MoreKnig.org

Юстыцыя: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Дюрренматт Фридрих



Шрифт:

— Паслухайце, Лінгард, адкуль вы, зрэшты, ведалі, хто такая Дафна? — спытаўся я.

— Ды так, выпадкова даведаўся, — адказаў ён і закурыў. — Эй, фройляйн Мюлер, куды скажаш цябе даставіць?

— У «Аскону».

— Завязу.

— Які паслужлівы, — пахваліла яна.

— Усё будзе ў рахунку, — сказаў Лінгард. — А плаціць вось ён. — Лінгард кіўнуў на мяне. — Ён набраўся тут каштоўнай інфармацыі.

— У мяне таксама ёсць яму даручэнне, — сказала Дафна.

— Якое?

Не зусім заплылае вока Дафны бліснула, левай рукой яна пагладзіла свае чырвоныя, як кінавар, валасы.

— Хай ён перадасць сапраўднай Моніцы Штаерман, гэтай паскуднай лесбіянцы, што я больш не хачу бачыць яе. Калі гэта скажа адвакат, атрымаецца больш афіцыйна.

Лінгард засмяяўся.

— Дзяўчынка, ты нават не ўяўляеш сабе, які выйдзе скандал.

— А мне пляваць, — сказала яна.

Цыгарэта ў Лінгарда ніяк не раскурвалася ў пары ваннай. Ён яшчэ раз запаліў яе.

— Шпэт, — сказаў ён, — вось вам мая рада: не ўмыкайцеся ў чужую справу.

— Вы мяне самыя ўвамкнулі, - адказаў я.

— Таксама слушна, — засмяяўся Лінгард і потым Дафне: — Добра, вылазь.

— Во, які вы гаварлівы, — сказаў я і выйшаў.

Потым з Цэльтвэга я патэлефанаваў Людэвіцу. Той кіпеў і шалеў. Але я такі ўжо ведаў занадта шмат. І ён панік. Такім чынам я мог зрабіць візіт сапраўднай Моніцы Штаерман.

