MoreKnig.org

Так і жывём: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Казлоў Анатоль



Шрифт:

«Перш чым нешта зрабіць — думай. Нездарма ж у народзе кажуць: сем разоў адмер, а адзін — адрэж».— «Не вучы жыць, лешп памажы матэрыяльна».— «Пра душу думай, Найдзін». — «Ну цябе ў сухастойны лес, на топкае балота!»

Пятрок падняўся, нібы крадучыся, каб не спудзіць бесцялесныя здані ў кутках пакоя, прайшоў на кухню. Каўтануўшы з лядоўні малака, прыслухаўся да сябе. Палягчэла і пасвятлела ў галаве. Хмельная помарака адступілася. Хлопец уздыхнуў цяжка, з надрывам. На душы было роспачна і адзінока. Падалося, што быццам ён не ва ўтульнай кватэры, а сярод начнога восеньскага поля. Вакол імжыць брыдкі сцюдзёны дожджык, пад нагамі хлюпае гразь, процьма калюг і калдобін. I куды ні кінь вокам — ні аднаго агеньчыка, ніводнай жывой, іскрыстай і абнадзейваючай кропкі жытла.

«Адзінокім чалавек нараджаецца і адзінокім сыходзіць у сусвет. Не бойся. Ты не першы і не апошні. Толькі родныя дзеці могуць даць хоць які супакой душы. Але, хлопча, не спяшайся. Не кожнаму на зямлі і гэта дадзена спазнаць. Камусьці дзеці даюцца ў радасць, а таму-сяму — у пакаранне. Не, не шукай залатой сярэдзіны. Вельмі ж хісткая мяжа паміж адным і другім. Яна танчэйшая за скарынку льду ў надворнай конаўцы пасля першага прымаразку».

— Хто ты? — напаўголаса спытаў Пятрок.— Што табе трэба ад мяне? Чаму даймаеш?

«Усё жыццё спатрэбіцца, каб спазнаць мяне. Будзеш набліжацца і аддаляцца. Усё залежыць ад цябе, Пятрок: як распарадзішся кожным днём, што даруецца Небам».— «Глядзі ты, філосаф!» — «Не, звычайнае жыццё. Кладзіся спаць. Я дапамагу табе пабачыць, адчуць тое, што пакінула ў тваёй душы пакутніца бабуля Акуліна. Гады не згладзілі тваёй любові да старой. А вечнасць не забрала ейнай любові да цябе. Часцей прыслухоўвайся да свайго сэрца, захоўвай парасткі дабрыні і мяккасці ў душы. I не бойся шчодрай рукі, якая падае жабраку. Дзяліся апошнім, і табе будзе».

Пятрок лёг. Сон адразу ж агарнуў і залашчыў хлопца. Згусткі бесцялесных зданістых ценяў бясследна зніклі ў прыцемку. Святло ад насценнага бра зрабілася лагодна-мяккім і закалыхваючым. Пятрок спаў. Ён быў тут і там, у сваім целе і па-за ім…

Сонца паспела ўжо абцалаваць зямлю пасля доўгай зімы, якая то сцякала з дахаў, то раптам тыднямі віхурыла так, што з хаты носа не выткнеш. Толькі ж гэта было ўжо ў мінулым. А зараз цёплы травень млеў у сонечных промнях, парылі ўгрэтыя пагоркі, падсыхалі лагчыны, прастрэльвалі на бярозках лісцейкі, яшчэ нясмелыя, але дзень-два — і зазелянеюць вершаліны стромкіх беластволых дрэў. Прырода, як і спрадвеку, раскашавала. На тое ён і травень, каб зяленівам агарнуць усё, што месяц таму было шэрае і аднастайнае.

Прырэчны лес, гаі патаналі ў птушыных трэлях. Усё ажыло, усё жыло, усё хацела жыць, акрамя хіба Акуліны, вочы якой не хацелі бачыць гэтай радасці, а вушы — чуць канцэртны спеў.

Вось і сёння надвячоркам, калі ўпарадкавала гаспадарку, падаіла карову і моўчкі перадала пеністае вядро нявестцы, выправілася яна, як рабіла ўжо цалюткі год, на могілкі. Пайшла «пагаманіць з сынам». Так казала яна сваім аднагодкам — гарбаносай суседцы Марфе і аддышыста-грузкай Пелагейцы. Пайшла пагаманіць з сынам, з грудком пяску, які ўжо даўно ўлежаўся, крыху апаў каля пафарбаванага ў сіні колер крыжа.

