MoreKnig.org

Усё ўлічана. All inclusive: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Календа Сяргей



Шрифт:

Мэнэджар спа Юлія Цімафееўна добра зрабіла, калі параілася з масажысткаю: пастаяльцы, збольшага мужчыны, наперабой замаўлялі масаж у нумар, некаторыя нават па два разы на дзень… Ганна ледзь пасьпявала, бегала па паверхах, як ганчак, высалапіўшы язык, ацірала ручаі поту з твару – у торбе бутэлька з архідэйным алеем і ручнік, правая кішэнька халату выпуклая ад грошай, левая ўтрымлівае мабілку, пад халатам звычайна чорны станік і чорныя змакрэлыя майткі, на нагох тэпці й панчохі цялеснага колеру.

Усе былі задаволеныя, усім усё падабалася, але толькі ня мэнэджару спа Юліі Цімафееўне, якая не давала веры, што за некалькі месяцаў можна пасьпяхова напрацаваць такую буйную кліентуру… Вырашана было праверыць масажыстку ў справе.

Была раніца, пастаяльцы спускаліся на швэдзкі стол, на рэцэпцыі мяняліся зьмены, начныя адміністратаркі, лыпаючы заспанымі вачыма, намагаліся фірмова ўсьміхацца, але на іх усім было напляваць, як ахоўнікам, так і бэлбою, толькі прыбіральшчыца Валянціна Андрэеўна ўсьміхалася ў адказ. Была звычайная раніца, у гатэль завітаў каржакаваты мужчына, сівы, бадзёры, без валіз, толькі зь беларускім пашпартам, сам з Гомля, у Менску па справах на суткі. Мужчына засяліўся ў нумар на другім паверсе й адтуль амаль адразу, як толькі адчыніў пакой сваім электронным ключом, набраў спа-цэнтар і папрасіў сабе ў нумар агульны сілавы масаж, потым распрануўся, прыняў хуценька душ і стаў чакаць, седзячы на ложку, вада з мокрага цела капала на прасьціну.

Ганна была пунктуальнаю і а дзясятай ужо грукалася ў дзьверы.

Мужчына накінуў на яшчэ вільготнае цела халат і адчыніў. Далей было ўсё проста: ён падпарадкоўваўся загадам Ганны – лёг, зьняўшы халат, на ложак, сьпінаю да столі й пачаў напружана чакаць, калі ж пачнуцца алейныя крананьні, не даючы веры, што гэтае хударлявае дзяўчо (напэўна, былая спартсмэнка, мо бегам займалася) пачне масажаваць ягоную сьпіну, сьпярэшчаную невялічкімі кратарамі, якія нагадвалі пра гнойна-прышчавую маладосьць.

Ганна доўга марудзіла, рыхтавалася, штосьці рабіла, мужчына чуў толькі шоргат, пакуль раптам не адчуў, як на сьпіну пацёк халодны алей. Але халодна было толькі першыя тры сэкунды, далей Ганна пачала актыўна масіраваць яму плечы, шыю, патыліцу, рукі, ногі… Мужчына імгненна расслабіўся, разьмяк, стаў падатлівым, нібыта плястылін, разгалінаваўся на асобныя цягліцы, якіх быццам станавілася ўсё болей… Рукі Ганны былі чароўныя, яна мяла моцна й адначасова далікатна, тонка, амаль любоўна, яна дыхала цяжка, узбуджальна…

Калі з плячыма, сьпінаю, рукамі, нагамі было скончана, Ганна прайшлася па пазванкох уніз, і мужчына адчуў, як тонус і асалода ад масажу цалкам перадаліся ягонаму чэлесу.

