MoreKnig.org

Чарнобыльская малітва: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Алексиевич Светлана



Шрифт:

— Ха-ха… Ліса бачыць: коціцца па лесе Калабок. "Калабок, куды ты коцішся?" — "Я не Калабок, я вожык чарнобыльскі". Ха-ха… Як той казаў, мірны атам — у кожны дом!

— Чалавек, скажу я вам, памірае, як жывёліна. Я бачыў… Шмат разоў… У Афганістане… Мяне параніла ў жывот, ляжу на сонцы. Спёка невыносная. Піць!! "Ну, — думаю, — здохну, як жывёліна". Скажу я вам, і кроў аднолькава цячэ… Як і ў іх… I баліць…

— Міліцыянер, што з намі быў, гэта самае… Звар'яцеў. Сіямскіх катоў шкадаваў, дарагія, маўляў, яны на рынку. Прыгожыя. Хлопец, гэта самае…

— Ідзе карова з цяляткам. Не стралялі. I коней не стралялі. Яны баяліся ваўкоў, чалавека не баяліся. Але конь лепей можа сябе абараніць. Першымі пагінулі ад ваўкоў каровы. Па законе джунгляў.

— З Беларусі жывёлу везлі і прадавалі ў Расію. А цялушкі лейкозныя. Але затое збывалі іх танна.

— Больш за ўсё шкада старых… Яны падыходзяць да нашых машын: "Паглядзі ты там, хлопчык, на маю хату". Ключ у рукі тыцкаюць: "Забяры касцюм. Шапку". Грошы даюць… "Як там мой сабака?" Сабаку прыстрэлілі, дом разрабавалі. А яны ніколі туды не вернуцца. Як гэта сказаць? Я ключы не браў. Не хацеў падманваць. Іншыя бралі: "Дзе самагонку схаваў? У якім месцы?" Дзед і скажа… Знаходзілі паўнюткія бідоны, вялікія бідоны з-пад малака.

— Папрасілі на вяселле забіць дзіка. Заказ! Печань у руках распаўзаецца… Усё роўна заказваюць… На вяселле… На радзіны…

— Страляем і для навукі. Адзін раз у квартал: два зайцы, дзве лісы, дзве казулі. Усе заражаныя. Але ўсё роўна і сабе б'ём, ядзім. Спачатку баяліся, а цяпер прывыклі. Нешта ж есці трэба, на Месяц усе не пераселімся. На іншую планету.

— Хтосьці шапку з лісы на рынку купіў — аблысеў. Армянін купіў за бясцэнак аўтамат з "магільніка" — памёр. Палохалі адзін аднаго.

— А ў мяне там ані ў душы, ані ў галаве нічога не адбывалася… Муркі і Шарыкі… Страляў… Работа…

— Я размаўляў з вадзіцелем, які вывозіў хаты адтуль. Вывозяць. Хоць гэта ўжо не школа, не дом і не дзіцячы садок, а нумарныя аб'екты дэзактывацыі. Вывозяць! Мы сустрэліся з ім ці то ў лазні, ці то ля піўнога ларка… Не памятаю дакладна. Дык вось ён распавядаў: пад'язджаюць на КамАЗе, за тры гадзіны дом разбіраюць і іх пад горадам перахопліваюць. Ірвуць з рук. Зону раскупілі на дачы. Яны грошы атрымаюць і яшчэ іх накормяць і напояць.

— Сярод нашага брата ёсць драпежнікі… Паляўнічыя-драпежнікі… А іншыя любяць проста пахадзіць па лесе. На дробнага звера. На птушку…

— Скажу я вам… О колькі людзей пацярпела, а ніхто за гэта не пакараны. Пасадзілі дырэктара атамнай станцыі і хутка выпусцілі. У той сістэме, хто быў вінаваты — вельмі цяжка сказаць. Калі вам загадалі зверху, што вы павінны былі рабіць? Яны нешта там выпрабоўвалі. Чытаў у газетах, што вайскоўцы плутоній напрацоўвалі… Для атамных бомбаў… Таму і грымнула… Калі груба, дык пытанне стаіць гэтак: чаму — Чарнобыль? Чаму — у нас? А не ў французаў ці ў немцаў?

