MoreKnig.org

Маска чырвонае смерці: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: По Эдгар



Шрифт:

Шырокая агароджа была няправільнай формы з мноствам ёмістых нішаў. Тры-чатыры найбольшыя з іх выконвалі функцыю пляцовак для гульняў. Яны былі роўныя, ашчадна пасыпаныя жвірам. Я добра памятаю, што там не было дрэваў, лаваў ці чагось такога. I месціліся пляцоўкі, зразумела, за сядзібай. А вось перад ёй быў кветнік, засаджаны самшытам і іншым хмызняком, але праз гэтае святое месца мы праходзілі толькі ў самых рэдкіх выпадках — калі, напрыклад, паступалі ў школу ці заканчвалі яе альбо калі бацькі ці сябры наведвалі нас, і мы радасна ад'язджалі дадому на Раство ці летнія вакацыі.

Але ж сядзіба... Наколькі адметны стары будынак! Ён здаваўся мне сапраўдным казачным замкам! Безліч разнастайных закуткоў і бясконцых калідораў. Складана было з пэўнасцю сказаць, на якім з двух яго паверхаў ты знаходзішся.

Трэба было зрабіць тры-чатыры крокі ўверх ці ўніз па прыступках, каб трапіць з аднаго пакоя ў іншы. Бакавых калідораў, разгалінаваных і заблытаных, было так неспасцігальна шмат, што нам прасцей было ўявіць бясконцасць, чым парадак іх размяшчэння. За ўсе пяць гадоў, што я там пражыў, я не мог з дакладнасцю вызначыць, дзе ж месціўся маленькі пакой, прызначаны для мяне і яшчэ васямнаццаці-дваццаці шкаляроў.

Клас быў найвялікшым пакоем у будынку — я не мог пазбавіцца думкі, што і ў свеце. Ён быў вельмі доўгі, вузкі і змрочны, з завостранымі гатычнымі вокнамі і навіслай дубовай столяй. У дальнім куце, што навяваў жах, частка плошчы была абгароджаная на восем-дзесяць футаў пад «святая святых» — кабінет дырэктара, вялебнага доктара Брэнсбі. Гэта была ўнушальная канструкцыя з масіўнымі дзвярыма — нават у адсутнасць «пастыра» яго авечкі хутчэй загінулі б у страшных пакутах, чым адчынілі іх. Па іншых кутах было яшчэ два падобныя адсекі, нашмат менш пачэсныя, але ўсё з той жа аўрай страху. Адзін з іх быў каморынай настаўніка класічных моваў, другі — настаўніка ангельскай і матэматыкі. Раскіданыя ўпоперак і ўздоўж, у кабінеце ў бясконцым беспарадку месціліся незлічоныя парты і лавы — чорныя, старыя, струхлелыя, заваленыя зашмальцаванымі кнігамі і настолькі спярэшчаныя літарамі ініцыялаў і поўнымі імёнамі, гратэскавымі выявамі ды іншымі слядамі сцізорыка, што цалкам страцілі першапачатковы выгляд і даўно чакалі замены. У адным канцы класа стаяла вялізнае вядро, у іншым — аграмадных памераў гадзіннік.

Аточаны вялізнымі мурамі гэтай прэстыжнай установы, я правёў без усялякай стомы ці агіды трэція пяць гадоў майго жыцця. Багатае дзіцячае ўяўленне не патрабуе дзеля забавы віру падзеяў, і, безумоўна, маркотная манатоннасць навучання выклікала моцнае хваляванне, якое пасля, у познім юнацтве, я атрымліваў выключна ад раскошы, а яшчэ пасталеўшы — ад злачынстваў. Аднак я мушу верыць, што пачатак духоўнага развіцця быў у чымсьці незвычайны — больш за тое, эксцэнтрычны. У большасці людзей падзеі ранніх гадоў жыцця рэдка пакідаюць яскравыя ўспаміны да сталасці. Яны толькі шэры цень — слабая і цьмяная згадка: расплывістыя і невыразныя радасці і прывідныя жахі. У мяне ўсё інакш. Яшчэ ў дзяцінстве я адчуваў так падаросламу, што і цяпер мая памяць захавала адбіткі ўспамінаў — такіх выразных, глыбокіх і трывалых, нібы надпісы на карфагенскіх медалях.

