MoreKnig.org

Маска чырвонае смерці: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: По Эдгар



Шрифт:

Мінулай пятніцай мы канчаткова вырашылі пабудзіць яго ці хаця б паспрабаваць гэта зрабіць, і менавіта (ці магчыма) няўдалы вынік гэтае спробы выклікаў столькі спрэчак у розных колах і столькі неапраўданых, на маю думку, усеагульных хваляванняў.

Дзеля таго каб вывесці містэра Вальдэмара з гіпнатычнага трансу, я выкарыстаў некалькі звычайных пасаў. Некаторы час яны не давалі ніякіх вынікаў. Першай прыкметай выхаду з трансу было частковае апусканне райка вока. Асаблівую ўвагу мы звярнулі на тое, што апусканне зрэнкаў суправаджалася моцным выдзяленнем з-пад павекаў жаўтаватай сукравіцы з вельмі непрыемным пахам.

Мне параілі пачынаць, як і раней, уздзейнічаць на руку пацыента. Я паспрабаваў і пацярпеў паразу. Тады доктар Ф. пажадаў, каб я задаў пытанне. Я спытаў:

— Містэр Вальдэмар, вы можаце расказаць нам цяпер пра вашыя пачуцці ці жаданні?

На шчоках імгненна з'явіўся сухотны румянец, язык у роце задрыжаў ці, хутчэй, шалёна закруціўся, хаця сківіцы і вусны засталіся такімі ж цвёрдымі, як і раней, і ўрэшце той самы вусцішны голас, які я апісваў вышэй, прамовіў:

— Богам прашу!.. хутчэй!.. хутчэй!.. усыпіце мяне!.. ці хутчэй... абудзіце мяне!.. хутчэй!.. кажу ж вам, я мёртвы!

Я дарэшты страціў усе свае сілы і імгненне вагаўся, не ведаючы, што рабіць. Спачатку я паспрабаваў зноў усыпіць пацыента, але, не здолеўшы зрабіць гэта праз поўнае аслабленне волі, пайшоў у адваротным кірунку і пачаў з усяе моцы яго будзіць. Я хутка зразумеў што спробы мае прывялі да поспеху, — прынамсі, тады мне ўяўлялася, што поспех мой канчатковы, — і быў упэўнены, што ўсе прысутныя гатовыя да абуджэння пацыента.

Але падрыхтавацца да таго, што тады адбылося, напраўду не здольны ніводны чалавек.

Пакуль я паспешліва выконваў гіпнатычныя пасы сярод ускрыкаў «Мёртвы! Мёртвы!», што зрываліся з языка, але не з вуснаў няшчаснага, усё ягонае цела раптам — за адну толькі хвіліну ці нават хутчэй — сціснулася, расклалася і распаўзлося пад маімі рукамі. На ложку перад намі ляжала напаўвадкая, моташлівая, агідная маса.

Пераклалі Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута

Элеанора

Я паходжу з роду, слыннага сілаю фантазіі і палам жарсці. Мяне называлі вар'ятам, аднак яшчэ невядома, ці не ёсць вар'яцтва найвышэйшым розумам і ці не бярэ ўсё слаўнае і мудрае пачатак з запалёнае думкі, з асаблівага настрою розуму, узнесенага цаною страты звычайнага інтэлекту. Тыя, хто бачыць сны наяве, абазнаныя шмат у якіх рэчах, што недасяжныя для тых, хто бачыць сны адно ўначы. Скрозь туманныя летуценні яны зазіраюць у вечнасць і, прачнуўшыся, трымцяць ад адчування, што ім выпала стаяць на краі вялікае таямніцы. Урыўкамі да іх даходзяць крыхі мудрасці, якія ёсць дабром, і крыху больш — звычайныя веды, якія ёсць ліхам. Тым не менш без стырна і без компасу яны пранікаюць у неасяжны акіян «святла невымоўнага» і зноў, як у прыгодах нубійскага географа*, «agressi sunt mare tenebrarum, quid in eo esset exploraturi» [18].

