MoreKnig.org

Выбар: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гілевіч Ніл



Шрифт:

Ні адну жыццёвую праблему ў сваёй рэспубліцы мы не зможам вырашыць паспяхова, калі не адчуем сябе сапраўднымі гаспадарамі гэтай зямлі, у поўнай меры адказнымі за яе лёс, за яе будучыню. Становішча беларускай мовы — мовы вялікага славянскага народа — сёння такое, што горшае і ўявіць цяжка. Але калі мы паклапоцімся толькі пра мову і культуру, а ў іншых сферах — у палітычнай, у эканамічнай, у сацыяльнай — перамен не адбудзецца, то раней ці пазней зноў пачнецца заняпад і мовы, і культуры. Каб гэтага не здарылася, Беларускай ССР як суверэннай дзяржаве патрэбны прававыя гарантыі яе палітычнай і эканамічнай самастойнасці, а ўсім нам, жыхарам рэспублікі, патрэбна дзяржаўная самасвядомасць, дзяржаўнае самапачуванне. Хто-небудзь запытае: а хіба яго ў нас няма? Адкажу: у адных — ёсць, а ў другіх, на вялікі жаль, — няма. У тым ліку ў многіх мужоў дзяржаўных. А якое ж у іх, спытаеце, самапачуванне ёсць? А дакладна такое, як у дзяржаўна-адказных таварышаў з Разанскай або Кастрамской вобласці. Таму мы і прывыклі, што цэнтр і яго ведамствы адпаведным чынам з намі абыходзяцца. Час, аднак, патрабуе, каб гэтыя абласныя настроі, погляды і падыходы змяніліся на дзяржаўныя, прасякнуліся нацыянальнай самасвядомасцю, каб у іх аснову лёг клопат пра будучыню беларускай нацыі. Усе мы ўжо ведаем, што прынцыпы ўзаемаадносін паміж рэспублікамі нашай федэрацыі, паміж рэспублікамі і цэнтрам будуць у самы блізкі час істотна мяняцца ў бок значнага пашырэння правоў рэспублік. У кантэксце размовы хацеў бы толькі дадаць, што наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай якраз і дапаможа ўсяму нашаму народу развіць нацыянальную самасвядомасць і набыць самапачуванне народа дзяржаўнага.

Дарэчы, калі б наша нацыянальная самасвядомасць была на належным узроўні, мы не заяўлялі б так непрадумана з гэтай высокай трыбуны, што нібыта ў нас толькі ў адной Гродзенскай вобласці жыве ажно трыста тысяч палякаў. Як быццам мы не ведаем, калі і ў якіх умовах тысячы і тысячы беларусаў-католікаў былі запісаны палякамі. Веравызнанне і нацыянальнасць — рэчы розныя, зразумеем жа гэта нарэшце!..

Як чалавек, які ўсё сваё свядомае жыццё ў меру сіл служыў роднаму слову, і як член Камісіі па выпрацоўцы праекта Закона аб мовах, я ўважліва знаёміўся са шматлікімі матэрыяламі яго абмеркавання і хачу падзяліцца з вамі некаторымі думкамі.

Агулам кажучы і шчыра кажучы — закон наш, канешне ж, не зусім справядлівы ў дачыненні да беларускай мовы: мова наша ў яе сённяшнім становішчы заслугоўвае мацнейшага заступніцтва. Але ён, мабыць, справядлівы ў дачыненні да рэальнай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі,— да сітуацыі, як вядома, вельмі цяжкай, і закон вымушаны сёе-тое разумна прадугледзець, каб гэту сітуацыю яшчэ больш не абвастрыць. Змірымся з гэтым — у спадзяванні, што закон прымаецца не навек, і прыйдуць лепшыя часы, калі наша грамадства вызваліцца ад хлусні і ганебных страхаў канчаткова, і ў закона не будзе такіх апанентаў, якія ёсць сёння.

