Малання. Вядома ж — жыццё ўдавы невясёлае. Сядайце, калі ласка, гарбаты пап’яце?
Бургамістр. Гарбаты, ды з цукрам, а самі пані Малання саладзей за той цукар. (Садзіцца ля стала, хоча абняць Маланню.)
Малання. Вы ўсё жартуеце, а як Брындзюкоўна прыйдзе — зноў пад стол.
Бургамістр. Пані Малання прыдумае — пад стол. Паперка патрэбная звалілася — вось і прыйшлося падняць.
Малання. То вы ўсе свае паперы пад сталом пішаце?
Бургамістр. Улада, пані Малання, ведае, дзе што пісаць. Ва ўлады ўсюды клопат. Вось і да вас сягоння не так сабе.
Малання. Які ж у вас да мяне клопат?
Што гэта ў вас?
Бургамістр. Ды так, паперка адна.
Малання. Пакажыце.
Бургамістр. І з пячаткаю, і ўсё як трэба.
Малання. Дайце, дайце паглядзець.
Бургамістр.
Малання.
Бургамістр.
Малання.
Бургамістр. Каго гэта нясе?
Малання. Мо зноў Брындзюкоўна?
Бургамістр. Э-э, куды ж гэта мне? (Хоча схавацца пад стол.)
Малання. Бач ты, прывык. Лезь сюды, потым у сенцы выкіну.
Добры вечар, пан Пшэбыеўскі!
Пшэбыеўскі. Вітанне пані Маланні. Пані выглядае, што тая кветка, з ёю і дзень, і вечар добры.
Малання. Праходзьце, праходзьце. Я гэтак чакала, сядайце.
Частуйцеся, калі ласка.
Пшэбыеўскі. Дзенькуем (падсоўвае крэсла да Маланні.) З вашых рук, пані Малання, — усё як мёд. А сама пані Малання — саладзей за мёд.
Малання. Ах, як вы ўсё гаворыце, якія ў пана манеры.
Несцерка(на вуліцы). Эх, аж слінкі цякуць! Была не была — я ж да яе ў работнікі наняўся. (Грукоча ў дзверы.)
Пшэбыеўскі(спалохана). Цо такое?
Малання(ідзе да дзвярэй). Каго там чэрці прынеслі? (Адчыняе дзверы.) Табе чаго?
Несцерка. Што лаешся, маладзіца, — хіба забылася, як у бургамістра паперу пісалі?