Што ж, няхай кажуць, што я вар'ят. Прынамсі, я прызнаю, што ёсць дзве адрозныя формы майго псіхічнага існавання — бясспрэчны стан яснага розуму, якому належыць памяць пра падзеі, што склалі першы перыяд майго жыцця, і стан ценю й сумневаў, якія адносяцца да майго цяперашняга жыцця і згадак пра тое, што адбылося ў другой вялікай эры майго існавання. Такім чынам, давайце веры ўсяму, што я буду апавядаць пра першы перыяд, а што да пазнейшага перыяду, то стаўцеся да ўсяго роўна з такім даверам, як яно таго заслугоўвае, або сумнявайцеся, а калі сумнявацца вы не можаце, то ўявіце, што гэта — Эдыпава загадка.

Тая, каго я кахаў у юнацтве і пра якую цяпер ясна і спакойна пішу гэтыя ўспаміны, была адзінаю дачкою адзінае сястры маёй даўно ўжо спачылай маці. Маю кузіну звалі Элеанораю. Усё жыццё мы пражылі разам, сагрэтыя трапічным сонцам Даліны Шматколерных Траваў. Ніводзін чужы след не з'яўляўся ў той даліне, бо ляжала яна далёка-далёка, за ланцугом велізарных узвышшаў, што шчыльна навісалі наўкола, не прапускаючы сонечнае святло ў самыя прыгожыя яе закуткі. Ніводнае сцяжынкі не было пратаптана ў яе ваколіцах, і, каб трапіць у наш шчаслівы дом, трэба было прабрацца праз лісце тысячаў лясных дрэваў, да смерці растоптваючы хараство многіх мільёнаў духмяных кветак. Вось чаму мы жылі самотна, нічога не ведаючы пра свет па-за далінаю — я, мая кузіна ды яе маці.

З панурых земляў, што слаліся па-за высокімі гарамі, што з усіх бакоў абступілі наш край, прасочвалася вузенькая і глыбокая рачулка, ярчэйшая за ўсё на свеце, акрамя вачэй Элеаноры; і, крадучыся звілістым шляхам, яна знікала ў цяністай шчыліне гор, між узвышшаў, яшчэ больш панурых за тыя, з якіх яна брала пачатак. Мы назвалі яе Ракою Маўчання, бо здавалася, быццам плынь яе валодала нейкай сілай бязгучнасці. Ніякага цурчання не чулася ад яе, лілася яна так лагодна, што перламутравыя каменьчыкі, на якія мы так любілі глядзець, нерухома ляжалі ў глыбіні, кожны на адным і тым жа месцы, выпраменьваючы велічнае ззянне.

Берагі той ракі і яе шматлікіх бліскучых ручаёў, што лёгка рухаліся да рэчышча праз пакручастыя сцежкі, гэтаксама як і неасяжная прастора, што распасцерлася ад самых глыбокіх краёў да самага дна, высланага галькай, — гэтыя мясціны, як і ўся паверхня даліны, ад рэчкі да гор, што апярэзвалі яе, былі засланыя мяккаю зялёнаю травою, густою, нізкаю, беззаганна роўнаю, напоўненаю водарам ванілі і так прыгожа ўсеянаю паўсюль жоўтымі казяльцамі, белымі стакроткамі, пурпурнымі фіялкамі і рубінавымі асфадэлямі, што ўсё гэтае бязмернае хараство хвалявала нашыя сэрцы, гучна апавядаючы пра каханне і славу Усявышняга.

