MoreKnig.org

Маска чырвонае смерці: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: По Эдгар



Шрифт:

— Не чую? — не, чую і чуў! Даўно, даўно, даўно, шмат хвілінаў, шмат гадзінаў, шмат дзён я гэта чуў — і ўсё ж не мог — о, злітуйцеся нада мною, няшчасным, — не мог, не мог сказаць пра гэта! Мы паклалі яе ў магілу жывою! Ці ж не казаў я, што пачуцці мае абвостраныя? Кажу вам, я чуў яе першыя слабыя рухі ў схове труны! Я чуў іх — шмат, шмат дзён таму я іх пачуў, але не мог, не мог сказаць! А цяпер — сення — Этэльрэд, ха-ха! — разбітыя дзверы пустэльніка, перадсмяротны крык дракона, ляскат шчыта — а дакладней — зламаная труна, грукат жалезных дзвярэй яе вязніцы, яе крокі пад меднымі скляпеннямі падзямелля! О, куды ж мне бегчы?! Ці ж не прыйдзе яна зараз сюды? Ці ж не крочыць яна сюды, каб папракнуць мяне ў паспешлівасці? Ці ж не пазнаў я яе хады на лесвіцы? Ці ж не чую цяжкога, вусцішнага біцця яе сэрца? Вар'ят! — тут ён рэзка ўскочыў на ногі і пранізліва закрычаў, быццам вывяргаючы з сябе душу: — Вар'ят! Кажу ж вам, яна цяпер за дзвярыма!

I адразу ж, нібыта нечалавечая энергія ягоных словаў мела сілу заклёну, вялізныя старажытныя дзверы, на якія ён паказваў, пачалі павольна адчыняцца, раскрываючы сваю жудасную эбенавую пашчу. Гэта зрабіў моцны парыў ветру, але там, за імі, сапраўды ўзвышалася захутаная ў саван постаць лэдзі Мадэліны Ашэр. Кроў запляміла яе белае ўбранне, на схуднелым целе паўсюль былі бачныя сляды адчайнае барацьбы. На імгненне яна затрымалася на парозе, дрыжучы і хістаючыся, а потым з ціхім стогнам упала на грудзі брата і ў яраснай — цяпер перадсмяротнай — агоніі пацягнула ўніз ягонае ўжо мёртвае цела, ахвяру тых жудасцяў, якія ён прадбачыў.

Ахоплены жахам, я бег з гэтага пакоя, з гэтага дому. Навальніца яшчэ бушавала з усёй ярасцю, калі я апынуўся на паркавай сцежцы. Раптам усё вакол працяло жудасным святлом, і я азірнуўся, не разумеючы, адкуль яно, бо за мною быў толькі вялізны дом, агорнуты ценямі. Ззянне йшло ад крывава-чырвонай поўні, якая ўжо садзілася, высвечваючы тую ледзь заўважную расколіну, што зігзагам ішла ад даху дому да фундамента. Пакуль я ўглядаўся туды, расколіна вельмі хутка павялічылася, наляцела лютая віхура, перада мною паўстаў, засцілаючы вочы, дыск поўні, і я змярцвеў, калі ўбачыў, як разлятаюцца на аскепкі моцныя сцены. Пачуўся страшны, аглушальны гук, падобны да голасу тысячаў водных плыняў, і глыбокае цёмнае возера ля маіх ног абыякава і маўкліва пахавала руіны Дому Ашэраў.

Пераклала Кацярына Маціеўская

Авальны партрэт

Замак, у які мой слуга наважыўся праламіцца гвалтам, каб не дазволіць мне ў маім безнадзейна немачным стане прабавіць ноч пад голым небам, уяўляў сабою адну з тых напышлівых і панурых каменных крушняў, што здавён змрочна высіліся сярод апенінскіх схілаў, нібы спароджаныя фантазіямі місіс Рэдкліф*. Па ўсім было відаць, што ягоныя насельнікі часова і зусім нядаўна яго пакінулі. Мы размясціліся ў адным з найменшых і найсціплей абстаўленых пакояў, які ляжаў у невялічкай вежы наўскрай будынка. Ён быў багата аздоблены габеленамі і завешаны шматлікімі і разнастайнымі геральдычнымі шчытамі, разам з незвычайна высокай колькасцю вельмі жывых сучасных карцінаў у рамах з залачонымі арабескамі. Гэтыя карціны, якія віселі не толькі на саміх сценах, але ў шматлікіх угінах і сховах, якія непазбежна ўтвараліся дзівоснаю архітэктураю замка, неяк дзіўна мяне зацікавілі, мабыць, таму, што я ўжо пачынаў трызніць; і я папрасіў Пэдра зачыніць цяжкія аканіцы — бо за вокнамі ўжо стаяла ноч, — запаліць свечкі ў высокім кандэлябры, што стаяў у галовах майго ложка, і адхінуць заслоны з чорнага аксаміту, якія закрывалі сам ложак. Усё гэта я загадаў зрабіць дзеля таго, каб аддацца калі не сну, дык прынамсі па-пераменнаму сузіранню гэтых карцінаў і гартанню невялікай кнігі, якую я знайшоў каля падушкі і якая змяшчала іх агляд і апісанне.

Я доўга-доўга чытаў і пільна-пільна ўглядаўся. Гадзіны праляталі хутка і ўрачыста, пакуль не настала глыбокая поўнач. Мне не спадабалася, як стаіць кандэлябр, і, з цяжкасцю працягнуўшы руку, каб толькі не будзіць прыснулага слугу, я пераставіў яго так, каб полымя паўней асвятляла кнігу.