Але з пункту гледжання большасці тут амаль няма чаго згадваць. Ранішні пад'ём і вечаровы адбой; зубрэнні і чытанні на памяць; скарочаны дзень і суботні шпацыр; пляцоўка для гульняў з яе спрэчкамі, забавамі, інтрыгамі — усё гэта з дапамогай нейкіх даўно забытых духоўных чараў зацягвала ў бездань адчуванняў, у свет, багаты на падзеі, у вір разнастайных эмоцый, хваляванняў самых жарсных і ўзрушальных. Oh, le bon temps, que ce siècle de fer! [12]

Напраўду, палкасць, узнёсласць і ўладарнасць майго характару хутка вылучылі мяне сярод аднакашнікаў і паступова, паводле натуральнай іерархіі, далі мне ўплыў на ўсіх, нават крыху старэйшых за мяне — за адным выключэннем. Яно ўвасобілася ў постаці аднаго з вучняў, які, хоць і не быў мне сваяком, меў такое ж імя і такое ж прозвішча, як у мяне, — выпадак, заўважу, малавызначальны, бо, пры ўсім маім высакародным паходжанні, маё прозвішча было дастаткова распаўсюджаным і спрадвек належала нават простаму люду. Таму ў гэтым аповедзе я назваў сябе Вільямам Вільсанам — прыдуманым імем, якое не надта розніцца з сапраўдным. Мой цёзка быў адзіным з тых, з кім, як тады казалі, мы вадзіліся, і ён дазваляў сабе супернічаць са мной у навучанні, у спорце, у сутычках на пляцоўцы для гульняў, не давяраў на людзях майму слову і не падпарадкоўваўся майму ўплыву — больш за тое, быў перашкодай у любой праяве майго капрызнага дэспатызму. Калі на свеце і існуе найвышэйшая і неабмежаваная тыранія, то гэта тыранія мацнейшых духам над слабейшымі ў юнацкіх кампаніях.

Бунт Вільсана быў для мяне прычынай вялікіх пакутаў: нягледзячы на выклік і браваду, з якімі я паводзіўся з ім на людзях, я ўсё ж разумеў, што баюся яго, бо не магу прыняць роўнасць між намі, якое ён з такой лёгкасцю дасягаў, — а гэта ўжо даказвала ягоную перавагу, бо мне каштавала бясконцых высілкаў. Да таго ж ягоная перавага — менавіта гэтая перавага — не была бачная нікому, апроч мяне, і нашыя таварышы з нейкай невытлумачальнай слепасці, здавалася, нават не падазраюць пра яе. Насамрэч, гэтае спаборніцтва, гэтае супрацьстаянне і асабліва нахабнае і ўпартае ўмяшальніцтва ў мае справы былі выключна паміж намі. Ён падаваўся пазбаўленым той ганарыстасці і палкасці розуму, якія падагравалі мяне і вылучалі сярод іншых. У суперніцтве яго мэтай было толькі капрызнае жаданне замінаць мне, зневажаць мяне, хоць часам я не без абразы і раздражнення заўважаў, што ў яго нападах, кпінах і пярэчаннях праглядае недарэчная і, вядома, непажаданая пяшчота да мяне. Я разумеў, што гэтая ганарлівая саманадзейнасць вынікала з жадання апекаваць і абараняць.

Магчыма, гэтая вызначальная рыса ў паводзінах Вільсана (плюс аднолькавыя імёны і абсалютна выпадковае паступленне ў школу ў адзін дзень) паўплывала на агульнае меркаванне, нібыта мы — браты, сярод старшакласнікаў. А яны зазвычай не надта паглыбляюцца ў справы малодшых. Я ўжо вышэй сказаў, прынамсі, мусіў сказаць, што Вільсан не меў нават аддаленага дачынення да маёй сям'і. Але, безумоўна, калі б мы былі братамі, мы б нарадзіліся блізнятамі, бо пасля таго як я пакінуў установу містэра Брэнсбі, я выпадкова даведаўся, што мой цёзка нарадзіўся 19 студзеня 1813 года* — а гэта даволі знакавае супадзенне, бо акурат у гэты ж дзень нарадзіўся і я.