– Цяпер, калі ласка, перавярніцеся, ляжце на сьпіну, я вам дадаткова за пятнаццаць даляраў адмасажую пэніс… – Ганна прамовіла гэта так абыякава, крыху стомлена, цяжка дыхаючы, нібыта гэта было такім жа масажным прыёмам, як звычайна. Мужчына не разгубіўся, перавярнуўся й адчуў, як пругкія, моцныя рукі Ганны мацаюць галоўку, падушачкамі пальцаў гладзяць пэніс па даўжыні, як далікатна ён кладзецца ў Ганніну далонь, алей зьмякчае крананьні… “Такі масаж каштуе значна больш!” – разважаў сабе мужчына, усьміхаючыся й паглядаючы на карціну на сьцяне – нязграбнае сучаснае мастацтва. Ганна ўжо сышла… Праз колькі часу, як і было дамоўлена, ён пра ўсё мусіў распавесьці Юліі Цімафееўне, але вырашыў на наступны дзень ізноў запісацца на масаж да Ганны ў іншым месцы, бо гэта неверагодна прыемна, гэта робіць увесь дзень каляровым і прывабным. Тут ніякіх даносаў і паклёпаў быць ня мусіць.

Начны мэнэджар

Сёньня Хасан, начны мэнэджар, захварэў! І гэта сьвята, так-так, менавіта, гэта цуд, якога чакаў увесь пэрсанал гатэлю!

Сам Хасан ня быў Хасанам, сапраўднае яго імя ведалі толькі дырэктар гатэлю Амар Алі Айамар і прэзыдэнт групы гатэляў Ніндзя… Ён быў туркам і патрапіў у Менск шэсьць году таму з глухой і занядбанай жабрацкай вёскі, разьмешчанай дзесьці на захадзе Турцыі, і сапраўднае імя ён насіў – Бурак, але праз тое, што ён апынуўся ў Менску, вырашылі яму зьмяніць імя, каб выпадкова ня зьменшыць ролю начнога мэнэджара праз сьмешную гародніну.

Хасан насамрэч рэдкасны казёл зь вельмі сумнымі, сьлязьлівымі вачыма. Пяць год, пяць доўгіх год запар Хасан кожны вечар прыяжджае на працу а шостай вечара й зьяжджае а восьмай раніцы, без выходных, безь перапынкаў, без адпачынку… Пяць год запар ён, як наладжаны карны мэханізм, прыяжджае на працу адно дзеля таго, каб калупаць пэрсанал, звальняць, сварыцца, лаяць за хібы, ненавідзець супрацоўнікаў гатэлю зялёнай нянавісьцю самотнага, неўладкаванага, незадаволенага чалавека, нянавісьцю мужчыны, які не разумее смаку алькаголю й ня ведае асалоды ад шчырага сэксу.

Ён усё жыцьцё марыў пра штосьці выключнае ў сваім жыцьці, і, як вынік, ён гэта атрымаў, праца начнога мэнэджара ва Ўсходняй Эўропе зрабіла яго амаль ня самым вядомым жыхаром ягонай вёскі, усе яго там паважаюць, цэняць, на рукох носяць, але тут, тут яго ненавідзяць усе чатырыста супрацоўнікаў пяцізоркавага гатэлю, тут, у Менску, ён жыве ў сваім пакоі, як старая шафа, – зьбірае на сябе пыл і выглядае нязграбна, замінае прасторы. Тут, на працы, нават калі ён выпраўляецца на рэдкі для сябе адпачынак дадому, на радзіму, ён нікому ня кажа, куды едзе, бо тлумачыць беларусам пра разьмяшчэньне сваёй малой вёскі – тое самае, што спрабаваць растлумачыць вартасьць існаваньня ў ісламе абразаньня для жанчын.

Хасана ніхто ня любіць, ён – тая самая адзінка ў гатэлі, да якой ставяцца з агідай, але дазваляюць існаваць, як пухліне, якая не перашкаджае здароўю і якую лепей не чапаць, каб не нашкодзіць самому сабе. Гэты чалавек пасьпеў жорстка пакараць аднаго з кухараў. Аднойчы ўвечары, адсачыўшы па камэрах, што той скраў колькі палак сакавітага сьвежага карбанату, Хасан вырашыў пасадзіць чалавека замест звальненьня, не разумеючы, што ў таго кухара Валеры, дакладней – другога кухара-асыстэнта шэфкухара, заробак памерам з чатыры палкі карбанату. Начны мэнэджар затрымаў няшчаснага мужчыну, які ўжо марыў пра тое, як жонка будзе пляскаць у ладкі, пабачыўшы, чым ён разжыўся на працы. Была тэрмінова выклікана міліцыя, якая па прыбыцьці не давала веры сваім вачам – хударлявы кухар Валера, зьбялелы, з дрыготкімі рукамі і вялікімі вачыма, сядзіць на зэдліку ў кабінэце начнога мэнэджара, на стале тры палкі карбанату, а сам Хасан узвышаецца ў фатэлі… Нават міліцыя не разумела, што такога зрабіў кухар, каб прасіць аформіць крымінальную справу… Але факт злачынства быў запратакаліраваны, і наложаны адміністратыўны штраф.

