MoreKnig.org

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Саверчанка Іван, Санько Зьміцер



Шрифт:

60. Хто заснаваў кнігадрукаванне ў Маскве?

Кнігадрукаванне ў Маскве заснавалі нашыя таленавітыя продкі — Пётра Мсціславец ды Іван Федаровіч (Фёдараў). Першы, як відаць з яго прозвішча, паходзіў з горада Мсціслава, а другі, на думку аўтарытэтных даследнікаў, належаў да беларускага шляхоцкага роду, што меў герб «Шранява».

Невымерная заслуга П.Мсціслаўца і І.Федаровіча ў тым, што яны першымі ў Маскоўшчыне надрукавалі ў 1564 годзе Апостал, а яшчэ праз год — два Часоўнікі, адкрыўшы такім чынам новую старонку ў гісторыі расейскай культуры, далучыўшы нашых усходніх суседзяў да аднаго з найважнейшых дасягненняў эўрапейскай цывілізацыі — кнігадрукавання. Вельмі паказальны і той факт, што ўсё друкарскае начынне нашы асветнікі прывезлі ў Маскву з радзімы. Гэта засведчыў тагачасны ангельскі пасол у Маскве Джыльс Флетчар, які ў адным з сваіх твораў зазначыў, што друкарскі варштат і літары былі прывезеныя ў Маскву.

На жаль, кансерватыўнае маскоўскае духавенства ды неасвечанае баярства варожа сустрэлі пачынанні беларускіх асветнікаў, яны абвінавацілі нашых суайчыннікаў у «пашырэнні ерасі». Вынік гэтых беспадстаўных паклёпаў не прымусіў доўга чакаць. У 1566 годзе раз'юшаны натоўп, падбухтораны шматлікімі непрыяцелямі П.Мсціслаўца і І.Федаровіча, дарэшты разбурыў іхную друкарню і ледзьве не расправіўся з яе гаспадарамі. Убачыўшы, што ў Маскве яшчэ не саспелі ўмовы для ўспрыняцця друкаванага слова, яны вымушаныя былі вярнуцца на радзіму. Тут, вядома, ім не давялося доўга сядзець без справы. Беларускі магнат Рыгор Хадкевіч, які даўно марыў аб адкрыцці ўласнай друкарні, запрасіў П.Мсціслаўца і І.Федаровіча да сябе ў мястэчка Заблудаў (цяпер Беластоцкае ваяводства ў Польшчы).

Дзякуючы падтрымцы па-эўрапейску адукаванага гетмана Р.Хадкевіча друкары ўтварылі ў Заблудаве літаратурна-выдавецкі гурток, плёнам дзейнасці якога сталіся ўнікальнае Евангелле вучыцельнае (1569) і Псалтыр з Часаслоўцам (1570).

Пазней шляхі П.Мсціслаўца і І.Федаровіча разышліся. Мсціславец пераехаў у Вільню, дзе з дапамогаю Мамонічаў заснаваў новую друкарню і выпусціў яшчэ тры шыкоўныя выданні — Часоўнік (1574–1576), Евангелле напрастольнае (1575) і Псалтыр (1576). І.Федаровіч накіраваўся ў Альбоў, дзе ў 1574 годзе выдрукаваў Апостал і «Азбуку». Затым ён перабраўся ў Астрог да князя Канстанціна Астрожскага. Там ён выдаў яшчэ адну «Азбуку» (1578), Псалтыр і Новы Запавет (1580), «Краналогію» нашага таленавітага паэта Андрэя Рымшы і славутую Астрожскую Біблію 1581 года, якая сталася агульнапрызнаным сімвалам небывалага росквіту ўсходнеславянскай культуры эпохі Адраджэння.

61. Што такое брацтвы?

Гэта рэлігійна-культурныя і грамадскія аб'яднанні, што ўзніклі ў ХVІ-ХVІІ стагоддзях на ўзор рамесніцкіх цэхаў амаль ва ўсіх буйных гарадах Беларусі: Вільні (1584), Магілеве (1589), Берасці (1591), Слуцку (1606), Менску (1612), Пінску (1633) ды іншых. Яны гуртаваліся пераважна вакол цэркваў ці манастыроў, ад якіх і атрымлівалі свае назовы, напрыклад, Віленскае Траецкае (ад манастыра Святой Тройцы), Пінскае Багаяўленскае (ад царквы Багаяўлення) і г.д.

