MoreKnig.org

На крок назад, на дзень наперад: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Календа Сяргей



Шрифт:

Вечар, амаль ноч, усіх арыштаваных выпускаюць толькі ноччу... што ім рабіць ноччу ў незнаёмым горадзе?! Я сяджу за стырном сваёй "капейкі", ззаду наш агульны сябра й дзьве бутэлькі шампанскага, гарэлка й закусь... дзьверы адчыняюцца, і з зоны пачынаюць выпускаць палітвязьняў, ноччу, каб бязь сьведкаў... мы выскокваем з машыны й гарлаем, адкаркоўваючы шампанскае, якое, грымнуўшы, пеніцца ў розныя бакі... Ніхто, акрамя нас, так не сустракае зьняволеных!

Імчымся ў Менск, ззаду ідзе поўнай хадою жлукценьне, я ня пʼю, машына без тэхагляду, без працоўных габарытаў і чырвоных стопаў, адна фара ледзь гарыць... калі які даішнік — гамон.

На задніх месцах Юлю й Ш. на гэта напляваць, і нас спыняюць перад уездам у горад, я кідаю машыну на супрацьлеглым баку ўзбочыны, сам накіроўваюся да даішнай машыны, будуючы ў галаве праўдзівую прамову, чаму аўто ў такім храновым стане...

- Разумееце, лейтэнант, я на гэтай машыне ня езджу, але сёньня ў сябра памерла бабуля ў Жодзіне, ён быў такі сумны, скрушны, я вырашыў рызыкнуць, адвезьці яго, цяпер вось з пахаваньня дамоў едзем, я ж, вы бачыце, ня піў.

Я лапачу без супыну, даішнік разам з таварышам, які сядзіць на заднім месцы, хістаюць галовамі, нібыта разумеючы, і нарэшце яны вырашаюць, што справа сапраўды вартая таго, каб рызыкнуць і заплюшчыць вочы на штраф, а таму "я мушу аплаціць толькі дзесяць адсоткаў"... кажа лейтэнант і пазірае на мяне, напэўна, у яго самога хтосьці са сваякоў нядаўна памёр.

І тут раптам на ягоных вачах дзьверы маёй машыны адчыняюцца ў розныя бакі, і дзьве цалкам пʼяныя пачвары выпаўзаюць з салёна й пачынаюць ссаць на дарогу, на колы машыны, адначасова трымаючы ў зубох запаленыя цыгарэты — у адной руцэ пэніс, у другой па бутэльцы шампанскага. Я так і самлеў у даішнай машыне, дупаю адчуў, як пот прасачыўся скрозь поры па ўсёй скуры.

"Казёл ты, Юля, — нэндзіў я, — столькі грошай адваліць на штраф! Добра, што вас яшчэ не забралі на пятнаццаць сутак!" Я зноў сядзеў за стырном і вёз усіх дамоў, у салёне аўто было ціха й самотна, усе палілі, і толькі я час ад часу паўтараў сваю скаргу: "Казёл ты, Юля, столькі грошай адваліць на штраф! Добра што вас яшчэ не забралі на пятнаццаць сутак!"

Пасьля падзеяў з намётамі Юлю затрымалі з рэцэптам, на які ён у начной аптэцы хацеў набыць сэдатыўных пігулак... Мужчыны ў штацкім на такіх менавіта ноччу каля аптэкі й палююць... Юля вырашыў, каб пазбавіцца "хіміі", легчы ў "Навінкі", бо тэрміны даўнасьці па артыкуле заканчваліся праз два месяцы. Мне засталося глядзець за яго кватэрай, гэта значыцца жыць там. Участковы амаль кожную раніцу заходзіў у госьці, бо абвык, што кватэра дзіўна-цікавая, як маскарад... Котка ела толькі сырыя сьвіныя ныркі. Я, ня ўцяміўшы, што іх, каб сабе смажыць, трэба спачатку мыць, еў разам з коткай... Ныркі аддавалі пахам і на смак мачою... але нічога, калі шмат перцу й солі...