Асобныя нашы грамадзяне лічаць, што наогул пытанне аб мове варушыць не трэба, маўляў: жывём мы ў Беларусі добра, спакойна, дружна, і навошта ж штучна ствараць праблему? Але ж хіба гэта добрае жыццё, калі адмірае, гіне мова цэлага народа? Хіба гэта нармальна, гуманна і хіба разумна? Таварышы заяўляюць, што беларуская мова патрэбна толькі творчай інтэлігенцыі ды часткова навукоўцам, якія і ствараюць праблему. Гэта глыбокая памылка. Па-першае, праблему стварыла не інтэлігенцыя, а само жыццё, невырашэнне нацыянальнага пытання ў краіне. Праблема, як тая хвароба, доўгі час заганялася ўнутр, што вельмі небяспечна для здароўя грамадства. Па-другое, няпраўда, што наш народ выракаецца сваёй мовы сам, а пытанне гэта хвалюе толькі нямногіх інтэлігентаў. Ісціна якраз у тым, што народ хоча застацца народам — са сваім непаўторным уласным абліччам. А калі так, то ў дзяржаўна-палітычным, сацыяльным і культурным жыцці народа яго родная мова не можа быць нейкім экзатычным даважкам, месца якому дзесьці наўзбоч і які забяспечвае толькі нейкі адзін участак грамадскага жыцця, задавальненне патрэбы толькі адной невялікай часткі насельніцтва. Мова — гэта тое, што ахоплівае літаральна ўсе формы жыццядзейнасці грамадства як жывога арганізма і ў гэтай жыццядзейнасці аб'ядноўвае ўсіх нас, усё насельніцтва рэспублікі. Родная мова для народа — гэта штось непараўнана большае, чым сродак зносін. У мове народа — і яго памяць, і шматвяковы вопыт яго гістарычнага жыцця-быцця, і асаблівасці яго светаўспрымання, і яго псіхічны склад, і многае іншае. Значыць, задача заключаецца ў тым, каб жыццё народа ў палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і духоўнай сферах гарманізаваць як жыццё менавіта беларускае, прывесці яго ў адпаведнасць з інтарэсамі беларускай нацыі. Само сабой зразумела, што пры ўсім гэтым трэба разумна лічыцца з працэсамі эканамічнай і духоўнай інтэграцыі. Разумна — гэта значыць так, каб інтэграцыя не пагражала лёсу народа, яго сацыяльнаму быту, яго культуры, мове і г. д.

Больш чым дзіўна было чытаць у друку выступленні тых грамадзян — як правіла, навукова тытулаваных, якія не крытыкуюць праект закона, а адмаўляюць яго цалкам, лічачы ўзвышэнне прэстыжу беларускай мовы справай не толькі марнай, але і шкоднай. На іх перакананне, ніякай беларускай мовы няма наогул, як няма і асобнага беларускага народа. А што ж ёсць? Ёсць беларускі дыялект рускай мовы, і ёсць беларускае племя рускага народа. І мову і гісторыю нашага народа яны проста перакрэсліваюць. Як бачым, іх тэарэтычныя высновы караняцца ў тых поглядах на Беларусь і беларускі народ, якія прапаведаваліся яшчэ гадоў паўтараста назад ваяўнічымі ідэолагамі самадзяржаўя. Таму аспрэчваць гэтых грамадзян проста не мае сэнсу. Іх тэорыю даўным-даўно абвергла сама гісторыя.

Некаторыя таварышы катэгарычна настойваюць на тым, каб статус дзяржаўнай надаць у рэспубліцы не толькі беларускай, але і рускай мове. Іначай, маўляў, руская мова будзе пакрыўджана. На гэта можна сказаць толькі адно: няма такой мовы на свеце, якая магла б быць пагрозай для рускай мовы. І ўсе мы гэта выдатна ведаем. Тым больш нічога не пагражае ёй у нас, у Беларусі. Не пагражае і закон, які мы абмяркоўваем. Ні рускай, і ніякай іншай мове. Таму што кожная мова на сваёй зямлі, на этнічнай тэрыторыі свайго народа або з'яўляецца дзяржаўнай, або займае такое прыярытэтнае становішча, якое забяспечвае ёй калі не вечнасць, дык доўгае-прадоўгае жыццё. У нашай мовы іншай зямлі, іншай тэрыторыі няма — і забяспечыць ёй будучыню можна толькі тут, і зрабіць гэта можам толькі мы самі, устанавіўшы свае законы. Калі ж надаць і рускай мове статус дзяржаўнай, то становішча нашай мовы стане яшчэ горшым, чым ёсць. І не будучы ўзаконенай, руская мова практычна выцесніла ў нас нашу родную мову амаль адусюль, з усіх сфер грамадскага жыцця, а калі яе ўзаконіць у якасці дзяржаўнай — тады ўжо напэўна справа будзе даведзена да «пераможнага канца» і ў нашым разнамоўным свеце на адну цудоўную славянскую мову стане менш.