У Беларусі існавалі праваслаўныя, каталіцкія і вуніяцкія брацтвы, кожнае з якіх адстойвала інтарэсы сваёй канфесіі. Брацтвы мелі свой статут, скарбонку, сталае месца збору. На сходзе братчыкаў абмяркоўваліся надзённыя пытанні дзейнасці супольні, размяркоўваліся грашовыя сродкі, прымаліся абавязковыя для ўсіх сяброў пастановы. У склад брацтваў апрача духоўных асобаў уваходзілі месцічы — рамеснікі, купцы, урадоўцы, а таксама шляхта і нават сяляне. У розныя часы іх сябрамі былі вядомыя дзеячы беларускай культуры — браты Стафан і Лаўрэн Зізаніі, Мялет Сматрыцкі, Лявон Карповіч, Андрэй Мужылоўскі.

Брацтвы праводзілі шырокую дабрачынную дзейнасць: яны будавалі і ўтрымлівалі шпіталі, прытулкі для хворых і жабракоў. На свае сродкі наймалі лекараў, якія даглядалі нямоглых.

Вялікая роля належала брацтвам у культурна-асветніцкім жыцці. Дзякуючы ім функцыянавала сістэма пачатковай адукацыі. Амаль усе брацкія супольні закладвалі школы, запрашалі настаўнікаў, набывалі за свой кошт падручнікі, паперу, абсталяванне, прылады.

Найбольш спрычыніліся брацтвы да развіцця беларускага пісьменства, літаратуры і кнігадруку. Яны мелі свае скрыпторыумы (майстэрні, дзе перапісваліся і аздабляліся кнігі), а таксама друкарні, сярод якіх асабліва вылучаліся Віленская Траецкая, Куцеінская, Еўінская. Тут рыхтавалі да друку, рэдагавалі і выпускалі слоўнікі, буквары, богаслужбовыя кнігі, палемічныя трактаты, творы айцоў царквы, павучальныя і гістарычныя зборнікі. Кожнае з выданняў мела адметнае мастацкае афармленне: як правіла, прыгожа аздоблены тытульны аркуш, арыгінальныя застаўкі, канцоўкі, ініцыялы. Часта яны змяшчалі гравюры з выявамі святых, абразамі Божай Маці, сюжэтамі на біблейныя тэмы (таемная вячэра, уваход Ісуса Хрыста ў Ерусалім, Апакаліпсіс ды інш.). Брацкія выданні карысталіся шырокім попытам як у Беларусі, так і за яе межамі.

У ХVІІІ стагоддзі ва ўмовах глыбокага эканамічнага крызісу і агульнага заняпаду нашае краіны брацтвы паступова спынілі сваю дзейнасць.

62. Хто такія езуіты?

Езуіты — гэта сябры каталіцкага манаскага «Таварыства Ісуса» (Societas Jesu), заснаванага ў 1534 годзе гішпанскім шляхцічам Ігнатам Лаёлам і зацверджанага ў 1540 годзе папам Паўлам ІІІ. Пачатковай мэтаю стварэння Ордэна езуітаў была барацьба з Рэфармацыяй і ерасямі, распаўсюджванне веры Хрыстовай праз выхаванне моладзі. Арганізацыя яго грунтавалася на прынцыпах адзінаначалля (кіраўнік Ордэна называўся генералам), строгага цэнтралізму, безумоўнага падпарадкавання і жалезнай дысцыпліны. Слоўная пропаведзь спалучалася з дабрачыннай дзейнасцю: наладжваннем прытулкаў для сіротаў, бясплатных сталовак і г.д.

Адным з асноўных спосабаў дасягнення сваіх мэтаў Ордэн лічыў узгадаванне моладзі ў духу пабожнасці і веры праз сетку калегіумаў і акадэмій. Езуіцкія школы былі аднымі з найлепшых у Эўропе. Там, як правіла, вучыліся дзеці багатых і знакамітых людзей, якіх вабіла высокая якасць выкладання, новая і мэтазгодная арганізацыя школьнае справы. Езуіты першымі падзялілі ўсю масу навучэнцаў на класы (паводле ступені падрыхтоўкі) і распрацавалі праграмы паслядоўнага вывучэння прадметаў. Яны стварылі цудоўныя школьныя будынкі, увялі добрае абсталяванне навучальнымі дапаможнікамі, умела чаргавалі заняткі з адпачынкам, пазбягаючы ператамлення навучэнцаў, вялікую ўвагу звярталі на фізічнае развіццё.

