MoreKnig.org

Чарнобыльская малітва: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Алексиевич Светлана



Шрифт:

Дагледжаны гарод. За плугам ідзе гаспадар, убачыў нас:

— Хлопцы, не сварыцеся. Мы ўжо падпіску далі: вясной паедзем.

— А навошта ж тады гарод пераворваеце?

— Дык жа гэта асенні клопат…

Я разумею, але я павінен скласці пратакол…"

"Жонка забрала дзіця і сышла. Сучка! Але я не павешуся, як Ванька Котаў… I не выкінуся з сёмага паверха! Сучка! Калі я адтуль прыкаціў з чамаданам грошай… Машыну купілі. Яна, сучка, жыла са мною. Не баялася. (Нечакана спявае.)

Нават тысяча рэнтген

Не апусціць рускі член…

Добрая прыпеўка. Адтуль. Хочаце анекдот? (Тут жа пачынае расказваць.) Муж вяртаецца дадому… З-пад рэактара… Жонка пытаецца ў доктара: "Што рабіць з мужам?" — "Памыць, абняць, дэзактываваць". Сучка! Яна мяне баіцца… Забрала дзіця… (Нечакана сур'ёзна.) Салдаты працавалі… Ля рэактара… Я іх вазіў на змену і са змены. У мяне, як і ва ўсіх, вісеў на шыі лічыльнік-накапляльнік. Пасля змены я іх збіраў і здаваў у першы аддзел… Сакрэтны… Там здымалі паказанні, запісвалі быццам бы штосьці ў нашы картачкі, але колькі рэнтгенаў кожнаму перапала — ваенная тайна. Сукі! Праходзіць нейкі час, табе кажуць: "Стоп! Больш нельга!" Уся медыцынская інфармацыя… Нават пры ад'ездзе не сказалі — колькі? Сукі! Цяпер яны грызуцца за ўладу… За партфелі… У іх — выбары.

Як нас лячыць? Ніякіх дакументаў мы не прывезлі. Іх дагэтуль хаваюць ці знішчылі па прычыне асаблівай сакрэтнасці. Чым дапамагчы нашым дактарам? Мне б цяпер даведачку: колькі? Чаго я там набраў? Я б сваёй сучцы паказаў… Я яшчэ ёй дакажу, што мы выжывем у любых абставінах і будзем жаніцца і раджаць. Пайшлі вы ўсе ў с…!"

"З нас узялі падпіску аб неразглашэнні… Я маўчаў… Адразу пасля арміі стаў інвалідам другой групы. У дваццаць два гады. Хапануў сваё… Цягалі вёдрамі графіт… Дзесяць тысяч рентгенаў… Зграбалі звычайнымі рыдлёўкамі, шуфлямі, мяняючы за змену да трыццаці "пялёсткаў Істракова", у народзе іх звалі "наморднікамі". Насыпалі саркафаг. Гіганцкую магілу, у якой пахаваны адзін чалавек — старшы аператар Валерый Хадзямчук, які застаўся пад руінамі ў першыя хвіліны выбуху. Піраміда дваццатага стагоддзя…

Нам заставалася служыць яшчэ тры месяцы. Вярнуліся ў часць, нават не пераапранулі. Хадзілі ў тых жа гімнасцёрках, у ботах, у якіх былі на рэактары. Да самага дэмбеля…

А калі б далі гаварыць, каму я мог расказаць? Працаваў на заводзе. Начальнік цэха: "Хопіць хварэць, а то скароцім". Скарацілі. Пайшоў да дырэктара: "Не маеце права. Я — чарнобылец. Я вас ратаваў. Абараняў!" — "Мы цябе туды не пасылалі".

