MoreKnig.org

Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Ермаловіч Мікола



Шрифт:

У вельмі цяжкіх, неспрыяльных абставінах пачалося XVII стагоддзе на Беларусі, што намнога абцяжарыла яго гісторыю гэтага часу. I першым вялікім няшчасцем быў страшэнны голад. У 1601 г. з прычыны ненармальных метэаралагічных умоў выпаў зусім ранні снег і праляжаў два тыдні, калі з палёў не была ўбрана вялікая частка ўраджаю. Выратаваць яго, як снег растаў, з прычыны холаду не ўдалося. Не было ўмоў і для якаснага пасеву азімага жыта. Усё гэта і прывяло ў 1602 г. да голаду. Вельмі выразную і жудасную карціну гэтага няшчасця падаў летапісец: «Людей множество почали мерти, по пятеру, по тридцати у яму хоронили. Хворых, голодных, пухлых многое множество страх видети гневу божого».

Многія жыхары Беларусі разам са сваімі сем’ямі, ратуючыся ад галоднай смерці, ішлі «на Ніз», г. зн. на поўдзень, на Украіну. Стоячы ў каго-небудзь пад вокнамі, яны жаласліва прасілі хлеба: «Матухно, зезулихно, утохно, панюшко, сподариня (як бачым, гэта слова не штучна ўтворанае, як часамі сцвярджаецца, яно спрадвеку ўжывалася нашым народам — М. Е.), слонце, месец, звездухно, дай крошку хлеба. Тут же подле ворот будет стояти з рання до обеда и до полудня, так просячи, так же другой под плотом и умрет».

Зразумела, што такая трагічная падзея намнога абцяжарвала жыццё народа, што выклікала ў ім незадаволенасць сваім становішчам і штурхала яго на рашучыя дзеянні. Яскравым сведчаннем гэтага з’яўляецца Магілёўскае паўстанне 1606–1610 гг. Насельніцтва горада, абуранае свавольствам рады, у якую ўваходзілі прадстаўнікі багацеяў і якія ўвесь цяжар падаткаў і павіннасцей перакладалі на нізы, падняло паўстанне. Ім кіравала група рамеснікаў на чале са Стахорам Мітковічам. У ратушу ўварваліся паўстанцы, запатрабаваўшы ад рады спыніць яе злоўжыванні. Замест таго каб выканаць гэта патрабаванне, была прынята спроба арыштаваць кіраўнікоў паўстання, што не ўдалося, дзякуючы рашучай падтрымцы народа. 25 чэрвеня 1606 г. ратуша была захоплена вялікай масай паўстанцаў, і старая рада разагнана, а замест яе ўтворана новая рада, у якую ўвайшлі Стахор Мітковіч, шабельнік Мікіта, ганчар Міхалка, шавец Фёдар і іншыя рамеснікі. Як бачым, у Магілёве ўтварылася сапраўды народная ўлада. Калі некаторыя члены старой рады аказалі супраціўленне, яны не былі знішчаны, а пасаджаны ў турму.

Магілёўскія падзеі сур’ёзна ўстрывожылі ўлады Рэчы Паспалітай. Але задушыць паўстанне ў гэты момант у іх не было патрэбных сіл, паколькі значная частка войска была занята паходам на Маскву. I таму кароль Жыгімонт III звярнуўся да новай рады з лістом, у якім патрабаваў спыніць бунт і падначаліцца старой радзе. Але гэта было рашуча адхілена. Не мела поспеху і спроба раскалоць новую раду шляхам навязаць ёй патрабаванне пасля заканчэння яе паўнамоцтваў перадаць уладу старой радзе.

Гэта ўлада існавала на працягу чатырох гадоў. Зразумела, без шырокай падтрымкі народа яна б не змагла так доўга пратрымацца. I яна была сапраўды народнай уладай. А менавіта гэта і з’явілася самым небяспечным для тагачасных уладароў дзяржавы, якія разумелі заражальны прыклад існавання такой улады для ўсяго народа. I яны ўсё зрабілі, каб задушыць яе, для чаго ў Магілёў у 1610 г. і было паслана войска. Калі паўстанцы за час сваёй улады не забілі ніводнага свайго праціўніка, то з імі расправа была выключна жорсткай: частка кіраўнікоў паўстання была павешана, частка на доўгія гады пасаджана ў турмы.

