MoreKnig.org

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Саверчанка Іван, Санько Зьміцер



Шрифт:

У друкарні Яна Карчана выходзілі падручнікі грэцкай мовы і матэматыкі, кнігі па медыцыне і календары, панегірыкі і палемічная літаратура. За 35 гадоў (ад 1576 да 1611 года) ён выпусціў больш за 100 выданняў, і бальшыня іх насіла свецкі (г. зн. нерэлігійны) характар.

Гэтая літаратура не толькі папулярызавала навуковыя веды, але і прапагандавала ідэі маральнага ўдасканалення, дабрачыннасці, самаахвярнага служэння Айчыне. Вялікі попыт на кнігі (а некаторыя з іх выдаваліся па некалькі разоў) сведчыць пра шырокі кругагляд чытачоў, пра высокую адукаванасць тагачаснага беларускага грамадства.

56. Адкуль і калі прыйшла ў Беларусь каталіцкая вера?

Паколькі канчатковы падзел хрысціянства на каталіцтва і праваслаўе адбыўся ў 1054 годзе, а аформіўся ў 1204 годзе, то для ранейшага часу больш правільным будзе ўжыванне тэрмінаў «усходні, або візантыйскі, абрад» (пазней — праваслаўе) і «заходні, або рымскі, абрад» (пазней — каталіцызм).

Гістарычныя крыніцы не даюць адназначнага адказу на пытанне: адкуль і калі было прынятае хрысціянства ў Беларусі? У Полацкім княстве ўсходні абрад хутчэй за ўсё быў прыняты непасрэдна з Візантыі і можа нават раней, чым у Кіеве. Ёсць шэраг падставаў, каб сцвярджаць, што адначасова і паралельна ў нас пашыралася і хрысціянства заходняга абраду. Вялікую ролю ў гэтым напачатку адыгралі заходнія місіянеры. Найбольш вядомы з першых прапаведнікаў Слова Божага — святы Бруна Баніфат, забіты мясцовымі паганцамі ў 1009 годзе недзе на тэрыторыі Беларусі. Блізу 1010 года тураўскі князь Святаполк разам са сваімі падданымі прыняў хрост паводле заходняга абраду ад нямецкага біскупа Райнбэрна. Пазней Тураўскае біскупства згадваецца пад 1105 годам у Кіева-Пячорскім патэрыку. Як паказваюць матэрыялы раскопак і архіўныя крыніцы, «лацінскія бажніцы» існавалі ў ХІІ стагоддзі ў Полацку і Смаленску. З канца таго ж стагоддзя на тэрыторыю Полацкага княства пашырыўся ўплыў створанага ў 1188 годзе Лівонскага біскупства. У першай палове ХІІІ стагоддзя на полацкіх землях дзейнічала «Русінскае» біскупства, улучанае ў 1255 годзе ў новаствораную Рыжскую мітраполію.

У ХІ-ХІV стагоддзях у пашырэнні заходняга абраду на нашых землях прыкметную ролю адыгралі гандлёвыя і культурныя дачыненні з краінамі Заходняй Эўропы, асабліва германскімі, кантакты з Нямецкім і Лівонскім ордэнамі. З другой паловы ХІІІ стагоддзя за духовы ўплыў на беларускія землі пачаў змагацца і польскі касцёл. Аднак першая ягоная спроба дамагчыся пратэктарату над нашым рэлігійным жыццём скончылася няўдачаю. У год каранацыі новагародскага князя Міндоўга (1253) адбылося прызначэнне каталіцкага біскупа для ўсяе тэрыторыі, падпарадкаванай князю. На гэтую пасаду спачатку быў кансекраваны польскі дамініканец Віт. Але з нейкіх прычынаў Віт не быў дапушчаны да кіравання дыяцэзіяй; паводле некаторых звестак, ён нават быў паранены і выгнаны.