На тэрыторыі Беларусі езуіты з'явіліся ў Вільні ў 1569 годзе; у 1570 годзе быў закладзены Віленскі езуіцкі калегіум, пераўтвораны ў 1579 годзе ў акадэмію (г. зн. універсітэт). У 1581 годзе быў адчынены калегіум у Полацку, у 1584 годзе — у Нясвіжы. Да сярэдзіны ХVІІ стагоддзя езуіты стварылі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага шырокую сетку навучальных установаў і амаль поўнасцю засяродзілі ў сваіх руках сярэднюю і вышэйшую адукацыю. Езуіты зрабілі велізарны ўклад у беларускую культуру, з іхных школаў выйшаў шэраг знакамітых вучоных, грамадскіх дзеячоў і пісьменнікаў. Дзякуючы ім у Беларусі да 1820 года існавала высокаразвітая сістэма эўрапейскай адукацыі (каля 10 вышэйшых гуманітарных школаў, з іх дзве акадэміі і 7 гімназіяў), якая была знішчаная пасля далучэння Беларусі да Расеі.

Асновай выкладання ў езуіцкіх калегіумах і акадэміях былі гуманітарныя навукі, перадусім класічныя мовы, філасофія і «вянец навук» — тэалогія. Праграмы навучання, складзеныя ў 1584 годзе, у часы генерала Аквавівы, былі тады аднымі з найлепшых і не пераглядаліся аж да сярэдзіны ХVІІІ стагоддзя.

Высокі ровень адукацыі і перадавая методыка выкладання прынеслі вялікую папулярнасць езуітам. Шматлікія ахвяраванні бацькоў і дабрадзеяў зрабілі Ордэн адным з найбуйнейшых уладальнікаў у Эўропе. Ва ўмовах росту рацыяналізму і секулярызацыі мыслення ягоная маёмасць сталася прывабным «кавалкам» для шмат якіх заходнеэўрапейскіх манархаў. Пад іх ціскам папа Клімент ХІV у 1773 годзе вымушаны быў фармальна скасаваць Ордэн. У Беларусі ён праіснаваў да 1820 года (рэзідэнцыя генерала была ў Полацку), да забароны яго расейскім урадам.

У цяперашнім часе Ордэн езуітаў дзейнічае ў Злучаных Штатах Амерыкі, Гішпаніі, Партугаліі ды некаторых іншых краінах.

63. Што такое Берасцейская вунія?

Берасцейская вунія — гэта пагадненне, падпісанае ў кастрычніку 1596 года на царкоўным саборы ў Берасці паміж найвышэйшымі праваслаўнымі і каталіцкімі герархамі Вялікага Княства Літоўскага.

Галоўная прычына, дзеля якой праваслаўная і каталіцкая цэрквы Вялікага Княства імкнуліся да ўз'яднання, — агульная патрэба супрацьстаяць даволі моцнаму на той час рэфармацыйнаму руху, які прыкметна ўплываў на жыццё вернікаў. Беларуская праваслаўная царква імкнулася да вуніі з каталіцкаю яшчэ й таму, што над ёю паўстала пагроза з боку ўтворанай у 1589 годзе Маскоўскай патрыярхіі, што абвясціла сябе пераемніцай улады Канстанцінопаля (у 1453 годзе ён быў заваяваны туркамі) і прэтэндавала на падпарадкаванне ўсіх земляў, населеных праваслаўнымі.

Урад Вялікага Княства гэтаксама падтрымліваў ідэю царкоўнай вуніі, бо разлічваў праз яе дасягнуць спакою ў гаспадарстве, спыніць нарастанне канфліктаў на рэлігійнай глебе.

Паводле ўмоваў пагаднення 1596 года праваслаўныя герархі атрымлівалі некалькі месцаў у Радзе Вялікага Княства, а гэтаксама прызнавалі над сабою выключную ўладу папы рымскага, дзякуючы чаму пазбаўляліся ад усялякіх прэтэнзіяў з боку маскоўскіх патрыярхаў. Разам з тым у праваслаўнай царкве Княства захоўвалася ўсходняе грэцка-візантыйскае набажэнства і рытуалы, заставаліся непарушнымі ўсе зямельныя ўладанні, у царкоўнай практыцы па-ранейшаму прадугледжвалася карыстанне старым юліянскім календаром.

