А-га...
А яшчэ ў іх ёсць кот Мурэк!
Кот?
Ну! Белы.
Белы? — Я раптам пазайздросціў дзецям.
Белы.
Яго цёця Антося кожны тыдзень купае і прычэсвае грэбенем! — пажніла дзяўчыпка.
Купа-ае?
А-га! А наша мамка кажа: «От бы нашаму Юрэку такое жыццё, нічога больш но хацела б: і малако жлокча колькі хоча, і мжа кожны дзень жарэ!..»
Хлопчык толькі шмыгнуў носам.
Больш дзеці нічога не сказалі. Добра і гэта. Во колькі я даведаўся. Цяпер — дзейнічаць!
3
Пайшоў я ў бліжэйшую краму і завёў размову з яе гаспадаром — старым яўрэем. Каб толькі ён хацеў, то мог бы шмат расказаць мне пра парадкі ў доме, якім я цікавіўся.
У краме я стаў наўмысна нагаворваць гандляру на генерала, каб выклікаць старога на шчырую размову. Аднак стары глянуў на мяне вачыма, бытта ўвабраўшымі ўсю зямную мудрасць, і дыпламатычна абсек:
Мы малыя людзі, бедныя гандляры, пане шаноўны! Хто нам плаціць, таму і прадаём. Усім. Генералу, жабраку, антысеміту — абы даваў грошы. Зрэшты, якія там грошы і якая плата — слёзы адны! Падаткі плаці, штрафы розныя плаці! Уй, а гэтыя эндэкі, каб на іх халера, кожны тыдзень яшчэ шыбы б'юць, не наўстаўляешся...
Пайшоў я з крамы ні з чым.
А што, мусіць, у генерала электрычнасць не псуецца?— асця-рожна павёў я гутарку з манцёрам, які ў нашым доме папраўляў праводку.
Усюды яна псуецца. I ў простых людзей, і ў генералаў... Во, нават учора ў архірэя сапсавалася! — буркнуў неахвотна той.— Пазванілі з кансісторыі — мусіў ісці...
Я стаў яму прыслужваць. Спытаўся аб прафесіі, пра жонку, дзяцей... Сам не спадзяваўся, што магу быць такім падхалімам!
Потым я напусціў на сябе абыякавасць, прыкінуўся прастачком і асцярожна пацікавіўся:
Мабыць, калі заходзіш да генерала, от там усяго цікавага! А генерал сустракае цябе ў дзвярах строгі, надзьмуты, як Пілсудскі, з крыжамі на грудзях...
Стаіўшы дыханне, стаў чакаць адказу.
Манцёр перастаў прыбіваць ізалятары, апусціў руку з малатком. Чалавек, не спяшаючыся, памахаў ёто, каб адышла, выняў з рота цвікі, уздыхнуў і прызнаўся:
А я ні разу яго не бачыў!
Не ба-ачылі?
Чаго дзівішся? Нашага брата сустракаюць там слугі або ад'ютант, бо мы заходзім з парадных дзвярэй. Усіх, хто заходзіць з парадных, сустракаюць слугі...
Бытта ведаючы, чаго мне трэба, чалавек параіў:
— Каб пабачыць самога генерала або генеральшу, трэба зайсці да іх з чорнага ходу, ад кухні. Там хутчэй іх спаткаеш...
Манцёр хацеў сказаць яшчэ нешта, але раздумаў, махнуў рукой, маўляў — ну іх да д'ябла, няма часу! Узяў цвікі ў рот, загадаў вачыма мацней трымаць мне лесвіцу і зноў пачаў прыбіваць да сцяны ізалятары.
Я быў бязмежна ўдзячны гэтаму чалавеку за інфармацыю.