«Нямашака той радасці, якая раней трымцела і выспявала ў грудзях. Змарнела, растапілася яна, як гладкі лядзяш на гарачым прыпеку, пасля смерці Сяргея. Крывінкі маёй роднай. Не нацешылася я, не наглядзелася на сыночка. Усё некалі было, работа шлуння выядала. Хай бы яна спрахла. Але ж думалася, што наперадзе яшчэ плойма гадочкаў, за якія паспею, знясілеўшыся, адпачыць, і сына душою спазнаць. Ну і што, калі ён дужа скрытны, маўклівы. Характар у Сяргейкі ад бацькі Гардзея. Той таксама па пустым зубы не сушыў, не любіў мянціць языком, што памялом. Не мужчынскі гэта занятак, а раздолле для бабскіх разявалак. Навошта адбіраць у іх спрадвечную ляскатню?! Сяргейка мой быў не такі, як Мішка Шаўцоў, які бесперастанку б’е языком аб зубы. Быў мой Сяргейка. Божа найвышні, ніяк не магу звыкнуцца з думкамі, што ён быў. Быў. А цяпер няма, нямашака і не будзе. Застаўся жоўты курганочак з кветкамі-пярэхрастачкамі ды крыжам. Навошта, Госпадзі, ты пакараў мяне так, за якія грахі, за якую няправеднасць змусіў пахаваць сына? Няправільна ўсё гэта. Ой, як няправільна. Ён, Сяргейка, абавязаны быў закрыць мне вочы і сыпануць на труну прыгаршчы жаўцяку, пажадаць, каб зямля пухам была. Але ж не, я белага свету не бачу з-за гора горкага, з-за бяды лютай. Завязалася тугім вузлом жытка мая, ды так, што ніхто ўжо не здолее паслабіць яе, не кажу пра тое, каб развязаць. Адна я засталася, як высахлая быліна пры дарозе, хто хоча, той і стопча, зломіць. Калі працуеш, душа хоць трошачкі супакойваецца, а седзячы — звар’яцець можна, з глузду з’ехаць».

Акуліна нетаропка ішла па лясной сцяжыне — напрамкі да могілак. Не злічыць, колькі разоў змералі ногі гэтую засыпаную ігліцай сасонак дарожку. Кожнае дрэва памятала старую, якая надвячоркам крочыла ў чорнай хустцы да сына. Яны, здавалася, сцішваліся, затойваліся пры яе набліжэнні, і вецер заміраў у вершалінах. Прырода адчувала, яна спачувала бядзе старой, не хацела парушаць сваёй недарэчнай, жвава-жывой радасцю пякучы сардэчны сум Акуліны.

Залаціста-кволыя сасонкі, шэра-карычневыя елкі з цёмна-зялёнымі лапкамі, кусты крушынніку, гібкае лазоўе, калі прыслухацца, шапталі: «Не цярпі, бабулечка, не гняці ў сваім сэрцы пакутлівы боль, прыхіліся да нас, абдымі, і палягчэе табе, падзяліся сваім горкім горам з намі і не так скрушна пачуваць сябе будзеш. Не слухай ты прагорклую палахлівіцу асіну, што нашэптвае: «Кожнаму заслужанае». Не заслужыла ты такой долі. Сухавеем прынесена твая бяда з багністых балот, ад сточаных караедамі сухастоін. Прытуліся да нас, жывых, і адчуеш ты сілу ў душы сваёй».

Дрэвы ціхутка шапталі, гаманілі са старой, але яна іх не чула ці мо не хацела чуць. Бо ў чалавеку павінна гарэць іскарка жыцця, а калі яна згасла, то і засцілаюцца смугой вочы, замірае ў грудзях сэрца, якое скрывавілася, высахла, што порхаўка.

