MoreKnig.org

На крок назад, на дзень наперад: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Календа Сяргей



Шрифт:

Бацька, гаспадар у сямʼі, вельмі паважаны, адзіны доктар на раён, ён мае сваю прыватную машыну зь міргалкамі, пінжак і сакваяж і лечыць ад усяго, ён неяк будзе мяне фатаграфаваць у адзеньні доктара каля сваёй працоўнай машыны... Маці  — хатняя гаспадыня, дзеці  — звычайныя жвавыя падшыванцы... Гэтая сямʼя першаю зацікавілася нашым паходжаньнем, дакладней, яна не спынілася на простым пытаньні: "Адкуль вы?" Усе яны кінуліся да свайго кампутара, на якім была ўсталяваная новая Windows 96, пяць хвілінаў, трэск ад падключэньня да Інтэрнэту  — і цуд: яны набралі на клявіятуры слова "Belarussia", і той на сваім пукатым чорна-шэра-зялёным маніторы даў артыкул, дзе падрабязна пісалі пра маю Радзіму, а ўнізе пачала запампоўвацца фотка... Мы чакалі каля хвіліны, пакуль піксэлі не далі нам фотаздымак РЫСІ! Во дзіва, на Беларусі жывуць рысі... Другім фота быў контурны абрыс мяжы краіны, і даваліся пэўныя зьвесткі месцазнаходжаньня й клімату...

Усе вытрымалі культурную паўзу зацікаўленасьці, паўздыхалі, павохкалі на рысь і на наш клімат... і першы вечар прайшоў у напаўзмрочным гасьцінным пакоі пад цёплымі пледамі, з гарачай чакалядаю й праглядам мульцікаў "Том і Джэры". Дзіма спаў, пускаючы сьліну на падушку, я асобна сядзеў у фатэлі і глядзеў то ў тэлевізар, то на сваю нядзельную сямʼю, мне было цікава, што будзе заўтра, мне хацелася да сваёй мамы, але хацелася не да яе ў Менск, а каб яна сюды прыехала, ёй было б тут вальней, цішэй і спакайней, чыстае паветра, вакол прырода, прыгожыя шатляндцы, такая жаданая культура жыцьця, такая якасьць існаваньня.

Праз гадзіну нас адправілі адпачываць, і я зазірнуў у ванны пакой, каб прыняць ванну як мае быць, па-беларуску... але я толькі пасьпеў напусьціць вады, як гаспадар дому ўварваўся ў ванны пакой з квадратнымі вачыма, і празь яго шатляндска-ангельскія сказы я зразумеў, што ніхто ніколі за сваё жыцьцё так бязглузда не траціў цэлую ванну вады на тое, каб памыцца, гэта ж 250 літраў!!! Варʼяцтва, калі можна было памыцца і ў 40 літрах альбо па-хуценькаму, затыкнуўшы ракавіну, набраць туды два літры і, замочваючы ў гэтай вадзе анучку, працерці цела!!! Як гэта ўвогуле магчыма, каб столькі вады проста так напусьціць!!! Гаспадар быў белы, я яму казаў, што ў Беларусі шмат вады, але ён не даваў веры. Шатляндцы мелі з нараджэньня пункт пра эканомію, і гэты пункт быў непарушным.

Раніца засьпела нас зь Дзімам у неверагодным холадзе, нас трэсла, як асінавае лісьце: аказалася, што батарэі ніхто не ўключаў, а ноччу быў амаль нуль, і, вядома, форткі былі паўсюль адчыненымі, бо гэта мусіла быць сьвежая раніца, але толькі не для нас...

Увогуле, як я потым даведаўся, шатляндцы, як і ангельцы, ужо ў трэцім пакаленьні загартаваная нацыя, усё пачалося з таго, што на дзяржаўным узроўні была пастаўленая праграма разьвіцьця нацыі, загартоўкі, каб людзі не паміралі, хварэючы на грып альбо гішпанку, і таму зь дзяцінства малыя сьпяць з адчыненымі форткамі і нават у лютым месяцы ходзяць у швэдрах, шаліках і штанах, усім тут цёпла, акрамя нас.

