Яшчэ ён ва ўсім стараўся не адставаць ад суседа Янкоўскага. Такой самай сеткай абгарадзіў свой панадворак. Перад домам нарабіў клумбаў. За домам развёў садок. Але ўсё гэта рабіў толькі з-за моды. Таму недагледжаныя яго яблыні адзічэлі і стаялі з непаабраза-нымі сухімі галінамі. Паміж пнёў раслі крапіва і дзікі маліннік, а кветкі на клумбах заглушыла пустазелле.
У Залкінда на панадворку часта гуляла дванаццацігадовая дач-ка, вучаніца прыватнай гімназіі[11].
У доме багача жыла і яго маці — сівая бабуля. Каб паказаць, што недарма есць сынаў хлеб, старая стварала ўражанне, нібы клапоціцца пра ўнучку. Часта яна з'яўлялася на верандзе са шклянкай смятаны і галасіла:
Бэцы-ы, кум а гэр![12]
Было яшчэ горш, калі старой здавалася, што па дварэ холадна. Яна пачыпала гапяцца за дзяўчыпкай з шалікам ці жакецікам, тады хоць затыкай вушы.
Капрызная і разбэшчаная была Бэта. Калісьці я пазіраў, як яна тупатала нагамі, крычала па слуяшнку, калі тая разліла на сподак з кубка какаву!
I вось аднойчы віленскія эндэкі арганізавалі свой чарговы «дзень без яўрэяў». Пікеты маладых хуліганаў, узброеныя кіямі, блакіравалі з раніцы яўрэйскія крамы, прыватныя дамы, нават цэлыя вуліцы. На сцепах павыводзілі тлустымі літарамі: «Не купляй у жыда!», «Не наймай кватэры ў жыда!», «Не сядзі за адной партай з жыдамі!..».
У гэты дзень, як звычайна, Бэта Залкінд ішла ў гімназію. Эндэкі яе не прапускалі, а гімназістка з дзіцячай упартасцю настойліва стая-ла на сваім. Сняшаючыся ў ліцэй, Дануся надышла на пікет якраз у той момант, калі мярзотнікі білі яе маленькую суседку. Дануся адважна кінулася на хуліганаў, вырвала ў іх акрываўленую дзяў-чынку, завяла да сябе дамоў і выклікала доктара.
Гэта справа нарабіла многа шуму. У той самы дзень выйшлі экс-траныя газеты, у якіх усё падавалася са смакаваннем, з неверагод-нымі падрабязнасцямі.
Назаўтра газеты ўспомнілі аднаго камандзіра з часоў паўстання Касцюшкі — яўрэя Бэрку Ёселевіча. Прыводзіліся іншыя прыклады з гісторыі, калі яўрэі гінулі разам з палякамі ў змаганні за незалежнасць Польшчы. У сейме дэпутаты ўзнялі пытанне аб барацьбе з антысемі-тызмам.
Пару дзён пра Данусю пісалі газеты. Ёй дакучалі карэспан-дэнты, і таму яна не выходзіла нават з дому.
Тузаючыся з эндэкамі, паненка пабіла калена. Гэтую драпіну газеты размалявалі як небжпечную рану і падлічылі, колькі літраў крыві страціла адважная полька, абараняючы яўрэйскую дзяўчынку. Кожны дзень публікавалі бюлетэнь аб стане здароўя гераінь. Нават паведамлялі, колькі Дануся і Бэта за мінулыя суткі з'елі апельсінаў, якія чыталі кніжкі, па колькі гадзін спалі.
Дануся яшчэ больш вырасла ў маіх вачах. Я адразу забыўся на тое, што вырашыў на памінках легіянераў. Нават выразаў з газеты яе фатаграфію, купіў цэлулоідныя вокладачкі і пачаў насіць партрэт паненкі ды ўпотай любавацца на яго.
6
Паступова шуміха вакол Залкіндавай дачкі ўляглася. Дэлегацыі яўрэяў з падарункамі перасталі наведваць генералаў дом. Гераіні пайшлі ў школу. Знялі і патруль паліцыі, які цэлы тыдзень вартаваў нашу вуліцу, бо ўлады баяліся, што эндэкі захочуць помсціць за арыштаваных.
Я пільна сачыў за суседзямі.
Некалькі дзён запар стаяла цудоўнае надвор'е. У празрыстым паветры запахла выкапанай бульбай, апалым лісцем. Лунала мноства нітачак бабінага лета, яны чапляліся за галінкі і плот. На Залкіндавым панадворку панавала запусценне, а за сеткай у генерала агароднік зграбаў сухое лісце, зрываў з клумбаў і паліў бадылі, пакрываў матамі паўднёвыя расліны. З некалі пышных крон вытыркаліся дубцы з купінамі галчыных гнёздаў; іх было сапраўды многа! Панадворак зрабіўся прасторны. Парыжэў дзікі вінаград. З-за кустоў за домам паказаліся яблыні і прывязаныя да ствалоў забытыя гамакі. Каторы з іх Данусін?..
Сочачы са свайго ганка за суседнім домам, я сабо ўяўляў, як у ім утульна і прыгожа. Мяне паланіла таямнічасць генеральскай сям'і. Захацелася пранікнуць у гэты казачны замак, разгледзець яго зблізку, дыхнуць яго паветрам. I я пачаў прыдумваць спосаб, як здзейсніць сваё жаданне.
1
Аднаго разу, калі я так вартаваў на ганку, з бакавых дзвярэй генералавага дома служанка вынесла табурэтку, кошык з бялізнай і балейку.
Гэта была тая самая кабеціна. Рухалася яна павольніа, рабіла ўсё старанна. Відаць, і служыла аддана, як могуць служыць толькі праца-вітыя, сумленныя і адзінокія жанчыны, якія прыжыліся ў чужой сям'і.
Кабета ўставіла дошку з гафрыраванай бляхі ў балейку і пачала шоргаць па ёй бялізнай. А бялізна парыпвала, нібы ў руках жанчыны была мокрая гума.
Такую дошку я ўпершыню ўбачыў тут, у Вільні, у маёй гаспа-дыні. Успомніў сваю маці, падумаў, якая была б палёгка і для яе натруджаных рук, калі б яна мела такую прыладзітту. Трапілася прычына загаварыць з кабетай, служанкі — народ гаваркі.
Нядоўга думаючы, забраўся я зноў у бэз. Да балкі — крокаў з дзесяць. На жаль, бялізну цяпер мыла ўжо другая служанка — асоба з тупым і прышчавым тварам.
Расчараваны, я павярнуў назад.
Раптам з кухні выйшла з белай хусціпкай у руках генеральша. Цяпер у мяне была магчымасць яе разгледзець зблізку. Першае, што мяне ўразіла ў ёй — над верхняй губой чорныя валасінкі, ад чаго пані здавалася вусатай. Упэўнены выгляд яе гаварыў, што генеральша навакольнае лічыць створаным толькі для сябе.
Эрмітэй, гэта ты сапсавала мпе гарнітур? — нездаволена паказала яна хусцінку.
Перапалоханая служанка пачырванела і пачала пальцам адной рукі здымаць мыльную пену з другой, вінавата ўтаропіўшыся ў балейку.
Ты прасавала яе? — са злосцю ўжо паўтарыла дама.
Агы...
[11] У буржуазнай Польшчы дзеці нават багатых яўрэяў амаль не прымаліся ў дзяржаўныя гімназіі і ліцэі.
[12] — Бэцы-ы, хадзі сюды! (яўр.)