Дайшоўшы да рэчкі Галубы, Акуліна спынілася перад кладкай-алешынай, перакінутай на недалёкі бераг. Хтосьці сцясаў сякерай верхнюю бакавіну, каб лацвей было пераходзіць хуткаплынную, вірыстую ваду. Старая зірнула па баках і толькі цяпер заўважыла бясконца-іскрысты дыван кураслепу, а вышэй, на бугарках акопаў, якія засталіся, не зруйнаваліся яшчэ пасля вайны, праблісквала сямейка сон-травы. Акуліна схілілася, нашчыпала невялікі букецік кветак.

«Не бачыш, сынок, такой прыгажосці. Усё наўкола ажывае, цягнецца да неба, раскашуе, а ты ў мяне на векі вечныя са счэпленымі рукамі на грудзях у зямельцы-матухне ляжыш. Любы мой, каб толькі ты падняўся, пагаманіў са мною, нічагусенькі больш я не хацела б. Памяняцца б нам месцейкамі, сынок. Твае ж незлічоныя гадкі яшчэ наперадзе, а мае ўжо за плячамі. Хопіць з мяне, нажылася я пад завязку. Суседка Марфа ўсё крычыць, угаворвае, каб такімі думкамі не гнявіла Бога. А я ж сцярпець не магу несправядлівасці, няправільнасці жыццёвай. Дзеці павінны хаваць сваіх бацькоў, а не наадварот.

Сніўся ты мне, Сяргейка, у мінулую пятніцу, Быццам прыехала я на падводзе на прысожны луг. Ты сена там касіў, а я ўжо раскідаць прыкаціла. Распрагла каня, торбу з харчам у цянёк пад куст паставіла, азіраюся, шукаю цябе, але нідзе не бачу. Доўга хадзіла і гукала, пакуль не дашкандыбала да Святога возера. Зірнула з берага і бачу, што ты пасяродку стаіш у вадзе, якая да падбародка ўжо даходзіць. Клічу цябе, сынок, а ты не чуеш. Здаецца, што глядзіш на мяне, а не бачыш. Тут я ў халодным пату і прахапілася, да рання вочы не звяла.

Калі Марфа пачула пра гэты сон, то паўдня выгаворвала. Маўляў, затапіла я цябе, сынок, на тым свеце слязамі сваімі. А як жа не плакаць, калі яны гарохам з вачэй сыплюцца, управы на іх няма?!»

Акуліна перайшла па хісткай кладцы рэчку, абагнула карнявішча вываратня, паўз каржакаваты дуб выбралася на сушэйшае месца. Сёння яна чамусьці не спяшалася, хоць сонца ўжо ўвачавідкі спаўзала на начны спачын. Старую нічога і нішто не палохала. Яна з даўніх пор, яшчэ ад прадзеда, памятала чутыя словы, што трэба баяцца жывых, а не мёртвых. Жывым — жывое, а нябожчыкам — вечны спачын.

«Стамілася я нешта сёння. Здаецца, што дужа нічога і не рабіла, боўталася так сабе. Грады ўскапала, двор вымела, перабрала трохі бульбы на семяно. Вось і ўвесь мой занятак. Праўда, Андрэйка, сынок твой, Сяргей, памог мне з бульбай — накідваў у кошык, а я ўжо выносіла. Добрае ў цябе дзіцятка расце».

Сяргей Перагудаў працаваў у калгасе шафёрам. Як пасля войска вярнуўся дамоў, так і сеў за руль машыны. Рабіў добра і капейчыну неблагую ў хату прыносіў. Жыў мірна з жонкай. Усё цягнуў у двор, у сваю гаспадарку. I ў чарку дужа не ўлягаў. Тады-сяды мог сербануць стограмоўку, а каб напіцца, як большасць маладых вяскоўцаў,— то не. Акуліна цешылася, гледзячы на сямейку сына, на паслухмяную, увішную нявестку, унука, які парасткам цягнуўся ўгору. Здавалася, жыві ды радуйся, Богу ўдзячнай будзь за склад і лад у сям’і. Але ж не. Наляцела бяда, адкуль і не чакалі. Зламалася рулявое кіраванне ў сынавай машыне, і шугануў ён у глыбокі кювет каля Яшнай Буды. I ўсё. Не стала ў Акуліны сына, а ў Марусі з Андрэйкам — мужа і бацькі. Знябожыўся той, хто быў для іх маналітным падмуркам, нясхісным абаронцам ды зоркай нязгаснаю. Закацілася ясна зоранька за небасхіл, агарнулі дворышча Перагудаў хмары, ды такія волкія і густыя, што аніякай ветраной бурай не разагнаць. Маруся пакрыху змірылася з лёсам удавы, а Андрэйка сяк-так прыламаўся да новага, сірочага жыцця, і толькі Акуліна не давала веры таму, што сын у яе нябожчык, што пасяліўся ён на могілках сярод утравелых і здзірванелых бугаркоў родавых прашчураў, прадзедаў і дзядоў сваіх. Не верыла, і ўсё тут!