Начамі прачынаюся ад мамінага голасу: "Сыночак, чаму ты маўчыш? Ты ж не спіш, ты ляжыш з расплюшчанымі вачыма… I святло ў цябе гарыць…" Я маўчу. Са мною ніхто не можа загаварыць гэтак, каб я адказаў. На маёй мове… Ніхто не разумее, адкуль я вярнуўся… I я распавесці не магу…"

"Ужо не баюся смерці… Самой смерці… Але не даўмеюся, як буду паміраць… Друг паміраў… Разросся, надзьмуўся… З бочку… А сусед… Таксама там быў, кранаўшчык. Ён счарнеў на вугаль, усохся да дзіцячага памеру. Не даўмеюся, як буду паміраць… Адно мне дакладна вядома: з маім дыягназам доўга не працягнеш. Адчуць бы момант… Кулю — у лоб… Я быў у Афгане… Там з гэтым лягчэй… З куляй…

Зберагаю газетную выразку… Пра аператара Леаніда Таптунова, гэта ён той ноччу дзяжурыў па станцыі і націснуў на чырвоную кнопку аварыйнай засцярогі за некалькі хвілін да выбуху. Яна не спрацавала… Яго лячылі ў Маскве. "Каб уратаваць, патрэбна цела", — казалі ўрачы. Засталася адна-адзіная чыстая, неабпрамененая плямка на спіне. Пахавалі, як і іншых, на Міцінскіх могілках. Труну выклалі знутры фальгой… Над ім паўметра бетонных пліт, са свінцовай пракладкай. Прыедзе бацька… Стаіць, плача… Ідуць міма людзі: "Твой суччын сын узарваў!"

Мы — самотнікі. Чужыя. Нават хаваюць нас асобна, не гэтак, як усіх. Як прышэльцаў адкульсці з космасу… Лепей бы я загінуў у Афгане! Праўду кажу, навальваюцца такія думкі. Там смерць была справай звычайнай… Зразумелай…"

"Зверху… З верталёта… Як ішоў нізка ля рэактара, назіраў… Казулі, дзікі… Худыя, сонныя… Як на замаруджанай кінастужцы рухаюцца… Яны карміліся травою, што тут расла, не разумелі… Не разумелі, што трэба сысці… Сысці разам з людзьмі…

Ехаць — не ехаць? Ляцець — не ляцець? Я — камуніст, як я мог не ляцець? Двое штурманаў адмовіліся, што, маўляў, жонкі маладыя ў іх, дзяцей яшчэ няма, іх сарамацілі, пакаралі. Кар'ера скончылася! Быў яшчэ мужчынскі суд. Суд гонару! Гэта, разумееце, азарт — ён не змог, а я пайду. Цяпер я думаю іначай… Пасля дзевяці аперацый і двух інфарктаў… Я іх не асуджаю, я іх разумею. Маладыя хлопцы. Але сам бы ўсё роўна паляцеў… Гэта так. Ён — не змог, а я — пайду. Мужчынскае!

З вышыні ўражвала колькасць тэхнікі: цяжкія верталёты, сярэднія верталёты… МІ-24 — гэта баявы верталёт… Што можна было рабіць на баявым верталёце ў Чарнобылі? Ці на ваенным знішчальніку МІ-2? Лётчыкі… Маладыя хлопцы… Усе пасля Афгана… Настрой такі, што хапіла б з іх аднаго Афгана, наваяваліся. Стаяць у лесе ля рэактара, хапаюць рэнтгены. Загад! Туды не трэба было пасылаць такую колькасць людзей, абпраменьваць. Навошта? Патрабаваліся спецыялісты, а не чалавечы матэрыял. Разбураны будынак, піраміды абрынутага хламу… і гіганцкая колькасць маленькіх чалавечых фігурак. Стаяў нейкі фээргэўскі кран, але мёртвы, туды дайшоў і памёр. Робаты паміралі… Нашы робаты, акадэміка Лукачова, створаныя ім для даследаванняў на Марсе… Японскія робаты… У іх, пэўна, згарала ўся начынка ад высокай радыяцыі. А салдацікі ў гумавых касцюмах, у гумавых пальчатках бегалі…

Перад ад'ездам нас папярэдзілі, што ў дзяржаўных інтарэсах — не балбатаць пра бачанае. Але, акрамя нас, ніхто не ведае, што там рабілася. Мы не ўсё разумелі, але ўсё бачылі…"

Раздзел другі. Вянец тварэння

Маналог пра старыя прароцтвы

"Мая дзяўчынка… Яна не такая, як усе… От яна падрасце і яна спытаецца ў мяне: "Чаму я не такая?"

