MoreKnig.org

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Саверчанка Іван, Санько Зьміцер



Шрифт:

Такім чынам, аніякага «ўз'яднання» Беларусі з Расеяй, як гэта тэндэнцыйна сцвярджалася ў савецкай гістарычнай літаратуры, не было. Меў месца гвалтоўны захоп, у выніку якога тэрыторыя Беларусі была далучаная да Расеі і наш народ на дзвесце гадоў трапіў у маскоўскую няволю.

86. Калі ў Беларусі пасяліліся расейцы?

У Маскоўскай дзяржаве спрадвеку панавалі парадкі, пры якіх не дазвалялася аніякага рэлігійнага або іншага вальнадумства, а чалавечае жыццё зусім не мела каштоўнасці. Нават знакамітыя баяры мусілі называць сябе «холопами государевыми».

Вялікае Княства Літоўскае ў адрозненне ад усходняга суседа было краінаю верацярпімаю. Хоць часам сутычкі паміж вернікамі розных канфесій і здараліся, але на працягу стагоддзяў у нашай дзяржаве мірна жылі побач праваслаўныя і каталікі, вуніяты і юдэі, пратэстанты і мусульмане. Шляхта, што складала ў нас блізу 13 працэнтаў жыхарства, мела шырокія грамадзянскія правы. Статут 1588 года, паводле якога жыла нашая Бацькаўшчына, быў дэмакратычным у адрозненне ад расейскіх законаў.

Нядзіва, што з канца ХV стагоддзя жыхары Масковіі пачалі перасяляцца на беларускія землі. Сюды ўцякалі ад пераследу апальныя князі і вальнадумцы. Пад Віцебскам жыў, напрыклад, вядомы расейскі прапаведнік Фядосій Касой. Ад цара Івана Жахлівага ўцёк у Вялікае Княства князь Андрэй Курбскі.

З другой паловы ХVІІ стагоддзя ў Беларусь ад здзекаў і ўціску перасяляюцца дзесяткі тысяч расейскіх стараабрадцаў. Каб вярнуць уцекачоў, расейскі ўрад наладжваў карныя экспедыцыі. Вядома, што ў 1735 годзе царскі палкоўнік Сыцін напаў на памежны беларускі горад Ветку, дзе сяліліся стараверы, і пагнаў 14 тысяч перасяленцаў назад у Расею.

У Беларусі знаходзілі прытулак і тыя сяляне ды гараджане, што ратаваліся ад дзікага маскоўскага беззаконня і жорсткага феадальнага ўціску. Гэтак, у другой палове ХVІІІ стагоддзя яны ўцякалі сюды сотнямі тысяч. Урад імператрыцы Лізаветы Пятроўны ў 1754 годзе вымагаў ад уладаў Вялікага Княства вярнуць мільён (!) уцекачоў.

Калі беларускія землі былі захопленыя Расеяй, перасяленне набыло зусім іншы характар. Царскія ўлады пачалі накіроўваць сюды святароў і чыноўнікаў дзеля ажыццяўлення сваёй імперскай палітыкі. Асабліва масавым такое перасяленне зрабілася пасля задушэння нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 года. Усе дзяржаўныя пасады маглі займаць толькі расейцы. Яны мелі падвышаныя (параўнальна з метраполіяй) аклады, разнастайныя прывілеі і былі чыннымі русіфікатарамі і праваднікамі гэтай палітыкі. Істотным фактарам русіфікацыі з'яўлялася і расейскае войска, шматлікія гарнізоны якога пастаянна размяшчаліся ў беларускіх гарадах і мястэчках.

Такая практыка захоўвалася і ў савецкай імперыі. Пасля Другой сусветнай вайны на Беларусь абрынулася новая магутная хваля перасяленцаў з Расеі. Камуністычныя ідэолагі адводзілі ім важную ролю ў канчатковай русіфікацыі Беларусі і стварэнні «новой этнической общности» — бяспамятнага, абязмоўленага народа, з якім можна праводзіць любыя эксперыменты.

87. Што такое «Паўлаўская рэспубліка»?

Паўлаўская рэспубліка — гэта дзяржаўнае міні-ўтварэнне (накшталт тых, што і сёння ёсць у Эўропе, — Манака, Андора, Сан-Марына ды інш.), якое існавала на беларускай зямлі ў апошняй трэці ХVІІІ — на пачатку ХІХ стагоддзя.

