MoreKnig.org

Юстыцыя: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Дюрренматт Фридрих



Шрифт:

II

Пачатак расследавання. Найлепшы акрэс майго жыцця пачаўся з размахам. Ужо на другі дзень я быў паўнапраўным гаспадаром новай адвакацкай канторы і «поршэ», які, праўда, калі я добра разгледзеў яго, аказаўся куды больш старым, чым я думаў, і ў такім стане, што выстаўленая Лінгардам цана за яго ўжо не здавалася боскай. А кантора раней належала алімпійскаму чэмпіёну ў фехтаванні і чэмпіёну Швейцарыі ў стральбе з рэвальвера, інакш кажучы, доктару Бэна, які ўжо даўно каціўся ўніз з горкі. Красунчык-алімпіец ад удзелу ў перагаворах ухіліўся. Са слоў архітэктара Фрыдлі, які да белага свету завёз мяне туды, Бэна згадзіўся саступіць мне сваю кантору за дзве тысячы штомесячна, з іх чатыры — наперад, сума, пра якую наўрад ці можна было пэўна сказаць, у чыю кішэню яна палезе, але затое я мог без адкладу ўсяліцца і атрымаў на карыстанне не толькі ўсё Бэнава абсталяванне, але дадаткам яшчэ і сакратарку, хай сабе з выгляду і траха заспаную асобу з цэнтральнай Швейцарыі з загранічным назвіскам Ільза Фройдэ, якая нагадвала сабою французскую бармэнку і штораз фарбавала валасы ў іншы колер, але пры ўсім гэтым была на дзіва спраўная і ўвішная ў працы; камерцыя наша была больш чым сумніўная, але сэнсу яе разгадаць я не мог. Затое прыёмны пакой і кабінет на Цэльтвэгэ з вокнамі на непазбежныя дарожныя заторы адпавядалі сваёй прызначанасці цалкам, і пісьмовы стол быў як манумент, і крэслы былі дужа дыхтоўныя, на задні двор выходзілі кухня і пакоі, дзе я размясціў сваю канапу з Фраерштрасэ — ну, от жа не захацелася мне развітвацца з абжытай мэбляй. Справы мае спакваля пайшлі ўгору. На даляглядзе ўжо засілуэціўся выгадны працэс з шлюбным разводам, наперадзе свяціла паездка ў Каракас па справах аднаго буйнога прамыслоўца (яму нараіў мяне Колер), а там яшчэ пазначаліся спадчынныя спрэчкі, абарона аднаго гандляра мэбляй, складаць выгадныя падатковыя дэкларацыі. Карацей, я салавеў у шчаслівай і таму ці не залішняй бестурботнасці, каб яшчэ даваць сабе клопат успамінамі пра прыватнае вышуковае бюро, якому сам жа і задаў руху і без справаздачаў якога не мог далей весці справу Колера. А здавалася б, Лінгард павінен быў бы толькі павялічыць маю падазронасць: ён чалавек з двайным дном, намеры ягоныя загадкавыя, парэкамендаваў мне яго Колер, і сам жа ён надта прагна ўхапіўся за гэтую справу. І пачаў раскручвацца з размахам. У «Du Théâtre» ён пасадзіў Шонбэхлера, аднаго са сваіх найлепшых агентаў, якому належаў хай сабе і стары, але даволі камфартабельны дамок на Ноймаркце. На гарышчы абсталяваў памяшканне пад жытло і размясціў там сваю велізарную дыскатэку. Усюды былі парасстаўляныя дынамікі, Шонбэхлер любіў сімфоніі. Па яго тэорыі (а Шонбэхлер быў нашпігаваны тэорыямі), сімфоніі менш за ўсё прымушаюць сябе слухаць, пад іх можна пазяхаць, абедаць, чытаць, спаць, гаварыць, зрэшты — што хоч рабіць, у сімфоніях музыка замыкаецца сама ў сабе, робіцца нячутнай, быццам музыка сфераў. Канцэртныя залы ён не прызнаваў як барбарскую прыдумку. Там робяць з музыкі культ. Тым часам як сімфонія прыдатная для суправаджэння, даводзіў Шонбэхлер, яна чалавечная толькі як фон, інакш яна — гвалт. Так, напрыклад, Дзевятую Бэтховена ён успрымаў, калі еў мяса з гароднінай. Брамса як мог нарайваў пад красворды альбо пад венскі шніцаль, Брукнера — пад карты. А самае лепшае — запусціць дзве сімфоніі разам, што ён нібыта і практыкаваў досыць часта. Пад усведамленне таго, які пры гэтым узнікае гукавы гармідар, ён дакладна разлічыў кватэрную плату на астатнія тры паверхі свайго дома. Кватэра непасрэдна пад дыскатэкай здавалася