Аднак гэтае дзеянне мела зусім неспадзяваны вынік. Промні ад свечак (а іх было некалькі) цяпер асвятлялі нішу, якая дагэтуль патанала ў глыбокай цемры каля адной з апораў ложка. I я пабачыў у зыркім святле незаўважную дагэтуль карціну. Гэта быў партрэт дзяўчыны, у якой толькі пачала выспяваць жаноцкасць. Я паспешліва зірнуў на карціну і заплюшчыў вочы. Чаму я гэтак зрабіў — мне й самому адразу было незразумела. Але пакуль павекі заставаліся апушчаныя, я ў думках пашукаў прычыну — чаму я заплюшчыў вочы. Гэта быў міжвольны рух, каб заашчадзіць хвілінку на роздум — каб упэўніцца, што мой зрок мяне не падмануў, — каб супакоіцца і падпарадкаваць уяўленне цвярозаму і пэўнаму роздуму. Праз некалькі імгненняў я зноў пільна ўзіраўся ў карціну.

Што мне не прымроілася — у тым не было аніякага сумневу; бо першы водбліск полымя на палатне, як здалося, развеяў мройнае здранцвенне, якое апанавала мае пачуцці, і ўмомант абудзіў мяне да жыцця.

Гэта быў, як я ўжо казаў, партрэт дзяўчыны. Звычайны партрэт, калі ўжыць тэхнічны тэрмін, у манеры віньеткі; вельмі падобны стылем да партрэтаў Салі*. Рукі, грудзі і нават кончыкі прамяністых валасоў незаўважна зліваліся з няясным і глыбокім ценем, які ўтвараў тло карціны. Рама была авальная, пакрытая багатым залачэннем і маўрытанскімі філігранямі. Як твор мастацтва сама карціна была дасканалая. Аднак наўрад ці самое выкананне ці несмяротная прыгажосць твару маглі так раптоўна і моцна мяне ўразіць. I ўжо зусім не магло быць, каб маё ўяўленне, абуджанае ад паўсну, магло зблытаць партрэт з жывым абліччам. Я адразу пабачыў, што асаблівасці ўзору, стылю і рамы мусілі б адразу развеяць гэткую думку — мусілі б не даць ёй узнікнуць нават на імгненне. Паважна думаючы над гэтымі пытаннямі, я нейкую гадзіну сядзеў у ложку, не зводзячы вачэй з партрэта. Нарэшце, задаволены сапраўднай таямніцай ягонага ўздзеяння, я зноў лёг. Чары карціны, на маю думку, палягалі ў абсалютнай жыццепадобнасці выразу твару, які спачатку здзівіў, а пасля збянтэжыў, скарыў і спалохаў мяне. З глыбокім і багавейным страхам я паставіў кандэлябр на старое месца. Калі прычына майго глыбокага хвалявання схавалася ад вачэй, я пачаў прагна гартаць кнігу, дзе апісваліся карціны ды іхныя і історыі. Знайшоўшы нумар, якім быў пазначаны авальны партрэт, я прачытаў гэткія няясныя й дзівосныя словы:

«Яна была панна незраўнанае прыгажосці, і весялосць яе не саступала ейнай красе. I ў ліхую гадзіну пабачыла яна, пакахала і ўзяла шлюбам мастака. Ён быў апантаны, заўзяты, няшчадны і ўжо меў за нявесту сваё Мастацтва; яна ж была панна незраўнанае прыгажосці, і весялосць яе не саступала ейнай красе; яна ззяла і ўсміхалася і скакала, як маладая лань; любіла й песціла ўсё, што бачыла навокал; ненавідзела толькі мастацтва — сваю злую суперніцу; баялася толькі палеты і пэндзляў ды іншых нясцерпных снадзіваў, якія забіралі ў яе каханага. Таму страшна было пачуць гэтай панне, што мастак жадае намаляваць партрэт сваёй нявесты. Аднак яна была пакорлівая й паслухмяная і аддана сядзела доўгімі тыднямі ў цьмяным пакоі ў вежы, дзе на бледнае палатно аднекуль высока згары падала рэдкае святло. Аднак ён, мастак, упіваўся славаю ад свае працы, якая цягнулася гадзінамі, дзень пры дні. Гэта быў апантаны, дзікі й наравісты чалавек, які згубіўся ў сваіх мроях; так што ён і не заўважыў, як прывіднае святло ў самотнай вежы пачало губіць здароўе і сілу ягонай нявесты, чыё павольнае звяданне заўважалі ўсе, апрача яго. Але яна й надалей усміхалася і не наракала, бо бачыла, што мастак (які меў немалую славу) адчуваў ад сваёй працы пякучую асалоду, ён працаваў дзень і ноч, каб намаляваць тую, што так яго кахала і што няможала й слабла з кожным днём. I сапраўды, усе, хто глядзеў на партрэт, шэптам гаварылі пра падабенства як пра вялікі цуд, як пра доказ не толькі вялікага майстэрства мастака, але й яго бязмежнага кахання да той, каго ён так незраўнана апісаў на карціне. Аднак урэшце, калі праца ўжо набліжалася да завяршэння, у вежу перасталі пускаць старонніх людзей; мастак зусім здзічэў у запале сваёй працы і рэдка зводзіў вочы ад палатна, нават каб паглядзець на жончын твар. Таму ён і не заўважаў, што адценні, якія ён наносіў на палатно, браліся з шчокаў той, што сядзела побач з ім. I калі мінула яшчэ некалькі тыдняў і засталося зрабіць зусім мала, правесці пэндзлем па вуснах і дадаць адцення вачам, душа панны ўскалыхнулася, як полымя лямпы перад згасаннем. I тады фарба легла на вусны і адценне дадалося вачам; і мастак на хвіліну застыў, зачараваны сваім творам; аднак праз імгненне, яшчэ не адвёўшы вачэй ад партрэта, ён задрыжаў і смяротна збялеў, і ў жаху закрычаўшы немым голасам: «Дык гэта ж самое жыццё!», павярнуўся да сваёй каханай: — Яна была нежывая!»