Стваральнікам Паўлаўскай Рэчы Паспалітай, як яна афіцыйна менавалася, быў прадстаўнік старадаўнага беларускага шляхоцкага роду Павел Ксавер Берастоўскі (Бжастоўскі). У сакавіку 1767 года ў сваім маёнтку Мерач (што знаходзіўся на поўдзень ад Вільні, на рацэ Мерачанцы) пад уплывам ідэяў філосафа-асветніка Жана Жака Русо, а таксама сацыялістаў-утапістаў Томаса Мора, Анры Сэн-Сімона ды іншых абвясціў сялянскую рэспубліку і распачаў прагрэсіўныя на той час рэформы. Прыгонныя атрымалі асабістую вольнасць і з паншчыны былі пераведзеныя на чынш (гэтак называўся натуральны або грашовы падатак), а ўлада была перададзеная сялянскай грамадзе.

У 1791 годзе Сойм Вялікага Княства Літоўскага зацвердзіў Статут (г. зн. канстытуцыю) Паўлаўскай рэспублікі. Паводле яго, кожны жыхар лічыўся раўнапраўным грамадзянінам, меў зямлю і права быць абраным на якую заўгодна дзяржаўную пасаду. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сойму, выканаўчая — міністэрствам, прычым усе пытанні вырашаліся бальшынёй галасоў. Пажыццёвым прэзідэнтам быў абраны П.К.Берастоўскі.

Паўлаўская рэспубліка мела школу, шпіталь і банк. Існавалі ўсе атрыбуты дзяржаўнасці: сцяг, герб, уласныя металёвыя грошы. Было створанае і войска з адметнаю ўніформаю, а ў выпадку вялікай небяспекі склікалася народнае рушанне.

Сацыяльны эксперымент Паўла Ксавера Берастоўскага стаўся даволі даўгавечным: Паўлаўская рэспубліка існавала больш за паўстагоддзя — да 1824 года. Гэты гістарычны факт — як рэальная спроба ажыццяўлення ідэяў свабоды, роўнасці, народаўладдзя — з'яўляецца для нас сведчаннем даўных дэмакратычных традыцый нашага народа.

88. Хто такі Тадэвуш Касцюшка?

У шэрагу выдатных барацьбітоў за свабоду ганаровае месца належыць нашаму суайчынніку Андрэю Тадэвушу Банавентуру Касцюшку. Чалавеку, які змагаўся за вызваленне ад чужаземнага панавання народаў Паўночнай Амэрыкі і Ўсходняй Эўропы, рабіў незабыўнае ўражанне сваёй энергіяй, мужнасцю, адданасцю ідэі свабоды.

Нарадзіўся Касцюшка ў 1746 годзе ў сям'і беларускага шляхціча, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы Сяхновічы Кобрынскага павета (цяпер у Жабінкаўскім раёне). У 1760 годзе скончыў піярскую (каталіцкую) школу, а ў 1769 годзе — Варшаўскі кадэцкі корпус. Затым 5 гадоў вучыўся ў Парыжскай ваеннай акадэміі. Па вяртанні дадому яму не знайшлося пасады ні ў войску, ні на цывільнай службе. Т.Касцюшка вымушаны быў пакінуць радзіму і падацца ў 1776 годзе ў Паўночную Амэрыку, дзе тым часам пачалася вайна за вызваленне ад ангельскага ўладарання. На працягу сямі гадоў ён змагаўся ў шэрагах амэрыканскай арміі, дзе атрымаў званне генерала і быў узнагароджаны сама высокім ордэнам Злучаных Штатаў — ордэнам Цынцыната. Перамога ў бітве пад Саратогай у 1777 годзе ў многім была заслугаю Касцюшкі.

Вярнуўшыся ў 1784 годзе на радзіму, Касцюшка доўгі час жыў у Сяхновічах. І хоць імкнуўся служыць у войску Вялікага Княства Літоўскага, яму там не знайшлося пасады, і ён змушаны быў у 1789 годзе пайсці ў польскае войска на камандзіра брыгады. Другі падзел Польшчы і Вялікага Княства, умяшанне суседніх дзяржаваў у іх нутраныя справы, а таксама незадаволенасць значнай часткі насельніцтва самавольствам феадалаў выклікалі абурэнне, якое ў сакавіку 1794 года перарасло ў народнае паўстанне. Кіраўніком яго быў прызначаны Тадэвуш Касцюшка.

Задачамі паўстання было не толькі змаганне з акупантамі, але і ўстанаўленне права кожнага чалавека набываць зямлю, права выбіраць і быць абраным, ліквідацыя залежнасці сялян, вольнасць і роўныя правы для ўсіх і г.д.