У сувязі з гэтым дарэчы падкрэсліць яшчэ і такі аспект праблемы: у зберажэнні і жыцці нашай мовы аб'ектыўна зацікаўлены і братні рускі народ, і іншыя народы-суседзі. Калі дапусціць такое жахлівае няшчасце, што наша беларуская мова знікла, то ад гэтага страцілі б усе іншыя славянскія мовы, а асабліва і ў першую чаргу — руская, бо менавіта ў кантактах, у сумежным супрацоўніцтве з іншымі роднаснымі мовамі кожная мова лепш пазнае сябе і набывае дадатковыя сілы і рэсурсы для самаразвіцця.

Не раз прагучала ў водгуках і такая думка, што больш ці менш працяглую будучыню беларускай мове можна забяспечыць толькі адным шляхам, а менавіта: трэба ствараць на ёй мастацкія творы сусветнага значэння, трэба падняць да сусветнага ўзроўню беларускую нацыянальную культуру, і тады, маўляў, беларуская мова сама сабою зробіцца дзяржаўнай. Логікі ў гэтым, выбачайце, амаль ніякай. У тым жа і справа, што калі мова нацыі не жыве натуральным, паўнакроўным жыццём, актыўна і пастаянна не развіваецца, то ні пра які ўздым і росквіт нацыянальнай духоўнай культуры гаварыць не прыходзіцца. На мове, якая спыніла ў неспрыяльных умовах сваё развіццё, якая ўсё больш і больш траціць свае цудоўныя прыродныя якасці, сваю самабытную лексіку і фразеалогію, сваё непаўторна-каларытнае гучанне, — на такой музейна-закасцянелай і знявечанай мове ніякай вялікай літаратуры, вялікага тэатра, вялікай песеннай паэзіі не створыш. І будзем шчырымі: заняпад нацыянальнай мастацкай культуры па прычыне заняпаду мовы назіраецца ў рэспубліцы ўжо даўно,— проста яго не ўсе хочуць або не ўсе здатныя бачыць. Тым, хто не ведае ці дрэнна ведае мову, цяжка заўважыць, якая куцая калька з рускай забівае нашы беларускія газеты, нашы тэатры, нашы песні, ды і многія кнігі мастацкай літаратуры, таму што процістаяць у такіх умовах сілам нявечання беларускага слова неймаверна цяжка.

Асобных таварышаў хвалюе пытанне, у што нам абыдзецца наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай і выкліканыя гэтым пературбацыі. Ну, наогул, для пачатку добра было б усім нам помніць, што мова народа на грошы не ацэньваецца, ні мільёнамі, ні мільярдамі рублёў не вымяраецца. Як Радзіме, як Маці, так і Мове. цаны няма. Гэта скарб неацэнны. Не трэба, аднак, перабольшваць і рэальныя выдаткі на прадвызначаную нашым законам перабудову. Скажам, навучанне беларускай мове дарослых людзей, напэўна, можа абысціся без дзяржаўных выдаткаў. Друкаванне беларускіх падручнікаў для школ таксама дадатковых грошай яе патрабуе, бо тут проста зменяцца суадносіны рускага і беларускага тыражоў, а агульная колькасць падручнікаў будзе выпускацца тая ж самая. На пераклад і стварэнне падручнікаў для ВНУ, як Іі на паступовую замену шыльд, пячатак, шрыфтоў, на дадатковую падрыхтоўку кадраў і на многае іншае, грошы, вядома, спатрэбяцца, але, думаю, не столькі, каб гэтым палохаць грамадства.