Pitlochry High School па вуліцы East Moulin Road, там вучацца мае браты, я ўсю раніцу баўлю зь імі час, гэта цікава, весела, на мяне школьнікі паглядаюць, як на дзіва, дзяўчынкі перашэптваюцца, я атрымліваю ў падарунак ручнік школы, на якім намаляваныя ўсе вучні, прычым кожны вучань намаляваны сваім сябрам альбо суседам па парце, дзіўныя й чароўныя малюнкі, я адразу ўзгадваю сваю школу й аднаклясьнікаў і разумею, што яны б ніколі так выдатна й сьмешна, шчыра й па-сяброўску адно аднаго не намалявалі б, абавязкова кожны пачаў бы зьдзекавацца.

Мне хутка становіцца сумна, усе разьбягаюцца па габінэтах, мы з хлопцамі ідзем на школьную спартовую пляцоўку, я адразу прыкмячаю баскетбол  — і бегам туды, да чорных хлопцаў. Чорныя бачаць мяне, усьміхаюцца, і я далучаюся да іх у каманду, мы гуляем, добра, што яны майго ўзросту, нам весела, але адзін зь дзяцей кожным разам, калі я атрымліваю мяч, моцна зьбівае мяне, спрабуе замест таго, каб адабраць мяч, нашкодзіць мне... Я не вытрымліваю:

— Hey, fuck you bitch!!!

Гульня рэзка спыняецца, усе пільна сочаць за намі, я разумею, што гэтага казаць ня трэба было, напэўна, мяне будуць балюча біць, хлопец гэты нашмат мацнейшы за мяне, але ён разварочваецца й сыходзіць, мармычучы сабе пад нос нешта няўцямнае, ягоныя шырокія штаны цягнуцца па спартовым пакрыцьці, астатнія чорныя хлопцы сыходзяць разам зь ім, я застаюся адзін, мне сорамна, і я разумею, што паводзіўся, як апошні дурань, выкаблучваўся... І разумею, што мяне ня зьбілі толькі таму, што я замежнік, вось і ўсё... І гэта мне падалося неверагодным, я завочна пачаў таго хлопца паважаць, але толькі празь некалькі тыдняў, калі спакойна ўсё ўзважыў і перагледзеў той момант ад пачатку і да канца... І запомнілася мне тады яшчэ, як тыя са школьнікаў, хто назіраў за нашай гульнёй, радаваліся закінутым мячам, падбадзёрвалі мяне, крычалі: "Давай, Санджы (гэта я быў, як сонца), кідай!!!" І потым, як пасьля маіх злосных выкрыкаў на хлопца, некаторыя апускалі вочы і сыходзілі, я расчараваў у сабе ці ня самых добрых дзяцей у сьвеце, яны мяне пусьцілі да сябе, узялі ў гульню... але я таксама дзіцё, і мне гэта мусіла даравацца, здавалася, што пасьля таго, як у Абэрдыне я ўжо стаў дарослым і нёс пэўную адказнасьць за свае дзеяньні, я мусіў адразу стацца разумным.

На наступны дзень мая сямʼя выправілася ў доўгае падарожжа, а куды  — нам зь Дзімам не адразу паведамілі. Але калі мы ўжо імчаліся па дарозе, я даведаўся, што мы праедзем самае сэрца Высакагорʼяў, паямо на ўзьбярэжжы акіяну й дадому!