Першым афіцыйным і законным біскупам Вялікага Княства Літоўскага стаў у 1253 годзе немец Хрыстыян. Праз колькі гадоў беларускае біскупства было ператворанае ў арцыбіскупства з непасрэдным падпарадкаваннем папскаму пасаду. Таму заснаванае пазней, у 1387 годзе, Ягайлам Віленскае біскупства нельга лічыць першым на тэрыторыі Княства, бо легітымнасць папярэдняга, закладзенага Міндоўгам, пацвярджаецца лістом папы Вітаўту, у якім ўзнаўляецца даўні прывілей, дадзены Міндоўгу на непасрэднае падпарадкаванне папскаму пасаду. Барацьба за аўтаномію нацыянальнага касцёла ад польскага працягвалася і пасля Вітаўта. Беларуская шляхта дамаглася перавагі: з першых 18 біскупаў толькі тры — першы, трэці і чацверты былі палякі, астатнія — беларусы. Толькі паступова польскі ўплыў пачаў узмацняцца, асабліва пасля катастрафічных войнаў з Расеяй у ХVІІ стагоддзі.

57. Хто такі Астафей Валовіч?

Астафей Валовіч (каля 1520–1587) — выдатны палітычны дзяяч эпохі Адраджэння, які нарадзіўся на Гарадзеншчыне. Ён адыграў выключную ролю ў гісторыі нашага гаспадарства. На працягу жыцця Валовіч займаў галоўныя пасады ва ўрадзе Вялікага Княства: найвышэйшага пісара, маршалка дворнага, земскага падскарбія (1561–1566), падканцлера (1566–1579), канцлера (1579–1584), троцкага кашталяна (1569–1579), віленскага кашталяна (з 1579) і, нарэшце, віленскага ваяводы (1584–1587). Ён належаў да эліты тагачаснага беларускага грамадства.

Неардынарны талент Астафея Валовіча выявіўся ў часе падрыхтоўкі і рэдагавання другога Статута Вялікага Княства 1566 года. Ён прыклаў неверагодна шмат сілаў, каб і ў законах, і ў жыцці адстаяць незалежнасць Беларусі пасля падпісання ганебнай Люблінскай вуніі 1569 года. Як земскі падскарбі Валовіч кіраваў найскладанейшай, але надзвычай неабходнай гаспадарству зямельнай рэформай сярэдзіны ХVІ стагоддзя, якая атрымала назоў «валочная памера». Узначальваючы Дзяржаўную Канцылярыю, ён праявіў выдатныя дыпламатычныя здольнасці, праводзячы замежную палітыку, накіраваную на ўмацаванне Беларускага гаспадарства.

А.Валовіч вызначаўся асабістай мужнасцю. Ён быў сярод тых людзей, хто пад сваімі харугвамі вёў беларускае рыцарства да перамогі над Масковіяй у часы надзвычай цяжкай Інфлянцкай вайны.

Да таго ж А.Валовіч быў шчодрым мецэнатам. Усведамляючы ролю асветы, пашырэння навукі, ён увесь час дбаў пра развіццё друкарняў, ахвяраваў шмат сродкаў на выданне кніг, утрыманне школаў і навучанне дзяцей. Высокаадукаваны чалавек, А.Валовіч выдатна ўсведамляў, што без асветы, без клопату пра моладзь нацыя не мае будучыні.

58. Хто такі Леў Сапега?

Леў Сапега (1557–1633) — зорка першай велічыні на небасхіле палітычнай гісторыі Беларусі. Ён нарадзіўся ў маёнтку Астроўна на Віцебшчыне ў шляхоцкай сям'і. Л.Сапега атрымаў бліскучую адукацыю — спачатку ў Нясвіжскай пратэстанцкай школе, а затым у Ляйпцыгскім універсітэце; свабодна валодаў пяццю мовамі.

Па вяртанні з Нямеччыны Л.Сапега быў заўважаны Сцяпанам Батурам і прыняты на службу да вялікага князя. У 1579–1582 гадах на чале харугвы ён ваяваў супраць маскоўцаў.

У 1584 годзе Л.Сапега ўзначаліў надзвычай адказнае пасольства ў Маскву, у часе якога выявіў неардынарныя дыпламатычныя здольнасці, дамогшыся падпісання вельмі выгаднага для Беларусі «вечнага міру», за што і быў у 1585 годзе прызначаны на пасаду падканцлера.

Як падканцлер, а з 1589 года як канцлер Л.Сапега кіраваў замежнай палітыкай Беларускага гаспадарства і прыкметна ўплываў на нутраное жыццё краіны. Першарадная заслуга Л.Сапегі ў тым, што ён падрыхтаваў і дамогся зацверджання Статута 1588 года, які гарантаваў эканамічную і палітычную незалежнасць Вялікага Княства ад суседніх Польшчы і Масковіі. Істотна й тое, што ён ужо тады быў прыхільнікам не абагоўленай манархіі, а моцнай дэмакратычнай, прававой дзяржавы, дзе, паводле яго словаў, «павінны панаваць законы, а не асобы».