Пераклаў Сяргей Шупа

Лігея

Нават дзеля ўратавання душы не змог бы я згадаць абставінаў, часу і нават дакладнага месца свайго знаёмства з лэдзі Лігеяй. Мінула шмат гадоў з таго часу, а памяць мая саслабла ад пакутаў. А можа, я не магу згадаць таго, бо, сапраўды, характар маёй каханай, яе рэдкая вучонасць, яе выключная спакойная прыгажосць і хвалюючая чароўная красамоўнасць яе нізкага музычнага маўлення знайшлі дарогу да майго сэрца так павольна і паступова, што заставаліся незаўважнымі і нязнанымі. Тым не менш мне здаецца, што я сустрэўся з ёй і бачыўся з ёй найчасцей у адным буйным старым горадзе ля Рэйна, што павольна прыходзіў у заняпад. Яе сям'я... я пэўны, яна расказвала пра яе. Род гэты, без сумневаў, быў надзвычай старажытны. Лігея! Лігея! Аддаючыся заняткам, якія як нішто іншае паслабляюць повязь з вонкавым светам, адно гэтым любым словам — Лігея — уваскрашаю я вобраз тае, якое ўжо няма. I цяпер, пішучы гэта, я раптам згадаў, што ніколі не ведаў родавага імя той, што была маім сябрам і нявестай, той, што стала ўдзельніцай маіх заняткаў і ўрэшце — маёй каханай жонкаю. Ці быў гэта гарэзлівы выклік з боку мае Лігеі? Альбо выпрабаванне мае прыязнасці, мае здольнасці ўстрымацца ад роспытаў пра гэта? Ці, можа, мая ўласная прыхамаць — вар'яцкая рамантычная ахвяра на алтар мае самай жарснай адданасці? Але й гэта я згадваю цьмяна — чаго ж здзіўляцца таму, што я цалкам забыўся на ўсе абставіны, якія спарадзілі гэта і гэтаму спадарожнічалі? I сапраўды, калі дух, што завецца Закаханасцю, калі яна, бледная і туманнакрылая Аштафет* паганскага Егіпта, напраўду, як кажуць паданні, прарочыла гора якому-небудзь вяселлю, то, без сумневаў, і майму таксама.

Ёсць, зрэшты, адно дарагое мне, што памяць мая захавала, — гэта аблічча Лігеі. Была яна высокая, крыху танклявая, а ў апошнія свае дні — нават змарнелая. Ніколі б не здолеў я перадаць велічнасць і спакойную нязмушанасць яе паводзінаў або неспасцігальную лёгкасць і грацыю яе рухаў. Яны з'яўлялася і знікала, быццам цень. Пра яе прыход у мой зацішны кабінет я даведваўся толькі дзякуючы мілай музыцы яе ціхага, пяшчотнага голасу, калі мармуровыя пальцы апускаліся на маё плячо. Ніводная дзяўчына ніколі б не зраўналася з ёй прыгажосцю твару. Гэтае ззянне опіюмнай мары — паветраная відзежа палёту душы, больш казачная за фантазіі мройных душаў дачок Дэласа*. Аднак у гэтых рысах не было тае правільнасці, якую класічныя паганскія працы змусілі нас лічыць дасканаласцю. «Няма вытанчанае прыгажосці, — справядліва заўважае Бэкан, лорд Веруламскі*, пішучы пра формы і genera [9] прыгажосці, — без нейкай незвычайнасці прапорцый». Усё ж, хаця я бачыў, што ў рысах Лігеі няма класічнае правільнасці, хаця я заўважаў, што яе хараство насамрэч было «вытанчаным», і адчуваў ягоную «незвычайнасць», усё ж марнымі былі ўсе спробы знайсці няправільнасць, якая выклікала ўва мне пачуццё гэтай незвычайнасці. Я ўглядаўся ў абрысы высокага бледнага ілба — ён быў бездакорны. Бездакорны — якое халоднае слова ў дачыненні да такое боскае велічы! З яго белізной было не зраўнацца і найчысцейшай слановай костцы, на ім панавалі спакой і гармонія... Гэтыя лёгкія выступы на скронях і чорныя, бы крумкачовае крыло, бліскучыя, раскошныя і ад прыроды кучаравыя пасмы, што адразу выклікалі ў памяці гамэраўскі эпітэт «гіяцынтавыя»! Я разглядаў далікатныя лініі носа — нідзе больш я не бачыў гэткай жа дасканаласці, апрача вытанчаных габрэйскіх медальёнаў. Такая ж раскошная роўнасць, такая ж ледзь бачная гарбінка, такія ж плаўна выразаныя ноздры гаварылі пра вольны дух. Я глядзеў на чароўныя вусны. У іх быў сапраўдны трыюмф нябеснасці: найпрывабнейшы выгін кароткай верхняй губы, мяккая, пачуццёвая нерухомасць ніжняй, вясёлыя ямачкі, насычаны колер; зубы, якія з амаль немагчымым ззяннем адлюстроўвалі кожны прамень дабраславёнага святла, што падала на іх, калі яна ўсміхалася — ясна, спакойна і ўсё ж так асляпляльна! Я вывучаў форму яе падбароддзя — і там знаходзіў мяккую шырыню і веліч, пяшчоту і адухоўленасць грэкаў — абрысы, якія Апалон толькі ў сне паказаў Клеамену*, сыну афінца. I тады я ўглядаўся ў вялізныя вочы Лігеі.

