Але такія людзі, як яна, ня доўга жывуць вольна й шчасьліва, іх адразу спрабуюць прагнуць пад сябе. Асабліва гэтага ад Міхаліны намагалася Сыбіла – галоўны маркетоляг і жонка дырэктара гатэлю Амара Алі Айамара. Сыбіла свае “жончыны паўнамоцтвы” хутка й апантанна пашырыла на ўвесь гатэль…
Сыбіла была паскуднаю бабай зь вялікімі сыліконавымі цыцкамі й ботаксным тварам, яна мэтанакіравана помсьціла за Міхалініны адкрытасьць, шчырасьць і акторства.
– Спадарыня Сыбіла, калі ласка, заўтра каталіцкае Раство, дайце мне калі не выходны, дык бальнічны, мне тэрмінова трэба на апэрацыю, у мяне яечнік апусьціўся, я хаджу на працу, як у тумане, усё размытае ад болю, і акрамя яечніка ў мяне жахлівыя болі ў нагах, я на кожным кроку паміраю! У нас тут ёсьць недалёка выдатная нямецкая лякарня, я ўсяго на два дні лягу! – жалілася Міхаліна, на каленях умольвала Сыбілу, але тая для сябе асабіста вырашыла, што галоўны мэнэджар гатэлю будзе ўвесь месяц яе памагатай па працы ў маркетынгу і ў цяжкай справе помсты пэрсаналу.
– О май год, ю а со пур, май гёрл! Але я не магу цябе адпусьціць да дзясятага студзеня, ты мусіш працаваць за мяне, пакуль я не прыеду зь зімовых вакацый. Я сваю дачку ня бачыла тры гады, мой Амарчык сумуе па нашым агульным адпачынку, ты ж мяне зразумей, мой муж, ён жа дырэктар гатэлю, наказаў мне часова пасадзіць на маю пасаду кагосьці з начальства, а ты ў мяне такая цудоўненькая, такая камунікабельная, разумненькая! – з сыліконавых вуснаў Сыбілы гэта гучала як вырак: альбо ты памрэш на працы, альбо я цябе звольню. Гэтая жанчына ўмела адначасова аблашчыць цябе й абсьмяяць.
– Сука кудлатая! Табе ніхто тут права кіраваць не даваў, – прамовіла ціхенька Міхаліна і, пакінуўшы кабінэт маркетолягаў, сышла курыць, кульгаючы, адчуваючы, як дзеяньне абязбольных пігулак слабее і сотні лёзаў разразаюць ніз жывата. На наступны дзень у яе адкрыўся вагінальны крывацёк.
Міхаліна не паслухалася й на заўтра, калі гэтая замежная курва разам з мужам зьехала на вакацыі, легла на апэрацыю і выключыла мабільны тэлефон, каб ніхто не турбаваў.
Цэлы тыдзень Сыбіла назвоньвала на адключаную мабілку, пэрсанал упарта маўчаў, ніхто ня ведаў, дзе Міхаліна. Сыбіла настойліва званіла па тры разы на дзень, пакуль нарэшце не пачула голас Міхаліны, і першымі словамі, якія шалёна выскачылі з Сыбілінага напампаванага рота, былі: – Ах ты факін блядзь! Мяне не паслухалася?! Я ж цябе, прыеду, зьнішчу, ты ў мяне, сука, паляціш з працы! Чакай! Два дні! І Амар разам зь Ніндзем цябе пагоняць у шыю! – і Сыбіла перарвала роўмінгавую сувязь.
Але складзецца ўсё зусім ня так, як напрарочыла дурная замежніца. Усе думалі, што Ніндзя – стары плюгавы дзед, такі стары, што даўно ўжо не кіруе гатэлем і нічога не разумее, акрамя аголенай цыцкі, але выявілася, ён сачыў за ўсім, і, даведаўся пра паводзіны Сыбілы, пра тое, што тая пашырае свае паўнамоцтвы да бессаромных памераў і катуе галоўнага мэнэджара. Пракантраляваўшы працу яе мужа, Ніндзя выявіць шматлікія крадзяжы грошай і бескантрольнае сутэнэрства па гатэлі, а таксама здраду жонцы – да здрады Ніндзя вельмі сур’ёзна ставіцца!
За дзьве хвіліны Сыбіла, галоўны маркетоляг, і Амар Алі Айамар, дырэктар гатэлю, будуць выкінутыя на памыйку з пагрозай суда, а за імі паляцяць іх найлепшыя сябры: начны мэнэджар Хасан, дурная сяброўка Сыбілы, якая бясплатна карыстаецца паслугамі спа-цэнтру й рэстарацыяй Сабакакал, а таксама колькі дарагіх прастытутак больш ня будуць мець права нават зьявіцца на лобі-бары ў фае гатэлю, ня тое, каб у нумарох.