Магчыма, гэта дзіўна, але нават злосць і пастаянны неспакой, выкліканыя ў мяне суперніцтвам з Вільсанам і яго нясцерпным духам супярэчнасці, не маглі прымусіць мяне ўзненавідзець яго да канца. Амаль штодня мы мелі сутычкі, у якіх ён, саступаючы пальму першынства, у сваёй адвечнай манеры заўжды знаходзіў магчымасць даць мне адчуць, што гэта ён, а не я, заслугоўвае перамогі; тым не менш адчуванне гонару з майго боку і пачуццё ўласнай годнасці з ягонага дазвалялі нам не рабіцца шчырымі ворагамі, а падабенства нашых характараў абуджала ўва мне пачуццё, якому, магчыма, толькі нашае становішча замінала выспець у сяброўства. Вельмі складана вызначыць і пагатоў апісаць мае сапраўдныя пачуцці да яго. Яны ўтвараюць стракатую і неаднастайную сумесь — частка крыўдлівай варожасці, якая яшчэ не стала нянавісцю, часціна пашаны, вялікая частка павагі, шмат боязі і процьма цікаўнасці, за якую сорамна... Які-небудзь пісьменнік дадаў бы, што Вільсан і я былі непадзельнымі спадарожнікамі.

Няма сумневаў, ненармальныя стасункі, што склаліся ў нас, накіроўвалі ўсе мае напады супраць яго (а іх было мноства — адкрытых і прыхаваных) у рэчышча кпінаў і грубых жартаў (што пад выглядам мілых забавак прыносяць боль), не даючы гэтым адносінам перарасці ў сур'езную і рашучую варажнечу. Але мае высілкі ў гэтым кірунку не заўсёды мелі поспех, нават калі мае планы былі найбольш дасціпна задуманыя; у майго цёзкі ў характары прысутнічала сціплая і ціхая трываласць, што, атрымліваючы асалоду ад уласных жартаў, не мела ў сабе ніякай ахілесавай пяты і рабіла немагчымым смех з сябе. Я, вядома, здолеў адшукаць у ім прынамсі адну спецыфічную якасць, што ўзнікла, магчыма, ад хранічнага захворвання і магла б быць апошнім сродкам суперніка, што вычарпаў сваю фантазію гэтаксама, як я: мой супернік меў, відавочна, слабыя галасавыя звязкі, так што не мог размаўляць гучней, чым ціхім шэптам. Але і тое, што я апускаўся да карыстання такой перавагай, не сведчыла пра маю сілу.

Вільсан адплачваў мне вельмі разнастайна, але адзін з яго дасціпных метадаў турбаваў мяне найбольш. Якім чынам яго праніклівасць выкрыла гэты нязначны момант, што так раздражняў мяне, мне ніколі не зразумець, але, адшукаўшы яго, ён проста па-майстэрску ім карыстаўся. Я заўжды адчуваў агіду да свайго неарыстакратычнага прозвішча і да пашыранага, калі не плебейскага, імені. Яны былі атрутай для маіх вушэй, з дня майго паступлення, калі другі Вільям Вільсан таксама з'явіўся ў акадэміі, і я злаваў на яго за супадзенне і ўдвая больш ненавідзеў сваё прозвішча, бо яго меў нехта яшчэ, так што яно паўтаралася ў два разы часцей. Ён быў пастаянна побач, і яго справы ў звычайнай школьнай руціне праз агіднае супадзенне непазбежна будуць нярэдка блытаць з маімі.

Адчуванне прыкрасці ўзмацнялася з кожным выпадкам, што паказваў падабенства — маральнае ці фізічнае — паміж маім канкурэнтам і мной. Тады я яшчэ не ведаў, што мы аднаго веку, але бачыў, што мы аднаго росту і маем агульныя рысы ў выглядзе і характэрныя асаблівасці. Да таго ж мяне закраналі чуткі пра нашае сваяцтва сярод вучняў старэйшых класаў. Карацей, нішто мяне так не раздражняла (хоць я ашчадна хаваў любое раздражненне), як напамін пра падабенства нашых розумаў, характараў і абставінаў жыцця. Але ў мяне не было прычыны падазраваць (апроч, бадай, абмеркавання сваяцтва), што гэтае падабенства было прадметам размоваў альбо хаця б заўважалася нашымі таварышамі. Толькі ён гэтак жа засяроджана, як і я, выдаваў гэта ў манеры трымацца; але нават тут ён знаходзіў магчымасці, каб паддзець, што сведчыла, як я ўжо адзначыў, прыкметай надзвычайнай кемлівасці.