Не трэба палохаць людзей і нейкімі непрадбачанымі вынікамі ўвядзення Закона аб мовах. Закон наш — вельмі дэмакратычны, прадуманы, неаднойчы ўзважаны на шалях сэрца і розуму, нічыю нацыянальную годнасць ён не прыніжае, нікога не крыўдзіць, — значыць, усё залежыць ад нас, ад усёй грамадскасці рэспублікі, ад таго, у якой меры ўсе мы — інтэрнацыяналісты, наколькі шчыра ўсе мы хочам жыць у дружбе і брацтве. Асабіста з глыбока веру, што ў нас у Беларусі ёсць усе прадумовы, каб ажыццяўленне закона праходзіла міралюбна, спакойна і без прыніжэння чалавечае годнасці. Для гэтага ад усіх кас — і ад гарачых патрыётаў роднага слова, і ад тых, да каго гэта шчаслівае пачуццё яшчэ не прыйшло, ад усіх нас, паўтараю, патрабуецца максімум цярплівасці, стрыманасці, узаемапавагі, добразычлівасці і жадання паразумецца. Гэтак жа моцна я веру ў падтрымку нашага закона людзьмі іншых нацыянальнасцей, нашымі іншамоўнымі братамі і сёстрамі, для якіх Беларусь стала другою Радзімай. Вера мая трымаецца на тым аўтарытэце, які наш народ здабыў, асабліва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і які мы, на шчасце, яшчэ да канца не растрацілі. У падмацаванне сказанага дазвольце зачытаць радкі з ваеннага, дзённіка аднаго знакамітага рускага чалавека: «Я всегда восхищался национальной чертой белорусов, чутких на беду, верных в товарищеской дружбе, готовых si самопожертвованию, храбрых и отважных в схватке с врагом,.,. Белорусский народ мужеством и героизмом в борьбе с немецко-фашистскими захватчиками по праву снискал себе славу легендарного народа...». Словы гэтыя, якія і сёння да многага нас, беларусаў, абавязваюць, належаць маршалу Жукаву, які, да рэчы, пры зручным выпадку падкрэсліваў, што добра ведае беларускую мову, і гэта сапраўды было так. Рускі па нацыянальнасці, Жукаў служыў у Беларусі і вывучыў мову беларускага народа, не ўстанаўліваючы ніякіх тэрмінаў. А сёння многія нашы цывільныя службоўцы, каб вывучыць сваю ж родную мову, патрабуюць ужо нават не тры, а шэсць гадоў. Прычым яшчэ і выстаўляюць гэта патрабаванне ад імя народа! Міжволі падумаеш: няўжо яны не бачаць, не чуюць, што народ падымае гэтыя іх тэрміны на смех? Няўжо ім не страх, што гэтак можна страціць у народзе і апошнія рэшткі даверу?..

Паважаныя таварышы дэпутаты!

Сённяшні дзень можа стаць без перабольшання гістарычным – так многа ён будзе значыць для лёсу Беларусі і беларускага народа. Гісторыя дала нам вялікі шанц, упусціць які мы не маем права. Калі, вядома, паважаем сябе. Калі паважаем і цэнім усіх, з кім побач жывём і працуем. Калі думаем пра нашу будучыню, пра жыццё і лёс сваіх дзяцей і ўнукаў. Калі не хочам, каб нашы нашчадкі ўспаміналі нас без павагі і ўдзячнасці, успаміналі ды ўсміхаліся, як пісаў паэт, «усмешкой горькою обманутого сына над промотавшимся отцом». Падумайма пра гэта яшчэ і яшчэ раз — дый благаславім наш закон у вялікае жыццё.

ТОЛЬКІ САПРАЎДНАЕ НАРОДАЎЛАДДЗЕ...

Адказы на пытанні журналіста і паэта Івана Рубіна. «Мінская праўда». За 29лютага 1990 г. (са скарачэннямі).

Колькі даводзілася і даводзіцца чуць і бачыць, як некаторыя дзяржаўныя кіраўнікі, адказныя чыноўнікі робяць паспешлівыя вывады ў сферы духоўнай культуры, проста не жадаюць лічыцца з грамадскай думкай, голасам творчай інтэлігенцыі.

Гэта наша вялікая бяда, што многія кіраўнікі розных рангаў не лічацца з думкай творчай інтэлігенцыі. Гэта вельмі дрэнна. Тлумачэнне тут, відаць, можа быць адно — недахоп агульнай гуманітарнай культуры. Успомнім для параўнання: прэзідэнт Пампіду быў доктар філалогіі, склаў самую лепшую анталогію французскай паэзіі; Рэйган, чые заслугі ў развіцці ЗША несумненныя, да таго як стаць прэзідэнтам, быў знакамітым артыстам.