Аднак намер зрабіць уступкі сялянам выклікаў супраціў шляхты, ісці на канфлікт з якой Т.Касцюшка не адважыўся. Гэта звузіла сацыяльную базу паўстання. На першым часе яно мела некаторы поспех, але, пасля таго як Расея і Прусія накіравалі вялікую колькасць войскаў, паўстанне было задушанае. 10 кастрычніка 1794 года Касцюшка, цяжка паранены ў бітве каля Мацяёвіцаў, быў узяты ў палон і зняволены ў Петрапаўлаўскай цытадэлі ў Пецярбурзе. Пасля смерці царыцы Кацярыны ІІ Павел І вызваліў Касцюшку і дазволіў яму выехаць за мяжу. Памёр Касцюшка ў Швайцарыі ў 1817 годзе.

89. Які след у гісторыі Беларусі пакінуў А.Сувораў?

Нікога, акрамя Сталіна, Леніна і Берыі, не шанавалі ў БССР так заўзята, як Суворава. Але калі помнікі Сталіну разбураныя, імя Берыі аддадзена анафеме, нялюдскі твар Леніна ўжо праявіўся праз бронзавыя і гіпсавыя маскі, дык культ Суворава-героя па-ранейшаму квітнее на нашай зямлі. У 35 гарадах і 24 мястэчках Беларусі яго імем названыя вуліцы. Дзейнічае Кобрынскі музей, прысвечаны Сувораву. Менскае сувораўскае вучылішча, як і раней, прышчапляе сваім выхаванцам сувораўскія прынцыпы. «Сувораўцамі» сталі нават калгаснікі 23 калгасаў, названых яго імем.

За што ж былы бальшавіцкі ўрад Беларусі гэтак дзякаваў «графу Рымнікскаму, князю Італійскаму, прынцу Сардзінскаму, генералісімусу ўсіх сардзінскіх армій і генералісімусу ўсіх расейскіх войскаў»? Мабыць, за бязлітаснае задушэнне паўстання Тадэвуша Касцюшкі, за карныя аперацыі супраць паўстанцаў у Беларусі. Менавіта ж за пралітую беларускую кроў Кацярына ІІ «пожаловала в вечное и потомственное владение» Сувораву Кобрынскую воласць з 13.279 душамі сялян. На душы тады лічылася мужчынскае працаздольнае насельніцтва, так што не меней за 50 тысяч беларусаў атрымаў у падарунак расейскі палкаводзец за разбіты пад Крупчыцамі корпус паўстанцаў Серакоўскага. Увесь ягоны ўклад у беларускую гісторыю — кроў нашых продкаў.

Сувораў ніколі не ўдзельнічаў у вызваленчых войнах, ён быў тым палкаводцам, які старанна выконваў волю і пажаданні Кацярыны ІІ і Паўла І у пашырэнні межаў Расейскай імперыі, задушэнні паўстанняў Пугачова, Касцюшкі, супрацьдзеянні войскам рэспубліканскай Францыі ў Эўропе. Баявымі дзеяннямі ў Беларусі Сувораў дапамог здзейсніцца адвечнай мары расейскіх цароў аб захопе беларускіх земляў. Тыя з беларусаў, хто шануе Суворава, шануюць заваёўніка нашай зямлі. Афіцыйны ж удзел у кульце Суворава — сведчанне вернасці імперскаму хамуту.

90. На чыім баку былі беларусы ў вайне 1812 года?

У тыя трагічныя для Беларусі паўгода, ад Купалля да Калядаў 1812 года, пакуль ішла вайна, нашы прадзеды апынуліся на абодвух — і на расейскім, і на французскім — баках. У расейскае войска яны трапілі з папярэдніх рэкруцкіх набораў. Пасля канчатковай анексіі Беларусі толькі за 1796–1799 гады ў расейскае войска ўзялі 49 тысяч беларусаў, а з 1801 да 1812 года — 130 тысяч (гэта апрача шляхты, якая папаўняла расейскі афіцэрскі корпус). Тэрмін службы рэкрутаў быў тады 25 гадоў, так што ўлетку 1812 года ў расейскіх шыхтах стаялі яшчэ рэкруты набору 1788 года, які праводзіўся на Полаччыне, Віцебшчыне, Магілеўшчыне, акупаваных Расеяй яшчэ ў 1772 годзе. Служылі беларускія рэкруты ў 3–7, 11, 12, 14–18, 21, 23 і 27-й пяхотных дывізіях. Гэтыя дывізіі ўваходзілі ў склад армій Барклая-дэ-Толі і Баграціёна і прынялі на сябе галоўны цяжар ваенных дзеянняў і Барадзінскай бітвы.