Л.Сапега адыграў вызначальную ролю ў часе буйных ваенных кампаніяў на ўсходзе ў 1609–1611 і 1617–1618 гадах. Дзякуючы ягонай асабістай мужнасці і палітычнаму таленту Беларускае гаспадарства тады прыкметна пашырыла межы, вярнуўшы свае старадаўнія землі. Так, паводле ўмоваў Дзявулінскага замірэння ад 1 снежня 1618 года Вялікаму Княству вярталіся Смаленск, Дарагабуж, Белы, Старадуб, Невель, Себеж, Красен, Ноўгарад-Северскі, Вяліжская воласць і Манастырскае гарадзішча.

Пра незвычайнасць асобы Л.Сапегі, яго глыбокі патрыятызм асабліва сведчыць той факт, што ў часе вайны Вялікага Княства са Швецыяй, у 1625–1629 гадах, ён ахвяраваў амаль усю сваю маёмасць на ўтрыманне войскаў, зрабіўшы ўсё магчымае дзеля выратавання Бацькаўшчыны ў тую чорную часіну.

Дзякуючы чыннасці Л.Сапегі нашае гаспадарства не толькі здолела захаваць сваю незалежнасць у складаны гістарычны момант, але й перажыло новы перыяд эканамічнага ды культурнага росквіту, які поўным правам можна назваць «эпохаю Лева Сапегі».

59. Калі была выдадзеная першая беларуская граматыка?

На ХV-ХVІІ стагоддзі прыпадае перыяд росквіту старабеларускай літаратурнай мовы. У тагачаснай Эўропе, як сведчыць гісторык Ё.Первольф, валоданне чэшскай і беларускай мовамі было адзнакай вышэйшага тону. Напачатку нават польская арыстакратыя, выхаваная на ўзорах чэшскага этыкету, з вялікай пашанай ставілася да ўсяго беларускага. Невыпадкова дзеячы польскай культуры разглядалі нашу мову як крыніцу ўзбагачэння сваёй. Так, Гжэгаж Кнапскі, вядомы складальнік польска-грэцкага слоўніка (1621), які быў гарачым прыхільнікам чысціні роднае мовы, тым не менш увёў у свой слоўнік шмат беларускай лексікі.

Варта падкрэсліць таксама плённы ўплыў беларускай кніжнасці ХV-ХVІІ стагоддзяў на станаўленне літаратурнай мовы нашых усходніх суседзяў, пра што сёння яны неахвотна ўспамінаюць. Неўпарадкаванасць тагачаснай пісьмовай мовы Масковіі выклікала імкненне да актыўных кантактаў з нашай філалагічнай культурай, вымушала маскоўскіх кніжнікаў звяртацца да вопыту старабеларускай мовы, якая дасягнула ў тым часе высокай ступені дасканаласці, даволі арганічна спалучыўшы і сабе кніжную і размоўную плыні.

Менавіта ў гэтым часе нашымі кніжнікамі было створана пяць граматык, розных паводле свайго характару і прызначэння: ананімная граматыка з друкарні Мамонічаў, граматыка-буквар Івана Фёдарава, граматыка Лаўрэна Зізанія, граматыка Мялета Сматрыцкага і граматыка Івана Ўжэвіча.

Першая з іх пад назовам «Кграматыка словеньска языка» пабачыла свет у Вільні, у славутай друкарні Кузьмы і Лукаша Мамонічаў 8 кастрычніка 1586 года. Як адзначана ў пасляслоўі, яна выдадзеная па просьбе жыхароў сталіцы Вялікага Княства Літоўскага.

Сярод папярэднікаў гэтага падручніка варта адзначыць буквар-граматыку Івана Фёдарава, надрукаваную ў Альбове ў 1574 годзе і перавыдадзеную ў сярэдзіне 90-х гадоў у Вільні братамі Мамонічамі.