Другі маналог да пракурора. Чым больш я пішу, ты менш падобнай на праўду выглядае мая справаздача. Я раблю творчыя намогі, я нават спрабую сябе ў лірыцы, я расказваю пра надвор'е, стараюся быць гранічна дакладным у сэнсе геаграфіі, звяраюся з планам горада, і ўсё гэта з той прычыны, гер Ёахім Фойзэр (вы ўжо даруйце, што нябожчык, які ляжыць у трупарні, зноў звяртаецца асабіста да вас), што вы вельмі цэніце літаратуру, у прыватнасці паэзію, і наогул лічыце сябе чалавекам з мастацкімі задаткамі, пра што любіце згадваць дарэчы і недарэчы, нават перад судом прысяжных, і, значыцца, можаце проста кінуць у кут мой рукапіс, калі ў ім не будзе літаратурных завіткаў. На жаль, мой опус — не больш як набор літаратурных штампаў. Нягледзячы на паэзію. Вельмі шкада. Я сам сябе лічу аўтарам бульварнага рамана, дзе я — фанатычны паборца справядлівасці, Лінгард — цюрыхскі Шэрлак Холмс, а Дафна Мюлер — Месаліна Залатога берага, як прынята называць правы бераг нашага возера. Нават статуя з пругкімі грудзямі і ў непрыстойнай паставе — якую я так і не заўважыў у Мока, залюбаваўшыся жывою Дафнаю, прыняўшы яе за статую, — нават гэтая пачуццёвая выява жанчыны ў расфарбаваным гіпсе (пра жывую статую я ўжо і не кажу) нашмат больш ярка захавалася ў мяне ў памяці, чым дзяўчына, якая вось зараз узнікне на старонках маёй справаздачы. Само па сабе, вядома, не мела ніякага значэння, спала яна з Лінгардам ці не спала, і калі спала, дык ці часта, — вой, з кім толькі яна, зрэшты, не клешчылася? — але ж для маёй справаздачы важныя ўнутраныя матывы і з'явы, важна, як у нашым заблытаным свеце адбываецца тая ці іншая падзея і чаму адбываецца. І вось, калі знешне ўсё супадае, унутраныя прычыны можна хай сабе і не вылічыць з поўнай пэўнасцю, але, прынамсі, адгадаць; калі ж знешнія акалічнасці не адпавядаюць праўдзе, напрыклад, нехта там з некім пераспаў, а ў справаздачы гэта не паказана, альбо, наадварот, у справаздачы паказана, а насамрэч нічога такога не было, дык спраўца завісае ў пустаце, у сферы няпэўнага. Вось так яно і тут. Якім чынам Лінгард утачыўся ў таямніцу псеўда-Монікі? Можа, таму, што спаў з ёю? Але ў такім разе таямніцу ведалі б і шмат хто яшчэ. Можа, таму, што яна яго кахала? Але тады б яна яму нічога не сказала. Можа, яна яго баялася? Не выключаецца. Цяпер калі ўзяць Бэна. Ці хацеў Лінгард з самага пачатку наводзіць падазрэнні на яго? Ці была прычынай гэтага Дафна? Я задаю гэтыя пытанні, бо на мяне вешаюць віну за смерць Дафны. Не след было мне хадзіць да сапраўднай Монікі. Але ж сама Дафна прасіла мяне. Мне трэба было даследаваць адну з магчымасцяў. Як што я прыняў даручэнне і ўзяў пятнаццаць тысяч франкаў задатку, хай сабе я і быў тады цвёрда перакананы ў немагчымасці гэтай магчымасці і застаюся пры сваім да гэтага часу. Што Вінтэра мог забіць нехта іншы — гэта ўсяго толькі дапушчэнне, якое нічога не вартае, а калі, шукаючы гэтай магчымасці, упускаеш не заўважаныя раней факты, гэта тлумачыцца самым характарам дапушчэння, быццам забойца — не Колер, дапушчэнне, на якое мне прыйшлося пайсці дзеля далейшых пошукаў. Зрэшты, маё — пісаць праўду і трымацца праўды, хоць чаго вартая тая праўда, схаваная за іншай праўдай? Перад мною — гурба дапушчэнняў, я перабіраю іх навобмацак. Што адпавядае праўдзе? Што перабольшана? Што сфальшавана? Што замоўчана? Што я павінен паставіць пад сумненне? Што прыняць напавер, што напаняверку? Ды і ці ёсць што-небудзь праўдзівае, надзейнае, пэўнае за ўсімі гэтымі падзеямі, за ўсімі гэтымі колерамі, штаерманамі, штусі-лойпінамі, лінгардамі, эленамі, бэнамі, каб іх, каб на іх, якія перайшлі мне дарогу, нешта праўдзівае, надзейнае за нашым горадам, за нашай краінай? Ці не больш слушна было б дапусціць, што ўсё наглуха замкнута ў футарал, безнадзейна адарвана ад законаў і прычынаў, што дораць жыццё і дадаюць разлёту ўсяму астатняму свету? А ўсё, што тут жыве, кахаецца, жарэ, маталыжыць, махлюе, шмуглюе, круціць гешэфты, плодзіцца, арганізуецца, ці не ёсць усё гэта загуменнае, пасрэдна-сярэднеэўрапейскае, правінцыйнае і нерэальнае? Што такое мы? Што сабою ўвасабляем? Ці засталося хоць каліўца сэнсу, хоць дробачка значэння ў апісаным мною наборы? Зрэшты, магчыма, адказ на пытанні, якія хвалююць мяне, затаіўся ўсюды, ззаду ўсіх і ўсяго, можа, ён нечакана і неспадзявана акажа сябе, вырвецца з любой сітуацыі, як з засады? І адказ гэты будзе нам усім прысудам, а праўда — выкананнем яго. Верую. Зацята, жарасна. Мне хочацца ашчадзіць астатнія рэшткі чалавечнасці не на карысць таму здалікачанаму грамадству, у якім я мізарнею, не на карысць тым агідным рэліктам, якія абступілі мяне з усіх бакоў, а ў імя справядлівасці, дзеля якой я працую і абавязаны працаваць. Патэтычна, урачыста, узнёсла, святая сур'ёзнасць пад гукі аргана — вось што ў мяне атрымліваецца, але я не буду выкрэсліваць, не буду папраўляць, навошта тыя папраўкі, на халеру мне стыль, не літаратурныя ж амбіцыі водзяць маёй рукою, а намер учыніць забойства, між іншым, гер пракурор, я не п'яны, вы памыляецеся, зусім жа не п'яны, а цвярозы, я поўны ледзяной цвярозасці, смяротнай. Вось чаму ў мяне няма іншага выйсця (ваша здароўе, гер пракурор!), апрача як піць, бэсціцца, пісаць справаздачу, паведамляць пра свае сумневы, расстаўляць свае пытальнікі і жадаць, чакаць, пакуль адкрыецца праўда, пакуль жорсткая багіня не скіне покрыва (Госпадзе, да чаго ж літаратурна, аж з душы верне!). Але на гэтых старонках праўда не адкрыецца, яна не формула, якую можна запісаць, яна за межамі любых моўных намогаў, па-за любым пісальніцтвам, яна перад дзвярыма суду, у гэтым вечным самаздзяйсненні справядлівасці праўда робіцца рэальнай, і яе можна адчуць. Праўда з'явіцца толькі тады, калі я стаяцьму перад доктарам h.c. Ісакам Колерам, твар у твар, калі я ўчыню акт справядлівасці і выканаю прысуд. Тады на адно імгненне, на адзін штуршок сэрца, на адну маланкавую вечнасць, на выбуховую секунду стрэлу праўда ўспыхне яркім святлом, тая самая праўда, якая цяпер, пакуль я раздумваю, вынізваецца ад мяне, якая здаецца цяпер усяго толькі дзівоснай, чорнай казкай. Прыкладна так бачыцца мне і мой візіт да сапраўднай Монікі Штаерман: хутчэй насланнё, чым рэальнасць, хутчэй легенда, чым жыццёвы факт.