Як яна нарадзілася… Гэта было не дзіцятка, а жывы мяшэчак, зашыты з усіх бакоў, ніводнай шчылінкі, толькі вочкі расплюснуты. У медыцынскай картачцы запісана: "дзяўчынка, народжаная з множнай комплекснай паталогіяй: аплазія ануса, аплазія похвы, аплазія левай ныркі"… Гэтак гучыць яно на навуковай мове, а на звычайнай: ні піскі, ні попкі, адна нырка… Я несла яе на другі дзень на аперацыю, на другі дзянёк яе жыцця… Яна расплюшчыла вочкі, быццам і ўсміхнулася, а я спачатку падумала, што хоча заплакаць… О, госпадзі, яна мне ўсміхнулася! Такія, як яна, не жывуць, такія адразу паміраюць. Яна не памёрла, бо я яе люблю. За чатыры гады — чатыры аперацыі. Гэта адзінае дзіця ў Беларусі, якое выжыла з такой комплекснай паталогіяй. Я яе вельмі люблю. (Маўчыць.) Я нікога больш не змагу радзіць. Не рашуся. Вярнулася з раддома: муж пацалуе ўначы, я ўся дрыжу — нам нельга… Грэх… Страх… Чула, як урачы між сабою гаварылі: "Дзяўчынка не ў сарочцы нарадзілася, а ў панцыры. Паказаць па тэлевізары, ніводная маці не раджала б". Гэта яны пра нашу дзяўчынку… Як нам пасля гэтага з любошчамі тымі?!

Хадзіла ў царкву. Распавяла бацюшку. Ён кажа, што трэба адмольваць свае грахі. Але ў нашым родзе ніхто нікога не забіў…

У чым я вінаватая? Спачатку наш пасёлак хацелі эвакуіраваць, а пасля выкраслілі са спісу: не хапіла ў дзяржавы грошай. А я ў гэты час пакахала. Выйшла замуж. Я не ведала, што нам тут няможна кахацца… Шмат гадоў назад мая бабуля чытала ў Бібліі, што надыдзе на зямлі час, калі ўсяго будзе ў дастатку, усё будзе цвісці і пладаносіць, у рэках стане поўна рыбы, у лясах звера, але пакарыстацца гэтым чалавек не зможа. Ён не зможа і нарадзіць на сябе падобнага, прадоўжыць несмяротнасць. Я слухала старыя прароцтвы, як жахлівую казку. Не верыла. Раскажыце ўсім пра маю дзяўчынку. Напішыце. У чатыры гады яна спявае, танцуе, чытае на памяць вершыкі. У яе нармальнае разумовае развіццё, яна нічым не адрозніваецца ад іншых дзяцей, у яе толькі іншыя гульні. Яна не гуляе "ў краму", "у школу", яна гуляе з лялькамі "ў бальніцу": робіць ім уколы, ставіць градуснік, прызначае кропельніцу, лялька памірае, — пакрывае яе белай прасціною. Чатыры гады мы з ёй жывём у бальніцы, яе нельга пакінуць там адну, і яна не ведае, што жыць трэба дома. Калі забіраю яе на месяц-два дадому, пытаецца: "А мы хутка вернемся ў бальніцу?" Там у яе сябры, яны там жывуць, растуць. Ёй зрабілі попку… Фармуюць похву… Пасля апошняй аперацыі цалкам спынілася мочаспусканне, катэтар уставіць не ўдалося — трэба яшчэ некалькі аперацый. Але далей раяць аперыравацца за мяжою. А дзе нам узяць дзесяткі тысяч долараў, калі муж атрымлівае сто дваццаць долараў у месяц? Адзін прафесар па сакрэце параіў: "З такой паталогіяй ваша дзіця ўяўляе вялікую цікавасць для навукі. Пішыце ў замежныя клінікі. Іх павінна гэта зацікавіць". I я пішу… (Стараецца не заплакаць.) Я пішу, што кожнае паўгадзіны трэба выціскаць мачу рукамі, мача выходзіць праз кропкавыя адтуліны ў вобласці похвы. Калі гэтага не рабіць, адмовіць адзіная нырка. Дзе яшчэ ў свеце ёсць дзіця, якому кожнае паўгадзіны трэба выціскаць мачу рукамі? I колькі гэта можна вытрываць? Ніхто не ведае ўздзеяння малых доз радыяцыі на чалавека, на дзіцячы арганізм. Вазьміце маю дзяўчынку, хай для вопытаў… Я не хачу, каб яна памёрла… Я згодная, каб мая дзяўчынка стала паддоследнай жабкай, паддоследным трусікам, толькі б яна выжыла. (Плача.) Дзесяткі лістоў напісала… О, Госпадзі!