занадта танна, дакладней, задарам, бо з жыльца наогул нічога не бралі, таму даводзілася толькі трываць музыку, шмат гадзінаў запар Брукнера, пасля столькі ж Малера, пасля столькі ж Шастаковіча. За сярэднюю кватэру ён браў, як усе, а да ніжняй было амаль не падступіцца. Шонбэхлер быў чалавек адчувальны. Вонкава — без адмысловых прыкметаў, нават больш за тое — недасведчаным ён здаваўся класічным узорам бюргера. Быў дбайна апрануты, ад яго прыемна пахла, ён ніколі не напіваўся і наогул жыў у поўнай згодзе з асяроддзем. Што да нацыянальнасці, дык ён называў сябе грамадзянінам Ліхтэнштэйна. Гэта не няма ладу што там якое, дадаваў заўсёды, ён не аспрэчвае, але затое, прынамсі, яму і саромецца нама за што: Ліхтэнштэйн практычна не нясе ніякай віны за цяперашняе міжнароднае становішча, калі, вядома, заплюшчыць вочы на тую акалічнасць, што ён выпускае процьму паштовых марак, і калі праз пальцы паглядзець на яго фінансавыя свавольствы; Ліхтэнштэйн — гэта, мой пане, самая малюпасенькая дзяржавачка, якая жыве прыпяваючы і шыкоўна. Удадатак у ліхтэнштэйнца не так лёгка развіваецца манія велічы, якая стымулюе чалавека прыпісваць сабе ну проста неверагодныя вартасці з той толькі прычыны, што ён ліхтэнштэец, як гэта бывае ў амерыканцаў, расейцаў, немцаў альбо французаў, якія апрыоры перакананыя, што немец альбо той жа француз ужо сам па сабе ёсць істота чортведама якога высокага парадку. Прыналежнасць да вялікай дзяржавы — а ліхтэнштэец міжволі лічыць такімі амаль усе астатнія дзяржавы і нават Швейцарыю — для чалавека, пазначанага ёю, даволі неспрыяльная з псіхалагічнага пункту гледжання, яна нясе з сабою небяспеку дацца ў нейкае адноснае неразумства. І чым большая нацыя, тым большая небяспека. Сваю думку Шонбэхлер падмацоўваў прыкладам з мышамі: адна мыш сам-насам з самою сабою — гэта толькі мыш, яна ж сярод мільёнаў іншых мышэй — гэта ўжо лічы што кошка, а сярод ста мільёнаў — ужо ці не слон. Найболей шкодны мышыны народ у пяцьдзесят мільёнаў галоў (пяцьдзесят мільёнаў як парадак велічыні). Такія папуляцыі складаюцца з мышэй, якія хоць і лічаць сябе катамі, але не дурні зрабіцца сланамі. Гэта неверагодна разбухлая манія велічы, небяспечная не толькі для мышыных асобінаў, але і ўсяму іхняму роду. А вось суадносіны паміж «колькасцю мышэй» і ўзніклай з яе маніяй велічы ён называў «законам Шонбэхлера». Што да прафесіі, ён выдаваў сябе за пісьменніка, хоць дагэтуль не надрукаваў ані радка ні радочка. Зрэшты, Шонбэхлер і не зацінаўся. Ён сціпла называў сябе «патэнцыйным пісьменнікам». Патрэба апраўдваць сваё «непісанне» ніколі яго не бянтэжыла. Так, напрыклад, пры нагодзе ён заўсёды нагадваў, што пісьменніцтва пачынаецца з «адчування мовы», што гэта яго найпершая паэтычная ўмова, а другая, не менш важная, заснаваная на любові да праўды. І калі добра ўзважыць дзве гэтыя асноўныя ўмовы, будзе ясна, што, напрыклад, загаловак тыпу «Вершы Раўля Шонбэхлера» немагчымы хоць бы ўжо ад уяўлення, што такая лірыка павінна цурчаць і струменіцца, як прыгожы ручаёк. (Schön-Вächlein). Можна, вядома, і запярэчыць, што, бач, калі ўжо на тое, дык аўтару трэба проста памяняць прозвішча, але ў такім разе давялося б уступіць у канфлікт з прынцыпам любові да праўды. Куды б ні заходзіў Шонбэхлер, там адразу выбухаў рогат. Ён быў неблагі мужык, шмат народу ў піўнухах пасвілася каля яго. Ён казаў усё запісваць, рахунак яму прысылалі раз на месяц, і ад складання набягала немалая сума. Наконт крыніц яго існавання ніхто як след нічога не ведаў і на след не напаў. Намёкі на шчодрую стыпендыю ад дзяржавы Ліхтэнштэйн, ясна, не адпавядалі рэальнасці. Сёй-той казаў, нібыта Шонбэхлер прадстаўляе нейкую фірму вядомых