Холадна.
Фургон толькі што пад'ехаў — паветра яшчэ не паспела пракаўтнуць гідкія кавалкі газу.
З абодвух бакоў жолаба ўзвышаюцца пластмасавыя піраміды, складзеныя з парожніх скрынак.
На задніку двара, пакрытыя шэранню, грувасцяцца кантэйнеры са смеццем...
Вось вам і сцэнарый для фільма-мініяцюры пад назвай «Мяса і скрыпка».
Пра скрыпку я не забыў — яна падае свой незразумелы голас з акна кансерваторыі.
I голас яе, напраўду, незразумелы і такі нязвыклы,
што паветра нават не збіраецца яго каўтаць.
АСТРАВЫ Ў АКІЯНЕ
Апошні раман Мележа, апошні Хемінгуэя... Нават цікава, калі кнігі незавершаныя.
На астатняй іхняй старонцы абавязкова застаюцца блакітныя пялёсткі аўтарскага аптымізму.
Пялёсткі тыя ніколі не высыхаюць.
Яны ўтвараюць нябачныя пісьмёны з адным прыкладна сэнсам —
усё будзе даведзена да канца, і жыццё яшчэ будзе доўгім.
Будучыня абяцае завеі з блакітных пялёсткаў, нават цэлыя ўраганы.
I мне сумна, што незавершаныя кнігі, сапраўды, як астравы ў акіяне,—
ім ужо ніколі не ператварыцца ў мацерыкі.
* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
1830
У гэтым годзе Пушкін, як пра добра вядомае, але зусім звыклае, мімаходзь заўважаў: «Любоў да бацькаўшчыпы ў душы паляка заўсёды была пачуццём безнадзейна-змрочным. Згадаем іхняга паэта Міцкевіча...»
У гэтым годзе часта згадвалі Міцкевіча-паэта і не радзей — Міцкевіча-палітыка.
Эстэты дарэмна хваляваліся, што вялікі Міцкевіч забудзецца на чыстую паперу і вершы пачне, ды і то толькі зрэдку, запісваць на скамечаных краях карты былой Рэчы Паспалітай.
Але таго, вядома, не магло стацца, бо і палітыка ў разуменні паэта засноўвалася на думцы аб радзіме, а гэта значыць — на паэзіі.
ПУШКІН
* * *
Я I ВЕЦЕР