Моцна ён яшчэ трымаецца?..
З глузду з'ехала? Гэтага яшчэ не хапала!..
Насыплецца ў ваду! — перахапіў я кій.
О-ей, прабачце! — вінавата праказала яна, назіраючы з пашанай, як я вымаю з кішэні газету, абціраю ляшчыну.— Дакладна зрабіў бы так мой тата...
Цяпер можна,— аддаў я кій.
Дзякуй...
Дануся пачала адколваць край ледзянога шэрага ды залізанага вадой, наздраватага абруча, што нейкім цудам трымаўся па абымшэлых цэментавых сценах калодзежа.
О-ей, нібы з жалеза! Як камень!
Так нічога не будзе!— адабраў я ляшчыну зноў, засадзіў яе паміж зялёнай сценкай калодзежа і лёдам ды лёгка абрушыў яго ў ваду.
Ух-х! — ускрыкнула яна, калі ў калодзежы плюхнула. Яе вочы заблішчалі шчырым захапленнем.
Зблізу паненка была прыгажэйшай, чым я сабе ўяўляў. Яе твар нібы прамянеў нейкім сзятлом, ад чаго я не мог на яе доўга ўзірацца. Гэта мяне падта бянтэжыла. Скоўвала ўсведамленне, што перада мною — чалавек з іншага свету.
Дануся, мабыць, адчувала, што робіцца ў маёй душы, і. Гава-рыла як з роўным, не заўважаючы маёй збянтэжанасці і памылак у польскай мове.
Ну, даставайце! — заахвоціла паненка, бытта я меўся рабіць нешта незвычайнае.
Я закінуў на гару кій, прывязаў вяроўку да свайго вядра, выцягнуў адно, потым другое. Дапуся ўсё глядзела. Ліха на яго, такое глупства можа выклікаць у чалавека шчырую цікавасць?!.
Я адвязаў вяроўку. Падаючы яе, запрапанаваў:
Ну!
Дануся разгубілася і не магла даць рады вяроўцы.
Зараз! Я хутка!..— цвярдзіла яна.
Тонкія і жывыя пальцы паненкі доўгі час бездапаможна перабіралі тоўстую вяроўку, канец якой намок і стаў тугі ды непадатлівы, нібы карабельны канат. А калі нарэшце яна зрабіла нязграбны вузел, эмаліраваная пасудзіна не хацела ў студні тануць.
Толькі цяпер я падумаў, што трэба дапамагчы, і запрапанаваў:
Ану, я!
Сама ўмею!
Так я і паверу!
Але ж — даставала!..
Э-э!..
Праўда, праўда! — ледзь не плакала яна з крыўды.— Як бога кохам, даставала!
Ла-адна, паве-ерым! — кінуў я паблажліва, бесцырымонна адабраў канец вяроўкі і перадражніў яшчэ нават:— «Уме-ею», «Сама-а», «Як бога ко-охам!..»
Выцягнуў пасудзіну, выкінуў з яе трэсачку, наліў вады са свайго вядра.
Дзякуй пану! — сказала Дануся, чакаючы, пакуль я даставаў сабе ваду, і пачала апраўдвацца:— Кожны раз сюды ходзіць наша цётка Антося, але ўчора мамуся пусціла яе дадому!
На вёску? — удакладніў я, бытта мне важна было гэта ведаць.