Магілёўскае паўстанне 1606–1610 гг. — яркае сведчанне непрымірымасці нашага народа да сваіх прыгнятальнікаў, яго здольнасці самастойна змагацца за сваё вызваленне і браць уладу ў свае рукі, не прыбягаючы да грубага гвалту і забойстваў. I ў гэтым карэннае адрозненне магілёўскіх падзей ад казацкіх уварванняў на Беларусь.

ПАШЫРЭННЕ I ЎМАЦАВАННЕ ЦАРКОЎНАЙ УНІІ

Менавіта ў самым пачатку XVII ст., пасля смерці першага уніяцкага мітрапаліта М. Рагозы, які не вызначаўся асаблівым імкненнем ва ўмацаванні царкоўнай уніі, на яго месца стаў Іпацій Пацей. I з яго пачалося ўзмоцненае ўкараненне яе. Ён адразу прад’явіў патрабаванне да ўсяго праваслаўнага духавенства неадкладна пераходзіць у унію, адначасова пагражаючы суровым судом тым, хто будзе ўхіляцца ад гэтага. А такія сапраўды былі, і супроць іх пачаліся ганенні. Так, не толькі быў выдалены з Віленскага Свята-Духаўскага манастыра за свае прамовы супроць уніі С. Зізаній, але і сам манастыр зачынены. Такі ж лёс напаткаў і Супрасльскі манастыр, а таксама шмат праваслаўных цэркваў.

Такімі ж гвалтоўнымі мерамі, як і Пацей у пашырэнні уніі, вызначаўся і Іасафат Кунцэвіч. Хоць нарадзіўся ён у сям’і шаўца ва Уладзіміры-Валынскім, аднак рана апынуўся ў Вільні, і ўсё яго далейшае жыццё і дзейнасць звязаны з Беларуссю. Працуючы ў краме аднаго купца, ён часта наведваў Свята-Троіцкі манастыр. I калі гэты апошні быў пераданы уніятам, Кунцэвіч таксама перайшоў у унію і, стаўшы манахам, змяніў сваё імя Іван на Іасафат. I з гэтага часу ён становіцца рашучым прапаведнікам уніі. Яго старанні былі заўважаны, і ён прызначаецца на розныя духоўныя пасады. У 1617 г. ён становіцца уніяцкім біскупам у Полацку, дзе асабліва разгарнулася яго дзейнасць па пашырэнні уніяцтва. Вядома ж, усе яго неадкладныя патрабаванні да праваслаўных святароў пераходзіць у унію і пераводзіць туды сваю паству не маглі не выклікаць гневу з боку праваслаўнага насельніцтва, што і прывяло ў 1623 г. да забойства Кунцэвіча ў Віцебску.

Але ўсё зробленае I. Пацеем i I. Кунцэвічам гвалтоўнымі жорсткімі мерамі не мела шчыльнай сувязі паміж сабой, было раз’яднаным і таму патрабавала ўнутранага з’яднання. Вось гэта справа і выпала на долю наступнага уніяцкага мітрапаліта Вільяміна Руцкога, які заняў гэту пасаду пасля смерці I. Пацея ў 1613 г. Руцкі быў сынам маскоўскага ваяводы, які ў 1568 г. пасля паражэння ў бітве на р. Уле перайшоў на жыццё ў BKЛ.

В. Руцкі спачатку папаў пад уплыў езуітаў, якія ўбачылі ў ім адоранага вялікім розумам чалавека. Па іх ініцыятыве ён быў пасланы ў Рым, дзе ў грэцкай калегіі і атрымаў высокую адукацыю. Пасля, вярнуўшыся ў 1605 г. у Вільню, прыняў манаскі чын. Скора ён узначаліў Свята-Духаўскі манастыр, які к гэтаму часу стаў уніяцкім, а таксама уніяцкую школу і уніяцкае брацтва.

