MoreKnig.org

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Саверчанка Іван, Санько Зьміцер



Шрифт:

Уздымны, апагейны перыяд развіцця нашае дзяржавы і культуры прыпаў на ХV-ХVІ стагоддзі. Першадаследнікі залатога веку, перадусім Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Максім Гарэцкі, звязвалі яго з найбуйнейшым росквітам нашае старадаўнае культуры, найперш з дзейнасцю Францішка Скарыны, яго выданнем кніг у Празе (1517–1519) і ў Вільні. Сучасныя ж даследнікі ў актыў плёну прыгожага пісьменства нашага залатога веку залічваюць багатую спадчыну не толькі на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах, але й на лаціне — мове ўсёй сярэднявечнай Эўропы. Пры гэтым маюцца на ўвазе такія выдатныя творы, як «Пруская вайна» (1516) Яна Вісліцкага і «Песня пра зубра» (1519) Міколы Гусоўскага.

Залатая пара нашае культуры была знітаваная не толькі з Рэнесансам, але й з Рэфармацыяй, дзейнасцю такіх слынных асобаў, як Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі.

У ХVІ стагоддзі ў Беларусі ўзнікла мноства навучальных установаў. У Вільні, Нясвіжы, Берасці, Лоску, Любчы, Цяпіне ды Венграве паўсталі друкарні, вакол якіх утвараліся цэлыя літаратурныя школы. Прадукцыя нашых друкароў карысталася шырокім попытам не толькі ў Вялікім Княстве, але і ў краінах Заходняй Эўропы.

Значнымі былі дасягненні нашых продкаў у навуцы. Асабліва развіваліся лінгвістыка, гісторыя, геаграфія, астраномія, матэматыка і медыцына. А юрыдычная думка Беларусі ў ХVІ стагоддзі, як вядома, дасягнула найвышэйшага ў Эўропе роўню. Ніводная з тагачасных краінаў не мела гэткага дасканалага заканадаўства, як Беларусь, аб чым красамоўна сведчыць змест Статутаў 1529, 1566 і 1588 гадоў.

Эпоха Рэнесансу ў Беларусі пазначана небывалым узлётам мастацтва. У нас у тым часе ўзніклі першыя прафесійныя тэатры, развіваецца музычнае мастацтва, з'яўляецца свецкі партрэтны жывапіс — прыкмета высокага роўню развіцця мастацкай творчасці. У ХVІ стагоддзі ўдасканальваецца іканапіс, скульптура, дэкаратыўна-ўжытковае мастацтва, гравёрнае майстэрства.

У залатую пару нашае дзяржавы надзвычай хуткімі тэмпамі развіваецца горадабудаўніцтва і дойлідства. Менавіта тады былі пабудаваныя перліны нашае архітэктуры: Траецкі касцёл у Ішкалдзі, Святадухаўская царква ў Кодзені, Барысаглебская царква ў Новагародку, фарны касцёл у Горадні, касцёлы Святой Ганны і бернардзінцаў у Вільні, шэдэўры сусветнага дойлідства цытадэлі-бажніцы ў Супраслі, Мураванцы, Сынковічах, рэфармацкія зборы ў Смаргоні, Заслаўі, Асташыне, абарончыя сістэмы замкаў у Міры, Нясвіжы, Новагародку…

У эпоху Рэнесансу ў Беларусі адбывалася далейшае развіццё металургічнай і цагельнай вытворчасці, шматлікіх рамёстваў. Узнікла новая, больш дасканалая арганізацыя працы, утварыліся рамесніцкія цэхі, дзе існаваў прынцып спецыялізацыі і падзелу працы.

Такім чынам, залаты век у гісторыі беларусаў быў. І быў ён залаты найперш багаццем творчага плёну, яго шматграннасцю, абсягам, пафаснасцю ўсяго створанага, светлай ідэяй Асветніцтва, высокім патрыятызмам, чалавекалюбствам; быў і застаўся залатым сваёй векапомнасцю, аграмаднасцю традыцый, грунтоўнасцю зацверджання беларусаў у свеце.

70. Чым славуты Ян Кароль Хадкевіч?

