MoreKnig.org

На крок назад, на дзень наперад: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Календа Сяргей



Шрифт:

Сваркі, грэбаныя сваркі, бойкі, нянавісьць, брудныя словы, забруджаныя раты, вочы палаюць нянавісьцю  — і ўсё гэта так несправядліва да маёй маці... Яна прыходзіць у наш пакой, плача, бацька ўсё яшчэ пʼе на кухні й робіць выгляд, што нічога не адбываецца. Па тэлевізары ў залі Кашпіроўскі ўсё яшчэ спрабуе ўнушыць людзям постсавецкага асяродзьдзя, што ўсе мы шчасьлівыя і ў нас няма ніякіх праблем...

Грэбаная псыхадэлічная сямʼя: дзядзька пастаянна крадзе й шыраецца, сядзіць-выходзіць, цётка  — рэлігійная фанатка, сэктантка, у храмах замаўляе на маю маці малітвы, каб тая на яе не варажыла... бабуля  — гэта абзац... бацька пʼе й нават не жыве, так, існуе, недзе лётае ў прастрацыі. Маці цяжка працуе й кожны дзень па вечарох слухае лаянку і сваркі; яна плача, спрабуе прымусіць дзядзькаву "жанчыну" хаця б прыкрываць грудзі, калі яна напалову раскумараная выпаўзае з суседняга пакоя ў прыбіральню, ідзе ў адных майтках і ўся марудна-сонна чухаецца, яна заўсёды чухаецца, калі ўколатая...

І на фоне гэтай каляровай карціны маё дзяцінства было дзіўна вясёлым і радасным... Мы з братам хадзілі па нядзелях у баптысцкую царкву, слухалі біблейскія гісторыі, сьпявалі гімны, на каленях маліліся, бацька час ад часу таксама мовіў казані. Аднойчы ў царкве мы вельмі доўга маліліся. Я, укленчыўшы, усё чакаў і чакаў канца малітвы, а бацька, замест таго каб прасякнуцца зваротам да Бога, расплюшчваў вочы, бачыў, што я не малюся й вачыма лыпаю па навакольлі, гаркаў на мяне, каб маліўся... А я, да ўсяго, яшчэ ніяк ня мог стрымацца і пачаў пукаць, ня надта гучна, але сьмярдзюча... Бацька ўжо нават не заплюшчваў вочы, ён толькі глядзеў на мяне, сувора глядзеў, пакуль усе астатнія прыхаджане, спраўна ўкленчыўшы, прасілі Бога пра тое-сёе... Пасьля гэтага я зразумеў, што рэлігія патрабуе толькі аднаго  — маліцца з заплюшчанымі вачыма й ня пукаць падчас гэтай сьвятой таямніцы... Нядзельную школу я кінуў, і тут нават не дапамаглі ані Кашпіроўскі са сваімі "забудзьце ўсё кепскае, вы шчасьлівыя", ані маміны сьлёзы, якая на той час думала, што толькі баптысты паставяць мяне на правільную сьцежку ў жыцьці.

Жахліва ўсё гэта, неяк ня так, як мусіць быць у людзей, у чалавечых істотаў, і калі, здаецца, ніякіх параўнаньняў ужо больш не знайсьці, горш і быць ня можа, цётка мая ўзяла і ўладкавалася ў бюро пахаваньняў, маладая, прыгожая...

Усё было, але дзіўным чынам прайшло, мінула, адбылося... Цяпер у мяне ёсьць выдатны дзядзька, які займаецца рыбацтвам, сваім лецішчам, гадуе двух прыгожых сыноў, маіх братоў, маіх кузэнаў...

Усё мінае... Бабуля прабачаецца й шкадуе, што ў свае маладыя гады была такою неадэкватнаю...

Усё падаецца несапраўдным і марным, асабліва калі мінае столькі год і мы ўсе ўжо даўно жывем паасобку.