Галоўная заслуга В. Руцкога як уніяцкага мітрапаліта — стварэнне ім Базыльянскага ордэна. Раней у BKЛ праваслаўныя манастыры, якія дзейнічалі па статуце св. Васіля, былі незалежнымі адзін ад другога і падначальваліся свайму ігумену ці епархіяльнаму епіскапу. Усе яны к гэтаму часу сталі уніяцкімі. I вось В. Руцкі ў 1617 г. склікаў на з’езд усіх ігуменаў гэтых манастыроў з мэтай аб’яднаць іх у адзінае манаскае брацтва пад назвай «Ордэн базыльянаў», які б кіраваўся асобным протаархімандрытам ці генералам разам з яго чатырма памочнікамі-асістэнтамі. Ордэн не падначальваўся мітрапалітам і біскупам, а толькі кіраваўся распараджэннямі рымскага папы. Абавязковай умовай для атрымання кіруючай пасады ў базыльянаў была наяўнасць адукацыі ў езуіцкіх навучальных установах. У абавязкі базыльянаў уваходзіла і выхаванне уніяцкай моладзі.

Бясспрэчна, што з утварэннем Базыльянскага ордэна уніяцкая царква значна ўмацавалася, гэта давала ёй магчымасць прыцягваць да сябе большую частку вернікаў і тым самым станавіцца самай масавай і вядучай на Беларусі царквой. Давала і магчымасць яе мітрапалітам разумець сваё асобае і вядучае месца ў рэлігійным жыцці, што было грунтам для іх самастойнасці. Пасля Руцкога, які памёр у 1637 г., было яшчэ 13 мітрапалітаў, якія за вельмі рэдкім выключэннем вызначаліся сваёй памяркоўнасцю, адсутнасцю фанатызму. Ужо раней адзначалася, што уніяцкая царква на Беларусі была пераважна мужыцкай, паколькі асноўная маса яе вернікаў складалася з сялян. I гэта прымушала яе святароў пры набажэнстве пераходзіць на беларускую мову.

Дык вось, беларускай мовы не цураліся і уніяцкія мітрапаліты і выступалі на ёй са сваімі прамовамі. Менавіта ва ўмовах уніяцкай царквы наша мова найперш і стала набываць сваю сучасную назву — беларуская. У дзяржаўнай практыцы BKЛ яна, як правіла, называлася рускай, што мы бачым у Статуце 1588 г. А ў практыцы уніяцкай царквы яна і стала называцца беларускай. Так, калі ў 1624 г. у Полацку праходзіла ўшанаванне I. Кунцэвіча як блажэннага, якім абвясціў яго рымскі папа, то на гэтай урачыстасці побач з прамовамі на лацінскай і польскай мовах гучалі прамовы і на беларускай. Усё гэта сведчыла аб тым, што уніяцкая царква набывала значэнне беларускай нацыянальнай царквы.

ІЛЖЭДЗМІТРЫЙ I ВАЙНА ПОЛЬШЧЫ 3 РАСІЯЙ

На пачатак XVII ст. прыпадаюць і падзеі, звязаныя з імёнамі Ілжэдзмітрыяў I i II. Мы не будзем падрабязна разглядаць іх, бо яны галоўным чынам звязаны з Расіяй, у гісторыю якой яны ўвайшлі як «Смутны час». Для нас толькі важна падкрэсліць тое, што ў гэтых варунках было звязана з Беларуссю.

Першы Ілжэдзмітрый быў беглы манах Грыгорый Атрэп'еў (па некаторых звестках яго продкі перасяліліся ў Расію з Беларусі). З’явіўшыся ў Польшчы, ён выдаваў сябе за царэвіча Дзмітрыя Іванавіча, што нібыта цудам выратаваўся ад забойства ў 1601 г. і таму меў законнае права на заняцце маскоўскага царскага пасада. Зразумела, што гэта было выкарыстана польскімі магнатамі ў сваіх мэтах. Ілжэдзмітрый І абяцаў ім у ліку іншага пры ўступленні на царскі пасад аддаць Смаленскую і Северскую землі, а ажаніўшыся з Марынай Мнішэк, аддаць ёй у вена Ноўгарад і Пскоў. Як ужо адзначалася, за гэтыя землі вёў вайну i С. Баторый, на якія ў свой час прэтэндаваў Полацк. Тады польскія вярхі адмоўна ставіліся да гэтай спробы свайго караля, бо бачылі выключныя цяжкасці для заваявання гэтых тэрыторый. Цяпер жа для польскіх магнатаў адкрывалася больш лёгкая магчымасць для авалодання гэтымі землямі, варта толькі пасадзіць на маскоўскі пасад Ілжэдзмітрыя, і ён здзейсніць сваё абяцанне.

