MoreKnig.org

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Казько Віктар



Шрифт:

Ён справіўся з кнырам ціха і адзін, без аніякай дапамогі, тыя трое так і віселі, калі Махахеіха прыбегла па яго, каб ён уратаваў іх. Барздыка і паказаў ім яшчэ, каб не гойдаліся моцна, ці ж варта дражніць і злаваць звера. Пудоў дзесяць-дванаццаць было ў ім, калі не болей, ён адчуваў, як баліць вуха, чуў сваю кроў, і гэта даводзіла яго да вар'яцтва, і самае цяжкае было ўгаварыць кныра супакоіцца, вымусіць яго слухаць сябе. Барздыка не памятае, што ён казаў тады там, то было ўжо справаю дзесятаю, якія там словы, калі ты перад тым кабапом з'яўляешся як сама смерць, і трэба было вымусіць кныра, каб ён адчуў гэтую смерць і прыняў яе. Тут патрэбны былі і вока, і рукі, і сэрца такое, каб не здрыганулася ні на імгненне, не вільнула ўбок, каб не вілыіуў ад цябе кабан. Усё гэта было ў яго, адкуль бралася, ён і сам не ведаў, ад параджэння ці ад бацькі — дзеда Саўкі. Было ў ім, і ўсё, а сынам ужо не перадалося. Няма гэтага ў Ваську. Рука цвёрдая, дужая рука, тут нічога нс скажаш, а сэрца жаласлівае, у апошнюю хвіліпу ды і зашчыміць шкадаваннем сэрца — і пішы прапала. I цяпер, калі ён калоў кабанчыкаў Ненене, калоў, як заўсёды, так, каб ні спку, ні віскату, Барздыка адчуў, як варухнулася гэтае шкадаванне і ў ім, зазлаваў на сябе, а больш па Ненене: чортава баба, сапсавала руку, ці падымецца цяпер яго рука, калі прыйдзе час па восені ўжо ці зімой па-сапраўдпаму рабіць і сапраўдных калоць кабаноў, гэта ж амаль калека ён цяпер. Не здолеў адмовіць Ненене, не мог хаця б проста сысці з хаты. I дапякло ж той Ненепе паміраць не калі-небудзь, а ўлетку, як радзіць дапякае. I ўпершыню ён папярхнуўся гарэлым шчэццем, а ад дыму жытнай саломы, такога салодкага заўсёды дыму, на вачах выступалі слёзы, бы і сапраўды памсрла ўжо Ненене і панеслі яо ўжо ўперад нагамі з хаты. Чорцяе возьме яшчэ гадоў дваццаць. А гаворкі толькі і ведае, што пра смерць ды пра смерць, вось і Мацвея са Шчурам спляла. I непамыспа Барздыку, яму ж таксама трэба неяк забраць, вывезці стажок з калгаснай сенажаці і бульбу з тых патайных сотак ухапіць, выкапаць і ў капцы прывезці засыпаць, а папярок дарогі Мацвсй Роўда стаіць. Не так Шчуру папярок дарогі, як яму, Барздыку; Шчур ужо сваё ўхапіў, пакуль лесніком быў, столькі хапаў, што аж з горла лезла. I лёгка гэта Ненене судзіць Шчура, прыйшла голаю, пражыла голаю, нікога пасля яе і не застанецца, два нікуды не гожыя парсючкі, дык і тых на хаўтуры сабе зводзіць. Сама па сабе хаўтуры рашыла справіць, і што гэта за дурата такая на людзей найшла, тут толькі час, здаецца, прыспеў жыць, а яны ў труну самі жыўцом кладуцца. I Барздыку ўжо нудзіла ад спёкі, ад паху яго ж уласнага адзення, кухвайкі і сарочкі, што былі на ім, у якіх ён заўсёды выпраўляўся калоць і смаліць княжборскіх кабанчыкаў.