5.07.2012

Трэнчын. Pohoda

БАЛЬНІЦЫ

Самае галоўнае для хлопчыка (да таго, як ён перасячэ мяжу ад дзяцінства да хлапецтва)  — пасьпець перахварэць на паратыт: перанесьці, ператрываць так званую завушніцу. Гэта самае істотнае, бо калі пачынаеш хварэць у больш сталым узросьце, можаш сказаць сваім будучым дзецям "да пабачэньня". Паратыт  — гэта апухлыя да неверагодных памераў сьлінныя залозы, падбародзьдзе нагадвае сьмешную пысу парсюка. Ня надта вясёлае ўскладненьне на твае спэрматазоіды, што пагражае твайму роду апухлымі яйкамі. Я захварэў на паратыт якраз у вёсцы ў бабулі, перадаў яго брату, кузэну й кузіне; карацей, усе былі радыя, што дзеці пасьпеюць перахварэць да патрэбнага ўзросту. Але ж на мой конт бацькі памыліліся. Вядома, што пры хваробе сэкс забаронены, але мне, дванаццацігадоваму, ён быў і непатрэбны. Вялікі відэамагнітафон "Электроніка", зьмешчаны на такім жа агромністым тэлевізары, паглынаў праз касэтапрыёмнік, які адчыняўся з рыпеньнем і помпаю, усе порнакасэты, якія меліся ў калекцыі мужа маёй другой цёткі, нават нягледзячы на тое, што яны спэцыяльна хаваліся ў пакункі з-пад іншых відэакасэт і забароненае відэа нават пісалася зьверху на старыя фільмы, дзесьці на сярэдзіну стужкі, каб дзіцёнак, уключыўшы, пабачыў спачатку фільм, які яму даўно ўжо нецікавы, і ня стаў працягваць прагляд.

Так, сэксу не было, але мастурбацыя мела месца... шмат мастурбацыі... і праз тры тыдні я ўжо ляжаў у лякарні зь левым яйкам... яго хацелі адрэзаць, каб захаваць правае. Мы не пагадзіліся, апухласьць зьнялі мазьзю Вішнеўскага, я папіў невядомыя пігулкі й праз два тыдні быў дома... а потым праз паўгода патрапіў з правым яйкам ужо ў інфэкцыйную бальніцу.

Да таго як у інфэкцыйку патрапіў я, там ужо два тыдні ляжаў Андрэй, мой сябра зь дзяцінства. Яго я спачатку пасьпеў заразіць паратытам, а потым ён, таксама зь яйкамі, трапіў у бокс, дзе ізалявана трымалі па адным падлетку.

Мне падабалася ляжаць у інфэкцыйным боксе: цішыня, самота, ежа праз акенца, пігулкі таксама, тры разы на дзень кварцаваньне памяшканьня... Я вельмі шмат чытаў, з музыкі слухаў цяжкі мэтал і кожную раніцу чакаў майго лекара, маладую прыгожую доктарку, якая ведала ўсе песьні гурта "Арыя". Яна акуратна мацала мае яйкі, сачыла за тым, як праходзіць працэс лячэньня. Пакуль яна глядзела маю апухласьць з правага боку, я пасьпяваў узбудзіцца, і як толькі яна мяне пакідала, я, помнячы яе дакрананьні, прыгожы рот і вочы, сакавітыя вусны, якія танютка пасьміхаліся, бег у прыбіральню і амаль адразу канчаў, не пасьпеўшы пачаць.

У інфэкцыйнай бальніцы я быў самы кепскі па паводзінах. Я сьцізорыкам адчыняў акно, вылазіў вонкі, адчыняў боксы іншым хворым юнакам і дзяўчатам, і мы сядзелі па вечарох на вуліцы, пілі піва, шампанскае, гарэлку, карацей, усё тое, што нам прыносілі нашыя сябры. Усе, каго я адчыняў, хварэлі на розныя небясьпечныя захворваньні, якія перадаваліся паветрана-кропельным шляхам. Я нават адчыніў і напаіў чорнага хлопчыка з Ганалулу, які хварэў на нейкую экзатычную хваробу, якая на слых гучала, як містычнае заклінаньне.