Праз мае вочы праносіліся казачныя краявіды, вялікія й мажныя дрэвы, дубровы й ельнікі, горы й самотныя валуны пасярод зялёных палёў, рэкі й балоты, вёскі... Праносіліся ўсе адценьні зялёных і карычневых колераў, я захапляўся гэтым, было яшчэ вельмі рана, сонца толькі ўздымалася, я ўскрыкваў у машыне ад захапленьня, усе сьмяяліся зь мяне, а Дзіма ўсю дарогу спаў... Нарэшце празь некалькі гадзін і я, змораны ўражаньнямі, паснуў, і калі расплюшчыў вочы, убачыў яго, акіян, я ўбачыў гэтыя буйныя сінія хвалі, гэтыя адценьні зялёна-шэрага, удыхнуў халоднае сьвежае паветра, сонца сьвяціла няшчадна, але тут гэта ня мела ніякага значэньня, бо ён быў Гаспадаром, Богам, ён быў Акіянам, я злавіў сябе на думцы, што грахоўна думаю пра Бога, бо так нельга для маленькага баптысцкага хлопчыка, але думкі ўжо зьявіліся, і іх немагчыма было пазбавіцца... Доктар, наш гаспадар, прамовіў жонцы, што зваротна паедзе яна, дастаў з кішэні біклагу са скотчам і сербануў, усьміхнуўся й паглядзеў на мяне... Я ўсьміхнуўся яшчэ шырэй... я глядзеў на Паўночны Ледавіты акіян, як дэбіл, зачаравана, пільна й захоплена...

Зваротна мы ехалі ў цішы, цямнела, я, пакуль ніхто ня бачыў, сербануў з пакінутай біклагі скотча, калі яшчэ сілкаваліся на ўзьбярэжжы акіяну, мне карцела пакаштаваць на смак гэтае пітво, і я, вядома прасьлязіўшыся й закашляўшы, вырашыў, што алькаголь ніколі ўжываць ня буду, але праз год парушыў дадзены самому сабе загад.

У Пітлёхры я набыў касэтны плэер апошняй мадэлі, сіні, з аўтарэвэрсам і дыктафонам, і да яго ў дадатак прыдбаў дзьве касэты гітоў года, і я пазнаёміўся з "Продыджы" зь песьняю "Дыханьне" й з гуртом "Спайс Гёрлз"... ці трэба казаць, што адбывалася ў школе зь верасьня, калі я вярнуўся?.. усе аднаклясьніцы слухалі "Спайс Гёрлз" і "Бэкстрыт бойз", я быў ня толькі ў тэме, я ведаў больш за іх, і ў мяне было некалькі сьвежых брытанскіх часопісаў зь іх кумірамі, такіх часопісаў па ўсёй Беларусі ніколі ня знойдзеш, і я на год стаўся ці ня самым папулярным хлопцам сярод сваіх дзяўчат... я даваў ім часопісы дадому, даваў ім слухаць касэты, распавядаў пра "Продыджы". Але на той час, калі я толькі пачынаў знаёміцца з поп-музыкай і з "Продыджы", я знаходзіўся ў Пітлёхры, ішоў разам зь Дзімам і нашай шатляндскай гаспадыняй па цэнтральнай вуліцы й мармытаў сабе пад нос няскладныя гукі, як малпа паўтараючы за сьпевамі, якія гучалі ў маіх вушах з новых навушнікаў... Я добра зрабіў, што набыў такія рэчы, як касэты й часопісы, добра... так я ішоў, уяўляючы сябе шатляндскім падлеткам.

Аднойчы ўвечары мы сядзелі за сталом, калі мне паднесьлі пакунак чыпсаў, я падзякаваў і, адчыніўшы іх, адразу адчуў незвычайны пах, Дзіма, які таксама атрымаў такія ж чыпсы і сок, адразу пакруціў носам і, пакаштаваўшы чыпсіну, пачаў плявацца. Я на яго лаяцца  — дурань, як можна так сябе паводзіць за сталом, а нашыя шатляндцы глядзяць на нас васьмю вачыма й не разумеюць, як гэта Дзіма плюецца такою смакатою! Я паклаў у рот чыпс... Так, сапраўды, мяне працяла нейкае новае пачуцьцё, адначасова было незразумела гідка, але потым, другім смакам, больш танюткім, я адчуў даволі спэцыфічную рэч... Гэта былі чыпсы з воцатам, чыпсы, якія пасьля я больш нідзе не знаходзіў, як ні шукаў, гэтыя чыпсы на апошнія тры дні сталіся маёй самай любімай ежай, я іх набываў паўсюль і еў іх вялікімі пакункамі, я закахаўся ў гэты незвычайны смак, і потым, калі ўжо іх нідзе не знаходзіў, я абліваўся сьлінаю, шалеў, але да гэтага часу яны засталіся недасяжнымі, засталіся мітычна-шатляндскімі...

