Генеральша кранула ў Бацянскай набалелы мазоль.
Ой, пані Вацлава! — з жарам загаварыла яна.— Іхнія жанкі якіх толькі падарункаў не прывозяць з загранічных камандзіровак!.. Бэк узяў сваю кікімару ў Берлін, і Рыбентроп саболевае футра ёй падараваў!.. Мой гаворыць: «За што мы кроў пралівалі ў легіёнах?! А хто такі Славой? Такая самая выскачка!»
Бо жывуць ля залатога карыта,— растлумачыла генеральша. — Пахапалі сабе смачнейшыя кавалкі, а нашых мужыкоў, сапраўдных герояў «Цуду над Віслай», у глушыню спіхнулі слухаць злавеснае карканне гэтых варон!.. Здаецца, з торбай пайшла б па свеце, ды ніхто не заўважыць!..
Глушыня-а, пані Вацлава, страшэнная! Нікуды не вылезеш — пясок, камарыльня, хваробы, а з-за дзікунскага дыялекту ні з кім не абмяняешся на вёсцы і словам!.. Ужо лепш чалавек знаходзіўся б у якой-небудзь Афрыцы!.. Мой гаворыць, калі выдзяляць там Польшчы калоніі, напросіцца ў прэзідэнта губернатарам у Мадагаскар!.. Хопіць з-за камуністаў псаваць тут нервы! У Афрыцы брыльянтаў, кажуць, многа ў пясках!.. I дзеці прагнуць так экзотыкі!.. Сланы... Пальмы... Свежыя фрукты... Негры...
Ваяводзіха ўспомніла і ажывілася яшчэ больш:
На Капры адзін амерыканец запрасіў нас у госці, і яны нам прыслугоўвалі! Такія паслухмяныя!.. Пачуеш ад іх толькі і ўсяго: «Так, мадам!», «Так, монсер!» Дарагая пані, а што за цудоўная гармонія!.. Сі-няе-сіняе неба, галубое мора, белая віла, чорныя слугі і гувернанткі!.. I я, пані, скажу, іхняе цела зусім не пэцкаецца, я добра прыгледзе-лася!.. Іхняя чарната нейкая ўнутраная, нават на белым каўнерыку не пакідае следу!.. Калі ім павязаць яшчэ аранжавыя фартушкі—цуд шэдэўральны!.. Негры зусім мала ядуць, не тое што мае русінкі — адной бульбы ім не напасешся: як сядуць усе трое, як навернуць!.. Ад таго ім потым і да салдат хочацца!..
Генеральша яе мала слухала, у яе быў свой клопат:
«Сабаліную накідку!..» Праўду пані гаворыць!.. А хто такі Бэк? Усяго палкоўнік кавалерыі! Так мой жа генерал!.. Не-е, шаноўная пані Бацянская, я адгэтуль нікуды не паеду. Я сваё права ведаю, ад варшаўскіх магнатаў выдзяру, што нам належыць, хоць і будзе ўсё гэта мне каштаваць новых маршчын!
Нячутна пад'ехаў магутны кадзілак з адкрытым верхам, спыніў-ся. З яго вылез ад'ютант і, прытрымліваючы дзверцы, узяў пад казырок:
Машына падана!
— Дзякуй, Куба! — кіўнула генералына.
Дамы накіраваліся да лімузіна. Было чуваць, як генеральша абураецца:
Цяпер тут ціха. Днём на нашай вуліцы столькі мужыцкіх фурманак, што не праехаць!.. I чаму гэтыя мужыкі не працуюць, а толькі раз'язджаюць па гарадах, што ў іх за справы ў Вільні могуць быць?
Я пагавару з мужам, пані Вацлава, каб ён забараніў ездзіць фурманкамі па вашай вуліцы. Павесіць знак!.. Пані Вацлаве на маршчыны няма чаго скардзіцца. Пані гэтак молада выглядае! А ўсё таму, мабыць, што масажыстку прымае. А я кожны раз яе ад сябе адсылаю — не хапае часу з ёю вазіцца. Муж злуе, што дарма плацім шалёныя грошы...
Дамы развіталіся. Машына з Бацянскай паехала сабе, а гене-ральша вярнулася дадому. На верандзе адразу напала на служанку:
Эрмітэй, ты ў мяне сцягнула халат з карункамі?
Пачуўся голас маладой дзеўкі:
Агы!.. Бо вы яго выкінулі...
«Агы!..» — з нянавісцю перадражніла яе генеральша.— Бачыш ты, ужо запіхнула сабе ў торбу?!. Пяць злотых штрафу вылічу з палучкі!
З хітраватай наіўнасцю служанка праказала:
Пані Вацлава, а я ўжо казала, што мяне ў дзярэўні звалі Просія!.. I яшчэ Фруза!.. А то — Эмі... Эмры... Я і не вымаўлю так!..
Пакінь цябе, зладзейку, без нагляду на хвіліну!.. Марш да працы!
«Міраеды!» — з жахам падумаў я пра яе і Бацянскую.
Сцэнка мне яшчэ раз напомніла, з кім я звязваюся. Прыйшоў-шы на кватэру, я ніяк не мог заснуць. Мусіў устаць, запаліць святло. Пачаў прыводзіць да парадку абцёпканыя нагавіцы.
Заняты справай, каторы раз пытаўся ў сябе, ці правільна раблю? Паддаўся на вудачку якойсьці паненачцы з варожага лагера! Але штосьці ўжо грунтоўна перамянілася ў маіх поглядах. Я адкрыта глядзеў у твар таму, хто сарамаціў. Ну і што? Яна ж не вінавата, што нарадзілася дачкой польскага генерала! Я мог бы з такім жа поспехам нарадзіцца сынам султана Саудаўскай Аравіі!..
Дануся не генеральша і не жонка ваяводы. Ці мала было выпад-каў у грамадзянскую вайну, калі адзін брат у белых, а другі — у чыр-воных? Дачка — камуніст-камісарка, а бацька — палкоўнік у Дзянікіна?!. Урэшце, Данута мне падабаецца — і годзе.
Як яна абурылася на Залескага!.. I цяпер недзе перажывае за мяне!.. У генеральскай, буржуйскай кватэры ляжыць, мабыць, варочаецца ў ложку і перажывае!..
Стала адразу лягчэй.
Цяпер я клаўся спаць і думаў, што заўтра мяне зноў чакае нешта прыемнае. А ў наступны дзень яшчэ не прачнуўся, як успомніў — учора ў маім жыцці здарылася нешта надзвычай важнае. Я ўсхапіўся з ложка з цікавасцю да ўсяго свету, бадзёры і свежы.
7