Да могілак заставалася яшчэ сотні з дзве крокаў. Нечакана старая ўспомніла нядаўнюю гамонку з Аўдоляй — сваёй сяброўкай у дзявоцтве, з якой на вячоркі бегала, на хлопцаў варажыла.

Дык вось, Аўдоля і пераказала ёй нядаўняе здарэнне, што адбылося з вясковымі падшыванцамі. Бажылася ў праўдзівасці. Пайшлі дзеці пасля сыходу снегу за чорнагаловам у Багуннікава балотца, а пасля ўжо з пукамі сакавітай травы, карэньчыкі якой такія салодкія, што наедку няма, вырашылі зайсці на клады. Праз варотцы ўсунуліся на могілкі, прайшлі каля гранітнай надтруннай пліты князя Крапоткіна, купкай датупалі да аградкі Ахрэмчыхі, бабулі Танькі Бераставай. Пастаялі дзеці, пашапталіся, збіраліся павярнуць ужо, каб сысці, і тут немаведама адкуль нахапіўся раз’юшаны вецер, застагналі вершаліны сасонак і бяроз. Віхор пругка слаўся па зямлі між бугаркоў магілак і выпетраных крыжоў. Вось тут Танька Берастава і ўбачыла, як раптам з’явіліся каля магілак маленькія белыя людзі — напаўпразрыстыя, хісткія, але нейкія дужа незадаволеныя, узрушаныя. I пацягнуліся яны да купкі дзяцей, акружаючы іх.

— Ратуймася! — крыкнуў Валодзька Ведрын і першы кінуўся, не разбіраючы дарогі, да варотцаў.

Усе таксама нібі прачнуліся, рынуліся за хлопцам. А за імі нячутна пацягнуліся і прывідныя здані. Як дзеці дабеглі да брамкі, аднаму Богу вядома. Здані ж, калі дасягнулі агароджы могілак, спыніліся як укапаныя, а дзеці ашалела пабеглі да самай вёскі.

Акуліна гэтаму не верыла, толькі скупа ўсміхалася.

А вось і вечнае сынава лежбішча. Старая тры разы перакрыжавала свае ўпалыя грудзі, пацалавала крыж, прысела на недалёкай лаўцы. Пачала няспешную гамонку з сынам. Яна гаварыла завучана, пераказвала, што новага бачыла, што зрабіла за дзень. Акуліна нават у першы раз не звярнула ўвагі на тое, як каля магілкі сына хлёстка, нібы пярун, нешта ляснула. Яна толькі міжвольна павярнула галаву.

— Дзіцятка тваё, Андрэйка, усё не лепшае,— распавядала яна,— як забалела ў яго нага мінулай восенню, так і даймае хлопца. Гэта ж трэба такому здарыцца. Ішлі мы з ім на агарод за Кудзеліным выганам, калгаснае жыта ўжо было зжата. Ішлі, гаманілі пра тое-сёе. Дзень быў пахмурны, нягожы, пачынала імжэць. I навошта я пацягнулася на гарод — не ведаю. Няхай бы тую бульбу ўсю да каліва фітафтора з’ела, але ж павалаклася і Андрэйку ўзяла. Унук круціў галавою туды-сюды. Ведама — малы. Нечакана ён выгукнуў: «Баб, глянь, вунь зайчык на іржышчы!» — і кінуўся бегма за ім. Нейкую сотню крокаў зрабіў і спатыкнуўся на раўнюсенькім месцы. Як паваліўся Андрэйка, так больш і не ўстаў. Нага забалела, ды так, што я ледзьве дацягнула яго да хаты. Да лекараў вазілі, шапталі, але ж ніякай рады нямашака. Пакутуе хлопец, калдыбае дома, а яму ж да сваіх равеснікаў карціць пайсці, пагойсаць, як і ўсім. Трлькі ж не можа ён, дзіцятка тваё.