А Ненене рашыла памерці яшчэ вясной, калі перасяленне ў новыя каменныя дамы было ўжо непазбежным, калі падпісаныя былі ўжо ўсе паперы на гэтае перасяленне, калі давялі ёй, чаго і колькі гэта каштуе яе хібара — добраму каню адзін раз ногу падняць,— калі ўжо былі ўнесены, даплочаны грошы за новую кватэру, на што і пайшла яе кароўка, якую яна ўрэшце вывела з хаты і завяла ў хлеў, ды, як аказалася, ненадоўга. Але не тое, што яна не мела больш каровы, не блізкае перасяленне вымусілі яе думаць аб смерці, і тым больш не век яе, не старасць. Памірае не стары, а паспелы, голка годная, пакуль цэлае ў ёй вушка, а чалавек — пакуль на месцы яго душка — так растлумачвала яна ўсё Махахеісе, калі тая пачала даводзіць ёй, што няма ў зямлі жывому магілы.

— Бусел сёлета не прыляцеў, пакінуў бусел мой дуб, сваё селішча — значыць, прыспеў час і маім костачкам у зямельку, у вечную пасцельку.— I пераканаць яе было немагчыма. Ненене вырашыла памерці цвёрда. Да ўсяго ж, як зноў гаварыла яна, пачаў лятаць да яе і дзяўбці сцяну дзяцел. А дзяцел, вядома даўно і кожнаму, дзяўбе сцяну к нябожчыку. Але аб тым, што перастаў хадзіць да яе ўночы Іван, яе чалавек, які так мала жыў на свеце і так хутка памёр, яна маўчала, мяркуючы, што людзям пра гэта і не трэба ведаць, яны ж і не памяталі ўжо яе Івана. Памятала аб ім толькі яна, і Іван паклікаў яе ў дарогу. «Астатні дзянёк я сёння гасцюю ў цябе,— сказаў ён ёй.— Цяпер ужо ты да мяне прыйдзеш, і навек». I тае ночы яна адчула, што сапраўды час ужо ёй у дарогу, завяршыўся круг яе жыцця, не для яе каменная хата, газ, вада ў той хаце. Нарадзілася яна ў хацінцы драўлянай, з той хацінкі ў такую ж толькі, таксама драўляную, каб ужо і на пагост. I пачала Ненене збіраць грошыкі сабе на пахаванне, на хаўтуры. Каб справіць гэтыя хаўтуры, прыдбала, купіла двух парасятак і кашалёк купіла, каб было куды складваць назапашаныя грошыкі, на якія потым людзі добрыя накупляюць віна і гарэлкі і, каб не ікалася ёй там, пап'юць і кабанчыкамі закусяць. Душы яе па свеце ўжо не будзе, а грошыкі знойдуць на ёй, у кішэні яе кофты, вось і не наробіць нікому клопату старая і адзінокая баба, ні дзяцей, ні радні, але ж нікому траціцца не прыйдзецца на яе пахаванне, і ніхто не папікне яе, што вось, маўляў, такая-сякая жыла і ні аб чым не дбала. Усё яна зробіць па- людску; няма каму яе пахаваць — сама сябе пахавае. Вось так. I думка гэтая ўсцешвала яе. Ці на самай справе прадчувала яна сваю смерць, бачыла, як казала, яе за плячыма, гэтага ніхто не ведаў. Але тое, што гэтыя журботы і клопат аб смерці доўжылі яе жыццё,— бясспрэчна. Яна нават як памаладзела, зрабілася больш хуткай на нагу, не хадзіла, а, здаецца, лётала па вёсцы, пырхала старым чорным матыльком у сваіх сацінавых прасторных кофтах і спадніцах. Кожны дзень падымалася ўранні з палацяў і раней за ўсё цягнулася да кашалька, лічыла грошы, прыкідвала, калі іх збярэцца столькі, каб хапіла на гарэлку нават двухутробным Шчуру і Барздыку і ўсім іншым добрым людзям, якія не пагрэбуюць прыйсці і сесці за стол і памянуць яе. Рублі складваліся з капеек марудна, куды больш марудна, чым таго жадала Ненене. Але ж нештачка ўжо ж было ў яе кашальку, на дзве бутэлькі