Яго тактыка палягала на тым, каб як мага больш дакладна капіяваць мяне і ў словах, і ў дзеяннях, і ён выдатна з гэтым спраўляўся. Скапіяваць маё адзенне было нескладана, хаду і манеру трымацца ён пераняў без цяжкасцяў і, нягледзячы на фізічны недахоп, нават мой голас быў ім узноўлены. Гучныя інтанацыі, зразумела, узнаўляць не атрымлівалася, але ўсе ключавыя моманты былі ідэнтычныя, і яго своеасаблівы шэпт напраўду зрабіўся маім рэхам.

Я цяпер не рызыкну апісаць, наколькі моцна гэты вытанчаны партрэт даймаў мяне (дзеля справядлівасці адзначу, што ён зусім не быў карыкатурай). Суцяшала мяне толькі тое, што гэтае капіяванне, несумненна, адзначаў толькі я, адзінаасобна трываючы дасведчанасць і дзіўныя з'едлівыя ўсмешкі майго цёзкі. Задаволены тым, што абуджаў унутры мяне, ён, падавалася, употай цешыўся з болю, які прыносіў, і паказальна грэбаваў ухваламі, якія яго паспяховыя практыкаванні лёгка маглі б выклікаць. Доўгія месяцы для мяне было загадкай, чаму ніхто не зразумеў яго намераў, не ацаніў яго дзеянняў і не ўзяў удзелу ў высмейваннях. Магчыма, паступовасць яго дзеянняў не так лёгка спасцігалася, альбо, верагодней, за сваю бяспеку я мусіў быць удзячны майстэрству перасмешніка, які, грэбуючы вонкавымі праявамі (выключна іх на карцінах і заўважаюць недалёкія людзі), узнаўляў сам дух арыгіналу, дазваляючы толькі сваёй ахвяры сузіраць усё, чым і дапякаў толькі яе.

Я ўжо не раз казаў пра агідны паблажлівы тон, абраны ім у дачыненні да мяне, і пра яго няпрошанае ўмяшальніцтва ў мае справы. Гэтае ўмяшальніцтва ўвасаблялася ў навязлівых парадах, якія даваліся не пры ўсіх, а сам-насам з дапамогай паступовага навядзення на думку. Я выслухоўваў іх з раздражненнем, якое з гадамі толькі набірала сілу. Тым не менш сёння, у такі далёкі ад таго часу дзень, дазвольце мне дзеля справядлівасці прызнаць, што ніводная з парадаў майго суперніка не вяла да недальнабачных памылак, уласцівых юнаму ўзросту і недастатковай дасведчанасці; гэтае яго маральнае адчуванне, калі не талент і жыццёвая мудрасць, было нашмат вастрэйшым за маё — а сёння я сам быў бы лепшы і шчаслівейшы, калі б не так часта адрынаў парады, зробленыя выразным шэптам, парады, якія я тады ненавідзеў усім сэрцам і якімі люта пагарджаў.

Так пад яго надзвычай непрыемным наглядам маё раздражненне павялічвалася, і я ўсё больш і больш адкрыта выказваўся, што я думаю пра яго невыносную пыху. Я ўжо згадваў, што ў першыя гады школы мае пачуцці да яго маглі выспець у сяброўскія, але ў апошнія месяцы майго знаходжання ў акадэміі, нягледзячы на тое, што яго дзеянні што да мяне ў пэўнай меры паслабіліся, мае пачуцці — у роўнай прапорцыі — набліжаліся да недвухсэнсоўнай нянавісці. Пасля аднаго выпадку, я думаю, ён гэта заўважыў і пачаў пазбягаць мяне — альбо рабіць выгляд, што пазбягае.

