Дзякуй, Куба, зараз мы з'явімся!
Слухам!..
Зноў азвалася гонеральша:
Антося, вернецца дзіця, накармі!
Добра, ласкавая пані!
Эрмітэй няхай адпрасуе ўсё, што ў Швейцарыю бярэм!
Адпрасуе, ласкавая пані!
Прасачы за ёй, Эрмітэй нічога не ўмее рабіць!
Прасачу, ласкавая пані!
Ды закрывай на ноч вокны, а дзверы — на засаўку!
Закрыю, ласкавая пані!
Гектара прывяжы на верандзе!..
Прывяжу, ласкавая пані!
Не трэба так на яе крычаць, гэтая дзеўка — бяскрыўдная істота! — заўважыў муж.
Мяне бы так пашкадаваў! — выбухнула жонка зноў.— Што ў цябе за выгляд?! Забыўся, што ідзём на баль да ваяводы, дзе будзе румынскі прынц? На, шаблю пачапі!..
Яшчэ і гэтае свінства? — бараніўся генерал.— До яснай холеры!.. Адслужылі сваё шаблі і эпалеты!
Рэспублік усюды нарабілі!.. Пры манархіях прынамсі цырымоніі былі! Не разумееце, як самі сябе абкрадваеце!
Во-во. Некаторыя прэзідэнты і зараз уводзяць прыдворны этыкет!..
Вярнуўся я на кватэру і ў сенях пачаў разбіраць скрынкі ад пасылак, каб фанеру завезці дамоў. Фанерныя квадраты былі падзіраўленыя цвікамі, спісаныя хімічным алоўкам і больш для пасылак не падыходзілі. Але пакінуць іх тут са слядамі бацькавых каракуль я не мог. Заняты справай, я ўспамінаў кожную, падслу-ханую ў генералавым доме, фразу ды ўсё ківаў галавой, а час цягнуўся вельмі памалу. Вестка пра тое, што хтосьці разносіць лістоўкі, прыглушыла раптам ва мне жаданне ад'язджаць.
Мяне ўжо падмывала пабегчы ў горад і пашукаць хлопцаў...
Міжволі давялося падслухаць яшчэ адзін дыялог.
Выйшла на ганак ды прысела на прыступкі мая гаспадыня. Да сеткі з другога боку падышла Антося з тазікам, пачала развешваць бялізну. З сяней мне выразна было чуваць іхнюю размову.
Дзень добры, суседачка! — павіталася мая гаспадыня.— Чулі? У горадзе людзі ў запас купляюць соль, газу, цукар!.. Кажуць, вайна хутка пачнецца!..
Езус Марыя!..— з глыбіні падворка адказала ёй служанка.— Што ж, грашылі людзі, грашылі і даграшыліся! Нельга без канца паспытваць цярпенне боскае!
Пачнецца катавасія, чым я дзяцей карміць буду, куды я іх дзену?!
Хоць жывым у яму лезь!
Яшчэ, кажуць, немец пускае бомбы проста на дамы!..
— Ад іхінх цыпілінаў і ў тую вайну не было ратунку!
Памятаю!..
...То на гэтую невядома што яны нарыхтавалі...