Міхаліна пасьпее толькі пазваніць Сыбіле і коратка паслаць яе ў дупу, пакуль тая будзе яшчэ на тэрыторыі Беларусі. Праз два тыдні, акрыяўшы, галоўны мэнэджар атрымае павышэньне на працы, ёй прапануюць быць намесьніцай дырэктара гатэлю.
Істотныя рэчы тут, у гатэлі, адбываюцца вельмі хутка і часта пралятаюць з шумам і бляскам, як камэты, пакідаючы пасьля сябе доўгі хвост абмеркаваньняў, плётак і чутак.
Сьпіс
Ёсьць такая добрая завядзёнка ў сьвеце: дзяржавы стараюцца падтрымліваць адна адну й часта дзеля пашырэньня досьведу й кругагляду мяняюцца сваімі студэнтамі, прафэсарамі, ваеннымі, спартсмэнамі… Гэтым разам нашае МУС адаслала сто беларусаў у Катар на тры месяцы, а Катарскае МУС, у сваю чаргу, выслала сто катарцаў на тры месяцы ў Менск. Трымайце, калі ласка, рабіце зь імі, што хочаце. Як звычайна, на расьсяленьне ў інтэрнаты й гатэлі гораду просяць вышэйшыя дзяржаўныя ўстановы, а калі гатэлі ўпарцяцца і словамі іх угаварыць не атрымліваецца, выпісваецца прымусовы загад.
Амар Алі Айамар толькі заступіў на пасаду і яшчэ дрэнна быў знаёмы з гэтымі беларускімі завядзёнкамі, таму па сваёй прастаце ўзяў на сябе сто катарцаў і ў кожны вольны двухпакаёвы нумар разьмясьціў па пяць дарослых мужчын. Вядома ж, ён такім дурнем аказаўся адзіны на горад, бо ўсе гатэлі пасьпелі абвясьціць сябе перапоўненымі й замоўленымі ажно да канца лета.
Так, дзея адбывалася ўлетку. Катарцам тут было прывольна: ніякага сухога закону, амаль аголеныя жанчыны шпацырюць па вуліцах… Кожную раніцу зборы на ваенным палігоне, лекцыі ў МУС, пасьля абеду адпачынак.
Катарцы, мякка кажучы, былі ня надта ахайныя, нумары ў гатэлі за тры месяцы былі даведзены да жудаснага стану, дырэктар хадзіў і чырванеў, абяцаў сабе ніколі ня быць такім неабачлівым. Катарцы, у сваю чаргу, варылі пяльмені ў ракавінах у ванных пакоях з дапамогаю падагравальніка, праз вокны нацягвалі вяроўкі й вонкі вывешвалі сушыцца свае шкарпэткі й майткі, саколкі й штаны. Гэта было лета трэшу ў цэнтры горада, усе баяліся хадзіць праз гатэльную вуліцу, бо паўсюль увечары швэндаліся дзікія барбары. Анягож, калі ў нас ва ўзброеных сілах служаць і працуюць адны бязмозглыя нахабнікі, то ў іх таксама ёсьць свае катарскія шабаны, быдла-хлопцы з мабільнікамі й семкамі, якія паступаюць на службу ў МУС дзеля гонару, пагонаў і ільготнай кватэры. Карацей, усё як у нас, толькі адзіная рэч – усе катарцы падобныя да няголеных татараманголаў, ім бы яшчэ шаблі й на коней – карціна атрымаецца дасканалай.
Але што катарцы, яны прыехалі часова, іх дзяржава спраўна плоціць ім катарскія заробкі, тут яны паны, ядуць ікру, сьмярдзяць і рыгаюць, і мараць пра беларускую бабу, абавязкова бляндынку, каб прысунуць ёй троху, у рот даць, ну, карацей, як звычайна, каб потым дома, у сваім любімым бары альбо на лаўцы каля дома распавядаць сябрам пра беларускі сэкс і паказваць фоткі з аголенай “наташай” са сваіх мабільнікаў.
Катарцам ня шчасьціла, два месяцы ўсе яны хадзілі з сухастоем. Беларускія жанчыны баяліся іх як вагню… Бо малпы яны, гэтыя стэпавыя, валасатыя барбары…
Што рабіць? Што рабіць? Што рабіць?! Плачуць сто катарцаў сьлязьмі гора, ніхто іх тут ня любіць, ніхто не разумее, самотныя яны ўсе, пакутнічкі. Неяк жнівеньскім цёплым вечарам у холе гатэля зьявіліся дзьве дзяўчыны, статныя, прыгожыя, сьветлавалосыя, манерныя, але бескультурныя й нахабныя. Кожная трымала па аркушы паперы й жавала жуйку. Абедзьве падышлі да рэцэпцыі й выклалі на драўляны стэнд па дзьве тысячы эўра.