Ян Кароль Хадкевіч (1560–1621) быў адным з сама славутых гетманаў Вялікага Княства Літоўскага. У юнацтве атрымаў бліскучую адукацыю: вучыўся ў Віленскім калегіуме, ва ўніверсітэтах Нямеччыны (Інгальштат), Італіі (Падуя, Венецыя), на Мальце. Вайсковую чыннасць пачаў удзелам у задушэнні бунту Налівайкі (1596), які з аддзелам казакоў рабаваў ў Беларусі гарады. Ад пачатку вайны са шведамі змагаўся ў Інфлянтах, дзе на ўласны кошт утрымліваў войска. У 1601 годзе разграміў шведаў пад Какенгаўзэнам, у 1604 — пад Белым Каменем (там ён з 2 тысячамі жаўнераў разбіў 7 тысяч непрыяцеля).

Найвялікшую ж славу Хадкевічу прынесла бітва пад Кірхгольмам (цяпер Саласпілс у Латвіі), дзе ягоны 4-тысячны корпус 27 верасня 1605 года дазвання разграміў 14-тысячную шведскую армію, страціўшы ўсяго блізу 100 сваіх жаўнераў. Перамога пад Кірхгольмам сапраўды была чымсьці неверагодным. У харугвах Хадкевіча не ставала зброі, а з прычыны нявыплаты грошай сярод жаўнераў падала дысцыпліна. Між тым, шведскае войска — не маскоўскае: па баяздольнасці яно было адным з найлепшых у Эўропе. І тым не менш Ян Хадкевіч бліскуча перамог яго, паклаўшы на пабаявішчы 9000 шведаў, захапіўшы 12 гарматаў і 60 баявых штандараў непрыяцеля.

З гэтым вялікапышным трыумфам гетмана асабіста віншавалі імператар «Святой Рымскай імперыі» Рудольф ІІ, ангельскі кароль Якуб, персідскі шах, турэцкі султан і сам папа рымскі Павел V. Па якім часе пра бітву пад Кірхгольмам пісалі, што нашчадкі будуць хутчэй дзівіцца гэтаму трыумфу, чым верыць у яго. На думку спецыялістаў, гэта была адна з найвялікшых тактычных перамог у сусветнай гісторыі.

У 1611 годзе ён ужо вёў харугвы на Маскву дапамагаць абложаным там сілам Вялікага Княства Літоўскага. Пакінуўшы ў 1612 годзе Маскву, гераічна абараняў ад маскоўскага войска Смаленск, дзякуючы чаму горад застаўся ў складзе нашай дзяржавы. У 1617–1618 гадах быў фактычным кіраўніком апошняга маскоўскага паходу.

Прызначаны начальнікам аб'яднанага войска Польшчы і Вялікага Княства, Ян Хадкевіч адбіваў націск Асманскай імперыі з поўдня. Менавіта ягонай жалезнай волі, энергіі і прыроднаму таленту Айчына абавязаная перамогай пад Хацінам (на Днястры), дзе ў 1621 годзе ён са сваім паўгалодным і разрозненым войскам здолеў разграміць нашмат перасяжнага па колькасці непрыяцеля: з 70 тысячамі мусіў супрацьстаяць утрая большай ардзе туркаў і татараў — і здабыў бліскучую перамогу. Цяжка хворы, Ян Хадкевіч памёр у Хацінскім замку пад час бітвы.

Слаўны сын быхаўскай галіны роду Хадкевічаў, ён стаў узорам самаахвярнасці і патрыятызму. Тагачасныя паэты і гісторыкі прысвячалі яму творы, пісалі песні і пахвалы. Праз стагоддзі жыло паданне пра непераможнага ваяра.

Аб вялікай папулярнасці яго ў народзе, мабыць, найкрасамоўней сведчыць тое, што дзеці тады гулялі ў ваенныя гульні, героем якіх быў Ян Кароль Хадкевіч.

71. Якая марская бітва ўвайшла ў летапіс беларускай вайсковай славы?

У 1600–1629 гадах Вялікае Княства Літоўскае вяло вайну супраць Шведскага Каралеўства, якое імкнулася захапіць Інфлянты (правабярэжную Латвію і паўднёвую Эстонію), што былі тады супольным уладаннем нашай дзяржавы і Польшчы. Вялікія гетманы Крыштоп Радзівіл Пярун і Ян Кароль Хадкевіч атрымоўвалі на палях Прыбалтыкі слаўныя перамогі над заморскім праціўнікам. Асабліва вылучаўся сваім палкаводчым талентам Я.Хадкевіч. З яго імем звязаная першая і, мусіць, адзіная ў беларускай ваеннай гісторыі марская бітва — бітва пад Салісам, якую нашы продкі бліскуча выйгралі.

