MoreKnig.org

Толькі не гавары маёй маме: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Глобус Адам



Шрифт:

Хай даруе Яе Каралеўская Вялiкасць усiх Нiдэр­ландаў, але трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем, каб не страцiць павагу i любоў уласнага народа. Вось такое нахабнае пажаданне выказалася нiдэрландскай каралеве ў музеi мадам Цюсо. Ясна, калi ты ў музеi спадарынi Цюсо, дык каралева не сапраўдная, а цацачная. Ну i што?

Я i сам ведаю, што лепей было пайсцi ў дом-музей найвялiкшага з галандскiх жывапiсцаў, чым да Цюсо. Але дом Рэмбранта, як высветлiлася, адчыняюць толькi ў нядзелю. Пацалуй прабой i кiруй дамоў. Але ты далёка ад Мiнска, ты ў Амстэрдаме, iдзеш на пляц Дам, i цябе ветлiва запрашаюць у музей бабулi Цюсо. Ідзеш.

«Русiш?» I атрымлiваеш паперку з тэкстам, якую чытаеш у хуткасным лiфце, якi iмчыць на самы верх вялiзнага будынка. З лiфта накiроўваешся ў цёмны, кепска асветлены пакой. І тут успыхваюць пражэктары, у конусах промняў на цябе насоўваецца са столi вялiкая чатырохметровая фiгура Клааса Янсзоона, якi нагадвае Якуба Коласа з аднайменнага мiнскага пляца, пераапранутага ў строй залатога для Галандыi семнаццатага стагоддзя. Амстэрдамскi калос пачынае расказваць пра васьмiдзесяцiгадовую вайну за незалежнасць. Леваруч ад яго высвецiцца дыярама бiтвы. Сапраўдная гармата стрэлiць сапраўдным колцам дыму, якое паляцiць над табою, нiбыта ядро. А ты ўспомнiш бронзавага партызана Дзеда Талаша з унукам, якi цягне скрыню з патронамi. Раней у праекце недалёка ад скрынi з патронамi каля коласаўскага чаравiка ляжаў вялiзны капялюш, але бронза — рэч каштоўная, вырашылi эканомiць i не адлiваць капялюш. Народны пясняр цяпер сядзiць на пляцы без галаўнога ўбору. А ягоны стрыечны брат Клаас хоць i ў памяшканнi, але пры капелюшы. Вядома, Клаас у Амстэрдаме, а Колас у Мiнску, i хай яны абодва калосы, але Бог не роўна дзелiць.

Кожная няроўнасць вельмi добра вымалёў­ва­ецца на геаграфiчных мапах. Вось у музеi Цюсо ёсць мапа Нiдэрландаў, падзеленая на правiнцыi: Гелдэрланд, Утрэхт, Паўночная Галандыя, Галандыя, Паўднёвая Галандыя, Зеландыя... І правiльна, дарэчы, зрабiла, што падзялiлася, што не iснуе адзiнага i непадзельнага саюзу, няма адзiнай партыi, якая са зброяю ў руках будзе змагацца за нейкае ўяўнае адзiнства. Саюзу няма, а Нiдэрланды ёсць, як i краiны БеНiЛюкс ёсць, як ёсць i добраахвотна аб’яднаная Еўропа.

I хай праклянуць мяне дробныя беларускiя нацыяналiсты, але не бачу нiчога кепскага ў па­лескiм культурным сепаратызме. Хай акрэслi­ва­юцца, хай вылучаюцца, хай Пiнскi раён стане Палескiм раёнам. Хай змяняюцца межы абласцей Рэспублiкi Беларусь. Хай усё дзелiцца i множыцца, асабiста я за жывы i мiрны працэс змены межаў, бо нiколi не ўцiскаў геапалiтычнае паняцце сваёй Беларусi i Радзiмы ў рамкi, акрэсленыя Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай цi Рэспублiкай Беларусь. Мяжа — умоўнасць, а з яе зрабiлi паласу смерцi. Дык хай паадсыхаюць тыя рукi, што на геаграфiчнай мапе малююць палiтычныя межы. Вось так, я не толькi касмапалiт, а яшчэ i iнтэрнацыяналiст, праўда, апрануты ў нацыянальны мундзiр.