Больш за ўсё мне падабалася адчыняць сваю суседку Марыю, якой было ўжо пятнаццаць, і яна праз колькі месяцаў мусіла ўжо па ўсіх правілах ляжаць у дарослай бальніцы. Яна была пякельная, сэксуальная і вельмі дарослая. Любіла мяне па-сяброўску цалаваць і ўдзячна абдымаць за волю, хоць і кароткачасовую, і, вядома, за тыя алькагольныя напоі, што я ёй шчыра прыносіў. Рамантыка, хворая інфэкцыйная рамантыка. Днямі я сноўдаў вакол бальніцы і, начытаны энцыкляпэдыі па біялёгіі, зьбіраў кузюрак і кветкі, шукаў чарвякоў і глядзеў на лічынак... а па вечарох ператвараўся ў злоснага шкодніка.

Мяне празь месяц выпісалі, але да гэтага ў нашай кампаніі адбыліся дзьве вялікія падзеі.

Аднойчы ноччу я, хлопец, які хварэў на вятранку, і Марыя выправіліся ў мясцовы морг. Цемра, ясна, зоркі зьзяюць, як маленькія сонечныя пацеркі, мы паўзем маруднаю хадою праз змрочныя будыніны боксаў... Нарэшце трапляем да жаданага месца. Аднапавярховы дом з чырвонай цэглы зачынены, вокны  — матавыя, але адно акно толькі да паловы матавае  — верх празрысты, таму мы, падсаджваючы адно аднаго, зазіраем па чарзе... І нічога, нічога такога, каб уразіцца: мэталічны стол халодна блішчыць, крывасьцёкі чыстыя, вакол пануе пакой і стэрыльнасьць, кафля на сьценах бліскучая, у цемры падаецца сіняй, падлога цёмная, амаль чорная, але ўдалечыні я заўважаю халадзільныя камэры для мерцьвякоў... Тут раптам Марыя ўскрыквае, пабачыла дзесьці сьвятло: напэўна, вартаўнік ідзе.

Ліхаманкавы бег, мае паплечнікі па "начной справе" вельмі лёгка й хутка кінуліся наўцёкі, я ня быў такім хуткім, таму, вагаючыся, я на ўдачу пабег да найбліжэйшых дзьвярэй, якія мог пабачыць у цемры.

Я бег нядоўга, пакуль выпадкова не натыкнуўся на дзьверы, якія нават не адчыніліся, а праглынулі мяне, быццам ня я шукаў паратунку, а яны, дзьверы, шукалі мяне... Праглынуты, як Іёна, я апынуўся перад лесьвіцай, што вяла ўніз і, нават ня думаючы, мацаючы сьценкі, асьветленыя аварыйным сьвятлом ад уваходу, пасьпяшаўся ўніз і яшчэ, і яшчэ... Здавалася, лесьвічных пралётаў тут  — бясконцая колькасьць.

Я быў апрануты, як сапраўдны начны злодзей: чорная саколка, чорныя штаны, чорныя боты й чорная кепка, перавернутая брылём зь лягатыпам "Мэталікі" назад, якая хавала мае доўгія сьветлыя пасмы. Я спыніўся перад чорным калідорам, калі пачуў, як бразнулі тыя самыя дзьверы, што праглынулі мяне, і зразумеў: мяне бачылі. Гамон! Вырашана было бегчы ў чорны калідор; адзінае спадзяваньне, што мяне, апранутага ва ўсё чорнае, не заўважаць.