– Гэта стандартная працэнтная стаўка за жанчыну ў нумар, – прамовіла адна зь дзяўчын і нахабна паглядзела ў вочы парцье, якая разгубілася, бо стандартны ўнёсак за “лэдзі ў нумар”, па-першае, плаціць мужчына альбо сума ўключаецца ў рахунак за нумар, і па-другое, гэта каштуе сорак эўра.
– Не тармазі, чуеш, тут унёсак за ўсіх катарцаў, праз суткі нас тут ужо ня будзе! – прахрыпела другая дзяўчына. – Колькі іх у вас? Пральна – сто. Мы плацім, працуем, а вы нас не чапаеце…
На рэцэпцыі ўсё пералічылі й запісалі разьлікі.
Дабраславі Алах дзьвюх беларускіх бляндынак! Яны выратавалі сто катарцаў, якія маглі ганебна вярнуцца на радзіму, не даведаўшыся, што гэта такое – беларуская жанчына!
Дзяўчыны пакінулі сьцены гатэлю толькі на трэція суткі, кожная мела па дзесяць тысяч эўра.
Дзяўчыны ледзь перасоўвалі нагамі, яны былі напампаваныя мусульманскай спэрмаю, целы моцна балелі, рукі-ногі былі ў крывападцёках, цяжка, моташна, жудасна, але радасна, цяпер яны адпачнуць, расплоцяцца з пазыкамі й за кватэру, прыдбаюць новай адзежы, абутку, касмэтыкі й на працы адначасова стануць даражэйшымі ўдвая. Шчасьце!
Дырэктар гатэлю так і не даведаўся, чаму гэта за два тыдні да ад’езду ўсе катарцы сталі прыбірацца ў нумарох, паздымалі свае майткі й шкарпэткі з вокнаў і павесялелі. Яму так ніхто й не распавядзе, што вайскоўцы на радзіме будуць усім знаёмым паказваць штосьці на экранах сваіх мабільных тэлефонаў, а знаёмыя будуць толькі выпучваць вочы й клясьціся, што абавязкова да сьмерці аднойчы патрапяць у гэты казачны Менск.
Урачыстае адкрыцьцё
Савецкасьць мысьленьня тут, у Менску, паўсюль, і гэта добра відаць па працы чыноўнікаў і вайскоўцаў, якія вешаюць на свае грудзі гронкі мэдалёў і даюць адзін аднаму званьні й граматы. Пра гэта сьведчаць дзяржаўныя арганізацыі, асабліва моладзевыя. Пра гэтую застойную савецкасьць сьведчаць дзяржаўныя сьвяты…
Гатэль узводзілі нядоўга. Нанятыя будаўнікі былі рознакаляровыя, у камандах прысутнічалі як самі беларусы, так і ўкраінцы, туркі, рускія, казахі, кітайцы, карэйцы, нават колькі мужчынаў з Вэнэсуэлы і адзін самотны паляк. Усе працавалі спраўна, ніхто нікуды не сьпяшаўся, звонку гатэль быў хутка завершаны, але знутры яшчэ толькі дасыхала тынкоўка, па сутнасьці заставалася два месяцы на дапрацоўку і ўсё, можна было прымаць наведнікаў, пастаяльцаў, кліентаў. Але раптам паступіў загад кіраўніцтву гатэля: нягледзячы ні на што, нават на тое, што гатэль прыватны і належыць буйной міжнароднай кампаніі, урачыста адкрыць яго на дзень горада, абавязкова разам з прэзыдэнтам краіны, і адразу ж засяліць колькі сяброў-замежнікаў самога прэзыдэнта. Кіраўніцтва гатэлю было абвыклае да спраўных дзелавых стасункаў у Эўразьвязе як з прэзыдэнтамі, так і з падначаленымі, але не разумела такога загаду: то-бок чаго гэты чалавек сунецца ў прыватны бізнэс? Але, каб не было нейкіх недарэчнасьцяў і сварак ад самага пачатку разьвіцьця бізнэсу, было вырашана дзейнічаць па загадзе “зьверху”.
Усе будаўнікі былі прымушаныя працаваць па дзьве зьмены запар, і днём і ноччу, але галоўны брыгадзір, які меў досьвед працы на будоўлях Турцыі, Канады й Нямеччыны, хваляваўся, назвоньваў Ніндзю й яго сакратарам і скардзіўся, што да ўрачыстага адкрыцьця на дзень горада яны не пасьпяваюць, і раіў паслаць куды падалей гэтыя загады “зьверху”, няхай там увогуле будуць удзячнымі, што было вырашана адчыніць тут гатэль!