Дзе-нідзе сярод гэтае травы, нібы дзівосныя сны, узвышаліся незвычайныя дрэвы, чые высокія тонкія камлі стаялі не проста, а грацыёзна хіліліся да святла, што апоўдні разлівалася ў самае сэрца даліны. Кара іх стракацела яркім бляскам, у якім чаргаваліся водбліскі чарноты й срэбра, і была яна пяшчотнейшая за ўсё, акрамя шчок Элеаноры, і калі б не пышная зеляніна вялізных лістоў, якія спадалі з вершалінаў даўгімі хісткімі радамі, падлашчваючыся да лёгкага ветрыку, то можна было прыняць тыя дрэвы за гіганцкіх сірыйскіх змеяў, што аддавалі пашану свайму ўладару — Сонцу.

Трымаючыся за рукі, пятнаццаць гадоў блукалі мы з Элеанораю па той даліне, пакуль каханне не запанавала ў нашых сэрцах. Сталася тое аднаго вечара на зыходзе трэцяга пяцігоддзя яе жыцця і чацвертага — майго, калі мы сядзелі пад змеепадобнымі дрэвамі, сціскаючы адно аднаго ў абдымках, і глядзелі на ваду ў Рацэ Маўчання, на нашыя адлюстраванні ў ёй. Мы не прамовілі ні слова ў той цудоўны дзень, і нават вымаўленае намі назаўтра было нешматлікім і нясмелым. Мы выклікалі бога Эрота з тае хвалі і цяпер адчувалі, што ён абудзіў у нас палкасць, закладзеную яшчэ ў нашых продках. Жарсці, якімі вякамі быў адзначаны наш род, сабраліся, перапоўненыя фантазіямі, і пранесліся шалёнаю асалодаю над Далінаю Шматколерных Траваў. Усё ў ёй змянілася. Незвычайныя цудоўныя кветкі, падобныя да зорак, распусціліся на дрэвах, тых, якія раней ніколі не ведалі квецені. Зяленіва смарагдавага кіліма стала яшчэ больш насычаным, а калі адна за адною звялі белыя стакроткі, замест іх параспускаліся дзясяткі рубінавых асфадэляў. Жыццё пачало з'яўляцца ўсюды, куды б нашая нага ні ступала, — высокі фламінга, дагэтуль не бачаны, разам з іншымі вясёлымі яркімі птушкамі выхваляўся перад намі сваім пунсовым апярэннем. Залатыя і срэбныя рыбкі заплюхаліся ў рацэ, з лона якое паціху пачало раздавацца цурчанне, што ўрэшце ператварылася ў мелодыю калыханкі, прыгажэйшую за Эолаву арфу, саладзейшую за ўсё на свеце, акрамя голасу Элеаноры. I вялізнае воблака, якое мы бачылі толькі блізу Геспера*, прыплыло адтуль, выпраменьваючы барвовыя і залатыя водбліскі, і, мірна ўладкаваўшыся па-над намі, дзень пры дні пачало апускацца усё ніжэй, аж пакуль краямі не ўлеглася на вершаліны гор, ператвараючы іх цьмянасць у велічнасць і замыкаючы нас у чароўнай вязніцы пышнасці й прыгажосці.

Хараством Элеанора была падобная да серафіма, але была яна дзяўчо наіўнае і шчырае, як і кароткае жыццё, што яна прабавіла сярод кветак. Яна не хавала палымянага кахання, што хвалявала яе сэрца, і зазірнула разам са мною ў самыя патаемныя яго закуткі, калі мы ўдваіх шпацыравалі Далінаю Шматколерных Траваў, разважаючы пра вялікія змены, што кагадзе там адбыліся.

I аднойчы ў слязах загаварыла яна пра апошнюю змену, што напаткае ўсё чалавецтва, і з таго часу адно пра гэта цвердзіла, шторазу вяртаючыся да гэтае сумнае тэмы, гэтаксама як у песнях шыразскага паэта* ва ўсіх варыяцыях зноў і зноў сустракаюцца тыя самыя вобразы.