Выданнем больш дасканалым, класічнай граматыкай уласна беларускай мовы з'яўляецца падручнік Лаўрэна Зізанія (выдадзены ў друкарні Віленскага брацтва ў 1596 годзе), які побач з ягонымі «Азбукай» і «Лексісам» годна прадстаўляе ранне беларускай філалогіі.

Вяршыняй жа славянскай лінгвістычнай думкі эпохі Сярэднявечча лічыцца «Граматіки Словенския правилное синтагма» Мялета Сматрыцкага (выдрукавана ў 1619 годзе ў Еўі, пад Вільняй). Гэтую граматыку поруч з «Псалтырам рыфматворным» С.Полацкага М.Ламаносаў назваў «вратами своей учености». Граматыка М.Сматрыцкага сапраўды была «брамаю вучонасці» — і не толькі для расейскага, а для ўсіх славянскіх народаў — да з'яўлення граматык новага часу.

Станаўленне беларускай філалагічнай думкі адбывалася ў шчыльнай сувязі з аналагічнымі працэсамі ў Заходняй Эўропе. Асаблівай увагі ў гэтым плане заслугоўвае лацінамоўная «Граматыка славенская» 1643 года беларускага вучонага Івана Ўжэвіча (захавалася ў рукапісах, што знаходзяцца ў Францыі).