Пакуль што яна не разумее, але калі-небудзь спытаецца ў нас: чаму яна не такая, як усе? Чаму яе не зможа пакахаць мужчына? Чаму ёй нельга нарадзіць дзіцятка? Чаму ў яе ніколі не будзе таго, што адбываецца ў матылька… у птушкі… Ува ўсіх, але толькі не ў яе… Я хацела… Я павінна была даказаць… Каб… Я хацела атрымаць дакументы… Каб яна вырасла і даведалася: гэта не мы з мужам вінаватыя… Не наша каханне… (Зноў стараецца не заплакаць.) Чатыры гады ваявала… З урачамі, з чыноўнікамі.. Стукалася ў высокія кабінеты…Толькі праз чатыры гады мне выдалі медыцынскую даведку, якая пацвярджае сувязь іянізуючай радыяцыі (малых дозаў) з яе страшэннай паталогіяй. Мне адмаўлялі чатыры гады, мне ўсё казалі: "Ваша дзяўчынка — інвалід дзяцінства". Які ж яна інвалід дзяцінства? Яна — інвалід Чарнобыля. Я вывучыла сваё радаводнае дрэва: не здаралася ў нашым родзе такога, да васьмідзесяці-дзевяноста гадоў усе жылі, мой дзядуля — да дзевяноста трох. Урачы апраўдваліся: "У нас — інструкцыя. Такія выпадкі мы пакуль што павінны ацэньваць, як агульнае захворванне. Вось праз дваццаць-трыццаць гадоў, калі назапасіцца банк чарнобыльскіх дадзеных, пачнём звязваць хваробы з іянізуючай радыяцыяй. А пакуль што медыцыне і навуцы пра гэта мала што вядома". Але я не магу чакаць дваццаць-трыццаць гадоў. Хацела падаць на іх у суд… На дзяржаву… Мяне называлі вар'яткай, смяяліся, маўляў, такія дзеці нараджаліся і ў Старажытнай Грэцыі. Адзін чыноўнік крычаў: "Чарнобыльскіх ільгот захацела! Чарнобыльскіх грошай!" Як я не страціла прытомнасці ў яго кабінеце…

Яны не маглі зразумець аднаго… Не хацелі… Мне трэба было ведаць, што гэта не мы з мужам вінаватыя… Не наша каханне… (Не стрымліваецца. Плача.)