Аднойчы мая жанчына Тамара сказала: «Глобус, ты заўсёды зашпiлены на ўсе гузiкi». Вельмi эратычнае назiранне, праўда? Згадалася цалкам iдыёцкая Тамарына манера падыходзiць i падкрадацца ззаду. Яна любiла падысцi крадком на дыбачках i напалохаць: крыкнуць што-небудзь гучнае ў самае вуха, цi пляснуць чым-небудзь, цi яшчэ горш — ударыць. Аднаго разу на маю галаву абрынулася паўлiтровая бутэлька. Тамара ўдарыла мяне бутэлькай па цемi. Зразумела, я пакрыўдзiў яе, усе людзi сварацца. Бывае. І мы пасварылiся з-за нейкай там фiгнi, з-за цюбiка з фарбаю. Рыштаваннi былi вузкiя. Тома расклала фарбы на дошках, а я iшоў i наступiў, i з цюбiка выскачыла ўся сiняя сiнеча i паляцела з рыштаванняў на падлогу. Тамара засталася без нябеснае фарбы i сказала, што я няўклюдны, i яшчэ нагаварыла рознага бруднага. Мне давялося ўзяць яе за ногi i саштурхнуць з рыштаванняў. Яна вiсела ўнiз галавою на вышынi трэцяга паверха. Унiзе была каменная падлога. Твар Тамары зрабiўся бурачковы, але яна не збiралася прасiць прабачэння. І я зразумеў, што можна Тамару забiць, але прабачэння я ўжо не атрымаю нiколi. Я ўсцягнуў яе на рыштаваннi i пакiнуў. Хай сабе робiць копiю. Тамара капiравала фрэску «Сустрэча Марыi i Лiзаветы». Вельмi кранальны сюжэт. Выгляд цяжарных жанчын зачароўвае. На жываце ў цяжарнай Марыi было маленечкае сонца са знакам Госпада Ісуса Хрыста. На фрэсцы, дарэчы, амаль не было нябеснага колеру. Я сеў у кутку касцёла, на хорах, i думаў пра цяжарную Марыю, пра яе велiчны жэст. Рука Марыi была ўзнятая, яна вiтала Лiзавету. А тым часам узняла сваю мужную руку Тамара. Яна шарахнула бутэлькай мне па галаве i ўцякла. Я не стаў яе даганяць. Падумалася, калi iнтымныя ўзаемаадносiны будуць разгортвацца ў ваенным накiрунку, адзiн з нас загiне. І не было нiякiх перавагаў на маю карысць. Наадварот, свядомасць замуцiлася, i мяне званiтавала. Страсенне мазгоў я атрымаў. Страсцi напалялiся, але рэшткi рацыянальнага не далi загiнуць нi мне, нi Тамары. Мы памiрылiся ў той жа вечар. І расшпiлiлi ўсе нашы гузiкi. Нам было добра. Павер мне.

Мяжы памiж праўдаю i хлуснёю няма, як памiж вераю i сумневам. Вось ты iдзеш па музеi бабулi Цюсо, а навокал людзi i лялькi, рэчы i адбiткi ў люстэрках, ценi i плямы святла. Вось жанчына падмятае брук, гэта лялька. А вось японец фатаграфуе жанчыну-ляльку, што падмятае брук. А вось мой брат, якi назiрае, як турыст-японец фатаграфуе ляльку з венiкам. А вось я, той самы Адам Глобус, якi бачыць усю вялiкую карцiну ў люстэрку. А вось ты, што слухаеш мой раман пра дзiва. А вось i ён, дарагi сябра чытач, якi схiлiўся над тэкстам. Цi iстотная, у такiм разе, неадухоўленасць лялькi, якую зрабiлi ў выглядзе падмятальшчыцы пазапазамiнулага стагоддзя? Лялька вельмi добра затрымлiвае на сабе промнi святла. Калi сфатаграфавацца побач з ёю, дык на картцы лёгка пераблытаць, дзе жывы чалавек, а дзе рукатворная цацка. Вось так з-за слабай здатнасцi адрознiваць адно ад другога ты не можаш выбрацца з люстраных лабiрынтаў. І ты натыкаешся на люстэркi, як экскурсант японец з фотакамераю. Ён усмiхаецца, у яго механiчная ўсмешка. Японец так выхаваны: атрымаў удар — усмiхнiся, а толькi потым, паправiўшы акуляры, рэагуй — цi то ўдарам цi то прабачэннямi.