Тут зноў нябачны пярун ляснуў, але ўжо бліжэй да магілы Сяргея. Акуліна ад нечаканасці схамянулася. Нешта пахаладзела ў грудзях.

— Божа мой літасцівы,— ледзь чутна прашаптала старая,— што гэта можа быць? Няўжо падалося? Счакаю крыху — калі паўторыцца, то пайду дадому, няхай…

Яна не паспела дагаварць, як нябачны пярун з адцяжкаю стрэліў, здавалася, над самай галавою Акуліны, аж заклекатала ў вушах. Старая сапраўды спалохалася, але не да такой ступені, каб на злом шыі кінуцца прочкі з кладоў. Яна паднялася з лаўкі, перахрысцілася дрыжачай рукою, цяжка, з грудным стогнам выдыхнула:

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Тарзан. Сборник рассказов
Тарзан. Сборник рассказов
[Классическая проза]
По лесной тропе бесшумно двигался бронзовотелый человек-гигант, почти полностью обнаженный, если не считать набедренной повязки. Это был Тарзан, обходивший ранним бодряще-прохладным утром свои
0
Маг на районе. Карты, деньги, магия
Маг на районе. Карты, деньги, магия
[Триллер / Ужасы / Проза / Современная проза]
Я снова влип в неприятности. Трещина, которую я создал много лет назад, напоминает о себе всё настойчивее, старые друзья возвращаются, а прошлое, как водится, выставляет счёт именно мне. Видимо, мало
0
Последний маг воздуха
Последний маг воздуха
[Боевик / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Я добрался до этой мрази и наконец убил его. Пусть и ценой собственной жизни. На этом всё и должно было закончиться, но даже на том свете он нашёл лазейку и сумел сбежать. Пришлось отправиться
0
Моя любовь всегда с тобой
Моя любовь всегда с тобой
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза / Роман]
Марселя Де Ли - черноволосая девушка с твердым характером. С мечтой в душе и с ранами на сердце. Потеря отца. Предательство матери. Что ждет Марселю дальше. Прошло несколько лет, и вот несчастье
0
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
[Зарубежная фантастика]
Межпланетные опасности и невероятные приключения на красной планете ждут вас на страницах знаменитой трилогии научно-фантастических романов Эдгара Райса Берроуза! Берроуз недаром считается
0
Алтарь богини Руато -1
Алтарь богини Руато -1 "Объявлена вне закона"
[Приключения / Фэнтези / ЛитРПГ (LitRPG)]
Квест, по призыву богини Руато-наль-хо стартовал! И если ты решил стать спасителем израненной девушки, то будь готов разделить с нею и все трудности этого непростого задания!
0
Все чего я хотела, - стать ученым. Но теперь у меня появился парень-инопланетянин
Все чего я хотела, - стать ученым. Но теперь у меня появился парень-инопланетянин
[Любовная фантастика / Эротика, Секс]
«Иногда мне кажется, что всё было бы гораздо проще, если бы я не согласилась бесплатно принять душ в квартире сексуального инопланетянина». ☆ ДЖЕССИ Последние несколько лет моя жизнь летит к
0
Не иди за ним
Не иди за ним
[Детективы / Триллер / Современная проза]
Мне тридцать два года, ни мужа ни детей, есть только своя ветеринарная клиника, квартира, машина. Бизнесвумен как ни как. Все же думаю что хочеться женского счастья. Банально даже думаю, о то чтобы
0
Похититель даров
Похититель даров
[Современная проза / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
За шестьсот с лишним лет я успел повоевать, собрать сотни даров и привыкнуть к тому, что могу за себя постоять. А потом пришлось начинать заново. Теперь я Макар Соколов. Тело слабое, Источник
0
Младшая карта в королевской колоде
Младшая карта в королевской колоде
[Любовное фэнтези / Детективная фантастика / Городское фэнтези]
Представьте, что карты – это люди, отмеченные магией и наделённые властью. Джасми, маленькая семёрка пик, решается на рискованный шаг, чтобы повысить свой статус. Она воскрешает могущественного
0
Тревога, уходи тихо: 7 шагов, чтобы перестать жить в режиме опасности
Тревога, уходи тихо: 7 шагов, чтобы перестать жить в режиме опасности
[Психология / Саморазвитие]