Менавіта тады, калі мяне не падманвае памяць, у нейкай бурнай сварцы ён быў як не ў сабе — прамаўляў і паводзіўся з неўласцівай яму раней адкрытасцю, і я заўважыў (альбо мне так падалося?) у яго тоне і агульнай манеры нешта такое, што спачатку выклікала страх, а пасля глыбока зацікавіла мяне, бо абудзіла слабыя згадкі пра маленства — блытаныя і тлумныя ўспаміны тых далёкіх часоў, калі памяць яшчэ і не нарадзілася. Я не здолею лепей перадаць пачуццё, што прыгнятала мяне тады, як прызнацца, што мяне апанавала дзіўнае адчуванне: чалавека перада мной я ведаю з самых даўніх, бясконца далёкіх часоў. Гэтая думка, аднак, знікла гэтак жа хутка, як і з'явілася, і я згадваю пра гэта толькі каб адзначыць дзень, калі я апошні раз размаўляў з маім незвычайным цёзкам.

У старым агромністым доме з незлічонымі прыбудовамі было некалькі велізарных прахадных пакояў, злучаных паміж сабой, у якіх спала пераважная большасць навучэнцаў. Там было, аднак (што звычайна для няўклюдна спланаваных будынкаў), шмат невялікіх клецяў і нішаў, утвораных разнастайнымі выступамі і перагародкамі, але вынаходлівы містэр Брэнсбі прыстасаваў іх для спальняў, хоць спачатку яны былі не больш чым уштукаванымі каморынамі, прыдатнымі для жыцця толькі аднаго чалавека. Адно з такіх невялікіх памяшканняў і займаў Вільсан.

Неяк пры канцы пятага года навучання, адразу пасля згаданай сутычкі, неспакойнай восеньскай ноччу, дачакаўшыся, пакуль усе паснуць, я ўзняўся з ложка і з лямпай у руцэ незаўважна пракраўся вузкімі пераходамі ад сваёй спальні да суперніка. Я ўжо даўно планаваў адпомсціць, здзейсніўшы адзін са сваіх дасціпных і зласлівых жартаў, якія пакуль не ўдаваліся. Я ішоў з мэтай ажыццявіць свае намеры, каб нарэшце даць яму зразумець усю глыбіню маёй злосці. Дасягнуўшы яго спальні, я ціхутка ўвайшоў, пакінуўшы накрытую лямпу звонку. Я зрабіў крок і прыслухаўся да ягонага роўнага дыхання. Запэўніўшыся, што ён спіць, я вярнуўся па лямпу і ўжо з ёй пайшоў да яго ложка, завешанага покрывам, якое, згодна з планам, я павольна і ціха адсунуў. I калі яркія промні святла трапілі на спячага, мой позірк упаў на ягоны твар. Я зірнуў — і скамянеў. Раптоўны холад прабраў маё нутро. Мае грудзі ўздымаліся, калені дрыжалі, а мой дух апанаваў невымоўны, нясцерпны жах. Цяжка дыхаючы, я паднёс лямпу яшчэ бліжэй да яго твару. Ці ж гэты твар — твар Вільяма Вільсана? Вядома, я бачыў, што гэта яго твар, але не мог у тое паверыць і ліхаманкава дрыжаў. Што ж такое ў ім мяне збянтэжыла? Я ўглядаўся, — а ў маёй галаве віравала мноства абрывістых думак. Несумнеўна, удзень ён выглядаў зусім не так. Тое ж імя! Тыя ж рысы твару! У той жа дзень трапіў у пансіён! I да таго ж упартае і незразумелае капіяванне маёй хады, голасу, звычак і манеры трымацца! Ці пад сілу чалавеку дасягнуць такога падабенства ў гэтым саркастычным перайманні? Узрушаны да глыбіні душы, я з трымценнем згасіў лямпу, моўчкі выйшаў з пакоя і адразу пакінуў сцены пансіёна, каб ніколі больш туды не вяртацца.