Увесну і летам 1608 года, выкарыстаўшы часовую адсутнасць у Інфлянтах Я.Хадкевіча, моцнае шведскае войска (12 тысяч жаўнераў) высадзілася на ўзбярэжжы Латвіі ды пачало наступ углыб краю. Пад восень выдатна вымуштраваная непрыяцельская пяхота, у якой было шмат прафесійных наймітаў з розных краін Эўропы, ужо стаяла на берагах Дзвіны.

Маючы ўсяго 2 тысячы вершнікаў гусарскай конніцы і невялікую артылерыю, наш гетман узяўся адваёўваць страчанае. Спачатку ён пад агнём ста чатырох варожых гарматаў штурмам вызваліў Парнаву (Пярну) у заходняй Эстоніі, а затым 4 сакавіка 1609 года пайшоў на дапамогу галоўнаму гораду Прыбалтыкі — Рызе, абложанай шведскімі войскамі. Шлях вёў паўз бераг Рыжскае затокі, і тут паступілі звесткі, што за 13 міляў на поўдзень ад Парнавы, каля гарадка Саліс (цяпер Салацгрыва), знаходзіцца шведскі флот. У Яна Хадкевіча выспеў смелы і нечаканы план. Ён пасадзіў сваіх жаўнераў на два вялікія караблі, захопленыя ў шведаў пад Парнавай, і некалькі караблёў, купленых у марскіх гандляроў, а таксама на вялікія лодкі і загадаў атакаваць праціўніка.

Спешаныя вершнікі, многія з якіх нават не бачылі зблізку мора, адважна рушылі на бітву. Уначы, знянацку наблізіўшыся да шведаў у вусці ракі Салацы, яны накіравалі ў іхны бок некалькі падпаленых брандэраў (суднаў, нагружаных выбуховымі і палкімі рэчывамі), ад якіх загарэліся і пачалі тануць два варожыя караблі. Пры святле пажару па шведскай эскадры быў адкрыты моцны агонь з гарматаў. Не вытрымаўшы імклівага націску нашых ваяроў, астатнія караблі шведаў мусілі шукаць ратунку ў адкрытым моры. Шлях на Рыгу быў свабодны.

На гэтым, аднак, не скончыліся перамогі ў тым трыумфальным паходзе. На подступах да Рыгі гусарская конніца Яна Хадкевіча хітрым манеўрам завабіла шведскае войска за Дзвіну і высекла яго, як тады казалі, «у пень». Рэшта праціўніка паспешліва адступіла на поўнач, не жадаючы больш выпрабоўваць на сабе моц беларускай зброі.

Вядомы пісьменнік Ю.Нямцэвіч пісаў пра бітву пад Салісам: «Толькі генію ўласціва знаходзіць магчымасці, якіх звычайны розум не заўважае, толькі ён можа хутка асэнсоўваць іх і неадкладна выкарыстоўваць».

72. Хто такія «лісоўчыкі»?

Лісоўчыкі (лесаўчыкі) — гэта найменне лёгкай беларускай кавалерыі, якая існавала ў першай палове ХVІІ стагоддзя. Узнікненне і найбольшая слава гэтага адмысловага вайсковага фармавання звязаныя з імем Аляксандра Язэпа Лісоўскага — таленавітага военачальніка, беларускага шляхціча з Віленшчыны. Менавіта ён стварыў датуль невядомыя ва Ўсходняй Эўропе аддзелы з адметнай тактыкай і арганізацыяй.

Узброеныя шаблямі, лукамі і дзідамі, а часам і лёгкай агнястрэльнай зброяй, лісоўчыкі вызначаліся выключнай мабільнасцю, здольнасцю рабіць імклівыя рэйды на сотні кіламетраў. Гэтаму спрыяла і адсутнасць абоза, — вершнікі жывіліся тым, што здабывалі самі. Іх вылучала ўменне правесці шырокую разведку, нанесці нечаканы ўдар, адступіць з найменшымі стратамі ў безнадзейнай сітуацыі. Усё гэта дазваляла ім неаднойчы разбіваць намнога перасяжныя сілы праціўніка і нават штурмаваць гарады.

Бліскучая вайсковая кар'ера А.Лісоўскага пачалася з канца 1607 года, пад час грамадзянскай вайны ў Маскоўскай дзяржаве і авантуры Дзмітрыя ІІ (Самазванца). Блізу трох гадоў ён са сваімі вершнікамі, якіх часам налічвалася да некалькі тысяч, змагаўся ў Масковіі, робячы глыбокія рэйды па тылах праціўніка. Сярод найбольшых поспехаў былі захопы Каломны, Галіча, Солі Вычагодскай, выпады пад Яраслаўль, Кастраму, Кінешму, паходы на Разаншчыну, Пскоўшчыну і Ноўгарадчыну, у Суздальскую і Ўладзімірскую землі.