Раптоўны жах, ты робiшся сведкам забойства братоў дэ Вiтаў. Адзiн з iх, Ёхан, быў правiцелем Галандыi на працягу дзевятнаццацi гадоў. Але ягоныя поспехi выклiкалi чорную зайздрасць у колах супрацiўнiкаў, якiя здолелi справакаваць натоўп на гвалт i самасуд. Пакутнiкаў Ёхана i Карнелiса ты пабачыш прывязанымi да бязлiстага дрэва. З раз­дзёртых жыватоў будуць звiсаць вантробы: слiзкiя, бэзавыя i гарачыя. Ты жахнешся, падумаеш пра чалавечыя цёплыя кiшкi, пра незваротнасць учыненага — вантробы семнаццатага стагоддзя нельга запхаць назад, як сёй-той з фiлосафаў меркаваў. Ты адхiснешся ад пачварных лялек i пабачыш шкло, за якiм застанецца сцэна гвалту. На шкле варухнецца адбiтак майго брата Мiраслава. З-за Мiраслававага пляча будзе паглядаць белы твар вучонага габрэя.

Лялечны габрэй апусцiў вочы, ён не хоча гля­дзець на паталагiчную сцэну. Пэўна, таксама апускаў веi i вучоны Спiноза, калi забiлi ягонага паплечнiка Ёхана дэ Вiта ў тысяча шэсцьсот сем­дзесят другiм годзе. Пабачыўшы разяўлены жывот сябра, цяжка адстойваць пастулат, што трэба разглядаць чалавечыя дзеяннi i памкненнi так, як разглядаеш лiнii, паверхнi i геаметрычныя целы. Каб абаранiць такую тэзу, трэба апусцiць вочы, разгарнуць кнiгу, дзе замест закладкi ляжыць найдаражэйшая нiдэрландская купюра коштам у тысячу гульдэнаў, а на ёй, на глянцавай паверхнi, тонкiмi лiнiямi намаляваны твар сумнавокага матэрыялiста Спiнозы.

Доўгi, сплецены з смарагдавай павуты, твар фiлосафа я абмяняю на каштоўную рэч — дыямент. І калi, седзячы за сталом у ювелiрнай краме, я буду круцiць перад вачыма пярсцёнак з матавага золата i любавацца колкiмi жарынкамi марознага дыяментавага бляску, згадаецца сентэнцыя Спiнозы: той, хто ў рэшце рэшт выходзiць у пераможцы, болей ганарыцца тым, што ён нашкодзiў iншаму, чым тым, што прынёс дабро сабе. Цi можна, растрыбушыўшы чалавечае цела, атрымаць задавальненне? Няўжо натоўп, якi знявечыў дэ Вiта, меў палёгку? Мяркую, меў! Вось у чым жах. Я цiха апускаю вочы, раскрываю нататнiк i вялiкiмi лiтарамi запiсваю: «Вайна — грамадская шызафрэнiя, суцэльнае вар’яцтва. Вайна — вельмi заразная, iнфекцыйная хвароба. Салёны водар крывi распальвае апетыт...»

У мяне знiкае жаданне хадзiць у пераможцах, а тым больш залiчыцца ў ахвяры. Хочацца цiшынi, спакою... Рай падобны да бiблiятэкi з ненапiсаным каталогам. Рай падобны да музея, дзе чалавечае сэрца можа быць гарачым толькi ва ўяўленнi, ну i, вядома, у жывых грудзях.

Ты калi-небудзь дакранаўся да музейных масянжовых твараў? О, якi смяротны холад працiнае пальцы!

А ў музеi Цюсо я не чапаў лялек. Нашто? Я разглядаў у спецыяльнай зале анатомiю экспа­натаў: вока без павека, галава без валасоў, ружовыя дзясны са счэпленымi зубамi. Нецiкава. Не здзiўляе. «Захапленне механiкай засталося для мяне ў дзесяцiгадовым узросце i ў васемнаццатым стагоддзi», — я так падумаў, абмiнаючы фiгуру смерцi з касою.

Зрэшты, канструяванне — адна з найцiкавейшых забавак. І не буду гэтага адмаўляць.