Гэта дзяўчынка расце… Усё роўна дзяўчынка… Не хачу, каб назвалі прозвішча… Нават суседзі нашы… На адной лесвічнай пляцоўцы ўсяго не ведаюць. Апрану ёй сукеначку, запляту коску: "Кацечка ваша такая прыгожая", — кажуць яны мне. А сама я гэтак дзіўна гляджу на цяжарных жанчын… Як быццам здалёк… З-за вугла дома… Не гляджу, а падглядваю… Ува мне сумесь розных пачуццяў: здзіўлення і жаху, зайздрасці і радасці, нейкай нават помслівасці. Неяк спаймала сябе на думцы, што з тым жа пачуццём гляджу на шчэнную суседскую сучку… На бусліху ў гняздзе…

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Том 1. Любовь и ненависть
Том 1. Любовь и ненависть
[Повесть / О войне]
В первый том трехтомника латышского писателя Жана Гривы (1910—1982) вошел роман «Любовь и ненависть». События, отображенные в романе, происходят в буржуазной Латвии и в революционной Испании, на
0
Тверлик
Тверлик
[Научная фантастика]
Богатство? Власть? Тверлик был готов отдать людям все, чего бы они ни захотели…
0
Над нами качалось небо
Над нами качалось небо
[Советская классическая проза]
Дрессировка чужих мышей
Дрессировка чужих мышей
[Иронический детектив / Детективы]
Если в вашей жизни началась полоса тотального везения, то это предвестник цунами неприятностей. У Татьяны Сергеевой новое дело. Вера Михайловна Николаева хочет найти жестокую Елизавету Петровну,
0
История государства Караханидов в исследованиях ученых Китайской Народной Республики
История государства Караханидов в исследованиях ученых Китайской Народной Республики
[Историческая проза / История]
Принимая во внимание растущий интерес ученых к истории одного их крупнейших государств Центрально Азиатского региона, существовавшего в средние века не менее 372 лет и внесшего значительный вклад в
0
Зимний круиз
Зимний круиз
[Классическая проза]
Мисс Рейд — немолодая чопорная англичанка с твёрдыми принципами. В последние годы она закрывала на зиму свое кафе и отправлялась в зимний круиз. Она очень легко сходилась с людьми и могла поддержать
0
Счастливая пара
Счастливая пара
[Классическая проза]
Рассказчик встречает на французской Ривьере судью Лэндона. Мисс Грэй с восторгом рассказывает им о своих новых знакомых — мистере и миссис Крей. Судья Лэндон смотрит на Краев и внезапно узнает в них
0
Дочь лорда-13. Последний танец
Дочь лорда-13. Последний танец
[Историческое фэнтези / Самиздат]
Евгения Мидантийского ждут его страна, жена и дочь, но путь к ним зверски труден. Грегори Ильдани ждет долгий путь домой, но есть ли этот дом — и у него, и тех, кто ему доверился? Виктора
0
Восхождение Морна. Том 14
Восхождение Морна. Том 14
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Итак, что мы имеем? Пятьдесят четыре года опыта в теле семнадцатилетнего аристократа, дар, который показывает истинный потенциал любого человека, и билет в один конец до академии, куда ссылают тех,
0
Речной Князь 8
Речной Князь 8
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Река не прощает ошибок, а война жрет серебро пуще огня. Хлынов крепнет, кузни стучат, но путь на юг наглухо закрыт. Вставшая на реке крепость Глотка перекрыла стрежень. Ее хозяин хитер, ведь он не
0
Юрист с Рублёвки. Том 5
Юрист с Рублёвки. Том 5
[Попаданцы / Альтернативная история / Социальная фантастика / Самиздат]
Его похоронили в гробу из красного дерева. Знаменитый адвокат Артур Громов погиб в ДТП, и очнулся в чужом теле. Теперь он Лёша Смирнов — нищий юрист с долгами и убитой квартирой в Бутово. Однако
0
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
9
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
7
Второй шанс для Лекаря. Том 8
Второй шанс для Лекаря. Том 8
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Аннотация с первого тома: Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и
5
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Развод. Я тебе ничего не должна
Развод. Я тебе ничего не должна
[Современные любовные романы]
- Скорее раздевайся, Ириша. Я до спальни не дойду. Прямо тут тебя сейчас... Охрипший от возбуждения голос мужа звучит в тёмной гостиной оглушительно громко. Не так я планировала начало
6
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
10
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
11