Выдатныя вайсковыя поспехі прынеслі эўрапейскую славу А.Лісоўскаму і яго ваярам. Улетку 1615 года, каб адцягнуць маскоўскія сілы ад слаба ўмацаванага Смаленска, найвышэйшы гетман Ян Кароль Хадкевіч зноў паслаў лісоўчыкаў углыб Масковіі. А.Лісоўскі рушыў на Севершчыну, дзе захапіў Карачаў і разграміў пад Арлом войска князя Хаванскага. Робячы імклівыя і нечаканыя для ворага пераходы, часам да 150 кіламетраў за суткі, лісоўчыкі наводзілі паніку на далёкім заплеччы асноўных маскоўскіх войскаў. Галоўнай арэнай іх дзеянняў стала Паволжа. Гэта звязвала буйныя царскія сілы, чым у значнай ступені і ўдалося адстаяць Смаленск.

Непараўнаныя ў кавалерыйскіх сечах і безагляднай храбрасці, лісоўчыкі вылучаліся таксама жорсткасцю, авантурызмам і прагаю здабычы. Захаваліся паўлегендарныя звесткі пра іх паходы далёка на поўнач, да берагоў Белага мора і нават да вусця ракі Об, у пошуках славутай Залатой бабы — паганскага стода, якому пакланяліся вугра-фінскія народы Поўначы.