Я iшоў праз шэрагi лялек, зробленых у выглядзе знакамiтасцяў: Мэрылiн Манро — секс-сымбаль дваццатага стагоддзя, Майкл Джэксан — чалавек-танец, якi паспрабаваў змянiць расу i разбурыў твар, ператварыўшы ў маску з праваленым носам, Ленiн — мумiя, пастаўленая вертыкальна, Гарбачоў — прэзiдэнт СССР, краiны, дзе я нарадзiўся... Чаплiн, нiдэрландскi кароль на канi, Эйнштэйн, Шварцэнегер, Мадонна — тая, што без дзiцяцi i Лiзаветы, Цiна Цёрнер, Рэмбрант, Вермэер, гандлярка, пакупнiк, чарга пакупнiкоў, ахоўнiк з рацыяй i пiсталетам... Мы не ў музеi мадам Цюсо, а ў вялiкай шматпавярховай краме.

Выхад з музея вядзе ў краму. Трэба, калi ты ў Амстэрдаме, памятаць: «Гандаль — душа Галан­дыi!» I пяць пар шкарпэтак каштуюць танней, калi iх набыць оптам. Толькi нашто пяць пар аднолькавых шкарпэтак? Ну хiба што падараваць брату, сыну, бацьку, дзядзьку i адну пару пакiнуць сабе. Можа, так i трэба абыходзiцца са шкарпэткамi, якiя заўсёды губляюцца па адной. Адна ёсць, а дзе другая? На небе? Там збiраюцца ўсе шкарпэткi, пакрыўджаныя гаспадарамi. Мiльёны, мiльёны, мiльёны аднаасобных суверэнных шкарпэтак, чысценькiх, адпрасаваных, зацыраваных. І столькi ж, калi не больш, пальчатак. Калi знiкла твая шкарпэтка, ведай — яна пайшла да тваёй згубленай пальчаткi.

А я з музея мадам Цюсо выйшаў праз краму на пляц Дам i пайшоў, пайшоў, пайшоў перакусiць у «Макдональд».

Такая лёгкая закуска: бутэрброд з катлетай i запiўка гарбатай. Усе замаўляюць кока-колу, а я гарбату. У чужых гарадах я п’ю выключна гарбатку, каб трымаць страўнiк у тонусе. А то набухаешся кавы i захочаш у прыбiральню, а гэтае хаценне стварае дадатковыя складанасцi. Асаблiва калi ты ў амстэрдамскiм «Квартале чырвоных лiхтароў», калi з-за шкляных дзвярэй на цябе пазiраюць зманлiвыя вочы прастытутак, а пругкiя языкi млява падрыгваюць памiж растуленых вуснаў, а пальцы прыспускаюць станiк, каб на цябе зiрнулi насцярожаныя музкi. А ты ўзяў i нажлукцiўся кавы, з яе сiкуновагонным эфектам. І што тады, заходзiць да жанчыны i мачыцца ў рукамыйнiк? Цi ў мiсу для падмывання? Цi спытаць, як прайсцi ў ватэрклазет? Цi апрастацца ў амстэрдамскi канал? Усё не падыходзiць. Застаецца адзiн варыянт: вярнуцца ў гатэль, вызвалiцца i болей не пiць кавы.

Па дарозе ў «Краснапольскi» можна заскочыць у кавярню пад шыльдай, на якой намаляваны каноплi ў выглядзе пальмы, гэта ўмоўны знак, сiгнал: тут можна набыць марыхуану. Зайшоў i прыдбаў. Заплацiў грошы i забраў пакецiк з кайфам, i цябе не схопiць за руку палiцыянт. Вольнаму воля, калi ты ў Амстэрдаме. Хочаш палiць дур? Купляй i куры. Толькi я кiнуў палiць. Сабраў волю ў кулак i не куру паўтара года. А брат палiць. Я старэйшы, ён малодшы, i яму не прыйшоў час кiдаць курыва. Таму ён i купiў пакецiк анашы, а я толькi стаяў побач. Я прывык. Усе кураць, а я прысутнiчаю, усе п’юць вiно, ром, вiскi, каньяк, самагонку, гарэлку, лiкёр i нават каву, а я стаю побач, i мне не хочацца курыць i пiць разам з усiмi. Калi надта закарцiць выпiць цi закурыць, дык на адзiноце, гэта як складаць вершы, як пiсаць лiтаратуру, як закахацца. І таму або гэта, або тое. Слушна спадар Гётэ заўважыў: паленне i творчасць несумяшчальныя рэчы. І як ты iх сумясцiш, калi выпалiш цыгарэтку з марыхуанай?