Ідэалу вачэй антычнасць нам не пакінула. Можа, менавіта ў вачох маёй каханай і хаваўся той сакрэт, пра які казаў лорд Веруламскі. Яны былі, я ўпэўнены, нашмат большыя за звычайныя чалавечыя вочы. Яны былі дасканалейшыя нават за газеліныя вочы племені з даліны Нурджахаду*. Аднак вельмі рэдка — толькі ў часы глыбокага хвалявання — гэтая асаблівасць Лігеі рабілася злёгку заўважнай. I ў такія моманты яе прыгажосць — ці так падавалася майму палкаму ўяўленню? — была прыгажосцю істотаў, што жывуць над зямлёй ці па-за зямлёй, — прыгажосцю казачных мусульманскіх гурыяў. Вочы яе мелі самае бліскучага адценне чорнага, і іх аблямоўвалі смаляныя вейкі неверагоднай даўжыні. Бровы, крыху няправільна выгнутыя, мелі той самы колер. «Дзіўнасць», якую я заўважаў у яе вачах, не была абумоўленая, аднак, ні памерам іх, ні колерам, ні бляскам — яна была ў выразе. О гэтае няўцямнае слова! За яго неасяжнай пустэчай мы хаваем сваё поўнае няведанне духоўнага. Выраз вачэй Лігеі! Колькі доўгіх гадзінаў я думаў пра яго! Марна спрабаваў я спасцігнуць яго глыбіні адну цэлую летнюю ноч. Што хавалася ў зрэнках маёй каханай — глыбейшае за калодзеж Дэмакрыта*? Што? Я быў апанаваны жаданнем знайсці адказ. Гэтыя вочы! Вялікія, бліскучыя, боскія вочы! Яны сталі маімі двайнымі зорамі Леды*, а я — найадданейшым з астролагаў.

Сярод усіх неспасцігальных анамалій, якія вывучае навука пра розум, няма больш узрушальнай за пачуццё — на яго, пэўна, і не зважаюць навукоўцы, — якое ўзнікае, калі мы спрабуем згадаць нешта даўно забытае і, здаецца, ужо набліжаемся да адказу — але ўрэшце нічога не згадваем. I часта, углядаючыся ў вочы Лігеі, я адчуваў, што вось-вось разгадаю таямніцу іх выразу, я набліжаўся да яе — і выпускаў з рук! I (дзіўная, якая дзіўная таямніца!) у самых звычайных рэчах я знаходзіў выразы, падобныя да гэтага. Я маю на ўвазе, што з таго часу, як прыгажосць Лігеі ўвайшла ў маё сэрца і знайшла там свой храм, я часта адчуваў тое ж, што выклікалі ўва мне яе вялізныя бліскучыя вочы, калі бачыў іншыя, матэрыяльныя рэчы. I тым не менш я не мог акрэсліць гэтае пачуццё, не мог яго прааналізаваць ці нават уважліва вывучыць. Яно прыходзіла, паўтараю, калі я разглядаў доўгую лазу ці любаваўся матыльком, хрызалідай, хуткаплыннай ракой. Ува мне яго абуджалі акіян і падзенне метэора. Яно было ў поглядах людзей, што дажылі да незвычайна глыбокай старасці. I ёсць дзве-тры зоркі ў небе (асабліва адна, зорка шостае велічыні, двайная і пераменная, побач з буйной зоркай у сузор'і Ліры*), якія выклікалі гэтае пачуццё, калі я глядзеў на іх у тэлескоп. Яно перапаўняла мяне ад некаторых гукаў струнных інструментаў і нярэдка — падчас чытання некаторых месцаў у кнігах. Сярод іншых незлічоных прыкладаў мне асабліва запомніўся выраз з тома Джозэфа Глэнвіла, які (магчыма, сваёй мудрагелістасцю — хто ведае?) абуджаў гэтае пачуццё заўсёды: «I ў гэтым — воля, што не ведае смерці. Хто ведае таямніцы волі ва ўсёй моцы яе? Таму што Бог ёсць не чым іншым, як вялікай воляй, што прасякае ўсё самой прыродай задумы свае. Не аддае сябе чалавек ні анёлам, ні смерці цалкам, толькі праз бяссілле слабое свае волі».

