Малазнаёмы, a расказаў мне на санаторнай праходцы, як у сорак першым годзе перад фронтам расстрэльвалі «баптыстаў», што не бралі зброі.
— Толькі адзін з ix млеў i крычаў... А потым мы, маладыя, ішлі строем у свае казармы, anyсціўшы галопы...
* * *
У музеі славацкага невялікага гарадка:
* * *
Гумар без смеху: «Свацця мая такая ўжо згорбленая, што як памрэ, дык i не выпрастаць будзе. Хоць ты ў цэбры яе хавай».
* * *
Маладыя з загса едуць дзе да Вечнага агню, дзе да магілы Льва Талстога... A ў Нарыльску — у прафілакторый, да мядзведзіцы Машкі, якую там пояць шампанскім. Нап'ецца i ляжыць, спіць, ачмурэлая.
Такую мы яе i засталі — пасля чарговых вясельнікаў.
* * *
У нас на сіфіліс кажуць пранцы, a ў палякаў, у Кялеччыне, ён франса.
Пры панскай Польшчы там таксама калолі запалкi на чатыры часткі.
* * *
У гарадку мужчына зайшоў у аўтобус — такі здаровы ды сыты, што адразу ўявілася, як ён сам выгадаваў, сам закалоў i сам з'еў доб-ра-га парсюка.
* * *
Спозненыя маладажоны — яму сорак пяць, ёй трыццаць шэсць. Адзін пакойчык. A толькі распісаліся — шусь у хату ягоная маці. З вёскі, пасварыўшыся са сваім дзедам. Надоўга да ix — бо з валёнкамі ўлетку. Дачакалася бедная дзяўчына сямейнага шчасця!.. Бо ён ужо быў жанатым да яе.
* * *
Вясёлая Клаўдзя Каліна расказвала:
— Мая старэнькая мама гаворыць пра сябе: «Я салдат шаснаццатай роты». Такая няросленькая. Усё жыццё яна з маім татам за ручку i прайшлі. Ён ёй Косцік, яна яму Надзька. I аднагодкі, толькі ж ён памёр у семдзесят пяць, а ёй цяпер восемдзесят, i ўжо зусім слабенькая. Але як што, дык i скажа: «Ідзі ты, дочка, ведаеш...» Або: «Закруці той гэз,— газ, значыцца,— а то гнілой капустай смярдзіць!..»
* * *
Як гэта дзіўна, горка,— гледзячы даўнія фотаздымкі, ведаць, усведамляць, што з гэтых мілых дзетак хлопчык стаў алкаголікам, дзяўчынка патаскухай...
* * *
Адзін з траіх дзяцей, што ўсе «выйшлі ў людзі», старэйшы сын, дырэктар тэхнікума ў далёкім горадзе, заязджае ў жончыну вёску, a ў сваю, толькі за тры кіламегры, не хоча, кажа, што не можа.
Бацька быў гаснадар, усё было ў поўным ладзе. Але бацькоў ужо даўнавата няма, хату купілі чужыя прыблуды i вельмі ж усё запусцілі...
* * *
П'яны сусед пасля бяседы кавэнчыць каля парога перад гаспадыняй:
— Дай буську, тады i пайду!
А яна, пры мужыку i іншых мужчынах, смяецца:
— От я табе зараз чапялы як дам — адразу выскачыш!..
* * *