Там, дзе дзяржаўныя кіраўнікі і гаспадарнікі з вялікай павагай ставяцца да нацыянальнай культуры, да роднае мовы, да літаратуры і мастацтва Беларусі,— там не толькі пытанні культуры, а наогул усе справы — і сацыяльныя, і гаспадарчыя — вырашаюцца лягчэй і лепш. Але перш чым папракаць тых, хто гэтай залежнасці не разумее, я гатоў хутчэй паспачуваць ім. Віною тут пэўная палітыка, якая праводзілася досыць паслядоўна, — курс на зліццё моў, культур і саміх нацый у нашай краіне. Хто б ні быў вінаваты ў гэтай палітыцы — пара, аднак, і апомніцца, схамянуцца дый перабудавацца. Калі ты дзяржаўны дзеяч з вялікімі паўнамоцтвамі, то ты адказваеш за ўсё: не толькі за эканоміку, сацыяльную сферу, але і за духоўную культуру народа, і за яго мову, бо без уласнай мовы і культуры нацыя не будзе мець свайго аблічча. З нацыі яна ператворыцца проста ў насельніцтва, стане часткай іншага народа — і наконт гэтага не павінна быць ніякіх ілюзій.

Кожнай нацыі, відаць, дастаецца такая доля, якую яна заслугоўвае. Але ў гісторыі чалавецтва не раз знаходзім прыклады, калі лепшыя сілы гуртаваліся ў часы ўсеагульнай бяды. А ў нас можна, і даволі часта, назіраць адваротнае — грызню, самаедства, кратовую мараль.

Не зусім прымаю трохі фаталістычны погляд на нібыта навек наканаваную нашаму народу долю. Увогуле лёс народа ў руках самога народа. Але гісторыя — заўсёды рэч куды больш складаная, чым здаецца. На пэўных яе этапах народ бывае вымушаны — у чаканні лепшых, больш спрыяльных часоў — лічыцца з абставінамі. Вядома, і грызня, і самаедства, і ўсякае іншае гадства маюць у нас месца, і мяне асабіста гэта вельмі засмучае... Амбіцыі асляпляюць, не даюць глядзець далёка наперад, бачыць галоўнае, ісці на паразуменне — дзеля таго вялікага галоўнага. І дыктат амбіцый, і кратовыя кіпці, і звычайную дурноту я неаднойчы адчуў на сабе (не кажучы пра свядомую подласць замаскіраваных ворагаў беларусчыны). Цяжка, крыўдна, горка, што яшчэ тут скажаш?.. Паратунак ад пашырэння гэтых ганебных з'яў адзін — рост агульнай культуры. Толькі гэта не дазволіць апусціцца да грызні і самаедства. Толькі з культурай прыйдзе разуменне, што мы не маем права на самазабойчае канфліктаванне паміж сабою — сёння, калі наш народ трапіў у такую нечуваную падвойную бяду — рэальную небяспеку згінуць і фізічна і духоўна. Усе мы пастаўлены перад экзаменам на грамадскую сталасць, на чалавечую і нацыянальную годнасць. Здавалася б, няцяжка і зразумець гэта.

Як мы паважаем сваю гісторыю, культуру, родную мову, літаратуру, можна будзе меркаваць па тым, хто будзе прадстаўляць яе ў парламенце рэспублікі.

Не хацелася б рабіць невясёлыя прагнозы, але і для аптымізму падстаў небагата. Пісьменнікаў вылучана кандыдатамі ў дэпутаты, можа, не так і мала, але колькі з іх атрымаюць перамогу? Вопыт, мінулагагодніх выбараў у народныя дэпутаты СССР засведчыў, што ў нас у Беларусі адносіны да сваёй творчай інтэлігенцыі, далікатна кажучы, непаважлівыя. На Украіне летась ад тэрытарыяльных і нацыянальна-тэрытарыяльных акруг народнымі дэпутатамі СССР выбраны 9 пісьменнікаў, у невялікай Літве — таксама 9, у маленькай Малдавіі — 8, у Беларусі — ніводнага! Дый вылучаны былі толькі двое!.. Калі падобнае паўторыцца і гэты раз — значыць яшчэ няскора-няскора дойдзе наша Беларусь да сваёй эканамічнай і палітычнай самастойнасці. Бо каб змагацца за рэальны суверэнітэт рэспублікі, трэба валодаць глыбокай нацыянальнай самасвядомасцю. Не адстойваючы на ўзроўні вышэйшай дзяржаўнай улады сваю мову, культуру, школу — як можна забяспечыць трывалую будучыню нацыі?

Мова — душа народа. Вы выступаеце за няўхільнае практычнае ажыццяўленне Закона аб мовах у БССР. Але ж у ім дужа расцягнутыя тэрміны. Сёй-той разлічвае на гэта. Маўляў, абыдзецца. Пашумяць, пашумяць і заціхнуць. Купала вунь калі клікаў нас «людзьмі звацца». І не мучыць глыбокі пякучы сорам за ганебны нацыяльны нігілізм, за разбураныя помнікі, знішчаную беларускасць. А некаторыя ва ўсіх грахах вінавацяць інтэлігенцыю, пісьменнікаў...