Таксама адным са смачных мітаў для мяне сталіся "Фіш энд Чыпс", якія я каштаваў на Atholl Road, ежа, якую брытанцы ўвогуле ядуць па ўсім сьвеце, нават у Індыі. Ядуць, кажучы, што гэта правераная ежа, і я дадам  — сытная й здаровая: запечаная рыба і бульба падаюцца на паперы, якая ўсмоктвае лішні алей... смак, смак, смак, паўсюль была смаката, калі забыцца на тое, што гатавала мая мама, паўсюль была іншая смаката, новая, шатляндская.

А потым мы раніцою выправіліся ў доўгае роварнае падарожжа, мяне апранулі ў амуніцыю, надзелі на галаву шлем, пальчаткі і мы  — шэсьць горных ровараў  — паехалі ўздоўж ракі Тамэль у бок лесу й гор, да замкавага гатэлю і далей ужо машынаю да Таргет парку і да Блэйр кастла. Неверагоднае, дзікае падарожжа, дарога лезла ўверх, спускалася нечакана ўніз, паўсюль высоўваліся карані, потым дарога звужалася да сьцяжынкі, і па бакох апыналіся абрывы, мы прадзіраліся скрозь дрэвы й зеляніну, надворʼе мянялася, то аблівала нас дажджом, то паліла сонцам, мы ехалі доўга й марудна, але адначасова гэта было вельмі цікава й пазнавальна, яшчэ ніколі я так не падарожнічаў, яшчэ ніколі не бачыў такіх гор і лясоў, я пасьпяваў круціць галавой, крычаць ад захапленьня... Дзіма, які плёўся за мною, хутка стаміўся, і яго разам з самым малодшым дзіцем прывязалі за вяроўку да ровара доктара-гаспадара, які бордза пагнаў наперад... і тут раптам краявід рэзка мяняецца  — і перад намі паўстае ўдалечыні вялікі палац пасярод зялёнай паляны, цалкам усеянай зайцамі... Я пачаў гарлапаніць і тыкаць паўсюль пальцамі: "Зайцы! Зайцы! Зайцы! Зайцы! Зайцы! Зайцы! Зайцы! Ды іх тут сотні!!!"  — я забыўся на ровар і адпусьціў стырно, мая правая нага нейкім чынам улезла між сьпіцамі пярэдняга кола, і я паляцеў праз ровар... Упаўшы, разадраўшы аб газон шчаку, рукі, калена і правы бок, я працягваў назіраць, як зайцы скачуць у розныя бакі, як яны амаль у сантымэтрах ад мяне носяцца... Боль прыйшоў, толькі калі мяне паднялі й паставілі на ногі і калі ўсе зайцы зьніклі з далягляду. Для маіх шатляндцаў гэта было звычайным дзённым роварным падарожжам, для мяне  — адкрыцьцё цэлага сьвету цудаў.

Да Таргет парку й да белага палацу Блэр мы ехалі ў машыне, якую арэндавалі ў замкавым гатэлі, мы пакінулі ровары і ехалі, усьміхаючыся й жуючы сэндвічы з сырам, запіваючы ўсё апэльсінавым сокам, нашая шатляндская сямʼя паглядала на нас, двух ёлупняў і, напэўна, крыху шкадавала, што мы нарадзіліся ня тут.

У апошні дзень мы зьбіраліся ехаць дадому хутка і неабачліва, шмат чаго пакінулі, згубілі, забыліся, Дзіма вельмі моцна плакаў, не хацеў зьязджаць, называў гаспадыню мамаю, абдымаў яе, пэцкаў яе спадніцу сваімі сьлязьмі й саплямі, мне за яго было няёмка, але я сам ледзь ня плакаў...