Аднак не ўсе праваслаўныя дзеячы падтрымалі ідэю вуніі. Тады ж, у кастрычніку 1596 года, яны правялі ў Берасці свой сабор пад кіраўніцтвам патрыяршага экзарха Нічыпара, на якім адмежаваліся ад новай царквы. Праўда, пазней на працягу ХVІІ стагоддзя амаль усе праваслаўныя жыхары Вялікага Княства схіліліся да вуніяцтва.

64. Што такое вуніяцтва?

Вуніяцтва — гэта адзін з накірункаў хрысціянства, што паўстаў у Беларусі ў выніку Берасцейскай вуніі 1596 года.

Пераход праваслаўных беларусаў у вуніяцкую веру адбываўся паступова і расцягнуўся на шмат гадоў, што дазволіла (нягледзячы на даволі значнае на першым часе непрыняцце і нават супраціў) пазбегнуць крывавых рэлігійных войнаў, як гэта было ў шэрагу краін Заходняй Эўропы. Пры канцы ХVІІІ стагоддзя, напярэдадні анексіі Расейскай імперыяй нашых земляў, абсалютная бальшыня насельнікаў Беларусі была вуніятамі.

Да вуніяцтва людзей цягнула яго ўвага да мясцовых нацыянальна-культурных традыцый, шырокае выкарыстанне ў рэлігійным жыцці, асабліва ў часе казанняў, беларускай мовы. Існавала вялікая вуніяцкая літаратура на беларускай мове: творы Іпата Пацея, Язэпа Руцкага, Язафата Кунцэвіча. У вуніяцкіх друкарнях — Віленскай і Супраслеўскай — друкаваліся шматлікія богаслужбовыя кнігі. Вуніяцкія манастыры, якіх у ХVІІІ стагоддзі налічвалася блізу 90, з'яўляліся буйнымі асяродкамі нашае старадаўнае культуры.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Мой лифт — Моя крепость. 5
Мой лифт — Моя крепость. 5
[Боевая фантастика]
Ну вот, наконец-то я дома! Казалось бы, можно спокойно выдохнуть, забраться в любимый лифтик и хотя бы немного отдохнуть. Ага, размечтался! Пока я отсутствовал, на моих Тихих этажах поселилась
0
Проклятый луной
Проклятый луной
[Проза / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Проклятый морской король, украденная невеста и судьба, предначертанная другой. Говорят, в океанских глубинах обитает безумие… как и во взгляде Утопленного короля. Обреченный взять в жены смертную
0
Тыквенная невеста
Тыквенная невеста
[Классическое фэнтези]
«Шрек» встречает «Принцессу-невесту» в этой уютной романтической фантази с низкими ставками. «Тыквенная невеста» подарит вам осеннее настроение, капельку пикантности и гарантированный счастливый
0
Под железным небом
Под железным небом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Павшая империя. Воительница, готовая на всё ради защиты своего народа. И безжалостный солдат в маске, захвативший её в плен в тылу врага. Первый роман мрачной, чувственной и всепоглощающей трилогии о
0
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
[Боевик / О войне / Приключения: прочее]
Трилогия Ростислава Самбука «СМЕРШ» посвящена героическому подвигу сотрудников советской военной контрразведки в финальной фазе Великой Отечественной войны. Военные чекисты майор Бобренков и капитан
0
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
[Философия / Психология / Культурология]
Книга классика современной социологии и антропологии Клода Леви-Стросса (1908–2009) посвящена Японии — удивительной стране, сумевшей сохранить равновесие между верностью прошлому и обновлением,
0
Третий ковчег
Третий ковчег
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Научная фантастика / Самиздат]
Год 2376-й. Земля перенаселена, истощена и медленно умирает. У человечества осталась последняя Надежда – чистая плодородная планета, путь к которой займет тысячу лет. Единственный способ достичь
0
Ночной аукцион. Том 2
Ночной аукцион. Том 2
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
На Большие торги я выношу три вещи. Сундук, который за ночь возвращает сломанное целым. Арифмометр, на котором никого не обсчитаешь. И гармонь, под которую у людей проходит боль. Зарок у гармони
0
Кощей. Дикий бармен
Кощей. Дикий бармен
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Анкира позади. Только после освобождения из оков корпорации “Светлый мир” легче жить не стало. Теперь необходимо найти пропавших товарищей и как-то обустроиться на новой планете. Но не стоит смешить
0
Дипломатичный Дуся
Дипломатичный Дуся
