MoreKnig.org

Чарнобыльская малітва: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Алексиевич Светлана



Шрифт:

— Першая прыкмета: дзе хрушчоў і дажджавікоў няма — там моцная радыяцыя.

— Што такое радыяцыя?

— Мама, гэта смерць такая. Угаворвайце тату з'язджаць. У нас перабудзеце.

— Дык жа мы гарод не пасадзілі…

Былі б усе разумныя, дык хто б застаўся дурнем. Гарыць, ну гарыць. Пажар — гэта часова, ніхто па тым часе не баяўся. Атама не ведалі. Крыжам пабажуся! А жылі пад бокам у атамнай станцыі, напрасткі — трыццаць кіламетраў, а калі шашою — сорак. Радыя былі вельмі. Купіў білет і паехаў. Забеспячэнне ў іх маскоўскае… Кілбаса танная, заўсёды мяса ў крамах. На выбар. Добры быў час!

А цяпер адзін страх… Менцяць, што жабы ды мошкі застануцца, а людзі не. Жыццё застанецца без людзей. Баюць казкі з прыказкай. А, дурань, хто іх любіць! Але не бывае байкі без праўды… Старая ўжо гэта песня…

Радыё ўключу. Палохаюць і палохаюць нас радыяцыяй. А нам пры радыяцыі стала лепш жыць. Крыжам пабажуся! Ты паглядзі: прывезлі апельсіны, тры гатункі кілбасы, калі ласка… У вёсцы! Мае ўнукі паўсвету аб'ехалі. Меншая дзяўчынка вярнулася з Францыі, гэта ж некалі Напалеон адтуль наступаў… "Бабуля, я бачыла ананас!" Другога ўнука… Браціка яе ў Берлін на лячэнне бралі… Гэта туды, адкуль на нас Гітлер пёр… На танках… Новы свет цяпер… Усё па-іншаму… Радыяцыя гэтая вінавата ці хто? А якая яна? Можа, у кіно дзе паказвалі? Вы бачылі? Белая, ці якая яна? Якога колеру? Адны кажуць, што без колеру і паху, а другія, што яна чорная. Як зямля! А калі без колеру, то — як Бог. Бог усюды, а ніхто не бачыць. Палохаюць! А яблыкі ў садзе вісяць і ліст на дрэвах, бульба ў полі… Я думаю, што ніякага Чарнобыля няма, прыдумалі… Падманулі людзей… Сястра мая са сваім мужыком выехалі… Недалёка тут, за дваццаць кіламетраў. Два месяцы там пажылі, бяжыць да іх суседка: "Ад вашай каровы радыяцыя пералезла да маёй. Карова з ног валіцца". — "А як яна пералезе?" — "Яна па паветры лятае, як пыл. Лятучая". Казкі! Казкі з прыказкай…

Але як падумаю — у кожнай хаце нехта памёр…

А што я вам дадам? Трэба жыць… Больш анічога…

А то яшчэ… Раней мы самі білі масла, смятану, ставілі тварог, сыр. Варылі малочную зацірку. Ці ядуць такое ў горадзе? Заліваеш муку вадою і перамешваеш, атрымліваюцца рваныя кавалачкі цеста, тады ты іх у каструлю з кіпнем. Паварыш і забельваеш малаком. Мама мая паказвала і вучыла: "I вы, дзеці, навучыцеся гэтак. А я навучылася ад сваёй мамы". Пілі мы бярозавы і кляновы сок. Бярозавік і кляновік. Фасолю ў стручках ставілі ў чыгунках у печ, каб упрэла. Варылі кісель з журавінаў… А ў вайну крапіву збіралі, лебяду… З голаду пухлі, але не паміралі… Ягады ў лесе, грыбы… А цяпер такое жыццё, што ўсё гэта парушылася. Думалася нам, што гэта непарушнае, што тое, што ў чыгунку кіпіць, вечнае. Ніколі б я не паверыла, што яно памяняецца. Але ж яно так… Малако нельга… Бабовыя — нельга… Грыбы, ягады забараняюць… Мяса наказваюць вымочваць тры гадзіны… I з бульбы два разы ваду зліваць, як варыш. Але з Богам біцца не будзеш… Трэба жыць… Палохаюць, што і ваду нашу няможна піць. Але як ты без вады? У кожным чалавеку вада ёсць. Нікога няма без вады. Ваду і ў камені знойдзеш. Ну, гэта ж вада, можа, яна вечная? Усё жыццё з яе… У каго спытаешся? Ніхто не скажа. А Богу моляцца, у яго не пытаюцца. То трэба жыць…"