У аўтобусе да мяне падышла Эва, дзяўчына, зь якою мы пазнаёміліся яшчэ перад менскім аэрапортам, Эва мне вельмі падабалася, і мы зь ёю на агульных экскурсіях у Эдынбург і Глазга праводзілі час разам. Эва запыталася, ці маглі б мы абмяняцца фотаздымкамі адно аднаго з адрэсаю, каб у Менску перапісвацца і камунікаваць, і падаравала мне зялёную фенечку з маленькім белым крыжыкам, яна спляла яе сама для мяне, я расчырванеўся і паабяцаў, што да самалёта абавязкова падару ёй сваю фотакартку з адрэсаю.

Я доўга корпаўся ў сваіх фота, пакуль мы ехалі ў Глазга Інтэрнэшнл, Дзіма паснуў, у аўтобусе панавала самотная цішыня, задушлівая, сумная нявыкрутка, усе мае беларускія суседзі тужліва глядзелі перад сабой, хтосьці гучна смаркаўся, хтосьці плакаў... Я знайшоў фотаздымак, на якім стаяў у белай саколцы, з карычневаю байкаю, павязанай на поясе, у сіняй кепцы, рукі ў кішэнях чорных джынсаў, я  — у поўны рост, бачныя нават мае любімыя буцы, за мною праглядаецца архітэктура Абэрдына, фота файнае, на зваротным баку я напісаў: Менск, вул. Заслаўская, тэлефон, індэкс, прыгожай Эве на памяць аб падарожжы, пабачымся, подпіс, дата, сардэчка.

У аэрапорце мы хутка прайшлі праз кантроль, селі ў самалёт і паляцелі, фотакартку я ня змог даць Эве, я вельмі саромеўся, таму ў прыбіральні самалёта разарваў яе і выкінуў. Эва мне таксама не дала фота, яна, напэўна, чакала ад мяне першых крокаў як ад мужчыны. Калі самалёт прызямліўся, я яе згубіў з поля зроку ў бацькоўскім натоўпе і больш ніколі ня бачыў.

13.01  — 21.02 2012

Менск

КАШПІРОЎСКІ

"Глядзіце мне проста ў вочы. Вашае жыцьцё мяняецца. Вы адпускаеце ўвесь боль, які быў з вамі",  — Кашпіроўскі глядзеў зь нязграбнага пукатага тэлевізара, які перадаваў выяву шматлікай колькасьцю маленечкіх каляровых квадратаў, чырвоных, зялёных і сініх. Кашпіроўскі не міргаў ужо пятнаццаць хвілін, яшчэ крыху  — і мая бабуля больш ніколі ня вернецца. Кашпіроўскі зусім не міргае, ягоныя вейкі быццам прыклеіліся да броваў, яшчэ крыху  — і ў яго цалкам высахнуць вочы й вочныя яблыкі павыпаўзаюць на шчокі.

"Пільна глядзіце мне ў вочы, вы расслабленыя, вы забыліся на ўсё гора й няшчасьці, іх больш не існуе",  — і тут раптам мой малы брат штосьці пачынае мармытаць, гуляючыся з драўлянымі кубікамі, бабуля не вытрымлівае й спачатку шыкае на ўнука, які зусім не разумее, што адбываецца па тэлевізары, але ўжо праз хвіліну яна, як звычайна, усчыняе сварку:

— Што гэта такое! Як так магчыма, сьмерці маёй хочаце, перадачу адзіную  — і тую не даюць глядзець, а Божачкі!  — калі яна ўжо завялася, гэта як мінімум на гадзіну, абавязкова з моцнай лаянкаю ў бок маёй маці, спробы біцца з татам, а мы з братам назіраем за гэтым штодзённым тэрорам, за гэтымі нэрвовымі зрывамі, шызафрэнічнымі варʼяцтвамі.

Мама спачатку бярэ высокія ноты, але потым здаецца... Тата ўвогуле застаецца не пры справах, быццам бы нічога не адбываецца, а толькі падлівае сабе таннай гарэлкі на кухні, паглядаючы ў іншы стары тэлевізар, які стаіць на лядоўні, па ім якраз паказваюць модны амэрыканскі блокбастар...