У кастрычніку 1616 года ў часе агледзінаў баявой гатоўнасці сваіх аддзелаў пад Старадубам Аляксандар Лісоўскі раптоўна памёр. Ягоную смерць успрынялі ў Масковіі як боскі цуд збаўлення ад жахлівай небяспекі.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Тыквенная невеста
Тыквенная невеста
[Классическое фэнтези]
«Шрек» встречает «Принцессу-невесту» в этой уютной романтической фантази с низкими ставками. «Тыквенная невеста» подарит вам осеннее настроение, капельку пикантности и гарантированный счастливый
0
Под железным небом
Под железным небом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Павшая империя. Воительница, готовая на всё ради защиты своего народа. И безжалостный солдат в маске, захвативший её в плен в тылу врага. Первый роман мрачной, чувственной и всепоглощающей трилогии о
0
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
[Боевик / О войне / Приключения: прочее]
Трилогия Ростислава Самбука «СМЕРШ» посвящена героическому подвигу сотрудников советской военной контрразведки в финальной фазе Великой Отечественной войны. Военные чекисты майор Бобренков и капитан
0
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
[Философия / Психология / Культурология]
Книга классика современной социологии и антропологии Клода Леви-Стросса (1908–2009) посвящена Японии — удивительной стране, сумевшей сохранить равновесие между верностью прошлому и обновлением,
0
Третий ковчег
Третий ковчег
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Научная фантастика / Самиздат]
Год 2376-й. Земля перенаселена, истощена и медленно умирает. У человечества осталась последняя Надежда – чистая плодородная планета, путь к которой займет тысячу лет. Единственный способ достичь
0
Ночной аукцион. Том 2
Ночной аукцион. Том 2
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
На Большие торги я выношу три вещи. Сундук, который за ночь возвращает сломанное целым. Арифмометр, на котором никого не обсчитаешь. И гармонь, под которую у людей проходит боль. Зарок у гармони
0
Кощей. Дикий бармен
Кощей. Дикий бармен
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Анкира позади. Только после освобождения из оков корпорации “Светлый мир” легче жить не стало. Теперь необходимо найти пропавших товарищей и как-то обустроиться на новой планете. Но не стоит смешить
0
Дипломатичный Дуся
Дипломатичный Дуся
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Генерал-губернатор, который мечтал пустить Дусю на опыты, теперь сам потерял память. Дуся нашёл своё место, и может считать колонию домом. Только метрополия не дремлет. Авалон вот-вот обратит свой
0
Неукротимый Бастард 7
Неукротимый Бастард 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Сначала попал в сына кузнеца в магическом мире, потом выяснил, что обладаю магией. Внезапно меня признали бастардом князя и сделали наследником. А теперь передо мной открыто больше дверей, чем я в
1
На все руки доктор 2
На все руки доктор 2
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Судьба закинула меня, заслуженного врача, в другой мир. Теперь я девица из рода опальных целителей. На моем попечении беспомощные родственники и старый замок, а жадные соседи мечтают отнять наши
0
Мой лифт - Моя крепость 5
Мой лифт - Моя крепость 5
[Боевая фантастика / Постапокалипсис / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Ну вот, наконец-то я дома! Казалось бы, можно спокойно выдохнуть, забраться в любимый лифтик и хотя бы немного отдохнуть. Ага, размечтался! Пока я отсутствовал, на моих Тихих этажах поселилась
0
"Зарубежный детектив 2026-36". Компиляция. Книги 1-24
[Криминальный детектив / Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Вой и реликвии
Вой и реликвии
[Любовная фантастика]
Вы приглашены на Бал Всех Святых. *Оборотням вход воспрещен. Пока Клемени Лувель занята выслеживанием вороватых вервольфов в Лондоне, её застает врасплох просьба Эдвина возглавить новое дело
0
На выручку юному Гасси. Этот неподражаемый Дживс. Вперед, Дживс! Посоветуйтесь с Дживсом
На выручку юному Гасси. Этот неподражаемый Дживс. Вперед, Дживс! Посоветуйтесь с Дживсом
[Классическая проза / Юмор: прочее / Юмористическая проза / Старинная литература: прочее]
Сборник известный, самый популярный, самый любимый читателями всего мира вот уже много десятилетий британский юмористический цикл. Цикл, каждое из произведений которого, будь оно романом, повестью
0
Хулиганские стихи и неправильные сказки
Хулиганские стихи и неправильные сказки
[Детские стихи / Детская литература: прочее / Юмористические стихи]
Новый, дерзкий взгляд на старые сказки от мастеров детской литературы. «Детям до 5 лет читать не рекомендуется!» Но если с традиционными сюжетами вы уже знакомы и обладаете чувством юмора, этот
0
Грани Игры. Искушение
Грани Игры. Искушение
[Современные любовные романы]
Москва, весна, роскошные автомобили, ночные вечеринки и горечь утраты. Жизнь Игоря Покровского разрушена: сестра погибла, любимая предала, а единственное, что осталось — его компания — продана отцом
1
Больше не кукла
Больше не кукла
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Очнувшись от комы после удара молнии, Женя с трудом пытается вернуться к нормальной жизни. Но несчастный случай отнял у неё не только здоровье и с таким трудом отвоёванную самостоятельность от
3
Золотая лихорадка. Урал. 19 век. Книга 2
Золотая лихорадка. Урал. 19 век. Книга 2
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Победа над Рябовым вызвала месть: бандитские налеты, интриги, суеверия. Андрей ответит прогрессорством — зимней добычей, передовыми машинами, амальгамацией, казачьей охраной. Станет ли он "Золотым
0
Огненные Близнецы
Огненные Близнецы
[Детская проза / Современные любовные романы]
Юля дружила с Колей Ежовым, несмотря на недовольство Марины и косые взгляды учителей, вопреки, казалось, здравому смыслу, который твердил ей, умнице и отличнице, что двоечник и хулиган Колька совсем
1
Маскарад сердец
Маскарад сердец
[Любовная фантастика]
Разрушительница проклятий Марлоу Бриггс вынуждена разбираться с последствиями её фальшивого романа с одним из самых могущественных дворян в прославленном — и смертельно опасном — обществе
0
Сахар
Сахар
[Современная проза / Социальная фантастика]
Алексей Колмогоров – прозаик, автор романа «ОТМ А. Спасение Романовых» (шорт-лист премии «Большая книга»). Кинорежиссер, сценарист, лауреат профессиональных премий в области кино. «Сахар» – это
1
Истинные через века
Истинные через века
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы]
Каким будет моё двадцатое рождество? Без опекунов, в новой академии и с целой кучей проблем. Он элита, золотой дракон, победитель турнира сильнейших драконов. Я простая девушка, не знающая свой
0
Порочная луна
Порочная луна
[Любовная фантастика]
Обычно я танцую на брусьях, а не обнаруживаю, что просыпаюсь за ними. Я нахожусь в камере, захваченная врагом, который охотился на мой вид последние десять лет. Они держат меня в заложниках, чтобы
2
Рихард Феникс. Остров. Книга 2
Рихард Феникс. Остров. Книга 2
[Приключения: прочее / Классическое фэнтези / Героическая фантастика]
Во второй книге приключения юного Рихарда продолжаются. Он, изгнанный из родного города, разделённый со спутниками, оказывается в плену на корабле врага. Примет мальчик это или сбежит в открытый
0