Выкладчык па іўрыце нас люта ненавідзеў, але калі мы зь ім перастрэліся ў пэўных колах і месцах, дзе стаялі намёты, ён да нас прыязна паставіўся, нават дзяліўся ўлёткамі... Але надышла летняя сэсія, я ледзь усё здаў і ўсё лета бавіў то ў кватэры Юлі, то наведваючы яго ў лякарні, дзе ён зьбіраў па хворых для мяне пігулкі, якія мы разам пілі ў залі прыёму наведнікаў і сядзелі так некалькі гадзін, ловячы Вясёлкавы Мост, гуляючы па ім разам з Одынам, Торам, Локі і Уільямам Бэроўзам...

А потым панеслася: Юля вылятае з унівэрсытэту (яго прымушаюць падпісаць паперы яшчэ да сэсіі, палітыка...), запой Юлі, потым ён ужо студэнт Літінстытуту ў Маскве, напісаў уступны эцюд на сто балаў з ста ― упершыню ў інстытуце за апошнія дванаццаць год... Я — у Лёндан... Я адлічаны з унівэрсытэту, ангельска-беларускі драйв цягам трох месяцаў... Татальная зьмена жыцьця... Вяртаньне ў стан студэнта...

Паўзьці да самага канца вучобы было цяжка й марудна, я ўжо пасьпеў адчуць сябе сасьпелым да чагосьці буйнога, што з майго боку было вялікім глупствам, якое скончылася толькі праз два гады, якія для мяне падаюцца цьмянымі, непрыемнымі, сорамнымі, я на той час вырашыў, што мае тэксты чагосьці вартыя, і паказваў іх паўсюды, так, я сам сабою даволі ўпарты чалавек і часта не спыняюся, пакуль сапраўды не пабачу выніку, але я пабачыў, выпадкова, калі праз год узяў сваю першую кнігу апавяданьняў у рукі і мяне працяў жах, вусьціш пачала кружляць нада мною, як я пасьмеў гэта выдаць! Ёлупень! Уільям Голдынг аднойчы, празь некалькі дзясяткаў год, адшукаў сваю першую кнігу, выкупіў яе за шмат фунтаў у нейкай маленькай букіністычнай краме ў ангельскай вёсцы, выйшаў вонкі, парваў яе й кінуў у сьмецьце. Што казаць... мне нават не спатрэбілася так доўга чакаць, хапіла году, і я быў ня Голдынг.

Я паступіў у асьпірантуру, якую хутка закінуў, бо літаратура, фэсты, падарожжы, нямецкая стыпэндыя (я ўпершыню быў грантаваны), на той час я ўжо пасьпеў узьненавідзець навакольле, і мяне пасьпелі таксама ўзьненавідзець, карацей, у мяне былі свае рахункі з пэўнымі істотамі, і нашая нянавісьць была ўзаемнаю й песьцілася намі, працінаючы сэрца наскрозь, але гэта таксама было збольшага па нявопытнасьці й юнацтве, пазьней я навучыўся проста не прыкмячаць навакольле й ворагаў, яны ўсе атрымалі ад мяне сьпіну, павернутую да іх, і гэтага было дастаткова — я ня воін, мне зброя не патрэбная, калі што, я здольны ўзяць асадку й накалоць на яе вочы ворагаў.

Я заканчваю свой аповед, які, па сутнасьці, ніколі ня мусіць скончыцца, кожны радок тут абганяе папярэдні, сьпяшаецца з новымі падзеямі, словамі, сказамі, і абзацы ўжо імкнуцца далей нагрувашчвацца, а мне, шчыра кажучы, ужо так карціць пачаць жыць далей, па-за межамі гурткоў, клясаў, сэмэстраў... я мушу імкнуцца... мушу пакінуць гэтую прастору, якая для мяне даўно ўжо стала надта ўтульнаю й роднаю. Калісьці мы былі купкай сучаснай моладзі, якая апынулася на ўскрайку, мы былі яскравымі прадстаўнікамі чагосьці апакаліптычнага, мы верылі ў сябе, у сваю моц, але на той час мы толькі пачыналі жыць, ня ведаючы, што з кожным годам вера будзе слабець, патрапіўшы ў палон узросту, калі з кожным новым крокам сталасьць ператвараецца ў старасьць, якая не дае больш веры нікому й ніякім ідэям і падзеям, ніякім тэрмінам і рэлігіям, яна здольная толькі, паглядаючы з вышыні на свае гады, філязофстваваць... няўдала, але...