Паколькі землі былога Вялікага Княства Літоўскага Напалеон лічыў вызваленымі з-пад расейскага прыгнёту, была ўтвораная Камісія Часовага Ўраду Вялікага Княства. Яна прысягнула на вернасць імператару, гэта значыць, што Беларусь фармальна была абвешчаная саюзніцаю Францыі. Камісія Часовага Ўраду з дазволу імператара пачала ствараць уласныя ўзброеныя сілы, якія далучаліся да напалеонаўскай арміі. Мелася на мэце стварыць 100-тысячнае войска, але рэальна паспелі выставіць для дзейнай арміі 5 палкоў пяхоты і 4 уланскія палкі. Пяхотныя палкі атрымалі нумарацыю з 18-га да 22-га, уланскія — з 17-га да 20-га. Акрамя таго, быў сфармаваны лёгкаконны полк пад камандаваннем слонімскага ўраджэнца генерала Яна Канопкі, да якога далучыўся эскадрон беларускіх татараў на чале з Мустафой Ахматовічам. Да корпуса Ю.Панятоўскага далучылася беларуская артылерыйская батарэя. Асобны полк уланаў, лікам 3 тысячы шабляў, выставіў сваім коштам князь Дамінік Радзівіл. На Палессі фармаваўся 6-ты пяхотны полк. Трэба ўзгадаць яшчэ і конныя харугвы шляхты, якія сабраліся ўжо пад канец вайны, у снежні, на заклік да паспалітага рушання. Усяго на баку Напалеона былі 24 тысячы беларускіх жаўнераў — тое, што здолеў абмундзіраваць і ўзброіць Часовы Ўрад.

Гэтак беларусы, апранутыя ў мундзіры расейскай і французскай армій, у многіх сутычках і бітвах той вайны вымушаныя былі забіваць адзін аднаго — сусед суседа, сваяк сваяка, крэўны крэўнага.

91. Як беларусы змагаліся супраць расейскага панавання?