Вы чувствуете, что ваш мозг постоянно ждёт плохого? Вы просыпаетесь с тревогой, прокручиваете в голове катастрофы, боитесь будущего, сомневаетесь в себе, зависите от чужого мнения и чувствуете, что
0
Мой новогодний случай
Мой новогодний случай
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Роман]
Мало того, что я разгадала темный секрет жениха с изменой, так еще и мой номер оказался занят. И кем? Незнакомым мужчиной! Чертовски наглым, привлекательным и, как выяснилось, тоже не без секретов.
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Подводный отель
Подводный отель
[Сказка / Детская литература: прочее]
Невероятная удача: Изадора выиграла в конкурсе рисунков, и в качестве приза ей досталась семейная поездка на море! Сколько чудес ждёт девочку и её родных! Они впервые летят на самолёте, живут в отеле
0
Как стать звездой
Как стать звездой
[Детские приключения / Детская фантастика]
Я думал, что в средней школе для мобов всё наконец станет нормально… ха-ха, конечно же, нет! Стоило объявить конкурс талантов – и началось. Скелеты вдруг оказываются крутыми музыкантами, лучший
0
Доклад без правил
Доклад без правил
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Юмористическая фантастика]
В академии Талисман готовятся к научной конференции. Лейси Кэрролл, одна из лучших студенток на факультете, почти уверена в победе. Пока не появляется Грей Элмерз и не забирает её книги! А вместе
1
Я кот!
Я кот!
[Классическое фэнтези]
Это моя первая книга. Время тяжелое, и хочется чего-то легкого и веселого. Поэтому я и старалась писать соответственно. Итак, представьте, что однажды утром вы просыпаетесь не в себе. Причем в прямом
1
Власть отчаяния
Власть отчаяния
[Историческое фэнтези / Попаданцы]
Быть одиннадцатилетним принцем – великая удача. Десятки слуг, на лету схватывающих твои желания, лучшие учителя, всеобщее обожание. Сказочная жизнь, данная только за то, что ты изволил родиться. А
1
Призванная с Земли. Меняю судьбы. Воспитываю мужей 2
Призванная с Земли. Меняю судьбы. Воспитываю мужей 2
[Любовная фантастика / Юмористическая фантастика]
Мир Арильяна призвал меня после смерти. Дал новое прекрасное тело и надежду на счастье, которого я уже не ждала. Что мне может угрожать в новом мире? Мне просто нужно принять условия и применить свой
0
Год победы
Год победы
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Продолжение книг «Повторение пройденного», «Маршал северных направлений» «Январский гром», «Сумерки войны», «Под напором стали и огня», «Возмездие былого», «В трех шагах», «Право победителя», «На
4
Козельск
Козельск
[Документалистика / История]
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
[Фольклор: прочее / Старинная литература: прочее / Современная проза / Философия]
Эта книга знакомит читателя с рукописью, известной как «Маариф». Она написана Бахауддином Валадом (1152—1231), отцом поэта-мистика Руми. «Маариф» – это собрание духовных наитий, вопросов и ответов,
0
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
[Старинная литература: прочее]
Детектив-інспекторка Карен Ейкен Горнбі на лікарняному після поранення під час виконання обов’язків. А ще сьогодні Різдво. Та все ж доведеться негайно повернутися до роботи, адже на острові Нооре у
0
Психология трейдинга. Метод холодного мышления для принятия решений
Психология трейдинга. Метод холодного мышления для принятия решений
[Личные финансы / Бизнес / Религиозная литература: прочее / Деловая литература: прочее]
90 % трейдеров теряют деньги из-за собственного эго. Излишняя уверенность в себе, импульсивность, упрямство – вот главные причины провалов на бирже. Как же изменить свое мышление, чтобы наконец
0
Моя ужасная квартирантка
Моя ужасная квартирантка
[Любовная фантастика / Самиздат]
Омолаживающий крем с добавлением слюны вампира? Скраб для тела с пыльцой плотоядных растений? А что вы хотели, если некромант решил выпустить собственную линию косметики? И у Николь вполне могло всё
0