25.09. — 20.10.2011

Менск

Пабачыць Шатляндыю й памерці

Па-першае, трэба сказаць, што паміраць пасьля Шатляндыі я не зьбіраўся, жыцьцё толькі пачыналася, мне споўнілася дванаццаць, я вучыў ангельскую мову, захапляўся прыстаўкамі, зьбіраў кардонкі з баскетбалістамі Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Я спраўна хадзіў у нядзельную школу пры баптысцкай царкве, марыў пра тое, што калі стану больш дарослым, пачну рыхтавацца да вучобы на прапаведніка. І на той час я быў даволі пасьпяховым у вывучэньні Бібліі, нават разумнейшым за мяне цяперашняга, у мяне былі празрыстыя намеры, мэты й жаданьні, я яшчэ ня ведаў дзяўчын, але яны мяне вельмі цікавілі, і я зьбіраў выценкі з аголенымі жанчынамі паўсюль, выразаў іх з газэтаў кшталту "Speed-Инфо", "Комсомольская Правда", даставаў часопісы "Playboy", я быў, як гэта кажуць, біязацікаўлены, і, разглядаючы кожным вечарам у прыбіральні калекцыю выценкі, адчуваў як падскоквае ціск, як штосьці цягне пісюн, як становіцца няёмка й прыемна адначасова... Не, вядома ж, на той час я не займаўся ананізмам, але калі аднойчы я забыўся зачыніцца на засаўку й у прыбіральню зазірнула маці, я моцна перапужаўся, адразу скамечыў усе выценкі й залямантаваў, каб зачынілі дзьверы! Маці нічога тады не сказала, а я адразу ў туалеце ад перапуду без намаганьняў справіў свае патрэбы, хутка й лёгка... Потым празь некалькі дзён бацькі адшукалі маю калекцыю аголеных жанчын, і ўвечары бацька спрабаваў мяне прысаромець, але мне было проста прыкра і няёмка, я чырванеў і плакаў. Калекцыя была зьнішчаная, я гараваў, але, знайшоўшы ў бацькоўскай шафе дзьве касэты парнаграфіі "Беласьнежка й сем гномаў" і "Глыбокая глотка", я хутка забыўся на газэтныя выценкі і пачаў кожным днём раз за разам прамотваць гэтыя дзьве непрыстойныя відэакасэты.

Я зьбіраўся стаць прапаведнікам, але мой досьвед у жанчынах, празь відэа і фота, замінаў мне цалкам на гэта вырашыцца, я вагаўся...

І ў гэты неадназначны перыяд жыцьця мне выпала на долю ўлетку праз царкоўную праграму дапамогі "Дзецям Чарнобыля" (а я якраз нарадзіўся ў гэты час, дакладней, за год да трагедыі) паехаць як самаму пасьпяховаму ў царкоўнай школе на месяц у Шатляндыю, мяне мусілі прытуліць тры набожныя сямʼі ў трох розных гарадох: Фолкёрку, Абэрдыне й Пітлёхры.