Моніка Штаерман Другая. Віла, «Мон-рэпо», стаіць на ўскраіне горада, у такім велізарным, такім запушчаным парку, што сам будынак вось ужо каторы год амаль схаваны ад вачэй і толькі ўзімку можна часам з цяжкасцю разгледзець праз здзічэлыя сплёты старых дрэў на фоне Вагнербюля нейкія сцены і шчыт дома. Пра прыёмы ў «Мон-рэмо» памятаюць толькі нямногія. Ужо бацька і дзед «сапраўднай» Монікі ладзілі тут святы і юбілеі ў сваіх загарадных маёнтках на Цугскім і Жэнеўскім азёрах, а ў горад наязджалі, толькі каб працаваць (іх яшчэ можна было назваць чорнарабочымі прамысловасці), самыя ж прыёмы ладзілі на прыродзе, тым часам як дамы, наязджаючы ў горад, сяліліся калі ў «Долдэры», калі ў «Бор-о-лак», калі ў гэтым самым «Брайтынгергофе». «Мон-рэпо» спакваля робіцца легендай, асабліва пасля таго, як аднае раніцы трох рабаўнікоў, што прыехалі з Заходняй Германіі, былі выяўленыя каля варотаў парку збітыя да паўсмерці, паліцыя аніяк не пракаментавала. Да справы яўна падключыўся Людэвіц. Здавалася, апрача Дафны, якую ўсе прымалі за Моніку Штаерман, у доме ніхто не жыве, самым розным пастаўшчыкам належала згружаць тавар у пусты гараж каля тых самых варотаў, зрэшты, колькасць тых тавараў была даволі значная. Самая ж Дафна нікога на вілу не запрашала, у яе яшчэ была кватэра на Аўрораштрасэ. Я прыняў дзве таблеткі тройпеля перш чым выправіцца на Вагнерштуцвэг. Рэзкая перамена надвор'я праз нейкі час закончылася чарговай рэзкай пераменай, возера зрабілася падобным на ручай, настолькі блізка аказаўся другі бераг. Чатыры гадзіны паполудні. Каля варотаў я затармазіў і паставіў машыну двума коламі на тратуар. Вароты былі не замкнёныя, я ўвайшоў у парк крыху няўпэўнена. Мабыць усё яшчэ пад уздзеяннем таблетак. Пасыпаная гравіем дарожка вяла ўгору, сям-там на ёй пападаліся драўляныя прыступкі, але пад'ём быў не круты, як я думаў раней, мяркуючы па назве, бо нездарма ж «штуц» — гэта круцізна. Парк быў недагледжаны, сцежкі, фантаны замшэлі, паміж фантанаў — непраходныя нетры і ўсюды — неверагодная колькасць садовых гномаў. Стаялі яны не паасобку, а купкаваліся сем'ямі, белабародыя, ружовыя, усмешлівыя ідыёты, некаторыя нават сядзелі на дрэвах, як птушкі, прымацаваныя да галінак, далей пайшлі гномы большыя, панурыя, я б нават сказаў — злосныя, пракідаліся і гномы жаночага полу, яны былі большыя за гномаў-мужчын, такія страхотлівыя гноміхі, карліцы з велізарнымі галовамі. Мне здавалася, быццам яны гоняцца за мною, акружаюць, я прыспешваў крокі, пакуль, крута завярнуўшы за магутны стары ясень, не апынуўся раптам у нечых жалезных абдымках, адчуванне было такое, быццам мяне шпурнулі на сцяну, прычым я не мог уцяміць, хто прыняў мяне на свае грудзі, хто павярнуў у другі бок, хутчэй за ўсё гэта быў ахоўнік, і ўжо пасля гэтага рэшта дарогі мяне не так вяла, як несла. Пад дзьвярмі стаяў другі ахоўнік, такі буйнагабарытны, што, здавалася, займаў сабою ўсю пройму дзвярэй, ён прыняў мяне з рук у рукі і запхнуў усярэдзіну вілы, правалок праз вестыбюль, потым праз залу з запаленым камінам, там, па-мойму, гарэў цэлы камель, і, нарэшце, у салон, альбо, калі хочаце, не ў салон, а ў кабінет. Тут мяне ўкінулі ў скураны фатэль, і я разгублена разгледзеўся. Балелі плечы, балела спіна. Абодва ахоўнікі сядзелі насупраць мяне ў масіўных фатэлях. Яны былі нагола паголеныя. Твары быццам з апаленай гліны. Вочы скошаныя, скулякі што ў Луцкі. Вельмі прадумана апранутыя: цёмна-сінія гарнітуры з натуральнага шоўку, быццам на дварэ стаяла сярэдзіна лета, белыя, таксама шаўковыя гальштукі, але чаравікі як у штангістаў. Яны выглядалі калосамі, хоць насамрэч былі не такія ўжо і рослыя. Я кіўнуў ім. Каменныя твары. Я азірнуўся. На ашаляваных дошкамі сценах былі развешаны і прыклеены фотаздымкі ў такой колькасці, што здавалася, быццам цэлая сцяна аклеена шпалерамі, і з тым дзіўным пярэпалахам, які бывае пры кожным азарэнні, я раптам зразумеў, што ўсе здымкі зроблены з адной і той самай натуры, а менавіта ж з доктара Бэна, і толькі потым я ўбачыў каля сцяны, што насупраць закратаваных вокнаў, у нішы, не дужа прыстойны шэдэўр Мока — голую псеўда-Моніку, Дафну, толькі гэтым ужо разам у бронзе, яна падымала рукамі грудзі, як гіры, і рыхтык жа ў тую самую хвіліну, калі я заўважыў яе, адчыніліся дзверы ў сцяне, і трэці голены ахоўнік, больш магутны і больш шаўковы, чым тыя ў скураных фатэлях, унёс на руках зморшчаную, скурчаную істоту ростам з чатырохгадовае дзіця. На худзенькім выродлівым цельцы была недарэчная чорная сукеначка з глыбокім дэкальтэ, упрыгожанае бліскучым шафірам.