гумовых вырабаў. Цяжка было таксама не заўважыць, што ён быў шматабазнаны і на любы прадмет меў дакладна абгрунтаваную думку. (Магчыма за яго неахвотай пісаць крылася не проста звычайная лянота, магчыма, там было перакананне, што ў адрозненне ад многіх, якія твораць, лепш усё-такі чворыць.) Больш за ўсё Шонбэхлер праславіўся майстэрствам заводзіць гаворку, асабліва калі ўлічыць, што нашыя суайчыннікі ніколі гэтай якасцю не вызначаліся. Затое ён быў віртуоз. Пра яго расказвалі анекдоты, пра яго складалі легенды. Так, напрыклад, аднаго разу ён залажыўся (так, прынамсі, увесь час гаворыць начальнік паліцыі) і настолькі ўцягнуў у спрэчку пра дачыненні паміж нашай краінай і Ліхтэнштэйнам нейкага федэральнага радцу, які за суседнім столікам спажываў сваю чатырохгадзінную гарбату ў кампаніі членаў кантанальнай управы, што радца нават прапусціў экспрэс на Бэрн. Чаму б і не. Хоць, зрэшты, для федэральных радцаў гэта не надта тыпова. А ў астатнім Шонбэхлер лічыўся чалавекам бяскрыўдным. Нікому і ў галаву не магло дайсці, што ён служыць у Лінгарда. Калі ўсё гэта адкрылася, усе былі ўражаныя, Шонбэхлер пакінуў горад і цяпер жыве разам са сваёй дыскатэкай на поўдні Францыі на вялікі жаль нашых суграмадзянаў, вось і днямі адзін з іх пагразіўся кулаком, але я, на шчасце, быў не адзін, а з Луцкі. Дык вось, гэты арыгінал Шонбэхлер узяў ды матэрыялізаваўся за столікам «Du Théâtre» ўсім на подзіў, трэба сказаць, бо звычайна ён туды не завітваў. За тым столікам ён праседзеў цалюткі дзень. Вярнуўся толькі на раніцу. І так цягнулася тыдзень, ён з усімі гаманіў, ён спрыяцеліўся з мэтрдатэлем, з афіцыянткамі, а пасля раптам знік, і зноў Шонбэхлера можна было надыбаць у ранейшых, яго звычайных піўнухах, а той тыдзень у «Du Théâtre» выглядаў як нейкае інтэрмэцца. А насамрэч Шонбэхлер яшчэ па разу дапытаў усіх галоўных сведкаў. Што да далейшага расследу, дык тут Лінгард скарыстаўся дапамогай Фойхтынга, які быў з разраду тых тыпаў, якіх Лінгард трымаў у сваім талакерскім вышуковым бюро і якога я тады яшчэ не ведаў асабіста — ведаю толькі цяпер (бывалец бара «Манака»). Фойхтынг — хлопец ненадзейны і наогул паганец, гэтага ніхто не аспрэчвае, нават Лінгард — і той не, як, зрэшты, і паліцыя, якая ўжо каторы раз яго затрымлівала (нарката!), а потым зноў выкарыстоўвала ў сваіх патрэбах. Фойхтынг — шпег, які ведае сваю справу і сваё месца. Магчыма, ён калісьці перажываў і лепшыя дні, магчыма, нават вучыўся ва ўніверсытэце, але астатняя частка Фойхтынга, тая, што цяпер цяжка прадзіраецца ў жыцці, махлярыць і шантажуе, робіць дужа непрыемнае ўражанне. Бяда яго ў тым, як ён аднаго разу сам сказаў пра гэта ў «Манака», змрочна ўтаропіўшыся ў сваю чарку з пэрно, што ён не расеец, а немец. Немец у гэтай краіне — не прафесія, хіба што дзесь у Саудаўскай Аравіі ці ў Эгіпце, а вось расеец тут — прафесія. У гэтым выпадку яго жыццё не выклікала б ніякіх нарокаў, наадварот нават, будзь ён расеец, ён проста мусіў бы быць такі, які ён ёсць: запушчаны і вечна п'яны, але ж яму нават строіць з сябе расейца тут не выпадае, бо ён, Фойхтынг, выглядае рыхтык так, як глядзяцца немцы ў фільмах пра французскае Супраціўленне. Тут, між іншым, Фойхтынг гаворыць шчырую праўду. Як выключэнне. Ён сапраўды выглядае рыхтык так. Ён вывучыў вярхі і нізы грамадства, як ніхто іншы, ён выдатна авалодаў геаграфіяй бараў і піўнух. Ён здольны высветліць што хоч пра каго хоч. Але, перш чым Фойхтынг перакінуў мне ўсё, што выведалі Шонбэхлер і Фойхтынг, зладзілася мая другая сустрэча з Монікай Штаерман, адбылося тое, чаго я і баяўся і чакаў, - сам не ведаю, як сказаць правільна. Было б лепей, калі б гэтай сустрэчы не было (ні першай, ні другой).