Шатляндыя на той час падавалася надта далёкаю й незнаёмаю, гэта цяпер я празрыста бачу, што ўсё было ня проста так, што так было наканавана беларусу, у чыёй краіне невядома што адбываецца: занядбаная мова, суседзі жорстка й па-барбарску навязваюць сваю культуру, спроба трываць і змагацца... На той час я толькі пачынаў знаёміцца і параўноўваць такія блізкія лёсы беларусаў і шатляндцаў, якія да гэтага часу змагаюцца за поўную незалежнасьць ад мацнейшага суседа, спрабуюць зрабіць сваю мову агульнаўжывальнаю. Я толькі пачынаў знаёміцца з тымі адчайнымі людзьмі, якія выпесьцілі свайго Уільяма Уолеса і ганарыліся сваім задзірыстым норавам, скотчам і паэтамі.

Бацькі зварʼяцелі за той час, калі мяне зьбіралі, сто разоў пераклалі і пераправерылі ўсе дакумэнты  — часовы пашпарт, даведкі пра стан здароўя, страхоўкі, грошы з сабою. І па выніку частка рэчаў, як і патрэбныя паперкі, былі забытыя, за імі ўжо з вуліцы, кінуўшы валізы, маці бегам вярталася, нэрвова трасучы ў руках ключамі.

Нарэшце я быў сабраны й пасаджаны ў машыну татавага сябра, які падвозіў мяне за кошт будучай пʼянкі з бацькам. Усе гэтыя зборы, крыкі, сваркі цалкам мяне стамілі, таму ўсю дарогу да месца збору каля аўтобуса (які адвозіў групу з сарака дзяцей з розных мястэчкаў Беларусі) я спаў, на вуліцы было волка, машына волга, у салёне пахла гарэлаю гумаю, мяне ўгойдвала, але я не паказваў выгляду і паводзіў сябе сурʼёзна, звышсурʼёзна  — я такі разумны й дарослы, еду сам у далёкае падарожжа...

Усё, стоп, аўтобус, каля яго такія ж бедныя дзеці, як і я, бедныя па ўсіх паняцьцях, змучаныя, змораныя, спужаныя, новае пакаленьне беларусаў, нібыта вольнае, нібыта рэлігійнае, выпешчанае зь любоўю, і нікому ніякае справы няма да таго, што беднае, беднае грамадства, бо шчасьце й заможнасьць  — гэта Бог.

На тыя чароўныя часы бацька ня піў і часам нават прапаведаваў, ён красамоўна гутарыў, усім ціснуў рукі й абдымаў плечы, усіх называў брат мой, сястра мая, усе хрысьціліся ў вадзе, усе былі баптыстамі, зусім як той самы Баптыстус, гэта было вельмі сонечна й цёпла, загадкава й шчыра, і на наступны год майго брата чакала Англія, а потым сямейны разлад, крызіс, алькаголь, мае загадкавыя хваробы... але ня будзем бегчы хутчэй за тое, пра што мовіцца.

Яшчэ перад тым, як сесьці ў аўтобус і пабачыць з вышыні свайго месца праз бруднае шкло сваю заплаканую маці, якая стаяла ў промнях сонца, стомленая, прыгожая і добрая, яна плакала каштоўнымі сьлязьмі, якія дыямэнтамі зіхацелі на ейных шчаках, яшчэ перад тым, як самому заплакаць ад гэтае карціны, я заўважыў адну вельмі прывабную дзяўчыну Эву... і на той час я яшчэ ня ведаў, што будзе далей, але прадчуваў, што абавязкова штосьці будзе, бо я ня проста так зьбіраюся ляцець праз усю Эўропу ў цалкам іншае асяродзьдзе, адкрываць для сябе новую культуру.

Усё, пачалося, аўтобус здрыгануўся, завёўся, і я заплакаў, як самы малы й няшчасны дзіцёнак, і мне было абсалютна не цікава, што пра мяне падумаюць астатнія суседзі-падарожнікі, бо яны, як і я, роўма раўлі, а самыя маленькія  — лямантавалі, як шалёныя шчанюкі  — мы паехалі ў аэрапорт, нас чакаў разьбіты самалёт Белавіі  — Ту-134, у якім я пазьней выяўлю, што сяджу каля аварыйнага выхаду, пабачу, што вакол яго зьявіўся тоўсты шмат намарожанага лёду. Самалёт тры гадзіны кідала ў яміны, штурхала ў бакі, марозіла, скразіла й трэсла, але для мяне, які ўпершыню ляцеў, гэта ўсё было цудам, усё было незвычайным падарожжам, якое скончылася мяккім прызямленьнем і сустрэчаю нашага калектыву самотных дзяцей і сясьцёр-выхавацелек з цэлым натоўпам мужчын у кілтах нацыянальнага колеру, якія, ціскаючы дуды, гучна гралі нейкі непаўторны гімн рая й пекла... Божухна, наперадзе расьсяленьне па семʼях у Фолкёрку, а гэта значыць  — усе хутка ў аўтобус і далей у падарожжа.

