял смерть от мороза, но получил второй шанс, став графом Морозовым. В мире, где история пошла по другому пути. Мире шестерёнок, пара и магии в долг. Предок рода призвал меня исправить
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Подводный отель
Подводный отель
[Сказка / Детская литература: прочее]
Невероятная удача: Изадора выиграла в конкурсе рисунков, и в качестве приза ей досталась семейная поездка на море! Сколько чудес ждёт девочку и её родных! Они впервые летят на самолёте, живут в отеле
0
Как стать звездой
Как стать звездой
[Детские приключения / Детская фантастика]
Я думал, что в средней школе для мобов всё наконец станет нормально… ха-ха, конечно же, нет! Стоило объявить конкурс талантов – и началось. Скелеты вдруг оказываются крутыми музыкантами, лучший
0
Доклад без правил
Доклад без правил
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Юмористическая фантастика]
В академии Талисман готовятся к научной конференции. Лейси Кэрролл, одна из лучших студенток на факультете, почти уверена в победе. Пока не появляется Грей Элмерз и не забирает её книги! А вместе
1
Власть отчаяния
Власть отчаяния
[Историческое фэнтези / Попаданцы]
Быть одиннадцатилетним принцем – великая удача. Десятки слуг, на лету схватывающих твои желания, лучшие учителя, всеобщее обожание. Сказочная жизнь, данная только за то, что ты изволил родиться. А
1
Козельск
Козельск
[Документалистика / История]
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
[Фольклор: прочее / Старинная литература: прочее / Современная проза / Философия]
Эта книга знакомит читателя с рукописью, известной как «Маариф». Она написана Бахауддином Валадом (1152—1231), отцом поэта-мистика Руми. «Маариф» – это собрание духовных наитий, вопросов и ответов,
0
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
[Старинная литература: прочее]
Детектив-інспекторка Карен Ейкен Горнбі на лікарняному після поранення під час виконання обов’язків. А ще сьогодні Різдво. Та все ж доведеться негайно повернутися до роботи, адже на острові Нооре у
0
Моя ужасная квартирантка
Моя ужасная квартирантка
[Любовная фантастика / Самиздат]
Омолаживающий крем с добавлением слюны вампира? Скраб для тела с пыльцой плотоядных растений? А что вы хотели, если некромант решил выпустить собственную линию косметики? И у Николь вполне могло всё
0
DooM: Эндшпиль
DooM: Эндшпиль
[Боевая фантастика]
Ради путешествия к звездам они оставили позади все, что было важно для них - друзей, любовь, свою страну. Вскоре морпехи Флинн Таггарт по прозвищу Флай и Арлин Сандерс достигли пути назначения -
0
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне
[Военная история / Военная документалистика]
В издании рассматриваются вопросы участия белорусов и уроженцев Беларуси в важнейших событиях Великой Отечественной войны, характеризующие общий вклад населения республики в Победу. На большом
0
Путеводитель «Камбоджа. Ангкор, раскрывая секреты».
Путеводитель «Камбоджа. Ангкор, раскрывая секреты».
[Путешествия и география / Путеводители / Хобби и ремесла]
Ангкор – древний город цивилизации Кхмеров с 9 по 15 в. Здесь находится тот самый «Angkor Wat» и красивые корни деревьев из к/ф «Лара Крофт: Расхитительница гробниц». Комплекс находится под охраной
0
Пропавшая планета
Пропавшая планета
[Детские приключения / Детская фантастика]
Если тёмной-тёмной ночью в заброшенном яблоневом саду вам повстречался инопланетянин с пылесосом, будьте готовы вылететь в другую галактику по супернеотложному делу вселенской важности!
0