Ёсць некаторыя звесткі, што Ілжэдзмітрый I сустракаўся і з Львом Сапегам. Вядома, апошні, з’яўляючыся канцлерам ВКЛ, яшчэ ў большай ступені быў зацікаўлены ў вяртанні гэтых земляў, якія б непасрэдна былі б уключаны ў склад яго дзяржавы. Л. Сапега быў і асабіста зацікаўлены ў вяртанні Смаленскай зямлі, дзе меліся яго ўласныя ўладанні. Таму зразумела, чаму ў складзе войскаў, якія ішлі на Маскву дзеля падтрымкі Ілжэдзмітрыя I, былі і беларускія войскі. Аднак дасягнуўшы сваёй мэты, Ілжэдзмітрый I не спяшаўся рабіць тэрытарыяльныя ўступкі Рэчы Паспалітай, што побач з іншымі прычынамі і прывяло яго да пагібелі ў 1606 г.

3 Беларуссю звязана і асоба Ілжэдзмітрыя II, адкуль ён нібыта быў родам. Па адных звестках, ён з’яўляўся настаўнікам з Магілёва, па другіх — сынам папа, настаўнікам са Шклова. Ён выдаваў сябе за Ілжэдзмітрыя I, якому ўдалося выратавацца ў час паўстання 1606 года. Як авантура Ілжэдзмітрыя I, так і яго авантура закончылася паражэннем, і ён быў забіты ў 1610 г.

Барацьба Польшчы з Расіяй не закончылася выгнаннем палякаў з Масквы ў 1612 г. Так, польска-казацкі атрад пад началам Лісоўскага даходзіў нават да Ржэва, алеў 1616 г. быў канчаткова разбіты князем Пажарскім. А ў 1617–1618 гг. польскі каралевіч Уладыслаў, які быў пры Ілжэдзмітрыі II аб’яўлены маскоўскім царом, зрабіў спробу авалодаць Масквой і, рухаючыся праз Вязьму, дайшоў да яе. Яго саюзнікам быў украінскі гетман Сагайдачны, які ішоў са сваім войскам з поўдня. Аднак на абарону Масквы было мабілізавана ўсё здольнае насельніцтва, і Уладыслаў пацярпеў паражэйне. Першага снежня 1618 г. недалёка ад Масквы ў вёсцы Дэуліне і было заключана перамір’е на чатырнаццаць з паловай гадоў. Змарнаваная бясконцымі войнамі і ўнутранымі хваляваннямі Масква адмаўлялася ад Смаленска, Чарнігава і Ноўгарада-Северскага і іх земляў на карысць Рэчы Паспалітай. Трэба адзначыць, што калі дзве апошнія былі аддадзены пад уладу непасрэдна Польшчы, то першая ўвайшла ў склад BKЛ. Такім чынам, праз сто чатыры гады Смаленск — гэты спрадвечна крывіцкі горад быў зноў вернуты Беларусі.

Аднак Дэулінскае перамір’е не задавальняла ні адзін, ні другі бок. Рэч Паспалітая імкнулася да яшчэ большага захопу земляў Расіі. Нельга не адзначыць зацікаўленасці Ватыкана і езуітаў, якія ў мэтах далейшага пранікнення каталіцызму на ўсход штурхалі Польшчу на вайну з Масквой. Апошняя, у сваю чаргу не задаволеная Дэулінскім перамір'ем, імкнулася вярнуць сабе страчанае ў выніку яго. I таму паступова рыхтавалася да вайны, якую і распачала ў 1632 годзе.

Яе паскорыла смерць караля Жыгімонта III, месца якога на пасадзе Рэчы Паспалітай меўся заняць яго сын Уладыслаў. А ён, як вядома, у час Ілжэдзмітрыя II быў аб’яўлены маскоўскім царом, ад чаго не адмаўляўся і зараз. Усё гэта выклікала неспакой у Маскве, і яна ў жніўні 1632 г. пачала вайсковыя дзеянні, якія напачатку былі паспяховымі. Аднак імкненне адваяваць Смаленск не прынесла поспеху. Вясной 1633 г. сюды са сваёй арміяй прыйшоў Уладыслаў, які к гэтаму часу быў ужо абраны каралём Рэчы Паспалітай. Маскоўскія войскі былі акружаны і выведзены са стану актыўных дзеянняў.