Тэрміны ўвядзення канкрэтных артыкулаў Закона аб мовах у дзеянне ўстаноўлены не адвольна, а з улікам той рэальнай моўнай сітуацыі, якая ў нас у Беларусі склалася. Сітуацыя ж вельмі няпростая. Дзесяткі гадоў нацыянальна-моўная палітыка і практыка круціліся ў адзін бок — і цяпер за год-два назад не адкруціш. Каб усё патроху, паціху, спакваля перакантаваць на беларускі лад — час патрэбен немалы, і на падрыхтоўку кадраў, і на выданне падручнікаў і слоўнікаў, і на замену шыльдаў, пячатак, штампаў, і на многія-многія іншыя рэчы. На ўсё гэта патрэбен не толькі час, але і грошы. Так што тэрміны, думаю, больш-менш рэальныя. Ну а каб прыняцце Закона не аказалася актам фармальным, каб яго, як то кажуць, не спусцілі на тармазах — гэта ўжо будзе залежаць ад пазіцыі і паводзін сумленных грамадзян рэспублікі, свядомых патрыётаў Беларусі, беларускае мовы і культуры.

Што датычыць сораму за нацыянальны нігілізм... Пачуццё нацыянальнай годнасці трэба выхоўваць, пачынаючы з ранняга маленства. Выхоўваць у сям'і, у школе, затым — у працоўным калектыве. Самі па сабе патрыёты роднага краю не нарастуць і нігілісты ў патрыётаў не абернуцца. А вінаваціць пісьменнікаў — гэта ўжо і зусім неразумна. Колькі хапае ў пісьменнікаў сіл — яны ахвяруюць іх Бацькаўшчыне. Я маю на ўвазе пісьменнікаў сапраўдных, з уласным творчым абліччам.

У перадвыбарнай праграме вы выступаеце за бязлітаснае выкараненне структур адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Але ці можам мы сёння смела сказаць, што беларускі народ чуецца поўным гаспадаром, можа распараджацца сваім лёсам? Ці здолее новы Вярхоўны Савет праявіць самастойнасць?

Калі б беларускі народ чуўся поўным гаспадаром на сваёй зямлі — жыццё б у нас, напэўна, было іншае, лепшае. Народ-гаспадар змог бы яго наладзіць так, каб яно было яму ў радасць. На жаль, нам увесь час навязвалі сваю волю цэнтральныя ведамствы і міністэрствы. За эканамічную і палітычную самастойнасць Беларусі яшчэ трэба змагацца, і тут амаль усё будзе залежаць ад новага складу нашага Вярхоўнага Савета. Ці будуць пераважаць у ім людзі, якія здолеюць дабіцца гэтай самай палітычнай і эканамічнай самастойнасці. Гэта — я сказаў бы —задача задач для ўсёй грамадскасці Беларусі. Каго мы выберам?! На паслухмянае кіраўніцтва мы ў Беларусі за апошнія дзесяцігоддзі ўжо наглядзеліся. Праз яго паслухмянасць амаль ці не зусім страцілі сваю родную мову, культуру, нацыянальную школу, свае традыцыі і звычаі, сваю гістарычную памяць і ўсё іншае, па чым нас пазнаюць у свеце. Праз яго паслухмянасць і старанне дагадзіць цэнтру мы ядзім заражаныя радыенуклідамі і ядахімікатамі прадукты, п'ём забруджаную ваду і дыхаем атручаным паветрам. Многае, напэўна, у нас рабілася б іначай, калі б кіраўніцтва перш за ўсё помніла і думала пра свой народ, пра яго нялёгкі лёс і пра яго давер таксама...

Колькі і на якіх узроўнях сёння гаворыцца пра нашу беднасць, нішчымніцу, сацыяльную неабароненасць. Адусюль толькі і чуецца: накарміць, апрануць, абуць, абараніць... Так, без гэтага не абысціся. А далей што? Чаму мы з аглядкай і рэдка гаворым: душа, духоўнасць, святасць. Хіба наш ідэал — толькі матэрыяльны дастатак?