Доўгія гады і наступныя разважанні дазволілі мне знайсці аддаленую сувязь гэтага выслоўя ангельскага мараліста з некаторымі рысамі характару Лігеі. Сіла ў думках, учынках і размовах Лігеі магла быць вынікам — ці, прынамсі, сведчаннем — яе тытанічнае волі, якая за доўгі час нашае блізкасці больш не з'яўляла ніякіх знакаў свайго існавання. З усіх жанчынаў, якіх я калі-небудзь ведаў, яна — вонкава спакойная, заўсёды ціхамірная Лігея — зрабілася найбольш бездапаможнай здабычай дзікіх грыфаў бязлітаснае жарсці. I сілы гэтай жарсці я не змог бы ўявіць, калі б толькі вочы яе не раскрываліся так чароўна, што захапляла і палохала мяне; калі б не амаль магічная меладычнасць і выразнасць яе нізкага спакойнага голасу і шалёная энергія (тым больш дзіўная ў параўнанні з яе звычайнай манерай гаварыць) шалёных словаў, што пастаянна зрываліся з яе вуснаў.

Я згадваў вучонасць Лігеі — яна была бязмежнай; такой я не сустракаў ні ў адной жанчыны. У класічных мовах яна была глыбока дасведчаная, і не было ніводнай вядомай мне сучаснай еўрапейскай гаворкі, на якой яна не размаўляла б бездакорна. Дый ці існавала галіна ведаў, найбольш модная — проста таму, што найбольш заблытаная, — з тых, якімі ганарыцца акадэмічная эрудыцыя, у якой яна б чагосьці не ведала? I як незвычайна і непаўторна гэтая рыса маёй жонкі толькі ў апошні перыяд завалодала маёй увагаю! Я казаў, што такой вучонасці не сустракаў ні ў аднае жанчыны, — але ці знойдзецца мужчына, які б спасціг — і спасціг паспяхова — усе неасяжныя галіны гуманітарных, фізічных і матэматычных навук? Тады я не бачыў так ясна, як цяпер, што веды Лігеі былі незвычайнымі, неабдымнымі. Аднак я ўжо адчуваў яе перавагу і з дзіцячым даверам падпарадкаваўся яе кіраўніцтву ў хаатычным свеце метафізічных доследаў, якім я прысвяціў першыя гады нашага шлюбу. З якім бязмерным гонарам, з якім жывым захапленнем, з якой вялікай мераю ўсяго, што ёсць зямнога ў надзеі, адчуў я, калі яна была са мною падчас маіх заняткаў (але мала шукаў — і яшчэ менш усведамляў), тую неверагодную перспектыву, што павольна адкрывалася перада мной, чые доўгія чароўныя няходжаныя сцежкі вялі да мудрасці надта боскай і каштоўнай, каб не быць забароненай.

I якім жа невымерным тады мусіла быць маё гора, калі праз некалькі гадоў я ўбачыў, як мае справядлівыя спадзяванні адляцелі ад мяне на крылах! Без Лігеі я быў як дзіця, заблукалае ў цемры. Адзіна яе прысутнасць, яе чытанні кідалі яркае святло на шматлікія трансцэндэнтальныя таямніцы, У якія мы паглыбляліся. Без прамяністага бляску яе вачэй іскрыстыя залатыя пісьмёны рабіліся цямнейшымі за сатурнавы свінец*. А цяпер гэтыя вочы ўсё радзей і радзей асвятлялі старонкі, над якімі я схіляўся. Лігея захварэла. Шалёныя вочы ззялі занадта, занадта асляпляльнымі прамянямі; бледныя пальцы пачалі прасвечвацца васковай магільнай празрыстасцю, а блакітныя жылкі на высокім ілбе набухалі і спадалі ад самага лёгкага хвалявання. Я бачыў, што яна павінная памерці, — і душа мая адчайна змагалася са змрочным Азраілам*. А мая палкая жонка, на маё здзіўленне, змагалася яшчэ больш горача, чым я. Мяркуючы па яе стрыманым характары, я думаў, што смерць прыйдзе да яе без звычайных сваіх жахаў, але я памыляўся. Словы няздольныя даць хоць якое ўяўленне аб тым, як шалёна і ўпарта змагалася яна з Ценем. Я стагнаў ад пакуты, назіраючы гэтае тужлівае відовішча. Я суцяшаў яе, спрабуючы паклікаць на дапамогу яе розум, — але для яе нястрымнае прагі жыцця, жыцця, толькі жыцця і суцяшэнні, і разважанні былі б недарэчнымі. I ўсё ж амаль да самага канца, у самых лютых канвульсіях, якія скаланалі яе душу, яна не страчвала вонкавага спакою. Голас яе стаў мякчэйшы і ніжэйшы, аднак мне не хацелася б спыняцца на дзікім значэнні словаў, якія яна так спакойна прамаўляла. Я ледзь не вар'яцеў, калі зачаравана слухаў мелодыю больш чым смяротную, калі разумеў здагадкі і намеры, невядомыя раней смяротным.

У яе каханні да мяне я ніколі не сумняваўся і лёгка мог бы зразумець, што ў такім сэрцы, як ейнае, каханне не можа быць пасрэдным пачуццём. Але толькі перад яе смерцю я цалкам спасціг глыбіню яе жарсці. Шмат гадзінаў, трымаючы мяне за руку, яна раскрывала мне таямніцы сэрца, чыя палкая любоў дасягала ступені абагаўлення. Чым заслужыў я дабрадаць такіх прызнанняў? Чым заслужыў я праклён расстання з каханай у час, калі іх пачуў? Але я больш не магу гаварыць пра гэта. Дазвольце мне толькі сказаць, што ў каханні Лігеі, што пераўзыходзіла жаночае каханне, — у каханні, на жаль, незаслужаным, каханні, якога я быў зусім не варты, — я ўрэшце пазнаў яе нястрымную прагу жыцця, якое так хутка яе пакідала. Гэтае дзікае прагі, гэтага наймацнейшага жадання жыцця — толькі жыцця — я не маю сілаў апісаць, няздольны выказаць.