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Тыквенная невеста
Тыквенная невеста
[Классическое фэнтези]
«Шрек» встречает «Принцессу-невесту» в этой уютной романтической фантази с низкими ставками. «Тыквенная невеста» подарит вам осеннее настроение, капельку пикантности и гарантированный счастливый
0
Под железным небом
Под железным небом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Павшая империя. Воительница, готовая на всё ради защиты своего народа. И безжалостный солдат в маске, захвативший её в плен в тылу врага. Первый роман мрачной, чувственной и всепоглощающей трилогии о
0
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
[Боевик / О войне / Приключения: прочее]
Трилогия Ростислава Самбука «СМЕРШ» посвящена героическому подвигу сотрудников советской военной контрразведки в финальной фазе Великой Отечественной войны. Военные чекисты майор Бобренков и капитан
0
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
[Философия / Психология / Культурология]
Книга классика современной социологии и антропологии Клода Леви-Стросса (1908–2009) посвящена Японии — удивительной стране, сумевшей сохранить равновесие между верностью прошлому и обновлением,
0
Третий ковчег
Третий ковчег
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Научная фантастика / Самиздат]
Год 2376-й. Земля перенаселена, истощена и медленно умирает. У человечества осталась последняя Надежда – чистая плодородная планета, путь к которой займет тысячу лет. Единственный способ достичь
0
Ночной аукцион. Том 2
Ночной аукцион. Том 2
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
На Большие торги я выношу три вещи. Сундук, который за ночь возвращает сломанное целым. Арифмометр, на котором никого не обсчитаешь. И гармонь, под которую у людей проходит боль. Зарок у гармони
0
Кощей. Дикий бармен
Кощей. Дикий бармен
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Анкира позади. Только после освобождения из оков корпорации “Светлый мир” легче жить не стало. Теперь необходимо найти пропавших товарищей и как-то обустроиться на новой планете. Но не стоит смешить
0
Дипломатичный Дуся
Дипломатичный Дуся
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Генерал-губернатор, который мечтал пустить Дусю на опыты, теперь сам потерял память. Дуся нашёл своё место, и может считать колонию домом. Только метрополия не дремлет. Авалон вот-вот обратит свой
0
Неукротимый Бастард 7
Неукротимый Бастард 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Сначала попал в сына кузнеца в магическом мире, потом выяснил, что обладаю магией. Внезапно меня признали бастардом князя и сделали наследником. А теперь передо мной открыто больше дверей, чем я в
1
На все руки доктор 2
На все руки доктор 2
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Судьба закинула меня, заслуженного врача, в другой мир. Теперь я девица из рода опальных целителей. На моем попечении беспомощные родственники и старый замок, а жадные соседи мечтают отнять наши
0
Мой лифт - Моя крепость 5
Мой лифт - Моя крепость 5
[Боевая фантастика / Постапокалипсис / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Ну вот, наконец-то я дома! Казалось бы, можно спокойно выдохнуть, забраться в любимый лифтик и хотя бы немного отдохнуть. Ага, размечтался! Пока я отсутствовал, на моих Тихих этажах поселилась
0
"Зарубежный детектив 2026-36". Компиляция. Книги 1-24
[Криминальный детектив / Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Вой и реликвии
Вой и реликвии
[Любовная фантастика]
Вы приглашены на Бал Всех Святых. *Оборотням вход воспрещен. Пока Клемени Лувель занята выслеживанием вороватых вервольфов в Лондоне, её застает врасплох просьба Эдвина возглавить новое дело
0
На выручку юному Гасси. Этот неподражаемый Дживс. Вперед, Дживс! Посоветуйтесь с Дживсом
На выручку юному Гасси. Этот неподражаемый Дживс. Вперед, Дживс! Посоветуйтесь с Дживсом
[Классическая проза / Юмор: прочее / Юмористическая проза / Старинная литература: прочее]
Сборник известный, самый популярный, самый любимый читателями всего мира вот уже много десятилетий британский юмористический цикл. Цикл, каждое из произведений которого, будь оно романом, повестью
0
Хулиганские стихи и неправильные сказки
Хулиганские стихи и неправильные сказки
[Детские стихи / Детская литература: прочее / Юмористические стихи]
Новый, дерзкий взгляд на старые сказки от мастеров детской литературы. «Детям до 5 лет читать не рекомендуется!» Но если с традиционными сюжетами вы уже знакомы и обладаете чувством юмора, этот
0
Грани Игры. Искушение
Грани Игры. Искушение
[Современные любовные романы]
Москва, весна, роскошные автомобили, ночные вечеринки и горечь утраты. Жизнь Игоря Покровского разрушена: сестра погибла, любимая предала, а единственное, что осталось — его компания — продана отцом
1
Больше не кукла
Больше не кукла
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Очнувшись от комы после удара молнии, Женя с трудом пытается вернуться к нормальной жизни. Но несчастный случай отнял у неё не только здоровье и с таким трудом отвоёванную самостоятельность от
3
Золотая лихорадка. Урал. 19 век. Книга 2
Золотая лихорадка. Урал. 19 век. Книга 2
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Победа над Рябовым вызвала месть: бандитские налеты, интриги, суеверия. Андрей ответит прогрессорством — зимней добычей, передовыми машинами, амальгамацией, казачьей охраной. Станет ли он "Золотым
0
Огненные Близнецы
Огненные Близнецы
[Детская проза / Современные любовные романы]
Юля дружила с Колей Ежовым, несмотря на недовольство Марины и косые взгляды учителей, вопреки, казалось, здравому смыслу, который твердил ей, умнице и отличнице, что двоечник и хулиган Колька совсем
1
Маскарад сердец
Маскарад сердец
[Любовная фантастика]
Разрушительница проклятий Марлоу Бриггс вынуждена разбираться с последствиями её фальшивого романа с одним из самых могущественных дворян в прославленном — и смертельно опасном — обществе
0
Сахар
Сахар
[Современная проза / Социальная фантастика]
Алексей Колмогоров – прозаик, автор романа «ОТМ А. Спасение Романовых» (шорт-лист премии «Большая книга»). Кинорежиссер, сценарист, лауреат профессиональных премий в области кино. «Сахар» – это
1
Истинные через века
Истинные через века
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы]
Каким будет моё двадцатое рождество? Без опекунов, в новой академии и с целой кучей проблем. Он элита, золотой дракон, победитель турнира сильнейших драконов. Я простая девушка, не знающая свой
0
Порочная луна
Порочная луна
[Любовная фантастика]
Обычно я танцую на брусьях, а не обнаруживаю, что просыпаюсь за ними. Я нахожусь в камере, захваченная врагом, который охотился на мой вид последние десять лет. Они держат меня в заложниках, чтобы
2
Рихард Феникс. Остров. Книга 2
Рихард Феникс. Остров. Книга 2
[Приключения: прочее / Классическое фэнтези / Героическая фантастика]
Во второй книге приключения юного Рихарда продолжаются. Он, изгнанный из родного города, разделённый со спутниками, оказывается в плену на корабле врага. Примет мальчик это или сбежит в открытый
0