Вядома ж, у галоўныя гарады Шатляндыі Глазга й Эдынбург мы перыядычна езьдзілі, глядзелі архітэктуру, завітвалі ў мясцовыя цэрквы, нас паўсюль афіцыйна сустракалі, здымалі для тэлеканалаў, давалі падарункі, вопратку, чакалядкі, але гэта ўсё сталася для нас даволі звыклым... адзінае й галоўнае, што мяне на той час цікавіла й уражвала,  — гэта ня тыя мясьціны, якія мы праязджалі й наведвалі як турысты, а менавіта гарады, у якіх я мусіў жыць, і семʼі, зь якімі я мусіў мець пэўныя стасункі. Ужо на той час я вельмі пільна ставіўся да рэдкіх рэчаў, да атачэньня, спрабаваў зазірнуць у корань рэчы, і часта, калі нас суткамі вазілі ў турыстычным аўтобусе з адкрытым другім паверхам па галоўных вуліцах сталіцы Шатляндыі, максымум, на што мяне хапала  — гэта шчоўкнуць колькі разоў архітэктуру, бо часьцей я фатаграфаваў настрой суседзяў-падарожнікаў, дзяўчыну, якая мне вельмі падабалася, і за два дні назьбіраў тры стужкі "Кодак" па трыццаць шэсьць кадраў, якія ў Фолкёрку аддаў гаспадару дома, што мяне прытуліў... але ён на наступны дзень мяне расчараваў, аказалася, што ўсе тры плёнкі, што я шчоўкаў, былі ўстаўленыя ў фотаапарат, але не зараджаныя як мае быць, таму стужка не пракручвалася, а заставалася ў касэце... я адчуў сябе тупым.

Адразу, як толькі мы дабраліся пасьля аэрапорта Інтэрнэшнл Глазга да Фолкёрка, я ўжо пасьпеў апынуцца з суседам, якога да мяне прыпісалі і за якога я быў адказны. Мой сусед, вясковец Дзіма, мусіў са мною прайсьці скрозь усе мае падарожжы, ночыць у адным пакоі, есьці за адным сталом у адной і той жа шатляндскай сямʼі, стаць маім часовым братам... Дзіма быў малодшы за мяне на тры гады...

Трэба адзначыць, што ўсё маё падарожжа выпала на чэрвень, і першая сямʼя была досыць кансэрватыўнай і сумнай, гаспадар, сівы мужны дзядзька, насіў пры нас толькі кілт, але мы разумелі, што тут нешта ня тое, бо паўсюль усе мужчыны былі ў штанах, напэўна, такім чынам ён паказваў нам традыцыі... Я гуляў з гаспадаром у шахматы й часта чуў ад яго, што ў мяне добрая ангельская мова, а сам ён зьвяртаўся на шатляндскай да сваёй жонкі й да сына, якому было ўжо сямнаццаць і каторы амаль не зьяўляўся дома...