Праца ў Цэнтральнай бібліятэцы. Бо чаму б і не выкласці на гэтых старонках гісторыю штаерманаўскага роду? Да мяне толькі што дайшла чарговая паштоўка ад Колера — папярэднюю я атрымаў месяц таму, гульня ў кошкі-мышкі доўжыцца далей, ён рашыў наведаць Самоа крыху пазней, з Гаваяў якраз выпраўляецца ў Японію на шыкоўным лайнеры, я тут тым часам стаю перад наглядальнай камісіяй, перад яе прэзідэнтам, прафесарам Ойгенам Лойпінгерам. Вядомы прававед, на твары дуэльныя шнары і пісягі, не цураецца паэзіі, суцэльная лысіна, прыняў мяне ў кабінеце, пры гэтым быў таксама віцэ-прэзідэнт Штосэ, спартовец з выгляду, як той казаў — «бадзёры-вясёлы-імпэтны». Геры трымаліся на дзіва дыпламатычна. Праўда, акцыя «каленам пад зад» здавалася ім, на жаль, непазбежнай, інакш бо гэтага патрабаваў бы ўрадавы радца, дык ці не лепш яно запабегчы падзеям, бо ж абодва скрушліва шкадавалі, трымаліся па-бацькоўску, выказалі, як гэта там называецца, — поўнае разуменне, паспагадалі, зусім ані за што не дакаралі, хоць, калі ўжо на тое, паміж намі, мужчынамі, руку на сэрца, я павінен быў бы і сам прызнаць, што юрысту, як нікому іншаму, афіцыйна не лічыць пэўны лад жыцця ў пэўным асяроддзі; калі звесці гэтую думку да яснай формулы, дык атрымаецца так: чым больш сумніўнае яно, асяроддзе, тым больш беспахібны мае быць ён (лад жыцця); на жаль, свет — гэты жахлівы гамуз філістэраў, а ўжо ж пра наш міленькі горад і мовы нямаш, хоць ты з яго наўскапыта бяжы, і калі б ён, Лойпінгер, мог зачыніць тут сваю лавачку, ён адразу паставіў бы руль на поўдзень, але галоўнае не гэта, прастытуткі ж бо таксама людзі, дужа нават прыстойныя людзі, шкадобы вартыя нябогі, якім асабіста ён, у чым без нічога ніякага прызнаецца мне і калегу Штосу, але ж бо, але ж, многім абавязаны — іх цеплыня, спагадлівасць, разуменне, — урэшце, ёсць жа закон і пра нанэль, калі ўжо не абысціся без гэтага адыёзнага слова, але ёсць ён зусім не ў тым сэнсе, каб выказваць усялякае спрыянне, я, як юрыст, павінен быў бы і сам разумець, што пэўныя рэкамендацыі, якія сваім часам я даў злачыннаму свету і паўсвету, менавіта з прычыны сваёй юрыдачнай непагрэшнасці, зрабілі самае згубнае ўздзеянне, веданне юрыдычных хітрасцяў у руках пэўных колаў абарочваецца катастрафічнымі наступствамі, паліцыя ў роспачы, калегія адвакатаў, вядома, анічагуткі не прадпісвае, не чапляецца за маральны тэрор, яна наогул неверагодна ліберальная, так яно, я, зразумела, і без таго сам ведаю, што правілы — яны і ёсць правілы, хай сабе і пісаныя, а калі Штосу спатрэбілася выйсці, Лойпінгер, свой напралёт і папярок і наогул «парнішачка што нада», яшчэ папытаўся быў у мяне, ці не дам я яму адзін вядомы тэлефончык, каб крыху бліжэй пазнаёміцца з адной вядомай асобай, у якое такая адмысловая пастава (Гізэла!), а калі выйсці спатрэбілася яму самаму, Штос, з галавы да пят і ўкругавую былы чэмпіён, дапытаўся ў мяне таго ж самага. А яшчэ тыдні праз два ў мяне адабралі патэнт. І вось сяджу я, як убоіна які, то ў безалкагольнай кавярні, то ў бары «Манака», жыву больш-менш з мілажальнасці Луцкі і Гізэлы і маю да халеры вольнага часу, хоць ты чашыся ім, што для мяне самае нясцерпнае, а значыцца: чаму б і не выкласці на гэтых старонках сямейнай хронікі Штаерманаў, зрэшты бо, на тое і сяджу я ў Цэнтральнай бібліятэцы, праўда, усе раптам парабіліся неверагодна актыўнымі, калі з'віўся туды з бутэлькай джыну, — дык от чаму б і не аказаць сваю грунтоўнасць, пільную дапытлівасць, скрупулёзнасць, чаму б і не прачыніць закуліссе, і наогул, што засталося б ад Штаерманаў без таго закулісся, без іх сямейнай гісторыі, без іх гісторый асабіста кожнага. Само па сабе імя Штаерман, г. зн., Чалавек з Штырыі, нічога не зн., праўда, Штаерман-прашчур, як і многія прамыслоўцы, аднаго разу перабраўся ў нашу краіну з поўначы, але зрабіў ён гэта ў 1191 годзе, калі аднаго паўднёвагерманскага герцага наведала фатальная думка — заснаваць сённяшнюю сталіцу нашай федэрацыі. Задума, як вядома, мела поспех, таму Штаерманы — кандовыя швейцарцы. Што да родапачынальніка Якаба Штаермана, дык ён быў з хэўры тых шыбенікаў усіх родаў і саслоўяў, якія атабарыліся на скале над зялёнай ракой у разбойніцкім гняздзішчы, якое было ў тыя часы за чатыры дзённыя пераходы ад нас; ён быў беглы крымінальнік з Эльзаса, і праз такія ўцёкі яму ўдалося выратаваць галаву з-пад сякеры страсбургскага ката, на новай бацькаўшчыне ён спачатку прыстроіўся ў