Ганна Пятроўна Бадаева, самасёлка

Маналог пра песню без слоў

"Я вам у ножкі пакланюся… Папрашу… Знайдзіце нам Ганну Сушко… Яна жыла ў нашай вёсцы… У вёсцы Кажушкі… Прозвішча — Ганна Сушко… Я вам назаву ўсе прыкметы, а вы надрукуйце. У яе горб, з дзяцінства нямая… Жыла адна… Шэсцьдзесят гадоў… У час перасялення яе забралі на машыне "Хуткай дапамогі" і вывезлі невядома куды. Грамаце яна не вучылася, таму ніякага пісьма мы ад яе не атрымалі. Адзінокіх і хворых ссялялі ў прытулкі. Хавалі. Але ніхто не ведае адрасу… Надрукуйце…

Шкадавалі мы яе ўсёй вёскаю. Глядзелі, як малое дзіця. Хто дроў наколіць, хто малака прынясе. Хто пасядзіць увечары ў хаце… У печы распаліць… Два гады, як мы, паблукаўшы па чужых вуглах, вярнуліся ў родныя хаты. I ёй перадайце, што хата яе ацалела. Дах ёсць, вокны. Што пабіта і разрабавана, разам адновім. Дайце толькі нам адрас, дзе яна жыве і пакутуе, паедзем і забярэм… Прывязём назад. Каб яна не памірала ад нуды… Я вам у ножкі пакланюся… Нявінная душа гаруе ў чужым свеце…

Ёсць яшчэ адна прыкмета… Я забылася… Калі ёй што-небудзь баліць, яна цягне песню… Без слоў… Адзін голас… А размаўляць яна не можа… Як баліць, цягне голасам: а-а-а… Жаліцца…"

Марыя Ваўчок, суседка

Тры маналогі пра даўні страх

Сям'я К-вых. Маці і дачка. I мужчына, што не абазваўся ні словам (даччын муж).

Дачка:

— Я спачатку дзень і ноч плакала. Хацелася ппакаць і гаварыць… Мы з Таджыкістана, з Душанбе… Там — вайна…

Мне пра гэта няможна… Я дзіцятка чакаю, я — цяжарная. Але я вам раскажу… Заходзяць днём у аўтобус з праверкай пашпартоў… Звычайныя людзі, толькі з аўтаматамі… Паглядзяць дакументы і выштурхоўваюць з аўтобуса мужчын… I тут жа, ля дзвярэй… Страляюць… Нават не адводзяць нікуды… Я ніколі б сама не паверыла. А я гэта бачыла… Бачыла, як вывелі двух мужчын, адзін зусім малады, прыгожы, ён ім нешта крычаў. Па-таджыкску, па-руску… Крычаў, што ў яго жонка нядаўна нарадзіла, што трое малых дзяцей дома. А яны толькі смяяліся, таксама маладыя, зусім маладыя. Звычайныя людзі, толькі з аўтаматамі. Ён упаў… Ён ім красоўкі цалаваў… Усе маўчалі, увесь аўтобус. Толькі ад'ехалі: та-та-та… Баялася азірнуцца… (Плача.)

Мне пра гэта нельга… Я дзіцятка чакаю… Але я вам раскажу… Аб адным прашу: не называйце маё прозвішча, а імя — Святлана. У нас там сваякі засталіся… Іх заб'юць… Я раней думала, што ў нас ніколі ўжо вайны не будзе. Вялікая краіна, любімая. Самая моцная! Раней нам гаварылі, у савецкай краіне, што мы бедна жывём, сціпла, бо прайшла вялікая вайна, народ пацярпеў, затое цяпер у нас магутная армія, нас ніхто не зачэпіць. Не пераможа! А мы сталі страляць адзін у аднаго… Цяпер не такая вайна, як раней, як дзед успамінаў, ён да Германіі дайшоў, цяпер сусед страляе ў суседа, хлопчыкі разам у школе вучыліся, і яны забіваюць адзін аднаго, гвалцяць дзяўчатак, з якімі ў школе побач сядзелі. Усе павар'яцелі…