Першы тыдзень быў досыць марудны, я абвыкаў да новага часаадмеру і да новых твараў, нас усіх адразу пераапранулі і вывезьлі ў горад, дзе адна з выхавацелек, выцягнуўшы мяне за руку з агульнай купы дзяцей, паставіла перад вялікім абʼектывам, збоку ад якога моцна гарэла лямпачка, асьляпляючы мяне й бянтэжачы: "Ну, кажы пра падарожжа і пра Беларусь у камэру, ты ж ведаеш ангельскую мову!"  — выхавацелька прамовіла гэта зь вялікім натхненьнем, перамяшаным з жахам чагосьці невядомага й незнаёмага.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Каменный человек. Книга 2
Каменный человек. Книга 2
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Утром я смотрел новости - число обратившихся камнем людей перевалило за 30 миллионов. У меня самого симптомы появились месяц назад. А сегодня, подходя к машине я стал статуей. Вот только не умер.
0
Стальная гвардия
Стальная гвардия
[Биографии и Мемуары / Военная документалистика / Военная история]
В годы Великой Отечественной войны Павел Алексеевич Ротмистров проявил себя как талантливейший командир танковых соединений. За годы войны он прошел путь от полковника до маршала бронетанковых войск.
0
Генеральный штаб в годы войны. Книга 1. В дни огорчений и побед
Генеральный штаб в годы войны. Книга 1. В дни огорчений и побед
[Биографии и Мемуары / Военная документалистика / Военная история]
Воспоминания генерала армии С. М. Штеменко рассказывают о работе советского Генерального штаба в годы Великой Отечественной войны. На страницах первой книги раскрывается роль Ставки, Генштаба и
0
Балтийцы сражаются
Балтийцы сражаются
[Биографии и Мемуары / Военная документалистика / Военная история]
Воспоминания адмирала Владимира Филипповича Трибуна рассказывают о боевых действиях Балтийского флота в годы Великой Отечественной войны. Автор уделяет большое внимание операциям моряков-балтийцев у
0
Генеральный штаб в годы войны. Книга 2. Освобождение Европы
Генеральный штаб в годы войны. Книга 2. Освобождение Европы
[Биографии и Мемуары / Военная документалистика / Военная история]
Вторая книга воспоминаний С. М. Штеменко рассказывает об участии Красной армии в освобождении европейских стран в 1944–1945 гг. Подробно рассматривается взаимодействие советского Генштаба со штабами
0
Измена. Испытание диетой
Измена. Испытание диетой
[Здоровье / Психология / Секс и семейная психология / Спорт]
В последнее время мой муж Никита сильно переживает за мое питание. Оказывается, не просто так. Пока я соблюдаю строгую диету, он изменяет мне с лучшей подругой. Именно такой сюрприз они устроили на
0
Как победить страх сцены? Практические советы для юных музыкантов
Как победить страх сцены? Практические советы для юных музыкантов
[Психология / Музыка / Саморазвитие / Руководства]
Как перестать бояться сцены и научиться выступать уверенно? Можно месяцами разучивать произведение, идеально отрабатывать пассажи и знать текст наизусть – а на сцене вдруг обнаружить, что руки
0
Записки о Русско-японской войне
Записки о Русско-японской войне
[Биографии и Мемуары / Военная документалистика / Военная история]
В своей книге «Записки о Русско-японской войне» Главнокомандующий вооруженными силами России на Дальнем Востоке генерал-адъютант А. Н. Куропаткин (1848–1925) рассказывает о событиях той трагической
0
Закаленный войной
Закаленный войной
[Военная документалистика / Биографии и Мемуары / Военная история]
Воспоминания генерал-лейтенанта Е. И. Малашенко рассказывают читателям о военной службе автора. Начиная с 1941 г. Евгений Иванович Малашенко прошел всю Великую Отечественную. Война закалила молодого
0
"Зарубежный детектив 2026-43". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров, и вполне сможет завоевать симпатии читателей, детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Атрибут с изъяном
Атрибут с изъяном
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Я был проклят, и у меня был зарок. Избавился и от того, и от другого, но на свете нет ничего прилипчивей старой доброй порчи — замарает раз и непременно отыщет возможность вернуться, сколько её ни
0
Исповедь дочери
Исповедь дочери "Маньяка"
[Детективы / Ужасы / Современная проза]
Два Арбата. Старый и Новый, а на стыке — старинный дом. Здание, которое помнит всё: от вонючих трактиров до золотых времен СССР, когда здесь рождались легенды гастрономии в виде торта «Птичье
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