гарэлкі, калі лічыць нават па магазіннай цане — для мужыкоў і на бутэльку з гакам салодкага віна жанчынам. Сёння раніцай яна паклала ў гэты свой кашалёк яшчэ адзін рубель, аблашчыла яго, пазнаёміла з іншымі рублямі і пабегла карміць парасят. Нарвала і пасекла лебяды, змяшала з мукой, забяліла малаком, каб добра яны елі, хутка раслі. I пакуль парасяты елі, гладзіла іх, часала і за вушамі. А потым вынесла і памыла за імі карыта, не ўтрымалася, захацела яшчэ раз палічыць свае рублі і капейкі, нібы іх паболела з раніцы. Руку ў кішэньку, а кашалька няма. I — бы перуном яе, як стаяла яна сярод двара, так і села. Села і пачала корпацца рукою, што кура лапаю, у зямлі, перабіраць трэсачкі, галінкі, курыную слепату рваць і лічыць на ёй пялёсткі. У магазін хадзіла — кашалёк быў пры мне — пялёстак прэч, з магазіна выходзіла — кашалёк у кішэні мацала — і другі пялёстак адарвала; парасятам есці песла — кашалёк у кішэні матляўся — і трэцяга пялёстака няма. З хлева ішла — не памятаго — адарвала апошні пялёстак. I кветка курынай слепаты была ўжо голая, пазірала на Ненене пукатым жоўтым вочкам. А яе вочы, што даўно ўжо глядзелі ўсярэдзіну ёй, угіналіся ад гэтай курынай пукатасці, набрынялі слязьмі. Яна, не бачачы і не надта ўсведамляючы, што робіць, сашчыкнула яшчэ адну кветку і як гадаць пачала: любіць — не любіць, зноў пачала сашчыкваць пялёсткі. Не даючы сабе веры, абмацала кішэню, вывернула яе, але нічога, акрамя нейкага шыгалля, там не было. Усхапілася па ногі, кінулася да магазіна, доўга стаяла каля: прылаўка, не наважваючыся спытаць у Цупрыка пра кашалёк, баючыся хоць ненарокам абразіць, пакрыўдзіць яго. Так і не наважылася, не папытала, стаяла здранцвелая, як трохі не ў сваім розуме, разглядвала вітрыну: хлеб, пернікі, цукеркі, рознакаляровыя этыкеткі на віне і на кансервах, пакуль сам Цупрык не заўважыў гэтае яе здранцвенне і не здзівіўся, пачаў пытаць яе, што трэба. Але і тут яна і словам не абмовілася аб сваёй прапажы. З магазіна кінулася ў агародчык, дзе рвала лебяду, успарола, абмацала яго да апошняй былкі. Падхапіла каля павеці друк і рынулася з ім у хлеў. I перыла, мясіла сваіх каханых і родненькіх парасятак, як забіць прагла, і плакала разам з імі: «Лепей мяне б ужо вы з'елі, чым грошыкі мае...» Стаміўшыся біць і галасіць, плакала і ад свае крыўды, і ад таго, што так пакрыўдзіла парасят, аслепла ад слёз, як ад курынай слепаты слепнуць куры. I да Барздыкі ўжо бегла, не бачачы і не разбіраючы дарогі.

Цяпер зрок вярнуўся да яе, яна перабірала і мыла па- расячыя кішкі, вымушала свае вочы быць пілыіымі. Ба- чыць усё, што елі ўчора, піто елі сёння яе парасяты. Ад кашалька знайшлася толькі кнопачка, ані рубліка, ані капейчынкі. Тую кнопачку Ненене завязала ў ражок насоўкі, паклала ў кішэню і пайшла па вёсцы клікаць людзей на хаўтуры па сабе. I хаўтуры па жывой Ненене былі сумныя і вясёлыя. Людзей набралася поўная хата, сядзелі не толькі за сталом, але і па вокнах, і на палацях. Сумавалі і журыліся да першае чаркі, таму што сабраліся спачатку адны толькі бабулі. I засмажаныя цалкам у печы кабанчыкі скалілі бслыя зубы, бы смяяліся з Ненене, яе прыдумкі, успаміналі, як гэта яны спрытпа з'елі яе грошыкі.