Апоўначы, перад самаю сваёю смерцю, яна ўладным жэстам паклікала мяне да сябе і загадала прачытаць верш, напісаны ёю колькі дзён таму. Я падпарадкаваўся. Вось гэты верш:

— Божа! — усклікнула Лігея, сутаргава прыпадняўшыся і ўзняўшы рукі ў нябёсы, калі я скончыў чытаць. — Божа! Ойча нябесны! Няўжо гэта непазбежна? Няўжо Пераможцу ніколі не быць пераможаным? Ці ж мы — не частка Твая? Хто — хто ведае таямніцы волі ва ўсёй моцы яе? Таму што Бог ёсць не чым іншым, як вялікай воляй, што прасякае ўсё самой прыродай задумы свае. Не аддае сябе чалавек ні анёлам, ні смерці цалкам, толькі праз бяссілле слабое свае волі.

Белыя рукі яе ўпалі, і, нібы дашчэнту знясіленая гэтым парывам, яна ўрачыста апусцілася на ложак смерці. З апошнім выдыхам з яе вуснаў зляцеў ледзь чутны шэпт. Я нахіліўся да іх і зноў пачуў тыя ж заключныя словы з урыўку Глэнвіла: не аддае сябе чалавек ні анёлам, ні смерці цалкам, толькі праз бяссілле слабое свае волі.

Яна памерла. А я, зрынуты ў прах скрухаю, больш не мог трываць адзіноты свайго жытла ў смузе старога горада ля Рэйна, што павольна прыходзіў у заняпад. Таго, што свет называе багаццем, у мяне было ўдосталь. Лігея прынесла мне больш, нашмат больш, чым звычайна выпадае на долю смяротнага. I праз некалькі месяцаў бязрадасных і бязмэтных тулянняў я купіў і ў пэўнай ступені наноў аздобіў адно абацтва — не буду яго называць — у адным з самых дзікіх і закінутых месцаў прыўкраснай Англіі. Змрочная і панурая ўрачыстасць будынка, амаль поўнае запусценне маёнтка, безліч сумных звязаных з імі пракаветных паданняў надзвычай гарманічна спалучаліся з пачуццём скрайняй закінутасці, якое прывяло мяне ў гэты далёкі і ўсімі забыты край. Але хаця абвітыя зялёнаю плесняю сцены абацтва я і пакінуў без значных зменаў, унутры, паддаўшыся дзіцячаму капрызу і, можа быць, з цьмянай надзеяй суцішыць свой боль, я абставіў усё з больш чым каралеўскай раскошаю. Да такіх дзівацтваў я меў схільнасць яшчэ ў дзяцінстве, а цяпер яны вярнуліся, быццам я здзяцінеў ад гора. На жаль, я адчуваю, колькі прыкметаў разумовае хваробы, што паступова нараджалася ўва мне, можна было заўважыць у раскошных і фантастычных драпіроўках, ва ўрачыстай егіпецкай разьбе, у вар'яцкіх карнізах і мэблі, ва ўзорах дываноў з залатымі махрамі. Я зрабіўся пакорлівым рабом опіюму, і мая праца і распараджэнні набылі адценне маіх відзежаў. Але досыць пра гэтыя бязглуздзіцы. Я раскажу толькі пра адзін пакой — пракляты назаўжды! Туды я ў момант нейкай запамарокі прывёў ад алтара як сваю жонку, як пераемніцу незабытай Лігеі, светлавалосую і блакітнавокую лэдзі Равэну Трэвэньён з Трэмэйна.

Няма такой архітэктурнай дэталі і аздобы шлюбнага пакоя, якая не стаяла б цяпер у мяне перад вачыма. Дзе былі пыхлівыя душы родных маёй нявесты, калі, прагнучы золата, яны дазволілі дзеве, дачцэ, настолькі любімай, пераступіць парог пакоя, аздобленага такім чынам? Я сказаў, што дакладна памятаю ўсе дробязі пакоя — але недаравальна забыўся на больш важнае; а ў той мудрагелістасці не было ні парадку, ні сістэмы, якія б маглі замацавацца ў памяці. Гэты вялізны пяцікутны пакой месціўся ў высокай вежы падобнага да замку абацтва. Увесь паўднёвы бок пяцікутніка займала акно — вялізнае венецыянскае цэльнае шкло свінцовага адцення, і ўсе сонечныя ці месяцовыя прамяні, праходзячы скрозь яго, надавалі пакою магільнае ззянне. Над верхняй часткаю гэтага вялізнага акна размяшчаліся краты, абвітыя старой лазою, што ўзбіралася ўверх па сценах масіўнае вежы. Змрочная дубовая скляпеністая столь, надзвычай высокая, была пакрытая найдзічэйшымі гратэскавымі ўзорамі напаўгатычнага, напаўдруідычнага арнамента. У самым цэнтры гэтых змрочных скляпенняў на залатым даўгазвённым ланцугу вісела вялізная жырандоля, таксама залатая, сарацынскага ўзору. У ёй было шмат хітра размешчаных адтулін, з якіх, нібы надзеленыя змяінай гнуткасцю, бесперапынна выслізгвалі рознакаляровыя агні.