Я зрабіў каля пятнаццаці таропкіх крокаў, па дарозе натыкнуўшыся на нейкі ці то стол, ці то ложак. І адразу прысеў долу й скруціўся, схаваўшы твар у каленях, стаўшыся цалкам чорным.

Спачатку былі чутны дзіўныя гукі, як быццам хтосьці цяжка дыхае й скрыпіць, кульгае, рыпіць і цяжка й гучна хрыпіць... крррп, крррп, скрыып, рррып, крррп... Гукі набліжаліся, рыпеньне станавілася гучней, дыханьне мацней і быццам бы марудней...

Раптам мяне ўсяго спрэс працяла невыносна белае сьвятло і адразу рэзка згасла, пачулася ррррыыыпеньне, і сьвятло зноў запалілася, потым скрып сьціх і сьвятло згасла, потым цяжкі ўздых  — і зноў рыпеньне, і запалілася сьвятло. Я адчуў усім сваім целам, як хтосьці падышоў да мяне настолькі блізка, што зрабі ён яшчэ крок  — спатыкнецца аб мяне...

Я вырашыўся на адчайны крок і крыху падняў галаву. Нада мною ўзвышаўся тоўсты, мажны мужчына, каля пяцідзесяці год, з трайным падбародзьдзем, у сіняй кашулі, пранятай потам. У ягоных руках была дзіўная прылада, падобная да вялікага ліхтара; збоку ён гэтую прыладу з рыпеньнем круціў, ліхтар загараўся роўна на лічаныя сэкунды і згасаў, пакуль новае скавытаньне спружыны й мэталічнай ручкі не запалялі яго. Вартаўнік мяне ня ўбачыў і, затрымаўшыся яшчэ колькі часу, марудна пайшоў назад. Я пстрыкнуў запальнічкай і заўважыў, што апынуўся на складзе, на якім месьціліся каробкі зь лекамі, мазямі, пігулкамі, сыропамі, з усімі тымі фармацэўтычнымі рэчамі, якія ня трэба было трымаць у халадзільных камэрах. На той час я дакладна ведаў пра існаваньне дымедролу і штосьці чытаў пра сыропы ад кашлю, таму зразумела, што менавіта я там адшукаў і з чым патрапіў у свой бокс, не падзяліўшыся ані з кім, пакрыўджаны ці то на тое, што ўсе зьбеглі безь мяне, ці то на тое, што марудзіў сам.

Рэшткі ночы завяршыліся самотным спатканьнем з дымедролам, а прачнуўся я якраз на агляд. У роце быў вельмі гідкі прысмак лекаў, якія мне а шостай раніцы ў рот паклала мэдсястра, не дабудзіўшыся. Я напіўся вады з-пад крана, пасьпеў пачысьціць зубы, памыць чэлес, праверыць на яйках бінты з мазьзю, як адразу ўвайшла мая любімая доктарка, і я пасьпяшаўся без прапановаў на ложак, скінуўшы штаны й майткі. Мяккія, шаўковыя дакрананьні рук гэтай чароўнай жанчыны-дзяўчыны-доктаркі, якая ведае ўсе песьні рок-гурта "Арыя", толькі мяккія дакрананьні...

Якім чынам было вырашана мяне з бокса перакласьці да хлопца, які хварэў на тую ж хваробу, падалей ад свайго атачэньня, бліжэй да каманды вельмі суворых мэдсёстраў? Якім чынам было так вырашана?! Вось якім.

Быў вечар, як звычайна мы сядзелі каля сваіх боксаў на вуліцы, вокны лёгка пагойдваліся пад летнім ветрам. Марыя, закінуўшы ногі на парэнчы, паліла, я наліваў віно. З намі быў той самы чорны хлопец, яшчэ адно маленькае дзяўчо, маленькае, але дужа ганарыстае й панкаватае: у свае адзінаццаць выдатна пускала цыгарэтным дымам колцы і піла партвэйн з бутэлькі. Ад кагосьці зь дзяцей у далёкіх боксах запозна вяртаўся пʼяны мужчына. Ён ішоў і глядзеў сабе пад ногі, пакуль не пачуў залівісты сьмех Марыі, падняў вочы й пабачыў, што на другім паверсе сядзяць расчырванелыя падлеткі, пʼюць віно й нахабна паляць.