Бабусі, падвязаныя пад горла чорнымі хусткамі, нядобра маўчалі, нядобра, стоена, маўчала хата, бы маўклівасцю гэтай папікала гаспадышо за тое, што яна ўжо выраклася яе.

— Пакуль жывеш — чухайся,— папікнула зноў Ненене і Махахеіха.— Памрэш — свярбець не будзе,— папікнула, праўда, нясмела прыстойна, як таго і патрабавалі абставіны.

— Жывая я, толькі не годная,— прыстойна адказала ёй і Ненене, не крыўдуючы, недасягальная аніякай крыўдзе, і першай падняла чарку:

— Людзі мруць, другім дарогу труць, пярэдні задняму мост —на пагост. Дык чаму ж гэта я не маю права паглядзець, як па мне пройдуць другія. Вып'ем, дзеўкі, пакуль жывыя.

I бабусі выпілі па першай, як таго і патрабаваў звычай, дарэшты, да дна, не пакідаючы ў дне слёз. А тут падаспелі і мужчыны. Махахей прыйшоў з гармонікам. Баба Ганна спачатку грызла яго за гармонік той, але яе супакоіла тая ж Ненене:

— Хораша грае твой Цімох, Ганна, прыйшла смерць на бабу, не ківай на дзеда. Апошні раз музычку паслухаю, на тым свеце ніхто ўжо граць не будзе.

I пад музыку, пад гармонік хаўтуры пайшлі больш весела. Аджыў над музыку і цвіркун, што замоўк ад духаты, пэўна, ад таго, што доўга палілі печ, пачаў спяваць, біць, дапамагаць гармоніку. I гамонка жывая загучала. Памянулі Ненене, успомнілі добрым словам яе Івана, няпраўда аказалася, што пра яго забыліся, успомпілі пра іх дачку. I непрыкметна ад усіх гэтых памінанняў пераскочылі на тое, якім будзе заўтранші дзень. На заўтра было прызначана перасяленне ў новыя кватэры, і першай павінна была перабірацца Ненене.

— Я заўтра ўжо буду далёка,— сказала Ненене.

— Няўжо праўда памрэш за ноч? — не паверыў ёй Барздыка.