ландскнэхты, пазней заняўся зброяй — неакілзаны і люты дзікун. З крывавай гісторыяй гэтага горада цэлыя стагоддзі цесна звязаны род Штаерманаў, як збройнікі яны кавалі айчынныя алебарды, якімі білі ворага ў Лаўпэне і Сант-Якабе, прычым кавалі па стандартным узоры Адрыяна Штаермана (1212–1255). Сям'і належала таксама пісьмова пацверджаная манаполія на выраб сякераў і прыладаў катавання для паўднёвагерманскіх біскупаў. Дарога сям'і крута ўзвілася ўгору, кузня на Кеслергасэ здабыла гучнае імя і славу. Ужо Адрыянаў сын, безвалосы Бэртальд Штаерман Першы (ужо ці не Бэртальд Шварц гэта з легенды?), перайшоў да вырабу агнястрэльнай зброі. Яшчэ больш праславіўся праўнук Бэртальда Якаб Трэці (1470–1517). Ён стварыў такія славутыя гарматы, як «Чатыры Эвангеллі», «Вялікі псалтыр» і «Жоўты Урыян». Ён прадоўжыў традыцыю адліву гармат, з якою, праўда, сын ягоны Бэртальд Чацвёрты рэзка парваў і, як што быў анабаптыстам, ліў толькі плугі, але ўжо сын ягоны Якаб Чацвёрты вярнуўся да гарматаў, вынайшаў нават першы снарад, які пры выпрабаванні разнёс на кавалкі і гармату, і самога вынаходцу. Такая, вось, папярэдняя гісторыя. Рэльефная, увогуле годнасная і палітычна паспяховая — адзін старшыня кантанальнай рады, два скарбнікі, адзін ландфогт. У наступныя стагоддзі са збройнай майстэрні спаквалютку вырасла сучаснае прамысловае прадпрыемства. Гісторыя сям'і ўсё больш заблытваецца, матывы робяцца ўсё больш цьмяныя, ніткі прадуцца цяпер нябачныя, да нацыянальных інтарэсаў і сувязяў дамешваюцца міжнародныя. Зразумела, што пры гэтым часам даводзілася забывацца на колеры сцяга, але гэта мацавала арганізацыю, асабліва пасля таго як у першай палове дзевятнаццатага стагоддзя далёкі нашчадак пра-Штаермана перабраўся на ўсход нашай краіны. Вось гэтага самага нашчадка імем Генрых Штаерман (1799–1877) і след лічыць заснавальнікам фабрыкі машын і зброі, якая расквітнела пры яго першым унуку Джэймсе (1869–1909) і асабліва пры другім — Габрыэлі (1871–1949). Праўда, ужо не як трогская фабрыка машын і зброі, а як Дапаможныя майстэрні «Трог» А/О. Нездарма ж у 1891 годзе дваццацідвухгадовы Джэймс Штаерман пазнаёміўся з ангельскай сястрой міласэрнасці Флорэнс Найтынгэйл, якой тады ішоў семдзесят другі. Пад яе ўплывам ён ператварыў фабрыку ў майстэрню вырабу пратэзаў, пасля дачаснага скону Джэймса брат ягоны Габрыэль прыкметна пашырыў бізнэс, пачаў вырабляць самыя розныя пратэзы — пясці рук, цэлыя рукі, ступакі, цэлыя ногі, на сённяшні дзень майстэрня пастаўляе на сусветны рынак таксама і эндапратэзы (штучныя клубы, суглобы і ўсякае такое іншае) і экстраэстрапалярнымі пратэзамі (штучная нырка, лёгкае). Калі я кажу — сусветны рынак, дык зусім не перабольшваю. Ён заваяваны ўпартай працай, якасцю, але найперш мэтанакіраванай гатовасцю выкарыстаць сітуацыю, без лішніх згрызотаў скупляючы падчыстую ўсе замежныя пратэзныя прадпрыемствы (найчасцей дробныя заводзікі). Гэта новая генерацыя ўмомант скеміла, якія выгоды дае фабрыканту пратэзаў нейтральны статус нашай дзяржавы, а менавіта: магчымасць забяспечваць сваёй прадукцыяй абодва бакі — як пераможцаў, так і пераможаных у Першай і Другой сусветных войнах, а сёння — урадавывя войскі партызанаў і мяцежнікаў. Дэвіз фірмы: «Штаерман — ахвярам», хоць за часоў Людэвіца прадукцыя Дапаможных майстэрняў сваім характарам наблізілася да пачатковай: пратэз — з'ява шматсэнсоўная. Чалавек міжволі спрабуе засланіцца ад удару рукой, значыцца, шчыт — гэта як бы пратэз рукі, а кінуты ёю камень — гэта пратэз кулака. Адзін раз спасцігшы гэтую дыялектыку, можна і прадукцыю Дапаможных майстэрняў залічыць у пратэзы — танкі, аўтаматы і мінамёты можна лічыць удасканаленым мадэлем рукі. Як бачыце, род паспяховы. Пры гэтым мужчыны Штаерманаў былі пераважна просты, прымітыўны, неабчасаны люд, спрэс верныя мужы, пацягушчыя рабацягі, часта скупыя, з подзіву вартай пагардай да з'яваў духоўнага жыцця, у збіральніцтве карцін не заходзілі далей «Вострава мёртвых», а ў спорце прызнавалі выключна футбол, ды і тое без асаблівага запалу, што даказваецца незайздросным станам футбольнага клуба «Трог» сярод камандаў першай лігі, а жанчыны роду Штаерманаў былі зусім іншага кшталту і ўзроўню. Альбо вялікія шлынды, альбо вялікія багамолкі, але ніколі тое і другое разам, прычым шлынды былі выродкі з вялікімі скулякамі, доўгімі насамі, шырокімі ратамі і вечна падціснутымі губамі, затое багамолкі — прыгажуні хоць