Начны мэнэджар да гэтага часу ня вывучыў ані расейскую, ані ангельскую, ані беларускую мовы, размаўляе асобнымі словамі й гукамі… Ён можа набраць на мабілцы пакаёўку й раўсьці ёй у вуха, што патрэбна тэрмінова батарэйка! Якая батарэйка? Куды? Для чаго?.. Што за батарэйка?! І толькі праз паўвечара высьветліцца, што адзін з пастаяльцаў тэлефанаваў на рэцэпцыю й прасіў дадатковы абагравальнік у нумар, бо зьмерз… Альбо Хасан часта перад пачаткам працоўнага вечара-ночы абыходзіць усе кропкі – кабінэт аховы, камэра-мэны, бар, рэцэпцыя, спа-цэнтар, цырульня, басэйн, фітнэс, рэстарацыя, нумарны фонд, кухня… абыходзіць ён… усе яму пасьміхаюцца, усе працуюць, бегаюць, варушацца… А ён потым зойдзе ў кабінэт да галоўнага мэнэджара Міхаліны й давай распавядаць, які вэрхал паўсюль адбываецца, якія ўсе лайдакі й ніхто не працуе, куды гэта яна як адказная па гатэлі глядзіць, трэба тэрмінова ўсіх звальняць, а потым накіроўваецца ў кабінэт да дырэктара… І амаль за гадзіну з працоўных месцаў зьнікае два-тры супрацоўнікі. Хтосьці яму не спадабаўся сваёй усьмешкай, хтосьці ішоў міма яго й не пасьпеў першым павітацца… Але з гэтым чалавекам сапраўды немагчыма вітацца, зьнікае ўсялякае жаданьне, ён рукаецца, падаючы сваю далонь млява, яна звычайна потная й сьлізкая, нагадвае вільготную анучу, і гэтая млявасьць кажа пра пагарду да вас, гэтая спатнеласьць далоні сьведчыць пра пэўную няшчырасьць, нейкі злосны пачатак.

Аднойчы начны мэнэджар вырашыў кінуць курыць, таму ўсе сталі заўважаць яго з электроннай цыгарэтай у зубах… Быў позьні вечар, з афіцыянтаў засталіся толькі дзяжурныя. Сядзелі яны ціхенька ў сваёй каморцы з падагрэвам, самаварам і папяльніцамі, палілі, пілі турэцкую каву. Раптам заходзіць Хасан і моўчкі пачынае смактаць электронную цыгарэту… Усе таксама маўчаць, размова была зрэзаная ягоным вільготна-рэзкім позіркам і традыцыйным пахам адэкалёну пасьля галеньня “Олд Спайз”, які ён пакідае па паверхах лёгкім адценьнем паху, нагадваючы, што ён ужо прыступіў да працы, што ён тут валадарыць, пазначыўшы свой арэал. Так і сядзяць усе, намагаючыся хутчэй дакурыць і зьбегчы з кола прысутнасьці начнога мэнэджара, зьбегчы з гэтага невыноснага атачэньня, як раптам той, пазіраючы на штучны дым ад цыгарэты, прамаўляе: “Скоро все тут умрут” – складна прамаўляе, без памылак і амаль без акцэнту… Усе аслупянелі, нават ня выдыхнуўшы дым.