— Засела ў памяці… Было гэтак… Шкада, што ні ў кога не засталося тады патрона, не было чым прыстрэліць. Таго пудзелька… Дваццаць чалавек… Ніводнага патрона пад канец дня… Ніводнага патрона…

Маналог пра тое, што мы не ўмеем жыць без Чэхава і Талстога

"Аб чым я малюся? Спытайцеся ў мяне: аб чым я малюся? Я не ў царкве малюся. Сама сабе… Я хачу кахаць! Я кахаю! Я малюся за сваё каханне! А мне… (Абрываефразу. Бачу, што гаварыць не хоча.) Успамінаць? Можа, трэба на ўсялякі выпадак адштурхнуць ад сябе… Адсунуць… Я такіх кніг не чытала… У кіно не бачыла… У кіно я бачыла вайну. Мае бабуля і дзед успамінаюць, што ў іх не было дзяцінства, была вайна. Іхняе дзяцінства — вайна, а маё — Чарнобыль. Я адтуль… Вось вы пішаце, але ніводная кніга не памагла мне, не вытлумачыла. Ні тэатр, ні кіно. Я разбіраюся ў гэтым без іх. Сама. Мы ўсё перажываем самі, мы не ведаем, што з гэтым рабіць. Розумам я гэта зразумець не магу. Асабліва разгубілася мая мама, яна выкладае ў школе рускую мову і літаратуру, заўсёды вучыла мяне жыць па кніжках. I раптам такіх вось кніжак няма… Мама разгубілася… Без кніжак жыць яна не ўмее… Без Чэхава і Талстога.

Успамінаць? Я хачу і не хачу ўспамінаць… (Ці то да сябе прыслухоўваецца, ці то спрачаецца сама з сабою.) Калі вучоныя нічога не ведаюць, калі пісьменнікі нічога не ведаюць, тады мы ім дапаможам сваім жыццём і смерцю. Так лічыць мая мама… А я хацела б пра гэта не думаць, я хачу быць шчаслівай. Чаму я не магу быць шчаслівай?