Вось i прыклад... Вярнулiся мы ў гатэль. Я сеў за шкляны стол, запалiў лямпу i пачаў апiсваць амстэрдамскiя дзiвосы. А брат Мiраслаў, якi любiць пакурыць, дастаў пачак тытуню «Друм», якi мае салодкi водар чарнаслiву, перамяшаў тытунь з накрышанай анашою, якая пахне прахалодным палыном, i зацягнуўся, i запоўнiў гатэльны пакой блакiтнай смугою. І не паспеў я напiсаць тры радкi, як мой дарагi брат, выцягнуўшыся, ляжаў на ложку i глядзеў у столь. Якая тут творчасць? Хiба што канцэптуальная, хiба што амерыканская, як у Кэна Кiзi пасля дозы ЛСД. Толькi я — еўрапеец з малой лiтары, як i трэба па правiлах граматыкi. А таму, напiсаўшы старонку на цвярозую галаву, я вярнуўся ў «Квартал чырвоных лiхтароў».

Я доўга блукаў памiж вiтрынамi i разглядаў розныя экзатычныя паставы. Мне спадабалася белая жанчына з плацiнавымi кудзерамi з важкiм бюстам i з крутымi клубамi. Мне спадабалася жанчына, а да яе заскочыў вiхлясты юнак. Усмешлiвая парачка схавалася за бурачковай занавескаю, пакiнуўшы мяне любавацца пустым высокiм белым крэслам. Давялося пайсцi далей i разглядаць штучны тавар. Заапарк у чырвоным, пурпуровым, бэзавым, лiловым святле. Людзi — жывёлы. Жывёлы — людзi. Усе жанчыны на адзiн афраеўраазiяцкi твар. Нi даўжыня ног, нi ўзрост, нi колер вачэй, нi колер скуры, нiшто не мае анiякага значэння.

Незаўважна для сябе я апынуўся ў нiзкiм па­койчыку зусiм маленечкай мурынкi. Яна ўсмi­ха­лася, яна хiхiкала — смех пырскаў з яе, як сок з апельсiна. Яна вельмi спрытна схавала гульдэны пад коўдру i, скiнуўшы майткi, уселася на падушку. Малпаватая ручка ўзяла з палiцы ўпакоўку кандомаў. Мурынка пачала абмахваць твар блiс­кучай упакоўкаю нiбыта веерам. Боты негрыцянка не зняла i станiк не скiнула. А я не зняў кашулю. Прастытутка яўна не збiралася мыць мой чэлес. Давялося самому правесцi водную працэдуру. Яна толькi выцерла маё пахавiнне мяккай сурвэткай, якую тут жа скачала ў шарык i шпурнула ў вядро. Усе негры народжаныя баскетбалiстамi. У вядры было поўна сурвэтачных шарыкаў.

Валасы на мурынскай похве аказалiся пругкiя, не раўнуючы капронавыя. Прастытутка апранула мой напяты чэлес у тонкую гумку. Нават мiнет рабiўся праз кандом. «Беражонага Бог беражэ!» — сказаў француз Беранжэ. Я забаўляўся з негрыцянкай, а яна ўсмiхалася, уздыхала i зазiрала мне ў вочы. І ўсё ж, за жывасцю выразна прамацвалася ненатуральнасць i лялькавасць. Не я, а француз Ламетры прыдумаў разглядаць чалавека як механiзм, як машыну, як рэч. А мне давялося адчуць матэрыяльнасць гэткае думкi.

Мурынка стаяла на каленях i локцях, калi з мяне выцякала жаданне знаходзiцца ў жанчыне, яно выцекла ў гумовы мяшэчак i было загорнута ў папяровую сурвэтку, скачана ў шарык i кiнута ў вядро. Маё жаданне апiсала вельмi прыгожую дугу ў цёмным паветры i трапiла ў лузу са смеццем.