Пасля колькіх месяцаў, праведзеных дома ў абсалютнай бяздзейнасці, я зрабіўся студэнтам Ітану. Кароткага часу было дастаткова, каб мае згадкі пра здарэнні ў пансіёне доктара Брэнсбі саслабелі, — прынамсі, штось змянілася ў прыродзе пачуццяў, з якімі я гэта прыгадваў. Гэта болей не выглядала так рэальна і драматычна. Я пачаў сумнявацца ў беспамылковасці маіх пачуццяў, прыгадваў гэта толькі зрэдку, здзіўляючыся чалавечай даверлівасці і ўсміхаючыся сіле фантазіі, якая мне дасталася ад продкаў. Лад жыцця ў Ітане толькі спрыяў такому скепсісу. Вір безразважнага шалу, якому я так хутка і неабдумана аддаўся, змыў усё, апроч пены апошніх гадзін, адначасова паглынуўшы ўсе цэльныя сур'ёзныя ўражанні і пакінуўшы ў памяці толькі легкадумнасць былога існавання.

Аднак мне не хочацца апісваць праявы бездапаможнай распусты, аддаючыся якой, мы кідалі сапраўдны выклік законам, унікаючы тым не менш пільнага вока нашага каледжа. Тры гады гэтага шалу прайшлі без усялякай карысці, прышчапіўшы толькі кепскія звычкі; да таго ж я раптам незвычайна вырас і зрабіўся вельмі высокім. I вось аднойчы пасля тыдня жорсткіх і легкадумных забаваў я запрасіў на невялікую таемную гулянку сваіх найбольш распусных аднакурснікаў. Мы сустрэліся позна ўначы, бо нашыя гулянкі зацягваліся да самага ранку. Віно лілося ракой, ды і ў больш вострых спакусах не было недахопу, і калі золак толькі з'явіўся на ўсходзе, нашая апантаная блазнота была на самым піку. Моцна расчырванелы ад картаў і жарсці, я зацята прамаўляў больш чым блюзнерскі тост, калі нечакана маю ўвагу забраў рэзкі гук прачыненых дзвярэй і напружаны голас служкі. Не ўваходзячы, ён паведаміў, што нейкі чалавек, які вельмі спяшаецца, хацеў бы паразмаўляць у вітальні.

Шалёна ўзрушаны віном, я хутчэй узрадаваўся, чым здзівіўся, гэтай нечаканасці і адразу ж, хістаючыся, пайшоў у вітальню. У гэтым нізкім і маленькім пакоі не было лямпы, і цяпер сюды зусім не пранікала святла, апроч надзвычай слабога золку, які заглядаў праз паўкруглае акно. Пераступіўшы цераз парог, я апынуўся перад чалавекам майго росту, апранутым у белы кашміравы строй, пашыты па апошняй модзе, такі ж, які быў на мне. Слабое асвятленне дазволіла мне заўважыць толькі гэта, але рысаў твару я разгледзець не здолеў. Калі я ўвашоў, ён зрабіў крок да мяне і, нецярпліва схапіўшы маю руку, прашаптаў на вуха: «Вільям Вільсан!»

Я адразу ж цалкам працверазеў. У манеры незнаёмца трымацца, у ледзь заўважным трымценні ў мяне перад вачыма ягонага ўзнятага пальца штось напаўняла мяне неймаверным здзіўленнем, хоць насамрэч не гэта ўзрушыла мяне. Сур'ёзная перасцярога ў гэтым своеасаблівым, ціхім і шыпячым вымаўленні і, больш за тое, характар, гук і сутнасць гэтых простых і звыклых словаў ускалыхнулі ў маёй душы тысячы ўспамінаў і падзейнічалі як дотык да гальванічнай батарэі. Перш чым я апрытомнеў, ён сышоў.

Хоць гэты выпадак і наклаў яркі адбітак на маё хворае ўяўленне, адчуванне гэтае хутка знікла. Праўда, колькі тыдняў я займаў сябе грунтоўным пошукам звестак альбо паглыбляўся ў змрочныя роздумы. Я не спрабаваў разупэўніваць сябе, што гэта той самы чалавек, які так настойліва ўрываецца ў маё жыццё і даймае мяне сваімі падступнымі парадамі. Але хто і што такое гэты Вільсан? Адкуль ён? Якія ў яго намеры? Усе гэтыя пытанні засталіся без адказу; адзінае, што я здолеў даведацца пра яго, — гэта тое, што праз нейкае няшчасце ў сям'і ён вымушаны быў пакінуць установу доктара Брэнсбі ўвечары таго ж дня, калі ўцёк я. Хутка я перастаў пра яго думаць, бо маю ўвагу цалкам паглынулі роздумы пра ад'езд у Оксфард. Туды я неўзабаве і накіраваўся; празмерная ганарыстасць маіх бацькоў забяспечыла мяне такім гардэробам і штогадовым грашовым утрыманнем, што я меў магчымасць песціць сябе ў раскошы, ужо такой мілай майму сэрцу, спаборнічаючы ў празмерных растратах з самымі фанабэрыстымі спадчыннікамі з самых заможных і шляхетных сем'яў Вялікабрытаніі.

