Несцерка. Папа далёка, хто цябе ведае, раптам ты не ад яго.
Манах. Як гэта не ад яго?! Вось і грамата, і пячаць!
Несцерка. Мы людзі непісьменныя, у граматах і пячацях не разумеем. Надта ж ты малады.
Манах. З пяці год я ў келлі. Дваццаць год вучыўся святой мудрасці.
Несцерка. Дык, значыць, ты манах вучоны?
Манах. Пісанне ведаю я з пачатку ў канец і з канца ў пачатак. I ўсе словы святых нашу ў душы сваёй.
Несцерка. Ды ўсё па-старому. Куды ні пайдзі — усюды людзей многа, а паабедаць няма дзе. Гэтак і хаджу, часам з квасам, парою з вадою, а калі добрыя людзі накормяць — то і слава Богу.
Чаму ж не зайсці, калі па дарозе? Заходзіў.
У Бога спраў многа. Прыходжу гэта я — гляджу, аж, браточкі мае, — сядзіць наш Бог ля печкі, лапці пляце. «Госпадзі, — пытаю, — няўжо ў цябе ботаў няма?» «Ёсць, — кажа, — але новыя, ціснуць. А мне даўно трэба на зямлю схадзіць, праверыць, як там апосталы ўпраўляюцца. У лапцях, яно, ведаеш, лепей. Ды вось, — кажа, — ніяк да канца даплесці не магу. Ну, а што там у вас на зямлі? — пытае ў мяне. — Ці ў парадку правасуддзе, ці не забываеце сумленне, дабрадзейнасць?» «Усё ў парадку, — кажу. — Правасуддзе ў турме сядзіць, сумленне ахрыпла, дабрадзейнасць жабруе на дарозе — адным словам, кажу, — жывем пакрыху».
Ну, пагутарылі мы пра тое-сёе, да вечара амаль сплёў ён лапці — крышачку толькі засталося. А ноччу, братачкі мае, чую: нешта шамаціць — гляджу: аж гэта святы Пётр лапці пакрыху расплятае!
Вось-вось! Так гэтыя лапці і плятуцца па сённяшні дзень.
Ат, свой грызіся — чужы не лезь. Не стаў я мяшацца ў гэтую блытаную справу. Прыхапіў боты ды ў ногі. А боты — якраз па назе прыйшліся. (Ставіць нагу ў боце на калёсы.)
Ну, пойдзем, браток.
Пётр(глядзіць на боты). Няўжо ад самога Бога боты?
Несцерка. Ад яго самога.
Пётр. Добрыя боты. Я свае ўжо год як прадаў. Ды з ботаў толку мала. Ты б лепш спытаў у Бога рубель неразменны…
Несцерка. Толку мала, а нагам усё ж прыемна. А рубель неразменны мне Бог даўно выдаў.
Пётр. Дзе ж ён?
Несцерка. Вось тут (пляскае сябе далонню па лбе). З гэткім рублём, браток, не прападзеш, яго і не згубіш, і злодзеі з кішэні не выцягнуць. I нядоімку з ім сабралі, га?
Яцак(паказвае на Несцерку). Вось ён! У мяне ў карчме гэтую птушку і маляваў!
Стражнікі. Ага, папаўся! Будзе табе птушка заморская! (Хапаюць і выводзяць Несцерку.)
Пётр. Людзі, дапамажыце — добрага чалавека ў астрог пацягнулі!
Манах. Добраму чалавеку толькі ў астрозе і месца!
Карціна трэцяя
Малання. Дзень добры, пан бургамістр.
Бургамістр. Дзень добры, пані Малання! (Выбягае насустрач, садзіць яе ў крэсла. Малання дастае веер і пачынае абмахвацца.)
Малання. Да вас не прабіцца, кожнаму растлумач — навошта, ды яшчэ глядзяць, каб пятак выцыганіць.
Бургамістр. На тое яна ўлада, што не лёгка да яе трапіць, пані Малання. З якой гэткай патрэбай прыйшлі?
Малання. Даўно не бачыла пана бургамістра, засумавала.
Бургамістр. Жартуеце, жартуеце, пані Малання. Чуў, усё больш іншым сваю ўвагу аддаяце.