Не мела поспеху і спроба Масквы летам 1633 г. заваяваць Полацк. Яе войскі наблізіліся да гэтага горада з боку Вялікіх Лукаў. Захапіўшы Запалоцце, ім не ўдалося захапіць Верхні Замак, і яны адступілі, спаліўшы горад 9 ліпеня 1633 года. Гэта няўдача і здача рускага войска пад Смаленскам і прывялі да заканчэння вайны з боку Масквы. Рэч Паспалітая таксама не змагла прадаўжаць яе, паколькі навісла над ёй пагроза з боку Турцыі. У выніку гэтага быў заключаны ў чэрвені 1634 г. Паляноўскі мір, які фактычна замацоўваў Дэулінскае перамір’е. Адзінае новае ў ім было тое, што, паводле яго, Уладыслаў IV адмаўляўся ад тытула рускага цара.

Няма чаго гаварыць аб тых вялікіх стратах, якія панесла Беларусь у выніку гэтых польска-рускіх войнаў. Па ёй праходзілі войскі, якія рухаліся на Маскву, у іх складзе значная частка была і беларускіх войскаў, што прыводзіла да вялікіх матэрыяльных і людскіх стратаў. Два дзесяцігоддзі працягваўся мір паміж Рэччу Паспалітай і Масквой. За гэты час Масква рыхтавалася да новай вайны, што і дало ёй магчымасць вярнуць сабе страчанае.

КАЗАЦКІЯ АТРАДЫ Б. ХМЯЛЬНІЦКАГА НА БЕЛАРУСІ

Мірнае жыццё Беларусі было зноў перарвана ў сярэдзіне XVII стагоддзя. Найперш штуршком для гэтага з’явілася нацыянальна-вызваленчая барацьба ўкраінскага народа, якая пачаласяў 1648 г. пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Яго паўстанцкая армія ў маі 1648 г. атрымала бліскучыя перамогі над польскімі войскамі пад Жоўтымі Водамі і Корсунем. Поспеху вызваленчай барацьбы на Украіне садзейнічала і тое, што вярхі Рэчы Паспалітай пасля смерці караля Уладыслава IV былі занятыя зацятай барацьбой розных груповак за выбранне на каралеўскі пасад свайго стаўленіка.

Каб не даць магчымасці польскаму войску нанесці ўдар па паўстанцах з паўночнага боку, у Беларусь пад выглядам гандляроў, жабракоў, манахаў прыходзяць пасланцы ад Б. Хмяльніцкага з заклікам пачаць вызваленчую барацьбу супроць польскага ўціску. А неўзабаве на поўдні Беларусі з’яўляюцца і казацкія атрады. Аднак іх дзеянні, як і дзеянні ў свой час атрада С. Налівайкі, насілі часовы характар. Паказальны ў гэтых адносінах першы, ужо казацкі загон, які прыбыў на Беларусь пад кіраўніцтвам Галавацкага. Руйнуючы маёнткі ў раёнах Брагіна, Лоева, Гомеля, ён рушыў на Старадуб, адкуль вярнуўся на Украіну.

Услед за гэтым загонам на Беларусі з'явіўся і шэраг іншых, якімі кіравалі Нябаба, Крывашапка, Мікуліцкі, Гаркуша, Сакалоўскі і інш. I іх дзейнасць, як і дзейнасць казакоў Галавацкага, выяўлялася найперш у руйнаванні маёнткаў. Па прыкладзе казакоў у барацьбу ўцягвалася і мясцовае беларускае насельніцтва. Летапісец паказаў, якія найбольш абяздоленыя сацыяльныя групы найперш прымыкалі да паўстанцаў: «На той час туга великая людям всякого стану значным была, а найбольш от гультяйства, то есть от броварников, винников, могильников, наймитов, постухов».