Яна адчула, што Смерць кранулася рукой яе грудзей — падобная да матылька, яна была надзеленая незвычайнаю прыгажосцю адно для таго, каб памерці; але жах смерці для яе быў толькі ў адным, аб чым аднойчы ўвечары яна і расказала мне на беразе Ракі Маўчання. Вялікі боль прыносіла ёй думка пра тое, што, пахаваўшы яе ў Даліне Шматколерных Траваў, я назаўсёды пакіну гэты шчаслівы край і дарыцьму каханне, палкасць якога дагэтуль належала толькі ёй, панне са свету вонкавага й бруднага. I тады я адразу ж кінуўся да ног Элеаноры і пакляўся перад ёй і Нябёсамі, што ніколі не ажанюся ні з адной дачкой зямлі, што нічым не здраджу яе светлай памяці або памяці яе шчырага пачуцця, якім яна гэтак мяне ашчаслівіла. I я паклікаў магутнага Уладара сусвету, каб Ён стаў сведкам урачыстасці мае клятвы. А як я парушу тую клятву, то няхай прыпадзе на мяне кара, аб якой я прасіў Яго і яе, святую, што жыцьме ў Элізіюме*, і няхай кара тая будзе такою жахліваю, што я нават казаць пра яе не наважуся. I ясныя вочы Элеаноры пасвятлелі, калі я сказаў гэтыя словы; і яна ўздыхнула, нібы смяротны цяжар упаў з яе душы, і, задрыжэўшы, вельмі горка заплакала, але прыняла маю клятву (бо яна была зусім дзіцем), і гэта дало ёй палёгку перад абліччам смерці. Праз колькі дзён, мірна адыходзячы, яна сказала мне, што за тое, што я зрабіў для заспакаення яе душы, яна пасля смерці будзе ахоўваць мяне, і, калі ёй будзе дазволена, уначы будзе прыходзіць да мяне наяве; але ж, калі райскім душам тое не будзе дазволена, яна, прынамсі, часта давацьме мне знакі свае прысутнасці — ці то ўздыхаючы вечаровым ветрыкам, ці то напаўняючы паветра, якім я дыхаю, водарам анёльскіх кадзілаў. I з гэтымі словамі на вуснах яна рассталася са сваім нявінным жыццём, кладучы канец першай эпосе майго быцця.

Дасюль я казаў толькі праўду. Аднак, мінаючы бар'ер на шляху Часу, утвораны сконам маёй каханай, і ўступаючы ў другую эру свайго існавання, я адчуваю, як цень ахутвае мой розум, і я сумняюся ў беззаганнасці сваёй памяці. Аднак я буду казаць далей. Гады пакутліва цягнуліся адзін за адным, а я ўсё яшчэ не сыходзіў з Даліны Шматколерных Траваў; але яшчэ адна вялікая змена адбылася ў ёй. На дрэвах звялі падобныя да зорак кветкі і ніколі ўжо больш не з'яўляліся. Прыцьмелі фарбы смарагдавага кіліма, і адзін за адным змарнелі рубінавыя асфадэлі, замест іх распусціліся дзясяткі цёмных, нібы вочы, фіялак, што так трывожна выгіналіся і былі заўсёды абцяжараныя расою. Жыццё ўжо больш не віравала ў тых краях, дзе мы калісьці бавіліся, — высокі фламінга болей не выхваляўся сваім пунсовым апярэннем, а ў журбе адляцеў за горы разам з усімі калісьці вясёлымі птушкамі, што некалі прыляцелі разам з ім. Залатыя і срэбныя рыбкі сплылі ўніз па плыні цераз цясніну ў гарах і ўжо ніколі болей не ўпрыгожвалі нашае цудоўнае рэчкі. Мелодыя калыханкі, што была прыгажэйшаю за Эолаву арфу і саладзейшаю за ўсё на свеце, акрамя голасу Элеаноры, пакрысе знікала, бо цурчанне рабілася ўсё цішэйшым, пакуль нарэшце рака цалкам не занурылася ў сваё першапачатковае ўрачыстае маўчанне. Велізарнае воблака ўзнялося ўгару і, пакідаючы вершаліны гор у іх ранейшай панурасці, адляцела назад у краі Геспера, прыхапіўшы з сабою сваё залатаноснае і раскошнае хараство з Даліны Шматколерных Траваў.