Некалькі атаманак і залатых усходніх кандэлябраў стаялі ў беспарадку. Было там і ложа, шлюбнае ложа ў індыйскім стылі, нізкае, з чорнага дрэва, з балдахінам, падобным да пахавальнага покрыва. У кожным з пяці кутоў стаялі старчма саркафагі з чорнага граніту, прывезеныя з царскіх грабніцаў Луксору*, чые вечкі былі аздобленыя старажытнымі барэльефамі. Але найфантастычнейшымі — на жаль! — былі драпіроўкі. Вялізнымі складкамі цяжкія, масіўныя габелены з той самай тканіны, што й дыван на падлозе, закрывалі ненармальна высокія, нават непрапарцыйныя сцены. З той самай тканіны былі і покрыўкі на атаманках і чорным ложку, і балдахін над ім, і раскошныя парцьеры, што часткова зацянялі акно. Гэтай тканінаю была найдаражэйшая залатая парча. Яна была хаатычна расшытая найчарнейшымі арабескамі, кожная каля фута ў дыяметры. Але гэтыя фігуры набывалі абрысы арабесак толькі тады, калі на іх глядзелі з пэўнага пункту. Дзякуючы звыкламу цяпер спосабу, які сягае каранямі ў глыбокую старажытнасць, яны маглі мяняць выгляд. Тым, хто ўваходзіў у пакой, яны падаваліся проста пачварнымі, але з кожным наступным крокам гэтае ўражанне паступова знікала, і, прасоўваючыся наперад, госць бачыў вакол сябе бясконцую працэсію змрочных стварэнняў, народжаных нарманскімі прымхамі або паўсталыя ў грэшных сненнях манаха. Фантасмагорыя бясконца ўзмацнялася ад штучна створаных пастаянных паветраных патокаў за драпіроўкамі, якія надавалі ўсяму вакол неспакойны і страшны рух.

У такіх уладаннях — у такім шлюбным пакоі — бавіў я з лэдзі Равэнай грэшныя гадзіны ў першы месяц пасля нашага вяселля, бавіў без асаблівых трывог. Я бачыў, што жонка мая баіцца маёй лютасці і змрочнасці, пазбягае мяне і не палае гарачым каханнем, але гэта мне хутчэй падабалася, чым наадварот. Я адчуваў да яе нянавісць, уласцівую хутчэй дэману, а не чалавеку. Памяць мая вярталася (о, з якім шкадаваннем!) да Лігеі, каханай, велічнай, прыўкраснай, пахаванай. Я жыў згадкамі пра яе чысціню, мудрасць, высокую, незямную натуру, жарснае каханне, што межавала з абагаўленнем. I тады душу маю цалкам, наўсуцэль ахоплівалі агні, яшчэ гарачэйшыя за ўсе агні яе душы. У опіюмных мроях (а я не вызваляўся з кайданаў гэтага зелля) я выкрыкваў яе імя — у начной цішы і ў дзённым цені далін, нібы сваёй дзікай прагай, змрочнай жарсцю і ўсёпаглынальным сумам па памерлай я мог вярнуць яе на зямныя сцежкі, якія яна пакінула — о, няўжо назаўжды?..

Калі ішоў другі месяц нашага шлюбу, лэдзі Равэна раптоўна захварэла і ачуньвала вельмі павольна. Ліхаманка не давала ёй спаць начамі, і ў трывожнай дрымоце яна казала пра гукі і рухі ў вежы, у пакоі і над ім, але я палічыў, што яны выкліканыя толькі яе расстроеным уяўленнем або фантасмагарычным уплывам самога пакоя. Урэшце ёй палепшала, і яна зусім ачуняла. Аднак мінула зусім мала часу, калі другая, яшчэ цяжэйшая хвароба зноў кінула яе на ложак пакутаў. I ад гэтай хваробы яна, і да таго слабая, так і не акрыяла. З таго часу яе хваробы рабіліся ўсё больш страшнымі, а найстрашнейшым было іх пастаяннае вяртанне, і ўсе веды і высілкі дактароў не маглі ёй дапамагчы. З узмацненнем хваробы, якая займела над ёй столькі ўлады, што выратаваць яе было па-за межамі чалавечых сілаў, я не мог не заўважыць і ўзмацнення нервовага разладу і яе здольнасці хвалявацца з самай нязначнай нагоды. Яна ўсё часцей і настолівей казала пра гукі, ледзь чутныя гукі і незвычайныя рухі ў драпіроўках, што здаваліся ёй і раней.