Жылі мы ў Прыпяці, побач з атамнай станцыяй, я там нарадзілася і вырасла. У вялікім панельным доме, на пятым паверсе. Вокны — на станцыю. Дваццаць шостага красавіка… Іх было два дні — апошнія два дні ў нашым горадзе. Яго ўжо няма. Тое, што засталося, ужо не наш горад. Тым днём сусед з біноклем сядзеў на балконе, назіраў за пажарам. А мы… Дзяўчынкі і хлопчыкі… Мы на веласіпедах лёталі на станцыю, у каго веласіпедаў не было, тыя нам зайздросцілі. Ніхто не сварыўся. Ніхто! Ні бацькі, ні настаўнікі. Да абеду на беразе ракі не стала рыбакоў. Яны вярнуліся чорныя, гэтак за месяц у Сочы не загарыш. Ядзерны загар! Дым над станцыяй стаяў не чорны, не жоўты, а блакітны. Але на нас ніхто не сварыўся… Выхаванне, пэўна, такое, што небяспека магла быць толькі ваенная: выбух злева, выбух справа… А тут — звычайны пажар, тушаць яго звычайныя пажарнікі… Хлапчукі жартавалі: "Выстройвайцеся доўгімі шарэнгамі на могілкі. Хто вышэйшы — той памрэ першы". Я — маленькая. Я не памятаю страху, я памятаю шмат дзіўных рэчаў. Сяброўка расказвала, як яны са сваёй мамай ноччу закопвалі ў двары грошы і залатыя рэчы, баяліся, што забудуць тое месца. Маёй бабулі, калі яе праводзілі на пенсію, падарылі тульскі самавар, яна чамусьці больш за ўсё непакоілася пра гэты самавар і дзедавы медалі. I пра старую швейную машыну "Зінгер". Нас эвакуіравалі… Гэтае слова "эвакуацыя" прынёс з працы тата: "Мы выязджаем у эвакуацыю". Як у ваенных кніжках… Ужо селі ў аўтобус, тата прыгадвае, што нешта забыўся. Бяжыць дадому. Вяртаецца з дзвюма сваімі новымі сарочкамі… На вешалцы… Гэта было дзіўна бачыць. У салдат незямны выгляд, яны хадзілі па вуліцах у белых маскіровачных халатах і масках. "Што з намі будзе?" — ішлі да іх людзі. "Чаму вы ў нас пытаецеся, — злаваліся яны, — вунь белыя "Волгі" стаяць, там начальства". Едзем ва аўтобусах, неба блакітнае-блакітнае. Куды мы едзем? У сумках і авоськах — велікодныя пірагі, фарбаваныя яйкі. Калі гэта вайна, дык я яе па кніжках уяўляла інакш. Выбух злева, выбух справа… бамбёжка… Ехалі мы марудна, замінала жывёла. Па дарогах гналі кароў, коней… Пахла пылам і малаком… Вадзіцелі мацюкаліся, крычалі на пастухоў: "Што па дарозе гоніце, такую маць?!" Пыл радыеактыўны падымаеце! Ішлі б па полі, па лузе". Тыя ў адказ таксама матам, апраўдваліся, што шкада таптаць зялёнае жыта, траву.

Ніхто не верыў, што назад мы ўжо не вернемся. Такога ж ніколі не было. Крыху кружылася галава і пяршыла ў горле. Старыя жанчыны не плакалі, плакалі маладыя. Плакала мая мама…

Прыехалі ў Мінск… Але месца ў цягніку мы купілі ў правадніцы за трайную цану. Яна ўсім прынесла чай, а нам сказала: "Давайце свае кубкі ці шклянкі". Да нас адразу не дайшло… Шклянак, ці што, не хапае? Не! Нас баяцца… "Адкуль?" — "З Чарнобыля". I чалавек бокам-бокам ад нашага купэ, дзяцей не пускаюць, каб бегалі міма. Прыехалі ў Мінск, да мамінай сяброўкі. Маме маёй дагэтуль сорамна, што мы ў сваёй "бруднай" апратцы, абутку ўначы ўваліліся ў чужую кватэру. Але нас прынялі, накармілі. Шкадавалі. А зайшлі суседзі: "У вас госці? Адкуль?" — "З Чарнобыля". I яны таксама бокам-бокам…

Праз месяц бацькам дазволілі з'ездзіць і паглядзець кватэру. Забралі яны цёплую коўдру, маё асенняе паліто і поўны збор пісьмаў Чэхава, мамін самы любімы. Бабуля… Наша бабуля… Дацяміць не магла, чаму не ўзялі пару слоікаў клубнічнага варэння, якое я любіла, яно ж у слоіках, з накрыўкамі… На коўдры выявілі "пляму"… Мама мыла, чысціла пыласосам, нічога не дапамагло. Здалі ў хімчыстку… Яна "свяцілася"… Гэтая "пляма"… Пакуль не выразалі нажніцамі. Усё знаёмае: коўдра, паліто… А я не магла ўжо спаць пад гэтаю коўдраю… Надзець гэтае паліто… У нас не было грошай купіць мне новае, а я не магла… Я ненавідзела гэтыя рэчы! Гэтае паліто! Не баялася, а зразумейце, ненавідзела! Усё гэта можа мяне забіць! Пачуццё варожасці… Не магу зразумець гэта розумам… Усюды гаварылі пра аварыю: дома, у школе, у аўтобусе, на вуліцы. Параўноўвалі, з Хірасімай. Але ніхто не верыў. Як паверыць у тое, што непадуладнае розуму? Як ты ні стараешся, ні намагаешся зразумець, усё роўна незразумела. Я памятаю: мы ад'язджаем — неба блакітнае-блакітнае…