Нашы мужы маўчаць. Мужчыны тут маўчаць. Яны вам нічога не скажуць. Ім крычалі ўслед, што яны, як жанчыны: уцякаюць. Баязліўцы! Радзіму прадаюць. А дзе іх віна? Хіба гэта віна, што не можаш страляць? У мяне муж — таджык, яму трзба было ісці на вайну і забіваць. А ён: "Паедзем-паедзем. Я не хачу на вайну. Мне не патрэбен аўтамат". Там ягоная зямля, а ён паехаў, бо не хоча забіваць другога таджыка, такога, як і ён сам. Але яму тут самотна, там родныя браты ваююць, аднаго ўжо забілі. Там ягоная маці жыве. Сёстры. Ехалі мы сюды ў душанбінскім цягніку, вокны павыбіваны, халадэча, вагоны не грэюць, страляць не стралялі, але па дарозе ў вокны каменне шпурлялі, шыбы разбівалі: "Рускія, прэч адсюль! Акупанты! Хопіць нас рабаваць!" А ён жа таджык, і ён усё гэта чуў. I дзеці нашы чулі. Дзяўчынка ў нас вучылася ў першым класе, яна была закаханая ў хлопчыка. Таджыка. Прыходзіць са школы: "Мама, а хто я — таджычка ці руская?" Ёй не растлумачыць…

Мне пра гэта няможна… Але я вам раскажу… У іх памірскія таджыкі ваююць з кулябскімі таджыкамі. Яны — усе таджыкі, у іх адзін Каран, адна вера, але кулябцы забіваюць памірцаў, а памірцы забіваюць кулябцаў. Спачатку яны на плошчы збіраліся, крычалі, маліліся. Я хацела зразумець, я таксама туды пайшла. Спытала ў старых: "Супраць каго вы выступаеце?" Яны адказалі: "Супраць парламента. Нам сказалі, што гэта вельмі благі чалавек — Парламент". Пасля плошча апусцела і сталі страляць. Неяк адразу стала іншая краіна, незнаёмая. Усход! А датуль нам здавалася, што жывем на сваёй зямлі. Па савецкіх законах. Там столькі рускіх магіл засталося, а на іх няма каму плакаць… Жывёлу пасвяць на рускіх могілках… Коз… Рускія старыя на сметніках бадзяюцца, падбіраюць.

Працавала ў раддоме, медсястрой. Начное дзяжурства. Жанчына раджае цяжка, крычыць… Прыбягае санітарка… У нестэрыльных пальчатках, у нестэрыльным халаце… Што здарылася? Што!! Каб у такім выглядзе ў радзільную залу?! "Дзяўчаткі, бандыты!" А яны ў чорных масках, са зброяй. I адразу да нас: "Дай наркотыкі! Дай спірт!" — "Няма наркотыкаў, няма спірту!" Урача да сцяны — давай! I тут жанчына, што раджала, з палёгкаю закрычала. Радасна. I дзіцятка заплакала, яно толькі-толькі з'явілася… Я над ім схілілася, я нават не запомніла — хто гэта нарадзіўся: хлопчык ці дзяўчынка? У яго яшчэ ні імя, анічога. I гэтыя бандыты да нас: хто яна — кулябка ці памірка? Не хлопчык ці дзяўчынка, а кулябка ці памірка? Мы — маўчым… А гэтыя равуць: "Хто яна?!" Мы — маўчым. Тады. яны хапаюць гэтае дзіцятка, яно, можа, мінут пяць-дзесяць усяго і пабыло на гэтым свеце, і выкідваюць у акно… Я медсястра, я неаднойчы бачыла, як паміраюць дзеці… А тут… Мне гэта няможна ўспамінаць… (Плача.) Як жыць? Як пасля гэтага раджаць? (Плача.)

Пасля таго выпадку, у раддоме, у мяне экзема на руках высыпала. Вены набраклі… I такая абыякавасць… Не хацелася ўставаць з пасцелі… (Плача.) Падыду да бальніцы і назад паварочваю. А я ўжо сама дзіцятка чакала… Не магла там раджаць… Прыехалі сюды… У Беларусь… У Нароўлю… Ціхі гарадок, маленькі… I больш ні аб чым не пытайцеся… Я вам усё распавяла…(Плача.) Пачакайце… хачу, каб вы ведалі… Я Бога не баюся… Я чалавека баюся… Па першым часе мы пыталіся: "Дзе тут у вас радыяцыя?" — "Дзе стаіце, там радыяцыя". Дык гэта ж уся зямля?! (Плача.) Процьма дамоў пустуючых… Людзі выехалі… Ім страшна…