Узрушаны магчымасцю разгарнуцца, я з падвойнай жарсцю даў волю свайму нораву і з грэблівасцю адмовіўся ад любых праяваў стрыманасці на карысць шалу балявання. Але было б неразумна спыняцца тут на апісанні маіх блазнотаў. Дастаткова сказаць, што ў растратах я пераірадзіў Ірада* і звязаў сваё імя з мноствам бздураў, нашмат павялічыўшы доўгі спіс заганаў, што бытавалі тады ў адным з самых распусных універсітэтаў у Еўропе.

Цяжка паверыць, але менавіта тут я нагэтулькі страціў маральнае аблічча, што пазнаёміўся з подлай прафесіяй шулера і зрабіўся экспертам у гэтай нізкай навуцы, карыстаючыся ёй для павелічэння майго і без таго немалога нажытку за кошт даверлівых знаёмцаў. Тым не менш гэта праўда. I маё гнюснае злачынства супраць усяго мужнага і высакароднага, без сумневу, было спрычыненае выключным адчуваннем беспакаранасці, з якім злачынства здзяйснялася. Насамрэч, любы з маіх нават найбольш распусных таварышаў хутчэй усумніўся б у сведчаннях сваіх пачуццяў, чым запасочыў бы ў чымсьці такога шчырага і высакароднага Вільяма Вільсана, самага шляхетнага і добразычлівага студэнта ў Оксфардзе, чые бздуры (як казалі яго падхалімы) былі адно бздурамі юнацтва і нястрымнай фантазіі, памылкі — адно непаўторнымі дзівацтвамі, а найстрашнейшыя заганы — дабрадушнымі заліхвацкімі блазнотамі.

Два гады я паспяхова ішоў у гэтым напрамку, калі ва ўніверсітэце з'явіўся малады арыстакрат-парвеню Глендэнінг — багаты, нібы Ірад Атык*, які гэтак жа лёгка займеў сваё багацце. Неўзабаве я зразумеў, што ён невялікага розуму, і, вядома, вырашыў, што ён — лёгкая здабыча для майго майстэрства. Я нярэдка зацягваў яго ў гульню і адмыслова, згодна з шулерскім мастацтвам, дазваляў яму выйграваць істотныя сумы, каб надзейна зацягнуць у сваю пастку. Калі мой план даспеў, я сустрэў яго (з намерам зрабіць нашую сустрэчу вырашальнай) у кватэры яшчэ аднаго студэнта (містэра Прэстана), аднолькава знаёмага з намі абодвума, які, дзеля справядлівасці трэба дадаць, нават не падазраваў пра мой план. Каб надаць усяму адценне праўдападобнасці, я сабраў кампанію чалавек у 8-10 і старанна зрабіў так, каб прапанова гульні выглядала выпадковай і прагучала з вуснаў самой ахвяры. Каб сказаць як мага карацей пра гэтую гнюсную тэму, адзначу, што не быў прапушчаны ніводзін з нізкіх прыёмаў, якімі карыстаюцца ў такіх выпадках, таму проста здзіўляе, як шмат дагэтуль прасцякоў, што робяцца іх ахвярамі.