адарві. Што да Монікі Штаерман, якой насуперак усім чаканням выпала доля адыграць у справе доктара h.c. Колера галоўную, я сказаў бы нават, двайную ролю, дык паводле знешнасці яе след было б залічыць у багамолкі, а паводле ладу жыцця — да вялікіх шлюндраў. Пасля смерці бацькоў (Габрыэль Штаерман ажаніўся ў 1920 годзе са Стэфаніяй Людэвіц), якія загінулі падчас пералёту ў Лондан (дакладней прапалі без следу, бо ні бацькоў, ні іхняга ўласнага самалёта пазней так і не ўдалося знайсці), і пасля трагічнай пагібелі брата Фрыца, які купаўся на Блакітным беразе, даў нырца, але не вынырнуў, яна, нарадзіўшыся ў 1930 годзе, успадкавала самую вялікую маёмасць у нашай краіне, а яе дзядзька па матчынай лініі ўзяў на сябе кіраванне пратэзным канцэрнам. Але ўзяцца кіраваць яе жыццём было цяжэй. Пра гэтую дзяўчыну хадзілі самыя дзівосныя, часам нават самыя недарэчныя пагудкі, яны то згушчаліся амаль да поўнай упэўненасці, то зноў развейваліся, іх абвяргалі — кожнага разу гэта рабіў дзядзька Людэвіц, — прычым якраз абвяржэнне прымушала з тым большай ахвотай прымаць іх на веру, пакуль новы скандал, яшчэ больш гучны, не перабіраў усё, што здаралася раней, пасля чаго гульня пачыналася нанава. На амаральную спадчынніцу супэрмільёнаў глядзелі хоць і неспагадліва, але з тайным гонарам: от, бачыце, чалавек можа дазволіць сабе ўсё, глядзелі хоць і зайздросліва, але з удзячнасцю, зрэшты бо, людзей гэта пацяшала. Штаерман зрабілася «фатальнай жанчынай міжнароднага класа» ў нашым горадзе, рэпутацыя якога, з аднаго боку, падтрымліваецца сутаргавымі высілкамі ўлады, царквы і дабрачынных установаў, з другога — зноў і зноў паняверыцца праз педзікаў. Дзякуючы памянёным і дзякуючы сваім банкам, але зусім не дзякуючы сваім патаскухам, горад набыў сваю міжнародную рэпутацыю. І тут публіка як бы з палёгкай уздыхнула. Дваістая рэпутацыя горада, які адначасова славіцца як сваёй пабожнасцю, так і сваімі педэрастамі, з дапамогай Монікі Штаерман на зусім каліўца ссунулася ў бок традыцыйнай пахібнасці. Дзяўчына набывала ўсё большую папулярнасць, асабліва з таго часу, як наш обэр-бургамістр пачаў прыплятаць яе імя ў свае славутыя прамовы-экспромты і ў свае гекзаметры, якімі ён любіў уміляць публіку на афіцыйных урачыстасцях, недзе пад канец, будзь тое ўручэнне якой-небудзь літаратурнай прэміі, будзь тое юбілей якога-небудзь прыватнага банка. І калі я тым не меней пабойваўся другой сустрэчы з Монікай Штаерман, у мяне былі на тое пэўныя прычыны. Пазнаёміўся я з ёю ў Мока. Яшчэ за часоў Штусі-Лойпіна. Яго майстэрня непадалёк ад Шафгаўзэрплац узімку бывала часта горача напалена, жалезная печ аж чырвоная была, дым ад люлек, цыгараў і цыгарэт ператвараўся ў паветры ў баявое атрутнае рэчыва, дадайце да гэтага неверагодны бруд, вечна мокрыя анучы на вечна незакончаных торсах, паміж торсамі — штабялі кніг, газеты, нераспячатаныя пісьмы, віно, віскі, эскізы, здымкі, карэйка. Я прыйшоў да Мока паглядзець статую, пад якую мадэлявала Моніка Штаерман, мне было цікава, бо Мок расказваў, што мерыцца пафарбаваць статую. Фігура стаяла пасярод касмічнага бязладдзя майстэрні, страх якая натуралістычная, але цалкам рэальная і ў натуральную велічыню. Яна была выканана ў гіпсе і пафарбавана ў цялесны колер, як патлумачыў мне Мок. Голая і ў адназначна недвухсэнсоўнай паставе. Я доўга разглядваў статую, захоплены тым, што Мок умее, умее і так і гэтак. Увогуле ж, ён быў майстар намёку; працуючы пад адкрытым небам, ён некалькімі ўд�рамі вычэсваў са сваіх часам шматтонных глыбінаў менавіта тое, што яму было патрэбна. Узнікала вока, рот, часам грудзі, часам улонне, астатняе ён мог і не дарабляць, фантазія гледача сама стварала то галаву цыклопа, то звера, то жанчыну. Нават калі ён ляпіў свае мадэлі, дык абыходзіўся толькі самым неабходным. Ляпіць трэба ж так, як робяць накіды, казаў ён. Тым больш дзівоснай здалася мне яго манера цяпер. Гіпс быццам дыхаў, найперш таму, што быў па-майстэрску расфарбаваны. Я адступіў, пасля зноў падышоў бліжэй. Для валасоў на галаве і на лабку ён, мабыць, скарыстаўся чалавечымі валасамі, каб стварыць дасканалую ілюзію, але статуя зусім не нагадвала ляльку. Яна выпраменьвала дзівосную пластычнасць. І раптам яна варухнулася, сышла з п'едэстала, прайшла, не ўпачцівіўшы мяне ані позіркам, у тыльную частку майстэрні, знайшла там паўпляшкі віскі і адпіла. Яна была не з гіпсу. Мок мяне ашукаў. Гэта была жывая Моніка Штаерман.