Аднак дзейнасць казакоў насіла разрознены характар. Іх поспехі ў паасобных месцах з’яўляліся часовымі, як гэта было ў раёнах Рэчыцы, Мазыра, Турава, Пінска, Новагародка, Слоніма, Бярэсця, Бабруйска. Супроць паўстанцаў былі кінуты адборныя вайсковыя сілы пад камандай Ельскага, Мірскага, Паца, Радзівіла і інш. Ім удалося на працягу канца 1648 — пачатку 1649 г. пагасіць казацкія паўстанні. Удзельнікі іх караліся выключна жорстка, як гэта было ў Пінску, Бабруйску, Тураве. Асабліва бязлітасна распраўляліся з кіраўнікамі паўстанцаў, якія траплялі ў палон. Так, у Мазыры быў скінуты з вежы на абледзянелыя каменні Миненка, а ў Бабруйску быў пасаджаны на кол Паддубскі.

Каб надалей ухіліць небяспеку казацкіх атрадаў з Украіны, спецыяльна сабранае войска пад камандаваннем Януша Радзівіла ў студзені 1649 г., рухаючыся з захаду на ўсход уздоўж левага берага Прыпяці ў напрамку Пінск — Тураў — Мазыр — Рэчыца, умацоўвала паўднёвую мяжу Беларусі. Аднак вясной 1649 г. Б. Хмяльніцкі пасылае на Беларусь трохтысячны атрад казакоў на чале з Галотам, якому ўдалося прарвацца праз Прыпяць у паўднёвыя раёны Беларусі. I ўсё ж, нягледзячы на першую перамогу над войскам Радзівіла, гэты атрад быў разгромлены, а Галота, які паранены трапіў у палон, быў жорстка закатаваны.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Тыквенная невеста
Тыквенная невеста
[Классическое фэнтези]
«Шрек» встречает «Принцессу-невесту» в этой уютной романтической фантази с низкими ставками. «Тыквенная невеста» подарит вам осеннее настроение, капельку пикантности и гарантированный счастливый
0
Под железным небом
Под железным небом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Павшая империя. Воительница, готовая на всё ради защиты своего народа. И безжалостный солдат в маске, захвативший её в плен в тылу врага. Первый роман мрачной, чувственной и всепоглощающей трилогии о
0
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
[Боевик / О войне / Приключения: прочее]
Трилогия Ростислава Самбука «СМЕРШ» посвящена героическому подвигу сотрудников советской военной контрразведки в финальной фазе Великой Отечественной войны. Военные чекисты майор Бобренков и капитан
0
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
[Философия / Психология / Культурология]
Книга классика современной социологии и антропологии Клода Леви-Стросса (1908–2009) посвящена Японии — удивительной стране, сумевшей сохранить равновесие между верностью прошлому и обновлением,
0
Третий ковчег
Третий ковчег
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Научная фантастика / Самиздат]
Год 2376-й. Земля перенаселена, истощена и медленно умирает. У человечества осталась последняя Надежда – чистая плодородная планета, путь к которой займет тысячу лет. Единственный способ достичь
0
Ночной аукцион. Том 2
Ночной аукцион. Том 2
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
На Большие торги я выношу три вещи. Сундук, который за ночь возвращает сломанное целым. Арифмометр, на котором никого не обсчитаешь. И гармонь, под которую у людей проходит боль. Зарок у гармони
0
Кощей. Дикий бармен
Кощей. Дикий бармен
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Анкира позади. Только после освобождения из оков корпорации “Светлый мир” легче жить не стало. Теперь необходимо найти пропавших товарищей и как-то обустроиться на новой планете. Но не стоит смешить
0
Дипломатичный Дуся
Дипломатичный Дуся
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Генерал-губернатор, который мечтал пустить Дусю на опыты, теперь сам потерял память. Дуся нашёл своё место, и может считать колонию домом. Только метрополия не дремлет. Авалон вот-вот обратит свой
0
Неукротимый Бастард 7
Неукротимый Бастард 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Сначала попал в сына кузнеца в магическом мире, потом выяснил, что обладаю магией. Внезапно меня признали бастардом князя и сделали наследником. А теперь передо мной открыто больше дверей, чем я в
1
На все руки доктор 2
На все руки доктор 2
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Судьба закинула меня, заслуженного врача, в другой мир. Теперь я девица из рода опальных целителей. На моем попечении беспомощные родственники и старый замок, а жадные соседи мечтают отнять наши
