- Што-што прыгадаць? – перапытала Вынтэнэ.
- Крэмль.
- Што гэта такое,
- Ёсьць Крэмль старажытная маскоўская… fartecyja. Як сказаць “fartecyja” па-чукоцку? – спытаў Уладзімер у сяброў.
- Крэпасьць, - пераклаў Вінцук. – Кажа Ўладзь – Крэмль маскоўская крэпасьць старажытная, побач знаходзіцца зусім. Мы заўтра ў гэты кірунак намер маем ісьці дасьледваньняў для.
- А хіба ў маскавітаў былі крэпасьці? – зьдзівілася Вынтэнэ. – Я чытала, што яны жылі ў “ізбах”.
- “Ізба” – селяніна-маскавіта жыльлё ёсьць, - патлумачыў Уладзімер. – Маскавіт-забясьпечаны жыў у “палатах”, так бы мовіць. Фартэцыя абаронай была для таго і для гэтага.
- Я чамусьці думала, што маскавіты былі прымітыўным народам. Ну, да прыходу чукчаў.
Суразмоўцы пераглянуліся.
- Čukocki nacyjanalizm, - уздыхнула Хрысьціна.
Вынтэнэ зразумела, што сказала нешта ня тое.
- Skul joj viedać historyju? – сказаў Уладзімер.
Ён зьвярнуўся да анадыркі:
Маскавітаў цывілізацыя разьвітая надзвычай была. Сярод гэтай краіны народаў маскавіты знаныя былі, як адважныя ваяры. Быў у іх і зброі выраб наладжаны. Метал, порах, агнястрэльнаю зброю выраблялі яны. Маскоўскія князі-цары разьбілі Ханства-Казань і Ханства Астрахань. Часта набегі рабілі таксама на Літву і на Русь-Кіеў. У 1514 захапілі літвінскае места Смаленск яны нават, і трымалі сто гадоў амаль. Чукчы, калі прышлі, Масква-места мела жыхароў 200 тысяч.
- 200 тысяч? – не паверыла Вынтэнэ.
- Раскопак дадзеныя пацьвярджэньне даюць такой лічбе. Потым многія памерлі праз хваробы, якія чукчы прынесьлі. Апрача таго, у няволю пагналі многіх. Але фартэцыя-Крэмль захавалася да часу гэтага, цяпер. Вельмі разбураная, аднак знаходзіцца.
- Чаму ж там ня ўладкавалі музэй? – спытала Вынтэнэ.
- Мяркую, Чукоткі ўрад сучасны ня мае такога інтарэсу, - адказаў Уладзімер. – Верагодна не паказаць хоча, што дадзеная тэрыторыя разьвітая была вельмі да чукчаў яшчэ.
- Але ж гэта несправядліва! – вырвалась у Вынтэнэ.
Уладзімер паціснуў плячыма.
- У справы ўнутраныя Чукоткі мы ўмяшальніцтва ня зробім. Наша задача – дасьледваньне маскавітаў ёсьць. Справядлівасьці трэба дамагацца Чукоткі грамадзянам.
- А вы дакладна нічога ня блытаеце? Там сапраўды фартэцыя?
- Ня верыце – паглядзець можаце з намі, не далей заўтра чым, - сказаў Вінцук.
- Запрашаю Вас асабіста, - дадаў Уладзімер.
- Вой, дзякую!
Вынтэнэ дакранулася да ягонай рукі. Той пасьміхнуўся.
- Заўтра ў вестыбюль а шостай раніцы трэба быць.
- Так рана?
- Так. Аднак, магчыма, магу прапанаваць абудзіць вас пятай гадзіне каля, - ветліва прапанаваў этнограф.
- Хвайна! – Узрадавалася Вынтэнэ.