— Здароў, а чаго гэта вы тут, ня ў боксах? — запытаўся мужчына.

— А табе якая справа?!  — злосна адказала Марыя й жорстка паглядзела зьверху ўніз.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
О. Мой. Профессор. Няня для оторв
О. Мой. Профессор. Няня для оторв
[Дом и семья / Любовные романы / Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— А теперь ты будешь делать всё, что я хочу. И только тогда получишь зачёт, Ангел... — рычит мужчина..." — Вы что делаете?! Отдайте! Не успеваю дочитать заметку, так как только что глубоко
0
Ставка на любовь. Выбери меня, Альфа!
Ставка на любовь. Выбери меня, Альфа!
[Современные любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
— Отпустите меня… — прошептала я, когда Альфа оказался так близко, что я почувствовала его дыхание на своих губах. — Нет. Я подняла голову. Его пальцы осторожно коснулись моей щеки. — Ты
0
Не смей командовать, госпожа!
Не смей командовать, госпожа!
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Фэнтези]
Мой брат всегда думал лишь о себе. Поэтому, когда он подарил мне измученного раба, я сразу поняла — это не к добру. Мне не нужны невольники! Я сама еле свожу концы с концами, пытаясь возродить
0
Взаперти с соседом
Взаперти с соседом
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
Такого праздника 8 марта у меня не было ещё никогда. Сначала моя сестра укатила к своему парню, заперев меня одну в квартире без связи. Потом я обнаружила на своём балконе соседа сверху, которого всю
0
"Зарубежный детектив 2026-40". Компиляция. Книги 1-13
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров, и вполне сможет завоевать симпатии читателей, детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Баллада о минерах
Баллада о минерах
[Советская классическая проза]
Книгу Владимира Алексеевича Монастырева (1915—1982) составили пять повестей, ярко характеризующих его жизненный путь и творчество. Герои его книг, солдаты, рабочие, спортсмены, юристы, — это люди,
0
Ветер Апокалипсиса
Ветер Апокалипсиса
[Самиздат / Боевая фантастика / Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Будни наёмника среди сталкеров в ЧЗО. Контракты. Вылазки. Артефакты. Войны группировок и бесконечное противостояние с ЗОНОЙ и всеми, кто пытается забрать что-то твоё и вальнуть тебя в процессе. Добро
0
Гастон. Возврату не подлежит
Гастон. Возврату не подлежит
[Публицистика / Современная проза / Историческая проза]
Как оставаться самим собой в чужом мире и как сохранить инакость? И нужно ли ее сохранять? Возможно, герой книги – парижанин Гастон Тивет – вечерами в своей квартирке в маленьком советском городе
0
33 несчастья для блондинки. Книга 1
33 несчастья для блондинки. Книга 1
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Капитан Лана Айсберг отбила у пиратки корабль-гарем: 33 пленных эльфа — принцы, жрецы, знаменитости. Хотела спасти — а нашла на их телах карту сокровищ исчезнувшей древней расы. Теперь за карту идёт
0
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
В город Мышкин пришла зима, а вместе с ней и множество чудес! В новый сборник вошли самые яркие и праздничные истории о приключениях Алёнки и её подруг. Юные волшебницы знакомятся с вредным кактусом,
0
Прометей № 8
Прометей № 8
[Исторические приключения / Публицистика / Документалистика / История]
В новом, восьмом выпуске историко-публицистического альманаха «Прометей» затронуты самые актуальные и спорные темы истории России и мирового левого движения. Читателям предлагается новый взгляд на
0
При чем тут хвост? Ты просто страшный
При чем тут хвост? Ты просто страшный
[Любовная фантастика]