Ненене нічога яму не адказала, і госці як бы адчулі, што пра гэта нельга пытаць, што яны ўжо тут мо і лішнія, гаспадыні трэба рыхтавацца, збірацца ў далёкую дарогу, прысаромлена падняліся. I Ненене праводзіла кожнага, развітваючыся, з кожным пацалавалася, верачы, што нікога з гэтых людзей ужо больш не пабачыць. Развіталася, падвязала белаю хусцінкаю падбароддзе, патушыла святло і легла па палацях, скрыжаваўшы рукі па грудзях. Але не тое што смерць, і сон не браў яе, хаця ляжала яна доўга, да святла, да світальнае барвы ў акне. I як толькі заружавелі шыбы, яна была на нагах, бы зноў нарадзілася на свет. I параджэнне гэтае было сараматлівае, нібы грашыла яна ўсю ноч і цяпер не ведала, як замаліць той свой грэх, як паказацца на вочы людзям. I Ненене, што непрытомная, прайшлася па хаце з кутка ў куток, як бы зноўку звыкаючыся са сваёй хатай, прызнаючы яе, адгукаючыся рыпу кожнай маснічыны. I ў гэтым парыпванні масніц было нешта такое, што адраджала, што не трывала гультайства, ляноты. I Ненене пачала рабіць. Узяла з сенцаў сякеру, зайшла ў хату, пастаяла, а потым падышла да печы і пачала разбіраць яе. Выцюквала з печы па цаглінцы, зносіла цаглінкі на двор, складвала акуратным штабяльком. Акуратнасць гэтая была залішняй, яна разумела гэта, але не магла пераадолець сябе, душа яе не пагаджалася з тым, што ўсё гэта пойдзе прахам: хата, печ, цэгла. I цэгла была асабліва дарагою ёй, і не толькі таму, што цяжка здабывалася яна недзе адразу ж пасля вайны, але і таму, што ва ўсёй хаце нішто так не захавалася, як гэтая цэгла. Гэта ж колькі гадоў агонь мацаваў, загартоўваў тую цэглу, і яна яшчэ магла служыць і служыць, і якая розніца, дзе і каму. Галоўнае, яна магла яшчэ прыносіць карысць. I ўсведамленне гэтай карыснасці было куды больш моцным за ўсведамленне таго, што займаецца яна нейкім глупствам, што нікому не трэба тое, чым яна займаецца, і што не хапае ўжо яе моцы на такую работу, што на яе патрэбны дужыя рукі мужчыны. Ды яшчэ не ўсякі мужчына справіцца разабраць гэтую печ. I яна таксама не справілася, і не таму, што не здолела і стамілася — печ была так напалена ўчора, што не паспела яшчэ астыць. I Ненене спынілася, каб даць печы ачахнуць. Але адпачынку сабе яна не дазволіла, выцерла з твару пот і крышыва гліны і цэглы, пабегла ў вёску, ці жывая яна яшчэ, ці ўсе яшчэ хаты жывыя. I за гэтымі адведкамі прапусціла, як, калі зносчыкі апынуліся каля яе хаты. Пабегла і не замкнула сваёй хаты, нават дзеля прыліку, не накінула ні клямкі, ні замка на клямку. І дзверы, калі яна вярнулася, былі ўжо насцеж. I ўсё начынне, увесь скарб яе ўжо быў выцягнуты з хаты і складзены пад дубам. Скарбу таго было зусім нічога, што кот наплакаў, скрыня ды горка чыгуноў, чарап'я на ёй ды кучка посцілак і матрац, ікона зверху на матрацы, ашчадна, у мяккае накладзена ікона, відно, усё ж добраю рукою. і Ненене не было чаго баяцца за яе, не кранулі яе і крывыя крэслы, слонікі і табурэткі, што былі абы-як скіданы за дубам. А вось цаглінкі, над якімі яна гаравала, выдзіраючы іх з печы, параскідваў, змяшаў з зямлёю і зараз іх трушчыў ужо экскаватар, што краўся к яе хаце, насоўваўся на яе гарод і бульбу. І Ненене адчула, што ёй невыносна шкада тых цаглінак, бульбы, шкада, і яна кінулася бараніць гэтае сваё нікому, і ёй у першую чаргу, не патрэбнае дабро, забыўшыся, што яна выраклася ўжо гэтага.

— Што табе, павылазіла, ці ты заліў іх так, на кардоплі прэш... Ды я толькі што прапалола і акучыла, кожын кусток, кожнае каліўца сваімі рукамі і пяццю пальцамі...

Да Ненене падскочыў здаравенны і грудасты, што жанчына, чалавек, на ўсім — галоўны тут, брыгадзір:

— Ты што, баба, лямантуеш, без цябе пачалі, некалі нам было. Але усё да макавага зерня, да апошняга чарапка з хаты вынеслі. Можаш удаставерыцца,— і ён узяў яе за руку, спрабуючы ўвесці ў хату, але Ненене з нечаканаю і амаль неверагоднаю сілай адпіхнула яго ад сябе так, што ён і пакаціўся, упаў і не спяшаўся падымацца, пэўна, здзіўлены тым, як гэтыя косткі, жывыя мошчы ў снадніцы павалілі яго. А экскаватар ужо вывернуў і раструшчыў плот і паволі поўз па бульбе, краўся да скасабочанай хаткі, што на самыя вокны ўлезла ў зямлю. I хатка, здаецца, сцялася, спуджана пазірала пустымі вокнамі на страшыдла, што насоўвалася на яе, і яшчэ, здавалася, а мо і не здавалася, уздрыгвала, скаланалася. Уздрыгвала, скаланалася зямля ад цяжару машыны. Паміж экскаватарам і хаткаю бегала Ненене, махала рукамі, як пудзіла ў гародзе, што падстрэленая птушка, нібы спрабавала адагнаць, адвесці ад свайго кубла экскаватар, аддавала сябе гэтаму экскаватару. I калі глядзець збоку, усё гэта было недарэчна і смешна, і зносчыкі, хоць і цяжкая і не вельмі прыемная была іх праца, што і згадвалася па іх панура- засяроджаных, зацята-невыразных тварах, усміхаліся, жуючы хрумсткія, толькі што з грады Ненене, гуркі.