Каму трэба здзейсненыя жаданнi? Нiкому. Вось хацелася нечага да вар’яцтва, да самазабыцця, да самагубства, да самазнiшчэння, i раптам дасягнулася, зрабiлася, здзейснiлася запаветнае жаданне — спустошанасць, разгубленасць, расчараванне. Было i няма. І як сорамна за мiзэрнасць жаданняў?! Таксама прыкра бывае глядзець тэлевiзар, ляжаць i зырыць на iдыётаў з напамаджанымi тварамi i ўстаўнымi думкамi. На iнвалiдаў глядзець сорам­на. Ім трэба спачуванне i спагада. Згодны. Але назiраць за калекамi не хачу. Лепей заглыбiц­ца ў сон. «О, каб глядзець сны па замове!» — усклiкне iдыёт. Ён жа не ведае, што гэта будзе не сон, а пратэз сну, муляж. Ды фiг з iмi. Бог дапаможа ўбогiм. А я буду спаць. Гэтак, заплюшчыўшы вочы, патану ў плынях невядомасцi, у хвалях бязмежнасцi, у дыханнi вечнасцi. Патану i адчую няроўнасць часавае плынi. Вось адчуванне, што час марудна паўзе, як слiмак, а вось ён зусiм спынiўся, як слiмак на попеле, а вось iмклiва паляцеў кажаном улукаткi.

Мы — праявы часу, маруднага цi iмклiвага, рэ­дзенькага, як крынiчная вада, i густога, як наварысты булён са свiнiны. І якiмi ж цацачнымi здаюцца гадзiннiкi. Яны не маюць амаль нiякага дачынення да сапраўднага, жывога, планетарнага, касмiчнага часу, таксама як лялька не мае непарыўнай сувязi з правобразам. Час сцiскаецца, загусае, развейваецца, скручваецца ў змяiныя колцы i працiнае прастору вострым прутком. Ён жывы. Ягоная магутнасць асаблiва моцна праяўляецца ў снах, дзе час уладарыць бязмежна. У такiя сны я правальваюся вока­мгненна, лячу ў мiгатлiвай цiшынi, пакуль не прагучыць выбух: i шолахi, шоргаты, шэпты, крыкi, галасы, мелодыi запоўняць прастору. Гукавая хваля можа i выкiнуць са сну ў рэальнасць, асаблiва калi ператомлены, перасычаны ўражаннямi, перапоўнены здзiўленнямi. Як у амстэрдамскiм гатэлi «Краснапольскi», напрыклад. Толькi не трэба нервавацца. Бяссонне не горшая з хваробаў, i яго можна ператварыць у нiрвану, асаблiва калi ляжыш у шыкоўным ложку i назiраеш за гульнёю амстэрдамскiх святлаценяў на высознай столi.

Чалавек — назiральнiк гульнi ценяў i святла. А што яшчэ трэба? Гульня святлаценю забаўляе. Назiраю. Баўлю час. Жыву. Сапраўднасць надакучвае. Выратоўвае захапленне друкаванымi тэкстамi.

Лiсты Ван Гога. «Мне здаецца, калi я знайду яшчэ аднаго мастака, якi захоча распрацоўваць тэму поўдня (а ў нашым варыянце Амстэрдама) i так, як i я, захопiцца працаю i пагодзiцца на жыццё манаха, раз у два тыднi наведае бардэль, а ў астатнiя днi будзе неадрыўна працаваць i не губляць часу ўпустую, тады ўсё складзецца выдатна...»

А ў мяне ўсё i так выдатна, i магу табе паабяцаць: я не адрэжу вуха, як Ван Гог пасля сваркi з працавiтым сябрам Гагенам, якi так шчыра запрашаўся на поўдзень Францыi ў Арль.