Бабуля… На новым месцы яна не прыжылася. Сумавала. Перад смерцю прасіла: "Хачу шчаўя!" Шчаўе некалькі гадоў есці не дазвалялі, яно больш за ўсё набірае радыяцыю. Хаваць мы яе павезлі ў родную вёску Дуброўнікі… Там ужо была зона, агароджаная калючым дротам. Стаялі салдаты з аўтаматамі. За дрот пусцілі толькі дарослых… Тату, маму… Сваякоў… А мне не дазволілі: "Дзецям нельга". Я зразумела, што ніколі не змагу адведаць бабулю… Зразумела… Дзе пра гэта можна прачытаць? Дзе гэта калі-небудзь было? Мама прызналася: "Ты ведаеш, я ненавіджу кветкі і дрэвы". Яна спалохалася самой сабе… На могілках… На траве… Паслалі абрус, паставілі закусь, гарэлку… А салдаты памералі дазіметрам і ўсё выкінулі… Трава, кветкі — усё "шчоўкала". Куды мы адвезлі нашу бабулю?

Я баюся… Я баюся кахаць… У мяне ёсць жаніх, мы занеслі заяву ў загс. Вы чулі што-небудзь пра хірасімскіх "хікабусі"? Тых, хто выжыў пасля Хірасімы… Яны могуць разлічваць толькі на шлюбы адно з адным, паміж сабою. У нас пра гэта не пішуць, пра гэта не гавораць. А мы ёсць… Чарнобыльскія "хікабусі"… Ён прывёў мяне ў дом, пазнаёміў са сваёй мамай… Яго добрая мама… Працуе на заводзе эканамістам. Грамадская работніца. Ходзіць на ўсе антыкамуністычныя мітынгі. Вось гэтая добрая мама, як даведалася, што я з чарнобыльскай сям'і, з перасяленцаў, здзівілася: "Любачка, хіба вы зможаце нарадзіць?" У нас — заява ў загсе… Ён упрошвае: "Я сыду з дому. Здымем кватэру", — а ў мяне ў вушах: "Любачка, для некаторых існуе грэх дзетараджэння". Грэх кахаць…

А да яго ў мяне быў другі хлопец. Мастак. Мы таксама хацелі пабрацца. Усё было добра да аднаго выпадку. Я зайшла да яго ў майстэрню і пачула, як ён крычаў па тэлефоне: "Як табе пашанцавала!" Звычайна такі спакойны, нават флегматычны, ніводнага клічніка ў гаворцы. I раптам!! Што аказваецца? Яго сябра жыве ў студэнцкім інтэрнаце. Зазірнулі ў суседні пакой, а там дзяўчына вісіць. Зачапілася за фортку. I на панчосе. Яго сябра здымаў яе… Вымаў з пятлі… А гэты захлёбваўся, дрыжэў: "Ты ўявіць сабе не можаш, што ён убачыў! Што перажыў! Ён нёс яе на руках… Дакранаўся да твару… У яе белая пена на вуснах… Едзем, можа, паспеем…" Пра мёртвую дзеўчынёху ён не гаварыў, нават ні разу не пашкадаваў яе. Яму б толькі ўбачыць і запомніць… А пасля намаляваць… Я тут жа ўспомніла, як ён мяне распытваў, якога колеру быў пажар на станцыі, ці бачыла я расстраляных катоў і сабак, як яны ляжалі на вуліцах? Як плакалі людзі? Ці бачыла я, як яны паміраюць?