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Генерал-губернатор, который мечтал пустить Дусю на опыты, теперь сам потерял память. Дуся нашёл своё место, и может считать колонию домом. Только метрополия не дремлет. Авалон вот-вот обратит свой
0
Неукротимый Бастард 7
Неукротимый Бастард 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Сначала попал в сына кузнеца в магическом мире, потом выяснил, что обладаю магией. Внезапно меня признали бастардом князя и сделали наследником. А теперь передо мной открыто больше дверей, чем я в
2
На все руки доктор 2
На все руки доктор 2
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Судьба закинула меня, заслуженного врача, в другой мир. Теперь я девица из рода опальных целителей. На моем попечении беспомощные родственники и старый замок, а жадные соседи мечтают отнять наши
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Таро, или Император в жёлтой шапке
Таро, или Император в жёлтой шапке
[Современные любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
1
Рассказы из русской истории. Петр I. Империя. Книга четвертая
Рассказы из русской истории. Петр I. Империя. Книга четвертая
[Биографии и Мемуары / Научпоп]
Если бы Петру привиделась наша сегодняшняя страна, что бы он захотел в ней исправить? Он бы за многое задал нам трепку. За расточительность землями — и после 1917-го, и после 1991-го. За воровство
1
Мои. Робкий дар убогого мира
Мои. Робкий дар убогого мира
[Любовная фантастика]
Нелепая случайность, которой нет объяснений и моя налаженная жизнь кардинально меняется. Здесь я не мусор, мне дали неприкосновенность и возможность выжить, но я не согласилась выпонять условия
1
Учитель (ЛП)
Учитель (ЛП)
[Триллер]
История рассказывает о Ив — учительнице математики, которая ведёт обычную жизнь: она замужем за преподавателем литературы Нейтом, работает в школе и кажется всем счастливой. Однако её жизнь
1
Мегаварево. Вдохновленная алкоголем антология экстремальных ужасов.
Мегаварево. Вдохновленная алкоголем антология экстремальных ужасов.
[Ужасы]
Он пьет все, что горит! В этом ему никто не может составить конкуренцию. Ни люди, ни не-люди. Поэтому его прозвали Ульвик Бездонный... Заядлый любитель алкоголя Рик, частенько садившийся пьяным
1
Октаверум. Сборник хоррор рассказов
Октаверум. Сборник хоррор рассказов
[Ужасы]
В сказках рождается истина, в ужасах – сила.Восемь историй заставят леденеть вашу душу, сомневаться в том, что вы видите, бояться заглянуть в темноту.Холод, поднимающий волосы дыбом, скрип половиц,
0
Шторм
Шторм
[Повесть / Постапокалипсис / Фантастика: прочее]
«Доверяй только дозиметру. И то не всегда…» Кто написал это на стене убежища? Тот, кто не вернулся — или тот, кто понял главный закон нового мира? Мир умер пять лет назад. А потом пришёл
0
Охотник на маньяков. Том 1
Охотник на маньяков. Том 1
[Детективы / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Вернувшись в 1985 год, я предотвратил трагедию — спас дочь, в другой реальности погибшую от рук маньяка. Но этого мало, чтобы остановить большое зло. Я помню имена убийц, пока не успевших
1
Барон жжёт! Книга 2
Барон жжёт! Книга 2
[Самиздат / Попаданцы]
Я только начал обживаться в этом мире, а уже умудрился вляпаться в историю с работорговцами. А ещё обиженный молодой аристократишка сбежал от своей семьи и грозиться отомстить мне за своё унижение на
2
Литературное, слишком литературное
Литературное, слишком литературное
[Критика / Публицистика / Научпоп]
В центре настоящего сборника – полемика Акутагавы Рюноскэ и Танидзаки Дзюнъитиро, развернувшаяся в 1920-е годы на страницах журнала «Кайдзо». Писатели вели живой и напряженный спор о природе сюжета,
0
Крылатая война. 1915
Крылатая война. 1915
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Я всегда мечтал летать. На МиГе как дед, на «Сушке» как отец — не важно! Но не сложилось в этой жизни, а потом... Чужая «Цессна» неожиданно оказалась в небе Первой Мировой в 1915 году. Там, где
3
Эра подземелий 34
Эра подземелий 34
[Боевое фэнтези]
В клане Бессмертных близится рейд, который его наследники и их последователи должны будут совершить в священные земли. Там наших главных героев ждёт множество испытаний и опасностей. Им предстоит
0