А я запрашаю ў iншае месца, на поўнач Нiдэр­ландаў, у цёмную Венецыю, у найвялiкшы музей Ван Гога. Пэўна ж, павiнна i ў невялiчкай Га­ландыi быць нешта найвялiкшае, хоць бы схо­вiш­ча з найкаштоўнейшымi палотнамi першага экс­прэсiянiста, найбуйнейшага постiмпрэсiянiста, якi ўзяў рэвальвер i застрэлiўся ў жытнiм полi. Ван Гог прастрэлiў уласную скронь. У музеi спа­да­рынi Цюсо постаць Ван Гога самая агiдная. Не можа вялiкi мастак усiх часоў i народаў быць нiжэйшы за iдыёта-турыста. Я разумею: вернасць iдэалам рэалiстычнай школы i ўсё астатняе з дакументамi i фотаздымкамi, з выкапаным чэрапам без нiжняй скiвiцы, з данымi ў мiлiметрах i дэцыметрах з мiкронамi. Але хiба не можна паставiць Ван Гога на подыум? Хто-хто, а дзядзька Вiнцэнт таго заслужыў. І справа не ў кулi, выпушчанай у галаву, i не ў стрэле, якi спудзiў зграю груганоў. Ісцiна ў iншым. І ты не думай, што палотны вар’ята добрыя, бо каштуюць даражэй за золата, i не спадзявайся, што людзi павар’яцелi, калi выкладаюць за вангогаўскiя карцiны шалёныя грошы. Усё не так. Таямнiца ў фокусе, у аптычным эфекце, у пераламленнi промняў святла, у гульнi святлаценяў. Ты iдзеш уздоўж сцен, завешаных палотнамi маладога дзядзькi Вiнцэнта. Ткач тчэ палатно. Сяляне ядуць бульбу. Жанчына iдзе па восеньскай алеi. А ты iдзеш па музейнай гладзенькай падлозе. Ідзеш i думаеш. А чаму Ван Гог вялiкi? Чаму яму пабудавалi музей? Ты падыходзiш да палатна з сланечнiкамi, да знакамiтай карцiны, да шэдэўра, да сутнасцi. Табе робiцца добра. Як? Чаму? У якое iмгненне? Не ўловiш.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
То-Рек. Великая охота
То-Рек. Великая охота
[Альтернативная история / Попаданцы]
Зима всё ближе, народу в племени прибавилось, а еды больше не стало. Жилища ещё не построены, охотники почти все сопливые подростки, зато беременных столько, что хоть роддом открывай! Но главная
0
Портал к тебе
Портал к тебе
[Попаданцы]
Десять лет она строила империю, веря, что окружена любовью и преданностью. Но в один миг мир Элис Райтаны Барнс рухнул: любимый муж и лучшая подруга продали её гений, её разработки и её жизнь.
0
Пышка для Шрама. Украду и не верну
Пышка для Шрама. Украду и не верну
[Короткие любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ —
0
Бартек-победитель
Бартек-победитель
[Классическая проза]
Новелла Действие происходит во второй половине ХIХ века. Главный герой, Бартек Соловей - простой крестьянин живет в той части Польши, которая после её раздела, относится к Пруссии. У него есть жена и
0
Чёрт из Чертаново. Том 5
Чёрт из Чертаново. Том 5
[Юмористическая фантастика]
После смерти моя жизнь стала заметно насыщеннее. В нижнем ящике кухонного гарнитура храпит дух леса страдающий алкоголизмом. Над ночными девятиэтажками скользят тени размером с автомобиль, а в
0
Пан Володыевский
Пан Володыевский
[Историческая проза]
Последняя часть исторической трилогии «Огнем и мечом» о событиях второй половины XVII века в Речи Посполитой.
0
Босс, снимайте полотенце!
Босс, снимайте полотенце!
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
— Давайте начнем! И без стеснений, я знаю, что за всё уплочено! — заявляю я огромному брюнету, на бедрах которого чудом держится полотенце. — Девушка, вы ошиблись дверью. Выйдите вон, — чеканит он
1
Дневник фамильяра ликвидатора
Дневник фамильяра ликвидатора
[Научная фантастика / Ужасы]
Автор задумывала эту книгу как серьезный психологический труд по ПТСР (посттравматическому стрессовому расстройству), анимал-терапии и реабилитации ветеранов..., а получилось глубокое концептуальное
0
Возвращение на перевал Дятлова
Возвращение на перевал Дятлова
[Ужасы]
В 1959 году девять российских студентов отправились в лыжную экспедицию по Уральским горам. Их изуродованные тела были обнаружены несколько недель спустя. Их странные и необъяснимые смерти - одна из
0
Сталь и хлопок
Сталь и хлопок
[Альтернативная история / Попаданцы]
Он умер сегодня. А очнулся — на сто пятьдесят лет раньше. На дворе 1859 год, он не знает устройства промежуточного патрона и не умеет ломать кирпичи голыми руками. Но он умеет управлять финансами.
0
Оскверненные души
Оскверненные души
[Ужасы]
Шон Хатсон и Мэтт Шоу представляют новый хоррор, действие которого разворачивается во времена коронавируса. Мир превратился в Ад. Вирус, казалось бы, появился неизвестно откуда, породив множество
0
Конфедерация. Том 1. Сталь и хлопок
Конфедерация. Том 1. Сталь и хлопок
[Повесть / Попаданцы / История / Альтернативная история / Самиздат]
Он умер сегодня. А очнулся — на сто пятьдесят лет раньше. На дворе 1859 год, он не знает устройства промежуточного патрона и не умеет ломать кирпичи голыми руками. Но он умеет управлять финансами.
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
33
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
9
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
4
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
11
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
9
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
1
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
4
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
9
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
17