— Панараджала дзяцей, то яны мне статуэткі бʼюць, цудоўныя былі зайчыкі ў мяне, то не даюць глядзець майго Кашпіроўскага!!! Усе людзі як людзі, кватэры будуюць, пераязджаюць, а ты што, ужо дзесяць год на чарзе стаіш, жывеш у пакоі на дзевяць квадратных мэтраў з мужам і дзецьмі! Фу! Сорамна мусіць быць!!!  — мая маці штосьці ёй адказвае, перапыняючы крык, але тая ня чуе:  — А я насяру! Насяру на твае "немагчыма"! Я вунь усё змагла, непаваротлівая ты скаціна! Я ў твае гады трох дзяцей гадавала ва ўласнай кватэры!

Мы з братам стараемся сядзець як мага цішэй у зачыненым пакоі, мы навучаныя, што, калі голас павышаецца, нам трэба бяжаць з залі і ніякіх там тэлевізараў, абы толькі бабуля спыніла сваю лаянку, выпіла валярʼянкі, зачыніла залю й лягла спаць.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
О. Мой. Профессор. Няня для оторв
О. Мой. Профессор. Няня для оторв
[Дом и семья / Любовные романы / Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— А теперь ты будешь делать всё, что я хочу. И только тогда получишь зачёт, Ангел... — рычит мужчина..." — Вы что делаете?! Отдайте! Не успеваю дочитать заметку, так как только что глубоко
0
Ставка на любовь. Выбери меня, Альфа!
Ставка на любовь. Выбери меня, Альфа!
[Современные любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
— Отпустите меня… — прошептала я, когда Альфа оказался так близко, что я почувствовала его дыхание на своих губах. — Нет. Я подняла голову. Его пальцы осторожно коснулись моей щеки. — Ты
0
Не смей командовать, госпожа!
Не смей командовать, госпожа!
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Фэнтези]
Мой брат всегда думал лишь о себе. Поэтому, когда он подарил мне измученного раба, я сразу поняла — это не к добру. Мне не нужны невольники! Я сама еле свожу концы с концами, пытаясь возродить
0
Взаперти с соседом
Взаперти с соседом
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
Такого праздника 8 марта у меня не было ещё никогда. Сначала моя сестра укатила к своему парню, заперев меня одну в квартире без связи. Потом я обнаружила на своём балконе соседа сверху, которого всю
0
"Зарубежный детектив 2026-40". Компиляция. Книги 1-13
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров, и вполне сможет завоевать симпатии читателей, детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Баллада о минерах
Баллада о минерах
[Советская классическая проза]
Книгу Владимира Алексеевича Монастырева (1915—1982) составили пять повестей, ярко характеризующих его жизненный путь и творчество. Герои его книг, солдаты, рабочие, спортсмены, юристы, — это люди,
0
Ветер Апокалипсиса
Ветер Апокалипсиса
[Самиздат / Боевая фантастика / Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Будни наёмника среди сталкеров в ЧЗО. Контракты. Вылазки. Артефакты. Войны группировок и бесконечное противостояние с ЗОНОЙ и всеми, кто пытается забрать что-то твоё и вальнуть тебя в процессе. Добро
0
Гастон. Возврату не подлежит
Гастон. Возврату не подлежит
[Публицистика / Современная проза / Историческая проза]
Как оставаться самим собой в чужом мире и как сохранить инакость? И нужно ли ее сохранять? Возможно, герой книги – парижанин Гастон Тивет – вечерами в своей квартирке в маленьком советском городе
0
33 несчастья для блондинки. Книга 1
33 несчастья для блондинки. Книга 1
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Капитан Лана Айсберг отбила у пиратки корабль-гарем: 33 пленных эльфа — принцы, жрецы, знаменитости. Хотела спасти — а нашла на их телах карту сокровищ исчезнувшей древней расы. Теперь за карту идёт
0
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
В город Мышкин пришла зима, а вместе с ней и множество чудес! В новый сборник вошли самые яркие и праздничные истории о приключениях Алёнки и её подруг. Юные волшебницы знакомятся с вредным кактусом,
0
Прометей № 8
Прометей № 8
[Исторические приключения / Публицистика / Документалистика / История]