0
Мой лифт - Моя крепость 5
Мой лифт - Моя крепость 5
[Боевая фантастика / Постапокалипсис / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Ну вот, наконец-то я дома! Казалось бы, можно спокойно выдохнуть, забраться в любимый лифтик и хотя бы немного отдохнуть. Ага, размечтался! Пока я отсутствовал, на моих Тихих этажах поселилась
0
"Зарубежный детектив 2026-36". Компиляция. Книги 1-24
[Криминальный детектив / Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Вой и реликвии
Вой и реликвии
[Любовная фантастика]
Вы приглашены на Бал Всех Святых. *Оборотням вход воспрещен. Пока Клемени Лувель занята выслеживанием вороватых вервольфов в Лондоне, её застает врасплох просьба Эдвина возглавить новое дело
0
На выручку юному Гасси. Этот неподражаемый Дживс. Вперед, Дживс! Посоветуйтесь с Дживсом
На выручку юному Гасси. Этот неподражаемый Дживс. Вперед, Дживс! Посоветуйтесь с Дживсом
[Классическая проза / Юмор: прочее / Юмористическая проза / Старинная литература: прочее]
Сборник известный, самый популярный, самый любимый читателями всего мира вот уже много десятилетий британский юмористический цикл. Цикл, каждое из произведений которого, будь оно романом, повестью
0
Хулиганские стихи и неправильные сказки
Хулиганские стихи и неправильные сказки
[Детские стихи / Детская литература: прочее / Юмористические стихи]
Новый, дерзкий взгляд на старые сказки от мастеров детской литературы. «Детям до 5 лет читать не рекомендуется!» Но если с традиционными сюжетами вы уже знакомы и обладаете чувством юмора, этот
0
Грани Игры. Искушение
Грани Игры. Искушение
[Современные любовные романы]
Москва, весна, роскошные автомобили, ночные вечеринки и горечь утраты. Жизнь Игоря Покровского разрушена: сестра погибла, любимая предала, а единственное, что осталось — его компания — продана отцом
1
Больше не кукла
Больше не кукла
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Очнувшись от комы после удара молнии, Женя с трудом пытается вернуться к нормальной жизни. Но несчастный случай отнял у неё не только здоровье и с таким трудом отвоёванную самостоятельность от
3
Золотая лихорадка. Урал. 19 век. Книга 2
Золотая лихорадка. Урал. 19 век. Книга 2
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Победа над Рябовым вызвала месть: бандитские налеты, интриги, суеверия. Андрей ответит прогрессорством — зимней добычей, передовыми машинами, амальгамацией, казачьей охраной. Станет ли он "Золотым
0
Огненные Близнецы
Огненные Близнецы
[Детская проза / Современные любовные романы]
Юля дружила с Колей Ежовым, несмотря на недовольство Марины и косые взгляды учителей, вопреки, казалось, здравому смыслу, который твердил ей, умнице и отличнице, что двоечник и хулиган Колька совсем
1
Маскарад сердец
Маскарад сердец
[Любовная фантастика]
Разрушительница проклятий Марлоу Бриггс вынуждена разбираться с последствиями её фальшивого романа с одним из самых могущественных дворян в прославленном — и смертельно опасном — обществе
0
Сахар
Сахар
[Современная проза / Социальная фантастика]
Алексей Колмогоров – прозаик, автор романа «ОТМ А. Спасение Романовых» (шорт-лист премии «Большая книга»). Кинорежиссер, сценарист, лауреат профессиональных премий в области кино. «Сахар» – это
1
Истинные через века
Истинные через века
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы]
Каким будет моё двадцатое рождество? Без опекунов, в новой академии и с целой кучей проблем. Он элита, золотой дракон, победитель турнира сильнейших драконов. Я простая девушка, не знающая свой
0
Порочная луна
Порочная луна
[Любовная фантастика]
Обычно я танцую на брусьях, а не обнаруживаю, что просыпаюсь за ними. Я нахожусь в камере, захваченная врагом, который охотился на мой вид последние десять лет. Они держат меня в заложниках, чтобы
2
Рихард Феникс. Остров. Книга 2
Рихард Феникс. Остров. Книга 2
[Приключения: прочее / Классическое фэнтези / Героическая фантастика]
Во второй книге приключения юного Рихарда продолжаются. Он, изгнанный из родного города, разделённый со спутниками, оказывается в плену на корабле врага. Примет мальчик это или сбежит в открытый
0