У той жа вечар Хасан не знайшоў на сваім месцы рознарабочага Ваню, пайшоў у кабінэт да камэра-мэнаў і адсачыў па маніторах перамяшчэньне рознарабочага – вось той аднёс ручнікі ў басэйн, вось вярнуўся ў камэру захоўваньня, набраў скрыню асьвяжальнікаў паветра, абышоў прыбіральні на нулявым паверсе, пакінуў там асьвяжальнікі, запісаў, дзе няма туалетнай паперы… І вось Ваня зьнікае ў пакоі для прыбіральшчыц… Хасан бегам туды, урываецца, як навальніца, у памяшканьне, расчыняе насьцеж дзьверы, пасоўвае ўбок аслупянелую Валянціну Андрэеўну, якая толькі й пасьпела, як пікнуць вітаньне й схаваць у кішэньку распакаваны чакалядны сырок… “А-а-а! Спит!!!” – начны мэнэджар, расчырванеўшыся, усхваляваны, быў на сёмым небе ад радасьці… Ён ужо тыдзень нікога не звальняў. Рознарабочы Ваня куляй вылецеў з працы яшчэ да раніцы, яшчэ да канца сваёй зьмены, а Валянціна Андрэеўна пашкадавала, што запхнула свой чакалядны сырок у кішэньку фартуха, цяпер яна была вымушаная адмываць чакаляд і салодкі тварог у рукамыйніцы.

Хасан – страшны чалавек, дзікун, вар’ят, злы, але не падобны да драпежніка, хутчэй нагадвае старога быка, якому вельмі брыдка жыць сярод людзей, такім старым і кастрыраваным. Таму менавіта сёньня ў гатэлі сьвята! Хасан сапраўды захварэў, напэўна, яго ня будзе некалькі тыдняў. Увесь пэрсанал дыхае вольна, працуе шпарка, весела й лёгка. Ніхто ня думае пра тое, што робіць штосьці ня так, ніхто не хвалюецца быць раптоўна схопленым падчас спажываньня чакаляднага сырка альбо падчас трыццаціхвіліннага адпачынку, няхай нават і ў пакоі прыбіральшчыц на брудных ручніках і анучах.

Ноч. Хасан у майтках і аднаразовых белых тапачках зь лягатыпам свайго гатэлю сядзіць у кватэры, ва ўласным фатэлі каля тэлевізара, сьпіна ўся зарослая, згорбленая, на падбародзьдзі неахайная шчэць, на макаўцы лысіна, аточаная з бакоў раскудлачанымі валасамі. Ён ня можа заснуць – па-першае, праз кашаль і боль у грудзёх, па-другое, за пяць год ён настолькі абвык па начох працаваць, што проста ня ведае, як гэта магчыма заснуць у цемры, ноччу. Па тэлевізары паказваюць эратычны фільм “Элена ў каробцы”, ён ня сочыць за сюжэтам, ён сядзіць на ложку, сумны, незадаволены жыцьцём, і яму так моцна хочацца заплакаць, зараўці, закрычаць, застагнаць, хоць нейкім чынам праявіць свае пачуцьці, выплакаць усё тое, што назапашвалася столькі год, выплюхнуць усю крыўду й незадаволенасьць жыцьцём, але ён ня здольны гэта зрабіць. Вочы сухія, як пустэльня, цела гарыць, і толькі знутры штосьці клякоча, нібыта кашаль, нібыта душа. Ён ня здольны тут і цяпер заплакаць альбо паказаць свой боль, свой адчай, бо бачыць, што ягоная ціхая дзяўчына, зь якой ён сустракаецца месяц, ляжыць у ложку і яшчэ ня сьпіць. Яна глядзіць фільм.

Швэды

У гатэлі пасялілася колькі старых швэдаў, адзін зь іх, салодка пасьміхаючыся, завітаў да цырульніка Віталя, які якраз быў вольным на зьмене. Швэд сеў у крэсла пасьля таго, як асыстэнты памылі яму галаву.

Швэду каля сямідзесяці-васьмідзесяці, ён зморшчаны, як разынка, скрозь пакрыты плямкамі й бародаўкамі, валасоў на галаве амаль няма, навошта прыйшоў?