Прямо сейчас читают

Так поступают мужчины
Так поступают мужчины
[Крутой детектив / Детективы]
Рене Реймонд, известный всему миру под псевдонимом Джеймс Хэдли Чейз, прославился в жанре «крутого» детектива. Он вышел из семьи отставного британского офицера, и отец прочил Рене карьеру ученого. Но
0
Путешествие в Веймар
Путешествие в Веймар
[Документалистика / Культурология / Новелла]
«Путешествие в Веймар» (1923) – документальные очерки Мариэтты Шагинян (1888-1982) о ее восьмидневном летнем паломничестве по гётевским местам в преддверии Первой мировой войны. Молодая писательница
0
Октава
Октава
[Современная проза]
Новая повесть Полины Брейтер отсылает читателя к проблемам религиозно-философским, решаемым на человеческом уровне и призванным примирить благость Божественного с существованием зла в мире.
0
Три дурных глаза
Три дурных глаза
[Научная фантастика]
В результате дорожного происшествия у Майкла Слейда прорвалась кожа на лбу и оказалось, что там находится ...третий глаз. Это событие полностью изменило жизнь Слейда, т.к. «лишний» глаз предоставил
0
Врата Бездны. Тетралогия
Врата Бездны. Тетралогия
[Боевая фантастика / Киберпанк / Попаданцы / Самиздат]
ФИНАЛ   Молодой - легендарный наемник Новой Москвы, победитель кровавого шоу "Проект Зомбицид" и человек, который не раз делал то, что считалось невозможным. Однако даже Легенды смертны. После
1
Барбинизатор
Барбинизатор
[Городское фэнтези / Боевое фэнтези / Постапокалипсис / Книги про волшебников]
«Внимание! Если вы обнаружили у себя магические способности – немедленно пройдите регистрацию на Госуслугах!» Именно такие сообщения стали приходить людям на телефон, когда в нашем привычном мире
0
По первому сроку
По первому сроку
[Современная проза]
Эта повесть – не придуманная история. В ней автор изменил всего два имени, но каждый сможет увидеть здесь и частичку своей жизни. Произведение признано лучшей прозой года и уже имеет свою
0
Завеса зла
Завеса зла
[Детективы]
Что происходит с врачом, когда у него на операционном столе умирает пациент? Любой, даже самый опытный специалист теряет опору и начинает сомневаться в себе. А если к тому же ушел муж, становится
0
Соль и тайны морской бездны
Соль и тайны морской бездны
[Любовное фэнтези / Классическое фэнтези]
Пока юная Тарга, могущественный водный элементаль, ломает голову, как вернуть несчастным сиренам похищенные атлантами волшебные кристаллы, на Гибралтаре происходят драматические события: Клавдиус,
1
Заживи. Уроки жизни от человека, пережившего две клинические смерти
Заживи. Уроки жизни от человека, пережившего две клинические смерти
[Психология]
Автор книги, Мария Миаголия, родилась мертворожденной, пережила две клинические смерти, и это подтолкнуло ее разобраться, в чем смысл жизни и как наполнить ее счастьем. Она глубоко погрузилась в
0
Профессия – путешественник. Приключения тревел-журналиста – от московских подземелий до индонезийских драконов
Профессия – путешественник. Приключения тревел-журналиста – от московских подземелий до индонезийских драконов
[Путешествия и география / Хобби и ремесла / Документалистика]
Как вы представляете себе жизнь тревел-журналиста? Бесконечные путешествия, экзотические места и друзья в разных уголках света? Конечно, все это неотъемлемая часть работы, но еще есть утомляющие
0