— Я Моніка Штаерман, — сказала істота.

Я ўстаў.

— Шпэт, адвакат.

— Так-так, значыцца, адвакат, — заявіла маленькая галавастая істота.

Самае жудаснае было — голас. Быццам з пачварнага цела гаварыў іншы чалавек. Гаварыла жанчына.

— Ну, і што ж вам ад мяне трэба?

Целаахоўнік, які трымаў карліцу на руках, ані варухнуўся.

— Моніка…

— Фраў Штаерман, — паправіла мяне карліца і паправіла на сабе сукенку. — Ад Дзіора. Элегантна, праўда ж? — У яе голасе гучала спакойная, пакеплівая вышэйшасць.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Проклятие любви
Проклятие любви
[Любовная фантастика]
Одно проклятие. Четыре смертные женщины. Семь дней до того, как боги будут навечно изгнаны в Чистилище. Вся жизнь Шей переворачивается с ног на голову после того, как ее парень бросает ее в
0
Падение Левиафана. Часть 3
Падение Левиафана. Часть 3
[Попаданцы / Альтернативная история / Исторические приключения / Самиздат]
Я очутился в прошлом — в теле умирающего государя. Ещё вчера я проводил аудит крупных компаний, а сегодня получил страну, которая пожирает сама себя. Вокруг — казнокрады, интриганы и те, кто мечтает
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Истинная для трёх драконов
Истинная для трёх драконов
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Попаданцы]
Увидев странную дверь, я в неё вошла и оказалась в другом мире. Небольшой обряд, и вот я уже оказываюсь истинной для трёх драконов. Уже радуюсь возможности выбрать самого лучшего, как узнаю, что
0
Русские земли в Средние века
Русские земли в Средние века
[История]
Книга Георгия Вернадского посвящена становлению централизованного государства в постмонгольской Руси, когда усилиями Ивана III и Василия III — в основном мирно, но при необходимости огнем и мечом —
0
Развод. Из Германии за любовью
Развод. Из Германии за любовью
[Современные любовные романы / Самиздат]
— Если ты выйдешь на работу, кто будет заботиться о доме? Кто будет заботиться обо мне? Кто будет содержать дом в чистоте и порядке? У тебя очень много обязанностей, Мира. — мой муж брезгливо
1
Крестовый поход Гитлера. Европа против России
Крестовый поход Гитлера. Европа против России
[Военная история / Публицистика / Государство и право / Научпоп]
Странные вещи происходят с изучением истории, в том числе — с историей Второй мировой войны. С одной стороны, написаны тысячи томов исследований, с другой — не установлена единая дата ее начала.
0
Чего хотят драконы
Чего хотят драконы
[Любовная фантастика / Самиздат]
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0