Аднае ночы, у канцы верасня, яна загаварыла пра гэтыя жахлівыя сненні з большай настойлівасцю, чым звычайна, спрабуючы звярнуць на гэта маю ўвагу. Тады яна толькі што абудзілася ад неспакойнага сну, і я са змяшаным пачуццём нецярпення і няяснага страху сачыў за зменамі выразаў яе твару. Я сядзеў у галавах эбенавага ложка на адной з індыйскіх атаманак. Яна прыўзнялася і загаварыла ледзь чутным шэптам пра гукі, якія тады чула яна, але не я; пра рухі, якія тады бачыла яна, але не я. Вецер моцна калыхаў драпіроўкі, і я хацеў паказаць ёй (чаму, прызнацца, не да канца верыў), што менавіта ад ветру ўзнікаюць тыя невыразныя ўздыхі і ледзь заўважныя рухі арабесак. Але змярцвелая бледнасць яе твару сказала мне пра марнасць маіх высілкаў разупэўніць яе. Здавалася, яна зараз страціць прытомнасць, а служкі былі далёка і не пачулі б майго голасу. Я згадаў, дзе стаіць графін з лёгкім віном, прапісаным ёй дактарамі, і паспяшаўся прынесці яго з іншага канца пакоя. Але калі я ступіў у асветленае жыран-доляю месца, маю ўвагу забралі дзве рэчы: я адчуў, як нехта нябачны, але рэальны, праслізнуў побач са мной, і ўбачыў на залатым дыване, якраз там, дзе прамяні асвятлялі яго найярчэй, цень — лёгкі, няпэўны цень, чые абрысы былі падобныя да абрысаў анёла — яго можна было палічыць ценем ценю. Але я быў узбуджаны празмернай дозай опіюму і таму не надаў гэтаму значэння і нічога не сказаў Равэне. Я знайшоў віно, вярнуўся да яе, наліў келіх і паднёс да вуснаў напаўпрытомнае жонкі. Ёй ужо зрабілася лепш, і яна сама ўзяла келіх, а я сеў на атаманку, не зводзячы вачэй з хворае. I вось тады я выразна пачуў лёгкія крокі па дыване і ля ложка, і калі Равэна паднесла віно да вуснаў, я ўбачыў — ці мне прымроілася? — як некалькі бліскучых кропляў рубінавага колеру, нібы з нейкай нябачнай крыніцы, упалі ў келіх. Калі я гэта і ўбачыў, то Равэна — не. Яна спакойна выпіла віно, і я не стаў казаць ёй пра тое, што, урэшце, магло быць і плёнам майго неспакойнага ўяўлення, на якое хваравіта падзейнічалі опіюм, страхі жонкі і ноч.

[9] Роды (лац.).

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
0
Тени Великого Королевства
Тени Великого Королевства
[Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Мы выжили в незнакомом мире. Мы обрели силу, чтобы жить дальше и найти дорогу домой для всех тех, кого выдернули из рутинной повседневности и закинули в царство войн и хаоса. Мы решили, что теперь
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Испытание
Испытание
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Ахимаас, сын Садока, — Хранитель Ковчега и бегун: дорогу он меряет шагами, время — вдохами. Зимой с южным караваном к Дому приходит старик из Фемана. С собой у него кожа — книга едомлян об их царе
0
Слепые зоны
Слепые зоны
[Короткие любовные романы]
Отношения с мужчиной, у которого есть прошлое и ребенок-подросток, — это всегда хождение по минному полю. Но Майя верила: если есть чувства, уважение и терпение, общий язык найдется всегда. Тем более
1
Дризелла
Дризелла
[Юмористическая фантастика]
Все мы помним сказку про Золушку: красавица отправляется на бал вопреки воле злой мачехи, встречает там принца, сбегает, теряет туфельку… Познакомьтесь с историей, где привычный сюжет
2
Цена выбора
Цена выбора
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
В мире, опустошённой войной, каждый выживает как может. Вульф, бывший наёмник с тяжёлым прошлым, идёт на сделку с совестью, чтобы добыть лекарство для смертельно больной дочери. Ему предстоит
0
Барон жжет! Книга первая
Барон жжет! Книга первая
[Попаданцы / Книги про волшебников]
Из писателей в спасители мира! Еду я значит в метро, а затем бац и уже стою посреди какого-то поля хрен пойми где. А некая "Система Прогрессорства" говорит мне, что моя задача спасти этот мир от
2
Мама. Жена. Истинная
Мама. Жена. Истинная
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
На что вы готовы ради семьи? На всё. Моя легкомысленная сестрёнка оказалась истинной парой оборотня. Но он готов жениться лишь на девственнице, поэтому в брачную ночь я готова заменить её… И потерять
0
(Не) естественный отбор
(Не) естественный отбор
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат]
– Вам только и нужно, что выбрать себе пару парней. Всё будет естественно. Никто не будет давить на вас или вмешиваться в отбор, – радостно вещал врач, заставляя мой глаз нервно дёрнуться. Как-то
4
Трампизм в Америке: полдень консерватора
Трампизм в Америке: полдень консерватора
[Публицистика / Государство и право]
Работа Георгия Асатряна продолжает серию книг «Популярная политика», в которых освещаются актуальные геополитические вопросы в России и мире. Автор исследует политику действующего президента США
0
Круг второй 3
Круг второй 3
[Самиздат / Попаданцы]
Продолжение приключений дедушки в США пятидесятых-шестидесятых годов. Дедушка заматерел. Дружит президентами и гнобит врагов. Денег стало столько что возможности потратить просто нет. Зато проектов
1
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
Развод с драконом-тираном. Хозяйка проклятого поместья
[Любовная фантастика]
Её развели на глазах у Совета — холодно, публично, без права на объяснение. Веру объявили «позором рода» и сослали в Чернокамень: проклятое поместье с долгами, запретом на выезд и репутацией
2
Вампир-мститель
Вампир-мститель
[Любовная фантастика]
Не будет больше Мисс Милой Вампирши. Я повернулась спиной ко всему, что мне знакомо. Теперь я работаю на Икса, отчаянно опасного деймона Какоса, который требует, чтобы его личность оставалась в
0
Бой Кэша (ЛП)
Бой Кэша (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
От добра добра не ищут. Таков был девиз Кэша по жизни, и она была для него идеальной. Он жил жизнью лейтенанта «Последних Всадников», и в его распоряжении всегда находились женщины, готовые исполнить
0