А мне тут не так страшна, як там. Мы засталіся без радзімы, мы — нічые. Немцы ўсе выехалі ў Германію, татары, як ім дазволілі, у Крым, а рускія нікому не патрэбны. На што ім спадзявацца? Чаго чакаць? Расія ніколі не ратавала сваіх людзей, бо вялікая, бязмежная. Праўду кажучы, я і не адчуваю, што мая радзіма — Расія, мы выхоўваліся па-іншаму: наша Радзіма — Савецкі Саюз. Вось і не ведаеш цяпер, як душу ўратаваць? Ніхто не шчоўкае тут затворам, — ужо добра. Нам тут дом далі, мужу — работу. Напісала ліст сваім знаёмым, яны ўчора таксама прыехалі. Назусім. Прыехалі ўвечары і баяліся выйсці з вакзала, дзяцей не пускалі, сядзелі на сваіх чамаданах. Чакалі раніцы. А пасля бачаць: людзі ходзяць па вуліцах, смяюцца, кураць… Ім паказалі нашу вуліцу, правялі да самага нашага дома. Яны не маглі ачомацца, дайсці да памяці, бо там мы адвыклі ад нармальнага жыцця, ад звычайнага. А раніцою яны схадзілі ў гастраном, убачылі масла, смятану, і там жа, у магазіне — гэта яны ўсё нам самі расказвалі — купілі пяць бутэлечак вяршкоў і тут жа іх выпілі. На іх глядзелі, як на ненармальных… А яны ні вяршкоў, ні масла два гады не бачылі. Там хлеба не купіш. Там — вайна… Гэта нельга давесці чалавеку, які сёння вайны не бачыў…

У мяне там душа была мёртвая… Каго б я там нарадзіла з мёртвай душой? Тут людзей мала… Дамы пустыя… Жывём пад лесам… Я баюся, калі шмат людзей. Як на вакзале… Як на вайне… (Заплакала наўзрыд і замоўкла.)

Маці:

— Толькі пра вайну… Толькі пра вайну магу гаварыць… Чаму сюды прыехалі? На чарнобыльскую зямлю? Бо адсюль нас ужо не выганяць. З гэтай зямлі. Яна ўжо нічыйная, Бог яе забраў… Людзі яе пакінулі…