— Вы ўжо чацвёрты, хто падчапіўся на гэтую вуду, — сказаў Мок, — але твар у вас быў самы дурны з усіх чатырох. І ў мастацтве вы нічога не кеміце.

Я выйшаў. Сапраўдную статую з расфарбаванага гіпсу, якая, як аказалася, стаяла ў другім канцы майстэрні, на другі дзень забралі. Па яе прыехаў упаўнаважаны барона фон Людэвіца, г. зн., дзядзькі Монікі, які кіраваў Дапаможнымі майстэрнямі «Трэг» А./О.

Моніка Штаерман Першая. Чым далей заходзіць мая справаздача, тым цяжэй расказваецца. І не таму, што справаздача даецца цяжэй і цяжэй, а і таму, што мая ў ёй роля робіцца ўсё больш двухсэнсоўнай і я не магу пэўна сказаць, ці дзейнічаў я самастойна, ці нехта задаваў мне рух, ці нехта сам дзейнічаў, маючы мяне за прыладу. А галоўнае — я ўсё больш і больш сумняваюся, што Лінгард чыста выпадкова ўвёў у гульню Моніку Штаерман. З гандляром мэбляй мне дзіка не пашанцавала: ён выдаў за антыкварыят шафы, змайстраваныя ў Гагернэку з сэртыфікатам пра аўтэнтычнасць з подпісам нейкага выдуманага ім эксперта, што не дасачылася маім вокам, але не вокам Емэрліна. Пакуль што мяне па-ранейшаму чакала паездка ў Каракас, але падчас падрыхтоўкі да яе Ільза Фройдэ далажыла пра прыход Фантэра — гэта таксама адзін з людзей Лінгарда. На маё дзіва тоўсты Фантэр, з цыгарай у зубах, з'явіўся ў форме гарадской паліцыі, у якой праслужыў дваццаць гадоў.