Аднак Элеанора не забылася на свае абяцанні, бо я чуў звон анёльскіх кадзілаў, а хвалі незямнога водару праплывалі ўвесь час па-над далінаю; і ў гадзіны самоты, калі цяжка білася маё сэрца, вецер, што абвяваў мой лоб, даносіў да мяне ціхія ўздыхі; і няпэўны шэпт нярэдка поўніў начное паветра. А аднаго разу — о, усяго аднойчы! — я прачнуўся ад глыбокага, быццам смерць, сну, адчуўшы на сваіх вуснах прывідны дотык.

Але ж пустэча ў маім сэрцы не запаўнялася. Я прагнуў кахання, якое датуль перапаўняла яго. Нарэшце даліна пачала мучыць мяне ўспамінамі пра Элеанору, і я пакінуў яе назаўжды дзеля бурлівых і ўвадначас марных уцехаў свету.

Я апынуўся ў незнаёмым горадзе, дзе ўсё навокал, здавалася, спрыяла таму, каб збавіць маю памяць ад тых салодкіх сноў, што так доўга сніліся мне ў Даліне Шматколерных Траваў. Пышнасць і раскоша велічнага двара, і шалёны ляскат зброі, і асляпляльнае хараство жанчынаў збянтэжылі і ап'янілі мой розум. Аднак, як і раней, душа мая заставалася вернаю дадзеным абяцанням, і ціхімі начамі Элеанора нагадвала мне пра сябе сваёю нябачнаю прысутнасцю. Аж раптам усё скончылася, і свет змарнеў у мяне ўваччу, і я спалохаўся жахлівых думак, што авалодалі мною, і страшэнных спакусаў, якія апанавалі мяне, бо з нейкага далёкага і невядомага краю прыбыла да вясёлага двара караля, якому я служыў, панна, краса якое адразу ж паланіла маё нявернае сэрца. Без ваганняў кінуўся я да яе ног у самым палкім, самым пакорным любоўным пакланенні. Бо ці ж маглі мае пачуцці да юнае дзяўчыны зраўнацца з тою палымянасцю, з тым шалам, з тою нябеснаю асалодаю пакланення, з якімі я выліў у слязах усю сваю душу незямной Эрменгардзе? О, светлы серафім Эрменгарда! Гэты вобраз прагнаў з мае памяці згадкі пра іншую. О, боскі анёл Эрменгарда! Углядаючыся ў глыбіню яе незабыўных вачэй, я думаў толькі пра іх — і пра яе.

Я ажаніўся і не страшыўся праклёну, які наклікаў на сябе; і горыч ягоная не спасцігла мяне. Аднаго разу, усяго аднойчы, сярод начное цішы праз краты акна да мяне данесліся мяккія ўздыхі, даўно ўжо забытыя мною, і я пачуў такі знаёмы пяшчотны голас:

— Спі спакойна! Бо над усім пануе Дух Кахання, і, аддаўшы сваё сэрца той, каго завеш Эрменгардаю, ты вызваляеш сябе ад абяцанняў, што даваў Элеаноры. Чаму? Пра тое дазнаешся на нябёсах.

Пераклала Вераніка Сідарэнка

Сэрца выкрывае

Праўда! Я быў і застаюся нервовы, вельмі, нават жахліва нервовы; але ж чаму вы кажаце, што я — вар'ят? Хвароба абвастрыла мае пачуцці — ані не паслабіла, не прытупіла іх. Найвастрэйшае з усіх было пачуццё слыху. Я чуў усё, што адбывалася як на небе, так і на зямлі. Я чуў ці не ўсё, што чынілася ў пекле. Дык няўжо ж я — вар'ят? Паслухайце й майце ўвагу, як разважліва я магу апавесці ўсю гісторыю.