— Вох, ірады, вох, нелюдзі вы,— квахтала Ненене, шукаючы і не знаходзячы падтрымкі, бачачы па кожным твары толькі збянтэжанасць ды: вочы, што пазбягалі яе позірку, як усё роўна і не мелі тыя людзі вачэй.

— Адальюцца вам яшчэ мае слёзкі. Ці ж вы садзілі тыя гуркі, што жарэце...

— Было б што, бабуля, шкадаваць, развалюху...

— Развалюху? — узвілася Ненене. Экскаватар, што быў ужо каля хаткі, спыніўся, з кабіны паказаўся экскаватаршчык і хітнуў рукой: прыбярыце, маўляў, старую. А старая як уразумела раптам непапраўнасць усяго, што адбывалася тут, і, супакоіўшы мо недзе сябе гэтай непапраўнасцю, як на хаўтурах плакальшчыца, зацягнула на адной, невыносна высокай і жалобнай ноце, як бы адпяваючы, без выразу і не спыняючыся, з жалобным роздумам:

— Хатка ж ты мая, хатка, свет ты мой, зара, ты ж мяне ўсю вайну бараніла, дачку ў мяне прыняла, ты ж майго бацьку і мяне гадавала, ты ж майго чалавека блаславіла пайсці на вайну, адсюль ён пайшоў, сюды калекаю, але з перамогаю вярнуўся, адсюль уперад нагамі яго і панеслі...

У гэтым плачы-галашэнні Ненене нібы забыла, што нарадзілася ўсё ж яна ў другой хаце, з другой хаты пайшоў на вайну яе Іван, вось толькі памёр ён сапраўды ў гэтай хаце. Але не адной толькі забыўлівасцю вытлумачвалася ўсё. Яна аплаквала зараз не толькі сваю хату, але і сваё жыццё. Сёння, во зараз, а не ўчора, адбыліся сапраўдныя хаўтуры па тым, што ўтрымлівала яе ў жыцці.

— Ды была ж ты цёплая, ды была ж ты ласкавая і спагадлівая, ды была ж ты міласцівая, колькі ж слёз ты маіх бачыла... Каб здароўя вам столькі, сцягачы няшчасныя, пасцягвалі вас з усяго свету. А ці знае-ведае хто-небудзь з вас, што такое свая хата, а ці мелі вы бацьку-матку, селішча сваё?

— Усё, бабка, мелі,— і былі ўжо ў гэтых словах чужога чалавека сум і спачуванне, толькі Ненене як не чула таго суму і спачування ці не хацела чуць.

— Усё ты, прайдзісвет, меў, была ў сабакі хата.

— Цішэй, бабуся, цішэй, мы ўсё ж па рабоце, усе мы не па сваёй ахвоце,— гэта нарэшце ачомаўся брыгадзір.

— Па рабоце? I грошы вам за такую работу яшчэ плоцяць? — Ненене была шчыра ўражана. А экскаватар ужо навіс над хаткаю. Крануў ужо стралой страху, і страха затрашчала.

— Людзі, людцы, бараніце, ратуйце! — Ненене кінулася пад экскаватар. Скочыў з кабіны экскаватаршчык, пабег да Ненене.

— Жыць, бабуся, надакучыла?