Гульня зацягнулася да самай ночы, і ў мяне паступова атрымалася пакінуць Глендэнінга маім апошнім супернікам. Да таго ж была мая любімая гульня — экартэ! Астатнія, зацікавіўшыся размахам нашай партыі, адкінулі свае карты і назіралі за намі. Выскачка Глендэнінг, які маімі ўлоўкамі яшчэ ў самым пачатку вечара добра выпіў, цяпер тасаваў, раздаваў і гуляў з такім нервовым напружаннем, што ап'яненне, мяркую, толькі часткова гэта тлумачыла. За вельмі кароткі час ён ужо прайграў мне значную суму, пасля чаго, выпіўшы нагбом вялікі бакал партвейну, зрабіў менавіта тое, чаго я ад яго чакаў, — прапанаваў падвоіць нашыя і без таго немалыя стаўкі. З бездакорна згранай неахвотай і толькі пасля таго як двойчы адмовіўся, чым справакаваў ягоную злосць, якая надала адценне крыўды і абразы маёй згодзе, я яе даў. Вынік, вядома, даказаў, наколькі глыбока ў маёй пастцы апынулася ахвяра: менш чым за гадзіну ён павялічыў свой доўг мне ў чатыры разы. Яшчэ да гэтага з яго твару знік румянец, выкліканы віном, але цяпер, на сваё здзіўленне, я адзначыў, што гэта вылілася ў бледнасць сапраўднага жаху. Я сказаў — на маё здзіўленне. Мае ранейшыя роспыты ўпэўнілі мяне ў тым, што Глендэнінг неймаверна багаты і сума, якую ён прайграваў, нягледзячы на яе значнасць, не мусіла, на маю думку, сур'ёзна злаваць і настолькі хваляваць яго. Першай думкай было, што гэта ў яго праз вялікую колькасць праглынутага віна; і, хутчэй зыходзячы з меркавання захавання ўласнай рэпутацыі, чым з пункту гледжання меней важкіх матываў, я быў гатовы настойваць на спыненні гульні, калі па пэўных фразах ад кампаніі навокал і па ўскліку роспачы Глендэнінга я зразумеў, што пазбавіў яго ўсіх яго грошай пры абставінах, якія, робячы яго аб'ектам жалю ўсіх навокал, абаранілі б яго ад злых замахаў і нават ад самога д'ябла.

Складана сказаць, як бы я паводзіўся надалей. Вартае жалю становішча маёй ахвяры выклікала ва ўсіх змрочную разгубленасць, і на некаторы час у пакоі павісла цішыня. Я адчуў, як запалалі мае шчокі пад мноствам позіркаў, якія апякалі пагардлівым дакорам з боку найменш распусных з нашай кампаніі. Прызнаюся нават, што на кароткі момант нясцерпны цяжар трывогі быў зняты з мае душы раптоўным і незвычайным умяшальніцтвам. Важкія дзверы ў пакой нечакана расчыніліся нагэтулькі ўпэўненым рухам, што ўсе свечкі ў пакоі, нібы пад уздзеяннем чараў, згаслі. Іх святло, знікаючы, дазволіла ўсім заўважыць толькі тое, што ўвайшоў незнаёмец прыблізна майго росту, шчыльна захутаны ў плашч. Цемра, аднак, усталявалася абсалютная; мы маглі толькі адчуваць яго прысутнасць. Да таго як хто-небудзь з нас здолеў перамагчы здзіўленне, выкліканае гэтым грубым уварваннем, мы пачулі голас нахабніка.

[12] Прыўкрасны час, жалезнае стагоддзе!* (фр.).

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Зеркала и паутина
Зеркала и паутина
[Современная проза]
Андрей Аствацатуров – петербургский прозаик, филолог, эссеист, профессор СПбГУ. Автор романов «Люди в голом», «Скунскамера», «Осень в карманах», «Не кормите и не трогайте пеликанов» и книги эссе
0
Я есть Закон! Том 2
Я есть Закон! Том 2
[Попаданцы / Самиздат]
Раньше он выносил приговоры целым планетам, но волей судьбы оказался в теле заурядного юриста на Земле. Теперь его практика состоит из соседских разборок из-за кота, боёв за алименты и тяжб за
0
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Слабейший из Сильнейших! Том 2
Слабейший из Сильнейших! Том 2
[Юмористическое фэнтези / Боевая фантастика / Самиздат]
Обман. Хитрость. Улыбка. Главное всё делать с широко открытыми глазами! Не повезло? Любая проблема лишь песчинка в пустыне! Отдельно каждая крупинка ничего из себя не представляет, но вместе —
0