Пасля таго выпадку… Я не магла больш з ім быць… Адказваць… (Пасля маўчання.) Не ведаю, ці захаделв б я з вамі яшчэ раз спаткацца? Мне здаецца, вы разглядваеце мяне, як і ён. Проста назіраеце. Запамінаеце. Ідзе якісьці эксперымент… Не магу вызваліцца ад гэтага адчування… Мне ўжо не вызваліцца ад яго…

А вы не ведаеце, на каго падае тут грэх? Грэх дзетараджэння… Раней я нават такіх слоў не чула…

Каця П.

Маналог пра тое, што святы Францыск прапаведваў птушкам

"Гэта — мая таямніца. Пра гэта ніхто больш не ведае. Я гаварыў пра гэта толькі са сваім сябрам…

Я — кінааператар. Ехаў туды, памятаючы, што нас вучылі: сапраўдным пісьменнікам становяцца на вайне і ўсё такое падобнае. Любімы пісьменнік — Хемінгуэй, любімая кніга — "Бывай, зброя!" Прыехаў. Людзі корпаюцца на гародах, на палях — трактары, сеялкі. Што здымаць — незразумела. Нідзе нічога не выбухае…

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
(Лже)Развод. Игра по правилам и без
(Лже)Развод. Игра по правилам и без
[Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Роман]
Я подхожу к мужу, потому что выбора нет. Мои ноги движутся сами, а внутри все сжимается в тугой комок. — Познакомься, — Игорь кивает на женщину, и та смотрит на меня с превосходством, от которого
0
Опустошённые
Опустошённые
[Триллер / Любовные романы / Фантастика / Постапокалипсис]
Бояться стоит не только заражённых. Доктор Люсилла Кастильо вообще не должна была покидать медицинский комплекс «Санктум». Тем более после того, как вспышка превратила её исследовательскую
0
Сгущающаяся тьма
Сгущающаяся тьма
[Ужасы / Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Некоторые узы предначертаны судьбой. Другие выкованы во тьме и крови. Жизнь Зоры Хайнар должна была закончиться в ту ночь, когда она умерла. Но смерть не стала концом. Вместо этого Зора очнулась
0
Изолированные
Изолированные
[Любовные романы / Современная проза / Приключения / Постапокалипсис]
Им стоило знать: передышка не продлится долго. Община Нуэва-Эсперанса даёт им приют в Соноре. Но в мире, где по-прежнему правит страх, никакое убежище не спасёт надолго от тех, кто когда-то считал
0
Маг и Погибель
Маг и Погибель
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Юмор]
Повелитель нежити хочет вернуть мою душу, чтобы узнать тайну? Ладно, помогу ему найти всё для зелья. Что?! Ну и ингредиенты нужны... перо химеры, кровь дракона, ещё и череп первого короля! Уж кровь
0
Дух Серебрянки
Дух Серебрянки
[Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Зимняя история про обычную девушку, которая случайно встретила духа маленькой речки. Написано в рамках новогоднего адвента, в котором рассказы были посвящены городу Пушкино, Московская область.
0
Персонаж с демоном 2
Персонаж с демоном 2
[Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Боевое фэнтези / Самиздат]
Лёша с демоном Настей пишут новые главы волшебной книги «Вих, дорога домой». Путь лежит через Озгир, мир магии, где борются предвечные силы Тьмы, Света, Хаоса, Жизни и Смерти. Среди них нет плохих
0
Внутри игры
Внутри игры
[Ужасы / Любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Еся была на седьмом небе от счастья, когда нашла работу в уютном книжном магазине с кофейней. Тишина, книги, ароматный латте... Идиллия рухнула в тот момент, когда на порог вошел Малинин — её
0
Шагнувшие в вечность
Шагнувшие в вечность
[О войне / Публицистика]
«Шагнувшие в вечность» — это книга, от которой невозможно отстраниться. В ней нет выдуманных героев. Здесь — живые люди: бойцы, врачи, полицейские, волонтеры, священники, спасатели, строители,
0
Было ли падение Римской империи
Было ли падение Римской империи