Майстар-цырульнік Віталь стаяў і разважаў: што менавіта стрыгчы гэтаму старому мужчыну, хіба толькі валасы ў вушах?

Швэд першым пачаў размову, прапанаваўшы пасьля працы сустрэцца зь ім і ягоным сябрам, пагуляць па Менску, завітаць у бары, клюбы… Цырульнік адразу сьцяміў такі расклад і наадрэз адмовіўся ад усяго.

– Ды ладна табе, ты вельмі прыгожы малады чалавек, я – стары, я нават не жадаю з табою спаць, калі ты хочаш, можаш ты мяне таго… А? Альбо калі што, я табе адсмакчу ў сваім нумары, разумееш, гэтая грэбаная старасьць, але я вельмі хачу хаця б проста пасмактаць. Вядома, было б нашмат круцей, калі б ты мяне. Гэтым займаліся нават старажытныя грэкі, такім чынам яны перадавалі сваім вучням філязофскі розум, ну й прастату масажавалі… – стары быццам размаўляў сам з сабою, варочаючы галавою ў розныя бакі, – Колькі ты хочаш? Дзьвесьце эўра, трыста, чатырыста, пяцьсот? – швэд нэрвова шчабятаў і намагаўся сваімі скручанымі рукамі схапіць рукі стыліста, каб знайсьці зь ім больш шчыльны кантакт. Ён пазіраў празь люстэрка мутнымі аліўкавымі вачамі, крэкаў, усьміхаўся, варушыўся пад пэнюарам.

Віталь зьбялеў, потым пачырванеў, рукі ў яго пачалі трэсьціся, і ён паклікаў асыстэнта, каб той скончыў замест яго працу. Віталь быў абураны, ён ненавідзеў такіх людзей, ён ненавідзеў сваю працу, яго злавалі кліенты.

Старыя швэды ўвесь вечар дзяжурылі каля дзьвярэй салёна, чакалі, калі гэты малады прыгожы цырульнік, з матаваю скураю й чырвонымі вуснамі, аточанымі мяккім шчаціньнем, пойдзе хаця б паліць ва ўнутраны дворык гатэлю, але той не выходзіў.

Праз колькі гадзін ахоўнік Віктар, які ў гатэлі па начох падпрацоўваў жыгалам, падышоў да старых швэдаў і папрасіў іх у нумары, бо тыя пачалі ўжо замінаць працаваць салёну й суседняму фітнэс-цэнтру сваімі вільготнымі позіркамі й уяўным сьлінацёкам.

Наступнай зімовай раніцай Віталь, галодны й зьмерзлы (у здымнай кватэры кепска працавалі батарэі), прачнуўся, расплюшчыў вочы, паглядзеў уверх, пад стольлю вісела самотная, празрыстая, круглая лямпачка. Раніца толькі займалася, сьвятло праз карычневыя фіранкі праходзіла халодна й тужліва, быццам быў вечар, а ня раніца. Цырульнік сеў на ложку, закрануў нагой пустую бутэльку з-пад партвэйну, тая гучна пракацілася па драўлянай падлозе й трапіла на падраны кілім.

Ізноў трэба выпраўляцца на ненавісную працу, ізноў да вечара быць у атачэньні людзей, размаўляць з супрацоўнікамі й зладзеяватымі адміністратарамі, якія толькі й сачылі з-пад ілба за ім, нагаворваючы на яго кліентам на карысьць сваёй сяброўкі, якая стрыгла кепска, але фанатычна ставілася да грошай і да месца ў салёне. Ізноў грэбаны калектыў, які яго не прымае, ізноў адныя і тыя ж размовы, мацюкі, піцьцё кавы, спробы адасобіцца ў кладоўцы з кнігаю. Грошай як не было, так і дагэтуль няма.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Гора (ЛП)
Гора (ЛП)
[Ужасы]
Эдди Маршалу идея казалось нелепой: отправиться автостопом в горы Северной Каролины, чтобы помочь своему давнему приятелю доставить рождественские елки на грузовике в Луизиану. Но Марк Рокли сумел
0