[18] Уваходзяць у мора цемры*, каб даследаваць, што ў ім (лац.).

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
0
Тени Великого Королевства
Тени Великого Королевства
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Мы выжили в незнакомом мире. Мы обрели силу, чтобы жить дальше и найти дорогу домой для всех тех, кого выдернули из рутинной повседневности и закинули в царство войн и хаоса. Мы решили, что теперь
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Испытание
Испытание
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Ахимаас, сын Садока, — Хранитель Ковчега и бегун: дорогу он меряет шагами, время — вдохами. Зимой с южным караваном к Дому приходит старик из Фемана. С собой у него кожа — книга едомлян об их царе
0
Слепые зоны
Слепые зоны
[Короткие любовные романы]
Отношения с мужчиной, у которого есть прошлое и ребенок-подросток, — это всегда хождение по минному полю. Но Майя верила: если есть чувства, уважение и терпение, общий язык найдется всегда. Тем более
1
Дризелла
Дризелла
[Юмористическая фантастика]
Все мы помним сказку про Золушку: красавица отправляется на бал вопреки воле злой мачехи, встречает там принца, сбегает, теряет туфельку… Познакомьтесь с историей, где привычный сюжет
2
Цена выбора
Цена выбора
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
В мире, опустошённой войной, каждый выживает как может. Вульф, бывший наёмник с тяжёлым прошлым, идёт на сделку с совестью, чтобы добыть лекарство для смертельно больной дочери. Ему предстоит
0
Барон жжет! Книга первая
Барон жжет! Книга первая
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Из писателей в спасители мира! Еду я значит в метро, а затем бац и уже стою посреди какого-то поля хрен пойми где. А некая "Система Прогрессорства" говорит мне, что моя задача спасти этот мир от
2
Мама. Жена. Истинная
Мама. Жена. Истинная
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
На что вы готовы ради семьи? На всё. Моя легкомысленная сестрёнка оказалась истинной парой оборотня. Но он готов жениться лишь на девственнице, поэтому в брачную ночь я готова заменить её… И потерять
0
(Не) естественный отбор
(Не) естественный отбор
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Вам только и нужно, что выбрать себе пару парней. Всё будет естественно. Никто не будет давить на вас или вмешиваться в отбор, – радостно вещал врач, заставляя мой глаз нервно дёрнуться. Как-то
4
Трампизм в Америке: полдень консерватора
Трампизм в Америке: полдень консерватора
[Публицистика / Государство и право]
Работа Георгия Асатряна продолжает серию книг «Популярная политика», в которых освещаются актуальные геополитические вопросы в России и мире. Автор исследует политику действующего президента США
0
Круг второй 3
Круг второй 3
[Самиздат / Попаданцы]
Продолжение приключений дедушки в США пятидесятых-шестидесятых годов. Дедушка заматерел. Дружит президентами и гнобит врагов. Денег стало столько что возможности потратить просто нет. Зато проектов
1
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
[Любовная фантастика]
Её развели на глазах у Совета — холодно, публично, без права на объяснение. Веру объявили «позором рода» и сослали в Чернокамень: проклятое поместье с долгами, запретом на выезд и репутацией
2
Вампир-мститель
Вампир-мститель
[Любовная фантастика]
Не будет больше Мисс Милой Вампирши. Я повернулась спиной ко всему, что мне знакомо. Теперь я работаю на Икса, отчаянно опасного деймона Какоса, который требует, чтобы его личность оставалась в
0
Бой Кэша (ЛП)
Бой Кэша (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
От добра добра не ищут. Таков был девиз Кэша по жизни, и она была для него идеальной. Он жил жизнью лейтенанта «Последних Всадников», и в его распоряжении всегда находились женщины, готовые исполнить
0