Нарэшце з-за райскіх варот выйшаў у бліскучай рызе барадаты стары бацюшка, перажагнаў людзей сярэбраным крыжам і з вінава-тай усмешкай зацягнуў нешта па-польску. Людзі анямелі, чакаючы божага гневу. Потым загулі зноў. Аднак не пераходзілі пэўных граніц — для выбуху патрэбна была іскра. Я адчуў наэлектрызаванасць залы, набраўся адвагі і крыкнуў на ўвесь сабор:
Па-руску гавары!
Стары поп разгублена змоўк. У саборы на момант запанавала цішыня, і з вуліцы даляцеў грукат фурманкі.
Я крыху спалохаўся свайго ўчынку, але ўбачыў, што маладзень-кія попікі з сімпатыяй падміргваюць мне, маўляў, малайчына, і мы за гэта, нас толькі прымушаюць. Цяпер я гукнуў ужо больш упэўнена:
Гавары па-руску!
У зале нібы прарвалася нешта. Людзі пачалі наступаць на папа, крычаць, махаць рукамі.
— Па-рус-ку! Па-рус-ку! — праскандавалі гімназісты.
Натоўп злавіў такт, і сабор увесь аж загрымеў. Папу гаварыць не далі.
Выйшаў я з сабора пераможцам. Але і гэтага было яшчэ мала.
6
Вечар беларускай літаратуры ў той дзень меўся адбыцца ва універсітэце ў зале Снядэцкіх. Гаварылі, што там будзе выступаць Граніт. У любы час я быў гатовы прыкласці рукі да ўсяго, што накіравана супроць ненавіснай улады, а тут надарыўся гэткі выпадак над настрой! На курсы, канечне, тады я не пайшоў.
Ля універсітэта ўжо малойчыкі нікога не прапускалі, З усяго горада сюды збягаліся студэнты і гімназісты, каб паглядзець на бжплатнае відовішча: усім было жна, што скандалу не мінаваць. Сярод зявак тырчаў і Браніслаў.
На тэрыторыю універсітэта паліцыя не мела доступу, і эндэкі маглі сарваць вечар.
Энергічны студэнт, відаць, з тых, каторыя арганізавалі сустрэчу, пракрычаў да нас:
Хлопцы, хто не баіцца, што фашысты наб'юць морду, збірайцеся ў калону!
Вядома, сярод добраахвотнікаў апынуўся і я.
Таварышы! — камандаваў ужо другі студэнт, якога называлі Яцкевічам,— самі бачыце, трэба найсамперш разагнаць мамчыных сынкоў. Яны могуць сарваць сустрэчу з паэтам. Хадзем і дадзім ім як трэба!
Пішлы! — закрычаў Яцкевічаў сябра — украінец Шыманскі.
Вядзі нас! — падхапілі іншыя.
О-го, які прыткі!— стрымлівалі асцярожныя.— Можа праліцца кроў!
Яны толькі моладзь падзадорылі:
Ідэі спеюць і ажыццяўляюцца лепш, калі іх замацаваць яшчэ і крывёю!
«И где, скажи, когда была без жертв искуплена свобода?»
Нас менш...
Затое ў нас рукі мацнейшыя!
Хлопцы, да справы!
У атаку!
No passaran![13]
No passaran! — наэлектрызаваная моладзь дру;yа падхапіла лозунг іспанскіх барацьбітоў.
Нашыя душы і целы даўно прагнулі абрушыць лютасць на ворага. Пастроіўшыся клінам, мы рыyуліся на «залатую» моладзь, раскалолі яе, прыціснулі да муроў ды пачалі малаціць.
[13] — Яны не gройдуць! (іспанск.)