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Спросите леди Энн
Спросите леди Энн
[Исторические любовные романы / Роман / Приключения / Исторические приключения]
Энн Тэлбот — исключительная представительница высшего общества, воплощение истинной английской леди. Она не просто образец для подражания, но и мудрая наставница молодых дебютанток, к которой
0
Добро пожаловать в Бездну Том 2
Добро пожаловать в Бездну Том 2
[Боевик / Приключения / Фантастика / ЛитРПГ (LitRPG)]
Японский студент Оримура Кейта неожиданно просыпается в странном месте похожем на его родной мир, но только разрушенный, наполненный чудовищами, магией и странными законами бытия, похожими на
0
Дневник, написанный задним числом
Дневник, написанный задним числом
[Биографии и Мемуары / Публицистика / Военное дело, спецслужбы / История]
Добро пожаловать в Бездну Том 1
Добро пожаловать в Бездну Том 1
[Фантастика / Фэнтези / Попаданцы / ЛитРПГ (LitRPG)]
Японский студент Оримура Кейта неожиданно просыпается в странном месте похожем на его родной мир, но только разрушенный, наполненный чудовищами, магией и странными законами бытия, похожими на
0
Без спешки
Без спешки
[Проза / Роман / Фантастика]
Категория: гет, Рейтинг: PG-13, Размер: Макси, Саммари: После возрождения Волдеморта Гарри начинает серьезнее относиться к учебе и тренировкам, стремясь лучше подготовиться к их следующей, неизбежной
0
Шахты безумия
Шахты безумия
[Ужасы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
Категория: джен, Рейтинг: R, Размер: Макси, Саммари: Архимаг Адамус Ностр отправляет туда, откуда не вернулись лучшие солдаты и маги, небольшой отряд, который никто не назвал бы образцовым. Его цель
0
Только не с полукровкой (новая редакция)
Только не с полукровкой (новая редакция)
[Современные любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Категория: гет, Рейтинг: NC-17, Размер: Макси, Саммари: Послевоенная история о помолвке Гарри и Дафны — но без магических контрактов, древних брачных соглашений и прочего в духе «Гарри никак не может
0
Узнавая друг друга
Узнавая друг друга
[Любовные романы / Современные любовные романы / Проза]
Категория: гет, Рейтинг: R, Размер: Миди, Саммари: Двенадцать раз, когда Гарри Поттер и Дафна Гринграсс так и не узнали друг друга, и один раз, когда все-таки узнали.Но кто вообще считает?Или
0
Ведьма с определенной точкой зрения
Ведьма с определенной точкой зрения
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза / Роман]
Категория: гет, Рейтинг: NC-17, Размер: Макси, Саммари: Другой взгляд на «Только не с полукровкой». Та же самая история, рассказанная с иной точки зрения.Дафна намеревалась пережить грядущую войну. У
0
Госпожа сыщик. Поцелуй меня, если не убийца
Госпожа сыщик. Поцелуй меня, если не убийца
[Детективы / Современная проза / Роман]
Петербург, 1894 год. Вдове Елизавете Воронцовой вполне хватало забот: капризные жильцы, протекающие трубы и экономка, способная одним взглядом поставить на место любого подрядчика. Но затем
0
Горькая пастила
Горькая пастила
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Роман]
Я хотела сделать любимому сюрприз внезапным визитом, но удивилась сама, застав в его квартире трех головорезов. А после - ещё сильнее, застукав его на курорте с другой и поняв, что он совсем не
0
Зельевар на шпильках, или Канона не будет! Том 2
Зельевар на шпильках, или Канона не будет! Том 2
[Проза / Современная проза / Приключения / Фэнтези]
Удар по красной кнопке в Небесной канцелярии сработал с двойным размахом: теперь в Хогвартсе командуют сразу два Снейпа — я и мой статный красавец-близнец Северус, чудом отмытый от канонической
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
9
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
7
Второй шанс для Лекаря. Том 8
Второй шанс для Лекаря. Том 8
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Аннотация с первого тома: Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и
5
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Развод. Я тебе ничего не должна
Развод. Я тебе ничего не должна
[Современные любовные романы]
- Скорее раздевайся, Ириша. Я до спальни не дойду. Прямо тут тебя сейчас... Охрипший от возбуждения голос мужа звучит в тёмной гостиной оглушительно громко. Не так я планировала начало
6
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
10
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38
Двадцать два несчастья 15
Двадцать два несчастья 15
[Попаданцы / Приключения: прочее / Самиздат]
Вот и сказочке конец, а кто слушал — молодец! Когда история подходит к логическому концу, когда все враги строго наказаны, все друзья спасены, а родственники — хорошо устроены, так и хочется
2

