Учора ў паштовай скрынцы ляжалі!..
Ну і што?
Хуліганы! — выбухнула генеральша.— Страляць іх трэба! Божа, калі ў Польшчы забароняць гэтую свабоду?!.
Нічога, нічога, Ваця, тут пішуць пра Гітлера!.. I маюць рацыю!
То няхай сабе пішуць!
Ён падцягвае войскі к «калідору» з танкамі, а мы супроць іх трымаем там кавалерыю з пікамі, усё тут напісана правільна!.. Замест таго каб прадухіліць катастрофу, чым мы занімаемся? Раутамі!..
Не задзірайся з імі, чуеш? Гэта к дабру не прывядзе! Хоча Гітлер нашае Балтыйскае ўзбярэжжа і няхай бярэ! Якую карысць ад Балтыкі мае польскі народ?
Вя-лі-ікую!..
Больш двух тыдняў на ёй не выседзіш, такая халадзіна! Забярыце лепш у бальшавікоў доступ к Чорнаму мору, там цяпло, кіпарысы, дыні!..
Ха-ха-ха!
Езус Хрыстус, гэтыя хваляванні разрываюць мне сэрца на кавалкі, яшчэ і палітыкай занімайся!..
Дарагая, мы на грані вайны!
Ну і што? Генералаў пад кулі хіба пасылаюць? I мяне не палохай, я перажыла ўжо адну вайну! Увойдуць у моду зноў высокія боты са шнуравадламі ды — во такія! — вайсковыя шапачкі! Яны мне да твару, а ног сваіх не маю чаго саромецца, хай перажывае жонка ваяводы — яны ў яе як у сланіхі!.. Бачыце, я памаладзела, бо прымаю масажыстку, а без яе бытта я — старая!.. Паручнік Казакевіч кіне — пабяжыш яшчэ і ты да масажысткі!..
Чуваць было, як у пакой эпергічна ўваходзіць ад'ютант і гаворыць:
Пане гэнэрале, машына падана!
Дзякуй, Куба, зараз мы з'явімся!
Слухам!..
Зноў азвалася гонеральша:
Антося, вернецца дзіця, накармі!
Добра, ласкавая пані!
Эрмітэй няхай адпрасуе ўсё, што ў Швейцарыю бярэм!
Адпрасуе, ласкавая пані!
Прасачы за ёй, Эрмітэй нічога не ўмее рабіць!
Прасачу, ласкавая пані!
Ды закрывай на ноч вокны, а дзверы — на засаўку!
Закрыю, ласкавая пані!
Гектара прывяжы на верандзе!..
Прывяжу, ласкавая пані!
Не трэба так на яе крычаць, гэтая дзеўка — бяскрыўдная істота! — заўважыў муж.
Мяне бы так пашкадаваў! — выбухнула жонка зноў.— Што ў цябе за выгляд?! Забыўся, што ідзём на баль да ваяводы, дзе будзе румынскі прынц? На, шаблю пачапі!..