Он — высокий, серьёзный и до неприличия воспитанный. Она — 150 см сарказма, паники и желания немедленно вернуться под одеяло. У него есть три месяца, чтобы уговорить её полететь на Аттеру. Только
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Власть двоих. Мы тебя не отпустим
Власть двоих. Мы тебя не отпустим
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Я думала, что просто спрячусь в гардеробной и пережду. Я думала, что смогу сбежать от них. От двух самых влиятельных, безжалостных и одержимых мужчин в этом городе, для которых нет слова «нет». — Ты
1
Плагиатор
Плагиатор
[Современная проза]
Тамара Крюкова — классик современной литературы для детей и подростков. В новой серии «Большие романы» писательница впервые представляет произведения, адресованные взрослой аудитории. Несмотря на
0
Звезда
Звезда
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо пришло в Иерусалим в глиняных конвертах, под печатью придворного писца из Суз. Ездра, державший связку Хранителей Ковчега, разбил конверты при свидетелях и положил девять табличек в связку как
0
Селки и колдовство
Селки и колдовство
[Любовная фантастика]
Недавно разведённая и потерявшая связь со своей магией водная ведьма Джунипер приезжает в город на семейный слёт. Однажды после вечерних посиделок она замечает на камнях у пляжа брошенную меховую
0
Наложница темного владыки
Наложница темного владыки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Наложница темного владыки автора Яны Уваровой представляет собой фэнтезийный роман с элементами эротики. Главная героиня — молодая девушка с магическим даром, который считается слабым и искажённым.
0
Вечно голодный студент 6
Вечно голодный студент 6
[Боевая фантастика / Постапокалипсис]
Костян думал, что уже достаточно хорошо изучил этот свихнувшийся мир и его новые законы. Что научился выживать в нём, просчитывать ходы вперёд и хотя бы примерно понимать, откуда стоит ждать
2
Магия льда для мастеров
Магия льда для мастеров
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
В стране, скованной вечным льдом, законы суровы, а люди жестоки. Они медленно разрушают мир, сделав изгоями тех, кто мог бы его спасти. В том числе меня. Но они не учли одной небольшой
0
Европа. Краткая история с иллюстрациями
Европа. Краткая история с иллюстрациями
[Исторические приключения]
Возможно ли охватить всю историю Европы в 240 страницах? Возможно! – ответит вам Арсений Замостьянов. Автор умело ведет читателя сквозь века, указывая на самые важные события – от походов
0
Осколки протокола. Иллюзия контроля
Осколки протокола. Иллюзия контроля
[Боевая фантастика / Постапокалипсис]
Я сделал то, что считалось невозможным. Вытащил из ада тех, кого уже списали в расход, и снова дал по зубам ГенТеку. Вот только вопросов меньше не стало — даже несмотря на то, что теперь есть кому на
0
Алчность
Алчность
[Современная проза / Историческая проза / Триллер]
Существует ли такая вещь, как «эликсир жизни»? Известный и очень богатый писатель Гатри Эвримен — один из героев этого увлекательного психологического романа — считает, что существует… Трое довольно
0
Обобщение боевого опыта южного крыла СВО до апреля 2024 года
Обобщение боевого опыта южного крыла СВО до апреля 2024 года
[Военная история / Военная документалистика]
Данный сборник собрал сведения о тактике действий, полученные от солдат и офицеров, воюющих в зоне СВО. Из них можно подчеркнуть представления об особенностях боевой практики в условиях текущего
0
Дама в беде, Эльф на страже
Дама в беде, Эльф на страже
[Любовная фантастика / Самиздат]
Помогла деве в беде, а та оказалась мужчиной рабом. Сходила на бал во дворец – стала политической преступницей. Теперь я дева не только в беде, но и в бегах. Вместе с рабом. На моем пути к спасению я
0