Стварэнне беларускімі навукоўцамі шэрагу граматык было выклікана практычнымі патрэбамі адукаванага грамадства і адлюстроўвае выдатную распрацаванасць, багацце і развітасць нашай літаратурнай мовы.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Тыквенная невеста
Тыквенная невеста
[Классическое фэнтези]
«Шрек» встречает «Принцессу-невесту» в этой уютной романтической фантази с низкими ставками. «Тыквенная невеста» подарит вам осеннее настроение, капельку пикантности и гарантированный счастливый
0
Под железным небом
Под железным небом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Павшая империя. Воительница, готовая на всё ради защиты своего народа. И безжалостный солдат в маске, захвативший её в плен в тылу врага. Первый роман мрачной, чувственной и всепоглощающей трилогии о
0
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
[Боевик / О войне / Приключения: прочее]
Трилогия Ростислава Самбука «СМЕРШ» посвящена героическому подвигу сотрудников советской военной контрразведки в финальной фазе Великой Отечественной войны. Военные чекисты майор Бобренков и капитан
0
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
[Философия / Психология / Культурология]
Книга классика современной социологии и антропологии Клода Леви-Стросса (1908–2009) посвящена Японии — удивительной стране, сумевшей сохранить равновесие между верностью прошлому и обновлением,
0
Третий ковчег
Третий ковчег
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Научная фантастика / Самиздат]
Год 2376-й. Земля перенаселена, истощена и медленно умирает. У человечества осталась последняя Надежда – чистая плодородная планета, путь к которой займет тысячу лет. Единственный способ достичь
0
Ночной аукцион. Том 2
Ночной аукцион. Том 2
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
На Большие торги я выношу три вещи. Сундук, который за ночь возвращает сломанное целым. Арифмометр, на котором никого не обсчитаешь. И гармонь, под которую у людей проходит боль. Зарок у гармони
0
Кощей. Дикий бармен
Кощей. Дикий бармен
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Анкира позади. Только после освобождения из оков корпорации “Светлый мир” легче жить не стало. Теперь необходимо найти пропавших товарищей и как-то обустроиться на новой планете. Но не стоит смешить
0
Дипломатичный Дуся
Дипломатичный Дуся
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Генерал-губернатор, который мечтал пустить Дусю на опыты, теперь сам потерял память. Дуся нашёл своё место, и может считать колонию домом. Только метрополия не дремлет. Авалон вот-вот обратит свой
0
Неукротимый Бастард 7
Неукротимый Бастард 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Сначала попал в сына кузнеца в магическом мире, потом выяснил, что обладаю магией. Внезапно меня признали бастардом князя и сделали наследником. А теперь передо мной открыто больше дверей, чем я в
1
На все руки доктор 2
На все руки доктор 2
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Судьба закинула меня, заслуженного врача, в другой мир. Теперь я девица из рода опальных целителей. На моем попечении беспомощные родственники и старый замок, а жадные соседи мечтают отнять наши
0
Мой лифт - Моя крепость 5
Мой лифт - Моя крепость 5
[Боевая фантастика / Постапокалипсис / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Ну вот, наконец-то я дома! Казалось бы, можно спокойно выдохнуть, забраться в любимый лифтик и хотя бы немного отдохнуть. Ага, размечтался! Пока я отсутствовал, на моих Тихих этажах поселилась
0
"Зарубежный детектив 2026-36". Компиляция. Книги 1-24
[Криминальный детектив / Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Вой и реликвии
Вой и реликвии
[Любовная фантастика]
Вы приглашены на Бал Всех Святых. *Оборотням вход воспрещен. Пока Клемени Лувель занята выслеживанием вороватых вервольфов в Лондоне, её застает врасплох просьба Эдвина возглавить новое дело
0
На выручку юному Гасси. Этот неподражаемый Дживс. Вперед, Дживс! Посоветуйтесь с Дживсом
На выручку юному Гасси. Этот неподражаемый Дживс. Вперед, Дживс! Посоветуйтесь с Дживсом
[Классическая проза / Юмор: прочее / Юмористическая проза / Старинная литература: прочее]
Сборник известный, самый популярный, самый любимый читателями всего мира вот уже много десятилетий британский юмористический цикл. Цикл, каждое из произведений которого, будь оно романом, повестью
0
Хулиганские стихи и неправильные сказки
Хулиганские стихи и неправильные сказки
[Детские стихи / Детская литература: прочее / Юмористические стихи]
Новый, дерзкий взгляд на старые сказки от мастеров детской литературы. «Детям до 5 лет читать не рекомендуется!» Но если с традиционными сюжетами вы уже знакомы и обладаете чувством юмора, этот
0
Грани Игры. Искушение
Грани Игры. Искушение
[Современные любовные романы]
Москва, весна, роскошные автомобили, ночные вечеринки и горечь утраты. Жизнь Игоря Покровского разрушена: сестра погибла, любимая предала, а единственное, что осталось — его компания — продана отцом
1
Больше не кукла
Больше не кукла
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Очнувшись от комы после удара молнии, Женя с трудом пытается вернуться к нормальной жизни. Но несчастный случай отнял у неё не только здоровье и с таким трудом отвоёванную самостоятельность от
3
Золотая лихорадка. Урал. 19 век. Книга 2
Золотая лихорадка. Урал. 19 век. Книга 2
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Победа над Рябовым вызвала месть: бандитские налеты, интриги, суеверия. Андрей ответит прогрессорством — зимней добычей, передовыми машинами, амальгамацией, казачьей охраной. Станет ли он "Золотым
0
Огненные Близнецы
Огненные Близнецы
[Детская проза / Современные любовные романы]
Юля дружила с Колей Ежовым, несмотря на недовольство Марины и косые взгляды учителей, вопреки, казалось, здравому смыслу, который твердил ей, умнице и отличнице, что двоечник и хулиган Колька совсем
1
Маскарад сердец
Маскарад сердец
[Любовная фантастика]
Разрушительница проклятий Марлоу Бриггс вынуждена разбираться с последствиями её фальшивого романа с одним из самых могущественных дворян в прославленном — и смертельно опасном — обществе
0
Сахар
Сахар
[Современная проза / Социальная фантастика]
Алексей Колмогоров – прозаик, автор романа «ОТМ А. Спасение Романовых» (шорт-лист премии «Большая книга»). Кинорежиссер, сценарист, лауреат профессиональных премий в области кино. «Сахар» – это
1
Истинные через века
Истинные через века
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы]
Каким будет моё двадцатое рождество? Без опекунов, в новой академии и с целой кучей проблем. Он элита, золотой дракон, победитель турнира сильнейших драконов. Я простая девушка, не знающая свой
0
Порочная луна
Порочная луна
[Любовная фантастика]
Обычно я танцую на брусьях, а не обнаруживаю, что просыпаюсь за ними. Я нахожусь в камере, захваченная врагом, который охотился на мой вид последние десять лет. Они держат меня в заложниках, чтобы
2
Рихард Феникс. Остров. Книга 2
Рихард Феникс. Остров. Книга 2
[Приключения: прочее / Классическое фэнтези / Героическая фантастика]
Во второй книге приключения юного Рихарда продолжаются. Он, изгнанный из родного города, разделённый со спутниками, оказывается в плену на корабле врага. Примет мальчик это или сбежит в открытый
0