В новом, восьмом выпуске историко-публицистического альманаха «Прометей» затронуты самые актуальные и спорные темы истории России и мирового левого движения. Читателям предлагается новый взгляд на
0
При чем тут хвост? Ты просто страшный
При чем тут хвост? Ты просто страшный
[Любовная фантастика]
Он — высокий, серьёзный и до неприличия воспитанный. Она — 150 см сарказма, паники и желания немедленно вернуться под одеяло. У него есть три месяца, чтобы уговорить её полететь на Аттеру. Только
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Власть двоих. Мы тебя не отпустим
Власть двоих. Мы тебя не отпустим
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Я думала, что просто спрячусь в гардеробной и пережду. Я думала, что смогу сбежать от них. От двух самых влиятельных, безжалостных и одержимых мужчин в этом городе, для которых нет слова «нет». — Ты
1
Плагиатор
Плагиатор
[Современная проза]
Тамара Крюкова — классик современной литературы для детей и подростков. В новой серии «Большие романы» писательница впервые представляет произведения, адресованные взрослой аудитории. Несмотря на
0
Звезда
Звезда
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо пришло в Иерусалим в глиняных конвертах, под печатью придворного писца из Суз. Ездра, державший связку Хранителей Ковчега, разбил конверты при свидетелях и положил девять табличек в связку как
0
Селки и колдовство
Селки и колдовство
[Любовная фантастика]
Недавно разведённая и потерявшая связь со своей магией водная ведьма Джунипер приезжает в город на семейный слёт. Однажды после вечерних посиделок она замечает на камнях у пляжа брошенную меховую
0
Наложница темного владыки
Наложница темного владыки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Наложница темного владыки автора Яны Уваровой представляет собой фэнтезийный роман с элементами эротики. Главная героиня — молодая девушка с магическим даром, который считается слабым и искажённым.
0
Вечно голодный студент 6
Вечно голодный студент 6
[Боевая фантастика / Постапокалипсис]
Костян думал, что уже достаточно хорошо изучил этот свихнувшийся мир и его новые законы. Что научился выживать в нём, просчитывать ходы вперёд и хотя бы примерно понимать, откуда стоит ждать
2
Магия льда для мастеров
Магия льда для мастеров
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
В стране, скованной вечным льдом, законы суровы, а люди жестоки. Они медленно разрушают мир, сделав изгоями тех, кто мог бы его спасти. В том числе меня. Но они не учли одной небольшой
0
Европа. Краткая история с иллюстрациями
Европа. Краткая история с иллюстрациями
[Исторические приключения]
Возможно ли охватить всю историю Европы в 240 страницах? Возможно! – ответит вам Арсений Замостьянов. Автор умело ведет читателя сквозь века, указывая на самые важные события – от походов
0
Осколки протокола. Иллюзия контроля
Осколки протокола. Иллюзия контроля
[Боевая фантастика / Постапокалипсис]
Я сделал то, что считалось невозможным. Вытащил из ада тех, кого уже списали в расход, и снова дал по зубам ГенТеку. Вот только вопросов меньше не стало — даже несмотря на то, что теперь есть кому на
0
Алчность
Алчность
[Современная проза / Историческая проза / Триллер]
Существует ли такая вещь, как «эликсир жизни»? Известный и очень богатый писатель Гатри Эвримен — один из героев этого увлекательного психологического романа — считает, что существует… Трое довольно
0
Обобщение боевого опыта южного крыла СВО до апреля 2024 года
Обобщение боевого опыта южного крыла СВО до апреля 2024 года
[Военная история / Военная документалистика]
Данный сборник собрал сведения о тактике действий, полученные от солдат и офицеров, воюющих в зоне СВО. Из них можно подчеркнуть представления об особенностях боевой практики в условиях текущего
0
Дама в беде, Эльф на страже
Дама в беде, Эльф на страже
[Любовная фантастика / Самиздат]
Помогла деве в беде, а та оказалась мужчиной рабом. Сходила на бал во дворец – стала политической преступницей. Теперь я дева не только в беде, но и в бегах. Вместе с рабом. На моем пути к спасению я
0