Рэальныя праблемы: і накарміць, і апрануць, і абараніць... Гаворыцца пра гэтыя праблемы ўжо колькі гадоў, а плёну пакуль не бачна. Наадварот — задаволіць матэрыяльныя патрэбы становіцца ўсё цяжэй, ну а абараніць бяспраўнага чалавека скора стане зусім немагчыма, калі ад слоў не перайсці да справы. Пагромы, рабункі, гвалты, забойствы нарастаюць з кожным днём. І мы справядліва абураемся, бядуем, дзівімся... А што дзівіцца? У некультурнай краіне іншага становішча быць не можа. Там, дзе культура пасаджана на галодны паёк, дзе з нацыянальнымі духоўнымі скарбамі абыходзяцца як з непатрэбшчынай,— там для маральнасці і грамадскага парадку месца няма. Грамадства без сапраўднай культуры — гэта грамадства, амаральнае. У такім грамадстве непазбежна будуць браць верх усякія антыгуманныя, нялюдскія з'явішчы — ад наркаманіі і прастытуцыі да гвалту і забойстваў. Якая недаравальная наіўнасць: не дбаючы пра асвету, пра культуру, пра духоўнасць нацыі, хочам жыць багата, заможна.

«Не хлебам адзіным жыве чалавек» — гэта было сказана даўным-даўно і на ўсе вякі, пакуль будзе існаваць чалавецтва. А мы няйначай як рашылі, што нас гэта не датычыць, абыдземся, маўляў, і без клопату пра душу ўласную.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Бартек-победитель
Бартек-победитель
[Классическая проза]
Новелла Действие происходит во второй половине ХIХ века. Главный герой, Бартек Соловей - простой крестьянин живет в той части Польши, которая после её раздела, относится к Пруссии. У него есть жена и
0
Чёрт из Чертаново. Том 5
Чёрт из Чертаново. Том 5
[Юмористическая фантастика]
После смерти моя жизнь стала заметно насыщеннее. В нижнем ящике кухонного гарнитура храпит дух леса страдающий алкоголизмом. Над ночными девятиэтажками скользят тени размером с автомобиль, а в
0
Пан Володыевский
Пан Володыевский
[Историческая проза]
Последняя часть исторической трилогии «Огнем и мечом» о событиях второй половины XVII века в Речи Посполитой.
0
Босс, снимайте полотенце!
Босс, снимайте полотенце!
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
— Давайте начнем! И без стеснений, я знаю, что за всё уплочено! — заявляю я огромному брюнету, на бедрах которого чудом держится полотенце. — Девушка, вы ошиблись дверью. Выйдите вон, — чеканит он
1
Дневник фамильяра ликвидатора
Дневник фамильяра ликвидатора
[Научная фантастика / Ужасы]
Автор задумывала эту книгу как серьезный психологический труд по ПТСР (посттравматическому стрессовому расстройству), анимал-терапии и реабилитации ветеранов..., а получилось глубокое концептуальное
0
Возвращение на перевал Дятлова
Возвращение на перевал Дятлова
[Ужасы]
В 1959 году девять российских студентов отправились в лыжную экспедицию по Уральским горам. Их изуродованные тела были обнаружены несколько недель спустя. Их странные и необъяснимые смерти - одна из
0
Сталь и хлопок
Сталь и хлопок
[Альтернативная история / Попаданцы]
Он умер сегодня. А очнулся — на сто пятьдесят лет раньше. На дворе 1859 год, он не знает устройства промежуточного патрона и не умеет ломать кирпичи голыми руками. Но он умеет управлять финансами.
0
Оскверненные души
Оскверненные души
[Ужасы]
Шон Хатсон и Мэтт Шоу представляют новый хоррор, действие которого разворачивается во времена коронавируса. Мир превратился в Ад. Вирус, казалось бы, появился неизвестно откуда, породив множество
0
Конфедерация. Том 1. Сталь и хлопок
Конфедерация. Том 1. Сталь и хлопок
[Повесть / Попаданцы / История / Альтернативная история / Самиздат]
Он умер сегодня. А очнулся — на сто пятьдесят лет раньше. На дворе 1859 год, он не знает устройства промежуточного патрона и не умеет ломать кирпичи голыми руками. Но он умеет управлять финансами.
0
Отцы.
Отцы.
[Повесть / Проза / Современная проза / История / Альтернативная история / Самиздат]
1953 год. История пошла по другому пути: вместо Хрущева у руля СССР встает Лаврентий Берия. Страна меняется на глазах, но великие эпохи строятся руками обычных людей. Перед вами история двух братьев
1
Дядя самых честных правил. Компиляция. Книги 1-12
Дядя самых честных правил. Компиляция. Книги 1-12
[Альтернативная история]
Мир, где дворяне гордятся магическим Талантом, князьям служат отряды опричников, а крепостные орки послушно отрабатывают барщину. Мир, где кареты тащат магомеханические лошади, пушки делают колдуны,
0
"Зарубежный детектив 2026-33". Компиляция. Книги 1-13
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
33
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
9
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
8
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
4
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
11
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
9
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
1
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
4
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
9
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
17