Прямо сейчас читают

Оккультные приключения Телемы Гайдучик
Оккультные приключения Телемы Гайдучик
[Самиздат / Ужасы / Мистика]
Телема Гайдучик из Минска - необыкновенная девочка даже по меркам эзотерической тусовки. Ей уже исполнилось целых двенадцать лет, она обожает готику, тайны и гностицизм. А ещё она расследует
0
Идеальная дочь
Идеальная дочь
[Детективы / Триллер]
Четырнадцатилетняя София исчезла почти год назад. Ее одежду нашли в реке недалеко от моста, полиция считает это самоубийством, а город быстро привык к версии об очередной трагической истории хрупкой
0
Твоя судьба -попаданка или Похищенная драконом
Твоя судьба -попаданка или Похищенная драконом
[Самиздат]
Я работала простым кассиром и готовилась к свадьбе с любимым человеком, когда меня забрали из нашего мира. А виной всему - кровь драконоборцев, текущая в моих жилах. Похититель-дракон ищёт меня с
0
«…Или смерть?» Дворовый Катехизис Русского человека
«…Или смерть?» Дворовый Катехизис Русского человека
[Религиозная литература: прочее]
Эта книга о том, как строить будущее России, опираясь на её славное прошлое, учитывая ошибки настоящего. Автор – Кочергин Андрей Николаевич, 1964 года рождения, Русский, Православный, кандидат
0
Игра похоти: Искушение
Игра похоти: Искушение
[Любовная фантастика]
Гермес Лайвли всегда жил ради всеобщего внимания. Со своими колкими шутками и соблазнительными манерами он неизменно оставался королем безумных ночей Йеля. Но теперь всё изменилось: над ним тяготеет
0
Огненная куртка
Огненная куртка
[Шпионский детектив]
Малороссийские сказки. С иллюстрациями
Малороссийские сказки. С иллюстрациями
[Сказка]
Что за дивный край, Малороссия!.. Из хаты тянется дымок, это жинка наготовила своему мужу ароматные вареники, борщ с пампушками да гуся жареного. В лесу живет лисичка-сестричка, которая обхитрила
0
По праву сильного
По праву сильного
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Ярл Рагнар, наделённый древней силой и проклятьем бессмертия, ведёт борьбу за Пограничье — дикие земли, раздираемые интригами аристократии, имперскими амбициями и кровавыми долгами прошлого. В
2
Как читать книги?
Как читать книги?
[Классическая проза]
Английская писательница Вирджиния Вулф (1882–1941) — одна из центральных фигур модернизма и признанный классик западноевропейской литературы ХХ века, ее имя занимает почетное место в ряду таких
0
Измена. Верну нашу семью
Измена. Верну нашу семью
[Современные любовные романы / Короткие любовные романы]
- Зачем ты только приехала сюда? Да ещё и дочку с собой взяла. Пыльно тут, не раз говорил тебе. - лучшая защита - нападение, так говорят? - А я не жалею, что увидела твое истинное отношение ко
1
Дегенераты. Вырождение элиты
Дегенераты. Вырождение элиты
[Психология / Основы психотерапии]
Макс Нордау – врач-психиатр, старший современник Зигмунда Фрейда, считал, что вырождение (дегенерацию) как отдельных личностей, так и целых общественных групп следует диагностировать как психическое
0