История доброго человека
История доброго человека
[Самиздат / Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
«Диагноз: доброта души.» Эмоции обеспечены! «История доброго человека» — это не роман о войне. Это роман о человеке, который отдаёт всё, ничего не прося взамен, и о том, как дорого порой
0
Китайская армия эпохи Хань (I в. до н. э.)
Китайская армия эпохи Хань (I в. до н. э.)
[Военная документалистика / История]
В эпоху Хань Китай становится империей, фактически равной по территории современному Китаю, формируются институты власти и механизмы государственного управления, почти без изменений просуществовавшие
0
Пышка на Страже Закона: Я Достану тебя Дракон!
Пышка на Страже Закона: Я Достану тебя Дракон!
[Эротика, Секс / Исторические любовные романы / Любовная фантастика]
→ Я соблазню тебя, Дракон! Думала, что охмуряю красавчика, а оказалось, он охотился на меня. Дракон, генерал и самая большая неприятность в жизни! Вместо бурной ночи я получила камеру, а вместо
1
Последние дни шахского Ирана. Глазами корреспондента ТАСС
Последние дни шахского Ирана. Глазами корреспондента ТАСС
[Биографии и Мемуары]
Монархия казалась вечной — с родословной от Кира Великого, нефтяным могуществом и непобедимой армией. Но рухнула она не от внешнего вторжения, а под тяжестью собственных иллюзий и ошибок. Михаил
0
Чёрный ратник 3
Чёрный ратник 3
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Я был первым Черным Ратником, чья аура стояла на вершине Империи. Вместо благодарности я был предан и поплатился жизнью. Мой дух пробудился, когда последний наследник моего рода пал от подлого
3
Мятежник
Мятежник
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Был Михаил Харитонов - стал теперь Майклом О`Хара. Поездка в Дублин закончилась самым неожиданным образом, из 2026 года я попал в 1916. И всё из-за этих поганых англичашек... Значит, придётся
0
Мангака 5
Мангака 5
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Я не знаю, кто решил дать мне второй шанс, и отправил меня в тело японского школьника, но сделаю всё, чтобы не упустить этот шанс стать лучшим мангакой этого мира! Пятая часть
1
"Фантастика 2025-196". Компиляция. Книги 1-20
[Боевая фантастика / Попаданцы / Альтернативная история]
Очередной, 196-й томик "Фантастика 2025", содержит в себе законченные и полные циклы фантастических романов и отдельные романы российских авторов. Приятного чтения, уважаемый читатель! Содержание:
1
Любовь моя, Анайя
Любовь моя, Анайя
[Современные любовные романы]
Эта история стара как мир, но вечно нова и чарующе увлекательна. Зо — сирота, он научился драться раньше, чем говорить. Его жизнь — бесконечные скитания и тяжелая поденная работа. Анайя —
0
Здесь нет места любви
Здесь нет места любви
[Любовные детективы / Детективы / Криминальный детектив]
Хэдж-фонд, шортить, своп, облигация. Вот краткий перечень того, к чему аферистка Уна Боннер не имеет никакого отношения. Чтобы не работать, она живет на «добровольные пожертвования» богатых мужчин,
0
Баллада Редингской тюрьмы
Баллада Редингской тюрьмы
[Поэзия: прочее]
Оскар Уайльд вошел в историю мировой литературы и театра как незаурядный прозаик, драматург, поэт и эссеист. Но началось и закончилось его творчество со стихотворений: в 1878 году он завоевал
0
Искатель,1994 №1
Искатель,1994 №1
[Приключения: прочее / Детективы / Газеты и журналы / Научная фантастика]
«ИСКАТЕЛЬ» — советский и российский литературный альманах. Издаётся с 1961 года. Публикует фантастические, приключенческие, детективные, военно-патриотические произведения, научно-популярные очерки и
0