— Вы звар'яцелі, Фантэр, у чым вы ходзіце!

— Нічога, геру Шпэце, гэта нам спатрэбіцца, — уздыхнуў ён. — Гэта спатрэбіцца. Нам патэлефанавала Моніка Штаерман, ёй патрэбен адвакат.

— Навошта? — спытаўся я.

— Яе б'юць.

— Хто?

— Доктар Бэна, — адказаў Фантэр.

— За што?

— Яна прыхапіла яго ў ложку з іншай.

— Дык гэта ж яна павінна была б яго біць. Смешна. Не думаеце? А чаму менавіта я ёй спатрэбіўся?

— Бо Лінгард не адвакат, — адказаў Фантэр.

— А дзе яна цяпер?

— Ясна дзе, пры доктары Бэна.

— Фантэр, старча, давайце не дэталізаваць. Дзе цяпер Бэна?

— Гэта вы лезеце ў дэталі, - запярэчыў Фантэр. — Бэна б'е Моніку ў «Брайтынгергофе». Прынц фон Куксгафэн таксама там.

— Гэта той, што гоншчык?

— Ён-ён.

Я патэлефанаваў у «Брайтынгергоф» і папрасіў да апарата доктара Бэна. Слухаўку ўзяў дырэктар Пэдролі:

— Хто просіць доктара Бэна?

— Шпэт, адвакат.

— Ён усё яшчэ б'е Моніку Штаерман, — засмяяўся Пэдролі. — Падыдзіце да акна, самі пачуеце.

— Я на Цэльтвэгэ.

— Не мае значэння. Чутно на цэлы горад, — патлумачыў Пэдролі. — Госці ў паніцы ўцякаюць з майго гатэля з пяццю зорачкамі.

Мой «поршэ» стаяў на Шпрэхэрштрасэ. Фантэр сеў поруч, і мы паехалі.

— Па Хэгібахштрасэ, — сказаў Фантэр.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Проклятие любви
Проклятие любви
[Любовная фантастика]
Одно проклятие. Четыре смертные женщины. Семь дней до того, как боги будут навечно изгнаны в Чистилище. Вся жизнь Шей переворачивается с ног на голову после того, как ее парень бросает ее в
0
Падение Левиафана. Часть 3
Падение Левиафана. Часть 3
[Попаданцы / Альтернативная история / Исторические приключения / Самиздат]
Я очутился в прошлом — в теле умирающего государя. Ещё вчера я проводил аудит крупных компаний, а сегодня получил страну, которая пожирает сама себя. Вокруг — казнокрады, интриганы и те, кто мечтает
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Истинная для трёх драконов
Истинная для трёх драконов
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Попаданцы]
Увидев странную дверь, я в неё вошла и оказалась в другом мире. Небольшой обряд, и вот я уже оказываюсь истинной для трёх драконов. Уже радуюсь возможности выбрать самого лучшего, как узнаю, что
0
Русские земли в Средние века
Русские земли в Средние века
[История]
Книга Георгия Вернадского посвящена становлению централизованного государства в постмонгольской Руси, когда усилиями Ивана III и Василия III — в основном мирно, но при необходимости огнем и мечом —
0
Развод. Из Германии за любовью
Развод. Из Германии за любовью
[Современные любовные романы / Самиздат]
— Если ты выйдешь на работу, кто будет заботиться о доме? Кто будет заботиться обо мне? Кто будет содержать дом в чистоте и порядке? У тебя очень много обязанностей, Мира. — мой муж брезгливо
1
Крестовый поход Гитлера. Европа против России
Крестовый поход Гитлера. Европа против России
[Военная история / Публицистика / Государство и право / Научпоп]
Странные вещи происходят с изучением истории, в том числе — с историей Второй мировой войны. С одной стороны, написаны тысячи томов исследований, с другой — не установлена единая дата ее начала.
0
Чего хотят драконы
Чего хотят драконы
[Любовная фантастика / Самиздат]
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0