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
(Лже)Развод. Игра по правилам и без
(Лже)Развод. Игра по правилам и без
[Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Роман]
Я подхожу к мужу, потому что выбора нет. Мои ноги движутся сами, а внутри все сжимается в тугой комок. — Познакомься, — Игорь кивает на женщину, и та смотрит на меня с превосходством, от которого
0
Опустошённые
Опустошённые
[Триллер / Любовные романы / Фантастика / Постапокалипсис]
Бояться стоит не только заражённых. Доктор Люсилла Кастильо вообще не должна была покидать медицинский комплекс «Санктум». Тем более после того, как вспышка превратила её исследовательскую
0
Сгущающаяся тьма
Сгущающаяся тьма
[Ужасы / Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Некоторые узы предначертаны судьбой. Другие выкованы во тьме и крови. Жизнь Зоры Хайнар должна была закончиться в ту ночь, когда она умерла. Но смерть не стала концом. Вместо этого Зора очнулась
0
Изолированные
Изолированные
[Любовные романы / Современная проза / Приключения / Постапокалипсис]
Им стоило знать: передышка не продлится долго. Община Нуэва-Эсперанса даёт им приют в Соноре. Но в мире, где по-прежнему правит страх, никакое убежище не спасёт надолго от тех, кто когда-то считал
0
Маг и Погибель
Маг и Погибель
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Юмор]
Повелитель нежити хочет вернуть мою душу, чтобы узнать тайну? Ладно, помогу ему найти всё для зелья. Что?! Ну и ингредиенты нужны... перо химеры, кровь дракона, ещё и череп первого короля! Уж кровь
0
Дух Серебрянки
Дух Серебрянки
[Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Зимняя история про обычную девушку, которая случайно встретила духа маленькой речки. Написано в рамках новогоднего адвента, в котором рассказы были посвящены городу Пушкино, Московская область.
0
Персонаж с демоном 2
Персонаж с демоном 2
[Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Боевое фэнтези / Самиздат]
Лёша с демоном Настей пишут новые главы волшебной книги «Вих, дорога домой». Путь лежит через Озгир, мир магии, где борются предвечные силы Тьмы, Света, Хаоса, Жизни и Смерти. Среди них нет плохих
0
Внутри игры
Внутри игры
[Ужасы / Любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Еся была на седьмом небе от счастья, когда нашла работу в уютном книжном магазине с кофейней. Тишина, книги, ароматный латте... Идиллия рухнула в тот момент, когда на порог вошел Малинин — её
0
Шагнувшие в вечность
Шагнувшие в вечность
[О войне / Публицистика]
«Шагнувшие в вечность» — это книга, от которой невозможно отстраниться. В ней нет выдуманных героев. Здесь — живые люди: бойцы, врачи, полицейские, волонтеры, священники, спасатели, строители,
0
Было ли падение Римской империи
Было ли падение Римской империи
[Документалистика / Научпоп]
Все мы знакомы с популярным изложением мифа о падении Римской империи. «Падение нравов», «коррупция», «вторжение варваров»… Эти клише знакомы каждому. Однако советский историк Елена Штаерман
0
Вопросы и ответы. Про Украину и не только
Вопросы и ответы. Про Украину и не только
[Государство и право / Публицистика / Научпоп]
Много лет подряд посетители oper.ru задавали вопросы Гоблину, а Дмитрий Юрьевич на них отвечал. Вопросов было много, в том числе самых экзотических и зверски смешных. Ответов было не меньше,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Встреча на озере
Встреча на озере
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Я узнала, что мой жених мне изменил, и уехала на озеро. Там я его встретила... и рядом была его тайная пассия. Мой мир рухнул. Но, благодаря случайному знакомству, я соберу осколки своего
1
Управление вниманием. Как сосредоточиться на самом главном и достичь успеха
Управление вниманием. Как сосредоточиться на самом главном и достичь успеха
[Психология]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
Прости, Мария
Прости, Мария
[Современные любовные романы]
Через много испытаний прошла Мария Лопес к своему счастью. В огне пожара остался преследовавший ее Артуро д'Анхиле. Но он не погиб. Он начал месть руками дочери Лорены дель Вильяр...
0
Княжна Таари. Маг
Княжна Таари. Маг
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Просыпаюсь я после операции – а меня похоронили.В склепе. И тело у меня чужое.Неужели повезло после смерти попасть в юную прекрасную деву? И теперь по всем канонам попаданчества меня ждет встреча с
1
Туз в рукаве
Туз в рукаве
[Боевик]
За этот выстрел «вражьи» спецслужбы готовы заплатить миллион долларов. Но снайпер потребовал два. Еще бы: на прицеле – премьер России! Один точный выстрел – и изменится ход чеченской войны, Россия
0
Две души
Две души
[Русское фэнтези / Классическое фэнтези]
Красная Грива. Две души. — фэнтезийный роман, написанный Ланой Фурман. Главная героиня — девушка по имени Саша, которая живет в небольшом поселении под названием Красная Грива. Она обладает особыми
0
Это Спарта! Младенцы из яйца, жертвенные козлы и страсти потомков Геракла
Это Спарта! Младенцы из яйца, жертвенные козлы и страсти потомков Геракла
[Культурология / История]
Бесстрашные воины, легендарные сражения, безумные цари. Особая система воспитания, особый быт и обычаи, особое отношение к войнам — все это Спарта! Обитателям Пелопоннесского полуострова не очень
0
Вечные земли. Книга 1. Светопад. Пепел бессмертного
Вечные земли. Книга 1. Светопад. Пепел бессмертного
[Детективная фантастика / Героическая фантастика / Классическое фэнтези]
Вампиры веками свободно бродили по земле. Но приходит враг, обладающий грозным оружием, и начинает истреблять расы бессмертных. Уцелевшие бегут в последний вампирский город. Правила жизни здесь
0
Ковыряла 2
Ковыряла 2
[Киберпанк / Социальная фантастика]
Свобода стоит дёшево, жизнь ещё дешевле. Всё бесплатно, кроме будущего. Выживание гарантировано — жизнь невозможна. Жёсткая киберпанк-история о мире технокоммунизма, где есть всё необходимое, но
0
Хранители времени
Хранители времени
[Современная проза]
Антон и Женя живут по соседству в тихом провинциальном городке и с детства обожают всевозможные розыгрыши. Волей случая друзья становятся обладателями невероятного прибора – пульта по управлению
0
Тайны биологии
Тайны биологии
[Детская литература: прочее / Научная литература: прочее]
Книга о самых интересных вопросах современной науки: бессмертии и происхождении жизни. Интервью с учёными, которые в простой форме делятся с детьми глубоки знаниями. Книга известной
0