[Документалистика / Научпоп]
Все мы знакомы с популярным изложением мифа о падении Римской империи. «Падение нравов», «коррупция», «вторжение варваров»… Эти клише знакомы каждому. Однако советский историк Елена Штаерман
0
Вопросы и ответы. Про Украину и не только
Вопросы и ответы. Про Украину и не только
[Государство и право / Публицистика / Научпоп]
Много лет подряд посетители oper.ru задавали вопросы Гоблину, а Дмитрий Юрьевич на них отвечал. Вопросов было много, в том числе самых экзотических и зверски смешных. Ответов было не меньше,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Встреча на озере
Встреча на озере
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Я узнала, что мой жених мне изменил, и уехала на озеро. Там я его встретила... и рядом была его тайная пассия. Мой мир рухнул. Но, благодаря случайному знакомству, я соберу осколки своего
1
Управление вниманием. Как сосредоточиться на самом главном и достичь успеха
Управление вниманием. Как сосредоточиться на самом главном и достичь успеха
[Психология]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
Прости, Мария
Прости, Мария
[Современные любовные романы]
Через много испытаний прошла Мария Лопес к своему счастью. В огне пожара остался преследовавший ее Артуро д'Анхиле. Но он не погиб. Он начал месть руками дочери Лорены дель Вильяр...
0
Княжна Таари. Маг
Княжна Таари. Маг
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Просыпаюсь я после операции – а меня похоронили.В склепе. И тело у меня чужое.Неужели повезло после смерти попасть в юную прекрасную деву? И теперь по всем канонам попаданчества меня ждет встреча с
1
Туз в рукаве
Туз в рукаве
[Боевик]
За этот выстрел «вражьи» спецслужбы готовы заплатить миллион долларов. Но снайпер потребовал два. Еще бы: на прицеле – премьер России! Один точный выстрел – и изменится ход чеченской войны, Россия
0
Две души
Две души
[Русское фэнтези / Классическое фэнтези]
Красная Грива. Две души. — фэнтезийный роман, написанный Ланой Фурман. Главная героиня — девушка по имени Саша, которая живет в небольшом поселении под названием Красная Грива. Она обладает особыми
0
Это Спарта! Младенцы из яйца, жертвенные козлы и страсти потомков Геракла
Это Спарта! Младенцы из яйца, жертвенные козлы и страсти потомков Геракла
[Культурология / История]
Бесстрашные воины, легендарные сражения, безумные цари. Особая система воспитания, особый быт и обычаи, особое отношение к войнам — все это Спарта! Обитателям Пелопоннесского полуострова не очень
0
Вечные земли. Книга 1. Светопад. Пепел бессмертного
Вечные земли. Книга 1. Светопад. Пепел бессмертного
[Детективная фантастика / Героическая фантастика / Классическое фэнтези]
Вампиры веками свободно бродили по земле. Но приходит враг, обладающий грозным оружием, и начинает истреблять расы бессмертных. Уцелевшие бегут в последний вампирский город. Правила жизни здесь
0
Ковыряла 2
Ковыряла 2
[Киберпанк / Социальная фантастика]
Свобода стоит дёшево, жизнь ещё дешевле. Всё бесплатно, кроме будущего. Выживание гарантировано — жизнь невозможна. Жёсткая киберпанк-история о мире технокоммунизма, где есть всё необходимое, но
0
Хранители времени
Хранители времени
[Современная проза]
Антон и Женя живут по соседству в тихом провинциальном городке и с детства обожают всевозможные розыгрыши. Волей случая друзья становятся обладателями невероятного прибора – пульта по управлению
0
Тайны биологии
Тайны биологии
[Детская литература: прочее / Научная литература: прочее]
Книга о самых интересных вопросах современной науки: бессмертии и происхождении жизни. Интервью с учёными, которые в простой форме делятся с детьми глубоки знаниями. Книга известной
0