Прямо сейчас читают

Преподобный схиархимандрит Севастиан исповедник Карагандинский. Житие. Фотоальбом
Преподобный схиархимандрит Севастиан исповедник Карагандинский. Житие. Фотоальбом
[Православие / Христианство / Религия, эзотерика / Религиозная литература: прочее]
Перед вами фотоальбом, посвящённый житию преподобноисповедника Севастиана (Фомина) Карагандинского — одного из выдающихся подвижников Русской Православной Церкви XX века. Впервые его житие
1
Под прицелом бывшего
Под прицелом бывшего
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Пять лет назад он разбил мне сердце и исчез без объяснений. Я уехала в другую страну, с головой ушла в учёбу и убедила себя, что давно его забыла. У судьбы, как выяснилось, отвратительное чувство
0
Гибнущий мир
Гибнущий мир
[Боевое фэнтези / Героическая фантастика]
Континент Лифертус. Объятый пламенем Великой катастрофы, он был почти полностью уничтожен. Люди, обреченные на существование в выжженной пустоши, раздирают его на части неутихающими конфликтами.
0
Хардкорная история. Апокалиптические моменты от древности до наших дней
Хардкорная история. Апокалиптические моменты от древности до наших дней
[История / Публицистика]
Создатель самого популярного в мире подкаста по истории Hardcore History Дэн Карлин рассматривает некоторые из апокалиптических моментов прошлого как способ решения задач будущего. Гибель великих
0
Опороченная истинная Дракона. Заброшенное поместье попаданки
Опороченная истинная Дракона. Заброшенное поместье попаданки
[Любовная фантастика / Самиздат]
— Ты ничтожество, — прошептал он. — Обманщица. Предательница. Как ты могла попрать нашу истинность, попрать законы нашего мира? Как ты могла??? Я не знала, что сказать. Была уверена, что Славия
1
Жизнь еврейского актера
Жизнь еврейского актера
[Биографии и Мемуары]
В издании приведен исторический обзор жизни еврейского театра, который представляет собой своеобразное соединение мемуаров автора, проработавшего свыше 30 лет в театре, и очерка по истории еврейского
0
Переигровка 1-11
Переигровка 1-11
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Сгорев в пламени ядерного инцидента 2026 года, герой воскресает в прошлом. В 1972 году. В себе — восемнадцатилетнем. Почему? Зачем? Получить от жизни то, что он по тем или иным причинам недополучил?
4
Мелкий писец
Мелкий писец
[Самиздат / Попаданцы / Классическое фэнтези / Мистика]
Погрузитесь в мир Древнего Египта, взгляните на него глазами нашего современника, тонущего в древней ритуальной магии. P.S.: «Мелкий» - это дословный перевод слова «наджес» - простолюдин.
2
Киллер – песочные часы мира
Киллер – песочные часы мира
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Десятая книга
2
Виктор Васнецов
Виктор Васнецов
[Биографии и Мемуары]
Виктор Васнецов – историко-религиозный живописец, иконописец, график, архитектор, театральный художник, коллекционер. Творческая многогранность, обращение к национальным корням прославили его во всем
0
Князь мертвецов
Князь мертвецов
[Научная фантастика / Детективная фантастика / Классическое фэнтези / Ужасы]
Заключительная книга цикла «Потомокъ», в котором вы сможете окунуться в мир альтернативной Российской Империи конца XIX века! Мир, где все высокородные дворяне – это потомки славянских богов, а
0
Избранное в двух томах. Том 2. Повести и рассказы [1987, худ. Б. Н. Чупрыгин]
Избранное в двух томах. Том 2. Повести и рассказы [1987, худ. Б. Н. Чупрыгин]
[Детская проза / Подростковая литература]
В книгу входят повести «Не погаснет, не замерзнет», «Не опоздай к приливу», «Скала и люди» и циклы рассказов «Земля, где ты живешь» и «Лебединое крыло». Для среднего и старшего возраста.
0