Прямо сейчас читают

Под прицелом бывшего
Под прицелом бывшего
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Пять лет назад он разбил мне сердце и исчез без объяснений. Я уехала в другую страну, с головой ушла в учёбу и убедила себя, что давно его забыла. У судьбы, как выяснилось, отвратительное чувство
0
Опороченная истинная Дракона. Заброшенное поместье попаданки
Опороченная истинная Дракона. Заброшенное поместье попаданки
[Любовная фантастика / Самиздат]
— Ты ничтожество, — прошептал он. — Обманщица. Предательница. Как ты могла попрать нашу истинность, попрать законы нашего мира? Как ты могла??? Я не знала, что сказать. Была уверена, что Славия
1
Жизнь еврейского актера
Жизнь еврейского актера
[Биографии и Мемуары]
В издании приведен исторический обзор жизни еврейского театра, который представляет собой своеобразное соединение мемуаров автора, проработавшего свыше 30 лет в театре, и очерка по истории еврейского
0
Обреченные души
Обреченные души
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Брак, выкованный в крови. Королевство, погруженное в безмолвие. И принцесса, которая отказывается сломаться. Когда принцессу Мирей выдают замуж за чужеземного короля с холодными глазами и еще
0
Переигровка 1-11
Переигровка 1-11
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Сгорев в пламени ядерного инцидента 2026 года, герой воскресает в прошлом. В 1972 году. В себе — восемнадцатилетнем. Почему? Зачем? Получить от жизни то, что он по тем или иным причинам недополучил?
4
Киллер – песочные часы мира
Киллер – песочные часы мира
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Десятая книга
2
Виктор Васнецов
Виктор Васнецов
[Биографии и Мемуары]
Виктор Васнецов – историко-религиозный живописец, иконописец, график, архитектор, театральный художник, коллекционер. Творческая многогранность, обращение к национальным корням прославили его во всем
0
Князь мертвецов
Князь мертвецов
[Научная фантастика / Детективная фантастика / Классическое фэнтези / Ужасы]
Заключительная книга цикла «Потомокъ», в котором вы сможете окунуться в мир альтернативной Российской Империи конца XIX века! Мир, где все высокородные дворяне – это потомки славянских богов, а
0
Избранное в двух томах. Том 2. Повести и рассказы [1987, худ. Б. Н. Чупрыгин]
Избранное в двух томах. Том 2. Повести и рассказы [1987, худ. Б. Н. Чупрыгин]
[Детская проза / Подростковая литература]
В книгу входят повести «Не погаснет, не замерзнет», «Не опоздай к приливу», «Скала и люди» и циклы рассказов «Земля, где ты живешь» и «Лебединое крыло». Для среднего и старшего возраста.
0
Девушка на Рождество
Девушка на Рождество
[Современные любовные романы]
Жених украл деньги, отложенные Наташей на операцию бабушки, предал девушку, и у неё не осталось иного выхода, как только согласиться на предложение коллеги. Стать фиктивной девушкой миллионера на
0
Черные ножи 3
Черные ножи 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Судьба занесла Дмитрия Бурова далеко от Советского Союза. Но война идет везде, и бороться с фашистами можно разными методами. Англичане предлагают сделку? Что же, отказываться он не будет. Но главная
4
Экспериментальный фильм
Экспериментальный фильм
[Ужасы / Классическое фэнтези / Триллер]
Преподавательница Луиз Кернс растит сына-аутиста и подрабатывает кинокритиком, пытаясь связать концы с концами. Однажды на закрытом показе она находит странную пленку с обрывком немого фильма и
0